Па-за жан­ра­мі і меж­амі

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

ЦЭНТР СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА «ЗАМАК УЯЗДОЎСКІ»
ЗА­МАК УЯЗ­ДОЎ­СКІ — ВАР­ШАЎ­СКАЯ РЭ­ЗІ­ДЭН­ЦЫЯ ВА­ЗАЎ — БЫЎ У 1975 ГО­ДЗЕ ЎЗНОЎ­ЛЕ­НЫ ПА­ВОД­ЛЕ ЎЗО­РУ ХVІІ СТА­ГОД­ДЗЯ, А ПРАЗ ДЗЕ­СЯЦЬ ГА­ДОЎ У ІМ АД­КРЫ­ЛІ ЦЭНТР СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА. МЫ ГУ­ТА­РЫМ З ЯГО ДЫ­РЭК­ТАР­КАЙ МАЛ­ГА­ЖА­ТАЙ ЛЮД­ВІ­СЯК ПРА СПЕ­ЦЫ­ФІ­КУ І АСАБ­ЛІ­ВАС­ЦІ ЦЭН­ТРА І, ЗРА­ЗУ­МЕ­ЛА, ПРА МЕЖЫ НАЙ­НОЎ­ША­ГА АРТУ.

У чым вы­раз­ная ад­мет­насць ва­шай інсты­ту­цыі, га­лоў­нае ад­роз­нен­не ад мас­тац­кіх уста­ноў пад­обна­га кштал­ту?

— Най­перш у тым, што мы тры­ма­ем ру­ку на пу­ль­се су­час­нас­ці, па­ста­янна ана­лі­зу­ем, як мас­тац­тва інтэр­прэ­туе гра­мад­скія і ку­ль­тур­ныя зме­ны. Вы­зна­ча­ль­ным у гіс­то­рыі Цэн­тра з’яўля­ецца 1989 год — не то­ль­кі як па­ча­так па­лі­тыч­ных пе­ра­мен у кра­іне, але і та­му, што ды­рэк­та­рам стаў Вой­цех Кру­коў­скі, які на­шу інсты­ту­цыю ства­рыў і за­даў кі­ру­нак яе дзей­нас­ці. І ад са­ма­га па­чат­ку мы ста­лі пра­ца­ваць як інтэр­дыс­цып­лі­нар­ная ўста­но­ва. Сён­ня, на­прык­лад, пер­фар­ма­тыў­ныя мас­тац­твы мы раз­гля­да­ем кры­ху іна­чай, чым Вой­цех Кру­коў­скі ў 1990-х, хут­чэй як тран­сдыс­цып­лі­нар­ную пра­гра­му, але мы па-ра­ней­ша­му адзі­ная ў Поль­шчы інсты­ту­цыя, на­сто­ль­кі шы­ро­ка ад­кры­тая для роз­ных мед­ыя.

Як вы бу­ду­еце вы­ста­вач­ную пра­гра­му, ці ма­еце сваё ко­ла мас­та­коў, інсты­ту­цый, ку­ра­та­раў, на якіх аб­апі­ра­еце­ся?

— У Цэн­тры пра­цуе ка­ман­да ку­ра­та­раў, фе­на­ме­на­ль­ных ад­мыс­лоў­цаў з роз­ных сфер — пер­фар­ма­тыў­ных і ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў, гра­мад­скіх пра­ектаў і рэ­зі­дэн­цый. Да­мі­нан­ты, апош­нім ча­сам най­бо­льш важ­ныя для нас у вы­ста­вач­най дзей­нас­ці, — ужо зга­да­нае мной «тры­ман­не ру­кі на пу­ль­се су­час­нас­ці», бо мы за­йма­емся мас­тац­твам, якое на­ра­джа­ецца на на­шых ва­чах; ад­соч­ван­не ку­ль­тур­ных пе­ра­мен; вы­хад за межы еўра­пей­ска-аме­ры­кан­ска­га фар­ма­ту, та­му што сён­ня інтэ­лек­ту­аль­ная прад­укцыя не вы­тва­ра­ецца ў ад­ным цэн­тры. З інша­га бо­ку, мы раз­уме­ем: ма­ем да­чы­нен­ні з кан­цом гла­ба­ль­на­га мас­тац­тва, та­му ця­пер у За­мку ад­бы­ва­юцца дзве вы­ста­вы ў рам­ках пра­екта «Плас­тыч­насць пла­не­ты». Мы сён­ня зна­хо­дзім­ся ўжо ў іншым мес­цы, чым пяць га­доў та­му, бо кры­ты­ка не­алі­бе­ра­ліз­му ці ка­пі­та­ліз­му ў яго гла­ба­ль­ным маш­та­бе ўжо не та­кая акту­аль­ная на фо­не ўзрас­тан­ня на­цы­яна­ліз­му. Гэ­та з’ява, якая ста­не прад­ме­там вы­ву­чэн­ня. Да та­го ж пла­не­це па­гра­жае эка­ла­гіч­ны кры­зіс, гэ­та так­са­ма тэ­ма на­шай сён­няш­няй вы­ста­вы. Мы пе­ра­хо­дзім ад гла­ба­ліз­му ад пла­не­та­рыз­му.

Дру­гая час­тка пра­гра­мы звя­за­на з тран­сдыс­цып­лі­нар­нас­цю, пер­фар­ма­тыў­нас­цю. Гэ­та не то­ль­кі пер­фор­ман­сы ці спа­лу­чэн­не тан­ца і тэ­атра з ві­зу­аль­ны­мі мас­тац­тва­мі, але і экс­пе­ры­мен­ты з но­вым фар­ма­там вы­стаў, ка­лі ха­рэ­огра­фы ці пер­фор­ме­ры сваю вы­ка­на­ль­ніц­кую пра­кты­ку рэ­алі­зу­юць у га­ле­рэ­ях.

І трэ­цяя сфе­ра — пад­трым­ка ма­ла­дых мас­та­коў. Мы ма­ем вя­лі­кую пра­гра­му рэ­зі­дэн­цый. Сап­раў­ды дзей­сную, бо мы пра­па­ну­ем твор­цам з роз­ных кра­ін пра­фе­сі­яна­ль­ную да­па­мо­гу ў іх по­шу­ках і экс­пе­ры­мен­тах. Кар’еры не­ка­то­рых з іх па­чы­на­юць хут­ка раз­ві­вац­ца.

У вас ёсць аб­авяз­ко­вы пра­цэнт прэ­зен­та­цыі поль­ска­га мас­тац­тва ці гэ­та не мае ні­яка­га зна­чэн­ня ў ва­шым пла­на­ван­ні?

— Мы інсты­ту­цыя між­на­род­ная, та­му ў меж­ах ад­ной вы­ста­вы мо­гуць сус­тра­кац­ца твор­цы з роз­ных кра­ін. Мас­тац­тва не ве­дае меж­аў, у гэ­тым пры­га­жосць і сі­ла ві­зу­аль­най мо­вы, яна акрэс­лі­вае сво­еа­саб­лі­вую плос­касць, там і ад­бы­ва­ецца па­ра­зу­мен­не па-над роз­ны­мі ку­ль­тур­ны­мі ко­да­мі. Гэ­та мо­ва, якая мо­жа раз­на­стай­ныя дос­ве­ды пе­ра­пра­ца­ваць, пе­ра­тлу­ма­чыць у не­шта іншае. Але, ві­да­воч­на, мы не мо­жам ігна­ра­ваць той факт, што зна­хо­дзім­ся ў Поль­шчы, у Вар­ша­ве, у ве­ль­мі кан­крэт­ным мес­цы го­ра­да. Ла­ка­ль­ная спе­цы­фі­ка нас так­са­ма ці­ка­віць. Па-пер­шае, мы лі­чым сва­ім аб­авяз­кам пад­трым­лі­ваць мясц­овых мас­та­коў, але гэ­та то­ль­кі час­тка на­шай пра­цы. На­прык­лад, два га­ды та­му ў нас пра­хо­дзіў вя­лі­кі пра­ект пад на­звай «Późna polskość»: мы да­сле­да­ва­лі, якім чы­нам кштал­та­ва­ла­ся поль­ская ідэн­тыч­насць па­сля 1989 го­да. Ле­тась раз­ам з Цэн­трам су­час­на­га мас­тац­тва ў Ві­ль­ні арга­ні­за­ва­лі пра­ект «Waiting for Another Coming». Пер­шая яго час­тка рэ­алі­за­ва­ла­ся ў Літ­ве, дру­гая — у Поль­шчы. Мы за­пра­сі­лі ку­ра­та­раў з аб­едзвюх інсты­ту­цый, а так­са­ма поль­скіх і лі­тоў­скіх аўта­раў, якія пра­ца­ва­лі раз­ам. У пра­екце ўзды­ма­лі­ся пы­тан­ні пра ла­ка­ль­ную спе­цы­фі­ку на­шых кра­ін. Мы ма­ем агу­ль­нае мі­ну­лае, але ці ў ста­не мы вы­зна­чыць, акрэс­ліць праз мо­ву мас­тац­тва тое, што нас лу­чыць сён­ня, ці маг­чы­ма агу­ль­ная бу­ду­чы­ня пе­рад на­мі — дзвю­ма кра­іна­мі, якія існу­юць на мар­гі­нэ­зе еўра­пей­скай уніі і зма­га­юцца з пад­об­ны­мі пра­бле­ма­мі?

На­зі­раю за ва­шы­мі пра­екта­мі і ба­чу, што вы пра­вя­ра­еце межы мас­тац­тва на тры­ва­ласць. Дзе для вас — у пра­цы ва­шай інсты­ту­цыі — па­ля­га­юць гэ­тыя межы?

— Так, наш Цэнтр, маг­чы­ма, бо­льш, чым іншыя ўста­но­вы, мае мі­сі­янер­скі аб­авя­зак да­сле­да­ван­ня гэ­тых меж­аў і іх па­ста­яннае па­шы­рэн­не. У гэ­тай спра­ве ве­ль­мі да­па­ма­гае наш ча­со­піс Obieg, які су­пра­ва­джае інсты­ту­цыю ад са­ма­га па­чат­ку. Сён­ня гэ­та між­на­род­ны, двух­моў­ны (поль­ска-англій­скі) інтэр­нэт­ны квар­та­ль­нік. На яго ста­рон­ках спра­бу­ем акрэс­ліць акту­аль­ныя з’явы ў мас­тац­тве, у най­ноў­шай гу­ма­ніс­ты­цы, якую яно аб­умоў­лі­вае, каб усё гэ­та рэ­алі­за­ваць і пад­тры­маць.

Ці мо­жа­це зга­даць са­мы ха­рак­тэр­ны пра­ект, ка­лі межы мас­тац­тва бы­лі гра­ніч­на ня­пэў­ны­мі?

— Ку­ра­тар­ка Яна Зя­лі­ньс­ка тры га­ды та­му пад­рых­та­ва­ла між­на­род­ны кон­курс, у якім па­ста­ві­ла за­да­чу для ві­зу­аль­ных мас­та­коў: на­пі­саць апо­весць. Мы атры­ма­лі бо­льш за 200 за­явак з Азіі, Аме­ры­кі, Аўстра­ліі, Еўро­пы. Вы­й­граў мас­так іта­ль­янска­га па­хо­джан­ня Алекс Чачэ­ці, які жы­ве ў Па­ры­жы і рэ­алі­зуе пра­екты па ўсім све­це, га­лоў­ным чы­нам — пер­фор­ман­сы. Ён пра­па­на­ваў на­пі­саць кры­мі­на­ль­ную апо­весць пра ўлас­ную смерць. Ні­бы ён па­мёр, а яго це­ла дэф­раг­мен­та­ва­лі і рас­кі­да­лі час­ткі па­між Лос-Анжэ­ле­сам і Вар­ша­вай. Але пры­ла­дай для на­пі­сан­ня той апо­вес­ці, ці, да­клад­ней, асно­вай яе струк­ту­ры па­він­на бы­ла стаць се­рыя інтэ­рак­тыў­ных пер­фор­ман­саў, у іх Алекс за­лу­чаў іншых удзе­ль­ні­каў. Не бы­ло зра­зу­ме­ла, якая з гэ­тых дзеяў бу­дзе ма­тэ­ры­ялам для на­ступ­на­га раз­дзе­ла апо­вес­ці. А апош­нюю главу ён на­пі­саў на асно­ве пер­фар­ма­тыў­най вы­ста­вы, што ад­бы­ла­ся ў За­мку Уяз­доў­скім. Там бы­лі аб’екты, ла­дзі­лі­ся пер­фор­ман­сы, у ад­ной з за­лаў мож­на бы­ло па­вя­чэ­раць, ска­рыс­таў­шы ме­ню, якое склаў мас­так на асно­ве лі­та­ра­ту­ры. Гэ­та ўсё і бы­ло тэс­та­ван­нем та­го, што мы на­зы­ва­ем вы­ста­вай, ра­ды­ка­ль­ным сці­ран­нем усіх меж­аў па­між жыц­цём, лі­та­ра­ту­рай і мас­тац­твам. Урэш­це твор­ца, саб­раў­шы гэ­ты дос­вед, на­пі­саў кні­гу, мы яе вы­да­лі. Увесь пра­цэс за­няў два га­ды. Гэ­та адзін з мно­гіх ра­ды­ка­ль­ных пры­кла­даў та­го, якім чы­нам мы вы­ву­ча­ем і спра­бу­ем па­шы­рыць межы мас­тац­тва, акрэс­лі­ва­ем дэ­фі­ні­цыі вы­ста­вы, лі­та­ра­ту­ры, пер­фор­ман­су.

Якія фор­мы ка­му­ні­ка­цыі з гле­да­чом вы раз­ві­ва­еце?

— Тры га­ды та­му мы ства­ры­лі ад­ука­цый­ны ад­дзел, там пра­цу­юць вы­дат­ныя спе­цы­яліс­ты, яны трак­ту­юць фун­кцыі ад­ука­цыі ве­ль­мі шы­ро­ка. На­ват ува­ход гле­да­ча ў цэнтр, спат­кан­не з асо­бай, што прад­ае квіт­кі, — усё гэ­та па­він­на стаць для яго дос­ве­дам, які за­ахво­ціць да да­лей­ша­га кан­так­ту з на­шай інсты­ту­цы­яй. Су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла рых­ту­юць інтэ­рак­тыў­ныя кар­ты для роз­ных груп гле­да­чоў, шу­ка­юць, як най­ле­пей арга­ні­за­ваць рух па вы­ста­ве. Так­са­ма мы ла­дзім за­нят­кі для ба­ць­коў з дзе­ць­мі ва ўзрос­це ад 0 да 2 га­доў, бо раз­уме­ем, што мас­тац­тва — істот­ная час­тка на­ва­ко­ль­най рэ­ча­існас­ці, та­му дзі­ця па­він­на кан­так­та­ваць з ім ад са­ма­га ма­ло­га ўзрос­ту. Пры гэ­тым пра­цу­ем і з ба­ць­ка­мі, спры­яем раз­віц­цю іх крэ­атыў­нас­ці. Пра­во­дзяц­ца за­нят­кі для роз­ных уз­рос­та­вых груп — для мо­ла­дзі, для лю­дзей ста­рэй­ша­га ве­ку, яны ма­юць бо­льш ча­су і ве­ль­мі ахвот­на да нас пры­хо­дзяць. Ад­дзел ад­ука­цыі так­са­ма ро­біць вы­ста­вы: ця­пер, на­прык­лад, ад­бы­ва­ецца пра­ект «Да­кра­ні­ся да мас­тац­тва», пры­зна­ча­ны і для дзя­цей, і для да­рос­лых. Пра­ца, на­кі­ра­ва­ная на сут­вор­часць з гле­да­чом, па­ста­янна па­шы­ра­ецца. Нас ле­тась на­ве­да­лі дзвес­це ты­сяч ча­ла­век, што нас ве­ль­мі ра­дуе, бо мы сап­раў­ды з’яўля­емся інсты­ту­цы­яй для ўсіх.

Ці ба­чы­це вы ўплыў сва­ёй дзей­нас­ці?

— Я мяр­кую, што мас­тац­тва мае доў­га­тэр­мі­но­вае ўздзе­янне, і мы ні­ко­лі не ве­да­ем, якім чы­нам яно змя­няе мыс­лен­не ці на­ват жыц­цё, але кан­крэт­ныя пры­кла­ды ўсё ж ма­гу пры­вес­ці. Я шэсць год пра­ца­ва­ла ў Му­зеі мас­тац­тва ў Ло­дзі, дзе мы бра­лі гру­пы дзя­цей бес­пра­цоў­ных ба­ць­коў ці дзяў­чат з па­праў­чай ка­ло­ніі. І бы­ло не­ве­ра­год­на на­зі­раць, як мас­тац­тва змя­ня­ла іх, спры­яла да­лей­ша­му жыц­цё­ва­му вы­ба­ру — на­прык­лад, жа­дан­ню пра­цяг­ваць ву­чо­бу ці за­няц­ца не­йкай крэ­атыў­най дзей­нас­цю. Я пе­ра­ка­на­ная, што тое ж са­мае ад­бы­ва­ецца і тут.

Мяр­кую, лю­дзі па­тра­бу­юць мас­тац­тва не то­ль­кі ў якас­ці дэ­ка­ра­цыі ці за­ба­вы, але каб яно ад­кры­ва­ла іншыя, не­да­сяж­ныя да­туль аспек­ты жыц­ця — у гэ­тым на­ша цу­доў­ная прэ­фе­рэн­цыя. З го­да ў год мы на­зі­ра­ем, як да нас пры­хо­дзіць усё бо­льш гле­да­чоў, ча­сам да­во­лі не­ча­ка­ных, і гэ­та не то­ль­кі на­вед­ні­кі вер­ні­са­жаў.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва