Чвэрць стагоддзя навідавоку

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

25 га­доў Поль­скаму інсты­туту ў Мін­ску
На пра­ця­гу 25 га­доў Поль­скі інсты­тут у Мін­ску як цэнтр пуб­ліч­най і ку­ль­тур­най дып­ла­ма­тыі ста­ра­ецца дзей­на бу­да­ваць тры­ва­лыя ад­но­сі­ны па­між поль­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі парт­нё­ра­мі, кла­па­ціц­ца аб пры­сут­нас­ці най­леп­шых і най­каш­тоў­ней­шых з’яў поль­скай ку­ль­ту­ры ў Бе­ла­ру­сі, пры­ма­ючы актыў­ны ўдзел у пра­соў­ван­ні су­час­на­га ба­чан­ня Поль­шчы як еўра­пей­скай кра­іны, гіс­то­рыя і тра­ды­цыі якой ма­юць глы­бо­кія ка­ра­ні і якая дбае пра каш­тоў­нас­ці, што скла­да­юць асно­ву для раз­віц­ця дэ­ма- к­ра­тыі.

Мы ста­ра­емся, каб Поль­скі інсты­тут ад­ыгры­ваў важ­ную ро­лю як мес­ца прад­мет­на­га гіс­та­рыч­на­га ды­яло­гу і па­мя­ці пра су­по­ль­ную ку­ль­тур­ную спад­чы­ну. Для нас ве­ль­мі важ­на пе­ра­адо­лець стэ­рэ­аты­пы і перад­узя­тас­ці, ад­на­ча­со­ва пад­трым­лі­ва­ючы су­пра­цоў­ніц­тва поль­скай і бе­ла­рус­кай гра­ма­дзян­скай су­поль­­нас­ці, дзя­ку­ючы якой гэ­та ста­но­віц­ца маг­чы­мым. Свае пра­па­но­вы мы ад­ра­су­ем шмат­лі­кім інтэ­лек­ту­аль­ным, на­ву­ко­вым і твор­чым ася­род­кам, а яны, пра­яўля­ючы за­ці­каў­ле­насць су­вя­зя­мі з Поль­шчай, яе ку­ль­ту­рай, гіс­то­ры­яй і су­час­нас­цю, вы­яўля­юць знач­ны па­тэн­цы­ял для пад­трым­кі на­шых на­ма­ган­няў. З гэ­та­га вы­ні­кае пры­сут­насць вя­до­мых вы­ка­наў­цаў і ка­лек­ты­ваў, што га­ран­ту­юць вы­со­кі мас­тац­кі ўзро­вень, удзел вы­біт­ных на­ву­ко­вых аўта­ры­тэ­таў і прад­стаў­ні­коў поль­скай гра­ма­дзян­скай су­по­ль­нас­ці, вя­до­мых сва­ёй дзей­нас­цю на ка­рысць зблі­жэн­ня і поль­ска-бе­ла­рус­ка­га ды­яло­гу.

Мы не за­бы­ва­емся і пра ма­ла­дое па­ка­лен­не. Інтэн­сі­фі­ка­цыя вы­ву­чэн­ня поль­скай мо­вы, сты­пен­ды­яль­ных пра­грам і ву­чэб­на-азна­ямля­ль­ных ві­зі­таў з’яўля­ецца най­леп­шым пры­кла­дам гэ­та­га. Па­мя­та­ем так­са­ма і пра на­шых зем­ля­коў, што жы­вуць у Бе­ла­ру­сі, для якіх сус­трэ­ча з поль­скай ку­ль­ту­рай або мо­вай ве­ль­мі час­та ад­бы­ва­ецца з вя­лі­кім хва­ля­ван­нем.

Да­ра­гія сяб­ры!

Поль­шча з’яўля­ецца ва­шай су­сед­кай — да яе ру­кой пад­аць, яна бліз­кая ў моў­ным і ку­ль­тур­ным пла­не, за­ці­каў­ле­ная ў тры­ва­лых су­вя­зях з Бе­ла­рус­сю, і з гэ­тай пры­чы­ны так­са­ма важ­на пад­трым­лі­ваць і раз­ві­ваць тое, што ўда­ло­ся зра­біць Поль­ска­му інсты­ту­ту, ства­ра­ючы свой брэнд. Мы не змаг­лі б да­сяг­нуць гэ­та­га без на­ма­ган­няў і ра­шу­час­ці ма­іх па­пя­рэд­ні­каў, ка­ля­жа­нак і ка­лег, дып­ла­ма­таў, су­пра­цоў­ні­каў і парт­нё­раў поль­скіх і бе­ла­рус­кіх.

Ці спра­вім­ся мы з гэ­ты­мі за­да­ча­мі, ува­хо­дзя­чы ў но­вае 25-год­дзе? Ве­рым, што так. Наш дос­вед дае надзею на чар­го­выя плён­ныя га­ды су­пра­цоў­ніц­тва.

Адзін з вы­біт­ных поль­скіх твор­цаў Ста­ніс­лаў Вы­спя­ньс­кі ў сва­ёй п’есе «Вы­зва­лен­не» вы­ка­заў дум­ку, якая ў по­ўнай ме­ры ад­люс­троў­вае на­ша стаў­лен­не і па­чуц­цё аб­авяз­ку ў на­шай што­дзён­най су­мес­най пра­цы: «Мы му­сім зра­біць што­сь­ці, што за­ле­жа­ла б ад нас, па­га­тоў ад­бы­ва­ецца так шмат, што ні ад ка­го не за­ле­жыць».

Сціс­ла з на­леж­най па­ша­най скла­да­на акрэс­ліць усіх, дзя­ку­ючы ка­му ця­гам 25 га­доў дзей­насць інсты­ту­та бы­ла маг­чы­май, але без вы­со­кіх слоў і па­фа­су мы хо­чам про­ста ска­заць: «Дзя­куй!»

 

Цэ­за­ры Кар­пі­ньс­кі, ды­рэк­тар Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску