Усе ча­ла­ве­чыя «Я»

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ДВА СПЕК­ТАК­ЛІ «АНДРЭ­ЕЎСКА­ГА ФЭС­ТУ» Ў КІ­ЕВЕ
Пад­бор­ка ўкра­інскіх ура­жан­няў склала­ся не­вы­пад­ко­ва: су­сед­скія фес­ты­ва­лі, ла­ба­ра­то­рыі, прэм’еры і пра­гля­ды вы­ма­га­юць пі­ль­най ува­гі за­ці­каў­ле­на­га во­ка, бо про­ста там і ця­пер фар­му­юцца ад­мет­нас­ці-сты­лі-кі­рун­кі — па­ўстае най­ноў­шы ўкра­інскі тэ­атра­ль­ны фе­но­мен. Як гэ­та ад­бы­ва­ецца і ста­ла­ся маг­чы­мым? Тлу­ма­чаць вя­ду­чыя ўкра­інскія кры­ты­кі і тэ­атраз­наў­цы.

 

Эль­ві­ра За­гур­ская: Апош­ні час сі­ту­ацыя ва ўкра­інскай ку­ль­ту­ры кры­ху па­леп­шы­ла­ся, і гэ­та­му спры­яе дзей­насць Укра­інска­га ку­ль­тур­на­га фон­ду, які пра­цуе ўся­го дру­гі год. Ука­ра­нен­не ку­ль­тур­най па­лі­ты­кі УКФ ажыц­цяў­ля­ецца шля­хам над­ання гран­та­вай пад­трым­кі ку­ль­тур­ным іні­цы­яты­вам, і ўжо сё­ле­та бы­ло пад­адзе­на больш за 2000 за­яў па шас­ці гран­та­вых пра­гра­мах: «Ства­ра­ем іна­ва­цый­ны ку­ль­тур­ны прад­укт», «Зна­ка­выя падзеі для ўкра­інскай ку­ль­ту­ры», «Укра­інскі ку­ль­тур­ны ма­ні­тор», «Уз­мац­нен­не ма­гут­нас­ці ўкра­інска­га аўды­яві­зу­аль­на­га сек­та­ра»,«Ву­чо­ба. Аб­ме­ны. Рэ­зі­дэн­цыі. Дэ­бю­ты» ды «Інклю­зіў­нае мас­тац­тва» (для па­ра­ўнан­ня: у 2018-м Фонд атры­маў ка­ля 700 за­яў). Экс­пер­тныя ра­ды Фон­ду пад­трым­лі­ва­юць пра­екты ў сфе­ры ві­зу­аль­на­га, аўды­яль­на­га, аўды­яві­зу­аль­на­га, пер­фар­ма­тыў­на­га і сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва, ды­зай­ну і мо­ды, ку­ль­тур­най спад­чы­ны, лі­та­ра­ту­ры і вы­да­вец­кай спра­вы, ку­ль­тур­ных і крэ­атыў­ных індус­трый. Дзей­насць Фон­ду рэ­гу­лю­ецца за­ка­на­даў­ствам Укра­іны, ка­арды­ну­ецца Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Укра­іны, і кі­раў­ніц­тва Фон­ду анан­суе шмат су­р’ёз­ных пла­наў на бу­ду­чы­ню.

 

Ган­на Ліп­коў­ская: Год та­му ва Укра­іне на­рэш­це з’я­віў­ся агу­ль­на­на­цы­яна­ль­ны тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь-прэ­мія «ГРА / GRA (Great Real Art)», пра чыю не­абход­насць ка­за­лі ажно чвэрць ста­год­дзя та­му. Ка­та­лі­за­та­рам вы­сту­піў ня­даў­на «пе­ра­заг­ру­жа­ны» Са­юз тэ­атра­ль­ных дзея­чаў. Пе­ра­мож­цы пер­ша­га «роз­ыгры­шу» вы­зна­ча­ныя, у дру­гім на сён­ня ўжо на­зва­ны ка­рот­кі спіс з два­нац­ца­ці спек­так­ляў. Га­лоў­ная вы­сно­ва гэ­тых па­ўта­ра га­доў: «не Кі­евам адзі­ным». У двух ка­рот­кіх спі­сах — Чар­ні­гаў, Іва­на-Фран­коўск, Хар­каў, Мі­ка­ла­еў, Ад­эса, Львоў, Роў­на і на­ват Бе­ра­га­вы За­кар­пац­кай воб­лас­ці. Гэ­та зна­чыць, Укра­іна тэ­атр мае, тэ­атра — шмат. І ён роз­ны. Андрэй Ба­кі­раў, Дзміт­рый Ба­га­ма­заў, Мак­сім Га­лен­ка, Ра­ман Дзер­жы­пі­льс­кі, Акса­на Дзміт­ры­ева, Стас Жыр­коў, Та­ма­ра Тру­но­ва, Іван Урыў­скі (па алфа­ві­це, каб ні­ко­га не па­крыў­дзіць) — рэ­жы­сё­ры-лі­да­ры агу­ль­наў­кра­інска­га пра­цэ­су. Тро­хі му­ляе пы­тан­не: «Хто за імі?» Але гэ­та па­ка­жуць то­ль­кі на­ступ­ныя эта­пы ГРы, ка­лі яе атры­ма­ецца зра­біць «доў­гай­ГРА­ль­най».

 

Дзі­вос­ная пра­ніз­лі­вая ка­ме­дыя і да­ку­мен­та­ль­ная дра­ма (праз чыт­ку) зра­бі­лі­ся бяс­спрэч­ны­мі падзе­ямі сё­лет­няй кі­еўскай сус­трэ­чы ў тэ­атры «Ко­ле­со». Аб­едзве мож­на за­лу­чыць у ча­ла­ве­каз­наў­ства, дзе ча­ла­век раз­губ­ле­ны пе­ра­тва­ра­ецца ў ча­ла­ве­ка ня­ско­ра­на­га. Са­ма менш па­ста­ноў­кі па­тра­пі­лі вы­явіць пра­явы на­цы­яна­ль­на­га ха­рак­та­ру пад­час скрут­ных пе­ра­мен. Ад­на — чы­нам не­спас­ціж­ным. Дру­гая — без­умоў­ным. Аб­одва спек­так­лі — укра­інскія.

На­ту­ра­ль­на, у «Звя­ры­ных гіс­то­ры­ях» аме­ры­кан­ца До­на Ніг­ра, якую ўва­со­біў Тэ­атр 19 з Хар­ка­ва, вя­ло­ся пра лю­дзей: гра­тэс­ка­ва, пу­ка­та, пе­ра­бо­ль­ша­на ха­рак­тар­на, мес­ца­мі лі­рыч­на ці сар­кас­тыч­на. Ве­ль­мі й ве­ль­мі. Пра ма­ру індыч­кі граць на сак­са­фо­не — зняць яго з сак­са­фон­на­га дрэ­ва і хоць лап­ка­мі, хоць дзю­бай, але да­вес­ці, што не ад­ной ку­ку­ру­зы пра­гне інды­чы­нае сэр­ца. У фі­на­ле артыс­тка На­тал­ля Іван­ская, па­быў­шы і Мыш­шу, і Па­пу­га­іхай, і Кот­кай, бе­раж­лі­ва пра­нес­ла праз сцэ­ну ад­па­вед­ны му­зыч­ны інстру­мент, ува­саб­ля­ючы мэ­ту, якой вось-вось да­сяг­не… аль­бо бзду­ру, якая ўбя­рэц­ца ў но­выя пад­ра­бяз­нас­ці і дасць штур­шок (ды што ўжо, кух­та­ля) но­вым э-э-э... учын­кам.

Адзі­нац­цаць гіс­то­рый пра ча­ла­ве­чыя «Я» праз ата­ясам­лен­не са «звя­ры­наю на­ту­раю-сут­нас­цю» і пра звя­роў, якія на­бра­лі­ся ча­ла­ве­ча­га ад су­се­дзяў па пла­не­це. Па­ра­дак­са­ль­ныя дра­ма­тыч­ныя бай­кі До­на Ніг­ра, што ў сва­ёй п’есе на­сле­дуе Эзо­пу, Ла­фан­тэ­ну, Кры­ло­ву і ў чым­сь­ці на­ват на­ша­му Кра­пі­ве, прад­угле­джва­юць про­ць­му маг­чы­мас­цяў для ві­зу­аль­ных эфек­таў, сцэ­ніч­ныя джун­глі і прэ­рыі, а то й ад­мыс­ло­вую ма­соў­ку — вір­ту­озна плас­тыч­ных пе­ра­ўва­саб­лен­няў. Мас­так Аляк­сандр Аб­ма­наў з Тэ­атра 19 пры­ду­маў ста­лы-пля­цоў­кі не­стан­дар­тных па­ме­раў і вы­гля­ду, а для артыс­таў — строі-тран­сфор­ме­ры, не­шта ся­рэд­няе па­між фра­ка­мі ды ро­ба­мі з вя­ліз­ны­мі каў­ня­ра­мі-тру­ба­мі, за­пін­ка­мі-ма­лан­ка­мі ды шта­на­мі-афга­ні. Мя­ня­юцца то­ль­кі га­лаў­ныя ўбо­ры ды рэ­кві­зіт, яко­га не так і шмат. Усю плой­му інды­коў, ко­так, ба­бу­інаў, ле­мін­гаў, ка­роў, ка­жа­ноў і на­ват ад­на­го кач­ка­дзю­ба рэ­жы­сёр Ігар Ла­дэн­ка да­ру­чыў ча­ты­ром(!) артыс­там, чые пер­са­на­жы сум­лен­на хо­чуць есці і піць, а ў пра­меж­ках па­ку­ту­юць ад ка­хан­ня ды стра­хаў, спа­вя­да­юцца, сум­ня­ва­юцца, фі­ла­соф­ству­юць і ахвя­ру­юць са­бой — так бы мо­віць, ко­ль­кі раз­оў пе­ра­ку­ль­ва­юць пі­ра­мі­ду Мас­лоў да­га­ры на­га­мі. Іх агу­ль­ная пра­ніз­лі­вая ве­ся­лосць з над­ры­вам аль­бо прад­чу­ван­не стра­ты жыц­ця, іх так­тоў­ная ці­каў­насць аль­бо бру­та­ль­нае на­хаб­ства па­ўста­юць пек­наг­ля­дам да­клад­ных, хоць і ўмоў­ных (не­ма­тэ­ры­яль­ных) ма­сак. На імгнен­ні мас­кі пры­ўзды­ма­юцца, каб гля­дзе­ль­ня ба­чы­ла, як ад­бы­ва­ецца пе­ра­ўтва­рэн­не ча­ла­ве­ка. Вя­до­ма, не ча­ла­ве­ка — вы­ка­наў­цы ро­лі, а су­час­на­га ге­роя на шля­ху да ўсве­дам­лен­ня, асэн­са­ван­ня… вы­спя­ван­ня. На­тал­ля Іван­ская, Мі­ко­ла Мі­ха­ль­чан­ка, Да­ні­ла Куз­ня­цоў і Баг­дан Сі­няў­скі, да­сціп­ныя ма­ла­дыя артыс­ты, ігра­юць свой спек­такль і па-рус­ку, і па-ўкра­інску (як вы­ма­гае аўды­то­рыя го­ра­да Хар­ка­ва), але пры­зна­юцца, што ці не на кож­ным па­ка­зе іх пер­са­на­жы здат­ныя вы­кі­нуць но­выя ко­ні­кі аль­бо не­шта вы­ра­шыць або зра­біць дзе­ля но­вай мэ­ты…

«Звя­ры­ныя гіс­то­рыі» не про­ста пе­ра­гу­ка­лі­ся, ад­нак на­ват па­ўста­лі свай­го ро­ду за­пе­вам, усту­пам, пра­ло­гам да па­ста­ноў­кі артыс­ткі і рэ­жы­сёр­кі, кі­раў­ні­цы «Андрэ­еўска­га фэс­ту» Іры­ны Кліш­чэў­скай «Мы, Май­дан» (тэ­атр «Ко­ле­со») па­вод­ле п’есы Надзеі Сім­чыч, пе­ра­мож­цы кон­кур­су тэ­атра­ль­на­га пе­ра­кла­ду «Еўрад­ра­ма» (Па­рыж). Жанр па­зна­ча­ны як Fb.doc чы­тан­ні, і як па­ста­но­вач­на, так і сцэ­наг­ра­фіч­на (мас­тач­ка — Свят­ла­на За­ікі­на) твор пад­аец­ца до­сыць про­стым: чыт­ка пад­ма­ца­ва­ная дзей­сным ві­дэ­ашэ­ра­гам вя­до­мых падзей най­ноў­шае гіс­то­рыі з гу­кам (ліс­та­пад 2013 — лю­ты 2014 гг., збі­раў і рых­та­ваў яго Дзя­ніс Дра­чэў­скі) ды ад­па­вед­ным рэ­кві­зі­там (бу­даў­ні­чыя кас­кі, са­ма­роб­ныя тар­чы, ужы­ва­ная, вы­ка­лу­па­ная з да­ро­гі бру­ка­ван­ка або шчы­ль­на на­ла­да­ва­ныя мя­хі для за­ва­лаў). Рэ­кві­зіт кан­чат­ко­ва ад­сы­лае да мес­ца і ўмоў дзея­ння. Але ва­га гэ­тай про­стас­ці — на­ват не воб­раз ба­ры­ка­ды, а ўва­саб­лен­не су­пра­ці­ву не­спра­вяд­лі­вас­ці (ці ад­на­ўлен­ня спра­вяд­лі­вас­ці), бо, зда­ецца, з мес­ца мож­на зру­шыць хі­ба ка­мен­не. Удзе­ль­ні­кі чы­та­юць тэк­сты, ад­нак то­ль­кі тыя, што па­бы­лі ў пуб­ліч­най пра­сто­ры са­цы­яль­най сет­кі «Фэй­сбук» (пры­ду­ма­ных рэ­плік ня­ма); пе­ра­важ­ная ба­ль­шы­ня артыс­таў ро­біць гэ­та з тэ­ле­фо­наў і план­шэ­таў, і пад­обная драб­ні­ца моц­на спры­яе сцэ­ніч­най пра­ўдзі­вас­ці. Пад­пус­ка­ецца тро­хі гу­ма­ру, але сар­казм, іро­нія, двух­сэн­соў­насць — вы­клю­ча­ныя. Пад­ра­бяз­нае пра­жы­ван­не бы­ло б са­май не­пра­дук­тыў­най ма­не­рай вы­ка­нан­ня, ды, на­ту­ра­ль­на, збе­раг­чы эма­цый­ны не­йтра­лі­тэт бы­ло не­маг­чы­ма, бо ме­ла­ся яшчэ ад­на ма­гут­ная пад­ра­бяз­насць: тыя, хто чы­таў нам се­ціў­нае ліс­та­ван­не, бра­лі ўдзел у апі­са­ных падзе­ях. Та­му не­ль­га прад­угле­дзець аль­бо вы­зна­чыць пэў­ныя акцёр­скія ацэн­кі, яны за­ўсё­ды роз­ныя і час­ця­ком не­прад­ба­ча­ныя (і не­рво­вае па­кус­ван­не вус­наў, і сля­зі­на па сціс­ну­тых скі­ві­цах, і твар, за­ту­ле­ны ру­кой). Гэ­ты спек­такль не спо­ведзь, не вы­крыц­цё, не дос­лед: ён сум­лен­на (і ад­мет­на) да­па­ма­гае за­глы­біц­ца ў пе­ра­жы­ван­не ко­ліш­ніх падзей, апы­нуц­ца сам-на­сам з ча­сам, пе­ра­жыць стан эма­цый­на­га шо­ку. Да­рэ­чы, у яго ад­кры­ты фі­нал — падзеі ад­да­лі­лі­ся, але яшчэ не на­бы­лі кан­чат­ко­ва­га асэн­са­ван­ня. «Тэ­атрам, які не стра­ціў сум­лен­ня» на­зва­лі кі­еўскі тэ­атр «Ко­ле­со» кры­ты­кі.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра