Пра­сто­ра для рэ­флек­сіі

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

«ПРЫ­МІ­ТЫ­ВЫ» ЦЭН­ТРА ВІ­ЗУ­АЛЬ­НЫХ І ВЫ­КА­НА­ЛЬ­НІЦ­КІХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ «АРТКАР­ПА­РЭЙШН»
КА­ЛІ ВЫ ВЫ­ПРА­ВІ­ЦЕ­СЯ НА ГЭ­ТЫ СПЕК­ТАКЛЬ АД­НО З МЭ­ТАЙ АТРЫ­МАЦЬ ІНФАР­МА­ЦЫЮ ПРА АЛЕ­НУ КІШ І ЯЕ ТВОР­ЧАСЦЬ, ТО ВАС СПАС­ЦІГ­НЕ РАС­ЧА­РА­ВАН­НЕ. БО ЗА­МЕСТ ТЛУ­МА­ЧЭН­НЯЎ ЦІ ФАН­ТА­ЗІІ НА ТЭ­МУ «ЯКОЙ БЫ­ЛА АЛЕ­НА КІШ» АЎТА­РЫ «ПРЫ­МІ­ТЫ­ВАЎ» СТВА­РЫ­ЛІ СПЕК­ТАКЛЬ-РАЗ­ВА­ГУ: ПО­ШУК СЛЯ­ДОЎ МАС­ТАЧ­КІ ДЫ ПА­МЯ­ЦІ ПРА ЯЕ РО­БІЦ­ЦА ПАД­СТА­ВАЙ ДЛЯ РОЗ­ДУ­МАЎ ПРА КУ­ЛЬ­ТУ­РУ ПА­МЯ­ЦІ, МЕС­ЦА ТВОР­ЦЫ Ў ГРА­МАД­СТВЕ.

«Пры­мі­ты­вы» ство­ра­ны ў рэ­чыш­чы да­ку­мен­та­ль­на­га тэ­атра (аўтар тэк­сту — Аляк­сей Андрэ­еў, рэ­жы­сёр — Аляк­сандр Мар­чан­ка). Дзён­ні­кі ад­на­вяс­коў­ца Але­ны Кіш Ры­го­ра Гар­дзея, якія за­чыт­вае артыст Алесь Мал­ча­наў, на­тат­кі з га­зет па­чат­ку 1930-х, аўды­яза­пі­сы апо­ве­даў і раз­ваг пра мас­тач­ку і яе твор­часць, ві­дэ­акад­ры з ван­дроў­кі па­ста­но­вач­най гру­пы па мес­цах, звя­за­ных з жыц­цём Кіш, раз­ам з му­зыч­ным і шу­ма­вым афар­млен­нем (Дзміт­рый Лук’янчык), да­стат­ко­ва сціп­лым прад­мет­ным шэ­ра­гам (сцэ­наг­ра­фія — Ган­на Ба­лаш) фар­му­юць скла­да­ную струк­ту­ру па­ста­ноў­кі, дзе спа­лу­ча­юцца роз­ныя гіс­та­рыч­ныя ча­сы, су­час­насць, рэ­ча­існасць і пра­сто­ра па­мя­ці.

 

Жы­вой, існай Але­ны Кіш у «Пры­мі­ты­вах» ні­бы­та й ня­ма. Яна існуе ў спек­так­лі апас­род­ка­ва­на: у су­хім энцык­ла­пе­дыч­ным тэк­сце, які, быц­цам на кніж­ныя ста­рон­кі, пра­ецы­ру­ецца на бе­лыя шаф­кі, што на­гад­ва­юць мэб­лю з кар­та­тэ­кі ці біб­лі­ятэ­кі, ва ўспа­мі­нах (ці іх ад­сут­нас­ці), ацэн­цы і асэн­са­ван­ні свай­го мас­тац­тва, у па­ра­ле­лі з ча­сам, ка­лі яна жы­ла. Брак фак­таў (шуф­ля­ды бе­лых ша­фак па­мя­ці за­ста­юцца сі­рат­лі­ва пус­ты­мі, ко­ль­кі ні шу­кае па іх Алесь Мал­ча­наў) пе­ра­тва­рае Кіш ледзь не ў ге­ра­іню фа­льк­ло­ру, та­кую са­мую, як і істо­ты з яе ма­ля­ва­нак. Не­здар­ма ж па­чы­на­юцца і за­кан­чва­юцца «Пры­мі­ты­вы» пра­ктыч­на ка­зач­ны­мі інта­на­цы­ямі. Але ад па­чат­ку па­ўстае і па­ста­янна ад­чу­ва­ецца ў спек­так­лі ня­ўлоў­ная, ня­зму­ша­ная пры­сут­насць мас­тач­кі.

 

Хоць ні воб­раз, ні ра­бо­ты Але­ны Кіш у па­ста­ноў­цы не­пас­рэд­на не ві­зу­алі­зу­юцца, у прад­мет­ным шэ­ра­гу мож­на ўба­чыць ад­сыл­кі да яе твор­час­ці. Яркія, ла­ка­ль­ныя пля­мы тка­нін аса­цы­ятыў­на пе­ра­гу­ка­юцца з фар­ба­мі ды­ва­ноў мас­тач­кі, а па­ль­мы з бу­тэ­лек вы­клі­ка­юць у па­мя­ці яе рай­скія са­ды. Гэ­тыя са­мыя аб’екты ў кан­тэк­сце спек­так­ля, дзе пры­ват­нае (жыц­цё Але­ны Кіш) з’яўля­ецца пад­ста­вай для аб­агу­ль­нен­няў (да­сле­да­ван­не асо­бы мас­та­ка, ча­ла­ве­ка, чу­жо­га свай­му ася­род­дзю і ча­су), на­бы­ва­юць і іншыя ка­на­та­цыі. Чыр­во­ная тка­ні­на ро­біц­ца сім­ва­лам пра­ле­тар­скай дзяр­жа­вы, а плас­ты­ка­выя па­ль­мач­кі пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца пра мя­жу па­між мас­тац­твам і не-мас­тац­твам, за якой «пры­мі­ты­вы» са­ма­ву­каў пе­ра­тва­ра­юцца ў аб’екты, вар­тыя сус­вет­ных энцык­ла­пе­дый. То­ль­кі дзе ж яна пра­ля­гае?..

 

Раз­гор­тва­ючы шэ­раг пы­тан­няў і тэм, ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля, як пад­аец­ца, усё ж за­шмат ува­гі над­аюць ча­су, у якім жы­ла Але­на Кіш. «Дух» 1930-х цу­доў­на пе­рад­адзе­ны праз дзён­ні­кі Гар­дзея, а вось арты­ку­лы мясц­овых га­зет кры­ху пе­ра­гру­жа­юць па­ста­ноў­ку, ства­ра­ючы ўра­жан­не фар­сі­ра­ва­нас­ці тэ­мы «мас­так і эпо­ха». За­тое аўта­ры «Пры­мі­ты­ваў» не ціс­нуць на гля­дзе­ль­ню тра­гіз­мам жыц­ця твор­цы. Ад­но што ануч­ка, у якой па­зна­ецца, пра­ўда, фаб­рыч­на­га ўзо­ру на­сцен­ны ды­ва­нок, ад­сы­лае да смут­на­га лё­су яе спад­чы­ны. Як і са­ма Кіш, тая існуе ў не­йкай мі­фа­ла­гіч­най пра­сто­ры: быц­цам яна ёсць і пра яе ве­да­юць, але хто і ка­лі ба­чыў тыя ма­ля­ван­кі жыў­цом?..

 

«Пры­мі­ты­вы», без­умоў­на, не ма­са­вы прад­укт асвет­ніц­ка­га ха­рак­та­ру. Хут­чэй гэ­та пра­сто­ра для рэ­флек­сіі на шэ­раг важ­ных тэм, па­ста­ноў­кі зу­сім не тры­ві­яль­ных пы­тан­няў і су­мес­на­га по­шу­ку ад­ка­зу на іх. Ду­ма­ецца, што ў гэ­тым каш­тоў­насць спек­так­ля. А гля­дач, на­ват і зу­сім не зна­ёмы з імем «бе­ла­рус­кай Пі­рас­ма­ні», ужо пэў­на здо­лее знай­сці і вы­явы яе ды­ва­ноў, і лі­та­ра­ту­ру пра яе. Ка­ця­ры­на Яро­мі­на