Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ФЕС­ТЫ­ВА­ЛІ ЎЧА­РАШ­НІХ ПЕ­СЕНЬ

«Сла­вян­ский ба­зар»

Апош­ні раз на­ве­даў яго па­сля пе­ра­пын­ку ў не­ка­ль­кі га­доў у 2010-м. Да­ўно мі­нуў час, ка­лі я пі­саў пра гэ­ты фес­ты­валь, ка­лі на­ват рэ­да­га­ваў фес­ты­ва­ль­ную га­зе­ту. Сё­ле­та, чы­та­ючы до­пі­сы ка­лег з Ві­цеб­ска, між­во­лі пад­умаў: а ці змя­ня­ецца «Сла­вян­ский ба­зар», у які бок эва­лю­цы­януе, што там но­ва­га, су­час­на­га? Мяр­ку­ючы з пра­чы­та­на­га, ма­гу, на жаль, за­свед­чыць: за­ўваж­ных, моц­ных кро­каў у раз­віц­ці не ад­бы­ва­ецца. З го­да ў год фэст збо­ль­ша­га па­ўта­рае сам ся­бе, ня­гле­дзя­чы на вы­каз­ван­ні з бо­ку арга­ні­за­та­раў, што ён — ці не най­леп­шы, най­буй­ней­шы ва ўсёй Еўро­пе. Да­зво­лю сабе за­пя­рэ­чыць.

Тая фор­ма пра­вя­дзен­ня фестывалю, аб­ра­ная на са­мым па­чат­ку яго­на­га існа­ван­ня, для свай­го ча­су бы­ла, маг­чы­ма, не тое каб ідэ­аль­най, але цал­кам пры­ма­ль­най. Ды чым да­лей, тым бо­льш яна, воб­раз­на ка­жу­чы, кас­ця­не­ла. Аж да та­го, што ў са­мым кан­цы 1990-х па­чуў ад бал­гар­ска­га ка­ле­гі Ні­ка­лая Тэ­ке­лі­ева ці не пра­ро­чыя сло­вы. Ён ска­заў, што гэ­та быў яго­ны апош­ні ві­зіт у Ві­цебск на фес­ты­валь, на якім ні­чо­га но­ва­га не з’яўля­ецца. Што й па­цвер­дзі­ла сё­лет­няе вы­каз­ван­не ад­на­го з кі­раў­ні­коў «...Базара», які пры­знаў­ся, што спіс за­про­ша­ных вы­сту­поў­цаў скла­да­ецца з улі­кам та­го, каб мак­сі­ма­ль­на за­да­во­ліць гус­ты пуб­лі­кі. Вось дзе і пры­ха­ва­ная раз­гад­ка, ча­му ў Ві­цебск збо­ль­ша­га пры­язджа­юць ад­ны і тыя ж артыс­ты, чые імё­ны бы­лі на слы­ху яшчэ на па­чат­ку 1990-х. Ме­на­ві­та на іх вы­ступ­лен­ні і рас­куп­ля­юцца квіт­кі, бо рэ­нта­бе­ль­насць фэс­ту ста­іць на пер­шым пла­не, мах­нуў­шы ру­кой на мас­тац­кі ўзро­вень ды ад­крыц­ці но­вых імё­наў. Пад­ума­ла­ся: а ка­лі б на «Славянский базар» пры­ехаў, ска­жам, які Стынг — ці быў бы ў амфі­тэ­атры аншлаг? Сум­ня­ва­юся. А вось Газ­ма­наў ці Ра­та­ру ка­су зро­бяць, хоць у па­ра­ўнан­ні з тым жа Стын­гам яны вы­гля­да­юць, пра­бач­це, ні­як.

За­тое чым б’е рэ­кор­ды віцебскі фестываль, дык гэ­та ко­ль­кас­цю тых, хто вы­хо­дзіць на сцэ­ну. Тут сап­раў­ды — най­буй­ней­шы фэст Еўро­пы! І ні­чо­га, што бо­ль­шасць за­про­ша­ных пры­язджа­юць, каб вы­ка­наць уся­го дзве-тры пес­ні. За­тое які маш­таб, які раз­мах!

Дру­гі надзвы­чай про­йгрыш­ны мо­мант звя­за­ны з пан­аван­нем у Ві­цеб­ску фа­наг­рам. Уя­віць са­бе та­кое на якім-не­будзь фес­ты­ва­лі ў Еўро­пе про­ста не­маг­чы­ма. Дый на­ват у Бе­ла­ру­сі «Славянский базар» у фа­наг­рам­най спе­цы­ялі­за­цыі ста­іць ці не асоб­на (не бя­ру пад ува­гу «свя­ты му­зы­кі» ра­ённых маш­та­баў). Вось на па­чат­ку жніў­ня пра­гу­чаў на ўвесь го­лас чар­го­вы «Рок за Боб­ров». Ці мож­на на гэ­тым фестывалі ўя­віць фа­наг­ра­му? Дык ча­му ві­цеб­скі фэст за­йма­ецца пад­ма­нам? Ах, так: гэ­та ж мак­сі­ма­ль­на за­да­ва­ль­няе гус­ты пуб­лі­кі, якая кі­да­ецца з бу­ке­та­мі на сцэ­ну ў знак падзя­кі за тое, што яе над­уры­лі. З тым жа по­спе­хам мож­на ша­на­ваць квет­ка­мі і хат­ні маг­ні­та­фон.

На пер­шым Усе­са­юзным фес­ты­ва­лі поль­скай пес­ні ў тым жа Ві­цеб­ску гу­та­рыў з поль­скі­мі гу­ка­рэ­жы­сё­ра­мі: яны бы­лі ўра­жа­ныя ко­ль­кас­цю са­вец­кіх вы­ка­наў­цаў, якія дэ­ман­стра­ва­лі ўлас­ны ўзро­вень з да­па­мо­гай «фа­не­ры». Поль­скія ад­мыс­лоў­цы ад гу­ку рас­па­вя­лі, што ўжо ў 1988-м на збор­ных кан­цэр­тах ім па­тра­ба­ва­ла­ся не бо­льш за хві­лі­ну, каб зра­біць на сцэ­не не­абход­ныя пе­ра­клю­чэн­ні. Але та­ды быў ана­ла­га­вы гук, не існа­ва­ла гу­ка­рэ­жы­сёр­скіх пу­ль­таў з камп’ютар­най па­мяц­цю. Што за­мі­нае сён­ня пра­ца­ваць пра­фе­сій­на? Тэ­ле­ба­чан­не, яко­му па­трэб­ны чыс­це­нь­кі гук? Ці эле­мен­тар­ная ча­ла­ве­чая ля­но­та? Тым не менш раз­гул фа­наг­ра­мы на «Сла­вян­ском ба­за­ре» — гэ­та дыс­крэ­ды­та­цыя як са­мо­га фес­ты­ва­лю, так і ўзроў­ню мнос­тва яго­ных «зо­рак». Ма­гу то­ль­кі ўя­віць, як бы ад­рэ­ага­ваў на пра­па­но­ву вы­сту­піць пад фа­наг­ра­му 76-га­до­вы Мік Джа­гер. Не­ка­лі пра­чы­таў: за вы­ступ пад фа­наг­ра­му трэ­ба пла­ціць гра­шы­ма з ксе­рак­са...

 

Важ­кая га­да­ві­на «Вуд­ста­ку»

15—18жніў­ня 1969 го­да на тэ­ры­то­рыі ад­ной з ферм у шта­це Нью-Ёрк ад­быў­ся рок-фес­ты­валь, які саб­раў на па­ля­не бо­льш за па­ўмі­ль­ёна пуб­лі­кі. Ён лі­чыц­ца най­бо­льш гран­ды­ёзнай му­зыч­най падзе­яй ХХ ста­год­дзя, а зня­тую пад­час кан­цэр­таў Май­клам Уэд­лі да­ку­мен­та­ль­ную стуж­ку «Вуд­стак. Тры дні мі­ру і му­зы­кі» на­зва­лі леп­шым кі­на­пар­трэ­там па­ка­лен­ня хі­пі — «дзя­цей кве­так» — і дву­ма га­да­мі па­зней уга­на­ра­ва­лі «Оска­рам».

Не­дзе ў 1977-м у мя­не атры­ма­ла­ся па­тра­піць на пра­гляд гэ­та­га фі­ль­ма. Ён зра­біў надзвы­чай­нае ўра­жан­не. Яшчэ б! У глу­хі са­вец­кі час ця­гам звыш трох га­дзін ба­чыць на экра­не жы­вы­мі му­зы­каў, якіх у леп­шым вы­пад­ку ба­чыў толь­кі на фо­та­здым­ках, чуць у іх вы­ка­нан­ні му­зы­ку, што за­свед­чы­ла па сут­нас­ці на­ра­джэн­не но­ва­га на­прам­ку сус­вет­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры, бы­ло не абы-якой па мо­цы ўздзе­яння падзе­яй.

Па­ўста­год­дзя мі­ну­ла з тых ча­соў. На­зва фэс­ту не­адна­ра­зо­ва гу­ча­ла і па­зней: так на­зы­ва­лі­ся фес­ты­ва­лі і ў ЗША, і ў Поль­шчы. Мі­ну­ла мо­да на хі­пі, ве­ль­мі істот­на змя­ні­ла­ся і са­ма рок-му­зы­ка, ды той фэст на­заў­сё­ды за­пі­са­ны ў архі­вы. Што да зга­да­на­га вы­шэй фі­ль­ма, дык у якас­ці асіс­тэн­та рэ­жы­сё­ра вы­ступ Джы­мі Хен­дрык­са зды­маў та­ды па­чат­ко­вец Мар­цін Скар­сэ­зэ, а агу­ль­ны мет­раж зроб­ле­на­га ма­тэ­ры­ялу склаў 120 міль кі­нас­туж­кі! Але, на вя­лі­кі жаль, адзна­чыць па­ўве­ка­вую га­да­ві­ну падзеі пад­обным па раз­ма­ху фэс­там з роз­ных пры­чын сё­ле­та так і не атры­ма­ла­ся. За­ста­ло­ся то­ль­кі на­га­даць, што бе­ла­рус­кі «Вуд­стак» ад­быў­ся амаль на па­ўта­ра го­да ра­ней у сце­нах ра­дыё­тэх­ніч­на­га інсты­ту­та...

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара