Жук і жа­ба на МТV

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

«ДЗЮЙ­МО­ВАЧ­КА» ПА­ВОД­ЛЕ ХАН­СА КРЫС­ЦІ­ЯНА АНДЭР­СЕ­НА Ў БРЭС­ЦКІМ АКА­ДЭ­МІЧ­НЫМ ТЭ­АТРЫ ДРА­МЫ
П’е­су «Дзюй­мо­вач­ка» па­вод­ле зна­ка­мі­тай аўтар­скай каз­кі на­пі­саў вя­ду­чы артыст Рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Літ­вы, дра­ма­тург, рэ­жы­сёр і па­эт Юрый Шчуц­кі, ко­ліш­ні вы­пус­кнік Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та (ця­пер — Ака­дэ­мія мас­тац­тваў). На ейнай пад­ста­ве рэ­жы­сёр Дзя­ніс Фё­да­раў зра­біў му­зыч­ную каз­ку з ары­гі­на­ль­ным саў­ндтрэ­кам су­час­най сер­бскай кам­па­зі­тар­кі Ган­ны Бу­няк.

Вар­та адзна­чыць све­жасць і аван­гар­днасць элек­трон­на­га гу­чан­ня тэ­маў, бо час­цей за ўсё му­зыч­на-дра­ма­тыч­ны спек­такль вы­ра­ша­ецца ў сты­ліс­ты­цы са­вец­ка­га кі­на­мю­зік­ла. Рас­ча­роў­вае то­ль­кі ніз­кая якасць за­пі­су ва­ка­лу, якую зра­бі­лі ў тэ­атра­ль­най сту­дыі (па­ста­ноў­ка ідзе ў су­пра­ва­джэн­ні плю­са­вай фа­наг­ра­мы), і ві­да­воч­ная ад­сут­насць сіс­тэ­ма­тыч­на­га му­зыч­на­га да­ска­на­лен­ня артыс­таў.

 

Гра­фіч­ная сцэ­наг­ра­фія вы­ра­ша­ецца ў скан­ды­наў­скай эстэ­ты­цы хю­ге праз ма­нах­ром­ныя дэ­ка­ра­цыі і пляс­ка­тыя вы­явы пер­са­на­жаў (мас­та­кі — Во­ль­га Алек­ся­юк і Фё­дар Ка­ло­дзіч). Ні­бы па­вы­ці­на­ныя з бе­лай па­пе­ры, яны «вы­хо­дзяць» з кні­гі ка­зак та­ямні­чай Вя­дзь­мар­кі (Ка­ця­ры­на Яцка­вец), пад­об­най да фан­тас­тыч­най пры­нцэ­сы Ту­ран­дот. Рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык пра­па­нуе артыс­там ад­ра­зу тры пла­ны ігры — дра­ма­тыч­ны, му­зыч­на-плас­тыч­ны і прад­мет­ны.

 

Сут­насць пер­са­на­жаў пад­крэс­лі­ва­юць сты­лё­выя гар­ні­ту­ры, праз якія тран­слю­ецца зна­ёмая су­час­ным дзе­цям поп-ку­ль­ту­ра: Жа­ба — Lady Gaga (Яўге­нія Га­дун), Стра­ка­за — Beyonce (Ка­ця­ры­на Яцка­вец), Жук (Дзя­ніс Са­ро­ка) — мод­ны бло­гер, Жа­бу­ар (Іван Гіз­монт) — са­лод­ка­га­ло­сы ра­ман­тыч­ны спя­вак. У ад­ным з эпі­зо­даў над сцэ­най з’яў­ля­ецца воб­ла­ка — як рэ­плі­ка ге­роя ко­мік­су ці па­ве­дам­лен­не ў мэ­сэн­джа­ры. На воб­лач­ны мі­ні-экран ажыц­цяў­ля­ецца анлайн-тран­сля­цыя ўро­ку тан­цаў ад Стра­ка­зы ды ўсіх пры­год Дзюй­мо­вач­кі, па­куль яна гас­цюе ў Жу­ка.

 

З «кла­січ­ных» тэ­атра­ль­ных ка­зак, доб­ра зна­ёмых ба­бу­лям і дзя­ду­лям сён­няш­ніх юных гле­да­чоў, пры­йшла ў но­вы спек­такль да­лі­кат­ная і на­іўная Дзюй­мо­вач­ка (Мар­га­ры­та Ва­ла­ві­ко­ва). З пер­ша­га дня жыц­ця яе су­пра­ва­джае чар­вя­чок Дру­ня (Вя­час­лаў Цыц­коў­скі), які ў фі­на­ле пе­ра­кі­дац­ца Пры­нцам эль­фаў, ад­нак на пра­ця­гу дзея­ння ніш­то не па­соў­вае гле­да­чоў да гэт­кай зда­гад­кі (пры­края ня­пэў­насць вы­нік­ла з дра­ма­тур­гіі, і шка­да, што рэ­жы­сёр не ўзяў яе пад ува­гу, ка­лі пра­ца­ваў над сцэ­ніч­най рэ­дак­цы­яй п’е­сы). Леп­шыя акцёр­скія пе­ра­ўва­саб­лен­ні спек­так­ля на­ле­жаць Яўге­ніі Га­дун, яна вы­ка­на­ла ро­лі Жа­бы і Мы­шы, ства­рыў­шы два цал­кам са­ма­стой­ныя, ха­рак­тар­ныя воб­ра­зы.

 

Вы­раз­ная і эма­цый­ная да­лі­кат­на-плас­тыч­ная сцэ­на Лас­таў­кі (Тац­ця­на Строк) уяў­ляе з ся­бе со­ль­ную парт­ыю, якая вы­яўляе ўнут­ра­ную пры­ро­ду ге­ра­іні (ба­лет­май­стар­ка — Анас­та­сія Чар­ны­шэ­віч). Усе ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры па­ста­ноў­кі со­ль­ныя (най­бо­льш ці­ка­выя — пес­ні Дзюй­мо­вач­кі, Жа­бу­ара, Кра­та і ра­манс Мы­шы), за вы­клю­чэн­нем міс­тыч­на­га фі­на­ль­на­га ансам­бля, як бы ство­ра­на­га на вер­шы Жа­бу­ара — праз сваё не­шчас­лі­вае ка­хан­не да га­лоў­най ге­ра­іні той зра­біў­ся па­этам.

 

Звыш­за­да­ча дзі­ця­чай афі­шы аб­лас­но­га рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра — за­лу­чыць і вы­ха­ваць свай­го гле­да­ча. За­йма­ючы­ся па­ста­ноў­кай ка­зак, Дзя­ніс Фё­да­раў не аб­мя­жоў­ва­ецца і гэ­тай скла­да­най мі­сі­яй — ён вы­хоў­вае бу­ду­ча­га артыс­та. Інтэн­сіў-курс «Ад­крый у са­бе акцё­ра», у якім ма­ла­ды рэ­жы­сёр — на­тхня­ль­нік, арга­ні­за­тар і пед­агог, — у сё­лет­нім кра­са­ві­ку вы­пус­ціў ужо дру­гі на­бор слу­ха­чоў. І ра­ман­тыч­ныя стар­шак­лас­ні­цы, і рэ­спек­та­бе­ль­ныя біз­нэ­соў­цы за­свой­ва­юць сцэ­ніч­ную га­вор­ку, акцёр­скае май­стэр­ства, плас­ты­ку і рух... У гэ­тай іна­ва­цыі (а ўсё но­вае — гэ­та доб­ра за­бы­тае ста­рое) ба­чыц­ца ад­ра­джэн­не тра­ды­цый сту­дый­най ад­ука­цыі ў айчын­ных рэ­гі­яна­ль­ных тэ­атрах і раз­віц­цё ка­мер­цый­най іні­цы­яты­вы, якой усё яшчэ бра­куе дзяр­жаў­на­му сек­та­ру ку­ль­ту­ры. Акра­мя та­го, у тэ­атра з’яў­ля­ецца маг­чы­масць на кан­трак­тнай асно­ве за­ймаць у па­ста­ноў­ках вы­пус­кні­коў кур­саў (на жаль, не вы­пус­кніц — ген­дар­нае пы­тан­не ў фар­ма­ван­ні акцёр­скай тру­пы не губ­ляе вас­тры­ні аж з 1990-х) — мо вя­сё­лым чар­вяч­ком, а мо і пры­ўкрас­ным пры­нцам

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі