Пацеркі з пу­дзі­лаў ка­ча­нят, аль­бо Чым хар­чу­ецца мас­тац­тва?

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

ЗНОЙ­ДЗЕ­НЫЯ АБ’ЕКТЫ Ў СУ­ЧАС­НАЙ ЮВЕ­ЛІР­НАЙ СПРА­ВЕ
Прад­мет­ны пра­мыс­ло­вы ды­зайн на­ра­дзіў­ся з ге­амет­рыч­най аб­страк­цыі. Гэ­тым мас­тац­твам ад­на­ча­со­ва па­ра­ле­ль­на за­йма­лі­ся і Ка­зі­мір Ма­ле­віч, і Піт Ман­дры­ян.

Ана­лі­тыч­ны жы­ва­піс зна­хо­дзіў­ся ў по­шу­ках уні­вер­са­ль­ных кам­па­зі­цый­ных за­ко­наў, якія по­тым мож­на пры­мя­ніць у пра­екта­ван­ні трох­мер­ных аб’ектаў, у тым лі­ку ўты­лі­тар­ных. Ча­ль­цы гру­пы «Дэ Стэйл» на­тхня­лі­ся жы­ва­пі­сам Ман­дры­яна і бу­да­ва­лі да­мы ды кан­стру­ява­лі мэб­лю на асно­ве аб­страк­тных кам­па­зі­цый з пе­ра­кры­жа­ва­ных лі­ній і плос­кас­цяў, па­фар­ба­ва­ных у чыр­во­ны, жоў­ты ды сі­ні. Ка­зі­мір Ма­ле­віч не то­ль­кі ства­раў аб­страк­тныя аб’ёмныя кам­па­зі­цыі — архі­тэк­то­ны, — але і пра­екта­ваў по­суд, на­прык­лад. Так, у ла­ба­ра­то­рыі фор­мы пры Ле­нін­град­скім фар­фо­ра­вым за­во­дзе быў вы­раб­ле­ны «Суп­рэ­ма­тыч­ны сер­віз» — і на­ват за­пуш­ча­ны ў вы­твор­часць. А вось па­вод­ле ку­ба­суп­рэ­ма­тыч­ных інста­ля­цый ві­цеб­ска­га аван­гар­дыс­та Аляк­сан­дра Ма­лея мясц­овая юве­лір­ная кам­па­нія вы­пус­ці­ла ад­мыс­ло­вую ка­лек­цыю ўпры­га­жэн­няў.

У ад­ным з інтэрв’ю Маў­ры­цыа Ка­тэ­лан за­ўва­жыў: сён­ня брэн­ды, як ка­лі­сь­ці пры­ват­ныя ка­лек­цы­яне­ры ў мі­ну­лым, — гэ­та тая ўрад­лі­вая гле­ба, што дае рас­ці ідэ­ям мас­та­коў. Ця­пер і зу­сім ма­ла­дыя твор­цы, і зор­кі арт-све­ту су­пра­цоў­ні­ча­юць з люк­са­вы­мі юве­лір­ны­мі кам­па­ні­ямі кштал­ту «Cartier» ці «Van Cleef & Arpels». Але звы­чай­на мас­та­кі ства­ра­юць ды­зайн упры­га­жэн­ня спе­цы­яль­на для брэн­да. Бе­ла­рус­кая кам­па­нія па­йшла ад­ва­рот­ным шля­хам: Аляк­сан­дра Ма­лея за­пра­сі­лі стаць мен­та­рам для ды­зай­не­раў, зра­біць ім «суп­рэ­ма­тыч­ную пры­шчэп­ку». А вер­ні­саж, на якім інста­ля­цыі Ма­лея з ме­та­лу, ДСП і аб’ектна-кан­струк­тыў­на­га жы­ва­пі­су вы­стаў­ля­лі­ся по­бач са срэб­ра­ны­мі ка­лье, брош­ка­мі ды за­вуш­ні­ца­мі, зла­дзі­лі ў сце­нах ле­ген­дар­на­га бу­дын­ка Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча, дзе ка­лі­сь­ці Ма­ле­віч пі­саў свае тэ­арэ­тыч­ныя трак­та­ты…

Іні­цы­яты­ва су­пра­цоў­ніц­тва на­ле­жа­ла ды­рэк­та­ру кам­па­ніі Дзміт­рыю Ра­бун­ска­му — да­рэ­чы, бы­ло­му вуч­ню Ма­лея. На­зва ка­лек­цыі «Double Space» ад­сы­лае да кан­цэп­цыі двай­ной пра­сто­ры, вы­най­дзе­най мас­та­ком. Аляк­сандр Ма­лей раз­ві­вае ідэі суп­рэ­ма­тыз­му і пе­ра­ўтва­рае двух­мер­ныя плос­кас­ныя кам­па­зі­цыі ў трох­вы­мер­ныя інста­ля­цыі:

— Я рас­шчап­ляю фор­му і змяш­чаю ў роз­ныя пра­сто­ры, а гля­дач вы­му­ша­ны аб’яднаць яе ў сва­ім уяў­лен­ні. Та­кім чы­нам я ўцяг­ваю гле­да­ча ў мас­тац­кі пра­цэс па­бу­до­вы пра­сто­ры. Аб’ект існуе ў дзвюх пра­сто­рах — трох­мер­най (аб’ект) і двух­мер­най (ма­лю­нак). Ма­лю­нак на па­лат­не — інтэр­прэ­та­цыя аб’екта, які з’яўля­ецца час­ткай кан­струк­цыі. Ён існуе ў фі­зіч­ным аб’ёмным све­це і інтэр­прэ­та­ва­ны на плос­кас­ці. Атрым­лі­ва­ецца аб’ёмна-ча­са­вая пра­сто­ра — ку­бак­вад­рат. Я вы­зва­ляю жы­ва­піс ад ра­мы, фо­ну і тран­сфар­мую ў пра­сто­ру ку­бак­вад­ра­ту. Та­кім чы­нам жы­ва­піс трап­ляе ў трох­мер­ны ася­ро­дак, у аб’ёмна-ча­са­вую пра­сто­ру, — рас­па­вя­дае твор­ца.

Як бу­да­ва­лі­ся ўза­ема­да­чы­нен­ні мас­та­ка і ды­зай­не­раў кам­па­ніі? Аляк­сандр Ма­лей пад­крэс­лі­вае, што пе­рад мас­та­ком і пе­рад ды­зай­не­рам ста­яць зу­сім роз­ныя за­да­чы. У асно­ве фор­маў­тва­рэн­ня ў ды­зай­не ля­жаць фун­кцы­яна­ль­ны ана­ліз і раз­умен­не зруч­нас­ці прад­ме­та. А вось фор­маў­тва­рэн­не ў мас­тац­тве на­ра­джа­ецца ад стаў­лен­ня мас­та­ка да жыц­ця і яго­на­га све­та­пог­ля­ду. Са­мае ці­ка­вае і скла­да­нае ў та­кой ка­ла­ба­ра­цыі — аб’яднаць два роз­ныя пад­ыхо­ды. Але і ў мас­тац­тве, і ды­зай­не ўсё ста­іць на трох кі­тах: пра­сто­ры, фор­ме і ко­ле­ры.

Аляк­сандр Ма­лей на­стой­ваў, што для пра­цы над ка­лек­цы­яй па­трэб­ныя ме­на­ві­та два ды­зай­не­ры — каб бы­ло аль­тэр­на­тыў­нае мер­ка­ван­не. На­тал­ля Па­ві­ль­ца­ва і Мі­ка­лай Дра­бы­шэў­скі пра­ца­ва­лі пад ку­ра­тар­ствам і на­ву­ко­вым кі­раў­ніц­твам мас­та­ка. Аб­одва на­ву­ча­лі­ся ў Ві­цеб­скім тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це на фа­ку­ль­тэ­це ды­зай­ну. На­тал­ля пра­цуе юве­лі­рам амаль дзе­сяць га­доў, Мі­ка­лай — ма­ла­ды вы­пус­кнік, які доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе пра­цай над юве­лір­най ка­лек­цы­яй «Пі­ка­са».

У мас­та­коў­скую май­стэр­ню ды­зай­не­ры пры­хо­дзі­лі тры разы на ты­дзень на пра­ця­гу ме­ся­ца і пра­во­дзі­лі там амаль па­ло­ву дня. За­нят­кі Ма­лей рас­па­чаў з тэ­арэ­тыч­ных уво­дзі­наў: тлу­ма­чыў сут­насць кан­цэп­цыі двай­ной пра­сто­ры і роз­ні­цу па­між яго­най тэ­оры­яй і суп­рэ­ма­тыз­мам Ма­ле­ві­ча. Па­вод­ле ві­цеб­ска­га мас­та­ка, існу­юць суп­рэ­ма­тыч­ная транс­цэ­ндэн­тная пра­сто­ра, у асно­ве якой — плос­кая геа­мет­рыч­ная кам­па­зі­цыя, і ма­тэ­ры­яль­ная, фі­зіч­ная пра­сто­ра — гэ­та і аб’ём, і трох­мер­насць. Дзве пра­сто­ры існу­юць па­ра­ле­ль­на, але ва ўза­ема­су­вя­зі, і сім­ва­лі­зу­юць раў­на­ва­гу ду­хоў­на­га і ма­тэ­ры­яль­на­га па­чат­каў, то-бок — гар­мо­нію. Ме­на­ві­та гэ­ты­мі тэ­зі­са­мі кі­ра­ва­лі­ся ды­зай­не­ры, ка­лі ства­ра­лі эскі­зы ка­лек­цыі. Акцэнт быў зроб­ле­ны на гу­ль­ню лі­ній і акруж­нас­цяў у спа­лу­чэн­ні з аб’ёмны­мі фор­ма­мі.

— Ка­лі пра­цу­еш па­вод­ле кан­цэп­цыі двай­ной пра­сто­ры, то вя­дзеш лі­нію і ад­на­ча­со­ва ду­ма­еш пра іншую лі­нію — як яна ля­жа, як бу­дзе ўза­ема­дзей­ні­чаць з пер­шай, — рас­па­вя­дае На­тал­ля Па­ві­ль­ца­ва. — Каб па­глы­біц­ца ў тэ­му, асэн­са­ваць яе як след, мы чы­та­лі кні­гі Ма­лея «Зва­рот­ная інфар­ма­цыя», «Ві­цеб­скі "Квад­рат"». Мас­так ве­ль­мі хва­ля­ваў­ся, што за той ка­рот­кі час, які мы пра­во­дзім па-за сце­на­мі яго­най май­стэр­ні, мы «аб­ну­ля­емся», та­му па­ста­янна да­ваў нам хат­нія за­дан­ні. На­прык­лад, зра­біць сэт, у якім ка­ль­цо бу­дзе і аб’ёмнае, і плос­кае ад­на­ча­со­ва (то-бок каб у ім спа­лу­ча­лі­ся дзве пра­сто­ры), а за­вуш­ні­цы — ад­на плос­кая, ад­на аб’ёмная. За­ўва­жу, што та­кія мо­на­за­вуш­ні­цы — ве­ль­мі ў рэ­чыш­чы су­час­ных тэн­дэн­цый, а нам якраз ха­це­ла­ся ўвес­ці ў ка­лек­цыю акту­аль­ныя трэн­ды. Мы з Мі­ка­ла­ем ма­ля­ва­лі кож­ны свае на­кі­ды і кам­па­зі­цыі. Я пад­каз­ва­ла яму што­сь­ці па тэх­на­ло­гіі: якія ма­тэ­ры­ялы мы мо­жам вы­ка­рыс­таць, якія ўстаў­кі зра­біць і якія за­крэп­кі. Аляк­сандр кан­су­ль­та­ваў нас па­асоб­ку. Ка­лі яго не­шта чап­ля­ла, ён вы­бі­раў і ра­іў, што мож­на па­леп­шыць, і мы ад­ма­лёў­ва­лі эскіз га­то­ва­га ўпры­га­жэн­ня.

У пы­тан­нях ко­ле­ра­вай га­мы (се­раб­рыс­ты, чыр­во­ны, сі­ні і гра­фі­та­ва-чор­ны) ды­зай­не­раў так­са­ма ары­ента­ваў мас­так. Ён па­пя­рэ­дзіў быць стры­ма­ней з ко­ле­рам, бо не лю­біць яркіх буй­ных пля­маў.

— Мы вы­бі­ра­лі спа­кой­ныя ад­цен­ні і экс­пе­ры­мен­та­ва­лі з ма­тэ­ры­яла­мі. Спа­чат­ку збі­ра­лі­ся ра­біць ша­ры з чор­на­га дрэ­ва, але яны не пад­ыхо­дзі­лі па фак­ту­ры і тэк­сту­ры, бо мы ха­це­лі атры­маць ад­ліў, та­му аб­ра­лі пер­лі­ны, не на­ту­ра­ль­ныя, бо гэ­та рэ­зка б пад­ня­ло кошт вы­ра­бу, ды і ад­па­вед­ны па­мер на­ту­ра­ль­ных ка­мя­нёў цяж­ка бы­ло пад­абраць, — ка­жа На­тал­ля. — А вось ага­ты на­ту­ра­ль­ныя, мы ад­мыс­ло­ва гра­ні­лі іх для ка­лек­цыі. Са­мае клас­нае, што на­шы ўпры­га­жэн­ні атры­ма­лі­ся за­ўваж­ныя, буй­ныя, але пры гэ­тым ня­цяж­кія.

У круг­лых буй­ных за­вуш­ні­цах, а таксама асі­мет­рыч­ных гар­ні­ту­рах вы­ка­рыс­та­ны эфек­тныя ўстаў­кі фо­та­па­лі­мер­най эма­лі — гэ­та су­час­нае па­крыц­цё, сплаў шкла, які за­цвер­дзя­вае пад уз­дзе­яннем ульт­ра­фі­яле­ту і ўтва­рае моц­ную па­вер­хню. Та­кая эмаль трывалая: не ад­слой­ва­ецца, не вы­цві­тае і не цям­нее.

Ка­лек­цыя рых­та­ва­ла­ся цягам дзе­вя­ці ме­ся­цаў. Юве­лі­ры, якія прад­аюць свае тво­ры на фэшн-мар­ке­тах, амаль на ўсіх эта­пах пра­цу­юць уруч­ную, а як на­ла­джа­ны пра­цэс на вы­твор­час­ці? Ка­лі эскі­зы га­то­выя, ды­зай­не­ры аб­мяр­коў­ва­юць з тэх­но­ла­гам маг­чы­мас­ці вы­раб­лен­ня і дэ­та­лі кан­струк­цыі. По­тым пра­хо­дзіць пра­гляд з удзе­лам мар­ке­то­ла­гаў і ды­рэк­та­ра, яны вы­зна­ча­юць, ці бу­дзе по­пыт і про­да­жы, і за­цвяр­джа­юць — аль­бо не — эскі­зы. Па­сля пра­гля­ду на­сту­пае чар­га 3D-ма­дэ­ль­ераў, якія ў ад­мыс­ло­вай пра­гра­ме вы­бу­доў­ва­юць пра­та­тып упры­га­жэн­ня пад кан­тро­лем ды­зай­не­ра. Ад­ма­ля­ва­ны пра­та­тып ад­праў­ля­ецца на вы­рош­чван­не, з га­то­вай за­га­тоў­кі ро­бяць фор­му, якую вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у вы­твор­час­ці. Га­то­вы вы­раб апра­цоў­ва­юць юве­лі­ры, устаў­ля­юць у яго ка­мя­ні і па­лі­ру­юць. І на­рэш­це — фі­на­ль­ны пра­гляд мас­тац­кай ра­ды, па­сля ча­го ка­лек­цыя трап­ляе на пры­лаў­кі.

— Гэ­та быў ня­прос­ты, але за­хап­ля­ль­ны во­пыт, — ка­жа На­тал­ля. — Да та­го ж ка­лі-ні­ка­лі мы ме­лі маг­чы­масць на­зі­раць, як пра­цуе сам мас­так… Між­во­лі па­чы­на­еш яму за­йздрос­ціць — твор­ца во­ль­ны зай­мац­ца тым, чым хо­ча сам. Што да на­шай ка­лек­цыі — яна сап­раў­ды бліз­кая мне па эстэ­ты­цы, я люб­лю мі­ні­ма­лізм, да­клад­ныя лі­ніі і ла­ка­ніч­насць без на­гру­ваш­чван­ня дэ­та­ляў.

Ка­лі раз­ва­жаць пра вы­ні­кі юве­лір­най ка­ла­ба­ра­цыі, то гэ­та і акту­алі­за­цыя ку­ль­тур­най спад­чы­ны, і на­па­мін пра тое, кім мы ёсць і дзе па­ля­га­юць ка­ра­ні «рус­ка­га аван­гар­ду», і па­пу­ля­ры­за­цыя твор­час­ці су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка ся­род но­вай аўды­то­рыі. Як мяр­куе сам Аляк­сандр Ма­лей, той, хто на­сі­ць­ме ўпры­га­жэн­ні «Double Space», ад­чуе мат­ры­цу яго мас­тац­тва і бу­дзе не­пас­рэд­на ўдзе­ль­ні­чаць у твор­чым пра­цэ­се… 

Алена КАРПІЛАВА