І зноў — PRO та­нец!

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

«Круг­лы стол»
КА­ФЕД­РА ХА­РЭ­АГРА­ФІІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ЎНІ­ВЕР­СІ­ТЭ­ТА КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ І МАС­ТАЦ­ТВАЎ — НА­ВУ­ЧА­ЛЬ­НЫ ЦЭНТР, ШТО РЫХ­ТУЕ БУ­ДУ­ЧЫХ ХА­РЭ­ОГРА­ФАЎ І КІ­РАЎ­НІ­КОЎ ТАН­ЦА­ВА­ЛЬ­НЫХ КА­ЛЕК­ТЫ­ВАЎ.

Гэ­тым раз­ам за­мест звык­ла­га рэ­цэн­за­ван­ня кан­цэр­та мы вы­ра­шы­лі па­слу­хаць мер­ка­ван­ні вы­клад­чы­каў, чые вы­ха­ван­цы прад­стаў­ля­юць на сцэ­не вы­нік улас­най твор­час­ці. Га­вор­ка на імпра­ві­за­ва­ным «круг­лым ста­ле» па­йшла пра зда­быт­кі і пра­бле­мы на­ву­чан­ня ха­рэ­огра­фаў і на­огул пра раз­віц­цё роз­ных кі­рун­каў тан­ца. У раз­мо­ве ўдзе­ль­ні­ча­юць Свят­ла­на Гут­коў­ская, лаў­рэ­атка між­на­род­ных кон­кур­саў, за­гад­чы­ца ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі; вы­клад­чы­кі — Мі­ха­іл Ка­мін­скі, мас­тац­кі кі­раў­нік май­стэр­ні су­час­на­га тан­ца, акцёр дра­ма­тыч­на­га тэ­атра і кі­но; Іры­на Ка­на­ва­ль­чык, ха­рэ­ограф­ка; Во­ль­га Па­ра­хне­віч, тан­цор­ка між­на­род­на­га кла­са па спар­тыў­ных ба­ль­ных тан­цах, пе­ра­мож­ца і пры­зёр­ка між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў; Па­вел Стрэ­ль­чан­ка, ма­гістр ме­не­джмен­ту, аспі­рант; а так­са­ма Свят­ла­на Ула­ноў­ская, ба­лет­ны кры­тык, вы­клад­чы­ца Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі.

 

ПРЫ­ЧЫ­НА ІНТА­РЭ­СУ

Пы­тан­не пер­шае. Па­ва­жа­ныя пед­аго­гі, што, на ваш по­гляд, пра­ва­куе та­­таль­ны інта­рэс да пад­обных імпрэз, не­за­леж­на ад та­го, ад­бы­ва­юцца яны ў Па­ла­цы чы­гу­нач­ні­каў, у пра­сто­ры ку­ль­тур­ніц­ка­га ха­ба на Кас­трыч­ніц­кай, як ле­тась, або ў Му­зыч­ным тэ­атры, як сё­ле­та? Пры­чы­на — яркая ві­до­віш­чнасць, ма­ла­дая энер­ге­ты­ка або тое, што прад­стаў­ле­ны роз­ныя кі­рун­кі, жан­ры і плы­ні тан­ца?

Іры­на Ка­на­ва­ль­чык: Асноў­ная пры­чы­на за­ці­каў­ле­нас­ці ў тым, што ў ха­рэа­гра­фіч­ных ну­ма­рах, прад­стаў­ле­ных на кан­цэр­це, ад­люс­тра­ва­ны асноў­ныя тэн­дэн­цыі раз­віц­ця айчын­най на­род­на-сцэ­ніч­най ха­рэ­агра­фіі. Ха­чу пад­крэс­ліць: сту­дэн­ты, якія на­ву­ча­юцца на ка­фед­ры, у бо­ль­шас­ці та­ле­на­ві­тыя.

Ва­ло­да­ючы інфар­ма­цый­най сва­бо­дай і ад­сут­нас­цю аб­ме­жа­ван­няў, яны доб­ра да­свед­ча­ныя пра сус­вет­ныя тэн­дэн­цыі, што ад­бы­ва­юцца ў ха­рэа­гра­фіч­ным мас­тац­тве. Но­вае па­ка­лен­не, ма­ючы зу­сім іншы све­та­­по­гляд, па-свой­му інтэр­прэ­туе не то­ль­кі воб­ра­зы, ство­ра­ныя ў тан­ца­ва­ль­най фа­льк­лор­най твор­час­ці, але і вы­раз­ныя срод­кі, з да­па­мо­гай якіх ад­люс­троў­ва­ецца воб­раз­ная сіс­тэ­ма.

Свят­ла­на Ула­ноў­ская: Ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі БДУ­КіМ на пра­ця­гу ўжо бо­льш чым ча­ты­рох дзе­ся­ці­год­дзяў не то­ль­кі актыў­на ўдзе­ль­ні­чае ў тан­ца­ва­ль­ным жыц­ці кра­іны, але і ў знач­най сту­пе­ні ўплы­вае на яго раз­віц­цё. Гэ­та ты­чыц­ца амаль усіх ві­даў ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва, у тым лі­ку і contemporary dance.

У гэ­тым сэн­се не­ль­га не адзна­чыць дзей­насць Ансам­бля ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі пад кі­раў­ніц­твам Свят­ла­ны Гут­коў­скай — уні­ка­ль­на­га ка­лек­ты­ву, удас­то­ена­га шмат­лі­кіх між­на­род­ных і на­цы­яна­ль­ных уз­на­га­род, чый роз­нас­ты­лё­вы рэ­пер­ту­ар уклю­чае як асоб­ныя ну­ма­ры, так і тэ­ма­тыч­ныя кан­цэр­тныя пра­гра­мы, вы­ра­ша­ныя срод­ка­мі су­час­на­га тан­ца.

 

АСЭН­СА­ВАН­НЕ ФА­ЛЬК­ЛО­РУ

Пра­па­ную на­шу раз­мо­ву вес­ці ад­па­вед­на кі­рун­кам тан­ца. І па­чаць з тан­ца на­род­на-сцэ­ніч­на­га, які не мо­жа існа­ваць без асэн­са­ван­ня і пе­ра­асэн­са­ван­ня фа­льк­ло­ру.

Па­вел Стрэ­ль­чан­ка: Бе­ла­рус­кі та­нец як кі­ру­нак на­род­на-сцэ­ніч­най ха­рэ­а­гра­фіі — адзін з га­лоў­ных пры­яры­тэ­таў на на­шай ка­фед­ры. Па-пер­шае, ён вы­сту­пае ў якас­ці ву­чэб­най дыс­цып­лі­ны. Сту­дэн­ты вы­ву­ча­юць жан­ра­вую раз­на­стай­насць ха­рэ­агра­фіч­на­га фа­льк­ло­ру, што скла­да­юць мнос­тва ка­ра­го­даў і тан­цаў. Ува­га надзя­ля­ецца так­са­ма ха­рак­та­ру і ма­не­ры вы­ка­нан­ня, рэ­гі­яна­ль­най і ла­ка­ль­най са­ма­быт­нас­ці, му­зыч­на­му ўва­саб­лен­ню. І са­мае важ­нае, мы зна­ёмім­ся з леп­шы­мі ха­рэ­агра­фіч­ны­мі ўзо­ра­мі та­кіх вя­до­мых ба­лет­май­страў, як Сяр­гей Гра­бен­шчы­коў, Ла­ры­са і Кан­стан­цін Алек­сю­то­ві­чы, Іван Хво­раст, і іншы­мі, якія па­кі­ну­лі нам вя­лі­кую спад­чы­ну раз­на­стай­ных сцэ­ніч­ных тан­цаў. Па-дру­гое, на­цыя­на­ль­ны та­нец — гэ­та кры­ні­ца на­тх­нен­ня не то­ль­кі для вы­клад­чы­каў, але і для сту­дэн­таў, яны што­год ства­ра­юць ары­гі­на­ль­ныя ха­рэ­агра­фіч­ныя кам­па­зі­цыі на гэ­тым ма­тэ­ры­яле.

Мі­ха­іл Ка­мін­скі: За­ду­май­це­ся: што­год на ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі пра­во­дзіц­ца фа­льк­лор­ная ве­ча­ры­на. Кож­ны курс на­род­на­га тан­ца са сва­ім мас­тац­кім кі­раў­ні­ком пра­хо­дзяць праз гэ­тае свя­та...

Іры­на Ка­на­ва­ль­чык: Вы­клад­чы­кі ка­фед­ры ў асно­ву сва­ёй дзей­нас­ці ста­вяць за­ха­ван­не бе­ла­рус­кай ідэн­тыч­нас­ці ў ха­рэ­агра­фіч­ным мас­тац­тве і ў цес­ным кан­так­це са сту­дэн­та­мі шу­ка­юць но­выя шля­хі раз­віц­ця на­род­на-сцэ­ніч­на­га тан­ца. Та­му ха­рэ­агра­фіч­ныя ну­ма­ры, па­ка­за­ныя пад­час апош­ня­га кан­цэр­та, — «Ад пер­шай сця­жын­кі» (па­ста­ноў­ка Дар’і Бра­зоў­скай пад кі­раў­ніц­твам пра­фе­са­ра Свят­ла­ны Гут­коў­скай), «Рас­ка­ма­рыц­кія ско­кі» (па­ста­ноў­ка Па­ўла Стрэ­ль­чан­кі) — вы­гля­да­юць су­час­на і не­тры­ві­яль­на. Ня­гле­дзя­чы на роз­ні­цу ў сты­ліс­ты­цы і тэм­па­рыт­ме, іх ха­рэ­агра­фіч­ныя срод­кі ўва­саб­лен­ня ад­па­вя­да­юць су­час­най сту­пе­ні раз­віц­ця тан­ца.

Па­вел Стрэ­ль­чан­ка (Іры­не Ка­на­ва­ль­чык): Вы зга­да­лі ха­рэ­агра­фіч­ную кам­па­зі­цыю «Рас­ка­ма­рыц­кія ско­кі»... Яна бы­ла ство­ра­на мной ме­на­ві­та на асно­ве пер­шак­ры­ні­цы, зной­дзе­най у шмат­том­ным вы­дан­ні «Тра­ды­цый­ная мас­тац­кая ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі». Асно­ву кам­па­зі­цыі скла­лі «пры­сяд­кі», якія ў час тан­ца вы­кон­ва­лі не то­ль­кі хлоп­цы, але і дзяў­ча­ты, а так­са­ма пе­ра­ско­кі, рыт­міч­ныя воп­лес­кі і на­хі­лы кор­пу­са, раз­на­стай­ныя па­рныя пад­трым­кі. Да­рэ­чы, на ма­тэ­ры­яле сін­тэ­зу су­час­най ха­рэ­агра­фіі і айчын­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га фа­льк­ло­ру на спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це бы­лі прад­стаў­ле­ны тан­ца­ва­ль­ныя ну­ма­ры «Ад пер­шай сця­жын­кі», «Дзят­лы», «Трох­свец­це», «Раз­дол­ле», ство­ра­ныя сту­дэн­та­мі пад кі­раў­ніц­твам вы­клад­чы­каў ка­фед­ры.

Іры­на Ка­на­ва­ль­чык: Зга­даю кам­па­зі­цыі ў сты­лі фолк-ма­дэрн «Трох­свец­це» і «Раз­дол­ле» (па­ста­ноў­ка Анто­на Па­ль­яна­ва і Анас­та­сіі Бы­да­на­вай, зроб­ле­ныя пад ма­ім кі­раў­ніц­твам). Яны не ад­на­ўля­юць арха­ічны пра­воб­раз фа­льк­лор­най кры­ні­цы, а раз­ві­ва­юць і ма­дэр­ні­зу­юць лек­сі­ку, зы­хо­дзя­чы з акту­аль­ных тэн­дэн­цый су­час­на­га мас­тац­тва і асаб­лі­вас­цяў аўтар­скай інды­ві­ду­аль­най сты­ліс­ты­кі. Плас­тыч­ны тэкст гэ­тых ну­ма­роў мае асаб­лі­выя ры­сы, якія ра­ней не бы­лі ха­рак­тэр­ны тра­ды­цый­на­му тан­ца­ва­ль­на­му мас­тац­тву — плас­тыч­ны тэкст грун­ту­ецца на пе­ра­ры­віс­тас­ці, скач­ках і за­мі­ран­ні; ужы­ва­ецца ад­на­ча­со­вае спа­лу­чэн­не эле­мен­таў роз­ных кі­рун­каў ха­рэ­агра­фіі. Ядна­юцца ру­хі роз­ных час­так це­ла ў змен­лі­вых рыт­мах; вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца сін­тэз пры­ёмаў, уз­ятых з ад­мет­ных плас­тыч­ных сіс­тэм.

Па­вел Стрэ­ль­чан­ка: Раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га тан­ца не аб­мя­жоў­ва­ецца сце­на­мі ка­фед­ры. Мы кож­ны год удзе­ль­ні­ча­ем у роз­ных ха­рэ­агра­фіч­ных між­на­род­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­сах і фес­ты­ва­лях, дзе дэ­ман­стру­ем леп­шыя да­сяг­нен­ні ў гэ­тым на­прам­ку. На два апош­нія між­на­род­ныя фес­ты­ва­лі «Сож­скі ка­ра­год» у Го­ме­лі я прад­ста­віў твор­чыя пра­цы — поль­ку «Ка­на­рык» і «Ко­ва­рат на­адва­рот», яны бы­лі адзна­ча­ны жу­ры пер­шай прэ­мі­яй у кон­кур­се ба­лет­май­стар­скіх ра­бот. Гэ­тыя і іншыя кам­па­зі­цыя сён­ня скла­да­юць рэ­пер­ту­ар вя­ду­ча­га ка­лек­ты­ву ўні­вер­сі­тэ­та — Ансам­бля ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі пад кі­раў­ніц­твам Свят­ла­ны Гут­коў­скай.

Ду­маю, рэ­за­нанс­насць імпрэз, якія пра­па­нуе ка­фед­ра, тлу­ма­чыц­ца і тым, што гля­дач пе­ра­ка­на­ны: яго ча­кае но­вы мас­тац­кі прад­укт. У да­да­так у та­кіх вы­пад­ках спра­цоў­вае імідж ка­лек­ты­ву...

Мі­ха­іл Ка­мін­скі: Я пра­цую на ка­фед­ры 15 га­доў і за гэ­ты час па­ба­чыў мнос­тва па­ста­но­вак, якія за­хап­ля­лі мя­не за­ду­май, срод­ка­мі рэ­алі­за­цыі ідэй і ўзруш­ва­лі вы­ка­на­ль­ніц­кім май­стэр­ствам. Шчы­ра і да глы­бі­ні ду­шы. Гэ­та вы­ха­ван­цы Свят­ла­ны Гут­коў­скай, Люд­мі­лы Яфрэ­ма­вай, Во­ль­гі Бя­ля­евай, Іры­ны Ка­на­ва­ль­чык. Ся­род іх — Ві­таль Моў­чан, Ма­рыя Тры­пу­цень, Ка­ця­ры­на Квят­коў­ская, Аляк­сандр Фі­лі­паў, Са­бі­на Му­на­сы­па­ва, Анас­та­сія Клеп­ча, Вя­час­лаў Чы­жык і Ксе­нія На­ліў­кі­на... Яшчэ шмат імён, усіх не пе­ра­лі­чу. Пе­ра­ка­на­ль­ная адзна­ка іх май­стэр­ства — не­пад­куп­ная рэ­акцыя гле­да­чоў, на суд якіх вы­но­сі­лі­ся ра­бо­ты ха­рэ­огра­фаў. Вя­до­ма, пе­ра­кон­ва­юць і ацэн­кі пра­фе­сій­на­га жу­ры між­на­род­ных кон­кур­саў, дзе спа­бор­ні­ча­лі сту­дэн­цкія па­ста­ноў­кі і бы­лі адзна­ча­ны вы­со­кі­мі ўзна­га­ро­да­мі. Ге­агра­фія пе­ра­мог — Бе­ла­русь, Рас­ія, Лат­вія, Гер­ма­нія, Поль­шча...

На­ступ­нае пы­тан­не вам, Мі­ха­іл. Вы вы­кла­да­еце на ка­фед­ры акцёр­скае май­стэр­ства і рэ­жы­су­ру. У якой сту­пе­ні за­пат­ра­ба­ва­ныя ха­рэ­огра­фа­мі на­вы­кі ме­на­ві­та акцёр­скай пра­фе­сіі?

Мі­ха­іл Ка­мін­скі: Акцёр­скае май­стэр­ства і рэ­жы­су­ра ў ха­рэ­агра­фіі з пун­кту гле­джан­ня тан­цо­ра зво­дзяц­ца да вы­со­ка­га вы­ка­на­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва, ба­га­тай фан­та­зіі і та­лен­та ба­лет­май­стра. Мож­на пад­умаць, што гэ­та ўза­ема­вык­лю­ча­ль­ныя пан­яцці. Бо атрым­лі­ва­ецца: я ву­чу тан­цо­раў тэ­атру, у той час ка­лі яны пры­йшлі вы­ву­чаць ха­рэ­агра­фію. Шмат аб­іту­ры­ентаў па­сту­па­юць з ка­ле­джаў мас­тац­тваў, ха­рэ­агра­фіч­ных школ, шмат хто мае знач­ны спар­тыў­на-тан­ца­ва­ль­ны во­пыт. Шчы­ра ка­жу­чы, іх ужо мож­на бы­ло б лі­чыць пра­фе­сі­яна­ла­мі, і шмат у ка­го з іх вы­клі­кае не­па­ра­зу­мен­не, што яны вы­ву­ча­юць дыс­цып­лі­ну з іншай га­лі­ны сцэ­ніч­ных мас­тац­тваў. Але не­па­ра­зу­мен­не за­кан­чва­ецца на пер­шых за­нят­ках. Тут яны су­ты­ка­юцца з за­дан­ня­мі, якія да­па­ма­га­юць зра­зу­мець пры­ро­ду сва­іх ру­хаў. Па­чы­на­юць ба­чыць улас­ныя хі­бы, да­вед­ва­юцца, як кі­ра­ваць эмо­цы­ямі, улас­ны­мі і гля­дзе­ль­най за­лы. Асноў­ная мэ­та — пра­біц­ца праз фар­ма­ль­нае вы­ка­нан­не ру­хаў і ўвай­сці ў свет жы­вой гу­ль­ні і не­пас­рэд­на­га тан­ца.

У тэ­атра­ль­ным мас­тац­тве «пра­йгра­ван­не» ад­на­го і та­го ж ру­ху, у які ўкла­дзе­на кан­крэт­ная эма­цы­яна­ль­ная рэ­акцыя, на­зы­ва­ецца штам­пам і клі­шэ. А ў тан­цы ўсе ру­хі за­ву­ча­ны, ад­то­ча­ны, і ме­на­ві­та гэ­тая да­клад­насць вы­ка­нан­ня вы­со­ка ацэ­нь­ва­юцца. Га­лоў­нае — на­ву­чыць ха­рэ­огра­фа шу­каць не­стан­дар­т­нае вы­яўлен­не па­чуц­цяў, но­выя жэс­ты, не­прад­ка­за­ль­нае раз­віц­цё сі­ту­ацый.

Раз­умею, да сур’ёзна­га мас­тац­ка­га вы­ні­ку вы­клад­чы­кі і сту­дэн­ты ідуць па­сту­по­ва і да­стат­ко­ва доў­га...

Свят­ла­на Гут­коў­ская: Спра­ваз­дач­ны кан­цэрт — за­ўсё­ды но­вы твор­чы пра­ект, мас­тац­кую знач­насць яко­га яго ства­ра­ль­ні­кі (пед­аго­гі і сту­дэн­ты) мо­гуць аца­ніць то­ль­кі па­сля та­го, як апус­ціц­ца за­сло­на. Пра­цэс гэ­ты доў­гі, і пер­шы яго этап су­па­дае з па­чат­кам на­ву­ча­ль­на­га го­да, які мы за­ўсё­ды па­чы­на­ем у аб­ноў­ле­ным скла­дзе: на­шы шэ­ра­гі па­паў­ня­юць пер­ша­кур­сні­кі, што пры­йшлі на зме­ну тым, хто сы­шоў «у во­ль­нае пла­ван­не» з дып­ло­мам спе­цы­яліс­та ў сфе­ры ха­рэ­агра­фіі.

Ме­на­ві­та ў гэ­ты час на­ра­джа­юцца ідэі, фар­му­юцца за­ду­мы но­вых сцэ­ніч­ных ра­бот. Твор­чы пра­цэс над ства­рэн­нем ары­гі­на­ль­ных па­ста­но­вак ідзе ўвесь год. На зі­мо­вых пра­ктыч­ных па­ка­зах па спе­цы­яль­ных дыс­цып­лі­нах ужо вы­лу­ча­ецца не­арды­нар­ны ха­рэ­агра­фіч­ны ма­тэ­ры­ял, да­юцца рэ­ка­мен­да­цыі па да­пра­цоў­цы эцю­даў або ну­ма­роў, най­бо­льш ці­ка­вых з мас­тац­ка­га пун­кту гле­джан­ня. На гэ­тым эта­пе ад­бы­ва­ецца ад­бор ну­ма­роў, за­цвяр­джа­ецца фар­мат ме­рап­ры­емства, зы­хо­дзя­чы з умоў сцэ­ніч­най пля­цоў­кі, рас­пра­цоў­ва­ецца афі­ша, скла­да­ецца пра­гра­ма кан­цэр­та, якая, да­рэ­чы, мо­жа ў апош­ні мо­мант кар­ды­на­ль­на па­мя­няц­ца. Улю­бё­ным мес­цам для вы­ні­ко­вых кан­цэр­таў ка­фед­ры вось ужо шмат га­доў з’яў­ля­ецца Му­зыч­ны тэ­атр. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца зруч­най пля­цоў­кай, вы­дат­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі гу­ка­во­га і свет­ла­во­га афар­млен­ня, уту­ль­най за­лай, але ў пер­шую чар­гу вет­лі­вас­цю, з якой нас тут пры­ма­юць.

 

У БА­ЛЬ­НЫХ РЫТ­МАХ

Надзвы­чай эфек­тны­мі на ха­рэ­агра­фіч­ных ве­ча­ры­нах вы­гля­да­юць ну­ма­ры ба­ль­ні­каў. І та­ды, ка­лі гэ­та тра­ды­цый­ныя тан­цы, і ка­лі кам­па­зі­цыя па­бу­да­ва­ная на аўтар­скай інтэр­прэ­та­цыі ба­ль­най ха­рэ­агра­фіі...

Во­ль­га Па­ра­хне­віч: Ка­лі мы раз­ва­жа­ем пра кон­кур­сны ба­ль­ны або спар­тыў­ны ба­ль­ны та­нец, то раз­мо­ва ідзе па сут­нас­ці аб пе­ра­емні­ку гіс­то­ры­ка-по­бы­та­ва­га тан­ца. Бо гіс­то­рыя ба­ль­ных тан­цаў у іх пер­ша­па­чат­ко­вым зна­чэн­ні — як тан­цаў, вы­ка­на­ных на ба­лях, — на­ліч­вае шмат ста­год­дзяў. Ад­нак з кан­ца XIX ста­год­дзя ў вы­ні­ку раз­віц­ця тан­ца­ва­ль­ных на­прам­каў, па­вы­шэн­ня ўзроў­ню вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства з’я­ві­ла­ся кон­кур­сная сіс­тэ­ма і пан­яцце «спар­тыў­ны ба­ль­ны та­нец». На сён­няш­ні дзень ба­ль­ны та­нец — гэ­та сін­тэз мас­тац­тва і спорту. Дзя­ку­ючы ча­му ідзе яго раз­віц­цё? За кошт вы­ка­рыс­тан­ня эле­мен­таў з на­род­на-сцэ­ніч­на­га і кла­січ­на­га тан­ца, джаз-тан­ца, ма­дэр­ну, акра­ба­ты­кі, тан­цаў на лё­дзе, мас­тац­кай гім­нас­ты­кі. За апош­нія га­ды спар­тыў­ны (ба­ль­ны) та­нец на­за­па­сіў вя­лі­кую тэх­ніч­ную і лек­січ­ную ба­зу, інтэг­ра­ваў у са­бе ве­лі­зар­ную ко­ль­касць роз­ных ві­даў ха­рэ­агра­фіі — ад на­род­на­га да су­час­на­га тан­ца.

Раз­умею, на гэ­тую спе­цы­яль­насць пры­хо­дзяць тыя, хто за­йма­ецца ба­ль­ны­мі тан­ца­мі да­ўно, мае во­пыт вы­ступ­лен­няў і спа­бор­ніц­тваў.

Во­ль­га Па­ра­хне­віч: На ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі ад­дзя­лен­не ба­ль­на­га тан­ца ад­кры­ла­ся ў 1993-м. За 26 га­доў яго існа­ван­ня бы­ло вы­ха­ва­на мнос­тва чэм­пі­ёнаў Бе­ла­ру­сі, май­строў спорту, тан­цо­раў між­на­род­на­га кла­са, пе­ра­мож­цаў між­на­род­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх тур­ні­раў. Час ня­ўмо­ль­на ру­ха­ецца на­пе­рад, і мно­гія з вы­пус­кні­коў ка­фед­ры ад­кры­лі свае ўлас­ныя клу­бы ў Бе­ла­ру­сі і за мя­жой і з’яў­ля­юцца па­спя­хо­вы­мі спе­цы­яліс­та­мі ў га­лі­не ба­ль­най ха­рэ­агра­фіі. Бяс­спрэч­ны той факт, што сту­дэн­ты ба­ль­на­га ад­дзя­лен­ня за­пат­ра­ба­ва­ныя на рын­ку пра­цы — як спе­цы­яліс­ты шы­ро­ка­га про­фі­лю. За­нят­кі ва ўні­вер­сі­тэ­це не аб­мя­жоў­ва­юцца вы­ключ­на ба­ль­най сфе­рай. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты атрым­лі­ва­юць ве­ды па роз­ных на­прам­ках — «на­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец», «кла­січ­ны та­нец», «су­час­ная ха­рэ­агра­фія», «мас­тац­тва ба­лет­май­стра», «асно­вы арга­ні­за­цыі кон­кур­саў». І ў гэ­тай му­ль­ты­фун­кцы­яна­ль­нас­ці і за­клю­ча­ецца га­лоў­ная пе­ра­ва­га вы­пус­кні­коў ба­ль­на­га ад­дзя­лен­ня ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі БДУ­КіМ у ад­но­сі­нах да іншых ВНУ, якія рых­ту­юць вы­клад­чы­каў ці трэ­не­раў па спар­тыў­ным ба­ль­ным тан­цы. Акра­мя та­го, што сту­дэн­ты па­ста­янна па­шы­ра­юць свой кру­гаг­ляд, ха­рэ­агра­фіч­ны і не то­ль­кі, яны яшчэ мо­гуць вы­кла­даць на доб­рым пра­фе­сій­ным уз­роў­ні роз­ныя тан­ца­ва­ль­ныя дыс­цып­лі­ны. Гэ­та да­па­ма­гае ў да­лей­шым вы­ка­рыс­тоў­ваць атры­ма­ныя ўмен­ні і на­вы­кі ў па­ста­но­вач­най дзей­нас­ці, у пра­цы ў якас­ці суд­дзяў і экс­пер­таў на спа­бор­ніц­твах па спар­тыў­ным ба­ль­ным тан­цы.

 

ВА­КОЛ CONTEMPORARY...

А ця­пер ха­це­ла­ся б па­га­ва­рыць пра су­час­ны та­нец, які вы­клі­кае най­бо­ль­шую ко­ль­касць дыс­ку­сій.

Свят­ла­на Ула­ноў­ская: Вы­ключ­на важ­ным кро­кам на шля­ху да ле­га­лі­за­цыі і пра­фе­сі­яна­лі­за­цыі айчын­на­га contemporary dance ста­ла ад­крыц­цё ў меж­ах спе­цы­яль­нас­ці «ха­рэ­агра­фіч­нае мас­тац­тва» кі­рун­ку «су­час­ны та­нец» (2014). У 2018-м ад­быў­ся пер­шы вы­пуск най­ноў­шых спе­цы­яліс­таў. Аб­аро­на іх дып­лом­ных прац, што пра­йшла ў вы­гля­дзе кан­цэр­та ў пра­сто­ры ха­ба «ОК16», ура­зі­ла імкнен­нем да по­шу­ку сва­іх тэм і спо­са­баў іх мас­тац­ка­га ўва­саб­лен­ня, ары­гі­на­ль­ных фор­маў­тва­ра­ль­ных і кам­па­зі­цый­на-лек­січ­ных пры­ёмаў.

Свят­ла­на Гут­коў­ская: Га­лоў­нае ад­роз­нен­не па­між тан­ца­мі кла­січ­ным (ён — асно­ва для вы­ву­чэн­ня сту­дэн­та­мі ўсіх кі­рун­каў на пра­ця­гу ўсіх га­доў на­ву­чан­ня), на­род­на-сцэ­ніч­ным, спар­тыў­на-ба­ль­ным і тан­цам су­час­ным тое, што плас­тыч­ная мо­ва апош­ня­га не з’яў­ля­ецца на­бо­рам да­ўно сфар­ма­ва­ных, ка­на­ні­за­ва­ных і шы­ро­ка вя­до­мых спе­цы­яль­на вы­ву­ча­ных ру­хаў. Мо­ва гэ­тая фар­мі­ру­ецца пе­ра­важ­на на асно­ве да­сле­да­ван­ня ду­мак, успа­мі­наў, ад­чу­ван­няў артыс­та, якія, як сцвяр­джа­юць яго апа­ла­ге­ты, утрым­лі­ва­юцца ў це­ле кож­на­га ча­ла­ве­ка. Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці вар­та ска­заць, што свой «слоў­ні­ка­вы за­пас» ёсць і ў ма­дэрн-джа­зе, і ў contemporary dance.

Свят­ла­на Ула­ноў­ская: Сён­ня мож­на ўпэў­не­на сцвяр­джаць: ме­на­ві­та вы­ха­ван­цы ка­фед­ры скла­да­юць асно­ву бо­ль­шас­ці айчын­ных ка­лек­ты­ваў contemporary dance. Асоб­ныя з іх за­яві­лі пра ся­бе як пра са­ма­быт­ных ха­рэ­огра­фаў, здат­ных мыс­ліць су­час­ны­мі воб­раз­на-плас­тыч­ны­мі фар­ба­мі. Да­стат­ко­ва зга­даць Дзміт­рыя За­лес­ка­га, ба­дай, са­ма­га зна­ка­мі­та­га вы­пус­кні­ка ка­фед­ры, чыя твор­часць вя­до­мая за меж­амі Бе­ла­ру­сі...

Мі­ха­іл Ка­мін­скі: Мне са­мо­му да­вя­ло­ся вы­кон­ваць со­ль­ную парт­ыю ў па­ста­ноў­цы Дзміт­рыя, та­ды яшчэ ма­ла­до­га спе­цы­яліс­та, які то­ль­кі атры­маў дып­лом. Па­мя­таю, як ён тлу­ма­чыў кож­ны эле­мент, «звяз­ку», уз­ае­ма­дзе­янне з парт­нё­рам. Усё бы­ло прад­ума­на і пра­ца­ва­ла на ідэю ну­ма­ра. Рэ­дка і тэ­атра­ль­ны рэ­жы­сёр укла­дае сто­ль­кі ідэй у 4-хві­лін­ную мі­ні­яцю­ру!

Свят­ла­на Ула­ноў­ская: Ся­род іншых вы­пус­кні­коў ка­фед­ры зга­даю Мі­ка­лая Мі­хай­ла­ва, Дзміт­рыя Бяз­зу­бен­ку, Па­ўла Стрэ­ль­чан­ку, Са­бі­ну Му­на­сы­па­ву, тво­ры якіх не­адна­ра­зо­ва атрым­лі­ва­лі прэ­міі прэс­тыж­ных фо­ру­маў, у тым лі­ку Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску. Вар­та адзна­чыць: усе гэ­тыя ха­рэ­огра­фы сён­ня вы­кла­да­юць на ка­фед­ры. Гэ­та спры­яе не то­ль­кі на­за­паш­ван­ню пра­фе­сій­на­га дос­ве­ду, але і яго да­лей­ша­му раз­віц­цю.

Ба­га­та ну­ма­роў су­час­на­га тан­ца бы­ло і на сё­лет­нім спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це ка­фед­ры. Вы­тан­ча­нас­цю ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­кі, да­клад­нас­цю за­ду­мы і яе сцэ­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня вы­лу­ча­ла­ся со­ла «Ліст» у па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Але­ны Ліс­ной: вя­лі­кі па­ка­ме­ча­ны аркуш па­пе­ры ўспры­маў­ся ад­люс­тра­ван­нем ду­мак-жа­дан­няў ге­ра­іні, ад якіх так ха­це­ла­ся і не­маг­чы­ма бы­ло па­зба­віц­ца. Уда­лым вы­ка­рыс­тан­нем ві­дэ­ашэ­ра­гу, што па­шы­раў сэн­са­вую пра­сто­ру ха­рэ­агра­фіі, за­пом­ніў­ся ну­мар «У хва­лях гра­ніт­на­га мо­ра» (па­ста­ноў­ка Юліі Су­ляк). Моц­нае ўра­жан­не вы­клі­ка­ла ра­бо­та «Пе­ра­ход» Дзміт­рыя Бяз­зу­бен­кі. Эма­цый­на на­сы­ча­ны і дра­ма­тур­гіч­на раз­гор­ну­ты ды­ялог па­між вы­ка­наў­ца­мі акрэс­лі­ваў фі­ла­соф­скі по­гляд на пры­ро­ду ўза­ема­адно­сін па­лоў і пры­му­шаў успом­ніць юнгаў­скія архе­ты­пы ані­мы і ані­му­са — уз­ае­ма­дзе­яння жа­но­ча­га і муж­чын­ска­га па­чат­каў у псі­хі­цы ча­ла­ве­ка.

 

НА­КОНТ ПРА­БЛЕМ

Як спе­цы­яліс­ты ў га­лі­не тан­ца вы ба­чы­це ўсе існу­ючыя пра­бле­мы, не­да­хо­пы, скла­да­нас­ці, аб’ектыў­ныя і суб’ектыў­ныя. Якія яны?

Свят­ла­на Гут­коў­ская: На жаль, не ўсе на­шы вы­пус­кні­кі, што пра­яві­лі та­лент у са­чы­нен­ні тан­цаў, мо­гуць пра­цяг­ваць удас­ка­на­ль­вац­ца ў гэ­тым кі­рун­ку пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ. У пра­фе­сій­ных ка­лек­ты­вах усе ні­шы да­ўно за­ня­тыя, а ў ама­тар­скіх ад­бы­ва­ецца па­ста­янная гон­ка за ко­ль­кас­цю (а не якас­цю) па­стаў­ле­ных ну­ма­роў. Час­та — каб да­га­дзіць ба­ць­кам, якія пла­цяць за за­нят­кі сва­іх дзя­цей. І тут ужо не да твор­час­ці.

Па­вел Стрэ­ль­чан­ка: Пра­ктыч­на не над­аец­ца ўва­га жан­ра­вай раз­на­стай­нас­ці, дзе вы­дзя­ля­юцца ка­ра­го­ды (пе­сен­ныя, гу­ль­ня­выя і тан­ца­ва­ль­ныя), тан­цы (тра­ды­цый­ныя, га­рад­скія бы­та­выя, кад­ры­лі, поль­кі) і ско­кі. Пры ства­рэн­ні тан­ца­ва­ль­ных ну­ма­роў ба­лет­май­стра­мі не вы­трым­лі­ва­ецца пра­ві­ла кам­па­зі­цый­най і му­зыч­най па­бу­до­вы жан­ру, не ўліч­ва­ецца ко­ль­кас­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі вы­ка­на­ль­ні­каў, ха­рак­тар і ма­не­ра тан­ца. Ад­сут­ні­чае ба­за асноў­ных ру­хаў, па­ла­жэн­няў рук і ног. Не ха­пае ўва­гі да на­зваў кам­па­зі­цый. Так, ба­лет­май­стры на ха­рэ­агра­фіч­ных кон­кур­сах на­зы­ва­юць кам­па­зі­цыю аб­страк­тна — на­прык­лад, «Кад­рыль», але мы па­він­ны ве­даць, якая гэ­та кад­рыль — Во­ра­наў­ская, Мін­ская або Па­лес­кая, бо кож­най з іх улас­ці­вы асаб­лі­выя му­зы­ка­ль­ныя, кам­па­зі­цый­ныя і вы­ка­на­ль­ніц­кія ры­сы. У жан­ры на­род­на-сцэ­ніч­най ха­рэ­агра­фіі амаль ад­сут­ні­чае кон­кур­сны і фес­ты­ва­ль­ны рух, ён да­па­мог бы не то­ль­кі ў раз­віц­ці, але і па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­ка­га тан­ца. Спры­яў бы ці­ка­вас­ці ба­лет­май­страў і бо­льш пра­фе­сій­на­му стаў­лен­ню да фа­льк­лор­ных кры­ніц.

Во­ль­га Па­ра­хне­віч: Сап­раў­ды, у боч­цы мё­ду не аб­ысці­ся без лыж­кі дзёг­цю. Кры­зіс­ныя з’я­вы на­зі­ра­юцца ў спар­тыў­ных ба­ль­ных тан­цах з па­чат­ку 2010 го­да. Мы ста­лі свед­ка­мі рас­па­ду Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі тан­ца­ва­ль­на­га спорту, за­сна­ва­най у 1991-м, па­сля раз­ва­лу СССР. У 2013 го­дзе з’я­ві­ла­ся не­ка­ль­кі фе­дэ­ра­цый, і для не­вя­лі­кай рэ­спуб­лі­кі гэ­та не ста­ла плю­сам, хут­чэй вя­лі­кім тлус­тым мі­ну­сам. Зні­зі­ла­ся кан­ку­рэн­цыя ся­род тан­ца­ва­ль­ных пар, змен­шы­ла­ся ці­ка­васць да ба­ль­на­га мас­тац­тва. Пе­ра­ста­лі пра­во­дзіц­ца тра­ды­цый­ныя што­га­до­выя буй­ныя між­на­род­ныя тур­ні­ры на зна­ка­вых пля­цоў­ках. Усё гэ­та раз­ам не маг­ло не ад­біц­ца на по­спе­хах бе­ла­рус­кіх тан­ца­ва­ль­ных пар.

І ўсё ж раз­мо­ву ха­це­ла­ся б за­вяр­шыць на апты­міс­тыч­най но­це...

Во­ль­га Па­ра­хне­віч: Ка­лі ка­заць пра ста­ноў­чыя мо­ман­ты, то ба­ль­ны та­нец у на­шай кра­іне па­йшоў па двух шля­хах: ары­ента­ва­ны на спорт і на мас­тац­тва. І ба­ць­кі, і дзе­ці мо­гуць вы­бі­раць, які кі­ру­нак ім блі­жэй — спар­тыў­ны ці твор­чы.

Свят­ла­на Гут­коў­ская: Га­лоў­ная за­да­ча для мя­не як для кі­раў­ні­ка ка­фед­ры — ства­рэн­не ўмоў для рэ­алі­за­цыі раз­на­стай­ных арт-за­дум. Крэ­атыў­насць азна­чае ад­сут­насць дог­маў і па­ста­янных ад­на­знач­ных пра­ві­лаў і пры­нцы­паў. У апош­ні час мы па­спя­хо­ва асвой­ва­ем пра­сто­ры, якія прад­угле­джва­юць но­вы фар­мат прад­стаў­лен­ня.

Па­вел Стрэ­ль­чан­ка: Бе­ла­рус­кі та­нец — гэ­та вя­лі­кая спад­чы­на, яе мы, пры­хіль­­ні­кі гэ­та­га на­прам­ку, па­він­ны не то­ль­кі за­хоў­ваць, але і вы­во­дзіць на но­вы ўзро­вень, які бу­дзе ад­па­вя­даць ця­пе­раш­няй рэ­аль­нас­ці і бу­дзе ці­ка­вы сён­няш­ня­му гле­да­чу.

Свят­ла­на Ула­ноў­ская: У наш час ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі БДУ­КіМ з’яўля­ецца адзі­ным мес­цам у кра­іне, дзе мож­на атры­маць пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю ме­на­ві­та ў га­лі­не су­час­на­га тан­ца.

Мі­ха­іл Ка­мін­скі: Кож­ны дзяр­жаў­ны экза­мен па мас­тац­тве ба­лет­май­стра, на­род­ным, эстрад­ным, су­час­ным, кла­січ­ным тан­цы рас­пра­цоў­ва­ецца ў фор­ме за­кон­ча­на­га тан­ца­ва­ль­на-тэ­атра­лі­за­ва­на­га прад­стаў­лен­ня. Раз­ам з вы­клад­чы­ка­мі і кан­цэр­тмай­стра­мі сту­дэн­ты скла­да­юць вер­шы, вы­шук­ва­юць тэк­ста­выя пад­вод­кі, раз­мяр­коў­ва­юць ро­лі, рых­ту­юць кас­цю­мы і рэ­кві­зіт, дэ­ка­ра­цыі. Рас­пра­цоў­ва­ецца ды­зайн афіш, пра­гра­мак, за­пра­ша­ль­ных квіт­коў. Каб кож­ны вы­хад на сцэ­ну ака­заў­ся но­вым, не­паў­тор­ным, ары­гі­на­ль­ным. Кож­ны курс пра­цуе як тэ­атра­ль­ная май­стэр­ня, а ка­фед­ра — як тэ­атр, здо­ль­ны вы­ра­шыць са­мыя ад­каз­ныя твор­чыя за­да­чы. АСЦЬ.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі