На мя­жы фа­таг­ра­фіч­на­га

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

ВЫ­СТА­ВА ІГА­РА САЎ­ЧАН­КІ «ГА­ЛОЎ­НАЯ ДРА­ПІ­НА»
Вы­ста­ву (ку­ра­тар­ка Але­на Пра­та­се­віч) не­ль­га на­зваць рэ­трас­пек­тыў­най — хут­чэй, яна ўклю­чае важ­ныя для аўта­ра да­сле­да­ван­ні фа­таг­ра­фіч­ных пра­ктык і іх уз­ае­ма­дзе­янне з іншы­мі мед­ыя.

 

По­лі­фа­ніч­нае гу­чан­не пра­сто­ры вы­ста­вы «Га­лоў­ная дра­пі­на» бу­ду­ецца на да­чы­нен­нях ві­зу­аль­ных і сэн­са­вых плас­тоў пра­ектаў, ство­ра­ных мас­та­ком у роз­ны час яго трыц­ца­ці­га­до­ва­га на­роб­ку. Шмат­га­лос­се воб­ра­заў спля­та­ецца з ясных асоб­ных га­ла­соў фа­таг­ра­фіч­ных се­рый, якія, ад­роз­ні­ва­ючы­ся та­на­ль­нас­цю і ды­на­мі­кай, тым не менш пад­па­рад­коў­ва­юцца агу­ль­най гар­мо­ніі ві­зу­аль­на­й мо­вы Іга­ра Саў­чан­кі.

 

Бо­ль­шую час­тку экс­па­зі­цыі за­й­ма­юць цык­лы «Міс­тэ­рыі» і «Wir sprechen Deutsch». Ме­тад Саў­чан­кі тут — ме­та­фа­рыч­ная ма­шы­на, якая шля­хам рэ­кан­струк­цыі пер­шак­ры­ні­цы ства­рае но­вую аўтар­скую па­сля­доў­насць. Кож­ная вы­ява, атры­ма­ная кад­ра­ван­нем зы­ход­най архіў­най фа­таг­ра­фіі, па­збаў­ля­ючы­ся кан­тэк­сту, пе­ра­стае іграць ро­лю індэк­саль­­на­га зна­ка, гэ­та зна­чыць та­го, што па­каз­вае на рэ­аль­ны аб’­ект, які зна­хо­дзіц­ца па той бок аб’­екты­ва.

 

Гэ­тая мас­тац­кая стра­тэ­гія тран­сфар­муе да­ку­мен­та­ль­ную пры­ро­ду фа­таг­ра­фіі, пе­ра­во­дзя­чы яе ў ме­та­фа­ру эма­цый­на­га ста­ну. Так­са­ма змя­ня­ецца ро­ля са­мо­га ства­ра­ль­ні­ка: ад аўтар­ска­га мо­ман­ту здым­кі мы пе­ра­хо­дзім да аўтар­ска­га ўнут­ра­на­га во­ка, па­ве­лі­ча­ль­на­га шкла, якое да­зва­ляе нам уба­чыць сха­ва­ныя воб­ра­зы і сэн­сы.

 

Дзя­ку­ючы ві­зу­аль­на­му ўзбуй­нен­ню і сэн­са­ва­му па­глыб­лен­ню дэ­та­лі архіў­ных выяў да­ўно па­мер­лых не­зна­ёмых лю­дзей пе­ра­тва­ра­юцца ў жы­выя зна­ёмыя жэс­ты ў пра­екце «Алфа­віт жэс­таў». Пе­ра­тва­рэн­не чу­жо­га і мёр­тва­га ў жы­вое і сваё — яшчэ ад­на грань ме­та­ду Саў­чан­кі. Яго на­стой­лі­васць у по­шу­ку но­вай ары­гі­на­ль­нас­ці на­гад­вае ры­зы­ку ка­лек­цы­яне­ра: ён шу­кае і зна­хо­дзіць акту­аль­ныя сэн­сы ў да­ўно існу­ючым, на пер­шы по­гляд — глы­бо­ка гіс­та­рыч­ным.

 

У ад­ной пра­сто­ры з «Алфа­ві­там» раз­мяс­ці­ла­ся ня­даў­няя фа­таг­ра­фіч­ная се­рыя «экс­прэ­сіў­ных парт­рэ­таў», і гэ­та су­сед­ства да­во­лі су­пя­рэч­лі­вае: апрап­ры­яцыі на ба­зе ана­нім­ных архі­ваў у ад­ным вы­пад­ку і «жы­вая» здым­ка на плён­ку — у дру­гім. Роз­ныя ме­та­ды, роз­ная тэх­ні­ка, іншая ві­зу­аль­ная мо­ва, і ўсё ж гэ­та адзін Саў­чан­ка — той, што на­блі­жа­ецца да аб’­екта то­ль­кі шля­хам ме­ха­ніч­на­га кад­ра­ван­ня, і той, хто ўва­хо­дзіць у інтым­ную зо­ну парт­нё­ра па здым­цы, на­блі­жа­ючы­ся фі­зіч­на. Па­між гэ­ты­мі се­ры­ямі не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў, але «опты­ка» мас­тац­ка­га по­гля­ду аўта­ра на­ла­джа­на ўсё гэ­так жа. Цы­ту­ючы са­мо­га ся­бе, мас­так вы­бу­доў­вае па­за­ча­са­вы ды­ялог воб­ра­заў: па­мер­лыя га­во­раць з жы­вы­мі, не­вя­до­мыя са зна­ёмы­мі, то па­ўта­ра­ючы ад­но ад­на­го, то ўзма­хам кіс­ці су­пя­рэ­чаць скла­дзе­ным ру­кам.

 

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны не­ка­ль­кі здым­каў з се­рыі «Ня­бач­нае», пра­грам­на­га пра­екта Іга­ра Саў­чан­кі. Ба­лан­су­ючы на мя­жы вы­ха­ду з фа­таг­ра­фіч­на­га поля, аўтар пе­ра­кла­дае бач­ныя аб’­екты ў фан­та­зій­ныя фі­гу­ры і па­зна­чае іх існа­ван­не сло­ва­мі: «Зды­мак, які ён ужо ха­цеў быў зра­біць, але што­сь­ці так ад­ра­зу і так ня­ўлоў­на, так істот­на і так без­вы­ход­на не­зва­рот­на змя­ні­ла­ся ў кад­ры, што ён за­крыў аб’­ектыў, на­ціс­нуў на спуск і сха­ваў ка­ме­ру». Ніш­то не па­каз­вае на на­яўнасць або ад­сут­насць якіх-не­будзь аб’­ектаў у кад­ры. Пе­рад гле­да­чом — чор­нае поле. Ка­лі змеш­ван­не ўсіх ко­ле­ра­вых піг­мен­таў дае чор­ны ко­лер, у роў­най сту­пе­ні мож­на мер­ка­ваць, што ў ім утрым­лі­ва­юцца ўсе маг­чы­мыя воб­ра­зы, і та­ды то­ль­кі сло­ва, якое апіс­вае, вы­хоп­лі­вае іх з агу­ль­на­га ёміш­ча і змяш­чае пе­рад раз­умо­вым по­гля­дам гле­да­ча. Гэ­та ста­віць пе­рад на­мі пы­тан­не: ці мо­жам у по­ўнай сту­пе­ні да­вя­раць гэ­тым сло­вам? Ці мо­жа па­лец, які па­каз­вае на ме­сяц, быць та­кім жа каш­тоў­ным, як і сам ме­сяц, а апі­сан­не аб’­екта — за­мя­ніць яго пры­сут­насць? Тры чор­ныя фа­таг­ра­фіі з се­рыі «Ня­бач­нае», як і шмат­кро­п’е ў лі­та­ра­ту­ры, па­кі­да­юць пра­сто­ру для са­ма­стой­най твор­чай пра­цы гле­да­ча.

 

Яшчэ ад­на зна­ка­вая се­рыя «Без асо­бы», дзе твор­чы акт за­клю­ча­ецца ў спро­бе пры­браць з архіў­ных ма­люн­каў усё аса­біс­тае і па­кі­нуць то­ль­кі са­цы­яль­нае: прад­ме­ты ча­су, зна­ка­выя ры­сы эпо­хі. Пры гэ­тым, сці­ра­ючы асо­бы, аўтар ства­рае па­зна­­валь­­ныя архе­ты­пы: жан­чы­на з дзі­цем, муж­чы­на ся­рэд­ніх га­доў, шко­ль­ні­ца. Акт зніш­чэн­ня зноў пе­ра­тва­ра­ецца ў акт тва­рэн­ня, а рэ­аль­насць тран­сфар­му­ецца ў міф.

 

Важ­ным аб’­ектам да­сле­да­ван­ня ў Саў­чан­кі з’яў­ля­юцца лан­дшаф­ты. У экс­па­зі­цыі іх амаль ня­ма, яны не­заў­важ­ныя, рас­тво­ра­ныя ў ве­лі­зар­най ко­ль­кас­ці воб­ра­заў лю­дзей, але ад гэ­та­га не менш знач­ныя. Вон­ка­ва ста­тыч­ныя, гэ­тыя вы­явы на­поў­не­ныя ўнут­ра­ным ру­хам. Іх та­емны век­тар скі­ра­ва­ны ў бу­ду­чы­ню, яны ні­бы зроб­ле­ныя «за се­кун­ду да». Бу­ду­чы­ня ў мі­ну­лым — звык­лае ўзгад­нен­не ча­соў у мо­ве мас­та­ка, а сас­пенс, не­спа­кой — яго эма­цый­ная па­літ­ра.

 

Не пры­ўно­ся­чы ні­чо­га вон­ка­ва­га, не на­вяз­ва­ючы якас­цяў або ха­рак­та­рыс­тык, ён да­зва­ляе прад­ме­там і з’я­вам рас­крыць сваё ад­асоб­ле­нае, не бач­нае звы­чай­на­му во­ку існа­ван­не. Ча­сам ён да­па­ма­гае гэ­та­му, сло­ва­мі апіс­ва­ючы пры­ро­ду рэ­чаў у ся­бе. У кож­най вы­яве быц­цам пры­сут­ні­чае не­шта, што пра­ры­вае тка­ні­ну жыц­ця, і та­ды скрозь глы­бо­кія па­рэ­зы, дра­пі­ны, пра­сту­пае іншы сэнс, з’яў­ля­ецца та­емная пры­га­жосць што­дзён­нас­ці.