Пад шор­гат ко­ла

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

«ПУШ­КІН. ВЕ­ЛЬ­МІ МА­ЛЕ­НЬ­КІЯ ТРА­ГЕ­ДЫІ» Ў БЕ­ЛА­РУС­КІМ ДЗЯР­ЖАЎ­НЫМ ТЭ­АТРЫ ЛЯ­ЛЕК
Тым не менш усё за­яўле­нае ў пе­рад­прэм’ерных інтэрв’ю — ад су­вя­зі кож­най п’есы з аса­біс­ты­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі Пуш­кі­на да ад­люс­тра­ван­ня ста­ну ма­ра­ль­нас­ці гра­мад­ства — ад­шу­каць у сцэ­ніч­ным тво­ры Аляк­сея Ля­ляў­ска­га мож­на без асаб­лі­вых скла­да­нас­цяў.

Пер­шае аб­яцан­не спраў­джва­ецца (ча­сам) да­стат­ко­ва про­ста­лі­ней­на праз увя­дзен­не ка­ра­цют­кіх да­сціп­ных ды­яло­гаў Пуш­кі­на з ня­няй пе­рад но­вым сю­жэ­там. Бо­льш ці­ка­ва і глы­бо­ка су­вязь тво­раў кла­сі­ка з яго ўлас­ным жыц­цём ува­саб­ля­ецца ў «Ка­мен­ным гос­ці», ка­лі за­мест ста­туі Ка­ман­до­ра над дон­най Ган­най (ці На­та­лі?) з’яўля­ецца па­смя­рот­ная мас­ка Пуш­кі­на. І ме­на­ві­та зва­ро­там да жон­кі, рас­ча­ра­ва­ным ба­лю­чым уз­ды­хам: «Дон­на Ган­на!..» — за­кан­чва­ецца гэ­тая гіс­то­рыя. Што ж да «за­бран­за­ве­лас­ці» Аляк­сан­дра Сяр­ге­еві­ча, дык рэ­жы­сёр з улас­ці­вай яму іро­ні­яй кра­нае яе праз інша­га кла­сі­ка (што так­са­ма пе­ра­тва­рыў­ся ў по­мнік) — Мо­цар­та. Ён у спек­так­лі Ля­ляў­ска­га прад­стаў­ле­ны то гіп­са­вы­мі бюс­та­мі, якія па смер­ці кам­па­зі­та­ра спа­коў­ва­юць у чор­ны по­лі­эты­лен, а то і цу­кер­ка­мі, што смач­на і без уся­ля­кай па­ва­гі да вы­со­ка­га мас­тац­тва каш­ту­юць пад гу­кі Мо­цар­та­вай му­зы­кі.

 

Кож­ная з «Ма­ле­нь­кіх тра­ге­дый», чый хрэс­та­ма­тый­ны тэкст асаб­лі­ва не зме­не­ны, пе­ра­тво­ра­на Аляк­се­ем Ля­ляў­скім у апо­вед аб ад­ным з гра­хоў (ску­пасць, за­йздрасць, па­жад­лі­васць, блюз­нер­ства), ба­га­ты ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ны­мі ад­сыл­ка­мі. Гэ­та і раз­ыгра­ны ў асноў­ным ля­ль­ка­мі-пят­руш­ка­мі «Ка­мен­ны госць», які пры­му­шае ўзга­даць ван­дроў­ны ха­рак­тар сю­жэ­та пра Дон Жу­ана, па­пу­ляр­ны ся­род ля­леч­ні­каў ці не з XVIIІ ста­год­дзя, і цу­доў­ныя ў сва­ёй пры­га­жос­ці ды вы­тан­ча­нас­ці мі­ні­яцюр­ныя дэ­ка­ра­цыі Тац­ця­ны Не­рсі­сян да «Мо­цар­та і Са­ль­еры», што вяр­та­юць да эстэ­ты­кі опер­ных па­ста­но­вак ча­соў аб­одвух кам­па­зі­та­раў. Мас­тач­ка, як за­ўжды, вы­сту­пае па­ўна­вар­тас­ным су­аўта­рам рэ­жы­сё­ра. За­яўле­ная тэ­ма гра­ху кра­са­моў­на ўва­соб­ле­на ў сцэ­наг­ра­фіі: за­днік з вы­явай Страш­на­га су­да ця­гам уся­го спек­так­ля пе­ра­лі­ва­ецца то спа­кус­лі­вым за­ла­тым, то пя­ке­ль­на чыр­во­ным, каб у «Ба­ля­ван­ні пад­час чу­мы» зра­біц­ца час­ткай інтэр’еру па­ўраз­бу­ра­на­га хра­ма, дзе мес­цы аб­ра­зоў у іка­нас­та­се за­йма­юць да­лё­ка не свя­тыя пер­са­на­жы. Іх па­зна­ва­ль­ныя і вы­раз­ныя воб­ра­зы ства­ра­юцца ад­ной-дзвю­ма дэ­та­ля­мі: чыр­во­най ба­лак­ла­вай у Мэ­ры (Юліі Ма­ро­за­вай) ці бе­лым фут­рам-па­лі­то­нам у Ва­ль­сін­га­ма (Дзміт­рыя Рач­коў­ска­га).

 

Cпек­такль да­стат­ко­ва стры­ма­ны па рэ­жы­сёр­скіх пры­ёмах, асаб­лі­ва на па­чат­ку, ча­сам — пэў­на ілюс­тра­цый­ны ў ад­но­сі­нах да тэк­сту. У пры­ват­нас­ці сцэ­на ўкры­жа­ван­ня («Мо­царт і Са­ль­еры») ды ля­ль­кі-па­цу­кі («Ба­ля­ван­не пад­час чу­мы») вы­гля­да­юць як лі­та­ра­тур­ныя рэ­мар­кі. На сцэ­не ца­руе тэкст Пуш­кі­на, які праз асоб­ныя пры­ёмы, пад­крэс­ле­на за­па­во­ле­нае, з па­ўза­мі акцёр­скае маў­лен­не быц­цам ачыш­ча­ецца ад ша­лу­пін­ня «пра­ві­ль­на­га» ўспры­ман­ня. Тое са­мае ад­бы­ва­ецца з пес­няй Мэ­ры і гім­нам чу­ме, ка­лі вы­ка­наў­цы ні­бы­та за­пра­ша­юць услу­хац­ца ў сэнс асоб­ных сло­ваў і фраз. Такое да­мі­на­ван­не тэк­сту кла­дзец­ца ця­жа­рам ад­каз­нас­ці на акцё­раў, а іх ра­бо­ты — адзін з без­умоў­на моц­ных ба­коў спек­так­ля. «Ве­ль­мі ма­ле­нь­кія тра­ге­дыі» ігра­юць чац­вё­ра: Ула­дзі­мір Гра­мо­віч, Юлія Ма­ро­за­ва, Дзміт­рый Рач­коў­скі і Дзміт­рый Чуй­коў. Кож­ны бя­рэ на ся­бе па не­ка­ль­кі ро­ляў, пра­цуе з ля­ль­ка­мі роз­ных сіс­тэм і так зва­ным жы­вым, дра­ма­тыч­ным чы­нам. Вір­ту­озна ўва­саб­ляе зу­сім роз­ных ге­ро­яў (Са­ль­еры, Дон Жу­ана, Ва­ль­сін­га­ма) Дзміт­рый Рач­коў­скі, яко­га на­ват скла­да­на па­знаць у «атруч­ва­ль­ні­ку» Мо­цар­та, а рос­та­вая ля­ль­ка Дон­на Ган­на (яе ані­му­юць Юлія Ма­ро­за­ва і Ула­дзі­мір Гра­мо­віч) у пэў­ны мо­мант зда­ецца жы­вой істо­тай.

 

Ве­ра­год­на, тыя, хто доб­ра зна­ёмы аль­бо за­хоп­ле­ны іншы­мі па­ста­ноў­ка­мі рэ­жы­сё­ра, па­тра­піў­шы на «Ве­ль­мі ма­ле­нь­кія тра­ге­дыі», не спраў­дзяць сва­іх ча­кан­няў са­мых вя­лі­кіх ад­крыц­цяў ды моц­на­га эма­цый­на­га ўзру­шэн­ня. Ад­нак рэ­жы­сёр­ская стры­ма­насць, ад­мо­ва ад ад­кры­тай пра­ва­ка­цыі ды ага­лом­шан­ня гле­да­ча не азна­чае, што спек­так­лю бра­куе сэн­су аль­бо глы­бі­ні. Аляк­сей Ля­ляў­скі пе­ра­ка­наў­ча да­во­дзіць пры­звы­ча­енасць, пры­цяр­пе­ласць ча­ла­ве­ка да гра­ху і тра­ге­дыі — пе­рад­усім праз да­клад­на зной­дзе­ную інта­на­цыю, якая змя­ня­ецца ад по­бы­та­вай, кры­ху ма­на­тон­най у «Ску­пым ры­ца­ры» да гнят­лі­вай, без­вы­ход­най у «Ба­ля­ван­ні пад­час чу­мы». Рэ­жы­сёр не ста­віць тра­ге­дыі, у якіх ві­ру­юць жар­сці: у спек­так­лі ўсё ве­ль­мі спа­кой­на, ча­сам — смеш­на, ча­сам — сум­на. І між тым ме­на­ві­та праз гэ­тую «звы­чай­насць», спа­кой­ную ха­лад­на­ва­тасць ад­чу­ва­ецца сап­раў­дны тра­гізм ча­ла­ве­ча­га быц­ця — за­кі­ну­та­га, пус­то­га хра­ма, дзе па­ся­лі­ла­ся Зі­ма-Чу­ма, а за­мест псал­моў чу­ецца ме­та­ліч­ны шор­гат зніш­ча­ль­на­га ко­ла ці то фар­ту­ны, ці то гіс­то­рыі.