За­сна­ва­ль­нік фар­тэ­пі­яннай шко­лы

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

МІ­ХА­ІЛ БЕР­ГЕР І ЯГО­НЫЯ ВУЧ­НІ
На­ра­дзіў­ся ў 1909 го­дзе ў Мін­ску ў бед­най ся­м’і за­крой­шчы­ка Арка­дзя Бер­ге­ра. У ма­наг­ра­фіі, пры­све­ча­най свай­му па­ва­жа­на­му на­стаў­ні­ку, Люд­мі­ла Ма­лы­ша­ва, якая ву­чы­ла­ся ў яго ў аспі­ран­ту­ры, адзна­чала, што Мі­ха­іл Арка­дзе­віч быў ад­ным з пер­шых вы­пус­кні­коў Мін­ска­га му­зыч­на­га тэх­ні­ку­ма.

Ён скон­чыў ву­чэ­ль­ню па кла­се фар­тэ­пі­яна ў Яка­ва Жы­ва, той быў за­про­ша­ны ў Мінск па­сля за­кан­чэн­ня Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі. Уз­ро­вень пад­рых­тоў­кі сту­дэн­таў у тэх­ні­ку­ме быў ве­ль­мі вы­со­кі. Так, на­прык­лад, Бер­гер пад­час ву­чо­бы там вы­ка­наў 2-гі фар­тэ­пі­янны кан­цэрт Рах­ма­ні­на­ва, аркес­трам ды­ры­жы­ра­ваў вя­до­мы ма­эстра Ілля Гіт­гарц.

Пер­шы вы­пуск тэх­ні­ку­ма ад­быў­ся ў 1928 го­дзе, яго скон­чы­лі двац­цаць му­зы­кан­таў. Мі­ха­іл Бер­гер лі­чыў­ся ад­ным з са­мых яркіх пі­яніс­таў. У яго вы­пус­кной пра­гра­ме ака­за­лі­ся та­кія скла­да­ныя тво­ры, як са­на­та Бет­хо­ве­на «Аўро­ра», Два­нац­ца­тая вен­гер­ская рап­со­дыя Ліс­та, эцю­ды Ша­пэ­на і Ліс­та. Ад­ра­зу па­сля за­кан­чэн­ня Мін­ска­га му­зыч­на­га тэх­ні­ку­ма Бер­гер па­сту­піў у Ле­нін­град­скую кан­сер­ва­то­рыю, дзе спа­чат­ку ву­чыў­ся ў пра­фе­са­ра Во­ль­гі Ка­лан­та­ра­вай, а по­тым у вя­до­ма­га пі­яніс­та і пед­аго­га Ле­ані­да Ні­ка­ла­ева. Ужо на дру­гім кур­се кан­сер­ва­то­рыі Мі­ха­ілу Бер­ге­ру пра­па­на­ва­лі даць со­ль­ны кан­цэрт у Ле­нін­град­скай фі­лар­мо­ніі! Там жа, у Ле­нін­гра­дзе, ён па­чаў за­ймац­ца пед­ага­гіч­най дзей­нас­цю — вы­кла­даў у му­зыч­най ву­чэ­ль­ні імя Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва. Па­сля за­кан­чэн­ня аспі­ран­ту­ры яму пра­па­на­ва­лі аль­бо за­стац­ца ў Ле­нін­гра­дзе, аль­бо ўзяць на ся­бе ро­лю за­гад­чы­ка му­зыч­най час­ткай у Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі. І ён аб­раў род­ны Мінск. З 1937 па 1941 га­ды Мі­ха­іл Арка­дзе­віч быў ды­рэк­та­рам кан­сер­ва­то­рыі, а з 1944 па 1963 з’яўляў­ся за­гад­чы­кам ка­фед­ры спе­цы­яль­на­га фар­тэ­пі­яна. Ужо пер­шыя яго­ныя вуч­ні ўспры­ма­лі­ся як яркія пі­яніс­ты.

 

***

Ся­род іх Ігар Па­лі­во­да-ста­рэй­шы, які па­зней стаў вя­до­мым пі­яніс­там і пе­д­а­го­гам, у роз­ны час за­ймаў па­са­ды мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, ды­рэк­та­ра Дзяр­жаў­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі. У 1997-м я за­пі­саў яго­ныя ўспа­мі­ны пра па­ва­жа­на­га прафесара.

— Мне споў­ні­ла­ся 11 га­доў, ка­лі пры­йшоў па­сту­паць у Мін­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча (та­ды яно на­зы­ва­ла­ся Му­зыч­ным тэх­ні­ку­мам). Там мя­не сус­трэў Мі­ха­іл Арка­дзе­віч — ён то­ль­кі пры­ехаў з Ле­нін­гра­да па­сля аспі­ран­ту­ры і з’яўляў­ся за­гад­чы­кам ву­чэб­най час­ткі тэх­ні­ку­ма. За­лі­чы­лі на пер­шы курс, і я за­ймаў­ся ў Бер­ге­ра ча­ты­ры га­ды. Па­сля пе­ра­йшоў у Бел­дзяр­жкан­сер­ва­то­рыю, дзе ву­чыў­ся ў яго ж па спе­цы­яль­ным фар­тэ­пі­яна. Да­рэ­чы, займаўся ра­зам з вя­до­мым Ула­дзі­мі­рам Алоў­ні­ка­вым, які па­зней пе­ра­йшоў на ад­дзя­лен­не кам­па­зі­цыі.

Да вай­ны я скон­чыў два кур­сы кан­сер­ва­то­рыі. Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, звык­лае жыц­цё па­ру­шы­ла­ся, і да­лей мая ву­чо­ба пра­цяг­ва­ла­ся ў тан­ка­вым ву­чы­ліш­чы. По­тым бы­лі фронт, ра­нен­не, шпі­таль. І то­ль­кі ў 1950 го­дзе вяр­нуў­ся ў Мінск, ка­лі ад­чуў ся­бе фі­зіч­на тры­ва­лым.

Пер­шы ча­ла­век, яко­га ўба­чыў у кан­сер­ва­то­рыі на плош­чы Сва­бо­ды (у тым жа бу­дын­ку зна­хо­дзі­ла­ся і му­зыч­ная шко­ла-дзе­ся­ці­год­ка), быў Бер­гер. Ён мя­не ўга­ва­рыў: «Да­вай пра­цяг­нем!» Я сум­ня­ваў­ся, па­ко­ль­кі ўвесь гэ­ты час на фар­тэ­пі­яна не іграў, але ры­зык­нуў.

Мя­не афор­мі­лі на трэ­ці курс — рэ­кта­рам кан­сер­ва­то­рыі та­ды быў Ана­толь Ва­сі­ль­евіч Ба­га­ты­роў, я стаў за­ймац­ца, спра­ва па­йшла. У 1953-м скон­чыў кан­сер­ва­то­рыю, па­сля ча­го па­ехаў у Ле­нін­град, па­сту­піў у аспі­ран­ту­ру, за­вяр­шыў на­ву­чан­не там у 1957-м і вяр­нуў­ся ў Мінск. Вы­кла­даў у кан­сер­ва­то­рыі, шко­ле-дзе­ся­ці­год­цы, у мя­не бы­лі цу­доў­ныя вуч­ні, якія мя­не па­мя­та­юць, і я іх па­мя­таю і люб­лю. По­тым пра­ца­ваў мас­тац­кім кі­раў­ні­ком фі­лар­мо­ніі, вы­сту­паў як кан­цэр­тмай­стар, шмат уся­ка­га бы­ло ў ма­ёй бі­ягра­фіі...

 

Рас­ка­жы­це бо­льш пад­ра­бяз­на пра Бер­ге­ра-ча­ла­ве­ка...

— Для фар­тэ­пі­янна­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі ён зра­біў шмат: вы­ха­ваў ня­ма­ла доб­рых вуч­няў, на­пі­саў шэ­раг тво­раў для фар­тэ­пі­яна. Ча­ла­век ён быў доб­ры, вы­са­ка­род­ны, энер­гіч­ны, пэў­ны час з’яў­ляў­ся ды­рэк­та­рам кан­сер­ва­то­рыі, ка­лі яна раз­мяш­ча­ла­ся на ву­лі­цы Кі­ра­ва.

Гэ­ты чар­ня­вы, усмеш­лі­вы, ма­ла­джа­вы музыкант імчаў па лес­ві­цах звер­ху ўніз — як быц­цам хра­ма­тыч­ныя га­мы 32-мі но­та­мі іграў, то­ль­кі на­га­мі па­спя­ваў пе­ра­бі­раць. Мно­гія імкну­лі­ся спа­ра­дзі­ра­ваць яго, але не ва ўсіх атрым­лі­ва­ла­ся, тут трэ­ба мець тэх­ні­ку вы­со­ка­га кла­са.

Ка­лі Мі­ха­іл Арка­дзе­віч быў ды­рэк­та­рам кан­сер­ва­то­рыі, дык імкнуў­ся пад­трым­лі­ваць сту­дэн­таў. Ён быў мяк­кі ча­ла­век, хоць ча­сы тыя ня­лёг­кія. Адзін час увя­лі пла­ту за на­ву­чан­не, сты­пен­дыі па­зды­ма­лі, сту­дэн­там цяж­ка. Ён да­па­ма­гаў, ка­му мог. Яго­нае стаў­лен­не да мя­не бы­ло ба­ць­коў­скае. Па­сля вай­ны сус­трэ­лі­ся як род­ныя, хоць з 1945 па 1950 га­ды нам не ўда­ва­ла­ся звя­зац­ца.

Ця­пер пра пед­ага­гіч­ныя пры­нцы­пы Мі­ха­іла Бер­ге­ра. Не ска­жу, што ўспры­маў гэ­тыя ме­та­ды без­умоў­на, я імкнуў­ся іх пры­мя­раць і пры­ста­са­ваць да ся­бе. На­прык­лад, што ты­чыц­ца тэх­ні­кі пі­яніс­та, па­ста­ноў­кі рук — бо мож­на іграць па-роз­на­му, га­лоў­нае, каб інстру­мент доб­ра гу­чаў. Ве­даю пі­яніс­таў, якія ігра­юць пра­мы­мі па­ль­ца­мі, у іх ніз­кая па­ста­ноў­ка ру­кі, як, на­прык­лад, у  Гле­на Гу­ль­да. Ка­лі ўба­чыў яго, то быў здзіў­ле­ны, што мож­на так іграць. Ула­дзі­мір Го­ра­віц — цу­доў­ны вы­ка­наў­ца, ад­нак іграе гэ­так­са­ма.

Ру­ка ў Мі­ха­іла Арка­дзе­ві­ча бы­ла су­ха­ва­тая, «за­цяг­ну­тая». Тыя, хто раз­умеў яго і не ка­пі­яваў, а спра­ба­ваў пры­йсці да ад­мет­на­га вы­ні­ку са­ма­стой­на, ме­лі ра­цыю. На­прык­лад, Люд­мі­ла Ша­ла­мен­ца­ва, якая мае год­ных вуч­няў. Па­сля вай­ны Мі­ха­іл Арка­дзе­віч пра­ца­ваў скру­пу­лёз­на, са­ма­адда­на, да­ма­гаў­ся ад вуч­ня мак­сі­ма­ль­на­га вы­ні­ку, па­тра­ба­ваў най­бо­льш по­ўна­га рас­крыц­ця воб­ра­за. Шля­хі да вы­ра­шэн­ня па­стаў­ле­ных за­дач аказ­ва­лі­ся роз­ны­мі. Ка­му­сь­ці гэ­та ўда­ва­ла­ся бо­льш, ка­му­сь­ці менш. За­ймаў­ся ён сво­еа­саб­лі­ва.

Хто за­пом­ніў­ся вам з да­ва­енных вуч­няў Бер­ге­ра?

— Вуч­ні, з які­мі бы­лі звя­за­ны са­мыя бо­ль­шыя надзеі, або за­гі­ну­лі, або згу­бі­лі­ся. Ула­дзі­мір Алоў­ні­каў ці­ка­ва іграў, по­тым ад­ышоў ад пі­яніс­тыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва, за­няў­ся кам­па­зі­цы­яй. На­огул у кан­сер­ва­то­рыі атмас­фе­ра аказ­ва­ла­ся на­пру­жа­най у доб­рым сэн­се. Твор­чае жыц­цё та­ды бы­ло інтэн­сіў­ным.

Мі­ха­іл Арка­дзе­віч не то­ль­кі вы­кла­даў, але і быў кан­цэр­ту­ючым пі­яніс­там — рас­ка­жы­це пра яго вы­ка­на­ль­ніц­кія асаб­лі­вас­ці.

— Бо­льш за ўсё мне за­пом­ні­ла­ся яго вы­ступ­лен­не з Пер­шым кан­цэр­там Чай­коў­ска­га для фар­тэ­пі­яна з аркес­трам у фі­лар­мо­ніі — у той час яна зна­хо­дзі­ла­ся там, дзе ця­пер кі­на­тэ­атр «Пе­ра­мо­га». Па­мяш­кан­не на­зы­ва­ла­ся «Клуб Ста­лі­на», там ла­дзі­лі­ся фі­лар­ма­ніч­ныя кан­цэр­ты. На­огул актыў­най кан­цэр­т­най дзей­нас­ці Бер­гер не вёў, але доб­ра акам­па­на­ваў у клас­ных кан­цэр­тах. Ад­чу­ва­ла­ся, што гэ­та му­зы­кант са­лід­ны, ці­ка­вы і са­ма­стой­ны.

 

***

Ма­быць, най­бо­льш яркі плён шко­ла Мі­ха­іла Бер­ге­ра вы­яві­ла ў асо­бе яго­най ву­ча­ні­цы, пра­фе­са­ра Люд­мі­лы Ша­ла­мен­ца­вай*. Ме­на­ві­та яе вы­ха­ван­цы — Юрый Блі­ноў** і Андрэй Пан­ачэў­ны — ажыц­ця­ві­лі, так бы мо­віць, між­на­род­ны пра­рыў у пры­знан­ні на­шай сіс­тэ­мы му­зыч­на­га вы­ха­ван­ня. Вось што рас­па­вя­ла Люд­мі­ла Сяр­ге­еўна пра свай­го пед­а­го­га ў 1997 го­дзе:

— Я пры­йшла да Мі­ха­іла Арка­дзь­еві­ча ра­на па та­га­час­ных мер­ках — у 10 га­доў, пе­рад тым год за­йма­ла­ся ў му­зыч­най шко­ле ў Су­льс­кай. Яна за ру­ку пры­вя­ла мя­не да Бер­ге­ра, які быў знач­най фі­гу­рай і вы­клі­каў у мя­не тра­пя­тан­не і хва­ля­ван­не. Я ўба­чы­ла ў кла­се за ра­ялем ве­ль­мі пры­го­жа­га ча­ла­ве­ка, ён пры­няў мя­не як быц­цам у ба­ць­коў­скія ру­кі. Гэ­ты ча­ла­век на ўсё жыц­цё стаў для мя­не ўзо­рам і пры­кла­дам. Як пед­агог ён быў для мя­не бо­льш важ­ным, чым ба­ць­кі. Мі­ха­іл Арка­дзь­евіч су­пра­ва­джаў мя­не з дзя­цін­ства, і да гэ­та­га ча­су ўсё, што раб­лю, я раб­лю, ні­бы да­ючы яму спра­ваз­да­чу. Кож­ны раз ха­чу па­кла­ніц­ца яму, ска­заць «дзя­куй». Ліш­ні раз спы­таць: ці так я раб­лю, ці ўсё ў мя­не атрым­лі­ва­ецца?

Вы­дат­ны пі­яніст, ансам­бліст, кам­па­зі­тар, ён умеў за­ста­вац­ца пед­аго­гам, і гэ­та ад­чу­ва­ла­ся на кож­ным уро­ку. Ён не то­ль­кі ву­чыў, але вы­хоў­ваў, ад­чу­ва­ла­ся, што мы для яго што­сь­ці зна­чы­лі, што пе­рад та­бой пед­агог, які ця­бе лю­біць, да­па­ма­гае жыць на гэ­тым све­це... Пры­кла­дам для нас з’яўля­ла­ся і тое, як ён ста­віў­ся да сва­іх пед­аго­гаў, якую лю­боў, па­ва­гу ад­чу­ваў да Ка­лан­та­ра­вай і Ні­ка­ла­ева — гэ­та тыя ве­лі­чы­ні, якія вы­клі­ка­лі ў нас тра­пя­тан­не — так за­хоп­ле­на і з та­кой па­ва­гай Мі­ха­іл Арка­дзе­віч рас­па­вя­даў пра іх. У гэ­тым вы­яўля­ла­ся яго асаб­лі­вая пед­ага­гіч­ная дэ­мак­ра­тыч­насць, ка­лі нам, зу­сім юным, ён су­р’ёз­на рас­па­вя­даў пра та­кіх знач­ных му­зы­кан­таў, якія зда­ва­лі­ся не­да­ся­га­ль­ны­мі ве­лі­чы­ня­мі.

Успом­ні­це свае пер­шыя кро­кі ў кла­се Бер­ге­ра. Як ён пра­ца­ваў з дзе­ць­мі?

— Я пры­йшла ў 4-ы клас, ка­лі арга­ні­за­ва­ла­ся Спе­цы­яль­ная му­зыч­ная шко­ла-дзе­ся­ці­год­ка. Уся­го існа­ва­ла во­сем кла­саў. Агу­ль­ная ко­ль­касць за­нят­каў аказ­ва­ла­ся мен­шай, чым ця­пер. Уз­ро­вень, які ад­ра­зу ўста­ля­ваў Бер­гер, і ця­пер для мя­не як для пед­аго­га з’яў­ля­ецца эта­ло­нам. Увесь час — праз пе­ра­адо­лен­не цяж­кас­цяў (у мя­не бы­лі пе­ра­пын­кі ў за­нят­ках), з вяр­шы­ні на вяр­шы­ню. У 4-м кла­се ён «па­са­дзіў» мя­не на эцю­ды, по­тым бы­лі Гайдн, Мо­царт, у 6-м кла­се — Ша­пэн з яго ма­лы­мі фор­ма­мі, але і ня­прос­тым «Экс­пром­там-фан­та­зі­яй». У 7-м кла­се ігра­ла Гры­га, у 8-м — кан­цэрт Рах­ма­ні­на­ва, за­кан­чва­ла шко­лу Пер­шым кан­цэр­там Чай­коў­ска­га.

Мі­ха­іл Арка­дзе­віч ву­чыў сме­ла, ярка. Ён меў не над­та моц­нае зда­роў­е, але мы ні­ко­лі не ад­чу­ва­лі, што за­йма­емся ў пед­аго­га, які мо­жа быць стом­ле­ным. Ён быў ве­ль­мі па­тра­ба­ва­ль­ны да ся­бе, і нам да­во­дзі­ла­ся цяг­нуц­ца за ім. Пе­да­гог вы­хоў­ваў па­тра­ба­ва­ль­насць, па­чуц­цё аб­авяз­ку і падзя­кі. Усё яго жыц­цё — слу­жэн­не вы­ка­на­ль­ніц­тву, му­зы­цы, вуч­ням.

З на­мі ён быў артыс­там, гэ­та так­са­ма яго асаб­лі­васць. Мы ве­да­лі, што ў юнац­тве, каб за­ра­біць гро­шы на ву­чо­бу, ён пра­ца­ваў та­пё­рам, агуч­ваў фі­ль­мы, і па­мя­таю, як вы­дат­на ён іграў поль­кі, ва­ль­сы, ка­лі мы бы­ва­лі ў яго на дні на­ра­джэн­ня. Мі­ха­іл Арка­дзе­віч іграў, а мы тан­ца­ва­лі. Ён вы­кон­ваў іх гэ­так жа ярка, як Ліс­та ці Ша­пэ­на.

А на вас не ціс­нуў аўта­ры­тэт Бер­ге­ра, вы не ад­чу­ва­лі яго дык­та­ту?

— Лі­чу, што пед­агог у не­чым па­ві­нен быць дык­та­та­рам, не па­ві­нен ла­маць вуч­ня, але ў той жа час ён му­сіць на­вяз­ваць свой ме­тад. Кла­сі­ка ў пра­цэ­се на­ву­чан­ня лі­чы­ла­ся аб­авяз­ко­вай, і за гэ­та я бяс­кон­ца ўдзяч­ная Мі­ха­ілу Арка­дзе­ві­чу. Яго ве­дан­не кла­сі­кі бы­ло сап­раў­ды грун­тоў­ным, яго вуч­ні атрым­лі­ва­лі гар­ма­ніч­нае раз­віц­цё: да­клад­ныя штры­хі, ясная інта­на­цыя, пед­алі­за­цыя, пэў­насць ва ўсім. Ка­лі я пры­нес­ла пад­рых­та­ва­ныя тво­ры Шу­ма­на і па­ка­за­ла яму, ён па­слу­хаў і ска­заў: «Я іграў бы гэ­та па-інша­му, але ты мя­не пе­ра­кон­ва­еш». Та­кі да­вер на­стаў­ні­ка — вя­лі­кі пад­ару­нак, пед­агог да­зва­ляў та­бе вы­ка­зац­ца. На мя­не ён не ціс­нуў.

Ці ха­дзі­лі вы на ўро­кі да іншых пед­аго­гаў?

— Пра­цэс на­ву­чан­ня — гэ­та не то­ль­кі па­хо­ды ў іншыя кла­сы, гэ­та слу­хан­не му­зы­кі і роз­ных вы­ка­наў­цаў. Ка­лі слу­ха­ла вуч­няў з іншых кла­саў, я так­са­ма што­сь­ці на­за­паш­ва­ла. Нам па­шан­ца­ва­ла, што ў той час вы­кла­да­лі «Мі­ша, Гры­ша, Іры­ша» — так лю­боў­на мы на­зы­ва­лі вя­до­мы са­юз мас­ці­тых му­зы­кан­таў (Мі­ха­іл Бер­гер, Ры­гор Шар­шэў­скі, Іры­на Цвя­та­ева). Мы ад­чу­ва­лі іх ду­шой і маг­лі сме­ла кан­так­та­ваць з гэ­ты­мі пед­аго­га­мі.

Ка­лі я па­він­на бы­ла вы­сту­паць у Мас­кве на Фес­ты­ва­лі мо­ла­дзі і сту­дэн­таў (гэ­та быў пер­шы наш вы­езд), Мі­ха­іл Арка­дзе­віч па­клі­каў Шар­шэў­ска­га і ска­заў: «Па­зай­май­ся з Лю­дай», — і той сап­раў­ды шмат раз­оў за­ймаў­ся са мной. У Іры­ны Цвя­та­евай я на­ву­ча­ла­ся ў кан­цэр­тмай­стар­скім кла­се. Та­кім чы­нам сяб­роў­ства Мі­шы, Гры­шы і Іры­шы да­па­маг­ла і мне, і іншым вуч­ням. Мы ве­да­лі, што ёсць са­юз знач­ных для нас му­зы­кан­таў, на якіх мож­на раў­няц­ца.

На фар­мі­ра­ван­не пі­яніс­та ўплы­ва­юць тры склад­ні­кі: на­стаў­нік, сам ву­чань і яго­ныя ба­ць­кі. Як ва­шы ба­ць­кі ўспры­ма­лі Мі­ха­іла Арка­дзе­ві­ча?

— У іх бы­ло па­важ­лі­вае стаў­лен­не да пед­аго­га. Усё, што ён лі­чыў па­трэб­ным, ба­ць­кі ўспры­ма­лі як за­кон. Яны не з’яўля­лі­ся му­зы­кан­та­мі, але ма­ма бы­ла на дзі­ва та­ле­на­ві­тым ча­ла­ве­кам, спя­вач­кай ярка­га, пры­род­на­га та­лен­ту. У нас не ўзні­ка­ла пра­блем. Як пед­агог я са­ма маю спра­ву і з дзе­ць­мі, і з ба­ць­ка­мі. Раз­умею, што ў наш час цяж­ка га­да­ваць дзя­цей і асаб­лі­ва ву­чыць му­зы­цы, але ха­це­ла­ся б, каб ба­ць­кі бо­льш пры­слу­хоў­ва­лі­ся да пед­аго­га.

Мі­ха­іл Арка­дзе­віч, акра­мя пед­аго­гі­кі, за­ймаў­ся і кам­па­зі­цы­яй...

— Сва­іх, ары­гі­на­ль­ных тво­раў у яго бы­ло ня­шмат, пе­ра­ва­жа­лі ва­ры­яцыі, п’е­сы для фар­тэ­пі­яна, ад­ра­са­ва­ныя на­ву­чэн­цам ву­чы­ліш­ча. Пад­час май­го на­ву­чан­ня пед­агог да­вя­раў мне іграць свае п’е­сы ў Са­юзе кам­па­зі­та­раў, мы на­ват ездзі­лі ў Ле­нін­град на аб­мен­ныя кан­цэр­ты. Ён ха­цеў, каб я па­ра­да­ва­ла ле­нін­град­скую пуб­лі­ку яго са­чы­нен­ня­мі. У 1957 го­дзе я ву­чы­ла­ся на пер­шым кур­се, і та­кія ван­дроў­кі ўспры­ма­лі­ся як шчас­це.

Праз шмат га­доў я па­вез­ла свай­го сту­дэн­та Юрыя Блі­но­ва на Між­на­род­ны кон­курс імя Пра­коф’ева, які пра­хо­дзіў у той са­май за­ле. У гэ­тым мне ба­чы­ла­ся пе­ра­емнасць. Нам ве­ль­мі ха­це­ла­ся, каб мой вы­ха­ва­нец зра­біў ура­жан­не. Бо мя­не ў свой час моц­на ўра­зі­лі і гэ­тая за­ла, і пуб­лі­ка, што цу­доў­на нас сус­тра­ка­ла. І Юра та­ды пе­ра­мог на кон­кур­се, не пад­вёў шко­лу Бер­ге­ра. Па­сля яго вы­ступ­лен­ня вя­до­мы аме­ры­кан­скі пі­яніст Да­ні­іл По­лак ска­заў пра на­ра­джэн­не яскра­вай бе­ла­рус­кай фар­тэ­пі­яннай шко­лы, якая та­ды ма­ла ка­му вя­до­мая за меж­амі рэ­спуб­лі­кі.

Мно­гія мае сту­дэн­ты праз мя­не ўспры­ня­лі тра­ды­цыі Мі­ха­іла Бер­ге­ра. Ка­лі ма­ла­дыя бе­ла­рус­кія пі­яніс­ты вы­йшлі на між­на­род­ную арэ­ну і на­шы хлоп­цы па­спя­хо­ва вы­сту­пі­лі на роз­ных кон­кур­сах, то зра­зу­ме­лі, што ў нас бы­лі вы­дат­ныя пед­аго­гі, якія доб­ра ву­чы­лі, і нам ёсць што ска­заць, што мы ігра­ем не горш, а ча­сам і лепш за іншых. І ў бу­ду­чы­ні, ка­лі на­ват адзін з на­шых хлоп­цаў вы­йдзе на су­р’ёз­ную сцэ­ну, то на гэ­та не шка­да сіл і срод­каў, якія ты вы­дат­ка­ваў дзе­ля му­зы­кі. На­мі ру­хае бяз­меж­ная лю­боў да яе, мы ча­сам за­бы­ва­ем пра сва­іх дзя­цей, важ­ней ста­но­вяц­ца се­сія, вуч­ні, сту­дэн­ты... Уво­гу­ле гэ­та страш­ная пра­фе­сія, яна за­бі­рае ця­бе цал­кам, але і дае ве­ль­мі шмат...

 

***

Не­здар­ма бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў за­пра­ша­юць вы­кла­даць у мно­гія кра­іны све­ту. У Кі­таі не­ка­ль­кі га­доў плён­на пра­ца­ваў ву­чань Мі­ха­іла Бер­ге­ра, а за­раз і сам пра­фе­сар Ле­анід Юшке­віч. Гу­тар­ка з ім за­пі­са­ная ў 1997 го­дзе:

— Мне па­шан­ца­ва­ла, па­ко­ль­кі ў Бер­ге­ра я ву­чыў­ся з 1947-га — 10 га­доў шко­лы і 5 га­доў кан­сер­ва­то­рыі — па­ўта­ра дзе­ся­ці­год­дзя бес­пе­ра­пын­ных за­нят­каў у лю­бі­ма­га пед­аго­га. Не шка­ду­ючы сіл, ён ад­да­ваў ся­бе му­зы­цы, шмат пра­ца­ваў з усі­мі вуч­ня­мі. Ця­пер за­йма­юцца па 45 хві­лін. А я ўспа­мі­наю яго ўро­кі па 2-3 ака­дэ­міч­ныя га­дзі­ны, што азна­чае 4-5 пед­ага­гіч­ных уро­каў. Мі­ха­іл Арка­дзе­віч хва­ля­ваў­ся і не­па­ко­іўся, ка­лі мы ігра­лі на кан­цэр­тах, а вы­сту­па­лі мы шмат. У мя­не пер­шы кан­цэрт ад­быў­ся, ка­лі я ву­чыў­ся ў 2-м ці 3-м кла­се. Ён час­та вы­пус­каў нас на сцэ­ну.

Ха­чу адзна­чыць яго дбай­насць. Ён уваж­лі­ва пра­ца­ваў над штры­ха­мі, тэк­стам, аплі­ка­ту­рай. Кож­на­му вы­бі­раў шмат ва­ры­янтаў — ка­му што бо­льш зруч­на. Мы, пед­аго­гі, ве­да­ем, ко­ль­кі ча­су трэ­ба вы­дат­ка­ваць, каб вы­браць пра­ві­ль­ную аплі­ка­ту­ру. Да­ваў шмат тэх­ніч­ных на­вы­каў сту­дэн­там: кож­ны, па­чы­на­ючы са шко­лы, асвой­ваў дзя­сят­кі тры-ча­ты­ры эцю­даў на ўсе ві­ды тэх­ні­кі. Пра­ца­ваў над тво­ра­мі роз­ных сты­ляў.

Ён бо­льш раз­маў­ляў на за­нят­ках ці па­каз­ваў на інстру­мен­це?

— Па­каз на ра­ялі звы­чай­на быў эма­цый­ны, ча­сам на­ват за­над­та. Ён па­тра­ба­ваў, каб ву­чань пры­но­сіў твор у за­вер­ша­ным вы­гля­дзе, вы­кон­ваў во­лю аўта­ра, але каб ад­чу­ва­ла­ся і ўлас­нае стаў­лен­не. Улас­ны пад­ыход ён ве­ль­мі ша­на­ваў, лю­біў, каб ву­чань за­ймаў­ся твор­час­цю.

Мі­ха­іл Арка­дзе­віч шмат ува­гі звяр­таў на пры­га­жосць гу­ку. Лі­чу, што да­сяг­нен­ні мае і ма­іх вуч­няў — шмат у чым за­слу­га пра­фе­са­ра. Ён пра­ца­ваў над фор­май, сты­лем, лю­біў ра­ман­тыч­ную му­зы­ку. Са мной пра­йшоў са­на­ты Ша­пэ­на, кан­цэр­ты Ша­пэ­на, Пер­шы і Дру­гі кан­цэр­ты Рах­ма­ні­на­ва, Вен­гер­скія і Іспан­скія рап­со­дыі Ліс­та.

Ці чу­лі вы, як ён сам іграў? Што ўлас­ці­ва кан­цэр­тна­му сты­лю Бер­ге­ра?

— Со­ль­ных кан­цэр­таў не па­мя­таю, але афі­шы, якія ві­се­лі ў яго до­ма, свед­чы­лі пра яго­ную вы­ка­наў­чую дзей­насць у Бе­ла­ру­сі і ў Ле­нін­гра­дзе. Ба­чыў яго як кан­цэр­тмай­стра ў ран­нія шко­ль­ныя га­ды, Мі­ха­іл Арка­дзе­віч вы­лу­чаў­ся на кан­цэр­тах му­зыч­нас­цю, пры­емным ту­шэ, да­клад­нас­цю штры­хоў.

Якія ры­сы ха­рак­та­ру ва­ша­га пед­аго­га асаб­лі­ва за­пом­ні­лі­ся?

— Не­звы­чай­ны кло­пат пра сва­іх вуч­няў. Та­кі факт: ка­лі хто-не­будзь з нас пры­хо­дзіў на ўрок, ён за­ўсё­ды ці­ка­віў­ся, ці не га­лод­ны ву­чань. Ве­да­ючы ма­тэ­ры­яль­ны стан не­ка­то­рых на­ву­чэн­цаў, ён пы­таў­ся ў кан­цы ўро­ка: «Мо­жа, та­бе па­зы­чыць гро­шай на ежу?» Гэ­та бы­лі не про­ста сло­вы — ён сап­раў­ды шмат ка­му да­па­ма­гаў.

Але Мі­ха­іл Арка­дзе­віч быў не­цяр­пі­мы, ка­лі ён ка­заў вуч­ню раз, два — і той ра­біў тыя са­мыя па­мыл­кі, што і на па­пя­рэд­нім уро­ку. Та­ды вы­клад­чык мог на­ват шпур­нуць у яго но­ты, па­сля ча­го ву­чань ад­ра­зу ўсё раз­у­меў. Гэ­та бы­ло жор­сткае па­ка­ран­не, пед­агог ка­рыс­таў­ся ім рэ­дка і то­ль­кі ў ад­но­сі­нах да ня­дбай­ных вуч­няў. І гэ­ты ўрок запомніўся на ўсё жыц­цё.

Мы час­та збі­ра­лі­ся ў кла­се Мі­ха­іла Арка­дзь­еві­ча пад­час пад­рых­тоў­кі да кан­цэр­таў і кон­кур­саў. Шмат на­ро­ду, вуч­ні, пры­езджыя, за­воч­ні­кі — гэ­та бы­лі свое­а­саб­лі­выя мі­ні-кан­цэр­ты пе­рад пуб­лі­кай. Та­му што важ­на: пі­яніст па­ві­нен быць у фор­ме, умець пуб­ліч­на вы­ка­наць за­кон­ча­ны твор.

Ча­сам ён за­пра­шаў нас да­до­му, ка­лі зда­ра­лі­ся дні на­ра­джэн­ня, юбі­леі, свя­ты, та­му мы ўспры­ма­лі ся­бе як час­тку яго­най ся­м’і. Па­мя­таю, ад­па­чы­ва­лі раз­ам з ім у Бе­ла­ру­сі на ра­цэ Нё­ман. Ён лю­біў ла­віць ры­бу. Гэ­та ля вёс­кі Мі­ка­ла­еўшчы­на, у тых мясц­інах, дзе на­ра­дзіў­ся Якуб Ко­лас, мы там ад­па­чы­ва­лі се­м’я­мі. Ён мог зла­віць ці не зла­віць ры­бу, але з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем ся­дзеў на бе­ра­зе ра­кі, раз­гля­даў вы­дат­ныя мес­цы, якія апя­ваў па­эт. Ду­бы, бяз­меж­ныя па­лі, бус­лы — мес­ца ве­ль­мі ці­хае, што не­абход­на ў на­шай пра­фе­сіі. Ма­ючы му­зыч­ную пра­фе­сію, ве­ль­мі важ­на слу­хаць ці­шы­ню, чуць спеў пту­шак, под­ых вет­ры­ку, шо­лах ліс­ця, і гэ­та яго за­хап­ля­ла.

Па­ко­ль­кі вы ма­еце во­пыт вы­кла­дан­ня за мя­жой, дык мо­жа­це па­ра­ўнаць роз­ныя шко­лы...

— Лі­чу, што на­ша пі­яніс­тыч­ная шко­ла ад­роз­ні­ва­ецца ад кі­тай­скай у леп­шы бок. Еўра­пей­ская, рус­кая, бе­ла­рус­кая шко­лы мац­ней­шыя. Пад­час пра­цы ў Кі­таі да­па­ма­га­лі пры­нцы­пы Мі­ха­іла Бер­ге­ра, як і пры­нцы­пы інша­га май­го вы­клад­чы­ка, Па­ўла Се­раб­ра­ко­ва. Бо Бер­гер і Се­раб­ра­коў ву­чы­лі­ся ў Ле­нін­гра­дзе ў ад­на­го і та­го ж пед­аго­га — Ні­ка­ла­ева. Я ка­рыс­таў­ся іх во­пы­там і на­пра­цоў­ка­мі і, маг­чы­ма, та­му здо­леў як пед­агог да­сяг­нуць сур’ёзных вы­ні­каў. Мой вы­ха­ва­нец атры­маў 1-е мес­ца на Усе­кі­тай­скім кон­кур­се. Там у кан­сер­ва­то­рыі ў мя­не на­ву­ча­ла­ся шмат пед­аго­гаў, яны пе­ра­йма­лі наш во­пыт. Я лі­чу, што яны вы­рас­лі. Кож­ны з іх сыг­раў со­ль­ны кан­цэрт. Для іх гэ­та бы­ло вя­лі­кім да­сяг­нен­нем. Шэ­раг ма­іх вы­ха­ван­цаў пра­цу­юць не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за мя­жой.

Ха­це­ла­ся б, каб тыя вы­дат­ныя якас­ці, улас­ці­выя та­кім пед­аго­гам-асо­бам, як Мі­ха­іл Бер­гер, Іры­на Цвя­та­ева, Ры­гор Шар­шэў­скі, успры­ня­ло ма­ла­дое па­ка­лен­не му­зы­кан­таў, якое б з лю­боў­ю і па­ва­гай пра­цяг­ва­ла спра­ву па­чы­на­ль­ні­каў бе­ла­рус­кай фар­тэ­пі­яннай шко­лы

Іры­на Мі­ль­то,

Аляк­сандр Мі­ль­то