Бляск бры­ль­янтаў і тай­на но­чы

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

ПРА­ЕКТ АНАС­ТА­СІІ МАС­КВІ­НОЙ І АКСА­НЫ ВОЛ­КА­ВАЙ «BELCANTO»
На­пры­кан­цы мая ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та быў па­ка­за­ны пра­ект «Belcanto», які стаў­ся твор­чай ве­ча­ры­най дзвюх вя­до­мых айчын­ных опер­ных спя­ва­чак.

Ве­ча­ры­на атры­ма­ла­ся прэ­зен­та­бе­ль­най і арыс­так­ра­тыч­най. Для сап­раў­дных ме­ла­ма­наў — ба­ля­ван­не жы­во­га гу­ку і ака­дэ­міч­на­га ва­ка­лу. Як ні дзіў­на, ад­нак не спат­рэ­бі­лі­ся вя­лі­кія рэ­жы­сёр­скія «на­ва­ро­ты», удзел ба­ле­та ці хо­ру. На сцэ­не — то­ль­кі аркестр тэ­атра пад кі­раў­ніц­твам іта­ль­янца Джан­лу­ка Мар­ча­на, га­лоў­на­га за­про­ша­на­га ды­ры­жо­ра, і дзве бе­ла­рус­кія са­ліс­ткі. Але якія! Вя­до­мыя, сла­ву­тыя, яны па­спе­лі імклі­ва і лі­та­ра­ль­на ў нас на ва­чах па­бу­да­ваць між­на­род­ную кар’еру, аб’ехаць дзя­сят­кі кра­ін і вы­сту­піць на са­мых зна­ка­мі­тых сцэ­нах све­ту — у Еўро­пе, Азіі, Аме­ры­цы Па­ўноч­най і Па­ўднё­вай.

На­га­даю асоб­ныя рад­кі іх твор­чых бі­ягра­фій. Анас­та­сія Мас­кві­на пры­ма­ла ўдзел у гас­тро­лях тэ­атра ў Азер­бай­джа­не, Бе­ль­гіі, Вен­грыі, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі, Ні­дэр­лан­дах, Та­ілан­дзе, Шат­лан­дыі. У 2010-м дэ­бю­та­ва­ла ў Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі парт­ыяй Раз­алін­ды (апе­рэ­та «Ля­ту­чая мыш», па­ста­ноў­ка Ва­сі­ля Бар­ха­та­ва). У тым жа го­дзе на гэ­тай сцэ­не ад­бы­ла­ся сус­вет­ная прэм’ера опе­ры Фі­лі­па Фе­не­ло­на «Віш­нё­вы сад», дзе яна вы­ка­на­ла парт­ыю Лю­бы. Су­пра­цоў­ні­чае з Рас­ійскім на­цы­яна­ль­ным аркес­трам пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Плят­нё­ва і пад­час гас­тро­ляў у Япо­ніі і Рас­іі спя­ва­ла парт­ыю Ца­рэў­ны ў «Каш­чэі Не­смя­рот­ным».

Акса­на Вол­ка­ва з 2010 го­да — за­про­ша­ная са­ліс­тка Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі і па­спе­ла вы­ка­наць на яго­най сцэ­не парт­ыі Кар­мэн, Лю­ба­шы, Фе­не­ны. З гэ­тай тру­пай спя­ва­ла Во­ль­гу ў «Ане­гі­не» на сцэ­нах Лон­да­на і Мад­ры­да. У 2011-м дэ­бю­та­ва­ла ў іта­ль­янскім Па­лер­ма ў парт­ыі Ла­уры («Джа­кон­да»), ад­кры­ла се­зон у тэ­атры Opera de Nice ро­ляй Мар­га­ры­ты ў «Асу­джэн­ні Фаў­ста». Праз два га­ды пра­спя­ва­ла Ма­да­ле­ну ў «Ры­га­ле­та» і Во­ль­гу ў «Ане­гі­не» ў «Мет­ра­по­лі­тэн». Па­зней да­да­лі­ся дэ­бю­ты ў Ізра­ільс­кай опе­ры, Вя­лі­кім тэ­атры Жэ­не­вы, Эстон­скай і Лат­вій­скай на­цы­яна­ль­ных опе­рах.

Для мно­гіх су­айчын­ні­каў і Вол­ка­ва, і Мас­кві­на — сі­но­ні­мы по­спе­ху, бліс­ку­ча­га ўва­саб­лен­ня за­хап­ля­ль­ных твор­чых за­дум. І ад­на­ча­со­ва пе­рад пуб­лі­кай па­ўста­юць пры­го­жыя жан­чы­ны. Пры­ваб­ныя, эра­тыч­ныя. З тон­кі­мі та­лі­ямі, у шы­коў­ных сцэ­ніч­ных убо­рах і з не менш шы­коў­ны­мі аздаб­лен­ня­мі. За­ла ў ­час пра­екта «Belcanto» ака­за­ла­ся па­ўнют­кай, пры кан­цы за­хоп­ле­на ўзды­ма­ла­ся, артыс­так за­сы­па­лі квет­ка­мі... Зор­кі, опер­ныя дзі­вы — іна­чай і не ска­жаш!

Ко­ль­кі ду­мак па­сля му­зыч­най імпрэ­зы. Як рас­па­вя­да­ла спа­да­ры­ня Вол­ка­ва на­пя­рэ­дад­ні, ідэя ве­ча­ры­ны на­ра­дзі­ла­ся па­сля со­ль­на­га кан­цэр­та сла­ву­тай рас­ійскай спя­вач­кі Во­ль­гі Пе­ра­ця­ць­ка, які ад­быў­ся ле­тась у снеж­ні пад­час Ка­ляд­на­га фо­ру­му. Аб­едзвюм на­шым са­ліс­ткам так спа­да­ба­лі­ся фар­мат, на­строй і вы­ка­нан­не, што вы­ра­шы­лі зра­біць не­шта пад­обнае.

І Вол­ка­ва, і Мас­кві­на спя­ва­юць мно­гія вя­ду­чыя парт­ыі на сцэ­не мін­ска­га Опер­на­га. Та­му існа­ваў до­сыць лёг­кі і про­сты шлях — саб­раць у пра­екце вя­до­мыя фраг­мен­ты му­зыч­най кла­сі­кі, да­ўно за­сво­еныя (а ў да­да­так вы­ву­ча­ныя аркес­трам). Але той, хто слу­хае опе­ру не пер­шы і на­ват не пя­ты се­зон, за­ўжды шу­кае на­віз­ну, імкнец­ца па­шы­раць улас­ны му­зыч­ны кру­гаг­ляд. Па­пу­ляр­ныя опер­ныя арыі, ду­эты і сцэ­ны, якія вы­кон­ва­юцца час­та, зда­ра­ецца, над­акуч­ва­юць і на­бі­ва­юць аско­мі­ну. Не­здар­ма іх з іро­ні­яй ча­сам на­зы­ва­юць «опер­най па­псой».

Та­му мож­на то­ль­кі ра­да­вац­ца, што аб­едзве ва­ка­ліс­ткі ад­да­лі пе­ра­ва­гу не­па­раў­на­ль­на бо­льш ці­ка­ва­му, але і бо­льш скла­да­на­му шля­ху. І аб­ра­лі для свай­го пра­екта фраг­мен­ты з тво­раў, якія не ідуць ці ні­ко­лі не ішлі ў на­шым тэ­атры. На­прык­лад, у іта­ль­янскім рэ­пер­ту­ары гэ­та опе­ры «Мі­нь­ён» Амбу­аза То­ма, «Ма­нон Ляс­ко» Пу­чы­ні, «Ва­лі» Ка­та­ла­ні, «Ад­ры­яна Ле­куў­рэр» Фран­чэс­ка Чы­леа, «Джа­кон­да» Амі­ль­ка­рэ Панк’елі. У фран­цуз­скім — «Сам­сон і Да­лі­ла» Сен-Сан­са, «Са­фо» Шар­ля Гу­но, «Сід» Жу­ля Мас­нэ. У чэш­скай му­зы­цы — «Ру­сал­ка» Анта­ні­на Двор­жа­ка. Не­ка­то­рыя но­ты да­вя­ло­ся за­каз­ваць, а по­тым рас­піс­ваць для інстру­мен­таў аркес­тра. Гэ­та знач­ны ка­ва­лак пра­цы. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся цэ­лас­ная пра­гра­ма за­ход­не­еўра­пей­скай му­зы­кі, якая спя­ва­ла­ся на мо­вах ары­гі­на­ла.

Кож­ная артыс­тка вы­ка­на­ла пяць со­ль­ных арый. Бы­лі ў кан­цэр­це і два ду­эты, пер­шы (ра­ман­тыч­на-па­вет­ра­ная «Бар­ка­ро­ла» з «Ка­зак Гоф­ма­на») ад­кры­ваў пра­гра­му, а на­пру­жа­ны, амаль экс­та­тыч­ны ду­эт Джа­кон­ды і Ла­уры з опе­ры Панк’елі яе за­кры­ваў. Між імі гу­ча­лі аркес­тра­выя ну­ма­ры, час­цей са зга­да­ных опер. На­пры­кан­цы зда­ры­лі­ся яшчэ два бі­сы — арыя Лаў­рэ­ты з опе­ры «Джа­ні­ні Скі­кі» ў Мас­кві­ной і Ха­ба­не­ра з «Кар­мэн» у Вол­ка­вай. У вы­ні­ку дзве га­дзі­ны гу­чан­ня. Як бы і не над­та мно­га, але і да­стат­ко­ва, каб слу­хач ад­чуў та­лент і яго шмат­гран­насць.

Ду­маю, на­ўрад ці мож­на ўя­віць у пад­обным пра­екце ад­но­ль­ка­выя га­ла­сы — два сап­ра­на ці два мец­ца. Та­ды артыс­ткі бу­дуць іграць, як ка­жуць, на тэ­ры­то­рыі ад­на­го і та­го ж рэ­пер­ту­ару і хто­сь­ці бу­дзе вы­гля­даць бо­льш ці менш вы­йгрыш­на на фо­не іншай. А тут ві­да­воч­ны кан­траст (тэм­браў, ад­цен­няў, ды­япа­зо­наў, на­стро­яў, псі­ха­ла­гіч­ных ста­наў) ства­раў да­дат­ко­вую на­пру­жа­насць і інтры­гу. Жа­ноц­касць і інфер­на­ль­насць, са­ма­адда­насць і ры­сы «вамп», свят­ло і змрок.

Ад­ной­чы мне да­во­дзі­ла­ся пі­саць, што го­лас Анас­та­іі Мас­кві­ной на­гад­вае бляск зі­хат­лі­вых бры­ль­янтаў. Яны для мно­гіх не­да­ся­га­ль­ныя, а та­му ва­бяць і за­ча­роў­ва­юць яркай і не­ча­ка­най гу­ль­нёй сва­іх про­мняў. Уво­гу­ле лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­нае сап­ра­на звы­чай­на ўва­саб­ляе ге­ра­інь чу­лых і кра­на­ль­ных, ра­ман­тыч­ных і са­ма­ахвяр­ных, чыя істо­та ўслаў­ляе ра­дасць жыц­ця і ка­хан­ня. Яны, ка­лі і гі­нуць у ба­ра­ць­бе з не­спра­вяд­лі­вым лё­сам, дык усё роў­на ў імя лю­бо­ві. Зга­да­ем Тац­ця­ну, Лі­зу, Ія­лан­ту ў опе­рах Чай­коў­ска­га, Ле­ано­ру ў «Тру­ба­ду­ры» і Мі­ка­элу ў «Кар­мэн», Мі­мі ў «Ба­ге­ме», Ія­лан­ту і Аі­ду ў ад­на­ймен­ных спек­так­лях. Та­кіх жан­чын хо­чац­ца аб­ара­ніць, ату­ліць, за­сла­ніць ад жыц­цё­вых ня­год. За іх за­звы­чай го­ра­ча пе­ра­жы­вае гля­дач і за­ка­ха­ны ге­рой.

Сап­ра­на — дзень, а мец­ца — ноч… Го­лас Акса­ны Вол­ка­вай на­ра­джае зу­сім іншыя аса­цы­яцыі. Яе ніз­кае акса­міт­нае мец­ца ды­хае цем­рай і ўслаў­ляе тай­ну. А так­са­ма пры­род­ную, не­адо­ль­ную моц страс­ці, яго не­выт­лу­ма­ча­ль­ную пры­ваб­насць, здат­ную ўзняць на не­вя­до­мыя вы­шы­ні, але і да­шчэн­ту раз­бу­рыць лёс та­го, хто апы­нуў­ся по­бач. Зга­да­ем яе Лю­ба­шу ў «Цар­скай ня­вес­це», шы­коў­ную, за­ўжды эра­тыч­ную Кар­мэн, ві­зі­тоў­ку і са­мую вя­до­мую парт­ыю (яе Акса­на пра­спя­ва­ла ў сям­нац­ца­ці роз­ных тэ­атрах, у тым лі­ку ў Кі­таі, Рас­іі, Арген­ці­не, Лат­віі і Эсто­ніі).

Та­кім жан­чы­нам мо і спа­чу­ва­еш, але ад­на­ча­со­ва за­ста­ешся на­сця­ро­жа­ным. Іх — во­ль­на ці між­во­лі — па­бой­ва­ешся. Сап­ра­на мо­гуць па­ку­та­ваць ад інтрыг, злас­лі­вас­ці, раз­лу­кі з ка­ха­ным. Мец­ца рэ­дка бы­ва­юць ахвя­ра­мі. Яны не про­сяць, а па­тра­бу­юць. Яны (як Амне­рыс) не раз­уме­юць, ча­му ім не на­ле­жыць тое, што ім па­він­на — па пра­ве на­ра­джэн­ня і са­цы­яль­на­га ста­ту­су. Ге­ра­іні, якіх ува­саб­ляе мец­ца, зда­ра­ецца, з лёг­кас­цю ста­но­вяц­ца час­ткай жу­дас­най і зла­вес­най інтры­гі, як Ма­да­ле­на, сяс­тра ра­баў­ні­ка, у «Ры­га­ле­та», або Са­нет­ка ў «Ка­ця­ры­не Ізмай­ла­вай». Яны зро­бяць так, што па­ку­та­ваць бу­дзе іншы.

На маю дум­ку, ад­на з пры­чын фун­да­мен­та­ль­на­га по­спе­ху Вол­ка­вай у тым, што яна ве­ль­мі ўда­ла за­ня­ла сва­бод­ную ні­шу, з ад­на­го бо­ку, экза­тыч­най кра­су­ні (зга­да­ем надзі­ва на­ту­ра­ль­ную Кан­ча­коў­ну, Амне­рыс або Каш­чэ­еўну), з дру­го­га — «ра­ка­вой жан­чы­ны» (Кар­мэн і Лю­ба­ша ў спек­так­лях, Да­лі­ла — у кан­цэрт­ных ары­ях).

Тра­піць на мін­скія спек­так­лі, дзе ў га­лоў­ных парт­ыях вы­сту­па­юць ме­на­ві­та гэ­тыя зор­ныя са­ліс­ткі, — вя­лі­кая гля­дац­кая ўда­ча і эстэ­тыч­ная аса­ло­да. Зда­ра­ецца, яны род­ныя сёс­тры — як Тац­ця­на Ла­ры­на і Во­ль­га ў «Ане­гі­не». Сяб­роў­кі, як Лі­за і Па­лі­на ў «Пі­ка­вай да­ме». Прад­стаў­ні­цы роз­ных ку­ль­тур, як Ярас­лаў­на і Кан­ча­коў­на ў «Кня­зі Іга­ры». Са­мы бо­ль­шы кан­траст, ва­ка­ль­ны і псі­ха­ла­гіч­ны, ства­ра­юць у іх вы­ка­нан­ні воб­ра­зы во­ль­ных ці між­во­ль­ных су­пер­ніц у ка­хан­ні. Та­кія Аі­да і Амне­рыс у «Аі­дзе», а так­са­ма Іры­на і Люб­ка ў «Сі­вой ле­ген­дзе» (парт­ыі спя­ва­чак у апош­няй па­ста­ноў­цы адзна­ча­ныя Дзяр­жаў­най прэ­мі­яй Бе­ла­ру­сі).

Ге­ра­іні-анта­га­ніс­ткі двой­чы з’яў­ля­лі­ся на сцэ­не і ў пра­екце «Belcanto». Ле­ту­цен­най ра­дас­цю і азо­ра­нас­цю ра­ман­тыч­ны­мі па­чуц­ця­мі ака­за­ла­ся пра­сяк­ну­тая ў Мас­кві­ной арыя Ад­ры­яны Ле­куў­рэр, вя­до­май актры­сы «Ка­ме­дзі Фран­сэз». А якое ка­вар­ства і пра­гу по­мсты, пры­ха­ва­ныя за пры­язнай усмеш­кай, здо­ле­ла ад­люс­тра­ваць Вол­ка­ва ў ма­на­ло­гу пры­нцэ­сы дэ Бу­ён, яе су­пер­ні­цы! Ліб­рэ­та свед­чыць: пры­нцэ­са пе­рад­ала актры­се атру­ча­ныя фі­ялкі, што зра­бі­лі­ся пры­чы­най за­ўчас­най смер­ці той.

У фі­на­ле кан­цэр­та пра­гу­чаў фраг­мент з опе­ры «Джа­кон­да». Як вя­до­ма, сю­жэт­най асно­вай яго з’яўля­ецца твор Вік­то­ра Гю­го. На­пру­жа­насць эмо­цый у ду­эце га­лоў­най ге­ра­іні, спя­вач­кі Джа­кон­ды і Ла­уры, жон­кі гер­ца­га, што ўзна­ча­ль­вае інкві­зі­цыю, усё ўзрас­та­ла. Уз­аем­ныя аб­ві­на­вач­ван­ні, ві­да­воч­ны кан­флікт… Зда­гад­ва­ешся: у ду­шы гер­ца­гі­ні ві­ру­юць раз­драж­нен­не, ня­на­вісць і амаль д’яба­льс­кія сі­лы. У пэў­ны мо­мант Ла­ура з та­кой раз’юша­нас­цю вы­пра­ві­ла­ся да Джа­кон­ды, ажно, зда­ло­ся, за­ла пры­ціх­ла ад ча­кан­ня і на­ват стра­ху: што яна зро­біць са сва­ёй су­пер­ні­цай?! Заб’е?.. Зніш­чыць?.. Раз­арве на дроб­ныя ка­ва­лач­кі?.. А тая — хі­ба аца­лее?..

Але тут у аркес­тры ра­та­ва­ль­на пра­гу­ча­лі фі­на­ль­ныя акор­ды ду­эта — і дзве ге­ра­іні, якія жы­вуць у Ве­не­цыі XVII ста­год­дзя, лі­та­ра­ль­на праз імгнен­не пе­ра­нес­лі­ся ў ста­год­дзе XXI і пе­ра­тва­ры­лі­ся ў су­час­ных усмеш­лі­вых спя­ва­чак. А пуб­лі­ка, з па­лёг­кай вы­дых­нуў­шы (бо ўсе за­ста­лі­ся жы­выя і цэ­лыя!), уз­ру­ша­на за­апла­дзі­ра­ва­ла.

Уво­гу­ле аб­едзве артыс­ткі ўме­юць здзіў­ляць. Маг­чы­ма, гэ­та свед­чыць пра інтэн­сіў­насць мас­тац­ка­га раз­віц­ця, твор­чую ня­ўрым­слі­васць, не рас­кры­тыя цал­кам здо­ль­нас­ці. Тым не менш, ма­ючы дзве вы­шэй­шыя ад­ука­цыі (пер­шая ў БДУ ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, спе­цы­яль­насць «рэ­жы­сёр тэ­атра­ль­на­га ка­лек­ты­ву»; дру­гая ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, «опер­ныя спе­вы»), Мас­кві­на на­бы­вае ця­пер яшчэ ад­ну вы­шэй­шую ад­ука­цыю — у Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня. Акса­на Вол­ка­ва, за­пат­ра­ба­ва­ная ў леп­шых тэ­атрах Ста­ро­га і Но­ва­га све­ту, за­кан­чвае ў Ака­дэ­міі му­зы­кі на­ву­чан­не па спе­цы­яль­нас­ці «опер­ная рэ­жы­су­ра». Ду­маю, яшчэ не­адной­чы здзі­вім­ся іхняй рэ­алі­за­цыі ў па­куль не асво­еных жан­рах і пра­сто­рах. Та­кі­мі жан­чы­на­мі — та­ле­на­ві­ты­мі, раз­умны­мі, амбіт­ны­мі — не­маг­чы­ма не га­на­рыц­ца. Та­му і за­хап­ля­юцца. І гле­да­чы, і тэ­атр, і кра­іна. Дый не то­ль­кі Бе­ла­русь. 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі