SpART

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

«ГУ­ЛЬ­НІ. ИГРЫ. GAMES» У НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ
НА­ПЯ­РЭ­ДАД­НІ II ЕЎРА­ПЕЙ­СКІХ ГУ­ЛЬ­НЯЎ МАС­ТАЦ­КІ МУ­ЗЕЙ АД­РА­ДЗІЎ ТРА­ДЫ­ЦЫЮ СПАР­ТЫЎ­НЫХ ВЫ­СТАЎ. НО­ВЫ МАШ­ТАБ­НЫ ПРА­ЕКТ, ШТО РАЗ­МЯС­ЦІЎ­СЯ НА ПЕР­ШЫМ ПА­ВЕР­СЕ БУ­ДЫН­КА, АБ’ЯДНАЎ ФОН­ДЫ МУ­ЗЕЯ, «ГА­ЛЕ­РЭІ ХО» І ПРЫ­ВАТ­НЫЯ КА­ЛЕК­ЦЫІ, А ТАК­СА­МА МАЙ­СТРОЎ РОЗ­НЫХ ЭПОХ.

Спорт у мас­тац­тве — тэ­ма та­кая ж ста­рая, як і са­мі фор­мы гэ­тай ча­ла­ве­чай дзей­нас­ці. З ча­соў антыч­­нас­ці тра­ды­цыі сум­лен­ных спар­­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў па­вод­ле не­па­руш­ных пра­ві­лаў, ку­льт фі­зіч­на раз­ві­то­га це­ла бы­лі прад­ме­та­мі інта­рэ­саў мас­та­коў. Спорт і мас­тац­тва злу­ча­ныя шмат­лі­кі­мі і раз­на­стай­ны­мі су­вя­зя­мі: яны ства­ра­юць не­ўты­лі­тар­ныя каш­тоў­нас­ці, ка­му­ні­ку­юць на інтэр­на­цыя­на­ль­най мо­ве, пе­ра­адо­ль­ва­ючы на­цы­яна­ль­ныя, па­лі­тыч­ныя і рэ­лі­гій­ныя межы, імкнуц­ца ад­ка­заць на ад­веч­ную пра­бле­му по­шу­ку гар­ма­ніч­на­га ідэ­алу. Але, вя­до­ма, са­мае га­лоў­нае, што і мас­тац­тва, і спорт ад­кры­ва­юць шы­ро­кія маг­чы­мас­ці для эстэ­тыч­най аса­ло­ды. Не вы­пад­ко­ва аме­ры­кан­скі да­след­чык Рэ­нэ Мэх’ю на­пі­саў: «Рытм і ка­арды­на­цыю ру­хаў спар­тсме­на не­ль­га ад­дзя­ліць ад са­ма­га вы­тан­ча­на­га ба­ле­та, са­ма­га бліс­ку­ча­га ўрыў­ка пра­за­ічна­га або вер­ша­ва­на­га тво­ра, са­мых цу­доў­ных лі­ній у архі­тэк­ту­ры». Дык мо спорт — ад­на з фор­маў мас­тац­тва? А спар­тыў­ная пе­ра­мо­га — арт-шэ­дэўр?

 

Сап­раў­ды, спорту ўлас­ці­выя эстэ­тыч­ныя каш­тоў­нас­ці, якія мож­на па­ра­ўнаць з эстэ­тыч­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі мас­тац­тва. Рыт­міч­ная гра­цыя, да­клад­насць, мас­тац­касць, энер­гія — тыя якас­ці ў спор­це, што ў роз­ных спа­лу­чэн­нях адзін з ад­ным скла­да­юць пры­га­жосць. Пе­ра­кры­жоў­ва­юцца ўзо­ры ка­нь­коў фі­гу­рыс­таў або рыт­міч­ныя і сін­хрон­ныя ру­хі вес­ля­роў — гэ­та не што іншае, як ма­лю­нак, ды ён існуе, у ад­роз­нен­не ад тво­раў мас­тац­тва, якія жы­вуць у веч­нас­ці, то­ль­кі імгнен­не. У гэ­тым кан­тэк­сце і спар­тыў­ная арэ­на — плос­касць па­лат­на, дзе гу­ль­цы — дзей­сныя пер­са­на­жы, што ства­ра­юць, як і ў мас­тац­тве, рэ­аль­насць дру­го­га па­ра­дку, са­ма­стой­ную ў сва­іх рыт­мі­ка-ды­на­міч­ных, кам­па­зі­цый­ных і ко­ле­ра­вых пра­явах. Ну і на­рэш­це, не вар­та за­бы­ваць пра сён­няш­нюю гла­ба­ль­ную хва­лю эстэ­ты­за­цыі спорту — асоб­ныя тэ­атры на лё­дзе, мас­тац­кай гім­нас­ты­кі і сін­хрон­на­га пла­ван­ня, тэ­атры спар­тыў­на­га тан­ца...

 

Плён­ным са­юзам мас­тац­тва і спорту з’яў­ля­ецца і на­ша экс­па­зі­цыя — сво­е­асаб­лі­вае пры­ві­тан­не II Еўра­пей­скім гу­ль­ням, пра што кра­са­моў­на свед­чыць са­ма на­зва вы­ста­вач­на­га пра­екта. Дух вя­лі­кай гу­ль­ні, ад дзі­ця­чых за­баў да эма­цый­най на­сы­ча­нас­ці пра­фе­сій­на­га спар­тыў­на­га па­ядын­ку, лёг у асно­ву кан­цэп­цыі. Тут ня­ма парт­рэ­таў вя­до­мых спар­тсме­наў і іх на­стаў­ні­каў, але­га­рыч­ных і сім­ва­ліч­ных кам­па­зі­цый. Вы­ста­ва пра­па­нуе гле­да­чу шы­ро­кую по­лі­фа­нію эмо­цый: цяж­касць і дра­ма­тызм ба­ра­ць­бы, вы­бу­хі за­хап­лен­ня ў на­тоў­пе ста­ды­ёна, яркія мо­ман­ты мат­чаў і трэ­ні­ро­вак.

 

Тэ­ма гу­ль­ні не аб­ме­жа­ва­на то­ль­кі змес­та­вы­мі аспек­та­мі прад­стаў­ле­ных тво­раў. Гу­ль­ня­вы пры­нцып вы­ка­на­ны і ў рам­ках экс­па­зі­цый­най раз­вес­кі, якая да­зво­лі­ла аб’­яднаць у адзі­ных экс­па­зі­цый­ных бло­ках жы­ва­піс­цаў і гра­фі­каў, кла­сі­каў і су­час­ні­каў, ства­рыў­шы сво­еа­саб­лі­вы ча­са­вы рэ­за­нанс у інтэр­прэ­та­цыі тэ­мы спорту ў ХХ і ХХI ста­год­дзях. Апты­мізм алім­пій­ска­га дэ­ві­зу «Хут­чэй. Вы­шэй. Мац­ней», ад­люс­тра­ва­ныя ў пра­цах Іга­ра Ула­са­ва, Вік­та­ра Жда­на, Ана­то­ля Вол­ка­ва, Ба­ры­са Ка­за­ко­ва і іншых, су­сед­ні­чае з по­стма­дэр­ніс­цкі­мі гу­ль­ня­мі тво­раў Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча і Тац­ця­ны Кан­дра­цен­ка, са зна­ка­мі ду­ху спа­бор­ніц­тва («аго­нам»), ад­ра­джэн­нем антыч­най тра­ды­цыі ў пра­цах Вік­та­ра Аль­шэў­ска­га, да­каз­ва­ючы тым са­мым, што спорт з лёг­кас­цю мо­жа пры­маць не то­ль­кі раз­на­стай­ныя рам­кі мас­тац­тва, але і фор­мы ку­ль­ту­ра­ла­гіч­на­га дыс­кур­су. 

Ка­ця­ры­на Іза­фа­та­ва