Вы­ха­ды і ўва­хо­ды

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

58-е Венецыянскае біенале
КА­ЛІ НА­ПРЫ­КАН­ЦЫ МІ­НУ­ЛА­ГА ГО­ДА БРЫ­ТАН­СКІ КУ­РА­ТАР РАЛЬФ РУ­ГОФ АБ­ВЯС­ЦІЎ ТЭ­МУ БІ­ЕНА­ЛЕ, ЯНА ПРА­ГУ­ЧА­ЛА КРЫ­ХУ ША­КУ­ЮЧА: «КАБ ВАМ ЖЫЦЬ У ЭПО­ХУ ПЕ­РА­МЕ­НАЎ». АЛЕ ПА­ТРО­ХУ ПРА­ФАН­НАЯ ІНТА­НА­ЦЫЯ СЫШ­ЛА І З’Я­ВІЎ­СЯ БЛІЗ­КІ, НА ГЭ­ТЫ РАЗ САП­РАЎ­ДЫ КІ­ТАЙ­СКІ ВА­РЫ­ЯНТ — ЦЫ­ТА­ТА СА ЗБОР­НІ­КА АПА­ВЯ­ДАН­НЯЎ 1627 ГО­ДА: «САП­РАЎ­ДЫ, ЛЕПШ БЫЦЬ СА­БА­КАМ У МІР­НЫ ЧАС, ЧЫМ ЧА­ЛА­ВЕ­КАМ ПАД­ЧАС ВАЙ­НЫ». ТА­КІМ ЧЫ­НАМ, У ВЕ­НЕ­ЦЫІ СЁ­ЛЕ­ТА 79 МАС­ТА­КОЎ, 90 НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫХ ПА­ВІ­ЛЬ­ЁНАЎ, 21 ПРА­ЕКТ У ПА­РА­ЛЕ­ЛЬ­НАЙ ПРА­ГРА­МЕ І ШМАТ СПА­ДА­РОЖ­НЫХ ВЫ­СТАЎ З АСАБ­ЛІ­ВАЙ УВА­ГАЙ ДА ПЕР­ФАР­МА­ТЫЎ­НЫХ ПРА­КТЫК. ГЛЯ­ДЗЕЦЬ УСЁ ГЭ­ТА МОЖ­НА ДА 24 ЛІС­ТА­ПА­ДА.

Дэ­фар­ма­цыя, дэс­трук­тыў­насць — ча­му too much?

Асноў­ны ку­ра­тар­скі пра­ект у Арсе­на­ле ад­ра­зу вы­клі­каў не­адназ­нач­ныя ацэн­кі кры­ты­каў — ад по­ўна­га не­ра­зу­мен­ня да час­тко­ва­га пры­няц­ця з ага­вор­ка­мі: афры­кан­скі век­тар пе­ра­ва­жае ў шко­ду іншым, шмат ме­ха­ніс­тыч­ных аб’­ектаў, за­ба­га­та аўта­раў-жан­чын, за­над­та жа­но­чае асэн­са­ван­не су­час­на­га све­ту. Скла­да­на ска­заць, доб­ра гэ­та ці дрэн­на, але ка­лі пра­фе­сій­ная пуб­лі­ка ба­чыць дыс­ба­ланс, пэў­на, не вар­та яго ігна­ра­ваць. Мне ж уяў­ля­ецца важ­ным лі­шак ві­зу­аль­ных ска­жэн­няў, дэ­кан­струк­цыі і на­ўмыс­нае па­ўта­ра­нае драб­нен­не пра­сто­ры.

Зго­да, «жыць у ча­сы пе­ра­ме­наў» — гэ­та і ёсць кар­ды­на­ль­ныя раз­ло­мы і як мі­ні­мум тран­сфар­ма­цыі. Але на­ват пры­ма­ючы да ўва­гі гэ­ты факт, здзіў­ля­ешся жа­дан­ню раз­га­ра­дзіць ве­лі­зар­ную, гіс­та­рыч­на актыў­ную пра­сто­ру, пры­браць свят­ло, за­плес­ці ў цем­ры ла­бі­рын­ты са шклом, ме­та­лам, люс­тэр­ка­мі, дзіў­ны­мі фа­нер­ны­мі за­га­рад­ка­мі. У ад­ным з ку­ра­тар­скіх тэк­стаў (Ма­ры­ся Ле­ван­доў­ска, «Аль­тэр­на­тыў­нае мі­ну­лае») ро­біц­ца акцэнт на струк­ту­ру ла­бі­рын­та — у гэ­тым сэн­се «быць ча­ла­ве­кам пад­час вай­ны» бо­льш чым тры­вож­на, што і ад­ноў­ле­на ў экс­па­зі­цый­ным ды­зай­не. З ад­на­го бо­ку, асноў­ны пра­ект бі­ена­ле — гэ­та маш­таб сус­вет­най падзеі і ві­да­воч­ная скла­да­насць пра­цы з вя­лі­кі­мі на­ра­ты­ва­мі. Клю­ча­выя тэ­мы — міг­ра­цыя, ідэн­тыч­насць, траў­ма, на­ва­ко­ль­нае ася­род­дзе. З дру­го­га бо­ку, раз­роз­не­насць фар­ма­ль­ная, моў­ная, ла­ка­ль­ная. Шмат­кроць падзе­ле­ная пра­сто­ра — іх ува­саб­лен­не, тран­сля­цыя ха­осу і без­на­дзей­нас­ці. Як іх пе­ра­адо­лець?

Ці­ка­ва, што ў вы­ні­ку і жу­ры, і пуб­лі­ка вы­бра­лі зу­сім роз­ныя пад­ыхо­ды: чым­сь­ці сі­ту­ацыя на­га­да­ла мне кі­нас­туж­ку Бэн­ксі «Вы­хад праз су­ве­нір­ную кра­му» (2010). Гэ­та да­ку­мен­та­ль­ная гіс­то­рыя пра са­мо­га Бэн­ксі, які ўвар­ваў­ся, і не важ­на ця­пер ку­ды. Пры­клад­на та­кі ж «Бас­кія: вы­бух рэ­аль­нас­ці» (2017), што ўвай­шоў у мас­тац­тва — зноў жа! — з інша­га бо­ку. З вы­ха­ду, ды хоць з акна, але не з агу­ль­на­га, зра­зу­ме­ла­га і ча­ка­на­га мес­ца. Праз маг­чы­масць па­лё­ту ўвай­шла Укра­іна, і праз опе­ру на пля­жы ўвай­шла Літ­ва — пе­ра­мож­ца бі­ена­ле-2019 з фар­му­лёў­кай «за экс­пе­ры­мен­та­ль­ны дух і не­ча­ка­ную трак­тоў­ку на­цы­яна­ль­на­га прад­стаў­ніц­тва».

Бе­ль­гію з пра­ектам «Са­ба­чы свет» (мас­та­кі Ёс дэ Груй­тэр і Ха­ра­льд Ціс) так­са­ма адзна­чы­лі ўсе: «за аль­тэр­на­тыў­ны по­гляд на не­да­ацэ­не­ныя аспек­ты са­цы­яль­ных су­вя­зяў у Еўро­пе». Па­вод­ле ку­ра­та­ра, у бе­ль­гій­цаў па­ка­за­на еўра­пей­ская рэ­аль­насць, у якой падзе­ле­ныя све­ты про­стых лю­дзей і па­этаў, вер­ні­каў, мар­гі­на­лаў. Падзя­ляе гэ­тыя све­ты, не здо­ль­ныя злу­чыц­ца, ме­та­ліч­ная ра­шот­ка. Асаб­лі­ва доб­рыя, вя­до­ма, прад­стаў­ні­кі тра­ды­цый­ных пра­фе­сій: пе­кар, ткач, та­чы­льш­чык на­жоў, ган­чар. У ру­хах ма­не­ке­наў і ў сцэ­наг­ра­фіі ёсць на­сто­ль­кі жы­вая пра­ўда, што про­стыя, па сут­нас­ці, дзея­нні ані не на­гад­ва­юць фа­льк­лор­ны тэ­атр — бат­ле­ечны, кір­ма­шо­вы. У «Са­ба­чым све­це» ідзе раз­мо­ва пра фэй­ка­вае, пры­від­нае і сап­раў­днае. Не­вы­пад­ко­ва гэ­ты па­ві­ль­ён пры­цяг­нуў усе­агу­ль­ную ўва­гу. То­ль­кі пра бе­ль­гій­цаў Кан­стан­цін Се­лі­ха­наў ска­заў: «Тут, унут­ры гэ­тай пра­сто­ры, кі­пеў за­пал, тое, за што мы і лю­бім мас­тац­тва».

 

Ма­ра лу­нае

За­доў­га да ад­крыц­ця бі­ена­ле бы­ло вя­до­ма, што ста­цы­янар­ны ўкра­інскі па­ві­ль­ён — пад пы­тан­нем, але пры­сут­насць кра­іны бу­дзе вы­ключ­ная: па­лёт са­ма­га цяж­ка­га ў све­це (са­вец­ка­га) са­ма­лё­та Ан-225 у пра­екце «Пад­аю­чая цень «Мрії» на са­ды Джар­дзі­ні». На бор­це — інфар­ма­цыя аб усіх укра­інскіх мас­та­ках, без фі­льт­раў, па­трэб­на то­ль­кі рэ­гіс­тра­цыя. Раз­моў пра пад­рых­тоў­ку гэ­тай акцыі і ба­ра­ць­бу год­ных кан­ку­рэн­таў бы­ло бо­льш, чым пра ўсе астат­нія пра­екты, раз­ам уз­ятыя! У вы­ні­ку са­ма­лёт не пра­ля­цеў, а па­ві­ль­ён, на­адва­рот, ад­быў­ся: пяць мед­ыя­та­раў рас­па­вя­да­лі пра шмат­слой­ную за­ду­му, сі­ту­ацыю ва ўкра­інскім мас­тац­тве і г.д. «Ад­кры­тая гру­па» вы­йгра­ла кон­курс з вы­дат­най, спрэч­най і сла­ба рэ­алі­зу­емай ідэ­яй — скеп­ты­кі за­га­дзя ка­за­лі, што над Ве­не­цы­яй, цал­кам аб­аро­не­най ЮНЕС­КА, на­ўрад ці да­зво­ляць ля­цець так ніз­ка, каб з’я­віў­ся цень. Ця­пер да­вя­ло­ся скан­цэн­тра­вац­ца на да­ку­мен­та­цыі і ды­яло­гах з гас­ця­мі па­ві­ль­ёна. Але са­ма вы­ява, пад­аю­чы цень ма­ры, за­ва­ра­жы­ла пуб­лі­ку, са­ма­лё­та ча­ка­лі да апош­няй се­кун­ды — мы гля­дзе­лі ў не­ба, шмат лю­дзей!

І тут трэ­ба раз­умець, што дэ­ба­ты пра пер­фар­ма­тыў­насць су­час­на­га мас­тац­тва бу­дуць усё бо­льш вос­тры­мі.

 

Мес­ца пад со­нцам

 

Ува­ход праз пляж

«За­ла­ты леў» за­стаў­ся ў Літ­ве: пе­ра­мо­гу ў кон­кур­се атры­ма­ла опе­ра-зноў-пер­фор­манс «Со­нца & мо­ра (Ма­ры­на)». У твор­чай ка­ман­дзе кам­па­зі­тар­ка і мас­тач­ка Лі­на Ла­пе­лі­тэ, рэ­жы­сёр­ка Ру­гі­ле Бар­зджу­кайтэ, дра­ма­тург Вай­ва Грай­нітэ, ку­ра­тар­ка Лю­сія Пет­ра­юсці і бо­льш за 20 вы­ка­наў­цаў. Пра­ект пад­рых­та­ва­ны ў 2016 го­дзе арт-ка­ло­ні­яй (рэ­зі­дэн­цыя і да­кта­ран­ту­ра) у Ні­дзе на Кур­шскай ка­се і ўжо па­ка­за­ны ў Штут­гар­це і ў На­цы­яна­ль­най га­ле­рэі мас­тац­тваў у Ві­ль­ні (2017). Я бы­ва­ла ў гэ­тай рэ­зі­дэн­цыі: па­ча­так ёй быў па­кла­дзе­ны ў ма­ле­нь­кім до­ме на ўзгор­ку, які па­бу­да­ваў за­хоп­ле­ны мясц­овай пры­ро­дай То­мас Ман. Не­ка­то­ры час ён на­ват пра­вёў тут, і ця­пер ха­та зра­бі­ла­ся ме­ма­ры­яль­ным му­зе­ем.

Для пра­екта з Літ­вы ў Ве­не­цыю пры­вез­лі 35 тон сап­раў­дна­га бал­тый­ска­га пяс­ку, а ўдзе­ль­ні­кі пер­фор­ман­су не то­ль­кі спя­ва­юць, але і за­га­ра­юць пад штуч­ным со­нцам, чы­та­юць, ядуць, бал­бо­чуць, гу­ля­юць з дзе­ць­мі ў мяч. Гле­да­чы на­зі­ра­юць за дзеяй з бал­ко­наў па пе­ры­мет­ры за­лы. Як жа ўсё гэ­та бу­дзе пра­цяг­вац­ца да во­се­ні? На маё пы­тан­не ку­ра­тар­ка ад­ка­за­ла, што быў пра­ве­дзе­ны кас­тынг, ад­абра­ныя вы­ка­наў­цы, а для іншых жа­да­ючых пра­хо­дзіць рэ­гіс­тра­цыя. Спе­вы мож­на бу­дзе па­чуць па суб­отах, а тра­піць на пляж у лю­бы час — мі­ні­мум на тры га­дзі­ны, з улас­ным руч­ні­ком і ку­па­ль­ні­кам.

Ку­ра­тар­кай па­ві­ль­ёна пра­пі­са­ная эка­ла­гіч­ная тэ­ма, і яна счыт­ва­ецца гле­да­ча­мі. Па­ко­ль­кі ля­жыць на па­вер­хні, у пра­мым сэн­се сло­ва. Але ўяў­ля­ецца мне, што іншы па­сыл аўта­раў — пра стом­ле­насць ча­ла­ве­ча­га це­ла і Зям­лі — не менш акту­аль­ны; і ў кан­цэп­цыі на­ват ёсць дум­ка пра апа­тыю і бяс­сіл­ле пе­рад апа­ка­ліп­сі­сам. На мой по­гляд, усё не так ка­тэ­га­рыч­на: лю­дзям па­тра­бу­юцца па­ўза і рас­слаб­ле­насць, за які­мі ру­шаць ці не ру­шаць пэў­ныя дзея­нні. Пад­ыход не стан­дар­тны, на­адва­рот, свет жа на­кі­ра­ва­ны на актыў­насць, на по­спех! Пе­рад на­мі вы­тан­ча­ны ўва­ход з інша­га бо­ку, праз су­ве­нір­ную або лю­бую іншую кра­му, ды хай праз ко­мін у ста­рой лі­тоў­скай ха­це! Хай гэ­та бу­дзе ўва­ход у тую ж па­вес­тку, але ідэя ку­ра­та­раў і яе ад­экват­ная ацэн­ка ў якас­ці прад­стаў­лен­ня кра­іны ад лю­дзей, што пры­ма­юць ра­шэн­ні ў ку­ль­тур­най па­лі­ты­цы Літ­вы, за­слу­гоў­ва­юць «За­ла­то­га льва».

Экс­пер­ты адзна­ча­юць: ві­до­віш­чнасць у та­ко­га кштал­ту акцый ёсць то­ль­кі ў мо­мант са­мо­га пер­фор­ман­су, і гэ­та іх мі­нус: пры пе­ра­на­сы­ча­най пра­гра­ме бі­ена­ле ніх­то не бу­дзе ча­каць тых са­мых актыў­ных га­дзін спе­ваў, пан­та­мі­мы, чы­тан­ня вер­шаў і г.д. Тым не менш, ка­лі гэ­тыя пра­екты пе­ра­ма­га­юць ці трап­ля­юць у рэ­йтын­гі, чар­га да іх вы­бу­доў­ва­ецца кі­ла­мет­ро­вая, і не­пра­фе­сій­ная (!) аўды­то­рыя з уся­го све­ту сап­раў­ды хо­ча ўсё гэ­та ба­чыць. Роў­на тое ж са­мае ад­бы­ло­ся ў 2017 го­дзе з пя­ці­га­дзін­ным ня­мец­кім пер­фор­ман­сам «Фаўст» мас­тач­кі Ан­ны Імхоф і ку­ра­тар­кі Сю­зан Пфе­фер. Да­рэ­чы, акра­мя лю­дзей, у ім удзе­ль­ні­ча­лі да­бер­ма­ны.

 

І Хі­ла­ры так­са­ма

Ска­заць, што ў спа­да­ры­ні Клін­тан не­прык­мет­нае мес­ца пад со­нцам, бы­ло б ня­праў­дай. Але мас­тач­ка Кенэт Гол­дсміт і ку­ра­тар­ка Фран­чэс­ка Урбан Ра­га­сі ў пра­екце «Хі­ла­ры: Хі­ла­ры Клін­тан emails» па­ста­ра­лі­ся пе­ра­тва­рыць ка­ля­па­лі­тыч­ны скан­дал 2015 го­да ў гу­мар ці на­ват у трук. Тая са­мая служ­бо­вая пе­ра­піс­ка, якую дзяр­жсак­ра­тар­ка ча­сам вя­ла з пер­са­на­ль­на­га, а не з афі­цый­на­га па­што­ва­га ад­ра­су, прад­стаў­ле­на ў су­пер­мар­ке­це сет­кі Despar. Гэ­тая ідэя асоб­на пад­крэс­ле­на ку­ра­тар­кай: су­час­нае мас­тац­тва не экс­клю­зіў­нае, яно па­він­на быць ад­кры­тым, да­ступ­ным, яно ты­чыц­ца ўсіх — як у пуб­ліч­ных, так і ў пры­ват­ных аспек­тах. Despar ёсць па ўсёй Ве­не­цыі, але ў на­шым вы­пад­ку га­вор­ка ідзе пра ла­ка­цыю ў Ка­на­рэ­джа, у бы­лым Teatro Italia, дзе бал­кон з рас­кош­най ба­роч­най ага­ро­джай пры­няў у ся­бе гэ­тую аме­ры­кан­скую гіс­то­рыю пра бяс­пе­ку. Як за­ўсё­ды, гэ­та ві­дэа, але што не­ча­ка­на — со­тні кі­лаг­ра­маў раз­дру­ка­ва­ных элек­трон­ных ліс­тоў (60 000 у дзвюх ко­пі­ях). Чы­тай­це на зда­роў­е, спраў­джвай­це тэ­мы, да­ты, ад­ра­са­таў! Усе ж так хва­ля­ва­лі­ся за чыс­ці­ню аме­ры­кан­ска­га па­лі­тыч­на­га пра­цэ­су, вось і спа­дар Асанж па­цяр­пеў за пра­ўду! На­сам­рэч су­р’ёз­ная тэ­ма ўраз­лі­вас­ці, фэй­ка­вых на­він і не­аба­ро­не­нас­ці пе­рад ма­ні­пу­ля­цы­ямі акту­аль­ная, як ні­ко­лі. Для ўсіх нас, уклю­ча­ючы на­вед­ва­ль­ні­каў су­пер­мар­ке­та. Але фор­ма прад­стаў­лен­ня гэ­тай пра­бле­мы — зі­хот­кая. Так, яшчэ там бы­лі дзве рэ­плі­кі фун­да­мен­та­ль­ных пі­сь­мо­вых ста­лоў спа­да­ры­ні Клін­тан — драў­ля­ныя, з вы­тан­ча­най разь­бой. Пад столь на іх уз­вы­ша­лі­ся го­ры тых са­мых ліс­тоў, ці дру­гіх, ці трэ­ціх — усё для гра­мад­ска­га кан­тро­лю, атры­ма­еце аса­ло­ду ад ва­шай ула­ды, спа­дар­ства! А вось што раз­умець пад пра­ўдай, ула­дай і кан­тро­лем, за­ста­нец­ца за кад­рам.

 

Па­лё­ты і дэ­кан­струк­цыі

У асноў­ным пра­екце іх не пе­ра­лі­чыць. Але і ў астат­ніх — не­вы­нос­ная ко­ль­касць.

Поль­скі па­ві­ль­ён за­ўсё­ды ці­ка­вы тон­кі­мі гра­ня­мі ме­та­фар і са­цы­яль­ных уклю­чэн­няў, воб­ра­за­мі, счы­та­ны­мі ў да­ку­мен­та­ль­най хро­ні­цы, але вы­ве­дзе­ны­мі зу­сім у іншую плос­касць. У «Flight» Ра­ма­на Стан­ча­ка ад­бы­ло­ся ага­лен­не сут­нас­ці рэ­чаў праз дэ­кан­струк­цыю: ві­зу­аль­на гэ­та аб­лом­кі ў маш­та­бе, ме­та­ла­лом — на­кшталт не­йка­га суд­на. Маг­чы­ма, па­вет­ра­на­га, але не факт. Ся­род зна­чэн­няў сло­ва flight ёсць і «звя­но», і «ўцё­кі», і «шэ­раг пры­сту­пак» — усё гэ­та мож­на знай­сці ў лі­ку інтэр­прэ­та­цый аб’­екта Стан­ча­ка. Але пуб­лі­ка аб­мяр­коў­ва­ла, вя­до­ма, кру­шэн­не (2010) у Сма­лен­ску са­ма­лё­та Ту-154 поль­ска­га прэ­зі­дэн­та Ле­ха Ка­чы­ньс­ка­га — з ана­ло­гі­ямі і пе­ра­асэн­са­ван­нем гэ­тай тра­ге­дыі ў мас­тац­тве.

Зу­сім ва­р’яц­кія воб­ра­зы — у тай­ва­ньс­кіх мас­та­коў з «3 х 3 х 6». Гэ­та ві­дэ­апра­ект з фан­тас­тыч­ны­мі пер­са­на­жа­мі, якія ці то па­жы­ра­юць ад­но ад­на­го, ці то імі­ту­юць іншыя фор­мы жыц­ця. У па­ві­ль­ёне Азер­бай­джа­на ге­роі на­гад­ва­юць пер­са­на­жаў бра­тоў Чэп­мен, яны бу­ду­юць цал­кам вір­ту­аль­ныя ад­но­сі­ны, фі­зіч­на зна­хо­дзя­чы­ся по­бач. Вы­ду­ма­ны ліч­ба­вы аўтар сус­тра­кае вас у ру­мын­скім па­ві­ль­ёне: ён на­ват спра­буе вес­ці гу­тар­ку, але да­лей гля­дач па­ві­нен пры­трым­лі­вац­ца пра­ль­ных ма­шын. У асноў­ным пра­екце кі­тай­ская ме­ха­ніч­ная па­чва­ра з гру­ка­там бес­пас­пя­хо­ва вы­ці­рае лу­жы­ну кры­ві — кар­цін­ка з гэ­тай кан­струк­цы­яй аб­ышла ўсе сац­сет­кі све­ту. Але ці ста­ла яна ад гэ­та­га фак­там мас­тац­тва? Ці гэ­та ўжо не­шта іншае?

 

Тры зор­кі — гэ­та must see

У вя­лі­кіх пра­ектах апош­ніх га­доў рэ­дка ўба­чыш сап­раў­дных зо­рак: ста­ла доб­рым то­нам па­каз­ваць ма­ла­дых мас­та­коў, яшчэ не вя­до­мых, час­та ана­нім­ных, з ліч­ба­мі або аб­рэ­ві­яту­ра­мі за­мест імё­наў. Та­кая ідэ­ало­гія пра­цэ­су, за­веш­ча­ная Бой­сам. Але ў па­ра­ле­ль­ных пра­гра­мах гі­ган­ты з’яў­ля­юцца, і гэ­та важ­на: по­бач з іх асо­ба­мі ста­но­віц­ца ясна, як на­ра­джа­ецца су­час­нае мас­тац­тва, ад­куль па­хо­дзяць мно­гія трэн­ды-брэн­ды і ча­го яны на­сам­рэч вар­тыя. І хоць пра іе­рар­хію ў мас­тац­тве га­вор­ка не ідзе, пун­кты ад­лі­ку ўсё ж да­па­ма­га­юць. Уво­гу­ле must see.

У Ве­не­цыі зор­кі, да­клад­ней, іх прад­стаў­ні­кі Fondazione Prada, Pinault Collection у по­ўнай ме­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ве­ліч­ныя, не ў пры­клад про­стым смя­рот­ным, пра­сто­ры — га­ле­рэю dell’Academia, па­ла­ца Grassi. Гэ­та Яніс Ку­нэ­ліс, Георг Ба­зе­ліц, Люк Цюй­манс, і пры­мы­кае да іх Ге­лій Кор­жаў, яко­га Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя прад­стаў­ляе ў Ca’Foscari Esposizione. На­пэў­на, я ні­чым бо­льш не ха­чу іх аб’­ядноў­ваць, акра­мя та­го, што ўсе яны — еўра­пей­цы, што пра­ца­ва­лі ў XX ста­год­дзі.

Рэ­трас­пек­ты­ва (1958—2016) Яні­са Ку­нэ­лі­са ад­но­сіц­ца да тых вы­стаў, пра якія лю­дзям мас­тац­тва мож­на ска­заць: ка­лі да кан­ца ліс­та­па­да вы бу­дзе­це ў Еўро­пе, трэ­ба пры­ехаць у Ве­не­цыю і яе па­гля­дзець. Гэ­та маш­таб­ная, энер­ге­тыч­ная, скла­да­ная па арга­ні­за­цыі інста­ля­цыя на трох па­вер­хах фон­ду Prada, яе рэ­дка збі­ра­юць ва ўсім аб’­ёме і ў на­леж­най экс­па­зі­цый­най та­паг­ра­фіі. Пра Ку­нэ­лі­са на­пі­са­на, на шчас­це, шмат, і ха­чу то­ль­кі ска­заць, што ка­лі пры­жы­вец­ца тэр­мін «ме­та­рэ­алізм», то гэ­та пра яго: яго ра­ды­ка­ль­ныя стра­тэ­гіі, яго фан­тас­тыч­нае ўмен­не ўва­со­біць іх у аб’­ектах з ву­га­лю, ка­вы, ме­та­лу, па­лат­на, плас­ты­ка, аб­лом­каў му­зыч­ных інстру­мен­таў і фраг­мен­таў тэк­сты­лю, яго, на­пэў­на, пер­шае «поле» з мнос­тва па­кі­ну­тых па­лі­то і туф­ляў не ўпіс­ва­юцца ў іншыя вы­зна­чэн­ня. Так, ён за­сна­ваў «arte povera» — але гэ­та то­ль­кі аб аске­тыч­най фор­ме; і ён час­та не да­ваў на­зваў сва­ім пра­цам, пад­піс­ва­ючы іх лі­та­ра­мі S.T. (Senza Titolo — без на­звы). Та­му што Яніс Ку­нэ­ліс — гэ­та шы­рэй, чым сло­вы. Мо­ва? Так, але гэ­та ме­та­мо­ва.

Люк Цюй­манс — бе­ль­гій­скі мас­так, які пра­цуе з жы­ва­пі­сам і ўзру­ша­ль­на яго рэ­фар­муе. Яшчэ не кла­сік, але ўжо амаль: фі­гу­ра­тыў­ны жы­ва­піс у яго вы­ка­нан­ні за­ўсё­ды на­поў­не­ны ідэ­ямі, зы­хо­дзіць з рэ­аль­нас­ці, але ён пе­ра­пра­цоў­вае яе ў рэ­жы­сёр­скім клю­чы на фраг­мен­ты, з дыс­тан­цы­яй кад­ра­ван­ня. Бляк­лыя ко­ле­ры, пэў­ная інды­фе­рэн­тнасць дзіў­ным чы­нам уз­мац­ня­юць успры­ман­не тра­гіч­ных тэм Цюй­ман­са: ба­на­ль­насць зла, не­ча­ла­веч­насць, блы­та­ні­на што­дзён­нас­ці, сап­раў­днае і пад­роб­ле­нае. Ёсць у Цюй­ман­са і па­лі­тыч­ныя кан­тэк­сты, шмат ма­ты­ваў Дру­гой сус­вет­най вай­ны, з ідэ­яй пра тое, што лю­дзей пад­ман­вае іх па­мяць... Вы­ста­ва на­зы­ва­ецца «La Pelle» (ску­ра, шку­ра), са спа­сыл­кай да італь­­янска­га ра­ма­на (1949) Кур­цыа Ма­ла­пар­тэ пра Не­апаль у кан­цы вай­ны — на ад­крыц­ці Цюй­манс звя­заў ад­чу­ван­не раз­бу­рэн­ня та­го ча­су з су­час­ным. Не­ль­га не па­гля­дзець Цюй­ман­са, і вы­ста­ва, да­рэ­чы, ад­кры­тая да 6 сту­дзе­ня 2020 го­да.

Георг Ба­зе­ліц — «но­вы дзі­кі» (так­са­ма за­сна­ва­ль­нік плы­ні), ня­мец­кі по­стма­дэр­ніст, жы­ва­пі­сец, гра­фік і ску­льп­тар, экс­прэ­сіў­ны на­сто­ль­кі, што зра­біў сва­ім пры­ёмам зры­ну­тыя сю­жэ­ты. Да­клад­ней, пе­ра­вер­ну­тыя — парт­рэ­ты, пей­за­жы, сцэ­ны з ся­мей­на­га жыц­ця. Для мя­не Ба­зе­ліц ста­іць у шэ­ра­гу мас­та­коў, якія па­сля вай­ны ста­лі ад­кры­ва­ль­ні­ка­мі ча­го­сь­ці зу­сім но­ва­га: та­кі лёс у зу­сім не гу­ма­ні­та­ры­яў Бой­са, у Стрэ­мін­ска­га. Ба­зе­ліц за­спеў вай­ну ў дзя­цін­стве, ад­нак та­кія траў­мы не пра­хо­дзяць: мас­та­ку Ба­зе­лі­цу ста­ла важ­ным да­ве­дац­ца, што зра­бі­ла Гер­ма­нію ня­мец­кай, а не­мцаў — не­мца­мі (інтэр­в’ю The Guardian 2014 го­да). Увесь гэ­ты пласт ку­ль­ту­ры пе­ра­ку­ле­ны і па­гну­ты, але ў аб­страк­цы­ях Ба­зе­лі­ца бо­льш ка­лі­зій, чым у фі­гу­ра­тыў­ных жы­ва­піс­цаў. А яшчэ ён да­дае ў свае гіс­то­рыі ад­біт­кі па­ль­цаў. З ка­тэ­га­рыч­на­га мас­та­ка, аўта­ра ма­ні­фес­таў і іні­цы­ята­ра скан­да­лаў, Ба­зе­ліц пе­ра­тва­рыў­ся ў ад­на­го з са­мых ша­на­ва­ных ця­пер у све­це. Ва ўся­кім вы­пад­ку, Ве­не­цы­янская ака­дэ­мія ўпер­шы­ню ў сва­ёй гіс­то­рыі прад­стаў­ляе мас­та­ка пры яго жыц­ці.

Ге­лій Кор­жаў лепш зна­ёмы нам па рас­ійскім мас­тац­тве і на­ра­ты­ве, тры­ва­ла звя­за­ным з са­вец­кім пе­ры­ядам гіс­то­рыі. За­раз усё гэ­та пра­хо­дзіць праз но­выя фі­льт­ры, але моц мас­тац­ка­га прад’­яўлен­ня ві­да­воч­ная. Мож­на то­ль­кі вы­ка­заць зда­гад­ку, як ця­пер успры­ма­ецца гэ­тае мас­тац­тва ў між­на­род­ным кан­тэк­сце, ка­лі ма­ла­ды гля­дач па­ві­нен пра­вес­ці тра­екто­рыю ад «імпе­рыі зла» з мі­ну­ла­га ста­год­дзя да падзей ця­пе­раш­ня­га. Клі­шэ ў ідэ­ало­гіі бы­лі ха­рак­тэр­ныя як для кла­сі­каў сац­рэ­аліз­му, так і для ма­са­вай ку­ль­ту­ры ў цэ­лым, але і ця­пер мы іх ба­чым: на­ват на­зва «На­зад у Ве­не­цыю» («Back to Venice») ня­се ў са­бе за­клік — экс­прэ­сію са­вец­ка­га дыс­кур­су. І ку­ра­та­ры, ма­быць, на­ўмыс­на па­кі­да­юць гэ­ты ка­нон «на­пе­рад-на­зад», у ад­роз­нен­не ад, на­прык­лад, «вяр­тан­ня ў Ве­не­цыю», што ад­па­вя­да­ла б рэ­ча­існас­ці. Ге­лій Кор­жаў удзе­ль­ні­чаў у 31-м Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле ў 1962 го­дзе: та­ды раз­ам з Вік­та­рам Па­пко­вым і Аляк­сан­драм Да­йнэ­кам яны па­ка­за­лі све­ту яшчэ ад­ну гіс­та­рыч­ную і са­цы­яку­ль­тур­ную за­гад­ку — «ад­лі­гу». Не­ка­ль­кі тэм вы­дзе­лі­ла Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя ў спад­чы­не кла­сі­ка, ад­нак хрэс­та­ма­тый­ны «Пад­ыма­ючы сцяг», як і ра­ней, ве­ліч­ны. Ці­ка­ва, што Кор­жаў ба­чыў і пі­саў у шэ­ра­гу пе­ра­мож­цаў воб­ра­зы і п’я­ніц, і шчы­рых мар­гі­на­лаў. З ча­сам да іх да­да­ла­ся тэ­ма зом­бі з но­вай са­цы­яль­най фар­ма­цыі — зноў жа ў сён­няш­нім між­на­род­ным кан­тэк­сце гэ­та ўспры­ма­ецца як ад­крыц­цё тра­ды­цый­най мас­тац­кай шко­лы.

 

Са­мы леп­шы дзень пры­хо­дзіў

Люб­лю ма­ле­нь­кія ве­не­цы­янскія га­ле­рэі, якія ўпар­та вя­дуць сваю стра­тэ­гію по­бач з мон­стра­мі бі­ена­ле, пры­чым ро­бяць гэ­та па-май­стэр­ску. Та­кіх га­ле­рэй у ма­ёй ка­лек­цыі не­ка­ль­кі. На­прык­лад, ICI за­ўсё­ды ра­дуе: на гэ­ты раз у аб­са­лют­на не­ча­ка­най вы­ста­ве Эліс Гу­ітард «Шу­каю Мар­ка По­ла» аб’­ядна­лі­ся фа­таг­ра­фіі, архе­ала­гіч­ныя вы­на­ход­ствы, ві­дэа. І гэ­та ве­ль­мі су­час­нае мас­тац­тва! Пра­ект «У ба­ць­коў­скай спа­ль­ні» па­ка­за­лі Элі­за­бэт ван Сам­со­наў (пер­фор­манс) і Юрген Тэ­лер — вы­дат­ны фа­тог­раф, зна­ёмы мне па аль­бо­ме аб Ба­ры­се Мі­хай­ла­ве з яго «Па­рла­мен­там» на мі­ну­лым бі­ена­ле. Усё, што ёсць у Юрге­на ў кад­ры, за­ўжды вы­на­ход­лі­ва, на меж­ах інтым­нас­ці і па сут­нас­ці!

 

Жы­ва Кра­ус: «Кан­цэп­цыя за­бі­вае мас­тац­тва»

Мая ра­ды­ка­ль­на на­стро­еная ка­ля­жан­ка, ку­ра­тар­ка і кі­раў­ні­ца га­ле­рэі IKONA VENEZIA Жы­ва Кра­ус па­каз­вае ў ме­ся­цы бі­ена­ле фо­та­выс­та­ву «Ві­ла Дуб­роў­нік» Да­мі­ра Фа­бі­яні­ча. Яна пе­ра­ка­на­ная, што сён­няш­няя сі­ту­ацыя ў мас­тац­тве, з яго рын­кам, фа­ль­шам і са­цы­яль­най по­звай, па­гі­бе­ль­ная для мас­та­ка. І ў пры­клад пры­во­дзіць ле­таш­ня­га Дэ­ні­эла Хёр­ста са «Скар­ба­мі па­та­ну­ла­га «Не­ве­ра­год­на­га»»: «Гэ­та вай­на! Та­кія, як ён, лі­чаць ся­бе пер­шы­мі!»

 

Для мя­не Жы­ва Кра­ус — мар­кер су­час­нас­ці ў мас­тац­тве: у яе без­да­кор­ны густ і яна па­каз­вае ве­ль­мі якас­ную фа­таг­ра­фію. Мы па­зна­ёмі­лі­ся, ка­лі Жы­ва ўкла­да­ла аль­бом «Пэ­гі Гу­ген­хайм у фо­та­здым­ках», час­тку гэ­тых ад­біт­каў у сва­ёй га­ле­рэі і па­ка­за­ла. «Жыц­цё і да­ку­мент, ні­чо­га ліш­ня­га, — зра­зу­ме­ла я та­ды, але з ча­сам да­да­ла: — І вы­явы». Жы­ва ро­дам з Хар­ва­тыі, і бал­кан­скія аўта­ры ёй асаб­лі­ва бліз­кія.

«Ві­ла Дуб­роў­нік» Да­мі­ра Фа­бі­яні­ча — без­умоў­ная і бяс­страш­ная анты­тэ­за бі­ена­ль­на­му мэй­нстры­му. Архі­тэк­ту­ра эпо­хі Рэ­не­сан­су, ана­ла­га­вая чор­на-бе­лая фа­таг­ра­фія (1994—1995), па­эзія пры­ват­на­га до­ма, сад з цыт­ры­на­мі, апе­ль­сі­на­мі, алі­ва­мі. Не па­та­ну­лы, а веч­на жы­вы скарб «не­ве­ра­год­на­га».

Жы­ва да­паў­няе экс­па­зі­цыю ма­люн­ка­мі Лю­ба Іван­чы­ча з се­рыі «Аго­ле­ны» — гэ­та сцэ­ны з акры­ваў­ле­ны­мі це­ла­мі з рым­скіх гіс­то­рый. Кан­траст та­кі ві­да­воч­ны, што ды­ялог гра­фі­кі з фа­таг­ра­фі­яй прад­ста­віць цяж­ка: кры­тык Андэл­ка Мі­ха­на­віч пра­па­нуе вер­сію да­сле­да­ван­ня роз­ных гра­няў сап­раў­дна­га, фак­тыч­на­га ў мас­тац­тве. Увесь цыкл пра­ектаў на­зы­ва­ецца «Па­мяць для бу­ду­чы­ні»: збо­ль­ша­га гэ­та пра­лі­вае свят­ло на за­ду­му.

 

Ле­ты­цыя Ба­та­лья: «Фа­таг­ра­фія як вы­бар жыц­ця»

Га­ле­рэя «Tre OCI» — маё сап­раў­днае ад­крыц­цё сё­лет­няй Ве­не­цыі. Па-пер­шае, гэ­та тры пра­стор­ныя па­вер­хі ў гіс­та­рыч­ным бу­дын­ку на вос­тра­ве Джу­дэ­ка. Ці вар­та ка­заць пра «гіс­та­рыч­нае» ў Ве­не­цыі? Ка­лі га­вор­ка ідзе пра су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, пра­пра­ца­ва­ны інтэ­р’ер, тэх­на­ла­гіч­нае свят­ло, маг­чы­масць сва­бод­на раз­мяс­ціць вя­лі­кія фар­ма­ты — так. Са­ма Джу­дэ­ка — у вы­шэй­шай сту­пе­ні пер­спек­тыў­ны кі­ру­нак, ад­кры­ты Ра­ль­фам Ру­го­фам для бі­ена­ле ў гэ­тым го­дзе. Но­вая ла­ка­цыя, дзе ўпер­шы­ню раз­мяс­ці­лі­ся 13 экс­па­зі­цый, у тым лі­ку два на­цы­яна­ль­ныя па­ві­ль­ёны, атры­ма­ла ўлас­ную на­зву — Giudecca Art District (GAD). А Ле­ты­цыя Ба­та­лья тут — рас­кош­ны бо­нус кла­січ­най фа­таг­ра­фіі. Кла­січ­най яе мож­на на­зваць з пэў­най на­цяж­кай: фо­та іта­ль­янска­га жыц­ця дру­гой па­ло­вы XX ста­год­дзя то­ль­кі ця­пер атры­ма­лі маг­чы­масць быць шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны­мі дзя­ку­ючы аб’­ядна­най спон­сар­скай пад­трым­цы. Не­ка­ль­кі са­ка­ві­тых ву­ліч­ных і парт­рэт­ных се­рый, цыкл пра дзя­цей, пра цы­ган­скую су­пол­ку, пра жыц­цё ў Сі­цы­ліі. Але «Архіў кры­ві» пра ма­фію — адзін з са­мых вя­до­мых. Рэ­пар­таж­ная здым­ка ўры­ва­ецца ў сцэ­ны з кры­мі­на­ль­най хро­ні­кі, у су­до­выя сю­жэ­ты. Усё ў кад­рах Ле­ты­цыі так на­сы­ча­на за­па­лам, як быц­цам бы лёс ге­ро­яў вы­ра­ша­ецца пра­ма тут і ця­пер.

Яна на­ват не лі­чыць ся­бе фа­тог­ра­фам, яна ба­чыць ся­бе ча­ла­ве­кам, які аб­раў фа­таг­ра­фію. Жан­чы­на яна не ма­ла­дая, а да­клад­ны вы­бар, па­мно­жа­ны на муд­расць, дае бліс­ку­чыя вы­ні­кі. З май­го дос­ве­ду ма­гу ска­заць, што яе рэ­трас­пек­ты­ву ве­ль­мі хут­ка мож­на бу­дзе ўба­чыць не то­ль­кі ў Іта­ліі — са­чы­це за афі­шай, яно та­го вар­та.

 

Ра­ман­ты­ка без сан­ты­мен­таў

Бры­тан­скі пра­ект — пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Кэ­ці Вілкс з ку­ра­тар­кай Зоі Утлі з лон­дан­скай Тэйт — так­са­ма вы­клі­каў роз­на­га­лос­сі: хто­сь­ці на­зваў яго сум­на­ва­тым, але, на мой по­гляд, стры­ма­ная фор­ма цал­кам ад­люс­троў­вае ідэі, раз­гор­ну­тыя мас­тач­кай. У 2005 го­дзе Кэ­ці Вілкс ужо ўдзе­ль­ні­ча­ла ў бі­ена­ле, і ку­ра­та­ры не вы­пад­ко­ва ця­пер да­лі ёй пра­ва вы­ка­зац­ца пер­са­на­ль­на. Яе інста­ля­цыя пры­све­ча­на жа­но­чым па­ўся­дзён­ным гіс­то­ры­ям — пра тое, як жан­чы­нам да­ецца іх по­спех і што лі­чыць по­спе­хам. Пра тое, з ча­го па­чы­на­ецца так зва­ная ра­ман­ты­ка, або жа­но­чая твор­часць, або ма­ця­рын­ства — з ма­ла пры­кмет­ных фраг­мен­таў, па­мят­ных дэ­та­ляў. У вы­бе­ле­ных пра­сто­рах ма­ле­неч­кія пад­ра­бяз­нас­ці, вя­до­ма, вы­гля­да­юць да­лі­кат­ны­мі, ма­не­ке­ны — ураз­лі­вы­мі і раз­губ­ле­ны­мі. Кож­ны во­ль­ны трак­та­ваць аб’­екты па-свой­му, але вось адзі­ную фа­таг­ра­фію, дзе га­лод­нае дзі­ця есць ледзь не ў па­сля­ва­еннай да­бра­чын­най ста­ло­вай, мяр­кую, усе трак­ту­юць ад­но­ль­ка­ва. Ве­ль­мі сціп­лы­мі срод­ка­мі, без кроп­лі са­ма­лю­ба­ван­ня, у по­ўнай ці­шы­ні рас­ка­за­на аб унут­ра­ным стрыж­ні ча­ла­ве­ка. По­гляд яго звер­ну­ты ў глы­бі­ню ся­бе. Але ці кож­ны здо­ль­ны на та­кі по­гляд? Ці кож­ны муж­чы­на — раз ужо вы­каз­ван­ні ад­роз­ні­ва­юць па ген­дар­ным кры­тэ­рыі — здо­ль­ны на гэ­тую цеп­лы­ню, на та­кую ад­каз­насць?

Ата­бонг Нкан­га з Ні­ге­рыі так­са­ма адзна­ча­на спе­цы­яль­ным згад­ван­нем жу­ры. Яе інста­ля­цыя «Вы­роў­ні­ван­не вен» у асноў­ным ку­ра­тар­скім пра­екце — 26-мет­ро­вай да­ўжы­ні «ве­на» з мар­му­ру і му­ран­ска­га шкла. Зноў унут­ра­ная гіс­то­рыя, да­клад­нае па­трап­лян­не ў воб­раз, цал­кам бру­та­ль­ная фор­ма і… не ўпэў­не­ная, што жа­но­чае ад­чу­ван­не.

Рэ­на­та Бер­тль­ман (Аўстрыя) па­йшла зу­сім іншым шля­хам. Аўстрыя за­ўсё­ды звяр­та­ецца да са­цы­яль­ных тэм і ро­біць гэ­та да­ку­мен­та­ль­на, без гра­да­цый, агляд­кі ў бок art і г.д. «Я ка­хаю, зна­чыць я існую» — па­ра­фраза, якую мас­тач­ка вы­смей­вае, ро­біць па­ра­дый­най, ча­сам злос­най. Гор­кі­мі і смеш­ны­мі — пры­клад­на так ба­чыць Бер­тль­ман са­цы­яль­ныя сім­ва­лы, ро­ле­выя ма­дэ­лі, і яе са­цы­яль­ная кры­ты­ка да­ся­гае мэ­ты. А фор­мы ўсе зна­ёмыя: гра­фі­ка, скет­чынг, ко­мік­сы, фа­таг­ра­фія, ві­дэа. Са­мы эфек­тны аб’­ект — поле пун­со­вых цю­ль­па­наў, якія бо­льш за ўсё пад­обныя да аго­ле­ных шты­коў, — аб­ышоў усе афі­шы.

 

Бе­ла­рус­кі па­ві­ль­ён з вы­ява­мі «Вы­йсця»

Мой су­раз­моў­ца — мас­так Кан­стан­цін Се­лі­ха­наў, чый пер­са­на­ль­ны (цал­кам у трэн­дзе со­ла-вы­стаў у якас­ці на­цы­яна­ль­на­га прад­стаў­ніц­тва) пра­ект «Вы­хад» прад­стаў­ляў на бі­ена­ле Бе­ла­русь.

— Маё аса­біс­тае пе­ра­жы­ван­не не су­па­ла з ні­вод­ным бі­ена­ль­ным пра­ектам. Ся­род трэн­даў я ад­чу­ваю ся­бе на­ват злёг­ку раз­губ­ле­ным, я ўлас­на іх ма­ла ве­даю. Мне не бліз­кая пер­фар­ма­тыў­насць пра­кты­кі з удзе­лам жы­вых лю­дзей — я ад­чу­ваю пры вы­гля­дзе іх пэў­ную ня­ёмкасць. Адзі­нае вы­клю­чэн­не — «Ка­ёт» Бой­са («Я люб­лю Аме­ры­ку, і Аме­ры­ка лю­біць мя­не» — са­мая яркая акцыя Ёзэ­фа Бой­са з дзі­кай жы­вё­лі­най, па­ка­за­ная ў Нью-Ёрку ў 1974 го­дзе. — Заўв. аўт.), але ўсё гэ­та не­маг­чы­ма па­ра­ўноў­ваць.

Стро­га ка­жу­чы, і лі­тоў­скі па­ві­ль­ён я ба­чу ў гэ­тым жа клю­чы, хоць ён, вя­до­ма, вы­гля­дае лепш за іншых. З ад­на­го бо­ку, як пра­ца мас­та­коў, а з дру­го­га — як пра­ца бліз­кай нам кра­іны: там так­са­ма ўсё не ідэ­аль­на, але яны ру­ха­юцца, і ў іх атрым­лі­ва­ецца. Мы ж удзе­ль­ні­ча­ем у бі­ена­ле як энту­зі­ясты-адзі­ноч­кі, на­ша сіс­тэ­ма пра­цуе не­дас­тат­ко­ва: яна не скі­ра­ва­ная на якасць, на вы­нік. Спа­дзя­юся, у нас яшчэ бу­дзе маг­чы­масць гэ­та аб­мер­ка­ваць.

А што ты­чыц­ца мас­тац­тва, маг­чы­ма, ма­ла­дыя мас­та­кі вы­ра­ша­юць іншыя пра­бле­мы, не тыя, што важ­ныя мне, або фор­му мы аб­ра­лі кан­сер­ва­тыў­ную. Іншая спра­ва, як ад­чу­вае ся­бе гля­дач, на­ко­ль­кі ён ата­ясам­лі­вае ся­бе з ма­імі тэ­ма­мі, ге­ро­ямі, ра­шэн­ня­мі. Ча­сам лю­дзі ка­за­лі нам зу­сім про­сты­мі сло­ва­мі аб тым жа, на­прык­лад пра ма­ла­ко ў дзя­цін­стве... Пра гэ­ты ж воб­раз спы­та­лі чле­ны жу­ры, для іх ён так­са­ма ма­лаз­на­ёмы і здаў­ся ці­ка­вым.

Па­сля май­го ўдзе­лу ў пра­екце 2015 го­да за­ста­ло­ся па­чуц­цё не­да­моў­ле­нас­ці, і ця­пер я па­ста­раў­ся яго па­поў­ніць. З’я­ві­ла­ся перш за ўсё ве­лі­зар­ная ад­каз­насць і вя­лі­кая яснасць у са­міх ідэ­ях.

Па­ча­так «Вы­ха­ду» ад­быў­ся ў пра­екце «Рэ­кан­струк­цыя ге­роя» (2016), які быў па­ка­за­ны ў му­зеі Азгу­ра. Ця­пер у нас пяць аб’­ектаў, з’я­віў­ся іншы кан­тэкст — «Вы­хад» атры­маў раз­віц­цё ў вя­лі­кай сту­пе­ні дзя­ку­ючы ку­ра­тар­цы Во­ль­зе Рыб­чын­скай (асоб­ны дзя­куй су­ку­ра­та­ру Ула­дзі­мі­ру Па­рфян­ку і пра­цаў­ні­ку Сла­ву Ся­мен­чы­ку, якія да­па­маг­лі рэ­алі­за­ваць ідэю).

У пра­екце ёсць не­она­вы не­чы­тэ­ль­ны ло­зунг, ві­дэа, упа­ко­вач­ныя скры­ні, якія ма­юць на­зву «Па­сыл­ка». Фра­за ўзя­тая на­ўзда­гад з «Ка­пі­та­лу» Мар­кса — ад­кі­ну­ты ча­сам ва­ры­янт, або стра­тэ­гія «вы­ха­ду». Пад­нос і шклян­кі з ма­ла­ком — так­са­ма знак, на­па­мін пра ву­чо­бу ў шко­ле Ахрэм­чы­ка, пра са­вец­кія ры­ту­алы, у якія бы­лі ўцяг­ну­тыя і дзе­ці. Да шчы­лін у за­дняй бра­ме мы да­да­лі яшчэ пра­рэ­зы: пра­све­ты, по­гляд звон­ку не­вя­лі­кай пра­сто­ры ве­ль­мі ха­рак­тэр­ны для ўсве­дам­лен­ня не­абход­нас­ці вы­ха­ду. Раз­ам з ві­дэа «Лес» і «Па­сыл­кай» — а гэ­та для мя­не сі­ту­ацыя тран­сфар­ма­цыі якас­ці і на­ват лі­та­ра­ль­на­га пе­ра­хо­ду ў но­вую пра­сто­ру — яны ўтва­ра­юць адзі­ны тэкст. Мы пад­крэс­лі­лі яго свят­лом і гу­кам, мяр­кую, ця­пер пра­ект атры­маў за­вер­ша­насць, вы­раз­насць.

Вы­клік атрым­лі­вае і вы­клік кі­дае мас­так. Не ха­чу па­ра­ўноў­ваць мас­та­ка з ку­ра­та­рам, але сі­ла мас­та­ка — у яго рэ­акцыі, у яго мэ­тах. Ку­ра­тар да­па­ма­гае сфар­му­ля­ваць, чым, з яго пун­кту гле­джан­ня, мас­так за­йма­ецца. Ад­нак час­та вы не мо­жа­це звя­заць твор з на­звай, з пра­па­на­ва­най ідэ­яй. Пра ся­бе ма­гу то­ль­кі ска­заць, што я раб­лю сум­лен­ны пра­ект: пра тое, што я ве­даю і ад­чу­ваю. Не пра­гна­зую і не спра­бую за­зір­нуць на­пе­рад, я то­ль­кі аб­апі­ра­юся на сваю пра­кты­ку і дос­вед. Так, гэ­та не счыт­ва­ецца ў адзін мо­мант: у кож­на­га аб’­екта ёсць са­ма­дас­тат­ко­васць, кроп­ка­выя зна­чэн­ні, але ёсць і ло­гі­ка, па­вод­ле якой іх сэн­сы ўза­емаз­вя­за­ны.

 

***

Не без па­фа­су за­даю са­бе пы­тан­не: па якім жа шля­ху по­йдзе су­час­нае мас­тац­тва? Ня­ўжо гэ­та бу­дзе мак­сі­ма­ль­на цём­ная дэ­кан­струк­цыя або су­хая да­ку­мен­та­цыя, ці ўсё ж жы­вое мас­тац­тва, з мас­та­ком-інтэ­лек­ту­алам і май­страм? Хут­чэй за ўсё, яно по­йдзе роз­ны­мі шля­ха­мі. І сак­рэт Ве­не­цыі ў тым, што яна пра­па­нуе шмат вы­ха­даў, пра­змер­насць, ба­гац­це, якое не аха­піць.