Minsk Design… Weak?

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

МІН­СКІ ТЫ­ДЗЕНЬ ДЫ­ЗАЙ­НУ, ШТО ПРА­ХО­ДЗІЎ СЁ­ЛЕ­ТА Ў МАІ, ПА­КІ­НУЎ БО­ЛЬШ ПЫ­ТАН­НЯЎ, ЧЫМ АД­КА­ЗАЎ. НЕ­КА­ЛЬ­КІ ПА­ВІ­ЛЬ­ЁНАЎ У ГО­РА­ДЗЕ, ПРА­ГРА­МА ЛЕК­ЦЫЙ АД АРХІ­ТЭК­ТА­РАЎ, ДЗЕНЬ МОД­НЫХ ПА­КА­ЗАЎ. АГУ­ЛЬ­НАЯ ТЭ­МА ЎСІХ МЕ­РАП­РЫ­ЕМСТВАЎ «ПА­ПУ­ЛЯ­РЫ­ЗА­ЦЫЯ» — ЦІ ФАР­МАТ ГЭ­ТА ДЛЯ ТЫД­НЯ ДЫ­ЗАЙ­НУ?..

У цэ­лым Minsk Design Week на­гад­ваў архі­тэк­тур­ны вар­кшоп, арга­ні­за­ва­ны па пры­нцы­пе SESAM (Small European Architecture Students’ Assembly Meeting), — твор­чую ла­ба­ра­то­рыю для сту­дэн­таў-архі­тэк­та­раў, што пра­хо­дзіць у роз­ных кра­інах. Пад­час та­кой ла­ба­ра­то­рыі сту­дэн­ты да­сле­ду­юць пра­бле­мы, якія іх ці­ка­вяць. Маг­чы­ма, сё­лет­ні Мін­скі ты­дзень ды­зай­ну за­ймеў гэ­ты флёр сту­дэн­цтва ме­на­ві­та та­му, што яго­ны­мі арга­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі ма­ла­дыя архі­тэк­та­ры, якія ле­тась ку­ры­ра­ва­лі бе­ла­рус­кую пра­гра­му SESAM. Так­са­ма арга­ні­за­та­ры свя­до­ма раў­ня­лі­ся на яшчэ ад­но сту­дэн­цкае ме­рап­ры­емства — MEDS (Meetings of Design Students, сус­трэ­чы сту­дэн­таў-ды­зай­не­раў), што ме­ла на ўва­зе хут­чэй трэ­ні­роў­ку ў фар­му­лёў­цы пра­бле­мы і ме­та­дах яе вы­ра­шэн­ня.

 

У той са­мы час у Тыд­няў ды­зай­ну ва ўсім све­це ёсць да­стат­ко­ва ўстой­лі­вы фар­мат, зра­зу­ме­лы лю­бо­му пра­фе­сі­яна­лу. Гэ­тыя ме­рап­ры­емствы пры­све­ча­ны прад­мет­на­му і пра­мыс­ло­ва­му ды­зай­ну і з’яўля­юцца га­лоў­ным інстру­мен­там для на­ла­джван­ня су­вя­зяў па­між вы­твор­ца­мі, ды­зай­не­ра­мі і за­моў­ца­мі. Кла­січ­ны пры­клад та­ко­га фес­ты­ва­лю — Ты­дзень ды­зай­ну ў Мі­ла­не, які ўжо бо­льш чым шэсць дзе­ся­ці­год­дзяў вы­зна­чае га­лоў­ныя тэн­дэн­цыі ў ды­зай­не на блі­жэй­шы час. Ме­на­ві­та там прад­стаў­ля­юцца са­мыя іна­ва­цый­ныя рас­пра­цоў­кі, ідэі, уз­оры з га­лі­ны прад­мет­на­га ды­зай­ну. Мэб­ля, асвят­лен­не, арт-інста­ля­цыі, асоб­ныя сту­дэн­цкія вы­ста­вы, пра­гра­мы сус­трэч для ўла­да­ль­ні­каў біз­нэ­су — усё гэ­та пе­ра­тва­рае го­рад у вя­лі­кі кір­маш ды­зай­ну. Ба­дай, «кір­маш» тут клю­ча­вое сло­ва: у Мі­лан ды­зай­не­ры едуць па кан­трак­ты і но­выя су­вя­зі. Та­му ў іх ме­рап­ры­емстваў ад­сут­ні­чае тэ­ма, як і ў сус­вет­ных тыд­няў мо­ды. Ка­неш­не, ме­на­ві­та ў Іта­ліі, кра­іне са ста­ра­жыт­най гіс­то­ры­яй роз­на­га ві­ду ра­мёс­тваў, з якіх і вы­рас прад­мет­ны ды­зайн, па­ві­нен быў з’явіц­ца та­кі сур’ёзны пра­фе­сій­ны фо­рум. І ка­неш­не, не­маг­чы­ма ча­каць, што мін­скае ме­рап­ры­емства мо­жа быць пад­обным да мі­лан­ска­га: спе­цы­фіч­ны кан­тэкст, акцэнт на пад­трым­ку іншых ві­даў пра­мыс­ло­вас­ці з бо­ку дзяр­жа­вы. Мясц­овы ты­дзень мог быць інак­ша­га фар­ма­ту, які, маг­чы­ма, і шу­ка­юць на да­дзе­ны мо­мант арга­ні­за­та­ры.

 

У ад­роз­нен­не ад Мі­ла­на, на мін­скім фэс­це пра­ктыч­на не бы­ло прад­стаў­ле­на прад­мет­на­га і пра­мыс­ло­ва­га ды­зай­ну, ка­лі не лі­чыць кры­ху дзіў­ную экс­па­зі­цыю, саб­ра­ную з не­ка­ль­кіх крэс­лаў і свя­ці­ль­няў, што амаль згу­бі­ла­ся ў вя­ліз­най і за­над­та, да не­ахай­нас­ці, індус­тры­яль­най пра­сто­ры «Анга­ра» — но­вай вы­ста­вач­най пля­цоў­кі на Кас­трыч­ніц­кай. Пры гэ­тым флаг­ман­скі­мі аб’екта­мі для пры­цяг­нен­ня пуб­лі­кі па­він­ны бы­лі стаць па­ві­ль­ёны, то-бок аб’екты, якія ўва­хо­дзяць у кам­пе­тэн­цыю архі­тэк­та­раў, а не ды­зай­не­раў.

 

Ча­му ж у та­кім вы­пад­ку ў на­зве мін­ска­га Тыд­ня ўво­гу­ле фі­гу­руе сло­ва «ды­зайн»? Арга­ні­за­та­ры тлу­ма­чаць: «Ды­зайн — гэ­та бо­льш за мод­ны па­веў, гэ­та воб­раз і ася­ро­дак жыц­ця ча­ла­ве­ка, а кож­ны з нас — асо­ба, з улас­ны­мі во­пы­там і гус­там, та­му су­час­нае раз­умен­не ды­зай­ну шы­рэй­шае за прад­стаў­лен­не мод­ных ча­со­пі­саў і па­ра­дыгм ХХІ ста­год­дзя, якія ўжо па­спе­лі ўста­яцца».

 

Маг­чы­ма, сё­ле­та падзея ў Мін­ску якраз і за­дум­ва­ла­ся як архі­тэк­тур­ная, і па­н­я­так «ды­зайн» вы­ка­рыс­тоў­ва­лі, ма­ючы на ўва­зе яго пра­мое зна­чэн­не, бо з англій­скай design пе­ра­кла­да­ецца як «пра­екта­ван­не», і ў та­кім вы­пад­ку ўжо ла­гіч­на ка­заць пра су­вязь з архі­тэк­ту­рай. Пра­фе­сій­ныя архі­тэк­тур­ныя ме­ра­п­ры­емствы за­ўсё­ды раз­гля­да­юць са­мыя вос­трыя пы­тан­ні і гла­ба­ль­ныя тэ­мы, зга­дай­ма хоць бы Ве­не­цы­янскае архі­тэк­тур­нае бі­ена­ле. У ма­ні­фес­це Мін­ска­га тыд­ня ды­зай­ну за­да­юцца пы­тан­ня­мі «Як моц­на мы пра­соў­ва­ем ідэі, якія лі­чым ге­ні­яль­ны­мі? Ці так гэ­та дрэн­на — звяр­тац­ца да лю­дзей, ха­ва­ючы свае сап­раў­дныя на­ме­ры?» Рэм Кол­хас ужо да­ўно ад­ка­заў на дру­гое пы­тан­не: так, дрэн­на. Як то­ль­кі архі­тэк­тар ад­дзя­ля­ецца ад пра­блем гра­мад­ства, ад­бы­ва­ецца дыс­крэ­ды­та­цыя пра­фе­сіі і па­чы­на­ецца так зва­нае «пра­соў­ван­не ідэі», якое слу­жыць вы­ключ­на для за­да­ва­ль­нен­ня эга і пе­ра­тва­рэн­ня ў starchitect («зор­ка­вы архі­тэк­тар»). Але «зор­ка» і «ге­рой» — пан­яцці аб­са­лют­на роз­ныя.Са­ма тэ­ма Мін­ска­га тыд­ня ды­зай­ну — «Па­пу­ля­ры­за­цыя» — не звя­за­ная з акту­аль­ны­мі гла­ба­ль­ны­мі пра­бле­ма­мі архі­тэк­ту­ры, але ў нас да­стат­ко­ва ла­ка­ль­ных пра­блем, і ня­дрэн­на бы­ло б архі­тэк­та­рам для па­чат­ку раз­абрац­ца з імі…

 

Ка­тас­тра­фіч­ны стан два­роў, ад­ме­на адзі­на­га інстру­мен­ту ўплы­ву на­се­ль­ніц­тва на архі­тэк­ту­рнае планаванне — гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня пра­ектаў, па­сля якой ні­вод­ны жы­хар не мо­жа вы­ка­зац­ца з на­го­ды зме­наў у го­ра­дзе; пра­бле­мы архі­тэк­тур­най ад­ука­цыі; ад­сут­насць ад­кры­тых архі­тэк­тур­ных кон­кур­саў на са­мыя важ­ныя аб’екты ў го­ра­дзе; лі­цэн­за­ван­не, з-за ча­го ма­лыя архі­тэк­тур­ныя сту­дыі ма­юць пра­ва рас­пра­цоў­ваць то­ль­кі інтэр’еры і не­вя­лі­кія да­мы; за­бу­до­ва ахоў­ных тэ­ры­то­рый вод­на-зя­лё­на­га ды­ямет­ра, знос квар­та­лаў двух­па­вяр­хо­вых да­моў у ра­ёне Трак­тар­на­га за­во­да, бу­даў­ніц­тва біз­нэс-цэн­тра на мес­цы му­зея Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, дэ­ман­таж по­мні­каў на Вай­ско­вых мо­гіл­ках… Усе гэ­тыя ве­ль­мі сур’ёзныя пы­тан­ні не раз­гля­да­лі­ся арга­ні­за­та­ра­мі-архі­тэк­та­ра­мі.

 

У вы­ні­ку Minsk Design Week не звя­за­ны ні з архі­тэк­ту­рай, ні з ды­зай­нам. Гэ­та, хут­чэй, фар­мат вар­кшо­па на аб­страк­тную тэ­му з не­ка­ль­кі­мі кур­та­ты­мі па­­віль­ё­на­мі, якія ме­лі ма­ла агу­ль­на­га са шма­та­бя­ца­ль­ны­мі рэ­нда­ра­мі.

 

З ці­ка­ва­га — экс­па­зі­цыя сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў ка­фед­раў пра­мыс­ло­ва­га і гра­фіч­на­га ды­зай­ну Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, што пра­хо­дзі­ла ў га­ле­рэі Са­віц­ка­га. Гэ­та моц­ная вы­ста­ва дып­лом­ных пра­ектаў, у якой бы­лі прад­стаў­ле­ны рас­пра­цоў­кі з га­лі­ны тран­спар­тна­га ды­зай­ну і ды­зай­ну па­бы­то­вых вы­ра­баў, пра­екты па ўлад­ка­ван­ні га­рад­ской пра­сто­ры, пла­ка­ты і ды­зайн інтэр­фей­саў.

 

Атры­маў­ся і пра­ект бра­зі­льс­кай ды­зай­нер­кі Franci Kaucz: ма­за­іка па пры­ступ­ках на ўсю да­ўжы­ню лес­ві­цы ад Зы­біц­кай да Му­зыч­на­га за­вул­ка. Па­спя­хо­вая інтэр­вен­цыя ў га­рад­скі ася­ро­дак за­ста­ла­ся го­ра­ду і па­сля Тыд­ня. А па­ві­ль­ён «DOM» рас­ійскіх архі­тэк­та­раў стаў фа­ва­ры­там для ама­та­раў сэл­фі.

 

У лю­бым вы­пад­ку, Мін­ску сап­раў­ды не ха­пае якас­ных падзей, і, ня­гле­дзя­чы на ня­роў­ны ўзро­вень сё­лет­ня­га Тыд­ня, ёсць надзея, што, ка­лі-не­будзь, ад­мо­віў­шы­ся ад жа­дан­ня стаць зор­ка­мі, арга­ні­за­та­ры-архі­тэк­та­ры за­хо­чуць стаць ге­ро­ямі і зро­бяць пра­фе­сій­ны і важ­ны для го­ра­да фэст.

Алена Карпілава

***

Про­ма-кам­па­нія Minsk Design Week вя­ла­ся без­да­кор­на — пры­го­жы сайт, па­ста­янна аб­наў­ля­ль­ныя ста­рон­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках, анон­сы-анон­сы-анон­сы, су­пер­на­сы­ча­ны рас­клад. Але пер­ша­па­чат­ко­вае ўра­жан­не бы­ло зма­за­на ві­да­воч­ны­мі арга­ні­за­цый­ны­мі на­клад­ка­мі, ка­лі ме­рап­ры­емствы аль­бо ад­мя­ня­лі­ся ў апош­ні мо­мант, аль­бо пе­ра­но­сі­лі­ся на іншую пля­цоў­ку, пры­чым да­ве­дац­ца пра тое мож­на бы­ло ці не са сто­рыз «Інстаг­ра­ма». Ба­дай тра­ці­на інста­ля­цый, за­яўле­ных у якас­ці пры­го­жых рэ­нда­раў, так і не па­ба­чы­ла мін­скі свет. Ці то гэ­та пра­бле­мы фі­нан­са­выя, ці то аўта­ры пе­рад­у-

ма­лі ехаць, ці дзяў­чат­кі-ва­лан­цёр­кі, мно­гія з якіх упер­шы­ню тры­ма­лі ў ру­ках зва­рач­ныя апа­ра­ты і цяс­ляр­скія пры­ла­ды, так і не да­лі ра­ды скла­да­ным тэх­ніч­ным кан­струк­цы­ям.

 

«Я ў до­мі­ку» ста­ла­ся ці не са­май па­пу­ляр­най кан­цэп­цы­яй амаль усіх па­­віль­­ёнаў-інста­ля­цый. Шкля­ныя, плас­ты­ка­выя, тка­нін­ныя ку­па­лы пра­па­ноў­ва­лі за­йсці ўнутр, ад­асо­біц­ца ад на­ва­кол­ля і за­ся­ро­дзіц­ца вы­ключ­на на ўлас­ных ад­чу­ван­нях. Кры­ху бо­льш пад­ра­бяз­на спы­ню­ся на пра­екце-ма­ні­фес­це «Sky is the Limit» — яскра­вым пры­кла­дзе та­го, як да­сціп­ную за­дум­ку пад­вя­лі хі­бы рэ­алі­за­цыі. Мер­ка­ва­ла­ся, што пад кож­ным ку­па­лам ці­каў­ных на­пат­ка­юць роз­ныя ві­зу­аль­ныя і гу­ка­выя эфек­ты, кож­ны ку­пал ство­рыць асаб­лі­вую атмас­фе­ру, да­зво­ліць занурыцца ў ся­бе. Але ў вы­ні­ку ты атрым­лі­ва­еш то­ль­кі адзін эфект — ня­зруч­насць, ка­лі на­гі­на­ешся і пе­ра­паў­за­еш пад ме­та­ліч­ны­мі па­рэн­ча­мі з ад­на­го ку­па­ла пад іншы. Пры­нам­сі гэ­тая мэ­та аўта­раў — да­сле­да­ван­не пра­сто­ры ва ўмо­вах, ка­лі ва­кол мнос­тва бар’ераў, — да­клад­на бы­ла да­сяг­ну­тая. А вось гу­ка­вую апа­ра­ту­ру аўта­ры (ці арга­ні­за­та­ры) за­бра­лі з са­бой па­сля ад­крыц­ця інста­ля­цыі, а арку­шы — па­пе­ры? плас­ты­ку? — з якіх бы­лі сшы­тыя ку­па­лы, рас­тра­па­лі­ся ад вет­ру і ні­чога, акра­мя не­ахай­нас­ці, не ства­ра­лі.

 

Адзна­чым эка-фрэн­длі дыс­курс, які пра­соч­ваў­ся і ў інста­ля­цы­ях (на жаль, дрэ­ва з плас­ты­ка­вых ку­бач­каў для ка­вы па­зба­ві­лі ўсіх ку­бач­каў, а Па­вук з плас­ты­ка­вых тру­ба­чак ва­ляў­ся на зям­лі ва ўсім сва­ім цу­доў­ным роз­на­ка­ля­роў­і, скі­ну­ты ці то вя­сё­лы­мі на­вед­ні­ка­мі «Зы­бы», ці то бяз­лі­тас­ным тра­ве­ньс­кім вет­рам), і ў лек­цы­ях. Тут вар­та зга­даць рас­по­вед пра кан­цэп­цыю шчас­лі­ва­га ле­су і спо­са­бы пры­шча­піць яе ў га­рад­скую пра­сто­ру — пра­ект «I’M» ка­лек­ты­ву Monogroup. Да­рэ­чы, адзін з удзе­ль­ні­каў гру­пы, Аляк­сандр Ха­дзя­коў, па­чаў сваю лек­цый­ную пра­мо­ву з тон­ка­га тро­лін­гу пра­су­ну­тай хіп­стар­скай аўды­то­рыі: «…Ка­лі я быў сту­дэн­там, бэй­джы бы­лі вось та­кія (па­каз­вае па­мер скрын­кі за­па­лак), а сён­ня на Тыд­ні ды­зай­ну ў мя­не бэй­джык у шэсць раз бо­ль­шы і па­кры­ты плас­ты­кам. Ча­му? Ну, про­ста гэ­та пры­шпі­ль­ны бэй­джык... Да гэ­та­га мы зма­га­лі­ся з пры­чы­на­мі гла­ба­ль­на­га па­цяп­лен­ня, з прад­укта­мі вы­твор­час­ці, са сва­ім спа­жы­ван­нем. А ця­пер з чым мы зма­га­емся? Як на­пі­са­на на са­цы­яль­най рэ­клам­цы ў мет­ро, мы зма­га­емся з на­ступ­ства­мі гла­ба­ль­на­га па­цяп­лен­ня. Пры­чы­ны нас ужо не ці­ка­вяць. І мы ця­пер за­йма­емся тым, што хо­дзім у «Ман­кі фуд» (ве­ге­та­ры­янская ка­вяр­ня з фа­ла­фе­лем. — заўв. аўт.), на­бы­ва­ем арга­ніч­ны суп за ша­лё­ныя гро­шы… Прычым су­пы гэ­тыя на­лі­тыя ў плас­тык, які не­ль­га пе­ра­пра­ца­ваць. Ад­кі­ды мы не сар­ту­ем, про­ста вы­кід­ва­ем плас­ты­ка­вы ку­ба­чак, іду­чы па Кас­трыч­ніц­кай мі­ма гі­ган­цкіх плос­кас­ных ста­янак…І ўсё ў нас цу­доў­на».

 

Ме­на­ві­та лек­цый­ная пра­гра­ма па­кі­ну­ла са­мыя па­зі­тыў­ныя ад­чу­ван­ні і спа­дзя­ван­ні. Вы­сту­паць бы­лі за­про­ша­ныя ма­ла­дыя архі­тэк­та­ры, што аб­іра­юць раз­умнае пра­екта­ван­не, да­сле­ду­юць інтэ­рак­тыў­ны ася­ро­дак і ро­бяць пра­екты на сты­ку тэх­на­ло­гій і эка­фі­ла­со­фіі. На­ват ча­ла­ве­ку, не­за­анга­жа­ва­на­му ў пра­фе­сію, бы­ло ці­ка­ва па­слу­хаць пра су­час­ны на­цы­яна­ль­ны архі­тэк­тур­ны стыль (вя­до­ма ж — бе­ла­рус­кі па­ўноч­ны мі­ні­ма­лізм!), пра іра­ніч­ную ты­па­ло­гію існу­ючай бе­ла­рус­кай архі­тэк­ту­ры (кштал­ту не­а­ша­ле, хай­тэк/хай­так, мяс­ц­о­выя вер­сіі па­ла­ца­ва­га сты­лю, бру­та­ліз­му і фу­ту­рыз­му — улю­бё­нца бю­ро, што рас­пра­цоў­ва­юць пра­екты ма­са­вай жы­лой за­бу­до­вы).

 

Гу­ча­лі важ­ныя для бу­ду­чых пра­фе­сі­яна­лаў, якія скла­да­лі асно­ву лек­цый­най аўды­то­рыі, дум­кі пра пра­фе­сію. На­прык­лад, што га­лоў­ная за­да­ча архі­тэк­та­ра — не на­шко­дзіць ткан­цы го­ра­да. Што ў архі­тэк­та­ра ёсць два шля­хі: мас­тац­кае пра­екта­ван­не (якое мяр­куе ства­рэн­не пры­го­жых бу­дын­каў, але мас­тац­кае ба­чан­не ро­біц­ца пры­ма­там і іншыя фак­та­ры не бя­руц­ца да ўва­гі) і пра­екта­ван­не ана­лі­тыч­нае, пры якім уліч­ва­юцца інта­рэ­сы на­се­ль­ніц­тва, асаб­лі­вас­ці тэ­ры­то­рыі і г.д. Што ў цэн­тры ўва­гі ды­зай­не­ра, архі­тэк­та­ра — ча­ла­век. І  архі­тэк­та­рам з ды­зай­не­ра­мі вар­та ву­чыц­ца ў рас­пра­цоў­шчы­каў ліч­ба­вых пра­дук­таў бо­льш ду­маць ме­на­ві­та пра ка­рыс­та­ль­ні­ка і пра­екта­ваць сцэ­на­рыі для яго. Га­ра­ды сап­раў­ды мо­гуць стаць сэр­ві­сам для вы­ра­шэн­ня пра­блем ча­ла­ве­ка. І архі­тэк­та­ры па­він­ны ста­віць пе­рад са­бой пра­ві­ль­ныя мэ­ты і пра­екта­ваць не для са­цы­яль­ных пра­блем, а для лю­дзей, якія з імі су­ты­ка­юцца…

Але­на Ка­ва­лен­ка