Пра нас. Ці не пра нас?

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ВЫ­НІ­КІ VII ДРА­МА­ТУР­ГІЧ­НАЙ ЛА­БА­РА­ТО­РЫІ НА МА­ЛОЙ СЦЭ­НЕ РТБД
З 2012 го­да ў Мін­ску на ба­зе Цэн­тра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі ла­дзіц­ца Між­на­род­ная дра­ма­тур­гіч­ная ла­ба­ра­то­рыя, і 2019-ы не зра­біў­ся вы­клю­чэн­нем: ма­ла­дыя дра­ма­тур­гі раз­ам з рэ­жы­сё­ра­мі ства­ра­лі п’е­сы, а по­тым ця­гам трох дзён прад­стаў­ля­лі ў вы­гля­дзе чы­так.

У імпрэ­зе пры­ня­лі ўдзел ча­ты­ры па­ры су­аўта­раў — Ася Якаў­ле­ва з Ка­ця­ры­най Чэ­ка­тоў­скай, Мі­ля­на Чо­січ з Аляк­се­ем Ма­кей­чы­кам (пра­ца­ваць су­по­ль­на яны па­ча­лі яшчэ ле­тась), а п’е­сы «Вы­хад» Вік­то­рыі Ва­ра­бей і «Ты зной­дзеш Алі­су пад ста­рым сне­гам» Алё­ны Іва­ню­шан­ка прэ­зен­та­ва­лі вы­пус­кні­цы Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, рэ­жы­сёр­кі Лі­за­ве­та Маш­ко­віч і Яўге­нія Да­ві­дзен­ка.

 

Дра­ма­тур­гі Аляк­сей Ма­кей­чык і Алё­на Іва­ню­шан­ка — удзе­ль­ні­кі ле­таш­няй дра­ма­тур­гіч­най ла­ба­ра­то­рыі, але пе­рад­усім іх вы­лу­чы­лі п’е­сы, аб’ядна­ныя агу­ль­ны­мі тэ­ма­мі скла­да­нас­цяў жыц­ця і ча­ла­ве­чай са­мо­ты (тво­ры ве­ль­мі доб­ра ўбу­да­ва­лі­ся ў су­час­ны са­цы­яку­ль­тур­ны кан­тэкст). Праз п’есу «Блы­та­ні­на» Аляк­сей Ма­кей­чык прад­ста­віў гэ­та з пэў­най іро­ні­яй: ге­роі Мар­та і Дзя­ніс на­ле­жаць да лю­дзей, якія праз сваю інфан­ты­ль­насць не здат­ныя на­ла­дзіць жыц­цё. Яны на­вед­ва­юць мод­ныя трэ­нін­гі, вы­дат­ку­юць гро­шы на псі­хо­ла­гаў, але, тым не менш, пра­цяг­ва­юць ду­маць, што па­тра­пяць да­па­маг­чы ка­му­сь­ці інша­му. Іх жыц­цё на­гад­вае са­мую сап­раў­дную блы­та­ні­ну, ка­лі бух­гал­тар з ад­ука­цыі мо­жа ла­дзіць се­ансы псі­ха­тэ­ра­піі не горш за лю­бо­га спе­цы­яліс­та, а псі­хо­лаг ча­сам вы­ма­гае да­па­мо­гі як па­цы­ент. «Блы­та­ні­на» бы­ла прад­стаў­ле­на ў но­вым для ла­ба­ра­то­рыі фар­ма­це ві­дэ­ачыт­кі і тра­пі­ла на агу­ль­ны пра­гляд у інтэр­нэт.

 

Са­мо­та ў тво­ры «Ты зной­дзеш Алі­су пад ста­рым сне­гам» Алё­ны Іва­ню­шан­ка агар­ну­ла дзвюх кво­лых жан­чын, Алі­су і Ве­ру, якія спра­бу­юць вы­жыць, не ма­ючы ні да­па­мо­гі, ні пад­трым­кі. Дом, дзе яны му­сяць жыць, яшчэ бу­ду­ецца і мае ад­но бе­тон­ныя сце­ны ды дзі­ра­вы дах, але вы­гля­дае сім­ва­лам да­бра­бы­ту, а яго так пра­гнуць пер­са­на­жы. Тут­са­ма — па­ра­ле­ль­на — існуе ідэ­аль­ны, вы­ду­ма­ны свет Алі­сы, ад­нак ні на­сам­рэч, ні ў ма­рах ка­бе­там не трап­ля­юцца вар­тыя муж­чы­ны — моц­ныя, са­праў­дныя. Яны — то­ль­кі пра­екцыя і без­ымен­ныя воб­ра­зы, а іх дзея­нні — пра­ві­лы і су­цэ­ль­ны гвалт. Між тым ге­ра­іні не страч­ва­юць жа­дан­ня жыць і ка­хаць, і та­му пры ўсёй пе­сі­міс­тыч­нас­ці Алё­на Іва­ню­шан­ка па­кі­дае надзею на тое, што яны пра­цяг­нуць по­шук ся­бе ў гэ­тым све­це.

 

Ма­тыў надзеі мае і вос­тра­са­цы­яль­ная п’е­са Ка­ця­ры­ны Чэ­ка­тоў­скай «Апош­ні сня­да­нак», чые пер­са­на­жы — ка­бе­ты роз­на­га ўзрос­ту, якія ма­юць муж­чын-алка­го­лі­каў. Воб­ра­зы сла­бых муж­чын — моц­ных жан­чын і тэ­ма гвал­ту ў гра­мад­стве пе­ра­гу­ка­юцца з п’е­сай Алё­ны Іва­ню­шан­ка, але Ка­ця­ры­на Чэ­ка­тоў­ская раз­ва­жае пра маг­чы­масць шчас­ця жан­чын по­бач з алка­го­лі­ка­мі. Абе­дзве тэ­мы ў сцэ­ніч­ным чы­тан­ні рэ­жы­сёр­ка Ася Якаў­ле­ва аб­вас­трае як мац­ней, да­во­дзіць да гра­тэс­ку. Артыс­ты-муж­чы­ны ўсцяг­ва­юць па­ры­кі і раз­бі­ра­юць жа­но­чыя ро­лі, але іх вы­ка­наў­чая ма­не­ра не вы­лу­ча­ецца ні на­па­лам, ні жор­сткас­цю, ні над­ры­вам, так што піт­ная за­леж­насць не вы­гля­дае чым­сь­ці страш­ным, роў­на як і за­бой­ства алка­го­лі­ка дзе­ля вы­ра­та­ван­ня ся­м’і. Бо гэ­та ж, маў­ляў, не пра нас з ва­мі! Ці пра нас?

 

Зу­сім не пра нас — «Вы­хад» Вік­то­рыі Ва­ра­бей. Па­вод­ле аўтар­кі, асноў­ны ў п’есе — ма­тыў ро­ле­вай гу­ль­ні ў рэ­аль­ным жыц­ці. Ідэя на­пі­саць пра лю­дзей, якія за­гу­ля­лі­ся і пе­ра­блы­та­лі ўяў­нае з рэ­аль­ным, маг­ла зра­біц­ца пад­ста­вай для акту­аль­на­га тво­ра. Але ў тэк­сце ня­ма вы­раз­на вы­пі­са­ных пер­са­на­жаў, іх да­чы­нен­няў, кан­флік­ту, як і са­ма­га га­лоў­на­га — гу­ль­ні. Усе падзеі і сцэ­ны п’е­сы ве­ль­мі схе­ма­тыч­ныя і ві­да­воч­ныя, як у пад­лет­ка­вых фан­фі­ках, — на чыт­цы акцё­ры сар­кас­тыч­на аб­ыгры­ва­лі «ку­ль­мі­на­цый­ныя» мо­ман­ты п’е­сы, вы­са­ка­моў­на чы­та­ючы тэкст пад дра­ма­тыч­ную або лі­рыч­ную му­зы­ку. Шмат для ка­го «Вы­хад» — на­кід, эскіз, але не са­ма­дас­тат­ко­вы тэкст.

 

Ад­ра­зу тры п’е­сы VII Між­на­род­най ла­ба­ра­то­рыі тра­пі­лі ў ка­рот­кі спіс яшчэ ад­на­го дра­ма­тур­гіч­на­га фес­ты­ва­лю — WriteBox. Гэ­та пе­ра­ка­наў­чая адзна­ка та­го, што айчын­ная дра­ма­тур­гія раз­ві­ва­ецца, а Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі да­па­ма­гае яе па­пу­ля­ры­за­ваць.  

 

Лізавета Каліверда