Зда­быў­шы пе­ра­мо­гу

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

СПЕК­ТАКЛЬ «ДЗЯ­ВОЧ­НІК» ЛО­РЫ КА­НІН­ГЕМ У НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ ТЭ­АТРЫ ІМЯ М. ГОР­КА­ГА
Сяб­роў­кі, бы­лыя та­ва­рыш­кі па інтэр­на­це (для шы­ры­ні ахо­пу жа­но­чых лё­саў у дра­ма­тур­га іх ажно шас­цё­ра) ва­бяць пе­ра­пам­поў­кай жыц­цё­вых ве­ра­год­нас­цяў у сцэ­ніч­ныя, кра­на­ль­ны­мі гіс­то­ры­ямі ды пі­кан­тны­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі — то­ль­кі па­спя­вай вы­слух­ваць ды спа­чу­ваць, а ў гля­дзе­ль­ні ці не спрэс — ка­бе­ты!

Тра­гі­ка­ме­дыю жа­но­чых пры­знан­няў па­вод­ле аме­ры­кан­скай артыс­ткі і пісь­­мен­ні­цы Ло­ры Шэйн Ка­нін­гем ства­рае рэ­жы­сёр­ка Ва­лян­ці­на Ера­нь­ко­ва (пер­са­на­жы п’есы «Дзя­воч­нік» вы­лу­ча­юцца з ра­ма­на «Пры­ўкрас­ныя це­лы», аб­одва тво­ры пе­ра­кла­да­ла Ган­на Шу­ль­гат і па­ста­ноў­шчы­кі ві­да­воч­на ка­рыс­та­лі­ся аб­одву­ма тэк­ста­мі; пры­нам­сі пе­ра­клад Сяр­гея Тас­ка апус­кае за­ліш­не во­ль­ныя інтым­ныя пад­ра­бяз­нас­ці). Вар­тасць спек­так­ля Ва­лян­ці­ны Ера­нь­ко­вай у тым, як вы­шту­ка­ва­ны воб­ра­зы на сцэ­не — актры­сы па­трап­ля­юць не толь­­кі рас­цвя­ліць гля­дац­кую ўраз­лі­васць, але і зму­сіць гля­дзе­ль­ню да ата­есам­лен­ня («вы­ка­па­ная стры­ечная пля­мен­ні­ца», «рых­тык му­жа­ва на­ча­ль­ні­ца»), вы­клі­каць жа­дан­не за­глы­біц­ца ва ўлас­ныя жыц­цё­выя міт­рэн­гі, вы­зна­чыц­ца з ня­гег­лас­ця­мі, па­ра­ха­вац­ца са звы­род­лі­вас­ця­мі... «І, вя­до­ма ж, у спек­так­лі ма­юцца муж­чы­ны — бо ўсе жа­но­чыя пра­бле­мы ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку зво­дзяц­ца да іх!» — ба­дзё­рыць ана­та­цыя «Дзя­воч­ні­ка». На­праў­ду ма­юцца, бо «ве­ль­мі пры­кра, ка­лі ў эфі­ры па­чы­на­юць зві­нець ды звя­гаць то­ль­кі жа­но­чыя га­ла­сы». Ма­ла­дыя му­зы­кі, чыю сту­дыю мас­тач­ка Ала Са­ро­кі­на аста­лёў­вае ў ад­ным до­ме з га­лоў­най ге­ра­іняй, кож­ны на свой ка­пыл (праз аран­жы­роў­кі і тран­спа­на­ван­не для роз­ных га­ла­соў, — тут па­ру­піў­ся кам­па­зі­тар Аляк­сей Ера­нь­коў), да­сціп­на і пе­ра­ка­на­ль­на па­ўта­ра­юць ад­ну і тую са­мую пес­ню, між­во­лі су­пра­ць­пас­таў­ля­ючы яе апо­ве­дам ка­бет — стра­ка­тым, раз­ма­ітым, але ўсё пра ад­но, пра ад­ных... А спа­лу­чэн­не со­ль­ных пры­знан­няў з жа­но­чы­мі ва­ка­ль­ны­мі ну­ма­ра­мі (яны ко­ль­кі раз­оў ста­вяць эфек­тныя кроп­кі пры кан­цы са­мых на­пру­жа­ных сцэн), так бы мо­віць, свед­чыць або пад­крэс­лі­вае гра­дус, па­фас, шчы­расць (па­трэб­нае — да­даць) вы­сту­паў-пры­знан­няў. «Вы ўсе жы­вя­це ўха­лас­тую і я вас шчы­ра шка­дую...» — мо­віць сяб­роў­кам са­мая пра­ві­ль­ная, а ча­му? А та­му што ніх­то з іх у свае «да­лё­ка за трыц­цаць» не збі­ра­ецца па­брац­ца шлю­бам. Ка­хае, дрэн­чыц­ца, па­ку­туе, але... Бя­да, бя­да!

 

Умоў­на га­лоў­ная ге­ра­іня Джэ­сі (ме­на­ві­та яе жыт­ло аб­ра­нае для сус­трэ­чы, яна кор­міць ды вы­слух­вае ўсю плой­му ) так­са­ма са­мот­ная. Але гэ­ты факт Ва­лян­ці­на Ера­нь­ко­ва і артыс­тка Ве­ра­ні­ка Пляш­ке­віч асэн­соў­ва­юць не як па­ра­зу, а як адзна­ку моц­на­га ха­рак­та­ру, не як рас­пла­ту за не­дас­ка­на­ласць, а як рэ­дкую ўзна­га­ро­ду са­мо­га жыц­ця за са­ма­дас­тат­ко­васць! Джэ­сі зада­во­ле­ная жыц­цём, пра­фе­сі­яй, ася­род­дзем, та­му ўраў­на­ва­жа­на-спа­кой­ная і не мае па­трэ­бы ад­па­вя­даць чы­імсь­ці вы­мо­гам ці ўяў­лен­ням пра так зва­нае жа­но­чае шчас­це; Ве­ра­ні­ка Пляш­ке­віч не пер­шы раз пад­па­рад­куе ро­лю свай­му раз­умен­ню і ца­ляе ў са­мы яблы­чак. Ка­бе­ты ві­да­воч­на пра та­кое не за­дум­ва­юцца, але не­за­леж­ная да­сціп­ная Джэ­сі не­паз­беж­на ўплы­вае на лёс кож­най сцэ­ніч­най сяб­роў­кі: і гру­ба­ва­тай экс­цэн­трыч­най Ні­ны (Аляк­сан­дра Ка­мі­са­ра­ва), і ма­дэ­ль­най Ліс­бет (Іна Са­вян­ко­ва), якая па хо­дзе дзеі мро­іць за ся­бе ды за свай­го хлоп­ца, і Мар­ты (Ка­ця­ры­на Шат­ро­ва), за­кам­плек­са­ва­най праз улас­ную за­мож­насць і та­му ад­на­стай­най у інта­на­цы­ях ды па­во­дзі­нах, і вы­тан­ча­най, крыў­длі­вай, смеш­най Клэр (Але­на Ста­цэн­ка), а не­абач­лі­вая, ця­жар­ная Сью Кэ­рал праз вы­ка­нан­не Во­ль­гі Здзяр­скай ро­біц­ца ад­ным з са­мых аб­ая­ль­ных пер­са­на­жаў «Дзя­воч­ні­ка». Ня­гле­дзя­чы на тое што па­плеч­ні­цы раз­ры­ва­юцца па­між рэ­аль­нас­цю і не­йкім уся­рэд­не­ным «так трэ­ба»/«так ва ўсіх» (іх улю­бё­ныя раз­мо­вы — пра муж­чын, ка­ха­ных, су­джэн­цаў), кож­ная па-свой­му тры­вае і зма­га­ецца з за­леж­нас­цю (хто асэн­са­ва­на, хто пад­свя­до­ма) ад муж­чын­скай не­аба­вяз­ко­вас­ці, ня­ўва­гі, аб­ыя­ка­вас­ці; кож­ная па­сту­по­ва і на­ват ба­лю­ча вы­сноў­вае ці ўсве­дам­ляе: не му­сіць, не він­ная, не аб­авя­за­ная то­ль­кі та­му, што на­ра­дзі­ла­ся жан­чы­най. Вось то­ль­кі без муж­чы­ны... хоць яко­га... ня­звык­ла.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра