Не за­бы­вац­ца на дзя­цін­ства

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

«ЧЫР­ВО­НАЯ КАС­КА» АД­ЭСКА­ГА ТЭ­АТРА ЮНА­ГА ГЛЕ­ДА­ЧА ІМЯ ЮРЫЯ АЛЕ­ШЫ НА СЦЭ­НЕ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ТЭ­АТРА ЮНА­ГА ГЛЕ­ДА­ЧА
Якім па­ві­нен быць су­час­ны тэ­атр для дзя­цей і пад­лет­каў, пра што і як му­сіць ён раз­маў­ляць з гле­да­ча­мі? Свой ва­ры­янт ад­ка­зу мін­чу­кам пра­па­на­ва­лі ад­эсі­ты: укра­інскі ка­лек­тыў пры­вёз ад­ну са сва­іх са­мых на­шу­ме­лых прэм’ер у па­ста­ноў­цы Аляк­сан­дра Бар­ка­ра.

 

Мож­на шчы­ра падзя­ка­ваць арга­ні­за­та­рам гас­тро­ляў за гэ­тае ра­шэн­не, бо та­кія спек­так­лі дэ­ман­стру­юць пер­спек­ты­вы вы­ха­ду тэ­атра для дзя­цей і пад­лет­каў за межы ка­зач­на-кла­січ­на­га рэ­пер­ту­ару і ў чар­го­вы раз да­во­дзяць, што су­час­ная дра­ма­тур­гія, мо­ва і пра­бле­ма­ты­ка ў па­ста­ноў­ках для юных гле­да­чоў не су­пя­рэ­чаць мас­тац­кас­ці.

 

«Чыр­во­ная кас­ка», якая па­ўста­ла ў вы­ні­ку Між­на­род­на­га рэ­жы­сёр­ска­га кон­кур­су-ла­ба­ра­то­рыі «Ад­чы­не­ныя дзве­ры», — ва­ры­яцыя на тэ­му сю­жэ­та вя­до­май каз­кі, што праз па­зна­ва­ль­ныя жыц­цё­выя сі­ту­ацыі і су­час­най (зра­зу­ме­лай) мо­вай рас­па­вя­дае пра цяж­кас­ці і стра­хі ста­лен­ня, ка­лі ва­ро­жым зда­ецца не то­ль­кі на­ва­кол­ле, але і ўлас­нае це­ла, пра не­па­ра­зу­мен­не па­між род­ны­мі лю­дзь­мі, пра тое, як скла­да­на быць пад­лет­кам і... да­рос­лым.

 

Па­ста­ноў­ка Аляк­сан­дра Бар­ка­ра ўспры­ма­ецца шчы­рай і на­ту­ра­ль­най раз­мо­вай з гле­да­чом, што не ад­мя­няе гра­ніч­най да­лі­кат­нас­ці, ка­лі ўзні­ка­юць да­тклі­выя тэ­мы — стра­ты бліз­кіх аль­бо су­іцы­да­ль­ныя. Рэ­жы­сёр па­збя­гае па­бы­то­ва­га, лі­та­ра­ль­на­га пра­чы­тан­ня п’есы і зна­хо­дзіць год­ную сту­пень умоў­нас­ці, воб­раз­нас­ці. Бар­кар пэў­ным чы­нам змя­няе ары­гі­на­ль­ны тэкст, але не яго­ны сэнс. На­адва­рот, асоб­ныя тэ­мы гу­чаць бо­льш вы­раз­на, а воб­ра­зы ге­ро­яў па­глыб­ля­юцца. Так, чыр­во­ную кас­ку па­жар­на­га (аб гэ­тай пра­фе­сіі ма­рыць адзі­нац­ца­ці­га­до­вая дзяў­чын­ка) у спек­так­лі за­мя­няе ба­лак­ла­ва, ства­ра­ючы ад­кры­та бун­тоў­ны воб­раз пад­лет­ка, яко­га не пры­ма­юць ад­на­клас­ні­кі і не раз­уме­юць ба­ць­кі, — яе доў­га не зды­мае артыс­тка Іры­на Шын­ка­рэн­ка. А верш Вар­ва­ры За­бліц­кай «Плю­ша­вы воўк», што гу­чыць у фі­на­ле, ро­біц­ца яркім акцэн­там, сво­еа­саб­лі­вым на­па­мі­нам, ад­ра­са­ва­ным у пер­шую чар­гу да­рос­лым: не за­бы­вац­ца на сваё дзя­цін­ства.

 

Ві­зу­аль­нае ра­шэн­не, пры­ду­ма­нае рэ­жы­сё­рам раз­ам з мас­тач­кай На­стас­сяй Труб­ні­ка­вай, быц­цам ад­люс­троў­вае ўспры­ман­не рэ­ча­існас­ці га­лоў­най ге­ра­іняй. Цэн­тра­ль­ны воб­раз — вя­ліз­ны стол-па­мост — ро­біц­ца ме­та­фа­рай ся­мей­ных су­вя­зяў (су­мес­ныя вя­чэ­ры), адзі­но­ты (свя­точ­ны стол, за якім так і не з’яўля­юцца гос­ці, за­про­ша­ныя на дзень на­ра­джэн­ня дзяў­чын­кі), ста­лен­ня (каб вы­рас­ці, трэ­ба есці). Та­му не дзіў­на, што ме­на­ві­та пад ста­лом ад уся­го све­ту ха­ва­ецца Чыр­во­ная кас­ка і яе ўяў­ны сяб­ра Воўк (Аляк­сандр Чор­ба) — адзі­ны, ка­му яна мо­жа цал­кам да­ве­рыц­ца. Да­рос­лыя ў ва­чах дзяў­чын­кі — ілжы­выя, не­на­ту­ра­ль­ныя істо­ты, яны то пер­са­на­жы ка­ме­дыі ма­сак, то клоў­ны са штуч­ны­мі га­ла­са­мі і плас­ты­кай: сум­ны бе­лы П’еро — Ба­ць­ка (Вік­тар Ра­ду), і актыў­ны, а мес­ца­мі і агрэ­сіў­ны чор­на-чыр­во­ны Арле­кін — Ма­ці (Акса­на Бур­лай). І то­ль­кі Ба­бу­лю, якая без­умоў­на пры­мае ўнуч­ку, артыс­тка Ва­лян­ці­на Гу­ль­чан­ка прад­стаў­ляе гэт­кай рэ­тра-пры­га­жу­няй у чыр­во­най су­кен­цы фа­со­ну нью-лук. Кан­трас­нае ка­ла­рыс­тыч­нае ра­шэн­не спек­так­ля, па­бу­да­ва­нае на спа­лу­чэн­ні бе­ла­га, чор­на­га і чыр­во­на­га ко­ле­ру агню, не­ўтай­ма­ва­на­га і дзёрз­ка­га, як пад­ле­так, так­са­ма быц­цам ад­люс­троў­вае ра­ды­ка­ль­ны по­гляд дзяў­чын­кі на свет, падзе­ле­ны на доб­рае і дрэн­нае, сяб­роў і во­ра­гаў.

 

«Чыр­во­ная кас­ка» Ад­эска­га ТЮ­Га, без­умоў­на, па­ста­ноў­ка для ся­мей­на­га пра­гля­ду. Яна дае маг­чы­масць да­рос­лым зга­даць ся­бе ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це, за­ду­мац­ца над па­чуц­ця­мі сва­іх сы­ноў і да­чок, а дзе­цям — па­ба­чыць, які­мі не­ча­ка­на да­тклі­вы­мі мо­гуць быць ба­ць­кі. Кан­цэн­тру­ючы­ся на гіс­то­рыі дзяў­чын­кі-пад­лет­ка, яе пе­ра­жы­ван­нях, пра­бле­мах ста­лен­ня, «Чыр­во­ная кас­ка» пе­рад­усім пе­ра­кі­дае мас­ткі (па іх мож­на ру­шыць на­сус­трач ад­но ад­на­му) па­між ба­ць­ка­мі і дзе­ць­мі, ад­кры­вае маг­чы­мас­ці для па­ра­зу­мен­ня. Як муд­ра адзна­чы­ла ў спек­так­лі Ба­бу­ля, ме­на­ві­та са стра­ху пе­рад тым, ча­го мы не раз­уме­ем, на­ра­джа­ецца не­лю­боў.

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на