Кроў і ру­жы Пан­ны

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

«ПА­ВЯ­ТО­ВЫ ЛЕ­КАР» ПА­ВОД­ЛЕ ФРАН­ЦА КАФ­КІ
Бе­ла­рус­кая мо­ва — рэ­дкі госць на сцэ­не Го­мель­с­ка­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра. У роз­ныя ча­сы рэ­жы­сёр Аляк­сей Ры­ба­чо­нак інсцэ­на­ваў апа­вя­дан­не ў вер­шах «За дождж» Яку­ба Ко­ла­са, Аляк­сандр Гар­цу­еў ува­со­біў ва­дэ­віль «За­лё­ты» Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, Юрый Ву­та інтэр­прэ­та­ваў зна­ка­мі­тую «Ка­ме­дыю...» Ка­ята­на Ма­ра­шэў­ска­га, Фран­ціш­ка Алях­но­ві­ча і Ула­дзі­мі­ра Ру­да­ва ды ва­дэ­віль «Пры­ма­кi» Янкі Ку­па­лы (яго ігра­лі ад­на­ча­со­ва па-бе­ла­рус­ку і па-рус­ку).

Па­сля пры­кра­га пе­ра­пын­ку род­ная мо­ва на го­ме­льс­кай ка­мер­най сцэ­не за­гу­ча­ла дзя­ку­ючы рэ­жы­сё­ру-аван­гар­дыс­ту Юру Дзі­ва­ко­ву, лаў­рэ­ату V На­цы­яна­ль­най тэ­ат­раль­­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі. Ён ува­со­біў ад­но з по­зніх апа­вя­дан­няў Фран­ца Каф­кі «Па­вя­то­вы ле­кар» у пе­ра­кла­дзе з ня­мец­кай і дра­ма­тур­гіч­най інтэр­прэ­та­цыі Іры­ны Ге­ра­сі­мо­віч і Да­вы­да Па­тоц­ка­га.

 

На га­лоў­ную ро­лю рэ­жы­сёр пры­зна­чыў свай­го alter ego Дзміт­рыя По­пчан­ку. Бе­ла­рус­кім сцэ­ніч­ным сло­вам артыст ва­ло­дае да­ска­на­ла. Не менш за­хап­ляе і ака­дэ­міч­ны ва­кал Вік­то­рыі Па­лан­цэ­віч у ро­лі Ру­жы — яна вы­ка­на­ла «Gelido in Ogni Vena» з «Фар­на­ка» Ві­ва­ль­дзі (і, пад­па­рад­ку­ючы­ся рэ­жы­сёр­ска­му вы­ра­шэн­ню, су­пра­во­дзі­ла вы­ка­нан­не хва­ра­ві­ты­мі, не­ўра­тыч­ны­мі ру­ха­мі). Як у тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай бат­лей­цы, мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Та­ня Дзі­ва­ко­ва падзя­лі­ла па­глыб­лен­не сцэ­ны з бліс­ку­ча-чор­ным за­дні­кам на свет гор­ні, са ста­ту­яй «Без­за­ган­нае Сэр­ца Пан­ны Ма­рыі», і до­ль­ні, ад­куль на ка­рач­ках з’яўля­юцца пер­са­на­жы. З апра­мет­най — фу­рыі ў фа­ль­шы­вых гар­нас­та­ях і гры­ме тра­ды­цый­на­га ўсход­ня­га тэ­атра (Лі­за Астра­хо­ва і Вік­то­рыя Ла­гу­та). У ад­ной са сцэн, гу­ля­ючы з ве­лі­зар­най па­чвар­най га­ла­вой-мас­кай, яны раз­ам ства­ры­лі воб­раз ко­ню­ха-д’яб­ла, пра­цяг­ва­ючы міс­тыч­ны шэ­раг па­рных жа­но­чых пер­са­на­жаў са спек­так­ляў Дзі­ва­ко­ва (ца­рэў­ны з «Эды­па» Го­ме­льс­ка­га ма­ла­дзёжнага тэ­атра, дзвюх Хан­наў з «Го­ра­да ба­гоў» Кі­еўска­га тэ­атра «За­ла­тыя ва­ро­ты»).

 

Іра­ніч­нас­ці ві­зу­аль­на­му све­ту па­ста­ноў­кі над­алі крыш­та­ль­ныя свя­ці­ль­ні ча­соў «брэж­неў­ска­га за­стою» і жоў­тыя лям­пач­кі на нім­бе Ма­ці Бо­жай — як на атрак­цы­ёнах цыр­ку-ша­пі­то. Гля­дзе­ль­ню і экран­ныя воб­ра­зы па­цы­ентаў Ду­яноў­ска­га псі­ха­неў­ра­ла­гіч­на­га до­ма-інтэр­на­та ўраў­ня­лі ў не­пе­ра­адоль­­най мля­вас­ці пе­рад фа­ту­мам праз пра­екцыю (мас­так ві­дэ­ашэ­ра­гу Яўген Чар­няў­скі).

 

На дра­ма­тыч­най сцэ­не Юра Дзі­ва­коў ства­рыў ві­до­віш­ча па за­ко­нах тэ­атра ля­лек (ца­цач­ныя ко­ні на кі­ях, па­чвар­ныя га­ло­вы ко­ню­ха і ба­ць­коў пад­лет­ка, ля­ль­кі юна­га па­цы­ента і са­мо­га ле­ка­ра ў воб­ра­зе не­маў­ля­ці). У па­мі­ра­юча­га, да яко­га ноч­чу вы­ехаў Ле­кар, — агід­ная ра­на з чар­вя­ка­мі, якіх па­ста­ноў­шчык пе­ра­тва­рыў у раз­ві­та­ль­ныя бар­во­выя ру­жы. На­ват не аб­сле­да­ваў­шы па­цы­ента-хлоп­чы­ка, Ле­кар аб­ві­на­ва­ціў яго­ную ма­ці ў тым, што яна про­ста апа­іла дзі­ця ка­ваю (маў­ляў, каб сын уз­ба­дзё­рыў­ся і доб­ра пра­ца­ваў). Ды­ялог з пад­лет­кам — умоў­насць, гэ­та ўнут­ра­ны ма­на­лог Ле­ка­ра (ці раз­умеў той ся­лян­скую га­вор­ку шмат­на­цы­яна­ль­най Аўстра-Ву­гор­скай імпе­рыі?). У сак­ра­ль­най сцэ­не Ле­кар на­ра­дзіў не аб­страк­тнае не­маў­ля і не Зба­ві­це­ля, а са­мо­га ся­бе. Ка­лі, па­вод­ле на­род­на­га звы­чаю, Ле­ка­ра рас­пра­ну­лі і па­кла­лі по­бач з хво­рым, ён ура­та­ваў ду­шу хлоп­чы­ка, але згу­біў сваю. Пер­са­на­жа пад­ма­нуў асаб­лі­вы час, ка­лі лёг­ка стра­ціць ве­ру ў ча­ла­ве­ка ды пры­няць пра­па­но­ву д’яб­ла.

 

Дзі­ва­коў рас­па­вёў гіс­то­рыю пра аб­са­лют­ную датк­лі­васць ча­ла­ве­ка пе­рад Бо­гам, пры­зна­чэн­нем і гіс­та­рыч­ным ча­сам. Не ад­на д’ябла­ва ня­вес­та, але ад­ра­зу дзве — Ру­жа і Ле­кар у шлюб­ных убо­рах — па­ўста­лі пе­рад аб­ліч­чам хта­ніч­най Ма­дон­ны. І яе во­чы, за­плюш­ча­ныя ця­гам уся­го дзея­ння, ад­кры­лі­ся і за­пла­ка­лі кры­ва­вы­мі сля­зь­мі, што для існа­га вер­ні­ка — доб­ры знак. Кра­са­моў­ны фі­нал на­поў­ніў­ся дзі­ця­чы­мі ка­ляд­ны­мі гім­на­мі па-ня­мец­ку і бет­хо­вен­скай одай «Да ра­дас­ці».

 

Па­ста­но­вач­ны жанр «андан­тэ» ўва­со­біў пры­ро­ду са­май пяш­чот­най, па­во­ль­най і плыў­най па­вод­ле тэм­па­рыт­му па­ста­ноў­кі Дзі­ва­ко­ва, і шмат у чым гэ­ты рытм за­да­ла са­ма бе­ла­рус­кая мо­ва. У чар­го­вым спек­так­лі на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра рэ­жы­сёр ізноў звяр­нуў­ся да хрыс­ці­янска­га по­стма­дэр­ну, пра­цяг­нуў экс­пе­ры­мент і по­шук, зболь­­ша­га за­яўле­ны ў пра­цах «КПД» («Кры­жо­вы­па­ход­дзя­цей») па­вод­ле Андрэя Іва­но­ва ў цэн­тры Art Corporation і «Pozory» («З’я­ва») па­вод­ле Юліі Жа­доў­скай у бе­лас­тоц­кім тэ­атры «Чэ­ра­ва».

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі