Стан­цуй сваю бі­ягра­фію

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ НО­ВА­ГА ТЭ­АТРА MALÁ INVENTURA Ў ЧЭ­ХІІ
Мэ­та фэс­ту — пра­соў­ван­не чэш­ска­га най­ноў­ша­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва ў ла­каль­­най і між­на­род­най ку­ль­тур­най пра­сто­ры. Дзе­ля гэ­та­га на фо­рум за­пра­ша­ецца вя­лі­кая ко­ль­касць экс­пер­таў — ку­ра­та­раў, кры­ты­каў, прадзю­са­раў, ды­рэк­та­раў кам­па­ній, фес­ты­ва­ляў і арт-інсты­ту­цый, фун­да­та­раў (на сё­лет­нюю імпрэ­зу з’еха­ла­ся 150 гас­цей з 17 кра­ін).

Га­лоў­ным іні­цы­ята­рам Malá inventura (на­зва пе­ра­кла­да­ецца як «не­вя­ліч­кі інвен­тар») з’яўля­ецца не­за­леж­ная арга­ні­за­цыя «Но­вая сет­ка», якая з 2004 го­да пад­трым­лі­вае раз­віц­цё экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тэ­атра­ль­ных і пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык. З гэ­тай мэ­тай ла­дзяц­ца што­га­до­выя рэ­зі­дэн­цыі для твор­цаў і арт-ме­не­джа­раў, куль­­тур­ны аб­мен па­між Пра­гай і Бер­лі­нам Pralin, пра­ект «Но­вая кроў на сцэ­не», што прэ­зен­туе ра­бо­ты па­чат­коў­цаў ад тэ­атра, ад­ука­цый­ны інтэн­сіў «Арт-бра­ма», на­кі­ра­ва­ны на вы­ву­чэн­не маж­лі­вас­цей су­час­на­га сцэ­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, сіс­тэ­ма­тыч­ныя кан­су­ль­та­цыі і трэ­нін­гі па пы­тан­нях фі­нан­са­ван­ня і гран­та­вай па­лі­ты­кі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры, шко­ла экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэ­атра для дзя­цей, на­рэш­це, анлайн-ча­со­піс, на ста­рон­ках яко­га пуб­лі­ку­юцца ма­тэ­ры­ялы, пры­све­ча­ныя са­мым акту­аль­ным пра­бле­мам пер­фа­ма­тыў­ных мас­тац­тваў у Чэ­хіі і све­це.

 

Фес­ты­валь ура­зіў сва­ёй маш­таб­нас­цю. На пра­ця­гу дзе­вя­ці дзён пуб­лі­ка ўба­чы­ла 62 спек­так­ля на 20-ці (!) не­за­леж­ных пля­цоў­ках, ся­род іх бы­лі му­зеі, клу­бы, га­ле­рэі, арт-цэн­тры, сту­дыі, ба­роч­ныя і су­час­ныя тэ­атра­ль­ныя збу­да­ван­ні, экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя пра­сто­ры. У ад­па­вед­нас­ці з эстэ­ты­кай но­ва­га тэ­атра арга­ні­за­та­ры не аб­мя­жоў­ва­юць ся­бе жан­ра­ва-ві­да­вы­мі рам­ка­мі. Digital performance і да­ку­мен­та­ль­ны та­нец, site-specific art і но­вы цырк, contemporary dance і інтэр­дыс­цып­лі­нар­ны пер­фор­манс, ві­зу­аль­ны і фі­зіч­ны тэ­атр — спек­так­лі фо­ру­му прад­эман­стра­ва­лі раз­на­стай­насць спо­са­баў ця­лес­на­га са­ма­вы­яўлен­ня, зра­біў­шы га­лоў­ную стаў­ку на экс­пе­ры­мен­та­ль­насць і не­вер­ба­ль­ны ха­рак­тар ка­му­ні­ка­цыі. «Наш фес­ты­валь — гэ­та аль­тэр­на­ты­ва ма­са­ва­му прад­укту. Мы дэ­ман­стру­ем шы­ро­кай пуб­лі­цы ка­лек­ты­вы, якія экс­пе­ры­мен­ту­юць, ад­гу­ка­юцца на са­цы­яку­ль­тур­ныя тэн­дэн­цыі су­час­нас­ці, ства­ра­ючы на іх асно­ве ўлас­ную тэ­атра­ль­ную эстэ­ты­ку», — га­во­рыць ды­рэк­тар­ка Malá inventura Ад­ры­яна Свет­лі­ка­ва.

 

На­сы­ча­ная пра­гра­ма фэс­ту падзя­ля­ла­ся на асноў­ную і да­дат­ко­вую, кож­ная скла­да­ла­ся з не­ка­ль­кіх бло­каў. Пер­шая ўклю­ча­ла шо­укейс чэш­ска­га но­ва­га тэ­атра, плат­фор­му экс­пе­ры­мен­та­ль­ных ра­бот ма­ла­дой твор­чай ге­не­ра­цыі, прэ­зен­та­цыю най­бо­льш знач­ных іні­цы­ятыў бер­лін­скай арт-сцэ­ны, ад­мыс­ло­вы пра­ект «Пе­ра­лёт­ныя птуш­кі», прад­стаў­ле­ны твор­час­цю пра­фе­сі­яна­лаў, якія не ма­юць па­ста­яннай сцэ­ны, дэ­ман­стра­цыю вы­ні­каў арт-рэ­зі­дэн­цый, што пра­во­дзяц­ца па іні­цы­яты­ве «Но­вай сет­кі». Дру­гая скла­да­ла­ся з твор­чых май­стэр­няў для дзя­цей, се­мі­на­раў па ві­дэ­аман­та­жы, дыс­ку­сій і аб­мер­ка­ван­няў спек­так­ляў, экс­кур­сій па зна­ка­мі­тых пра­жскіх арт-пля­цоў­ках, не­твор­кінг-се­сій, мар­ке­ту пра­ектных ідэй.

 

Усе па­ка­за­ныя ра­бо­ты вы­лу­ча­лі­ся па­вы­ша­най тэх­на­ла­гіч­нас­цю, раз­ві­тай свет­ла­вой дра­ма­тур­гі­яй, за­йздрос­ным май­стэр­ствам пра­цы з прад­мет­ным ася­род­дзем і сцэ­ніч­ным аб­ста­ля­ван­нем ва ўсёй яго раз­на­стай­нас­ці. Пры гэ­тым ураж­ва­ла не то­ль­кі ба­гац­це ві­зу­аль­ных эфек­таў, але і асэн­са­ва­насць іх вы­ка­рыс­тан­ня, умен­не з да­па­мо­гай знеш­ніх пры­ёмаў рас­кры­ваць воб­раз­на-кан­цэп­ту­аль­ную сут­насць тво­ра. Гэ­тая асаб­лі­васць бы­ла ўлас­ці­вая спек­так­лям як зна­ных май­строў, так і па­чат­коў­цаў. Та­ко­му вы­ні­ку спры­яе шмат­га­до­вая пра­гра­ма ад­па­вед­ных рэ­зі­дэн­цый і трэ­нін­гаў, якія з іні­цы­яты­вы «Но­вай сет­кі» пра­во­дзяц­ца ва ўсіх рэ­гі­ёнах Чэ­хіі.

 

Яшчэ ад­на асаб­лі­васць чэш­ска­га но­ва­га тэ­атра — га­ры­зан­та­ль­ны, ад­кры­ты ха­рак­тар мас­тац­кай ка­му­ні­ка­цыі, на­кі­ра­ва­най на дэ­кан­струк­цыю іе­рар­хіч­най па­ры гля­дач/артыст і пе­ра­асэн­са­ван­не мес­ца пуб­лі­кі ў пер­фар­ма­тыў­най пра­сто­ры. Мно­гім фес­ты­ва­ль­ным спек­так­лям бы­ла ўлас­ці­вая ад­мыс­ло­вая са­цы­яль­ная скі­ра­ва­насць, інтэ­рак­тыў­насць, уклю­чэн­не ў агу­ль­ны экс­пе­ры­мент і пер­фор­ме­ра, і гле­да­ча. Вя­лі­кую ці­ка­васць у гэ­тым пла­не вы­клі­ка­ла аўды­яві­зу­аль­нае тан­ца­ва­ль­нае прад­стаў­лен­не «Ку­льт за­ня­тас­ці» не­за­леж­на­га гур­та T.I.T.S. (Чэ­хія-Да­нія-На­рве­гія). У цэн­тры ўва­гі ха­рэ­ограф­кі Не­лы Кар­не­та­вай па­ўстаў фе­но­мен та­та­ль­най за­гру­жа­нас­ці су­час­на­га ча­ла­ве­ка, па­ўдзе­ль­ні­чаць у да­сле­да­ван­ні яко­га пра­па­ноў­ва­ла­ся гле­да­чам на­роў­ні з артыс­та­мі. Эма­цый­най да­лу­ча­нас­ці вы­ка­наў­цы да­ма­га­лі­ся з да­па­мо­гай свя­до­ма­га па­ру­шэн­ня кан­вен­цый кла­січ­на­га тэ­атра. У про­ці­ва­гу агуль­­нап­ры­ня­тым нор­мам тэ­атра­ль­на­га эты­ке­ту гле­да­чоў тут пра­сі­лі не ад­клю­чаць тэ­ле­фо­ны, не са­ро­мец­ца ка­мен­та­ваць і за­да­ваць пы­тан­ні артыс­там у агу­ль­ным ча­це і дзя­ліц­ца ў сац­сет­ках пра­мы­мі эфі­ра­мі з мес­ца падзеі. Тан­ца­ва­ль­ныя эпі­зо­ды, спе­вы, імпра­ві­за­ва­ныя акцёр­скія ма­на­ло­гі пе­ра­меш­ва­лі­ся з інтэрв’юі­ра­ван­нем пуб­лі­кі. «Што для ця­бе зна­чыць по­спех? Та­бе пад­аба­ецца быць за­ня­тым? Як ты спраў­ля­ешся са стрэ­сам? Та­бе ха­пае ча­су на ад­па­чы­нак?..» — ад­ка­зы на шмат­лі­кія пы­тан­ні пе­ра­тва­ра­лі гле­да­чоў з па­сіў­ных на­зі­ра­ль­ні­каў у акцё­раў, пра­ва­ка­ва­лі пуб­лі­ку пе­ра­жы­ваць спек­такль з улас­ным удзе­лам і ўздзей­ні­чаць на яго ха­ду.

 

Скраз­ной тэ­май фес­ты­ва­лю зра­бі­ла­ся так зва­ная «па­мяць це­ла», асэн­са­ван­не якой не страч­вае акту­аль­нас­ці ў сус­вет­ным тэ­атра­ль­ным і тан­ца­­валь­ным мас­тац­тве ўжо не пер­шае дзе­ся­ці­год­дзе. Тэ­атраз­наў­ца На­тал­ля Яку­ба­ва адзна­чае, што ў 1990-я — 2000-я ў гу­ма­ні­та­рыс­ты­цы ад­быў­ся па­ва­рот ад гіс­то­рыі да па­мя­ці, «ад аб­страк­тна­га, аб’екты­віс­цка­га ве­дан­ня да ве­дан­ня пра­чу­ла­га інтым­на, ве­дан­ня ўва­соб­ле­на­га». Мес­цам па­мя­ці і інстру­мен­там па яе ажыў­лен­ні мо­жа стаць усё, што за­ўгод­на, у тым лі­ку і це­ла. Сён­ня ў гэ­тым на­прам­ку пра­цу­юць мно­гія ха­рэо­гра­фы, ся­род іх Ра­шыд Урам­дан, Са­ша Ва­льц, Жэ­ром Бэль, Во­ль­га дэ Со­та, Мар­цін На­хбар, Аліў­е Дзю­буа і інш. Так, вя­до­мы фран­цуз­скі ха­рэ­ограф вен­гер­ска­га па­хо­джан­ня Жо­зэф Надж сцвяр­джае: «Па­мяць — адзі­нае, што для мя­не ма­тэ­ры­яль­на. Мне ці­ка­ва тое, з ча­го я скла­да­юся. <…> Гэ­та адзі­ны спо­саб ства­рыць па-сап­раў­дна­му аўтар­скі спек­такль». А Аліў­е Дзю­буа ў пер­фор­ман­се «Маё це­ла вы­хо­дзіць на свят­ло дня» ця­гам дзвюх га­дзін рас­па­вя­дае пра сваё жыц­цё ў мас­тац­тве, уз­наў­ля­ючы бы­лыя ро­лі, сі­ту­ацыі, ка­лег, з які­мі да­вя­ло­ся су­пра­цоў­ні­чаць. Тан­цоў­шчык у пад­обных па­ста­ноў­ках пе­ра­стае аб­апі­рац­ца на лі­та­ра­тур­на-дра­ма­тур­гіч­ны ма­тэ­ры­ял, а ства­рае імпра­ві­за­цый­ны тэкст, чэр­па­ючы воб­ра­зы з улас­ных успа­мі­наў і на­зі­ран­няў, якія за­хоў­вае це­ла і яго кі­нес­тэ­тыч­ная па­мяць.

 

Па­ка­за­ль­ным у гэ­тым сэн­се стаў спек­такль «Да­вай­це тан­ца­ваць!» зна­ка­мі­та­га чэш­ска­га тан­ц­тэ­атра VerTeDance, ство­ра­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве рэ­жы­сёр­кі Пет­ры Тэй­на­ра­вай і вы­ка­наў­цаў. «Фі­зіч­ная да­ку­мен­та­ль­ная п’еса пра contemporary dance» — та­кое жан­ра­вае азна­чэн­не да­юць аўта­ры сва­ёй па­ста­ноў­цы, змяш­ча­ючы ў яе цэнтр артыс­таў і іх (аўта)бі­ягра­фіч­ныя гіс­то­рыі. Пад­час прад­стаў­лен­ня вы­ка­наў­цы не пе­ра­ўва­саб­ля­юцца ў іншых пер­са­на­жаў, а шчы­ра і ад­кры­та рас­па­вя­да­юць пра ся­бе: дзе, ка­лі і як яны ста­лі тан­ца­ваць; што іх ці­ка­віць у мас­тац­тве; пра траў­мы і пе­ра­адо­лен­не не­да­хо­паў; пра тэх­ні­кі, якія за­сво­ілі іх це­лы. «Я па­ча­ла тан­ца­ваць, бо гэ­та­га ха­це­ла мая ма­ці. Дзя­ку­ючы ба­ле­ту маё це­ла ста­ла дыс­цып­лі­на­ва­ным, што ад­бі­ла­ся і на па­ўся­дзён­ным жыц­ці», — рас­па­вя­дае ад­на з артыс­так, дэ­ман­стру­ючы ўзор­ную вы­ва­рат­насць і дзі­вос­ны пад’ём. Ад­нак спек­такль не з’яўля­ецца лі­рыч­най «спо­вед­дзю на тэ­му»: фак­ты інды­ві­ду­аль­най бі­ягра­фіі ста­но­вяц­ца на­го­дай для раз­ваг пра мас­тац­кую спе­цы­фі­ку су­час­на­га тан­ца. «У contemporary dance мы не ад­каз­ва­ем на пы­тан­не "ча­му". Мы пы­та­ем — "што" і "як"», — га­во­рыць яшчэ ад­на артыс­тка.

 

Та­нец у спек­так­лі VerTeDance па­ўста­ваў но­сь­бі­там пэў­най мас­тац­кай і са­цы­яль­най інфар­ма­цыі, дзей­сным спо­са­бам пра­пра­цоў­кі «аса­біс­та­га» і яго ця­лес­най арты­ку­ля­цыі. Пад­обны пад­ыход па­збаў­ляе тан­ца­ва­ль­нае мас­тац­тва гер­ме­тыч­нас­ці ўлас­ных эстэ­тыч­ных меж­аў, на што звяр­тае ўва­гу да­след­чык Андрэ Ле­пе­кі: «Сён­ня мы ба­чым на­ма­ган­не па раз­бу­рэн­ні дыс­цып­лі­нар­най ад­асоб­ле­нас­ці і на­стой­лі­вае стаў­лен­не да тан­ца як да воб­лас­ці пэў­ных ве­даў».

 

Акра­мя фес­ты­ва­лю ў Пра­зе, во­сен­ню Malá іnventura ахо­піць іншыя рэ­гі­ёны. Та­кая рэ­гу­ляр­ная пра­кты­ка спры­яе дэ­цэн­тра­лі­за­цыі ку­ль­тур­на­га жыц­ця ў Чэ­хіі. Па­га­дзі­це­ся, ве­ль­мі ка­рыс­ны і вар­ты пе­ра­йман­ня дос­вед.