Пра­слу­ха­нае Дзміт­ры­ем Пад­бя­рэз­скім

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

«ЛЮБ­ЛЮ» Змі­цера Вай­цюш­ке­віча, «ЦАР-АГОНЬ» этна-трыа «Троі­ца» і «ТА­КАЯ ДОЎ­ГАЯ ЗІ­МА» Вік­тара Шал­ке­віча.

«ЛЮБ­ЛЮ». Змі­цер Вай­цюш­ке­віч. Аўтар­скае вы­дан­не, 2018.

 

Змі­цер Вай­цюш­ке­віч у дру­гі раз звяр­нуў­ся да па­эзіі Ма­якоў­ска­га. Пер­шы аль­бом «MW» да­та­ва­ны 2005-м, яго­ная прэ­зен­та­цыя ад­бы­ла­ся ў тым лі­ку ў мас­коў­скім му­зеі па­эта. З той плыт­кі ў но­вую пра­гра­му ўвай­шлі не­ка­то­рыя пес­ні, якія бы­лі гэ­тым раз­ам ве­ль­мі істот­на пе­ра­асэн­са­ва­ны. Пры­кла­дам, «Брук­лин­ский мост», што, ад­роз­на ад пер­шай, блю­за­вай вер­сіі, на­бы­ла ад­чу­ва­ль­на ро­ка­вае ад­цен­не. На­огул гэ­тую кру­жэл­ку най­перш вы­зна­ча­юць ве­ль­мі вы­со­кай якас­ці ды да­клад­нас­ці аран­жа­ван­ні. Як за­свед­чыў сам му­зы­ка, пад­час пад­рых­тоў­кі да за­пі­су ён то­ль­кі вы­кла­даў ка­ле­гам ідэі і на­кі­ды ме­ло­дый, якія по­тым шлі­фа­ва­лі­ся ўжо су­по­ль­на. У гэ­тым удзе­ль­ні­ча­лі най­перш му­зы­кан­ты джаз-гур­та Apple Tеа, іх май­стэр­ства ў га­лі­не аран­жа­ван­няў не вы­клі­кае сум­нен­няў. І ў вы­ні­ку та­кія тво­ры, як «Ночь», «Что вы­шло», «Ты» (амаль чыс­та джа­за­вая п’еса!), ро­бяць не­ве­ра­год­нае ўра­жан­не. Дзве пес­ні гу­чаць па-бе­ла­рус­ку. Гэ­та «Па­слу­хай­це» (пе­ра­клад Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на) і «Раз­мо­ва з фі­нін­спек­та­рам пра па­эзію» (пе­ра­клад Ві­та­ля Рыж­ко­ва). Апош­ні твор — на­огул сюр­прыз: ён за­пі­са­ны ў рэ­па­вай сты­ліс­ты­цы ў вы­ка­нан­ні са­мо­га пе­ра­клад­чы­ка з ве­ль­мі ўда­лым, тон­кім бі­там. Апроч та­го, плыт­ка ўтрым­лі­вае й інстру­мен­та­ль­ныя вер­сіі асоб­ных пе­сень, як, на­прык­лад, уз­орную зноў жа па аран­жа­ван­ні «Не­воз­мож­но».

 

Мож­на зга­даць, што яшчэ Ула­дзі­мір Му­ля­він раз­ам з «Пес­ня­ра­мі» ў свой час звяр­таў­ся да па­эзіі Ма­якоў­ска­га, якая ве­ль­мі ня­прос­та над­аец­ца да ўва­саб­лен­ня ў му­зы­цы. І тая пра­гра­ма вы­клі­ка­ла надзвы­чай не­адназ­нач­ныя ацэн­кі. Ду­ма­ецца, у Вай­цюш­ке­ві­ча Ма­якоў­скі «лёг», ка­лі так мож­на ска­заць, на му­зы­ку бо­льш па­спя­хо­ва і арга­ніч­на.

 

«ЦАР-АГОНЬ». Этна-трыа «Троі­ца». Аўтар­скае вы­дан­не, 2019.

 

Му­сіў у вы­ні­ку сам са­бе пры­знац­ца: «Цар-Агонь» — тая пра­гра­ма, якая з усіх вы­да­дзе­ных ка­лек­ты­вам па­кі­дае най­бо­льш моц­нае ўра­жан­не. Ды та­кое, што яе му­зы­ка па­сля не­ка­ль­кіх пра­слух­ван­няў пра­цяг­вае гу­чаць у га­ла­ве ды пры­му­шае звяр­тац­ца да ся­бе зноў і зноў. Як і ра­ней, сыг­ра­насць удзе­ль­ні­каў трыа ся­гае ці не за­воб­лач­ных вы­шы­няў, іх дзі­вос­нае ўза­ема­адчу­ван­не про­ста за­хап­ляе і вы­лі­ва­ецца ў не­шта ці не ма­ну­мен­та­ль­нае з пун­кту гле­джан­ня кам­па­зі­цыі. Але, на маю дум­ку, га­лоў­ны плён пра­гра­мы за­ле­жаў ад пер­ша­па­чат­ко­ва вы­зна­ча­най ідэі, пра якую рас­па­вёў Іван Кір­чук. А ме­на­ві­та: ухіл у ка­мер­насць гу­чан­ня, што да­зва­ляе най­перш мак­сі­ма­ль­на на­блі­зіц­ца да слу­ха­ча, ура­зіць яго на­ту­ра­ль­нас­цю ды шчы­рас­цю пад­ачы. І гэ­та атры­ма­ла­ся вы­дат­на! «Зі­ма з ле­там», «Ад­аме», «Ле­та», «Шчад­ру­ха», «Ой, маю» — тво­ры про­ста да­ска­на­лыя з гле­дзіш­ча арга­ні­за­цыі му­зыч­най асно­вы і яе ўва­саб­лен­ня, та­нют­ка зба­лан­са­ва­на­га і ўзор­на за­на­та­ва­на­га. Так, у кам­па­зі­цыі «Зі­ма з ле­там» звяр­тае на ся­бе ўва­гу вы­на­ход­лі­вая парт­ыя гі­та­ры, якая пры­сут­ні­чае ў пес­ні надзвы­чай уту­ль­на, да­рэ­чы. Тое ж мож­на па­чуць і ў тво­ры «Мя­дзведзь», які тры­ма­ецца на вель­мі смач­ным, ты­по­вым для рок-му­зы­кі гі­тар­ным ры­фе, што тут вы­дат­на да мес­ца.

 

Тым не менш удзе­ль­ні­кі этна-трыа «Троіца» не ад­ыхо­дзяць ад не­ка­лі аб­ра­най ме­то­ды­кі ства­рэн­ня пе­сень. Іх асно­ва — на­род­ныя тэк­сты, на якія пі­шац­ца аўтар­ская му­зы­ка. Пра­гра­ма «Цар-Агонь» ліш­ні раз па­цвер­дзі­ла, што ў сэн­се ад­чу­ван­ня вы­ка­наў­ца­мі пры­род­най ме­ло­ды­кі тэк­стаў і іх да­лей­ша­га му­зыч­на­га ўва­саб­лен­ня му­зы­кі трыа дэ­ман­стру­юць най­вы­шэй­шы пі­ла­таж.

 

«ТА­КАЯ ДОЎ­ГАЯ ЗІ­МА». Вік­тар Шал­ке­віч. 2 CD. Аўтар­скае вы­дан­не, 2019.

 

Да 60-год­дзя вя­до­мы акцёр і му­зы­ка пад­рых­та­ваў пад­вой­ны аль­бом — сво­еа­саб­лі­вую анта­ло­гію, якая дае маг­чы­масць тым, хто ра­ней не сус­тра­каў­ся з яго­ны­мі тво­ра­мі, атры­маць ці не да­ска­на­лую інфар­ма­цыю пра сты­ліс­ты­ку, агу­ль­ную скі­ра­ва­насць му­зыч­най пра­кты­кі артыс­та. Яго, мне ду­ма­ецца, не ве­ль­мі да­клад­на за­ліч­ваць да вы­ка­наў­цаў ме­на­ві­та бар­даў­скай пес­ні. Та­му што твор­часць Шал­ке­ві­ча ку­ды бо­льш шы­ро­кая па ахо­пе, асаб­лі­ва ка­лі слу­хаць яго­ныя пес­ні, за­фік­са­ва­ныя ў сту­дыі су­по­ль­на з акам­па­ну­ючым бэн­дам.

 

Пер­шая плыт­ка аль­бо­ма — гэ­та 14 га­лоў­ным чы­нам ба­лад, на­пі­са­ных ця­гам мно­гіх га­доў. За­ўва­жу, што пра­ктыч­на ўсе яны не стра­ці­лі так бы мо­віць све­жас­ці. Дру­гая плыт­ка — пес­ні апош­ня­га ча­су. Ме­на­ві­та яна і вы­клі­ка­ла аса­біс­та ў мя­не най­бо­ль­шую ці­ка­васць. Ха­це­ла­ся пе­ра­ка­нац­ца: ці змя­ніў­ся аўтар і вы­ка­наў­ца, ка­лі й змя­ніў­ся, дык у які бок па­кро­чыў? Плыт­ка тая не рас­ча­ра­ва­ла.

 

Ад­но што ха­рак­тэр­най для Вік­та­ра іро­ніі ў пес­нях па­ме­не­ла, ча­го, пра­ўда, не ска­жаш пра прад­мо­вы да кож­най з іх. Дру­гі мо­мант — асно­ва тых пе­сень. Блюз, да яко­га ён час­та і здаў­на звяр­таў­ся, за­стаў­ся на па­ра­дку дня («Блюз за­мкнё­на­га ко­ла», «Вяс­на-блюз»), хоць пры гэ­тым, зноў жа ў па­ра­ў­нан­ні з мі­ну­лым, бо­льш зра­бі­ла­ся лі­ры­кі («Мая ка­ха­ная, што ў ле­се жы­ве», «Наш бед­ны вяс­ко­вы Бог»). І ў цэ­лым ця­пе­раш­ні, юбі­лей­ны Шал­ке­віч усё ж па­ўстаў кры­ху бо­льш па­мяр­коў­ным, стры­ма­ным, і гэ­та, ад­нак, ані­як яму не шко­дзіць. Як і ра­ней, слу­хаю яго з за­да­ва­ль­нен­нем і на­ват аса­ло­даю. Хоць бы та­му, што ў рэ­пер­ту­ары Вік­та­ра Шал­ке­ві­ча ня­ма та­кіх пе­сень, пра якія хо­чац­ца вы­гук­нуць яму, як акцё­ру: «Не ве­ру!» Абы плён­ных зім бы­ло ў яго­ным жыц­ці яшчэ шмат!