Як ства­рыць кан­цэр­тмай­стар­скую шко­лу

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ГА­ВО­РАЦЬ ВЫ­ХА­ВАН­КІ ЭДЗІ ТЫР­МАНД
ПРА ПЕД­АГО­ГА ЛЕПШ ЗА ЎСЁ МО­ГУЦЬ СКА­ЗАЦЬ ЯГО­НЫЯ ВУЧ­НІ. ПРА ЭДЗІ ТЫР­МАНД РАС­ПА­ВЯ­ДА­ЮЦЬ СА­МЫЯ ВЯ­ДО­МЫЯ ЯЕ ВЫ­ХА­ВАН­КІ, ЯКІЯ НЕ­ЎЗА­БА­ВЕ ЗА­НЯ­ЛІ ВЯ­ДУ­ЧЫЯ ПА­ЗІ­ЦЫІ Ў КАН­ЦЭР­ТМАЙ­СТАР­СКАЙ ПРА­ФЕ­СІІ. ІНТЭР­В’Ю З ІМІ ЗА­ПІ­СА­НАЕ Ў 2000-М, КА­ЛІ КАМ­ПА­ЗІ­ТАР І ПЕД­АГОГ ЯШЧЭ БЫ­ЛА ЖЫ­ВАЯ. ГЭ­ТЫЯ РАЗ­ВА­ЖАН­НІ ВАР­ТЫЯ ЯШЧЭ І ТА­МУ, ШТО КАН­ЦЭР­ТМАЙ­СТРЫ, АД МАЙ­СТЭР­СТВА ЯКІХ ЧАС­ТА ЗА­ЛЕ­ЖЫЦЬ ГЛЫ­БІ­НЯ І МАШ­ТАБ­НАСЦЬ ВОБ­РА­ЗА, СТВО­РА­НА­ГА СА­ЛІС­ТАМ ОПЕ­РЫ, ДО­СЫЦЬ РЭ­ДКА СТА­НО­ВЯЦ­ЦА АБ’ЕКТАМ ГРА­МАД­СКАЙ УВА­ГІ.

 

Пер­шай вы­пус­кні­цай Эдзі Май­се­еўны бы­ла Ла­ры­са Тал­ка­чо­ва. Па­зней яна ста­ла за­слу­жа­най артыс­ткай Бе­ла­ру­сі, вя­ду­чым кан­цэр­тмай­страм бе­ла­рус­кай опе­ры, дзе да­па­маг­ла ства­рыць яркія і ад­мет­ныя воб­ра­зы не ад­на­му спе­ва­ку. Ся­род іх бы­лі на­шы опер­ныя зор­кі Свят­ла­на Да­ні­люк, Іры­на Шы­ку­но­ва, Люд­мі­ла Ко­лас, Ярас­лаў Пят­роў. Тал­ка­чо­ва — па­том­ны му­зы­кант, яе ба­ць­ка, на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ся­мён Тал­ка­чоў, быў вя­до­мым у рэ­спуб­лі­цы опер­ным кан­цэр­тмай­страм. Ён сам вы­кла­даў у Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі і, тым не менш, ад­даў да­чку ў клас Тыр­манд.

 

Ла­ры­са Ся­мё­наў­на, як вы лі­чы­це, Эдзі Май­се­еўна да­ва­ла сва­ім вуч­ням агу­ль­ную кан­цэр­тмай­стар­скую ба­зу ці яе за­нят­кі ме­лі спе­цы­ялі­за­ва­ную скі­ра­ва­насць?

 

— Яна — асо­ба не­звы­чай­ная, ва­ло­дае вя­лі­кай эру­ды­цы­яй, мае ве­ль­мі ясны, кры­ху іра­ніч­ны роз­ум. Час­та яна здзіў­ля­ла не­ча­ка­ны­мі ці­ка­вы­мі за­ўва­га­мі, па­сля ча­го па­чы­на­еш іна­чай ста­віц­ца да тво­ра, які вы­ву­чыў і, зда­ва­ла­ся б, доб­ра ве­да­еш. Ня­гле­дзя­чы на ста­лы ўзрост, яна і ця­пер за­ха­ва­ла ясны роз­ум, ду­мае па-ма­ла­до­му.

 

Што да спе­цы­ялі­за­цыі... Я б ска­за­ла, што яна да­ва­ла маг­чы­масць са­бе як пед­аго­гу пан­азі­раць за сту­дэн­там, уба­чыць, ку­ды ён імкнец­ца. У за­леж­нас­ці ад гэ­та­га і за­йма­ла­ся з ім да­лей. Эдзі Май­се­еўна да­ва­ла агу­ль­ны ком­плекс ве­даў, а сту­дэнт на асно­ве гэ­та­га мог вы­бі­раць тое, што яму блі­жэй, бо­льш ці­ка­вае і пры­ваб­нае.

 

Вы са­мі вы­кла­да­еце ў Ака­дэ­міі му­зы­кі.

 

— Так, пэў­ную ко­ль­касць га­доў вы­кла­даю. Ба­за, якую атры­ма­ла ў свой час ад Эдзі Тыр­манд, ве­ль­мі да­па­ма­гае ў пра­цы. Час­ця­ком вяр­та­юся дум­ка­мі да та­го, што яна па­тра­ба­ва­ла, да яе пад­ка­зак. У мя­не ба­га­ты кан­цэр­тмай­стар­скі дос­вед пра­цы з са­ліс­та­мі ў опе­ры, фі­лар­мо­ніі. Вя­до­ма, у вы­клад­чыц­кай дзей­нас­ці яго вы­ка­рыс­тоў­ваю. Але ба­гаж, атры­ма­ны ў кан­сер­ва­то­рыі, — важ­ны пад­му­рак.

 

Вы пра­цу­еце ў опер­ным тэ­атры. Ці ўплы­вае гэ­та на пра­цэс вы­кла­дан­ня?

 

— Я б так не ска­за­ла. У нас ёсць пэў­ная пра­гра­ма на­ву­чан­ня сту­дэн­таў, якой пры­трым­лі­ва­емся. Але, вя­до­ма, вы­ву­ча­ем з імі кла­ві­ры, сцэ­ны з опер. Імкну­ся рас­тлу­ма­чыць сту­дэн­там спе­цы­фі­ку та­кой пра­цы, па­ко­ль­кі ве­даю спра­ву знут­ры.

 

Вы пры­йшлі ў му­зы­ку пад уплы­вам ба­ць­кі — ча­му ж ме­на­ві­та па кан­цэрт­май­стар­скім кла­се за­йма­лі­ся не ў яго, пры­зна­на­га май­стра гэ­тай спра­вы, а ў Эдзі Май­се­еўны?

 

— Сап­раў­ды, ба­ць­ка ў гэ­ты час вы­кла­даў у кан­сер­ва­то­рыі, ён вы­со­ка ца­ніў Тыр­манд, яе пед­ага­гіч­ныя здо­ль­нас­ці, эру­ды­цыю і лі­чыў, што для мя­не бу­дзе ка­рыс­на за­ймац­ца ме­на­ві­та ў яе. Ад­нак ён ні­ко­лі не ад­маў­ляў­ся мя­не пра­кан­су­ль­та­ваць, што­сь­ці пад­ка­заць і да­па­маг­чы. Акра­мя та­го, я маг­ла на­зі­раць, як ён пра­цуе з спе­ва­ка­мі, а гэ­та са­мая вя­лі­кая шко­ла. Ён меў ка­ла­са­ль­ны до­с­вед пра­цы са спе­ва­ка­мі, вы­сту­паў і як са­ліст. У свой час пра­ца­ваў пад кі­раў­ніц­твам вы­дат­на­га рус­ка­га ды­ры­жо­ра Мі­ка­лая Га­ла­ва­на­ва. Гэ­ты ўні­­каль­­ны пра­фе­сій­ны во­пыт я ўвесь час ад­чу­ва­ла і зна­хо­дзі­ла­ся пад яго вя­лі­кім уплы­вам. А тое, што ву­чы­ла­ся ў Эдзі Май­се­еўны, да­ва­ла мне маг­чы­масць чэр­паць і ад­туль, і ад­сюль.

 

* * *

 

Ад­на з вя­до­мых бе­ла­рус­кіх кан­цэр­тмай­страў, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Ла­ры­са Мак­сі­ма­ва так­са­ма вы­йшла з кла­са Тыр­манд. Яе імя час­та гу­чыць у айчын­ным эфі­ры, па­ко­ль­кі Ла­ры­са Па­ўлаў­на не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў па­спя­хо­ва пра­ца­ва­ла вя­ду­чым кан­цэр­тмай­страм Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня, зра­бі­ла ве­лі­зар­ную ко­ль­касць фон­да­вых за­пі­саў з ва­ка­ліс­та­мі і інстру­мен­та­ліс­та­мі. Яна за­пом­ні­ла­ся ме­ла­ма­нам і надзвы­чай ці­ка­вы­мі пра­гра­ма­мі, якія вы­кон­ва­ла з вя­до­мы­мі спе­ва­ка­мі ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі.

 

Як вы пры­йшлі ў кан­цэр­тмай­стар­ства і што атры­ма­лі ад сва­іх пед­аго­гаў?

 

— Га­на­ру­ся, што скон­чы­ла на­шу кан­сер­ва­то­рыю ў вы­дат­ных му­зы­кан­таў: па спе­цы­яль­ным фар­тэ­пі­яна ў да­ра­го­га і лю­бі­ма­га Ры­го­ра Шар­шэў­ска­га, а па кан­цэр­тмай­стар­скім кла­се па­шчас­ці­ла за­ймац­ца ў Эдзі Тыр­манд. Гэ­та быў са­мы ці­ка­вы час у жыц­ці. Мно­гія са сту­дэн­таў, якія ву­чы­лі­ся по­бач, ма­ры­лі быць са­ліс­та­мі-вы­ка­наў­ца­мі, я ж ад­ра­зу аб­ра­ла лю­бі­мую, ве­ль­мі скла­да­ную і не ве­ль­мі прэс­тыж­ную пра­фе­сію кан­цэр­тмай­стра.

 

Эдзі Май­се­еўна шмат ча­му мя­не на­ву­чы­ла. Тое, што яна кам­па­зі­тар, так­са­ма аказ­ва­ла на нас уплыў. У да­да­так гэ­та эру­ды­ява­ны, су­час­ны, ці­ка­вы ча­ла­век і му­зы­кант. Яна ні­ко­лі не бы­ла, як ка­жуць, «ака­дэ­міч­ным па­цу­ком» — а бы­ла нам сяб­рам, хоць і ве­ль­мі стро­гім. Усе, хто за­ймаў­ся ў яе, з вя­лі­кай ра­дас­цю ха­дзі­лі на яе ўро­кі, ча­ка­лі гэ­тай га­дзі­ны.

 

Шар­шэў­скі на­ву­чыў мя­не тэх­на­ло­гіі ігры на фар­тэ­пі­яна, а Тыр­манд — афар­боў­ваць гу­кі ў пэў­ныя ко­ле­ры. На­ву­чы­ла пе­рад­аваць аркес­тра­вае гу­чан­не ў фар­тэ­пі­янных пе­ра­ла­жэн­нях: на­прык­лад, га­бой бу­дзе гу­чаць так, клар­нет — іна­чай, струн­ныя — па-інша­му. У тэх­ніч­на скла­да­ных мес­цах тво­ра, ка­лі па­ль­цам ня­зруч­на, ву­чы­ла кан­цэр­тмай­стар­ска­му імпэ­ту, па­каз­ва­ла, як вы­хо­дзіць з сі­ту­ацыі, зна­хо­дзіць пры­ёмы, якія да­па­ма­га­юць скла­да­ныя фраг­мен­ты сы­г­раць. Успа­мі­наю, як мне яна ста­ві­ла на ра­яль кла­вір Кан­цэр­та для скрып­кі з аркес­трам Чай­коў­ска­га. Яго ве­ль­мі цяж­ка іграць з арку­ша, і ка­лі я ў хут­кіх тэм­пах блы­та­ла­ся, Эдзі Май­се­еўна з усмеш­кай ска­за­ла: «Ло­рач­ка, ні­ко­лі не ду­ма­ла, што вы так дрэн­на ігра­еце з арку­ша!»

 

Яна па-сяб­роў­ску ста­ві­ла­ся да нас. Ка­лі ў ка­го-не­будзь што­сь­ці не атрым­лі­ва­ла­ся, яна, пе­ра­фра­зу­ючы вы­раз «не ва­ляй­те ду­ра­ка», ка­за­ла «не ва­ляй­тесь ду­ра­ком». І ўсе твае хіт­ры­кі бы­лі ёю рас­кры­тыя.

 

Ка­лі па­бы­ва­ла ў яе до­ма, уба­чы­ла, як мой пед­агог лю­біць квет­кі: у яе на бал­ко­не меў­ся цу­доў­ны сад, яна ўме­ла скла­даць цу­доў­ныя бу­ке­ты…

 

Я ву­чы­ла­ся ў кан­сер­ва­то­рыі ў 1960-я, у той час бы­ло скла­да­на знай­сці плас­цін­кі з су­час­най эстра­дай. У на­шы кра­мы трап­ля­лі ма­ле­нь­кія плыт­кі з тан­ца­ва­ль­най му­зы­кай Гер­ма­ніі, Поль­шчы. Не­як я ку­пі­ла та­кія плас­цін­кі і, ра­дас­ная, су­тык­ну­ла­ся з Тыр­манд, яна вы­хо­дзі­ла з кан­сер­ва­то­рыі, а я ту­ды за­бя­га­ла.

 

Эдзі Май­се­еўна спы­ні­ла мя­не і спы­та­ла: «Ло­рач­ка, што гэ­та ў вас та­кое?» Я за­са­ро­ме­ла­ся і ча­му­сь­ці пад­ума­ла — як ма­гу па­ка­заць ёй сваю сла­басць, ці­ка­васць да эстрад­най тан­ца­ва­ль­най му­зы­цы? Раз­гар­ну­ла па­кет, па­ка­за­ла плас­цін­кі, але рэ­акцыя ака­за­ла­ся для мя­не зу­сім не­ча­ка­ная — рэ­акцыя су­час­на­га і ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка. Яна ска­за­ла: «Як мож­на та­ко­га са­ро­мец­ца? Па­гля­дзі­це, якія тут імё­ны, якія кам­па­зі­та­ры!» Ся­род іх яна ўба­чы­ла імя сва­ёй ка­ля­жан­кі, з якой за­йма­ла­ся ў Вар­ша­ве. «Ло­ра, — пра­цяг­ну­ла яна, — у гэ­тым ня­ма ні­чо­га га­неб­на­га, вы­дат­на, што ча­ла­век спас­ці­гае ўсё: і кла­сі­ку, і эстра­ду, тан­ца­ва­ль­ную му­зы­ку». Гэ­тая яе ры­са ха­рак­та­ру мя­не ўра­зі­ла, яна — па­жы­лая жан­чы­на, а ве­ль­мi су­час­ная і ма­бі­ль­ная. Да­рэ­чы, у фа­на­тэ­цы Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё ёсць сім­па­тыч­ная эстрад­ная п’е­са Тыр­манд для сак­са­фо­на з аркес­трам.

 

Ме­на­ві­та Эдзі Май­се­еўне я аб­авя­за­на тым, што апы­ну­ла­ся на ра­дыё. У яе кан­цэр­тмай­стар­скім кла­се ілюс­тра­та­рам пра­ца­ва­ла спя­вач­ка Ясін­ская, якая з’яўля­ла­ся са­ліс­ткай Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё, і яны раз­ам з Тыр­манд рэ­ка­мен­да­ва­лі мя­не для пра­цы на ра­дыё. Я пры­йшла ту­ды ста­жор­кай, сту­дэн­ткай 4-га кур­са і за­ста­ла­ся на­заў­жды.

 

Па­мя­таю, пад­час за­кан­чэн­ня кан­сер­ва­то­рыі на іспы­це па спе­цы­яль­ным фар­тэ­пі­яна я ігра­ла Сі-бе­моль ма­жор­ны кан­цэрт Брам­са, а аркес­тра­вую парт­ыю ў ім на дру­гім ра­ялі на дзяр­жэк­за­ме­не вы­кон­ва­ла са­ма Эдзі Май­се­еўна. І яе парт­ыя гу­ча­ла ярка, пе­рад­аю­чы фар­бы аркес­тра. Пра­цу­ючы на ра­дыё, я зра­бі­ла шмат за­пі­саў, у тым лі­ку і са­чы­нен­няў Эдзі Тыр­манд. Му­зыч­ныя і ча­ла­ве­чыя ста­сун­кі з ёй не за­бы­ва­юцца.

 

* * *

 

Успа­мі­ны, звя­за­ныя з Эдзі Тыр­манд, ёсць і ў пра­фе­са­ра Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Ган­ны Кар­жа­неў­скай. Яна не то­ль­кі май­стар сва­ёй спра­вы, але і му­зы­кант-асвет­нік, які імкнец­ца ад­крыць слу­ха­чам не­вя­до­мыя ста­рон­кі слаў­на­га мі­ну­ла­га айчын­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва.

 

Ган­на Ба­ры­саў­на, як па­ўплы­ва­ла Эдзі Тыр­манд на ва­ша твор­чае жыц­цё?

 

— У Эдзі Май­се­еўны я за­йма­ла­ся з 2-га кур­са кан­сер­ва­то­рыі, ме­на­ві­та та­ды ў нас па­чы­наў­ся кан­цэр­тмай­стар­скі клас. Вы­со­кап­ра­фе­сій­ных вы­клад­чы­каў у нас шмат, і до­каз та­му — Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія му­зы­кі, але пед­аго­гаў, якія ства­ры­лі цэ­лы кі­ру­нак, сваю шко­лу, — та­кіх адзін­кі ва ўсім све­це. І нам ве­ль­мі па­шан­ца­ва­ла, што мы су­тык­ну­лі­ся ў сва­ім жыц­ці, у твор­час­ці, у ад­ука­цыі з Эдзі Май­се­еўнай, якая ства­ры­ла ў Мін­ску, у Бе­ла­ру­сі та­кую шко­лу кан­цэрт­май­стар­ска­га май­стэр­ства. Час па­ка­заў, што гэ­тая шко­ла дзея­здо­ль­ная, вы­трым­лі­вае кан­ку­рэн­цыю і на еўра­пей­скім уз­роў­ні, і на сус­вет­ным. Пры­клад та­му — мае ка­ле­гі, а так­са­ма сту­дэн­ты на­шай ка­фед­ры, якія па­спя­хо­ва вы­сту­па­юць на роз­ных кон­кур­сах, кан­цэр­тах з мно­гі­мі вы­дат­ны­мі пі­яніс­та­мі-акам­па­ні­ята­ра­мі і вы­лу­ча­юцца ў леп­шы бок.

 

Ха­чу зга­даць ці­ка­вы эпі­зод. У са­вец­кі час бы­лі рас­паў­сю­джа­ныя ка­ман­дзі­роў­кі для па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі. Я ездзі­ла на та­кія кур­сы ў Мас­коў­скую кан­сер­ва­то­рыю і з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю слу­ха­ла, як пра­цу­юць вя­до­мыя кан­цэрт­май­стры-пед­аго­гі Ва­жа Ча­ча­ва, Яўген Шэн­дэ­ро­віч, апош­ні та­ды за­й­маў­ся рэ­дак­цы­яй кла­ві­ра опе­ры Чай­коў­ска­га «Яўге­ній Ане­гін». Шэн­дэ­ро­віч — вя­до­мы кан­цэр­тмай­стар, доў­гі час вы­сту­паў з пра­слаў­ле­ным Яўге­нам Не­сця­рэн­кам, іншы­мі пры­зна­ны­мі му­зы­кан­та­мі. Пад яго рэ­дак­цы­яй вы­йшла не­ка­ль­кі ці­ка­вых збор­ні­каў, ве­ль­мі зруч­ных для ігры.

 

З за­да­ва­ль­нен­нем на­вед­ва­ла яго за­нят­кі, мы па­сяб­ра­ва­лі. Ад­ной­чы ён пры­нёс рэ­дак­ту­ру ўся­го кла­ві­ра опе­ры Чай­коў­ска­га «Яўген Ане­гін» і па­пра­сіў: «Ган­на, па­іграй­це асоб­ныя фраг­мен­ты — ці бу­дзе вам зруч­на?» Ён за­ха­цеў па­экспе­ры­мен­та­ваць і па­ста­віў но­ты сцэ­ны ліс­та Тац­ця­ны. А ў час ву­чо­бы ў Эдзі Май­се­еўны мы пад­ра­бяз­на пра­йшлі раз­ам з ёй гэ­тую сцэ­ну, і ка­лі я па­ча­ла іграць рэ­дак­цыю Шэн­дэ­ро­ві­ча, то ўба­чы­ла, што ён зра­біў ці­ка­выя зна­ход­кі, але тое, што мне пра­па­ноў­ва­ла ў свой час Эдзі Май­се­еўна, ака­за­ла­ся не менш ад­мет­на. Па­ка­за­ла яе ва­ры­янты Шэн­дэ­ро­ві­чу, і ён са здзіў­лен­нем уба­чыў, што гэ­та ве­ль­мі зруч­на і тут жа са­бе чыр­во­ным алоў­кам па­зна­чыў у сва­ім кла­ві­ры.

 

У Эдзі Тыр­манд ба­чан­не пра­фе­сіі кан­цэр­тмай­стра скла­ла­ся ком­плек­сна, бо яна бы­ла не то­ль­кі цу­доў­най пі­яніс­ткай, але і ме­ла пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю ха­ра­ві­ка-ды­ры­жо­ра і кам­па­зі­та­ра. Як ве­ль­мі эру­дзі­ра­ва­ны ча­ла­век, бы­ла доб­ра аб­азна­ная ў сус­вет­най му­зы­цы. У СССР на­шы по­гля­ды шмат у чым аб­мя­жоў­ва­ла ідэ­ало­гія, не­ка­то­рыя кам­па­зі­та­ры бы­лі не­дас­туп­ныя для пра­слу­хоў­ван­ня і вы­ву­чэн­ня. Тыр­манд пры­еха­ла з За­ха­ду, ве­да­ла імпрэ­сі­яніс­таў, су­час­ную му­зы­ку, і яна для нас усё гэ­та ад­кры­ва­ла, у тым лі­ку і на­ша­га зем­ля­ка Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­ку. Упер­шы­ню па­чу­ла пра яго ме­на­ві­та ад Эдзі Май­се­еўны, яна ста­ла пра­па­ган­да­ваць яго му­зы­ку. Ця­пер мы ве­да­ем, што Ма­нюш­ка — наш зям­ляк, на­ра­дзіў­ся пад Мін­скам, лі­чыц­ца ства­ра­ль­ні­кам бе­ла­рус­кай опе­ры. Яна ж ад­кры­ла для нас Ка­ра­ля Шы­ма­ноў­ска­га, рус­кіх кам­па­зі­та­раў ХХ ста­год­дзя, на­прык­лад Іга­ра Стра­він­ска­га, яко­га мы тут не вы­кон­ва­лі і не ве­да­лі. Та­кі кру­гаг­ляд і фун­да­мен­та­ль­ная ад­ука­цыя, без­умоў­на, ад­бі­лі­ся на ства­рэн­ні шко­лы кан­цэр­тмай­стар­ска­га май­стэр­ства. Тыр­манд са­ма пры­зна­ва­ла­ся, што да мно­гіх рэ­чаў да­хо­дзі­ла як кам­па­зі­тар: як гэ­та трэ­ба сыг­раць, зра­зу­мець, трак­та­ваць.

 

Мы за­спе­лі кан­цэр­ты, якія яна ла­дзі­ла раз­ам са спе­ва­ка­мі, пры­чым пра­гра­мы за­ўсё­ды аказ­ва­лі­ся ве­ль­мі ары­гі­на­ль­ныя: на­прык­лад, ва­ка­ль­ная му­зы­ка Брам­са, тво­ры Дэ­бю­сі. Та­кія імпрэ­зы ўспры­ма­лі­ся ў кан­сер­ва­то­рыі як падзея, вя­лі­кая за­ла аказ­ва­ла­ся по­ўная. Слу­ха­чоў пры­ваб­лі­ва­лі му­зыч­ны аўта­ры­тэт Тыр­манд, яе цу­доў­ная ігра, па­ўна­гуч­насць ра­яля. Тое, ча­му яна нас ву­чы­ла, мы ба­чы­лі на яе кан­цэр­тах: мож­на па­чуць усю му­зыч­ную фак­ту­ру, ад­чу­ва­ла­ся пра­нік­нен­не ў за­ду­му кам­па­зі­та­ра — гэ­та важ­ныя эле­мен­ты кан­цэр­тмай­стар­скай шко­лы.

 

Эдзі Май­се­еўна ла­дзі­ла кан­цэр­ты і сі­ла­мі сва­іх сту­дэн­таў, якія ву­чы­лі са спе­ва­ка­мі ўні­ка­ль­ныя пра­гра­мы. На­прык­лад, усе ва­ка­ль­ныя цык­лы Му­сар­гска­га пра­гу­ча­лі ў ад­ным кан­цэр­це ў вы­ка­нан­ні са­ліс­таў Опер­на­га тэ­атра, а вось акам­па­ні­ята­ра­мі з’яўля­лі­ся сту­дэн­ты ста­рэй­шых кур­саў і аспі­ран­ты Тыр­манд. Да гэ­та­га ча­су па­мя­таю кан­цэрт, па­сля яко­га са­ма за­ха­це­ла іграць цык­лы Му­сар­гска­га. Згад­ваю вы­дат­ныя ве­ча­ры з са­чы­нен­няў Стра­він­ска­га і Шы­ма­ноў­ска­га, дзе гу­ча­лі іх ва­ка­ль­ныя і скры­піч­ныя опу­сы. На та­кія кан­цэр­ты збя­га­лі­ся не то­ль­кі пі­яніс­ты, але і скры­па­чы, кам­па­зі­та­ры, му­зы­каз­наў­цы, бо мы ўпер­шы­ню маг­лі па­чуць гэ­тыя тво­ры, па­зна­ёміц­ца з імі. Яны бы­лі та­ды ў нас «за ся­мю пя­чат­ка­мі», но­ты не­маг­чы­ма да­стаць, як і па­слу­хаць.

 

Як кан­цэр­тмай­стар вы за­піс­ва­лі ва­ка­ль­ны цыкл Эдзі Тыр­манд — яна ўдзель­­ні­ча­ла ў гэ­тым пра­цэ­се?

 

— У сва­ёй твор­час­ці кам­па­зі­тар імкну­ла­ся быць не­паў­тор­най, уні­ка­ль­най. Яе му­зы­ку мож­на бы­ло ад­ра­зу ад­роз­ніць па не­йкіх улас­ці­вых ёй пры­ёмах і інта­на­цы­ях. А з Вік­та­рам Ска­ра­ба­га­та­вым мы за­піс­ва­лі яе цыкл ра­ман­саў на вер­шы Бёр­нса і на­ват па­спра­ча­лі­ся з аўта­рам з на­го­ды вы­ка­нан­ня яго. Эдзі Май­се­еўна ўспры­ма­ла тое на­рма­ль­на, ёй пад­аба­ла­ся, што яе вуч­ні ма­юць улас­нае мер­ка­ван­не. У пэў­ны мо­мант мы ме­лі на­хаб­ства ска­заць: «Вы на­пі­са­лі му­зы­ку, да­зво­ль­це нам яе інтэр­прэ­та­ваць». Яна па­га­дзі­ла­ся, што мы ма­ем пра­ва па­гля­дзець на яе твор сва­імі ва­чы­ма, але вы­ка­наў­шы аб­са­лют­на ўсё тое, што на­пі­са­на ў но­тах.

 

Ка­лі вы­кон­ва­лі яе тво­ры, гэ­та бы­ла но­вая грань кан­так­таў з бы­лым пед­а­го­гам. У кам­па­зі­та­ра ме­ла­ся сваё ўяў­лен­не пра на­пі­са­нае са­чы­нен­не. Яна рас­па­вя­да­ла, што бы­ло за­ду­ма­на, як па­він­на быць вы­ка­на­на, і тым не менш ад­ыхо­дзі­ла ўбок, да­ючы маг­чы­масць вы­ка­наў­цам вы­ка­зац­ца, пры­адкрыць іншы аспект гэ­тай му­зы­кі. Маг­чы­ма, са­ма Тыр­манд не ўяў­ля­ла, што яе опус мо­жа ме­на­ві­та так гу­чаць. Яна раз­уме­ла пра­цэс за­пі­су і як аўтар, і як інтэр­прэ­та­тар са­чы­нен­няў іншых кам­па­зі­та­раў, раз­уме­ла, у якой сту­пе­ні важ­ная та­кая пра­ца, бо гэ­та і на­зы­ва­ецца жыц­цём тво­ра. Ка­лі б бы­ло іна­чай, дык мы б за­пі­са­лі то­ль­кі адзін ва­ры­янт яе цык­ла, што бы­ло б сум­на і не­ці­ка­ва, але ка­лі му­зы­ка да­зва­ляе ўва­со­біць мнос­тва вы­ка­на­ль­ніц­кіх трак­то­вак, зна­чыць, гэ­та якас­нае са­чы­нен­не.

 

З кла­са Эдзі Май­се­еўны фак­тыч­на вы­йшлі ўсе вя­ду­чыя кан­цэр­тмай­стры Бе­ла­ру­сі. Уся на­ша ка­фед­ра — гэ­та яе вуч­ні. На­шы вы­пус­кні­кі вы­кла­да­юць ужо ў му­зыч­ных ву­чэ­ль­нях, і ка­лі іх вы­ха­ван­цы пры­хо­дзяць па­сту­паць да нас, мы чу­ем у іх зна­ёмыя пры­ёмы ігры і раз­уме­ем: гэ­та но­выя прад­стаў­ні­кі на­шай шко­лы Эдзі Тыр­манд. Да­рэ­чы, на­шы вы­ха­ван­цы па­спя­хо­ва асвой­ва­юцца ў роз­ных кра­інах — Гер­ма­ніі, Фран­цыі. Пра­цу­юць кан­цэр­тмай­стра­мі, бо за­пат­ра­ба­ва­ныя, бо на­ву­ча­ныя чы­таць з арку­ша, ве­да­юць роз­ныя сты­лі, да­свед­ча­ныя ў тым, як пра­ца­ваць са спе­ва­ка­мі і інстру­мен­та­ліс­та­мі, якая роз­ні­ца ў та­кіх пад­ыхо­дах. Лі­чу, кры­ні­ца іх энту­зі­язму — доб­рая шко­ла і ра­мяс­тво, пра якое лю­бі­ла ка­заць Эдзі Тыр­манд. Сту­дэн­та трэ­ба на­ву­чыць ра­мяс­тву, а да­лей усё бу­дзе за­ле­жыць ад та­го, як ён сам бу­дзе раз­ві­вац­ца.

 

Рас­па­вя­дзі­це, ка­лі лас­ка, пра ча­ла­ве­чыя якас­ці Эдзі Май­се­еўны, у чым яе ад­мет­насць?

 

— З ма­ла­дос­ці я на­вед­ва­ла яе дом. Там за­ўсё­ды тоў­пі­лі­ся му­зы­кан­ты, яе вуч­ні. Па­мя­таю, мы пры­хо­дзі­лі з му­жам да яе ў гос­ці і за­се­джва­лі­ся да дзвюх га­дзін но­чы. За­ўжды ўзні­ка­ла мнос­тва гу­та­рак і ці­ка­вых аб­мер­ка­ван­няў — кніг, му­зыч­ных тво­раў, падзей, успа­мі­наў.

 

У да­чы­нен­ні да сва­іх сту­дэн­таў у Эдзі Май­се­еўны бы­ло шмат амаль ма­ця­рын­скіх па­чуц­цяў. Яна ні­ко­лі не кі­да­ла сва­іх вы­ха­ван­цаў на­ват па­сля та­го, як яны за­кан­чва­лі кан­сер­ва­то­рыю. Ад­чу­ла гэ­та на са­бе: ка­лі то­ль­кі па­ча­ла пра­ца­ваць, зда­ра­лі­ся роз­ныя цяж­кас­ці, пед­ага­гіч­ныя і пра­фе­сій­ныя. Ні­ко­лі не па­кі­не без ува­гі, по­йдзе і да­ве­да­ецца, што зда­ры­ла­ся, ня­ўжо што­сь­ці бы­ло кеп­ска сыг­ра­на? Мы за­ўжды ад­чу­ва­лі ся­бе аб­аро­не­ны­мі. І яе шко­лай: Эдзі Май­се­еўна так ву­чы­ла, так ка­за­ла — і гэ­та бы­ло да­стат­ко­ва. І яе ча­ла­ве­чай тры­ва­лас­цю. Пры­йдзеш да яе да­до­му, рас­па­вя­дзеш пра свае пра­бле­мы, яна су­па­ко­іць, зной­дзе па­трэб­ныя сло­вы. За­ўсё­ды да­па­ма­га­ла яе ве­лі­зар­нае па­чуц­цё гу­ма­ру — яна мі­ла па­жар­туе і раз­вее ўсе пра­бле­мы.

 

Яна ўсё жыц­цё не пе­ра­ста­ва­ла здзіў­ляц­ца, за­ўжды не­шта шу­ка­ла, усім ці­ка­ві­ла­ся, уме­ла за­хап­ляц­ца, шмат чы­та­ла. Ка­лі не­йкі пласт лі­та­ра­ту­ры пра­й­шоў мі­ма яе, яна аб­авяз­ко­ва імкну­ла­ся за­поў­ніць пра­гал, тэ­ле­фа­на­ва­ла нам, рас­па­вя­да­ла, што пра­чы­та­ла, да­ва­ла сваю ацэн­ку. Мы, вя­до­ма, бы­лі ёй за гэ­та ўдзяч­ныя, бо ў жыц­цё­вай мі­тус­ні мно­гае не па­спя­ва­еш. Эдзі Май­се­еўна пры­му­сіць, па­тэ­ле­фа­нуе, рас­ка­жа, як гэ­та ці­ка­ва, і між­во­лі цяг­неш­ся да сва­ёй біб­лі­ятэ­кі і па­чы­на­еш чы­таць. Яна ўво­гу­ле за­хоп­ле­ны ча­ла­век — за­ўсё­ды за­хап­ля­ла­ся джа­зам, су­час­най му­зы­кай, жы­ва­пі­сам, па­лі­ты­кай.

 

Ха­чу ўспом­ніць ха­рак­тэр­ны вы­па­дак. Не­адной­чы да­во­дзі­ла­ся мне вы­сту­паць на між­на­род­ных кон­кур­сах у якас­ці дзя­жур­на­га кан­цэр­тмай­стра. На кон­кур­се ён іграе тым ва­ка­ліс­там, якія не ма­юць свай­го акам­па­ні­ята­ра. Ве­ча­рам та­бе да­лі но­ты, ла­дзіц­ца ад­на рэ­пе­ты­цыя — і ра­ні­цай гэ­та­му спе­ва­ку ты па­він­на акам­па­на­ваць. У та­кіх вы­пад­ках ра­туе ве­дан­не па­пу­ляр­на­га рэ­пер­ту­ару, але сус­тра­ка­юцца са­чы­нен­ні, якіх ні­ко­лі не ігра­ла (бо не­маг­чы­ма ве­даць усё), да­во­лі скла­да­ныя, у іх трэ­ба раз­абрац­ца і іграць пры­стой­на, каб не пад­вес­ці перш за ўсё спе­ва­ка і са­мо­му не стра­ціць аўта­ры­тэт. І тут да­па­ма­гае шко­ла Эдзі Май­се­еўны, шко­ла так зва­на­га пе­ра­ла­жэн­ня.

 

Трэ­ба зра­біць сваё пе­ра­ла­жэн­не му­зыч­на­га ма­тэ­ры­ялу так, каб сыг­раць га­лоў­нае і па маг­чы­мас­ці аб­лег­чыць скла­да­ную фак­ту­ру. Мой пед­агог нас гэ­та­му на­ву­чы­ла — як аб­лег­чыць, што мож­на вы­кі­нуць, а што не­ль­га, каб му­зы­ка не па­цяр­пе­ла. За­тое атрым­лі­ва­еш маг­чы­масць усё сыг­раць ле­пей і ў па­трэб­ных тэм­пах. Та­кіх пры­кла­даў у мя­не бы­ло не­ка­ль­кі. Да­лі ў ру­кі скла­да­ныя арыі Ген­дэ­ля, Ба­ха, якія я ні­ко­лі не ігра­ла. Да­вя­ло­ся ўве­ча­ры па­гля­дзець, што мож­на зра­біць, як да гэ­та­га пад­ысці. Усё скла­ла­ся ўда­ла, ра­та­ва­лі тыя са­мыя «клю­чы­кі», атры­ма­ныя ў кан­сер­ва­то­рыі ад Эдзі Май­се­еўны.

 

Іншы пры­клад: трэ­ба сыг­раць са­чы­нен­не Ві­та­ль­да Лю­тас­лаў­ска­га, су­час­на­га кам­па­зі­та­ра з яго су­час­ным ата­на­ль­ным пі­сь­мом, вы­ву­чыць хут­ка та­кі опус пра­ктыч­на не­маг­чы­ма. Яго ра­манс на­зы­ваў­ся «Ве­цер у го­ра­дзе». Іду­чы ад на­звы, я ўя­ві­ла пэў­ныя аса­цы­яцыі, на­прык­лад па­ры­вы вет­ру, па­спра­ба­ва­ла ад­люс­тра­ваць іх вя­лі­кі­мі па­са­жа­мі з мнос­тва шас­нац­ца­тых нот. Ка­лі гля­дзіш у но­ты Лю­тас­лаў­ска­га, ба­чыш пры кож­най бе­кар ці дубль бе­моль і раз­уме­еш: вы­ву­чыць тэкст за 4-5 га­дзін не­маг­чы­ма. Та­му ідзеш шля­хам кам­па­зі­та­ра — па­саж уверх, па­саж уніз, важ­на, у які мо­мант трэ­ба сыс­ці­ся па гар­мо­ніі са спе­ва­ком. Гля­дзіш на ха­рак­тар му­зы­кі і фак­тыч­на са­чы­ня­еш твор раз­ам з Лю­тас­лаў­скім. Мо ка­жу кра­мо­лу, але да­вя­ло­ся так па­сту­паць. Ка­лі вяр­ну­ла­ся ў Мінск і рас­па­вя­ла пра ўсё Эдзі Май­се­еўне, яна за­ўва­жы­ла: «Фа-ды­ез ці фа-бе­кар пры ата­на­ль­най му­зы­цы не мае ні­яка­га зна­чэн­ня. Трэ­ба бы­ло зра­зу­мець сэнс кам­па­зі­тар­скай тэх­ні­кі, ідэі, дум­кі гэ­та­га са­чы­нен­ня, та­му вы ўсё зра­бі­лі аб­са­лют­на пра­ві­ль­на». Ка­лі б мне пры­нес­лі та­кое са­чы­нен­не і да­лі не­ка­ль­кі дзён, то я, вя­до­ма, вы­ву­чы­ла б кож­ную но­ту, г.зн. фа-ды­ез быў бы фа-ды­ез, фа-бе­кар быў бы фа-бе­кар, сыг­ра­ла б ме­на­ві­та так, як на­пі­саў Лю­тас­лаў­скі. А ка­лі зда­ры­ла­ся та­кая экс­трэ­ма­ль­ная сі­ту­ацыя, то пра­ктыч­на гэ­та не­маг­чы­ма.

 

Ва­ка­ліс­таў і жу­ры та­кі пад­ыход за­да­во­ліў?

 

— Бо­льш за тое, на­ват ска­за­лі, што гэ­та ад­но з леп­шых вы­ступ­лен­няў. Пад­крэс­лю, кон­курс пры­хо­дзіў у Поль­шчы, дзе му­зы­ку Лю­тас­лаў­ска­га доб­ра ве­да­юць і вы­ву­ча­юць. Як вы­свет­лі­ла­ся, мой пад­ыход не су­пя­рэ­чыў кам­па­зі­тар­скім ідэ­ям і яго­най му­зы­цы.

 

Ве­даю, на тым кон­кур­се імя Ма­нюш­кі вы атры­ма­лі спе­цы­яль­ны дып­лом…

 

— Так, гэ­та быў дып­лом за леп­шы акам­па­не­мент. Бы­ло ве­ль­мі пры­емна, тым бо­льш гэ­та зда­ры­ла­ся ў Вар­ша­ве, род­ным го­ра­дзе Эдзі Май­се­еўны, дзе яна вы­рас­ла, дзе пра­йшла яе ма­ла­досць і дзе яна ву­чы­ла­ся. Пры­емна, што яе шко­ла, яе кі­ру­нак атры­ма­лі пры­знан­не ме­на­ві­та там.

 

Тое, што яна ўкла­ла ў нас, бу­дзе жыць доў­га — у на­шых сту­дэн­тах, так бы мо­віць, яе ўну­ках. Яе шко­ла, яе вы­дат­ная асо­ба бу­дуць за­ўжды нас на­тхняць, мы за­ўсё­ды бу­дзем га­на­рыц­ца тым, што мы вуч­ні, вы­ха­ван­цы і сяб­ры Эдзі Тыр­манд. У ад­ной з тэ­ле­пе­ра­дач яна ска­за­ла: «Мне не ўсё роў­на, што пра мя­не ска­жуць лю­дзі па­сля смер­ці». У гэ­тым увесь сэнс яе жыц­ця — і ча­ла­ве­чы, і твор­чы, і пед­ага­гіч­ны.

Іры­на Мі­ль­то, Аляк­сандр Мі­ль­то