Анда­луз­ская ма­за­іка

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ПА СЛЯ­ДАХ КАР­МЭН І РАЗ­ІНЫ
У СТА­ЛЫМ УЗ­РОС­ЦЕ РА­НЕЙ ЦІ ПА­ЗНЕЙ, АЛЕ ЎЗНІ­КАЕ ЎНУТ­РА­НАЯ ПА­ТРЭ­БА ПА­БА­ЧЫЦЬ МЯСЦ­ІНЫ, ДЗЕ НА­РА­ДЗІ­ЛІ­СЯ ГЕ­НІ­ЯЛЬ­НЫЯ АСО­БЫ, ДА ПРЫ­КЛА­ДУ КУ­ПА­ЛА ЦІ ПУШ­КІН. ПА­БЫ­ВАЦЬ ТАМ, ДЗЕ ЖЫЎ ЧАЙ­КОЎ­СКІ АБО ГРЫГ, МІ­ХАЛ КЛЕ­АФАС АГІН­СКІ АБО РАС­ІНІ. АЛЕ ПРАЗ ПЭЎ­НЫ ЧАС ТА­КАЯ Ж НЕ­АДО­ЛЬ­НАЯ ЦІ­КА­ВАСЦЬ УЗ­НІ­КАЕ І ДА СА­МЫХ ЗНА­КА­МІ­ТЫХ ОПЕР­НЫХ ГЕ­РО­ЯЎ — ДА ПРЫ­КЛА­ДУ, РАЗ­ІНЫ І ФІ­ГА­РА, КАР­МЭН І ЭСКА­МІ­ЛЬЁ. ПРА­ФЕ­СІЯ МУ­ЗЫЧ­НА­ГА КРЫ­ТЫ­КА І ЗНА­ЁМСТВА З УСЁ НО­ВЫ­МІ РЭ­ЖЫ­СЁР­СКІ­МІ ВЕР­СІ­ЯМІ СУС­ВЕТ­НЫХ ОПЕР­НЫХ ХІ­ТОЎ ПРЫ­МУ­ШАЕ ЎСПРЫ­МАЦЬ ТА­КІХ ПЕР­СА­НА­ЖАЎ АД­МЕТ­НЫ­МІ І ШМАТ­ГРАН­НЫ­МІ АСО­БА­МІ. ЧА­САМ БО­ЛЬШ ЖЫ­ВЫ­МІ, ЧЫМ РЭ­АЛЬ­НЫЯ ЛЮ­ДЗІ.

Та­та­ль­ная ці­ка­васць

 

Пры­зна­юся, і та­кі інта­рэс скі­ра­ваў мя­не на по­ўдзень Іспа­ніі, у Анда­лу­зію. Пад­арож­жа па ча­ты­рох га­ра­дах (Се­ві­лья, Ма­ла­га, Кор­да­ва, Ва­лен­сія) ста­ла­ся аб­са­лют­на фе­ерыч­ным, на­ра­дзі­ла шмат не­за­быў­ных ура­жан­няў. Да­па­маг­ло шмат у чым зра­зу­мець асаб­лі­вас­ці на­цы­яна­ль­на­га ха­рак­та­ру, ад­мет­насць зга­да­ных ге­ро­яў.

 

Не бу­ду ні­ко­га пе­ра­кон­ваць: воб­ра­зы іспан­скай ку­ль­ту­ры, яе ге­ро­яў, тво­ры ва­ка­ль­ныя і тан­ца­ва­ль­ныя за­йма­юць ве­лі­зар­нае мес­ца ў му­зыч­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве. Зга­да­ем рад­кі су­пер­па­пу­ляр­ных спеў­ных са­чы­нен­няў. «Гас­нут да­ль­ней Аль­пу­ха­ры зо­ло­тис­тые края, // На при­зыв­ный звон ги­та­ры вы­йди, ми­лая моя!»; «От Се­ви­льи до Гре­на­ды в ти­хом сум­ра­ке но­чей // Раз­да­ются се­ре­на­ды, раз­да­ется звон ме­чей...» Гэ­та «Се­рэ­на­да Дон Жу­ана» (сло­вы Аляк­сея Тал­сто­га, му­зы­ка Чай­коў­ска­га), якую спя­ва­лі Георг Отс, Мус­лім Ма­га­ма­еў, Дзміт­рый Хва­рас­тоў­скі. Аль­пу­ха­ра — дзе яна? Інтэр­нэт свед­чыць: рэ­гі­ён Анда­лу­зіі, на па­ўднё­вых схі­лах гор С’ера Не­ва­да. Яшчэ ад­на цы­та­та. «Ноч­ной зе­фир стру­ит эфир. // Шу­мит, бе­жит Гва­дал­кви­вир» (ра­манс Да­рга­мыж­ска­га на сло­вы Пуш­кі­на). На­зва ра­кі — не са­мае лёг­кае сло­ва для маў­лен­ня і спе­ваў, але на­ват фа­не­ты­ка ма­люе воб­раз імклі­вай і бур­лі­вай плы­ні.

 

Ці­ка­ва: дзея­нне мо­цар­таў­ска­га «Дон Жу­ана» ад­бы­ва­ецца ме­на­ві­та ў Се­ві­льі. Лі­чыц­ца, што га­лоў­ны ге­рой па­хо­дзіў ад­сюль. Вя­до­мыя на­ват про­звіш­чы рэ­аль­ных лю­дзей, якія прэ­тэн­ду­юць на яго пра­воб­раз, — гэ­та Мі­гель Ма­нь­яр аль­бо Ху­ан Тэ­но­рыа. Але сля­доў пры­сут­нас­ці Дон Жу­ана ў ста­лі­цы Анда­лу­зіі я не ад­шу­ка­ла. Іна­чай атры­ма­ла­ся з ге­ро­ямі іншых сус­вет­ных опер­ных хі­тоў — «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка» і «Кар­мэн».

 

Уні­вер­сі­тэт... для цы­ган­кі

 

Ду­маю, не­вы­пад­ко­ва два зга­да­ныя спек­так­лі ста­ві­лі­ся ў Мін­ску час­цей за ўсё. За 85-га­до­вую гіс­то­рыю на­шай опе­ры «Цы­ру­ль­нік» ува­саб­ляў­ся ажно во­сем раз­оў, «Кар­мэн» — сто­ль­кі ж. Зда­ра­ла­ся, ад­ме­жак між па­ста­ноў­ка­мі (асаб­лі­ва да Айчын­най вай­ны і па­сля яе) скла­даў уся­го не­ка­ль­кі га­доў. Пры­чы­на? Ге­ні­яль­насць му­зы­кі, глы­бі­ня воб­ра­заў, экза­тыч­насць ві­до­віш­ча, на­пру­жа­ны кан­флікт. Зга­даю кра­са­моў­ную дум­ку іспан­ска­га кам­па­зі­та­ра Іса­ка Аль­бе­ні­са: «Я не ве­даю, як Бі­зэ здо­леў гэ­та зра­біць, але Іспа­нія не на­ра­дзі­ла ні­чо­га бо­льш іспан­ска­га, чым «Кар­мэн»!» У опе­ры Бі­зэ мне па­шчас­ці­ла па­слу­хаць і па­ба­чыць сус­вет­ных зо­рак — Іры­ну Архі­па­ву, Ула­дзіс­лава П’яўко, Але­ну Аб­раз­цо­ву. Але ж існу­юць і шмат­лі­кія па­ста­ноў­кі ба­ле­та «Кар­мэн-сю­і­та», і паў­та­ра дзя­сят­ка мас­тац­кіх фі­ль­маў, зня­тых у роз­ных кра­інах з 1905 па 2007 га­ды, дзе Кар­мэн — га­лоў­ная ге­ра­іня.

 

Ка­лі ў кні­зе пра Се­ві­лью я ўпер­шы­ню па­ба­чы­ла фа­сад ты­ту­нё­вай фаб­ры­кі (той, дзе пра­ца­ва­ла Кар­мэн, ад­куль яна з’яўля­ецца ў пер­шай дзеі, дзе ўсчы­нае па­зас­цэ­ніч­ную свар­ку-бой­ку, па­сля якой яе арыш­тоў­вае Ха­зэ), дык бы­ла ў не­ка­то­рым шо­ку. Ча­му? Ка­лі ў мно­гіх па­ста­ноў­ках ге­ра­іню трак­ту­юць і ўва­саб­ля­юць то як цы­ган­ку ў пад­ра­най су­кен­цы, то як аса­цы­яль­ны эле­мент, то як жан­чы­ну лёг­кіх па­во­дзін, дык і мес­ца яе пра­цы вы­гля­дае ад­па­вед­на. Бед­на, про­ста, не­са­ма­ві­та і амаль за­няд­ба­на. Але як, аказ­ва­ецца, свя­до­ма ці між­во­лі мо­гуць увес­ці ця­бе ў зман сцэ­ног­ра­фы!

 

Бо бы­лая ты­ту­нё­вая фаб­ры­ка на фо­та, по­тым і на­яве на­сам­рэч на­гад­ва­ла па­лац. Не бо­льш і не менш. На­гад­ва­ла пры­га­жос­цю, маш­та­бам, аздо­бай і прэ­зен­та­бе­ль­нас­цю фа­са­ду. У XVIII ста­год­дзі фаб­ры­ка лі­чы­ла­ся ад­ным з са­мых вя­лі­кіх бу­дын­каў у Еўро­пе, тут пра­ца­ва­ла да 10 ты­сяч ча­ла­век, ад­ной з якіх і бы­ла Кар­мэн.

 

Ця­пер кар­пу­сы ад­да­дзе­ны Се­ві­льс­ка­му ўні­вер­сі­тэ­ту, тут зна­хо­дзяц­ца фі­ла­ла­гіч­ны, гіс­та­рыч­ны і ге­агра­фіч­ны фа­ку­ль­тэ­ты. У бу­ды­нак мож­на сва­бод­на ўвай­сці, чым я і ска­рыс­та­ла­ся. Фаб­ры­ка-ўні­вер­сі­тэт мае не­ка­ль­кі кар­пу­соў, спа­лу­ча­ных унут­ра­ны­мі дво­ры­ка­мі. Пра­ход між імі скраз­ны. Сце­ны ка­мен­ныя, надзвы­чай тоў­стыя (ду­маю, гэ­та доб­ра ра­туе ад спё­кі ў лет­нія ме­ся­цы), столь не­ве­ра­год­на вы­со­кая — пяць-сем мет­раў, а мо і бо­лей. На­ват вяс­ной бру­яцца фан­та­ны, асвя­жа­ючы па­вет­ра. За­ўва­жа­еш і рас­клад лек­цый, пры­ма­ца­ва­ны на сце­нах, і сту­дэн­таў, якія ўлад­ка­ва­лі­ся ў ад­ным з доў­гіх ка­лі­до­раў і ма­лю­юць з на­ту­ры антыч­ныя ску­льп­ту­ры, і не­вя­ліч­кую сту­дэн­цкую ка­вяр­ню, дзе шмат на­ро­ду.

 

Як вя­до­ма, Ме­ры­мэ на­пі­саў сваю зна­ка­мі­тую на­ве­лу ў 1845-м, прэм’ера опе­ры Бі­зэ ад­бы­ла­ся ў 1875-м. Сля­доў Кар­мэн тут, бо­льш чым праз па­ўта­ра ста­год­дзі, вя­до­ма ж, ня­ма. Але энер­ге­ты­ка ма­гут­на­га тво­ра ўсё роў­на не­адо­ль­на ва­біць да гэ­тай пра­сто­ры. Бо сю­жэт веч­ны, як і ге­ра­іня. Ме­ры­мэ, а ўслед за ім Бі­зэ здо­ле­лі ад­люс­тра­ваць што­сь­ці са спрад­веч­ных та­ямніц у ад­но­сі­нах жан­чы­ны і муж­чы­ны, бо твор гэ­ты па-ра­ней­ша­му акту­аль­ны, і ме­на­ві­та та­му моц­на рэ­за­нуе ў роз­ных кра­інах і ку­ль­ту­рах. Што здо­ле­лі ўва­со­біць? Хут­кап­лын­насць і змен­лі­васць страс­ці, не­тры­ва­ласць ка­хан­ня, пра­ва жан­чы­ны на вы­бар, фе­мі­ніс­цкія ідэі, спрад­веч­ны кан­флікт дзвюх па­ла­він ча­ла­вец­тва? Ба­дай, усё раз­ам.

 

Пэў­ныя штры­хі да раз­умен­ня аб­ліч­ча і ха­рак­та­ру Кар­мэн да­да­юць і на­зі­ран­ні за лю­дзь­мі на ву­лі­цах го­ра­да. Сам тэмп га­вор­кі іспа­нак, хут­кі, імклі­вы, на­сы­ча­ны, свед­чыць пра яркі тэм­пе­ра­мент, эма­цый­насць. Здо­ль­насць не ха­ваць улас­ныя па­чуц­ці глы­бо­ка ў ду­шы (як гэ­та лю­бяць ра­біць сла­вян­скія пан­енкі), а вы­яўляць іх і ўлас­ных па­мкнен­няў не са­ро­мец­ца. Ты­по­выя тва­ры іспан­скіх жан­чын (ка­лі гэ­та цём­ныя ва­ла­сы і пра­ніз­лі­выя во­чы, смуг­лая ску­ра, яркая і спа­кус­ная пры­га­жосць) свед­чаць: яны на­ўрад ці бу­дуць ахвя­ра­мі ў аса­біс­тых ста­сун­ках. На­ўрад ці бу­дуць пра­сіць ці пры­ні­жац­ца. Бо­льш ве­ра­год­на, што пра­сіць — па­чуц­цяў, лі­тас­ці ці да­ра­ван­ня — бу­дуць ме­на­ві­та ў іх.

 

Ма­эстран­ца ля на­бя­рэж­най Ка­лон

 

Агле­дзеў­шы, так бы мо­віць, мес­ца пра­цы Кар­мэн і тэ­ры­то­рыю яе пер­шай сус­трэ­чы з Ха­зэ, я вы­пра­ві­ла­ся шу­каць Ма­эстран­ца, арэ­ну для бою бы­коў. Лі­чыц­ца, ме­на­ві­та тут дэ­ман­стра­ваў май­стэр­ства і зры­ваў воп­лес­кі за­хоп­ле­най пуб­лі­кі Эска­мі­льё, яшчэ адзін ге­рой опе­ры Бі­зэ. Ля арэ­ны раз­гор­тва­ецца апош­няя дзея опе­ры. Тут Кар­мэн ча­кае Эска­мі­льё, тут ад­бы­ва­ецца яе на­пру­жа­ны і дра­ма­тыч­ны ды­ялог з Ха­зэ, тут, на­рэш­це, яна гі­не.

 

Арэ­на зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад на­бя­рэж­най Ка­лон. З ці­ка­вас­цю раз­гля­даю яе фа­сад. Ён бе­ла­га ко­ле­ру, дзве­ры — па кан­трас­це — цём­на-чыр­во­ныя. Вок­ны па кон­ту­ру быц­цам аб­ве­дзе­ны жоў­тай фар­бай. Ад­цен­не на­сы­ча­на-жоў­тае, бліз­кае да ко­ле­ру гар­чы­цы. Не­здар­ма не­да­лё­ка ад ува­хо­ду зна­хо­дзіц­ца по­мнік та­рэ­адо­рам, вы­ка­на­ны ў тра­ды­цый­на рэ­аліс­тыч­най ма­не­ры. Бо на арэ­не вы­сту­па­лі ўсе вя­до­мыя іспан­скія та­рэ­ра.

 

І хоць аса­біс­та я су­праць за­бой­ства ўся­ля­кіх жы­вёл, у тым лі­ку і бы­коў, ці­ка­ва бы­ло раз­гля­даць ці­хую і пус­тую арэ­ну. Ме­на­ві­та як мес­ца, на якім і по­бач з якім дзей­ні­ча­лі ге­роі опе­ры. Ма­эстран­ца ро­біць моц­нае ўра­жан­не па­ме­ра­мі і раз­ма­хам. На тры­бу­нах змяш­ча­ецца каля 13 ты­сяч гле­да­чоў. Арэ­на не круг­лая, яна ава­ль­ная і лі­чыц­ца са­май зна­ка­мі­тай і га­на­ро­вай у кра­іне. Ка­лі ўзяць пад ува­гу на­пал эмо­цый га­ра­чых і экза­ль­та­ва­ных іспан­цаў, страс­ці, кры­кі тры­бун, спа­пя­ля­ль­нае се­ві­льс­кае со­нца (ле­там да 50 гра­ду­саў спё­кі), мож­на лёг­ка ўя­віць атмас­фе­ру ка­ры­ды. І адчуванні Кар­мэн, прывабленай Эска­мі­льё.

 

Умоў­на ка­жу­чы, яна вы­бі­рае не шчы­рыя і кра­на­ль­ныя па­чуц­ці не­вя­до­ма­га шы­ро­кай пуб­лі­цы Ха­зэ, а та­го, кім за­хап­ля­юцца ты­ся­чы. А вось Эска­мі­льё за­хап­ля­ецца ёю, што не мо­жа не це­шыць жа­но­чае са­ма­люб­ства. Ёй імпа­нуе той, хто сён­ня на са­май вы­со­кай хва­лі по­спе­ху. Але за­ўтра на гэ­тай са­май хва­лі мо­жа апы­нуц­ца зу­сім іншы ге­рой. І тут пры­ха­ва­ны па­ча­так дра­мы. Агуль­­на­вя­до­ма: шчас­це лю­біць ка­мер­насць і ці­шы­ню, яго скла­да­на ад­шу­каць там, дзе на­тоўп і за­над­та мно­га лю­дзей.

 

Бал­кон Раз­іны і ўвер­цю­ра Рас­іні

 

Пад­арож­жа пры­ваб­нае тым, што до­рыць не­спа­дзя­ва­ныя ўра­жан­ні. У адзін з апош­ніх дзён зна­хо­джан­ня ў Се­ві­льі ве­ча­рам вяр­та­ла­ся ў свае апар­та­мен­ты ў гіс­та­рыч­най час­тцы го­ра­да. Вы­пра­ві­ла­ся не ад зна­ка­мі­та­га Се­ві­льс­ка­га са­бо­ра, а па­кро­чы­ла іншым шля­хам. Уз­доўж так зва­ных са­доў Му­ры­лья, бо неда­лё­ка зна­хо­дзіц­ца Дом-му­зей мас­та­ка. Са­ды ідуць якраз уз­доўж сця­ны, што ад­дзя­ляе га­рад­скую тэ­ры­то­рыю ад ста­ра­даў­няй крэ­пас­ці Аль­ка­сар. Яна лі­чыц­ца са­май да­ўняй ка­ра­леў­скай фар­тэ­цы­яй Еўро­пы, яе па­ча­лі бу­да­ваць маў­ры ў VIII ста­год­дзі. Крэ­пасць я з ці­ка­вас­цю агле­дзе­ла на­пя­рэ­дад­ні, пра­ў­да, спа­чат­ку ад­ста­яўшы доў­гую чар­гу на ўва­ход. Але по­тым з за­да­ва­ль­нен­нем па­блу­ка­ла па за­лах. Тым бо­льш з іх мож­на лёг­ка вы­йсці на тэ­ры­то­рыю са­доў, дзе шмат фан­та­наў, ва­да­ёмаў, а ва­кол — парк з па­ль­ма­мі і апе­ль­сі­на­вы­мі дрэ­ва­мі.

 

Дык вось, са­ды Му­ры­лья. Га­рад­ская тэ­ры­то­рыя. Зва­роч­ваю ў глы­бі­ню квар­та­ла, каб вы­йсці да ла­бі­рын­ту ву­зе­нь­кіх бе­лых ву­лак. І рап­там за­ўва­жаю над­піс на ўка­за­ль­ні­ку: «Balcon de Rosina». Ого! Той са­май, ге­ра­іні «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка». Зна­чыць, мне па­шан­ца­ва­ла.

 

Пад­ыхо­джу блі­жэй. Па­ўкруг­лы ажур­ны бал­кон зна­хо­дзіц­ца на ўзроў­ні вы­со­ка­га дру­го­га, а бо­льш рэ­аль­на — на­ват трэ­ця­га па­вер­ху і «аб­ды­мае» рог до­ма. Ві­да­воч­на, са­ма мясц­іна ве­ль­мі па­этыч­ная. По­бач са­ды са ста­ры­мі, да­ўні­мі, сап­раў­ды ве­ка­вы­мі дрэ­вамі. Як хоць пры­бліз­на ўя­віць іх вы­шы­ню? Яна бліз­кая да на­шых 9-па­вяр­хо­вых гма­хаў. Па ды­яга­на­лі — сця­на крэ­пас­ці Аль­ка­сар з па­ль­ма­мі, якія ся­га­юць вы­шэй за сце­ны.

 

У свой час я ба­чы­ла не­ка­ль­кі вер­сій «Цы­ру­ль­ні­ка» (па­пя­рэд­нюю мін­скую і гас­тро­ль­ную «Но­вай опе­ры»), дзе ў пер­шай дзеі га­рэз­лі­вая пан­енка Раз­іна ме­на­ві­та з та­ко­га ці кры­ху пра­сцей­ша­га бал­ко­на кі­да­ла ўніз за­пі­сач­кі за­ка­ха­на­му Аль­ма­мі­ве (та­ды ён яшчэ не пе­ра­тва­рыў­ся ў пад­азро­на­га і па­жад­лі­ва­га гра­фа, якім па­ўстае ў мо­цар­таў­скім «Вя­сел­лі Фі­га­ра»).

 

Ля бал­ко­на, уні­зе ста­яць пад­арож­ні­кі і друж­на, як адзін, фа­таг­ра­фу­юць той бал­кон, як і я. Вя­до­ма, тут не ад­чу­ва­ецца та­го ажы­ята­жу, які не­ка­ль­кі га­доў та­му я на­зі­ра­ла ў Ве­ро­не: бал­кон Джу­ль­еты — мес­ца та­та­ль­на­га па­лом­ніц­тва, дзе кож­на­му трэ­ба аб­авяз­ко­ва «адзна­чыц­ца», а сце­ны аркі, што вя­дуць ва ўнут­ра­ны дво­рык, да­шчэн­ту спі­са­ныя па­жа­дан­ня­мі, а та­му чор­ныя. Ля бал­ко­на Раз­іны аб­ста­ноў­ка бо­льш пры­стой­ная і вы­са­ка­род­ная. Пад­ыхаў­шы тым па­вет­рам, якім ды­ха­лі не­ка­лі ге­роі Ба­мар­шэ і Рас­іні, я вы­пра­ві­ла­ся да­лей. Ад­на­ча­со­ва пад­ума­ла: маг­ла ж па­йсці іншым шля­хам і не ўба­чыць та­кую ад­мет­ную мясц­іну! Бо яна не па­зна­ча­на, на жаль, ні ў якіх ту­рыс­тыч­ных да­вед­ні­ках. З апош­ніх да­ве­да­ла­ся, што існуе ў Се­ві­льі і па­лац гра­фа Аль­ма­ві­ва, але ад­рас яго не­вя­до­мы.

 

У той са­мы дзень, пра­хо­дзя­чы па ажыў­ле­най пе­ша­ход­най ву­ліцы го­ра­да, дзе шмат фір­мен­ных па­пу­ляр­ных крам адзен­ня, яшчэ зда­ля з ра­дас­цю па­чу­ла зна­ёмую ме­ло­дыю. Увер­цю­ра да «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка», што час­та вы­кон­ва­ецца на кан­цэр­тах у Мін­ску (і не то­ль­кі ў ім). Аркес­тры лю­бяць іграць, пуб­лі­ка — слу­хаць, бо твор ува­саб­ляе той бляск, вір­ту­ознасць, звон­кую і не­абдым­ную ра­дасць жыц­ця, да якіх кож­на­му хо­чац­ца да­лу­чыц­ца. Як вя­до­ма, Рас­іні на­пі­саў «Цы­ру­ль­ні­ка» ўся­го за 20 дзён. Маг­чы­ма, не­ча­ка­на і для са­мо­га кам­па­зі­та­ра ён стаў­ся вяр­шы­няй іта­ль­янскай опе­ры-буф.

 

А па­куль на ад­ной з ву­ліц Се­ві­льі вы­сту­пае квар­тэт вы­ка­наў­цаў. Склад кры­ху не­ча­ка­ны — тры клар­не­ты і адзін бас-клар­нет. Ма­ла­дыя хлоп­цы ігра­юць за­хоп­ле­на, з ві­да­воч­ным за­да­ва­ль­нен­нем, і па­сту­по­ва по­бач утва­ра­ецца на­тоўп. На­ват ка­лі яны за­кан­чва­юць увер­цю­ру і пе­ра­хо­дзяць да іншых му­зыч­ных ну­ма­роў, ад­сюль не хо­чац­ца сы­хо­дзіць. У пэў­ны мо­мант пад­ума­ла: ме­на­ві­та та­кі му­зыч­ны штрых быў не­абход­ны для за­вяр­шэн­ня воб­ра­за ста­лі­цы Анда­лу­зіі.

 

Фла­мен­ка на плош­чы Іспа­ніі

 

Уво­гу­ле му­зыч­ных і тан­ца­ва­ль­ных ура­жан­няў пад­час ван­дроў­кі ха­па­ла. Да пры­кла­ду, да­бра­ла­ся я да се­ві­льс­кай плош­чы Іспа­ніі. Шы­коў­най, ма­ну­мен­­таль­­най, па­бу­да­ва­най да сус­вет­ных вы­стаў 1929 і 1992 га­доў. Плош­ча на­паў­круг­лая. На ёй ве­жы, гі­ган­цкія аркі і па­ві­ль­ёны ў го­нар іспан­скіх пра­він­цый. Па шчы­рас­ці, ні­дзе не сус­тра­ка­ла, каб архі­тэк­та­ры і мас­та­кі так ма­ляў­ні­ча і пе­ра­ка­на­ль­на пра­соў­ва­лі да­сяг­нен­ні ўлас­най кра­іны, яе ге­агра­фіч­ную і пры­род­ную раз­на­стай­насць. І каб гэ­та бы­ло ўва­соб­ле­на срод­ка­мі ме­на­ві­та ўжыт­ко­ва­га мас­тац­тва, праз ке­ра­міч­ныя пано.

 

Не спя­ша­ючы­ся агля­даю плош­чу, шмат­лі­кія пано з ке­ра­міч­най каф­лі. Якраз пад цэн­тра­ль­най ве­жай ба­чу на­тоўп. Зда­ля чу­ецца гі­та­ра і су­хі трэск кас­тань­­етаў. Зна­чыць, фла­мен­ка! Ву­ліч­ныя тан­цо­ры, што збі­ра­юць — як і ра­ней клар­не­тыс­ты — на­тоўп. Не­ка­ль­кі гі­та­рыс­таў, не­ка­ль­кі жан­чын, якія са­лі­ру­юць па чар­зе. Іх вір­ту­ознасць і ня­зму­ша­насць сап­раў­ды за­хап­ля­юць. Тан­цуе, на­ту­­раль­­на, не то­ль­кі кор­пус, са­мо це­ла, але і ру­кі, ва­ла­ны су­кен­кі, мах­ры стра­ка­тай і ма­ляў­ні­чай хус­ткі. А што да скла­да­на­га і змен­лі­ва­га рыт­му, які ад­бі­ва­юць сва­імі аб­ца­са­мі, не схо­дзя­чы з драў­ля­най дош­кі квад­рат­най фор­мы, дык то­ль­кі за імі (аб­ца­са­мі) мож­на са­чыць бяс­кон­ца. Ві­да­воч­на: за та­кім май­стэр­ствам, сва­бо­дай і плас­тыч­най раз­ня­во­ле­нас­цю ха­ва­ецца доў­гае на­ву­чан­не. Ці тра­ды­цыя, якую спас­ці­га­юць і за­свой­ва­юць з дзя­цін­ства. Але ж і фла­мен­ка лі­чыц­ца та­кой жа ад­мет­нас­цю Анда­лу­зіі, як най­буй­ней­шы га­тыч­ны са­бор у Се­ві­льі, па­лац Аль­гам­бра ў Гра­на­дзе або маў­ры­тан­ская Мес­кі­та ў Кор­да­ве.

 

Ка­лумб і па­мяць пра яго

 

А ця­пер кры­ху пра ге­роя не тэ­атра­ль­на­га, а рэ­аль­на­га. Ад­ным з най­бо­льш моц­ных мас­тац­кіх ура­жан­няў Анда­лу­зіі стаў­ся для мя­не Се­ві­льс­кі са­бор. Са­мы вя­лі­кі га­тыч­ны храм у све­це і трэ­ці па ве­лі­чы­ні са­бор све­ту (па­сля са­бо­ра свя­то­га Пят­ра ў Ры­ме і свя­то­га Па­ўла ў Лон­да­не). Вя­до­ма, Се­ві­льс­кі са­бор (як, зрэш­ты, і са­бор у Ма­ла­зе, як і маў­ры­тан­ская мя­чэць Мес­кі­та ў Кор­да­ве, якія я ўба­чы­ла праз не­ка­ль­кі дзён, на­ра­джа­юць ура­жан­ні на­сам­рэч кас­міч­ныя. «За­пре­де­ль­ные». Та­кія, з які­мі ма­ла што мо­жа па­ра­ўнац­ца.

 

Са­бор моц­на ўздзей­ні­чае і звон­ку, сва­імі фан­тас­тыч­ны­мі фа­са­да­мі, і знут­ры, не менш не­ве­ра­год­ны­мі інтэ­р’е­ра­мі. Зда­гад­ва­ешся, як ма­гут­на ў Ся­рэд­ня­веч­чы ўплы­ва­ла на ча­ла­ве­ка ка­та­ліц­кая ў да­дзе­ным вы­пад­ку рэ­лі­гія, ка­лі ідэя Бо­га ўва­саб­ля­ла­ся ў та­кіх да­ска­на­лых фор­мах. Ка­лі ў ад­ной пра­сто­ры ядна­лі­ся моц архі­тэк­ту­ры, ску­льп­ту­ры, жы­ва­пі­су, віт­ра­жоў, гу­чан­не арга­на. Ці­ка­ва, што су­час­ная цар­ква вы­ка­рыс­тоў­вае шмат най­ноў­шых срод­каў для па­пу­ля­ры­за­цыі тых ві­зу­аль­ных скар­баў, якія храм мае. На­суп­раць іка­нас­та­са, пра­ўда, за­кры­та­га ажур­най ка­ва­най ра­шот­кай, — шэ­ра­гі крэс­лаў. Тут і экс­кур­сан­ты, якім што­сь­ці рас­па­вя­дае гід, і асоб­ныя пад­арож­ні­кі. Ты мо­жаш спы­ніц­ца, па­сля та­го як доў­га раз­гля­да­ла жы­ва­піс­ныя па­лот­ны, аздо­бу шмат­лі­кіх ка­пэл, ад­па­чыць. І ад­на­ча­со­ва ўба­чыць, як мя­ня­ецца вы­гляд скульп­­тур і іка­нас­та­су — ад­па­вед­на та­му, як мя­ня­ецца асвят­лен­не.

 

Што асаб­лі­ва пры­ваб­лі­вае пад­арож­ні­каў у гэ­тым хра­ме? Тут па­ха­ва­ны Ка­лумб, зна­ка­вая і ку­ль­та­вая асо­ба ў іспан­скай гіс­то­рыі. Вя­до­мым ма­рап­лаў­цам быў і яго­ны ба­ць­ка. А сам спа­дар Хрыс­та­фор звяр­таў­ся з ідэ­яй пад­а­рож­жа ў Індыю спа­чат­ку да куп­цоў род­най яму Ге­нуі, по­тым да парт­уга­льс­ка­га ка­ра­ля. І то­ль­кі по­тым з да­па­мо­гай анда­луз­скіх куп­цоў і бан­кі­раў да­мог­ся арга­ні­за­цыі ўра­да­вай мар­ской экс­пе­ды­цыі. Да­рэ­чы, важ­ную ро­лю ў арга­ні­за­цыі той экс­пе­ды­цыі ад­ыгра­ла і ка­ра­ле­ва Іза­бэ­ла. Яна да­ла гро­шы Ка­лум­бу на экс­пе­ды­цыю, ка­жу­чы су­час­най мо­вай, ціш­ком ад му­жа. Ка­роль не над­та ха­цеў, або не лі­чыў па­трэб­ным. Ду­маю, а што б зда­ры­ла­ся, ка­лі б Іза­бэ­ла ака­за­ла­ся за­над­та па­слух­мя­най жон­кай? Індыю і Аме­ры­ку ра­ней ці па­зней усё роў­на ад­кры­лі. Але Іспа­нія і Ка­лумб не ме­лі б да гэ­та­га ні­яка­га да­чы­нен­ня. У Се­ві­льс­кім са­бо­ры тру­ну Ка­лум­ба тры­ма­юць во­іны ў ры­цар­скіх да­спе­хах. Ча­ты­ры ску­льп­ту­ры, кож­ная з якіх ува­саб­ляе пра­він­цыі цэн­тра Іспа­ніі — Кас­ты­лью, Ле­он, Ара­гон, На­ва­ру. Ці­ка­вы по­мнік з трох по­ста­цей — Ка­лум­ба і ка­ра­леў­скай па­ры, Іза­бэ­лы і Фер­ды­нан­да — па­ба­чы­ла праз не­ка­ль­кі дзён у Кор­да­ве, на тэ­ры­то­рыі там­тэй­шай крэ­пас­ці Аль­ка­сар. То­ль­кі там Ка­лумб да­кла­дае ўжо пра вы­ні­кі сва­іх пад­арож­жаў. Хто ве­дае, якой бы­ла б гіс­то­рыя без яго­ных ад­крыц­цяў?

 

***

 

Ка­лі ты ад­ной­чы тра­піў у Іспа­нію, гэ­тая кра­іна за­ча­роў­вае — ка­го над­оўга, а ка­го, як мя­не, і на­заў­жды. Што най­бо­льш ураж­вае і за­ста­ецца ў па­мя­ці? Не­ве­ра­год­нае ба­гац­це ві­зу­аль­ных ура­жан­няў. На­ту­ра­ль­нае па­яднан­не ў ад­ным по­мні­ку роз­ных ку­ль­тур і рэ­лі­гій, мас­тац­кіх плы­няў і сты­ляў. Зда­ра­ла­ся, мя­чэ­ці і сі­на­го­гі пры­ста­соў­ва­лі для са­бо­раў. Мі­на­рэ­ты аздаб­ля­лі зва­на­мі і пе­ра­тва­ра­лі ў хрыс­ці­янскія зва­ні­цы. Унут­ры кор­да­ваў­скай Мес­ке­ты і за­лы ў ты­ся­чу ка­лон па­бу­да­ва­лі ка­та­ліц­кі храм. Пры­кме­ты і пры­нцы­пы архі­тэк­ту­ры ра­ман­скай, га­тыч­най і маў­ры­тан­скай тут пе­ра­пля­лі­ся і да­лі не­ча­ка­ны вы­нік.

 

За­ста­юцца ў па­мя­ці цеп­лы­ня і ру­кат­вор­насць, якую вы­пра­ме­нь­ва­юць ма­ляў­ні­чыя ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы. Фан­тас­тыч­нае ўра­жан­не па­кі­дае Му­зей ке­ра­мі­кі ў Ва­лен­сіі. Не­вя­лі­кія ва­зо­ны з квет­ка­мі пры­ма­ца­ва­ны на бе­лых атын­ка­ва­ных сце­нах унут­ра­ных дво­ры­каў Кор­да­вы — зда­ецца, та­кі про­сты пры­ём, але ча­му так моц­на дзей­ні­чае? Шы­коў­ныя і раз­на­стай­ныя вы­шы­тыя шоў­кам хус­ткі з мах­ра­мі і ве­еры ні­бы пад­каз­ва­юць: за­ймі­ся фла­мен­ка! А рап­там атры­ма­ецца?

 

Ураж­вае пра­сто­ра га­ра­доў, лі­та­ра­ль­на пра­сяк­ну­тая цёп­лым і лас­ка­вым со­н­цам. Тва­ры лю­дзей, на якіх ад­люс­троў­ва­ецца не пры­гне­ча­насць ці дэп­рэ­сія, а ра­дасць. Зя­лё­ныя дрэ­вы і квет­кі на клум­бах (на ка­лен­да­ры, між іншым, быў лю­ты). Апе­ль­сі­на­выя дрэ­вы ва ўнут­ра­ных дво­ры­ках ка­ра­леў­скіх па­ла­цаў і ўздоўж ша­сэй­ных да­рог зда­юцца не­йкай дзі­вос­най тэ­атра­ль­най дэ­ка­ра­цы­яй. Ка­лі са­мо дрэ­ва — лі­мон­нае, апе­ль­сі­на­вае ці ман­да­ры­на­вае — ста­іць, аб­сы­па­нае пла­да­мі, — гэ­та ўспры­ма­ецца як пра­ява шчод­рас­ці. І зям­лі, і кра­іны, і яе лю­дзей

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі