На экра­не пе­ра­ме­ны

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

«СТРЫП­ТЫЗ І ВАЙ­НА» АНДРЭЯ КУ­ЦІ­ЛЫ
У ТЫЯ СА­МЫЯ ДНІ, КА­ЛІ ГЭ­ТЫ НУ­МАР ЧА­СО­ПІ­СА ВЫ­ХО­ДЗІЦЬ З ДРУ­КУ, НО­ВУЮ КАР­ЦІ­НУ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛІС­ТА АНДРЭЯ КУ­ЦІ­ЛЫ ДЭ­МАН­СТРУ­ЮЦЬ НА ЭКРА­НАХ НАЙ­ПРЭС­ТЫЖ­НЕЙ­ША­ГА КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЮ HOT DOCS У КА­НАД­СКІМ ТА­РОН­ТА Ў АД­МЫС­ЛО­ВАЙ ПРА­ГРА­МЕ WORLD SHOWCASE («СУС­ВЕТ­НЫЯ ПА­КА­ЗЫ»). ЕЎРА­ПЕЙ­СКАЯ ПРЭ­М’Е­РА СТУЖ­КІ АД­БЫ­ЛА­СЯ Ў ВІС­БА­ДЭ­НЕ, У МЕЖ­АХ БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ПРА­ГРА­МЫ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЮ GOEAST, ПО­БАЧ З НА­ШУ­МЕ­ЛЫМ «КРЫШ­ТА­ЛЁМ» ДА­Р’І ЖУК.

Шчы­ра ка­жу­чы, та­кая ці­каў­насць да фі­ль­ма бе­ла­рус­ка­га да­ку­мен­та­ліс­та ў ад­бор­шчы­каў між­на­род­ных фо­ру­маў цал­кам зра­зу­ме­лая. Яшчэ не аціх­лі вод­гу­кі на стуж­ку Summa, за якую Андрэй Ку­ці­ла атры­маў га­лоў­ны прыз у кон­кур­се ся­рэд­ня­га мет­ра на Амстэр­дам­скім фес­ты­ва­лі IDFA (фільм быў з по­спе­хам па­ка­за­ны яшчэ і на кі­на­фес­ты­ва­лях ZagrebDox у Хар­ва­тыі і Millenium Documentary Film Festival у Бру­се­лі), а рэ­жы­сёр ужо пра­па­нуе сваю но­вую пра­цу. Якую, ад­нак, рых­та­ваў ці не да­ўжэй за па­пя­рэд­нюю.

 

Пер­шыя здым­кі «Стрып­ты­зу і вай­ны» ад­бы­лі­ся яшчэ пяць год та­му. Як і ў гіс­то­рыі са ства­рэн­нем кар­ці­ны Summa, бы­ло не­ка­ль­кі ман­таж­ных вер­сій фі­ль­ма. Рэ­жы­сёр быц­цам ні­як не мог знай­сці не­шта ня­ўлоў­нае, той рытм, у якім хат­нія за­ма­лёў­кі і раз­мо­вы двух муж­чын, дзе­да і ўну­ка, пе­ра­тво­рац­ца ў не­шта бо­ль­шае за ся­мей­ную гіс­то­рыю.

 

Зрэш­ты, гэ­тая гіс­то­рыя так­са­ма вы­клі­кае інта­рэс. Ка­лі­сь­ці ба­ць­кі па­кі­ну­лі ма­ле­нь­ка­га То­лю на вы­ха­ван­не дзе­ду Ана­то­лю. Ён вы­га­да­ваў хлоп­чы­ка, і за­раз ве­тэ­ран-аві­ятар Ана­толь Ма­ісе­еў і яго ўнук, тан­цор-стрып­ты­зёр Ана­толь Ма­ісе­еў-ма­лод­шы жы­вуць у дзе­да­вай ква­тэ­ры ў шмат­па­вяр­хо­ві­ку ў Ма­чу­ліш­чах пад Мін­скам. На­зі­раць за ад­но­сі­на­мі ге­ро­яў, па­між які­мі пра­ля­гае мя­жа ча­соў, са­вец­ка­га і су­час­на­га, надзвы­чай ці­ка­ва. Яны ні­бы­та ўвесь час сва­рац­ца, ні­як не мо­гуць знай­сці кроп­кі су­тык­нен­ня для сва­іх све­та­пог­ля­даў, та­кіх да­лё­кіх адзін ад ад­на­го. І па­ра­ле­ль­на дэ­ман­стру­юць лю­боў са­мых бліз­кіх, са­мых род­ных лю­дзей.

 

Так, «Стрып­тыз і вай­на» най­перш апа­вя­дае пра лю­боў, ся­мей­ную, якая пе­ра­ма­гае ку­ль­тур­ны, уз­рос­та­вы раз­рыў.

 

Ана­толь-ста­рэй­шы — пад­пал­коў­нік аві­яцыі ў ад­стаў­цы, прад­стаў­нік та­го па­ка­лен­ня, што да апош­ня­га ве­ры­ла ў са­вец­кія ідэ­алы. У пэў­ным сэн­се, ве­рыць і ця­пер, хоць «à la guerre comme à la guerre» для Ана­то­лія-ста­рэй­ша­га не ёсць пры­нцы­пам існа­ван­ня. Па­жы­лы ге­рой да­сюль актыў­на пад­трым­лі­вае атры­бу­ты­ку і ры­ту­алы часоў СССР — удзе­ль­ні­чае ў пра­цы ве­тэ­ран­ска­га са­юза, вы­сту­пае з ад­па­вед­ны­мі па­тры­ятыч­ны­мі пра­мо­ва­мі пе­рад ча­ль­ца­мі афі­цый­ных мо­ла­дзе­вых арга­ні­за­цый. Зна­ка­вы кадр — па­жы­лы, але энер­гіч­ны афі­цэр у ста­рым са­вец­кім мун­дзі­ры ва­енна-па­вет­ра­ных сіл за­йма­ецца трэ­ні­роў­кай па стра­явой пад­рых­тоў­цы юных удзе­ль­ні­каў не­йка­га мі­лі­тар­на­га ла­ге­ра. Ана­толь-ма­лод­шы за­йма­ецца не­чым зу­сім су­пра­ць­лег­лым: па па­тра­ба­ван­ні дзе­да вы­ву­чыў­ся на інжы­не­ра, але рас­пра­на­ецца пад му­зы­ку пе­рад жан­чы­на­мі ў на­чным клу­бе. Ве­ль­мі хут­ка гля­дач раз­умее, што роз­ныя по­гля­ды на аса­біс­тае жыц­цё і роз­ні­ца ў ад­но­сі­нах да лю­дзей і гра­мад­ства ніш­то ў па­ра­ўнан­ні з па­чуц­ця­мі род­ных лю­дзей. І для дзе­да, і для ўну­ка кож­ны з іх — га­лоў­ны ча­ла­век на гэ­тай пла­не­це. Андрэй Ку­ці­ла зноў зняў кі­но без ярка пад­крэс­ле­на­га, эма­цый­на­га кан­флік­ту. Усё са­мае істотнае ў яго фі­ль­мах трэ­ба счыт­ваць у ва­чах га­лоў­ных ге­ро­яў і ў ню­ансах інта­на­цый.

 

Пры гэ­тым ідэя са­мой стуж­кі, зра­зу­ме­ла, ку­ды шы­рэй­шая за ад­люс­тра­ван­не жыц­ця хай са­бе і не­звы­чай­най ся­м’і. «Стрып­тыз і вай­на» дэ­ман­струе кан­флікт су­існа­ван­ня гра­мад­ства по­бач са ста­ры­мі, аджы­лы­мі эле­мен­та­мі. У фі­ль­ме гэ­та пад­аец­ца рэ­фрэнам кад­раў з вай­ско­ва­га па­ра­ду і пра­ездам праз го­рад бро­не­тэх­ні­кі, ка­ло­на якой, урэш­це, спы­няе ма­шы­ну ма­ла­до­га ге­роя на ад­ной з мін­скіх ву­ліц.

 

Андрэй Ку­ці­ла, як за­ўжды, ве­ль­мі так­тоў­на і па­важ­лі­ва пра­ні­кае ў свет сва­іх ге­ро­яў. У фі­ль­ме ён так­са­ма вы­сту­пае і як апе­ра­тар бо­ль­шас­ці кад­раў. Ві­да­воч­на, ме­на­ві­та та­му ён здо­леў пад­ысці да дзе­да і ўну­ка Ма­ісе­евых на мі­ні­ма­ль­ную ад­лег­ласць. Шмат сцэн стуж­кі зня­тыя ў іх не­вя­ліч­кай ква­тэ­ры, але пры­сут­нас­ці не­ка­га трэ­ця­га ў кад­ры не ад­чу­ва­ецца, на­­столь­­кі на­ту­ра­ль­на па­во­дзяць ся­бе ге­роі. Ка­мер­ным, за­ўжды ці­хім сцэ­нам у фі­ль­ме су­пра­цьс­та­яць гуч­ныя эпі­зо­ды вы­сту­паў стрып­тыз-ду­эта. На кан­трас­це з ці­хім бы­там і са­вец­кай аб­ста­ноў­кай дзя­ду­ле­вай ква­тэ­ры яркія агні і гуч­ная му­зы­ка на­чных клу­баў вы­гля­да­юць кад­ра­мі з іншай пла­не­ты.

 

Кан­флікт знеш­ні пад­агра­ецца кры­ху пры­ха­ва­ным, але ві­да­воч­ным кан­флік­там унут­ра­ным. Ана­толь-ма­лод­шы з на­тхнен­нем ды энту­зі­язмам за­йма­ецца сва­ім не­звы­чай­ным мас­тац­твам муж­чын­ска­га тан­ца. Ад­нак вы­гля­дае не­за­да­во­ле­ным — ён пра­гне да­ска­на­лас­ці і раз­віц­ця, да­сяг­нен­ня но­вых вяр­шынь май­стэр­ства. Ма­ла­ды тан­цор спра­буе з’е­хаць у іншы го­рад, на­ват кра­іну, ды зноў і зноў вяр­та­ецца ў зна­ёмы двор у Ма­чу­ліш­чах. Мае энер­гію, та­лент і энту­зі­язм, але яны па­куль не га­ран­ту­юць яму ма­тэ­ры­яль­на­му да­бра­бы­ту. У ад­роз­нен­не ад фі­ль­ма Summа, стуж­ка «Стрып­тыз і вай­на» бо­льш на­поў­не­ная сім­ва­ла­мі, воб­ра­за­мі гра­мад­ства і кра­іны, у якой ста­рыя дыс­кур­сы і кан­сер­ва­тыў­ныя по­гля­ды су­існу­юць з ма­ла­дой энер­гі­яй і жа­дан­нем мя­няц­ца.

 

Ідэя кар­ці­ны бы­ла агу­ча­ная на ад­ука­цый­ным се­мі­на­ры для да­ку­мен­та­ліс­таў яшчэ ў 2014 го­дзе. Мен­та­ра­мі пра­екта вы­сту­пі­лі вя­до­мыя поль­скія да­ку­мен­та­ліс­ты Яцэк Бла­вут, Мі­рас­лаў Дэм­бін­скі і Ма­цей Дры­гас. Поль­скі бок спры­чы­ніў­ся да прадзю­са­ван­ня і фі­нан­са­ван­ня вы­твор­час­ці стуж­кі. Але бо­ль­шая час­тка гру­пы, якая да­па­ма­га­ла Андрэю Ку­ці­лу рых­та­ваць «Стрып­тыз і вай­ну», бе­ла­рус­кая — гу­ка­рэ­жы­сё­ры Вя­час­лаў Крук і Арцём Бу­сел, да­дат­ко­выя апе­ра­та­ры Аляк­сандр Шка­ру­ба і Аляк­сандр Мі­хал­ко­віч. У фі­ль­ме так­са­ма гу­чыць ары­гі­на­ль­ная элек­трон­ная му­зы­ка Ган­ны Жда­на­вай і зроб­ле­ны ад­мыс­ло­выя «не­она­выя» ціт­ры, сты­лі­за­ва­ныя пад рэ­кла­му на­чной уста­но­вы. Апош­ні эле­мент — не­шта зу­сім но­вае для айчын­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі. Пры ўсёй сціп­лас­ці ў маш­та­бах зды­мак у па­ра­ўнан­ні са шмат які­мі іншы­мі да­ку­мен­та­ль­ны­мі за­меж­ны­мі пра­екта­мі, по­ўна­мет­раж­ная «Стрып­тыз і вай­на» вы­гля­дае ве­ль­мі грун­тоў­на, без­умоў­на, пад­трым­лі­ва­ючы імідж бе­ла­рус­ка­га да­ку­мен­та­ль­на­га кі­на­мас­тац­тва ў све­це.

 

Су­тык­нен­не ста­ро­га і но­ва­га, тра­ды­цый­на­га і на­ва­тар­ска­га ля­жыць і ў асно­ве кан­флік­ту зга­да­на­га вы­шэй «Крыш­та­лю» Да­р’і Жук. Азна­ча­ная тэ­ма нао­гул ад­на з са­мых па­пу­ляр­ных і ў да­ку­мен­та­ліс­таў, і ў рэ­жы­сё­раў мас­тац­ка­га кі­но по­стса­цы­яліс­тыч­ных кра­ін у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі. Гэ­ты кан­флікт у філь­­ме Андрэя Ку­ці­лы вы­гля­дае ве­ль­мі на­ту­ра­ль­ным, хоць не­ль­га ска­заць, што эмо­цыі ў стуж­цы ві­ру­юць. Тэм­пе­ра­мент дзе­да і ўну­ка Ма­ісе­евых стры­ма­ны, муж­чын­скі. Ста­рое і но­вае ў стуж­цы «Стрып­тыз і вай­на» не су­пра­цьс­таў­ля­юцца, а су­існуюць на не­ка­ль­кіх дзя­сят­ках квад­рат­ных мет­раў жыл­плош­чы звы­чай­най ква­тэ­ры. Та­лент рэ­жы­сё­ра і ў гэ­тым вы­пад­ку да­па­мог пе­ра­ўзыс­ці ба­р’ер пуб­лі­цыс­тыч­нас­ці. Як і ў мно­гіх іншых ра­бо­тах Андрэя Ку­ці­лы, шмат ча­го ў фі­ль­ме «Стрып­тыз і вай­на» зна­хо­дзіц­ца па­між рад­ка­мі, па­між рэ­плі­ка­мі ге­ро­яў. Га­лоў­ным вы­ні­кам пра­гля­ду ёсць ад­чу­ван­не ся­мей­най і, шы­рэй, гра­мад­скай дра­мы зме­ны па­ка­лен­няў, якую не­ль­га пе­ра­нес­ці на па­пе­ру і якую здо­леў пе­ра­нес­ці на экран рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст. Зме­ны не рэ­ва­лю­цый­най, гвал­тоў­най, а па-бе­ла­рус­ку ці­хай і дзе­сь­ці на­ват не­заў­важ­най. Але ад гэ­та­га не менш су­р’ёз­най і ўплы­во­вай на лё­сы лю­дзей

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно