Рытм су­час­на­га тэ­атра

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

«М.АРТ.КАН­ТАКТ-2019»
XIV МІЖ­НА­РОД­НЫ МО­ЛА­ДЗЕ­ВЫ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫ ФО­РУМ ПРАД­СТА­ВІЎ ГЛЕ­ДА­ЧАМ ДВАЦ­ЦАЦЬ ТРЫ СПЕК­ТАК­ЛІ ДВАЦ­ЦА­ЦІ ТРОХ ТЭ­АТРАЎ І НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НЫХ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫХ ПРА­ЕКТАЎ З ДЗЕ­СЯ­ЦІ КРА­ІН І РЭ­ГІ­ЁНАЎ СВЕ­ТУ — БЕ­ЛА­РУ­СІ, РАС­ІІ, ГРУ­ЗІІ, ЛАТ­ВІІ, АРМЕ­НІІ, УКРА­ІНЫ, ІЗРА­ІЛЯ, ПРЫ­ДНЯС­ТРОЎ­Я, ПОЛЬ­ШЧЫ, ЛІТ­ВЫ.

Дэ­віз сё­лет­няй сус­трэ­чы — «Кла­сі­ка і су­час­насць». Пра­ктыч­на па­ло­ву пра­гра­мы скла­лі па­ста­ноў­кі, ство­ра­ныя на пад­ста­ве кла­січ­ных лі­та­ра­тур­ных тэк­стаў — не то­ль­кі дра­ма­тыч­ных, але і па­этыч­ных і пра­за­ічных. Для раз­мо­вы пра «веч­ныя тэ­мы» шу­ка­ецца но­вая мо­ва. Рэ­жы­сё­ры імкнуц­ца да акту­алі­за­цыі, каб хрэс­та­ма­тый­ны твор, зна­ёмы ба­ль­шы­ні аўды­то­рыі, ува­со­біць ня­звык­лы­мі мас­тац­кі­мі срод­ка­мі. Су­час­ны тэ­атр бо­льш не ілюс­труе лі­та­ра­тур­ны тэкст: той ад­ыхо­дзіць на трэ­ці план, а пер­шы і дру­гі на­ма­га­юцца падзя­ліць між­соб­ку рэ­жы­сёр і артыс­ты. Вя­ду­чай у спек­так­лі ро­біц­ца рэ­жы­сёр­ская ідэя — яна не тлу­ма­чыць і не ад­бі­вае лі­та­ра­ту­ру, але ад­штур­хва­ецца ад яе. Тран­сфар­ма­цыя тво­раў Ва­ль­тэ­ра, Ма­ль­ера, Шэк­спі­ра, Го­га­ля, Чэ­ха­ва, Бы­ка­ва, Вам­пі­ла­ва, Мак­до­на­ха ад­бы­ва­ецца ўся­рэ­дзі­не са­мо­га тэк­сту-пад­ста­вы («Кан­дзід, або Апты­мізм» Іга­ра Ка­за­ко­ва, «Го­лы ка­роль» Але­га Ша­паш­ні­ка­ва, «Тар­цюф» Гры­го­рыя Каз­ло­ва, «Жоў­ты пя­со­чак» Ка­мі­лі Ху­са­іна­вай, «Рэ­ві­зор» Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на як рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка і Дзміт­рыя Ціш­ко як рэ­жы­сё­ра), дзе тэкст ці змя­ня­ецца час­тко­ва, ці пе­ра­піс­ва­ецца цал­кам, а мо­жа за­ста­вац­ца і амаль не кра­ну­тым, але рэ­жы­сёр­ская мо­ва тран­сфар­муе ідэй­ны склад­нік лі­та­ра­тур­най пер­шак­ры­ні­цы з да­па­мо­гай сцэ­наг­ра­фіі («Кан­дзід, або Апты­мізм», «Го­лы ка­роль», «Па­ля­ван­не на ся­бе» Ста­са Жыр­ко­ва, «Рэ­ві­зор», «Жоў­ты пя­со­чак», «Віш­нё­вы сад» Да­ві­да Мгеб­рыш­ві­лі, «Ка­ра­ле­ва пры­га­жос­ці» Ві­та­ля Краў­чан­кі) ці акцёр­скай ра­бо­ты («Каш­тан­ка» Юліі Пе­ра­сі­льд, «Шмат шу­му з ні­чо­га» Га­лі­ны Жда­на­вай, «Віш­нё­вы сад» Льва Эрэн­бур­га). По­шук мо­вы, акту­аль­най для гле­да­ча, ад­бы­ва­ецца праз ідэн­тыч­насць і дос­вед, упле­це­ныя ў кан­ву кла­січ­на­га тво­ру («Жоў­ты пя­со­чак»). Тое са­мае мож­на ка­заць пра стаў­лен­не не то­ль­кі да кла­січ­ных тво­раў, але і да ад­веч­ных тэм — вай­ны, ста­лас­ці, су­тык­нен­ня роз­ных па­ка­лен­няў.

 

Што да нас, ту­тэй­шых, дык пры­емна кан­ста­та­ваць зва­рот рэ­жы­сё­раў да су­час­ных айчын­ных тэк­стаў і су­пра­цу з су­час­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі дра­ма­тур­га­мі. Стас Жыр­коў ства­рыў спек­так­лі «Гэ­та­мы» па­вод­ле пра­за­іка Андру­ся Гор­ва­та і «Яна яго ка­ха­ла» — па­вод­ле дра­ма­тур­га Андрэя Іва­но­ва. Да спек­так­ля «Кан­дзід, або Апты­мізм» Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі ад­апта­ваў тэкст Ва­ль­тэ­ра. Тэ­ма­тыч­на «М.арт.кан­такт-2019» сха­піў са­мыя акту­аль­ныя і вос­трыя тэ­мы: сэк­су­аль­насць, кры­зіс ідэн­тыч­нас­ці, на­цы­яна­ль­нае і між­на­цы­яна­ль­нае, 

вайна.

 

Уся пра­гра­ма фо­ру­му спа­лу­чы­ла «ры­ту­ал» і «ві­до­віш­ча», што ўлас­ці­ва ма­са­вай ку­ль­ту­ры. Яскра­ва пра­соч­ва­ла­ся гэ­та ў па­ста­ноў­цы «Го­лы ка­роль» — ві­зу­аль­ны вэр­хал, ад яко­га не­маг­чы­ма бы­ло ад­цяг­нуц­ца, ды сля­пое па­кла­нен­не асо­бе праз аб­агаў­лен­не це­ла. У пад­обнае ві­до­віш­ча пе­ра­тва­рыў­ся і «Вырадак» (рэ­жы­сёр Андрэй Ці­са­рук), ка­лі на пер­шы план спек­так­ля па­вод­ле Ма­ры­уса фон Ма­енбур­га вы­во­дзі­ла­ся сэк­су­аль­насць — ча­роў­ны маг­нэс для ма­са­ва­га гле­да­ча ва ўсіх ві­дах мас­тац­тва.

 

Ры­ту­аль­насць — гэ­та яшчэ і па­кла­нен­не, улас­ці­вае ку­ль­ту асо­бы, да яко­га звяр­та­юцца ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля «Тар­цюф» і «Ко­ба» (Ста­ніс­лаў Ру­бі­на­вас). «Це­Шо» (Улад Тро­іцкі) на­кры­вае за­лу энер­гі­яй, што вы­ма­гае пра­гнуць ру­ху, і ро­біць страш­ную ку­ль­мі­на­цыю ў мо­мант ры­ту­аль­на­га пра­га­вор­ван­ня з дзі­цем азбу­кі — ле­ман­тар скла­да­ецца са слоў, якія на­зы­ва­юць і апіс­ва­юць вай­ну.

 

Мож­на зра­зу­мець, ча­му Мо­ла­дзе­вая рэ­дак­цыя фо­ру­ма на­зва­ла леп­шым спек­такль «Шмат шу­му з ні­чо­га», які на­ват не пры­ня­ло пра­фе­сій­нае жу­ры кры­ты­каў: спа­лу­чэн­не ма­са­вых ві­до­віш­чных сцэн і кла­січ­ных ма­на­ло­гаў, што пе­рад­усім зда­юцца вы­рва­ны­мі з са­цы­яку­ль­тур­ных кан­тэк­стаў ча­соў свай­го з’яўлен­ня, але лёг­ка сак­ра­лі­зу­юцца аўды­то­ры­яй, вы­дат­на кла­дуц­ца на кры­зіс ідэн­тыч­нас­ці, ха­рак­тэр­на для су­час­най мо­ла­дзі. Та­кое са­мае спа­лу­чэн­не, але пад­адзе­нае бо­льш да­лі­кат­на, мож­на за­ўва­жыць і ў спек­так­лі «Кан­дзід, або Апты­мізм», дзе з сэк­су­аль­ных сцэн вы­ні­кае і са­цы­яль­ная знач­насць, і сак­ра­ль­насць, і фі­ла­соф­скі сэнс. Тон хва­ра­ві­та­га по­шу­ку ся­бе ў вон­ка­вай пра­сто­ры за­да­ваў «Кан­дзід, або Апты­мізм», а пра­па­но­ву на по­шук у пра­сто­ры ўнут­ра­най ра­біў «Ста­рон­ні» Дзя­ні­са Ка­за­чу­ка.

 

Кры­зіс ідэн­тыч­нас­ці — гэ­та так­са­ма по­шук слоў ды вы­ра­заў, які­мі мож­на апі­саць «хто ты ёсць». Фес­ты­валь вы­явіў: сён­ня на­цы­яна­ль­нае мо­жа ад­бі­вац­ца без за­глыб­лен­ня ў гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны дыс­курс («Гэ­та­мы», «Це­Шо»).

 

Усё бо­ль­шай знач­нас­ці для гра­мад­ства на­бы­вае тэ­ма вай­ны не ў па­фас­на-па­тры­ятыч­ным гу­чан­ні. Вай­на ро­біц­ца час­ткай па­ўся­дзён­най гу­тар­кі — пра яе ву­чац­ца га­ва­рыць. Гэ­та мо­жа быць раз­мо­ва, пад­обная да тэ­ра­пеў­тыч­най пра­кты­кі («Мая ся­м’я ў ма­ім ча­ма­да­не» На­ры­нэ Гры­га­ран), ці да по­шу­ку не­йтра­ль­най мо­вы — каб апі­саць ва­енныя дзея­нні («Це­Шо»), аль­бо да на­ма­ган­ня па-но­ва­му пра­га­ва­рыць сваю на­цы­яна­ль­ную дра­му («Жоў­ты пя­со­чак»).

 

«М.арт.кан­такт-2019» пе­рад­усім спа­лу­чыў­ся з пер­фар­ма­тыў­нас­цю: пра­гра­ма пра­па­ноў­ва­ла не то­ль­кі гля­дзець, пе­ра­асэн­соў­ваць, ад­чу­ваць, але так­са­ма і пэў­ныя дзея­нні, звя­за­ныя з улас­ным це­лам і па­зап­раг­рам­най пра­сто­рай; інтэ­рак­тыў­насць вы­ма­га­ла ад­гук­нуц­ца і не­шта зра­біць. Як пры­ём спек­так­ля («Тар­цюф») яна пры­му­ша­ла не губ­ляць пі­ль­нас­ці ды рэ­ага­ваць. Ад­нак па­ста­ноў­ка мо­жа зму­сіць да рэ­ага­ван­ня і па-за гля­дзе­ль­няй. Са­мы про­сты з пры­кла­даў вы­ха­ду гле­да­ча як дзей­най асо­бы за межы за­лы — га­ла­са­ван­не квіт­ка­мі і на­пі­сан­не вод­гу­ку ў пуб­ліч­най пра­сто­ры тэ­атра. Пер­фар­ма­тыў­насць штур­хае да рэ­флек­сіі, якая змя­няе гля­дац­кія па­во­дзі­ны. Спек­такль «Гэ­та­мы» мо­жа быць пер­фар­ма­тыў­ным штур­шком для акты­ва­цыі на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­ці. У гэ­тым вы­пад­ку мож­на пра­са­чыць хут­кае рэ­ага­ван­не аўды­то­рыі: пер­фор­манс меў прад­уктыў­насць, ка­лі па­сля яго ў за­ле чу­ваць бе­ла­рус­кую мо­ву. Пер­фар­ма­тыў­насць да­зва­ляе спаз­наць но­вую (ці за­бы­тую) ця­лес­ную пра­кты­ку. «Це­Шо» пры­му­сіў пра­жы­ваць ды­са­нанс спек­так­ля-кан­цэр­та і пра­сто­ры, у якой ён па­стаў­ле­ны, — пра­ктыч­на дос­вед пра­гля­ду рок-кан­цэр­та ў са­вец­кім до­ме ку­ль­ту­ры.

 

Пер­фар­ма­тыў­насць пра­гра­мы ў ба­ль­шы­ні вы­пад­каў меж­ава­ла з гвал­там, але асэн­са­ван­не «ча­му я, гля­дач, ад­чу­ваю гэ­та за­раз» да­ва­ла штур­шок да спа­лу­чэн­ня рэ­аль­нас­ці з тым, што ад­бы­ва­ла­ся на сцэ­не. Рэ­флек­сія, вы­клі­ка­ная пер­фар­ма­тыў­нас­цю, маг­ла за­ахвоч­ваць гле­да­ча да не­йкіх ру­хаў у са­цы­яль­най пра­сто­ры, гэ­так­са­ма як і аб­сурд і сюр­рэ­алізм, што су­пра­ва­джа­лі­ся са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ным ка­мен­та­ром («Сі­бір», «Ко­ба», «Ста­рон­ні», «Го­лы ка­роль», «Яна яго ка­ха­ла», «Вырадак», «Ча­ла­век з Пад­ольс­ка») — пры­кла­дам, по­шук вы­ра­шэн­ня пра­блем хос­пі­саў і ўлас­най ідэн­тыч­нас­ці, пе­ра­асэн­са­ван­не ку­ль­ту асо­бы.

 

Су­час­ны тэ­атр — гэ­та пля­цоў­ка не так для пра­гля­ду спек­так­ля, як для яго пра­жы­ван­ня. Па­ста­ноў­кі, што тра­пі­лі ў пра­гра­му фо­ру­му, на­кі­ра­ва­ныя на пра­жы­ван­не гле­да­чом. Па­пу­ляр­насць мо­нас­пек­так­ляў, якія фак­тыч­на ства­ры­лі асоб­ную пра­гра­му, шмат у чым аб­умоў­ле­ная гэ­тай пра­кты­кай: па­ўто­ны, да­вер­лі­васць, спа­вя­да­ль­насць уцяг­ва­юць гле­да­ча ў пра­сто­ру па­ста­ноў­кі, не да­ючы шан­цу ад­га­ра­дзіц­ца ад та­го, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не. Тэ­ма­мі мо­нас­пек­так­ляў зра­бі­лі­ся глы­бо­кія аса­біс­тыя дра­мы з моц­ным са­цы­яль­ным тлом — вай­на («Мая ся­м’я ў ма­ім ча­ма­да­не»), хос­пі­сы для асоб ша­ноў­на­га ве­ку («Сі­бір»), страх, ста­расць і дык­та­тар­ства («Ко­ба»), пра­жы­ван­не дра­ма­тыч­на­га лё­су па­эта, упа­да­ба­на­га рэ­жы­сё­рам («За кра­пі­вой бе­раг» Ва­лян­ці­ны Яна­вец).

 

Арга­ні­за­та­ры фо­ру­му па­спя­хо­ва па­трап­ля­юць спа­лу­чыць пе­ра­ва­гі пра­фе­сі­яна­лаў з вя­лі­кім гля­дац­кім по­пы­там і гус­та­мі ма­са­вай аўды­то­рыі, па­між які­мі апы­на­ецца Мо­ла­дзе­вая рэ­дак­цыя як асоб­ны пра­ект фэс­ту. «М.арт.кан­такт» — мо­ла­дзе­вы фо­рум, ён з’яў­ля­ецца для Ма­гі­лё­ва інстру­мен­там ства­рэн­ня су­по­ль­нас­ці, да­зва­ляе сту­дэн­там па­чу­вац­ца знач­най час­ткай ча­го­сь­ці важ­на­га. Сё­ле­та на­роў­ні з іншы­мі спек­так­ля­мі мож­на бы­ло ба­чыць і сту­дэн­цкую ра­бо­ту — «Жоў­ты пя­со­чак» на­ву­чэн­кі Рас­ійска­га дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та сцэ­ніч­ных мас­тац­тваў, рэ­жы­сёр­кі Ка­мі­лі Ху­са­іна­вай.

 

Мо­ла­дзе­вы тэ­атра­ль­ны фо­рум жы­ве ў рыт­ме су­час­на­га еўра­пей­ска­га тэ­атра. Ён сво­еча­со­ва пад­хоп­лі­вае асноў­ныя тэ­атра­ль­ныя тэн­дэн­цыі (тэ­ма­тыч­на, на ўзроў­ні тэк­стаў, сцэ­ніч­най мо­вы, ру­хаў са­цы­яль­най пра­сто­ры). «М.арт.кан­такт» — гэ­та пра­сто­ра, якая існуе не для та­го, каб усе за­мі­ла­ва­на ўзды­ха­лі, маў­ляў, «як та­ле­на­ві­та», а каб спра­ча­лі­ся, каб ішлі са спек­так­ля, ка­лі хо­чац­ца сыс­ці, аль­бо гля­дзе­лі ко­ль­кі га­дзін за­пар, не ад­цяг­ва­ючы­ся і на­ват не пры­са­джва­ючы­ся (бо ўжо ня­ма ку­ды). Гэ­та дзёр­зкасць, акту­аль­насць і пра­га раз­маў­ляць пра скла­да­нае з роз­най аўды­то­ры­яй роз­ны­мі срод­ка­мі.

Свят­ла­на Кур­га­на­ва