Ад тра­ды­цы­яна­ліз­му да мі­ні­ма­ліз­му

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

ПРЭМ’ЕРЫ КА­МЕР­НАЙ МУ­ЗЫ­КІ БЕ­ЛА­РУС­КІХ КАМ­ПА­ЗІ­ТА­РАЎ
У ЧА­СЫ, КА­ЛІ ТВОР­ЧЫЯ СА­ЮЗЫ ЗНА­ХО­ДЗІ­ЛІ­СЯ НА «БА­ЛАН­СЕ» Ў ДЗЯР­ЖА­ВЫ, УДЗЕ­ЛЬ­НІ­ЧАЦЬ У З’ЕЗДАЎ­СКІХ КАН­ЦЭР­ТАХ БЫ­ЛО ГА­НА­РО­ВА, ПРЫ­ЕМНА І ЗУ­СІМ НЯ­ЦЯЖ­КА. КАН­ЦЭРТ ПРЭМ’ЕР КА­МЕР­НАЙ МУ­ЗЫ­КІ АЙЧЫН­НЫХ ТВОР­ЦАЎ, ЯКІ АД­БЫЎ­СЯ ПРЫ КАН­ЦЫ ЛЮ­ТА­ГА Ў МА­ЛОЙ ЗА­ЛЕ ІМЯ РЫ­ГО­РА ШЫР­МЫ, ПРА­ХО­ДЗІЎ НА­ПЯ­РЭ­ДАД­НІ ПА­ЗА­ЧАР­ГО­ВА­ГА XVII З’ЕЗДА СА­ЮЗА БЕ­ЛА­РУС­КІХ КАМ­ПА­ЗІ­ТА­РАЎ І СВЯТ­КА­ВАН­НЯ 85-Й ГА­ДА­ВІ­НЫ СА­ЮЗА. ТА­МУ ЯГО ТАК­СА­МА МОЖ­НА НА­ЗВАЦЬ З’ЕЗДАЎ­СКІМ І СПРА­ВАЗ­ДАЧ­НЫМ.

Але ча­сы да­ўно змя­ні­лі­ся, і без пад­трым­кі дзяр­жа­вы кам­па­зі­та­рам да­во­дзіц­ца са­ма­стой­на да­маў­ляц­ца з вы­ка­наў­ца­мі і вы­ра­шаць усе звя­за­ныя з гэ­тым пы­тан­ні. Та­му кам­па­зі­та­ры, асаб­лі­ва тыя, ка­го пры­ня­та лі­чыць твор­чы­мі лі­да­ра­мі, вы­ба­рач­на ста­вяц­ца да пад­обных пра­ектаў. Ды і аўта­ры­тэт Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў за доў­гія га­ды за­стою моц­на па­хіс­нуў­ся, і то­ль­кі з пры­хо­дам но­ва­га кі­раў­ніц­тва сі­ту­ацыя па­ча­ла вы­праў­ляц­ца.

 

У ад­сут­нас­ці тво­раў Сяр­гея Бе­ль­цю­ко­ва, Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай, Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га, Во­ль­гі Пад­гай­скай, Кан­стан­ці­на Ясь­ко­ва і іншых на­шых зна­ка­мі­тас­цей прад­стаў­ле­ную пра­гра­му ні­як нель­­га лі­чыць да­клад­ным зрэ­зам ста­ну су­час­най бе­ла­рус­кай ка­мер­най му­зы­кі. Тым не менш пэў­нае ўяў­лен­не пра акту­аль­ныя пра­цэ­сы ў гэ­тым жан­ры атры­маць мож­на, асаб­лі­ва з улі­кам та­го, што для ўдзе­лу ў кан­цэр­це ад­бі­ра­лі­ся са­чы­нен­ні, на­пі­са­ныя ў апош­нія пяць га­доў, якія ні­дзе ра­ней не вы­кон­ва­лі­ся.

 

Cлу­ха­ючы кам­па­зі­тар­скія прэм’еры на сцэ­не Ма­лой за­лы імя Ры­го­ра Шыр­мы, я па­спра­ба­ва­ла зра­зу­мець ма­ты­вы, што пад­ахвоч­ва­юць аўта­раў да на­пі­сан­ня та­ко­га ро­ду тво­раў. І га­лоў­ны ма­тыў, які мне ба­чыц­ца па­сля пра­слу­хоў­ван­ня па­ў­та­ра­га­дзін­на­га кан­цэр­та, — ве­лі­зар­нае жа­дан­не быць кам­па­зі­та­ра­мі, за­ста­вац­ца ў пра­фе­сіі. Яно аб’ядноў­вае ўсіх, чые са­чы­нен­ні гу­ча­лі ў гэ­ты ве­чар, не­за­леж­на ад аб­ра­най сты­ліс­ты­кі і пра­фе­сій­най грун­тоў­нас­ці. Тым не менш роз­ні­ца ў пра­фе­сі­яна­ліз­ме ад­чу­ва­ла­ся ве­ль­мі моц­на. Нель­­га ж, на­сам­рэч, лі­чыць пра­фе­сій­на па­спя­хо­вым ра­манс, у якім за­мест акам­па­не­мен­ту — «го­лыя» акор­ды, або фар­тэ­пі­янную п’есу, па фак­ту­ры больш пад­обную да кла­ві­ра ба­ле­та. У не­ка­то­рых опу­сах меў­ся цал­кам пе­ра­ка­наў­чы па­ча­так, але кам­па­зі­тар ча­му­сь­ці кі­даў раз­віц­цё на па­ўда­ро­зе і па­чы­наў на­ступ­ную тэ­му. Бы­ло — на шчас­це, у не­вя­лі­кай ко­ль­кас­ці — і чыс­тае гра­фа­ман­ства. Ад­ным сло­вам, усё як на кам­па­зі­тар­скіх «се­ра­дах» па­чат­ку 1980-х. Як та­ды, так і ця­пер га­лоў­ная пра­бле­ма для ака­дэ­міч­ных кам­па­зі­та­раў, у тым лі­ку і для тых, хто да­ска­на­ла ва­ло­дае ра­мяс­твом, — як вы­брац­ца з по­ста­ван­гар­дна­га ту­пі­ка. Да­рэ­чы, у эстрад­ных кам­па­зі­та­раў пра­бле­ма тая ж са­мая. Ра­до­віш­ча, з яко­га яны чэр­па­лі, зда­ва­ла­ся, хо­піць на ста­год­дзі. І вось яно цал­кам рас­пра­ца­ва­нае, за­стаў­ся то­ль­кі шлак.

 

Але вер­нем­ся да ака­дэ­міч­най му­зы­кі. XX ста­год­дзе з ве­лі­зар­най хут­кас­цю спус­то­шы­ла ўсе схо­віш­чы маг­чы­мых і не­маг­чы­мых кам­па­зі­тар­скіх рэ­сур­саў. Ідэ­ола­гі сац­рэ­аліз­му спра­ба­ва­лі спы­ніць гэ­тую чу­му, ад­нак да­рэм­на. І не та­му, што аван­гар­дызм пра­ні­каў з За­ха­ду і з Усхо­ду, а та­му, што атрым­лі­ва­ла­ся мяр­цвя­чы­на. Так, бы­лі і ў XX ста­год­дзі ге­ніі тра­ды­цы­яна­ліз­му — Рах­ма­ні­наў, Сві­ры­даў. Але ісці іх шля­хам сён­ня ве­ль­мі цяж­ка, каб не ска­заць — не­маг­чы­ма.

 

Та­кім чы­нам, кож­ны твор су­час­на­га кам­па­зі­та­ра — гэ­та спро­ба пра­ры­ву, і ме­на­ві­та так іх трэ­ба раз­гля­даць. Як ні дзіў­на, у най­мен­шай сту­пе­ні гэ­та да­ты­чыц­ца ра­бот по­ста­ван­гар­дных, а іх у кан­цэр­це бы­ло ба­га­та. Тры вер­шы Ула­дзі­мі­ра На­бо­ка­ва («Так бу­дет», «Тай­ная ве­че­ря», «Зна­ешь...») Вік­та­ра Кіс­це­ня, дзве п’есы для клар­не­та і падрых­та­ва­на­га ра­яля («Sotto voce» і «Стрыж пры млы­не») Дзміт­рыя Лы­бі­на, дзі­ця­чая фар­тэ­пі­янная сю­іта Ган­ны Ка­рот­кі­най «Ха­ты ў глу­хім ле­се» па ма­ты­вах кар­ці­ны кі­тай­ска­га мас­та­ка Лян Юнхэ, Трыа па­мя­ці Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га для скрып­кі, ві­ялан­чэ­лі і фар­тэ­пі­яна Аляк­сан­дра Гу­лая і асаб­лі­ва «Сля­за анё­ла» для флей­ты, аль­та і арфы Ні­ны Сі­ня­ко­вай цал­кам за­ста­юцца ў рам­ках той сты­ліс­ты­кі, якая бы­ла на­пра­ца­ва­ная ў твор­час­ці Ба­ры­са Ціш­чан­кі, Сяр­гея Сло­нім­ска­га і кам­па­зі­та­раў «Мас­коў­скай му­зыч­най во­се­ні». І то­ль­кі вы­ка­рыс­тан­не падрых­та­ва­на­га ра­яля рап­там рас­кры­вае ўсю арха­ічнасць гэ­тай му­зыч­най мо­вы (як ні дзіў­на, флей­та­вае frullato ў п’есе Сі­ня­ко­вай та­ко­га ўра­жан­ня не вы­клі­кае.)

 

Трыа Аляк­сан­дра Гу­лая асаб­лі­ва пры­кмет­нае тым, што яно ад­но з усіх прад­стаў­ле­ных тво­раў па ўсіх па­ра­мет­рах ад­па­вя­дае пан­яццю «ка­мер­ная му­зы­ка». Трох­час­тка­вы 17-хві­лін­ны твор, у асно­ве яко­га — пе­ра­асэн­са­ва­ная да не­паз­на­ва­ль­нас­ці тэ­ма не­смя­рот­на­га па­ла­нэ­за, па-сап­раў­дна­му змяс­тоў­ны і на­сы­ча­ны дра­ма­тыч­ным раз­віц­цём.

 

Усе астат­нія опу­сы ў кан­цэр­це, не­за­леж­на ад сты­ліс­ты­кі і пра­фе­сі­яна­ліз­му іх ства­ра­ль­ні­каў, хут­чэй мож­на пры­лі­чыць аль­бо да са­лон­най му­зы­кі, аль­бо да пед­ага­гіч­на­га рэ­пер­ту­ару. А гу­ма­рэс­ка Аляк­сан­дра Кле­ван­ца «Ста­ры Ха­та­быч» для ансам­бля ба­яніс­таў — вы­дат­ны акам­па­не­мент для на­род­на­га тан­ца.

 

Уз­ор са­лон­най му­зы­кі par excellence — вы­раз­ная і тон­кая п’еса Ні­ны Сі­ня­ко­вай «Сля­за анё­ла» з пры­свя­чэн­нем Арту­ру Дэ­ль­мо­ні, вы­дат­на­му скры­па­чу, кан­цэр­тмай­стру аркес­тра New York City Ballet. Ні­на Сі­ня­ко­ва скон­чы­ла кан­сер­ва­то­рыю і аспі­ран­ту­ру ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу ў Ба­ры­са Ціш­чан­кі, шмат га­доў жы­ве ў ЗША, та­му на ра­дзі­ме яе твор­часць па­куль ве­да­юць ма­ла. П’еса ві­да­воч­на по­ста­ван­гар­дная, з ад­сыл­ка­мі (зрэш­ты, то­ль­кі ад­сыл­ка­мі) на да­дэ­ка­фо­нію і пу­анты­лізм. «Пра­зрыс­тасць, чыс­ці­ня, глы­бі­ня, фар­ба, па­чуц­цё­васць — ва ўся­кім вы­пад­ку, гэ­та не­йкія воб­ра­зы, якія за­ўсё­ды са мной, ка­лі спра­ва ты­чыц­ца пад­обна­га ро­ду му­зы­кі», — ка­жа Сі­ня­ко­ва пра свой твор. Пры­свя­чэн­не яна за­шыф­ра­ва­ла ў па­чат­ко­вай інта­на­цыі «рэ-ля» (d-a) у парт­ыі аль­та, на якую на­кла­да­юцца ты­по­ва кор­са­каў­скія сы­ход­ныя ха­ды па ма­лых тэр­цы­ях у арфы і флей­ты. Але гэ­ты ма­тыў не ўспры­ма­ецца як па­ўна­вар­тас­ная ма­наг­ра­ма, па­ко­ль­кі ўзы­хо­дзя­чая квін­та — за­над­та не­йтра­ль­ная (каб не ска­заць — без­абліч­ная) інта­на­цыя.

 

У про­ці­лег­ласць гэ­та­му п’еса Вя­час­ла­ва Пя­ць­ко «Па­хне ча­бор» для скрып­кі і фар­тэ­пі­яна — спро­ба вы­йсці з ту­пі­ка, звяр­нуў­шы­ся да фор­му­лы са­лон­най ра­ман­тыч­най му­зы­кі XIX ста­год­дзя. П’еса зроб­ле­на па-май­стэр­ску, з глы­бо­кім раз­умен­нем скры­піч­най тэх­ні­кі і вы­раз­нас­ці. Аўтар па ўсіх пра­ві­лах XIX ста­год­дзя вы­бу­доў­вае дра­ма­тур­гію па­чуц­цяў. Ён ве­дае, як на­пі­саць фар­тэ­пі­янны акам­па­не­мент, каб ён быў ці­ка­вым, але не за­глу­шаў скрып­ку. Спа­дзя­юся, вы­дат­ная п’еса зой­ме год­нае мес­ца ў пед­ага­гіч­ным і кон­кур­сным рэ­пер­ту­ары. Ды кан­цэп­ту­аль­на­га і сты­ліс­тыч­на­га пра­ры­ву не ад­бы­ло­ся. Аўтар з гэт­кім са­мым по­спе­хам мог бы гар­ма­ні­за­ваць «Зор­ку Ве­не­ру» (пер­шая аса­цы­яцыя, якая пры­хо­дзіць у га­ла­ву).

 

І на­рэш­це, п’есы з апо­рай на мод­ную сён­ня сты­ліс­ты­ку мі­ні­ма­ліз­му.

 

Трох­хві­лін­ная п’еса Аляк­сан­дры Да­нь­шо­вай «To the time» («Да ча­су») для ма­рым­бы і віб­ра­фо­на. Дзі­вос­ны твор, у якім ёсць і без­да­кор­ная ло­гі­ка раз­віц­ця, і на­строй, і рытм су­час­нас­ці. Мяр­кую, ён бы вы­клі­каў фу­рор у ку­ль­тур­най пра­сто­ры «Кор­пус», дзе збі­ра­ецца пра­су­ну­тая мо­ладзь. П’еса, да­рэ­чы, з вя­лі­кім по­спе­хам вы­кон­ва­ла­ся ў Гер­ма­ніі, дзе жы­ве Аляк­сан­дра. Але га­лоў­ны плюс гэ­та­га тво­ра — ад­на­ча­со­ва яго ж га­лоў­ны мі­нус. Ансамбль з ма­рым­бы і віб­ра­фо­на гу­чыць све­жа і ча­роў­на, але то­ль­кі як эпі­зод, як фар­ба. Ня­ма ўпэў­не­нас­ці, што яшчэ ад­на п’еса ў пад­обным сты­лі дасць па­д­обны эфект. Не ка­жу­чы ўжо пра экза­тыч­насць і рэ­дкасць са­мых інстру­мен­таў, якія існу­юць час­цей (як і арфа) у скла­дзе вя­лі­кіх аркес­траў. А ў пе­ра­кла­дзе для фар­тэ­пі­яна аль­бо, да­пус­цім, двух цым­ба­лаў гэ­ты эфект, без­умоў­на, знік­не.

 

І дзве ра­бо­ты Іры­ны Пят­ке­віч для струн­ных шчып­ко­вых інстру­мен­таў. «Ра­ні­ца ў Ве­не­цыі» для квар­тэ­та ман­да­лін — ча­роў­ная мі­ні­ма­ліс­цкая п’еса, якая не­сум­нен­на ста­не ўпры­гож­ван­нем фес­ты­ва­лю «Ман­да­лі­ні­сі­ма», а маг­чы­ма, і мо­ла­дзе­вых му­зыч­ных фэс­таў. Кам­па­зі­тар­ка па-май­стэр­ску ва­ло­дае пры­ёма­мі мік­ра­інта­на­цый­на­га раз­віц­ця. Уся п’еса як быц­цам вы­рас­тае з ра­ніш­ніх ве­не­цы­янскіх зва­ноў, і на­ват тэ­ма­тыч­ныя ўкрап­ван­ні і пе­ра­клю­чэн­ні не ства­ра­юць ад­чу­ван­ня аб­ры­ваў, а вы­гля­да­юць эле­ган­тнай ма­за­ічнас­цю, зма­ца­ва­най адзін­ствам рэ­фрэ­ну. Што асаб­лі­ва істот­на, Іры­на Пят­ке­віч ад­чу­вае пры­ро­ду ман­да­лі­ны і ман­да­лін­на­га ансам­бля.

 

Дру­гая п’еса кам­па­зі­тар­кі — «Ме­ся­цо­вы ка­мень» для дом­ры і фар­тэ­пі­яна — так­са­ма з эле­мен­та­мі мі­ні­ма­ліз­му, але блі­жэй да ра­ман­тыч­най тра­ды­цыі XIX ста­год­дзя. Ура­жан­не, што фар­тэ­пі­яна са­мім фак­там пры­сут­нас­ці ў ансам­блі збі­вае на­шых кам­па­зі­та­раў з мі­ні­ма­ліс­тыч­най сцеж­кі. Дый уво­гу­ле мі­ні­ма­лізм, па­вод­ле ма­іх на­зі­ран­няў, у нас па­куль пры­жы­ва­ецца то­ль­кі ад­нос­на інстру­мен­таў удар­ных, удар­на-шчып­ко­вых (цым­ба­лы) і струн­на-шчып­ко­вых — з іх ад­ры­віс­тым гу­кам і гул­кай аўрай.

 

Вар­та ска­заць не­ка­ль­кі слоў пра му­зы­кан­таў, што ўкла­лі шмат пра­цы і ду­шы ў вы­ка­нан­не тво­раў бе­ла­рус­кіх аўта­раў. На­за­ву то­ль­кі тых, хто ўра­зіў мя­не бо­льш за ўсё. Гэ­та лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў пі­яніст Аляк­сандр Да­ні­лаў, які вы­ву­чыў на па­мяць і з бляс­кам вы­ка­наў дзве най­скла­да­ней­шыя, вір­ту­озныя п’есы Ула­дзі­мі­ра Гру­шэў­ска­га. Гэ­та Аляк­сан­дра Га­нь­ко­ва (ма­рым­ба) і Ган­на Ся­мё­на­ва (віб­ра­фон); Ды­яна Ган­та­рэн­ка (флей­та), Ула­дзі­мір Куп­ры­янаў (альт) і Аляк­сан­дра Ло­се­ва (арфа), яны здзі­ві­лі зла­джа­нас­цю, ад­то­ча­нас­цю і глы­бі­нёй пра­нік­нен­ня ў кам­па­зі­тар­скую за­ду­му, хоць кан­так­та­ва­лі з аўта­ра­мі вы­ключ­на па інтэр­нэ­це. Гэ­та трыа ў скла­дзе Але­сі Ба­та­ль­ёнак (скрып­ка), Яўге­ніі Ві­на­ку­ра­вай (ві­ялан­чэль) і Анас­та­сіі Гу­лай (фар­тэ­пі­яна). Гэ­та ансамбль ман­да­лі­ніс­таў «Эста­фе­та» (мас­тац­кая кі­раў­ні­ца Га­лі­на Асма­лоў­ская) і да­м­рыс­тка Надзея Ла­зуц­кая. Гэ­та ву­ча­ні­ца ДМШМ №5, лаў­рэ­атка між­на­род­на­га кон­кур­су Уль­яна Дзы­гун, якая дзе­ля вы­ка­нан­ня п’есы Ган­ны Ка­рот­кі­най на­ват апра­ну­ла­ся ў кі­тай­скі на­цы­яна­ль­ны кас­цюм. І мно­гія іншыя вы­ка­наў­цы, чые энту­зі­язм і пра­фе­сі­яна­лізм здо­ль­ныя на­тхніць на­шых кам­па­зі­та­раў на но­выя твор­чыя здзяй­снен­ні. 

Юлія Андрэ­ева