Ад­шу­кай­ма зем­ля­ры­ек у за­пас­ні­ках!

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

ВЫ­СТА­ВА РЭ­ЖЫ­СЁ­РА УЭ­СА АНДЭР­СА­НА Ў ВЕН­СКІМ МУ­ЗЕІ ГІС­ТО­РЫІ МАС­ТАЦ­ТВАЎ
2018 год стаў для рэ­жы­сё­ра Уэ­са Андэр­са­на вы­ключ­на плён­ным. Ён за­вяр­шыў «Вы­спу са­бак» — чар­го­вы ге­ні­яль­ны му­льт­фі­льм, год­ны «Оска­ра» (і ўзяў бы «Оска­ра», ка­лі б не квас­ны па­тры­ятызм аме­ры­кан­скіх ака­дэ­мі­каў, якія ад­да­лі пе­ра­ва­гу «Ча­ла­ве­ку-па­ву­ку»). І ад­крыў сваю пер­шую вы­ста­ву «Му­мія зем­ля­рый­кі ў сар­ка­фа­гу ды іншыя скар­бы» у вен­скім Му­зеі гіс­то­рыі мас­тац­тваў (Kunsthistorisches Museum Vienna).

Ме­на­ві­та гэ­ты пра­ект, ку­ры­ра­ва­ны Андэр­са­нам у су­аўтар­стве са сва­ёй сяб­роў­кай, пі­сь­мен­ні­цай і ды­зай­нер­кай Джу­ман Ма­луф, вы­гля­дае вы­дат­най ілюс­тра­цы­яй та­го, што мож­на зра­біць з «адзін­ка­мі за­хоў­ван­ня», якія то­мяц­ца на па­лі­цах за­пас­ні­каў, па­ву­ча­ль­ны для нас пры­клад, як твор­ча і з ка­рыс­цю пе­ра­фар­ма­та­ваць му­зей­ную ка­лек­цыю, каб зра­біць яе бо­льш ад­кры­тай і ці­ка­вай не то­ль­кі для ама­та­раў мас­тац­тва.

 

Мас­тац­ка-гіс­та­рыч­ны му­зей у Ве­не — тое яшчэ мес­ца збо­ру дзіў­ных рэ­чаў, бо ў асно­ве імпе­ра­тар­скай ка­лек­цыі, якая за­хоў­ва­ецца ў за­лах і фон­дах, — ад­на з са­мых вя­лі­кіх кун­стка­ме­раў у све­це. Ста­год­дзя­мі аўстрый­ская ды­нас­тыя Габ­сбур­гаў збі­ра­ла ўні­ка­ль­ныя артэ­фак­ты роз­ных эпох — і ўсё гэ­та да­ста­ла­ся су­час­най ку­ра­тар­скай па­ры ў якас­ці вы­ста­вач­на­га ма­тэ­ры­ялу. Кі­ру­ючы­ся ўлас­ны­мі пе­ра­ва­га­мі і інту­іцы­яй, Андэр­са­ну і Ма­луф уда­ло­ся аб­раць са­мыя муд­ра­ге­ліс­тыя аб’­екты ці скам­па­на­ваць іх з бо­льш-менш звы­чай­ны­мі — у не­йкую квін­тэ­сен­цыю «дзі­вац­тва». З да­па­мо­гай пра­фе­сій­ных су­пра­цоў­ні­каў не­ты­по­выя ку­ра­та­ры ад­абра­лі бо­льш за 400 прад­ме­таў, у асноў­ным са схо­віш­чаў, з ча­тыр­нац­ца­ці ка­лек­цый, пры­чым мно­гія з іх і зу­сім ні­ко­лі не па­каз­ва­лі­ся пуб­лі­цы. Ся­род іх егі­пец­кія, грэ­час­кія і рым­скія ста­ра­жыт­нас­ці, кар­ці­ны ста­рых май­строў, экс­па­на­ты з Імпе­ра­тар­ска­га каз­на­чэй­ства і Імпе­ра­тар­скай збро­евай па­ла­ты, ра­ры­тэ­ты з Ка­лек­цыі ма­нет і Ка­лек­цыі гіс­та­рыч­ных му­зыч­ных інстру­мен­таў, а так­са­ма тво­ры з Тэ­атраль­­на­га му­зея.

 

У вы­ні­ку пе­рад на­мі — кам­пак­тна саб­ра­ны ў ад­ной з цэн­тра­ль­ных за­лаў му­зея ўні­ка­ль­ны пан­опты­кум ку­р’ё­заў і шэ­дэў­раў, якія раз­мяс­ці­лі­ся ў пра­сто­рах і віт­ры­нах, вы­ка­на­ных у ка­ля­ро­вай га­ме «Га­тэ­ля Гранд Бу­да­пешт». Усе яны сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ныя з сап­раў­ды ма­ні­яка­ль­най андэр­са­наў­скай су­р’ёз­нас­цю. Але зу­сім не па­вод­ле стан­дар­тных му­зей­ных ля­ка­лаў. Дык вось, уся­го во­сем вы­ста­вач­ных зон роз­на­га ко­ле­ру, у кож­най — тэ­ма­тыч­на саб­ра­ныя артэ­фак­ты. На­прык­лад, па­ра­дныя парт­рэ­ты лю­дзей з ва­ла­са­ты­мі аблічча­мі роз­ных эпох і сту­пе­няў ва­ла­са­тас­ці. Ці вы­явы (і не то­ль­кі) жы­вёл, ран­жы­ра­ва­ныя вы­ключ­на па па­ме­ры, ад­нак ве­ль­мі раз­на­стай­ныя па­вод­ле ўсіх астат­ніх кры­тэ­раў, — ад ску­льп­тур мед­узы і фе­нік­са да ча­ра­па­шых шкі­ле­таў. Або па­кой, са сцен яко­га на вас ве­ль­мі ўваж­лі­ва і су­р’ёз­на гля­дзяць дзе­ці і не­маў­ля­ты ў да­рос­лых ка­ра­леў­скіх убо­рах, і тут жа — ся­рэд­ня­веч­ны ры­цар­скі да­спех шас­ці­га­до­ва­га дзі­ця­ці. Ад­на з ве­лі­зар­ных віт­рын пры­све­ча­на то­ль­кі зя­лё­ным прад­ме­там — тут ёсць ма­ла­хі­та­выя са­ма­род­кі, па­р­фі­ра­вая іта­ль­янская ва­за ХVII ста­год­дзя і кі­тай­ская ке­ра­міч­ная ды­нас­тыі Цінь, за­спір­та­ва­ная драў­ня­ная жа­ба ў антык­вар­най шкля­ной кол­бе, ікла­тая мас­ка Ма­оры з Но­вай Зе­лан­дыі... І гэ­так да­лей — «всё чу­де­са­тее и чу­де­са­тее», як ка­за­ла кэ­ра­лаў­ская Алі­са.

 

У спе­цы­яль­на спра­екта­ва­най цэн­тра­ль­най віт­ры­не ўсё гэ­тае ха­рас­тво вян­чае за­яўле­ная ў на­зве да­ма­він­ка для му­мі­фі­ка­ва­най зем­ля­рый­кі — ста­ра­жыт­на­егі­пец­кі ары­гі­нал, па­кры­ты вы­ява­мі падзей з за­ма­гі­ль­на­га жыц­ця гры­зу­на, па­мер­ла­га ў IV ста­год­дзі да на­шай эры. Ка­лі шчы­ра, ён не недта ўразіў та­го, хто па­бы­ваў у «За­ле му­мій» Ка­ірска­га му­зея, на­прык­лад, — але ту­ды на­ша ку­ра­тар­ская па­ра про­ста не да­бра­ла­ся, аб­ме­жа­ваў­шы­ся дзі­вац­тва­мі, якія за­хоў­ва­юцца ў Ве­не.

 

Так, гэ­та вяр­тан­не да ста­ра­даў­няй еўра­пей­скай пра­кты­кі, з якой вы­рас­ла су­час­ная му­зей­ная спра­ва, — да пер­са­на­ль­на­га «ка­бі­не­та рэ­дкас­цяў» (Cabinet of curiosities), той са­май вя­лі­кай ша­фы, ку­ды ад­ука­ва­ны гас­па­дар змяш­чаў саб­ра­ныя на свой густ раз­на­стай­ныя дзі­вац­твы на­ва­ко­ль­на­га све­ту ў са­мых муд­ра­ге­ліс­тых спа­лу­чэн­нях: ад ча­ра­поў, рэ­дкіх ра­ка­він і так­сі­дэр­ма­ва­ных жы­вёл да кар­цін, ру­ка­пі­саў і ме­ха­ніч­ных аўта­ма­таў.

 

Ці­ка­ва, па­вод­ле ку­ра­та­раў, яны «ве­ль­мі кла­па­ці­лі­ся пра дзя­цей як у вы­ба­ры прад­ме­таў, так і ў тым, што яны ад­люс­троў­ва­юць». Роз­на­ўзроў­не­выя экс­па­на­ван­ні, мі­ні-віт­ры­ны з адзін­ка­вы­мі пад­свет­ле­ны­мі «сак­рэ­та­мі» — гэ­та ўсё так­са­ма ве­ль­мі дзі­ця­чая тэ­ма.

 

Ма­быць, адзі­ная ку­ра­тар­ская прэ­тэн­зія да экс­па­зі­цыі — гэ­та яе за­ліш­нія сіс­тэм­насць і аку­рат­насць, што не па­кі­да­е за­зо­ру для міс­ты­фі­ка­цыі. Зрэш­ты, усе ад­абра­ныя аб’­екты і так з цяж­кас­цю ба­лан­су­юць на гра­ні «нар­маль­­нас­ці», а рам­кі тра­ды­цый­ных экс­па­зі­цый­ных тэх­нік за­клі­ка­ны не­як са­браць асоб­ныя дзі­вац­твы ў бо­льш-менш зруч­ную для ўспры­ман­ня агуль­­ную ўпа­коў­ку. Улас­на, па­ра­дак і амаль гар­ма­ніч­ная сі­мет­рыя ў кад­ры скла­да­юць асно­ву фір­мо­вай ві­зу­аль­нас­ці Андэр­са­на-рэ­жы­сё­ра, і ў сва­ім ку­ра­тар­скім пра­екце ён па­сля­доў­ны. Мо­жа, гэ­тыя па­ра­дак і мі­мік­рыя пад ты­по­вую му­зей­насць і ства­ра­юць той са­мы эфект пе­ра­ка­наў­час­ці, які над­ае дэ­ві­ятыў­нас­цям важ­касць.

 

Вя­до­ма, гэ­та не рэ­ва­лю­цыя і не інтэр­вен­цыя ў му­зей, пра якія ма­раць на­шы асоб­ныя мас­та­кі-тра­ды­цы­яна­ліс­ты, звык­ла ўстаў­ля­ючы свае фі­гу­ра­тыў­ныя тво­ры ў му­зей­ныя пра­сто­ры, на­поў­не­ныя гэ­тай са­май фі­гу­ра­тыў­нас­цю кры­ху бо­льш, чым цал­кам. Так з’яў­ля­юцца «Му­зеі» ў му­зе­ях і пры­цяг­ну­тыя за ву­шы да экс­па­на­таў за­баў­ля­ль­ныя інтэ­рак­цыі на што­га­до­выя Но­чы му­зе­яў.

 

І так, гэ­та не кла­сі­ка сап­раў­дных «увар­ван­няў у му­зей» аўтар­ства Фрэ­да Уі­л­са­на, хоць тэх­ніч­на пад­ыход ве­ль­мі пад­обны. Ад­нак вос­трыя кры­тыч­ныя па­слан­ні Уі­лса­на — чар­нас­ку­ра­га мас­та­ка, які здо­леў за­даць важ­ныя пы­тан­ні аб ле­гі­тым­нас­ці звык­лай да­мі­нан­тна-еўра­пей­скай ды­дак­ты­кі ў му­зей­ных пра­кты­ках про­стай пе­ра­кам­па­ноў­кай экс­па­на­таў і эты­ке­та­жу, — іншыя. У па­ра­ўнан­ні з імі экс­цэн­трыч­нае згуш­чэн­не экза­тыч­нас­ці, што прэ­зен­ту­юцца Андэр­са­нам і Ма­луф, вы­гля­дае ве­ль­мі «дэ­ка­ра­тыў­ным».

 

Ка­лі раз­ва­жаць пра на­шу айчын­ную, да­во­лі сум­ную сі­ту­ацыю... Ча­му б і не па­спра­ба­ваць вы­йсці за рам­кі ўсто­яных ко­даў му­зей­най рэ­прэ­зен­та­цыі? За­йсці на тэ­ры­то­рыю іншых су­по­ль­нас­цяў, акра­мя му­зы­каў на ад­крыц­ці? Мас­тац­тва для мас­тац­тва ў штуч­най аб­гор­тцы для ама­та­раў мас­тац­тва — сум­на і не­ці­ка­ва. Па­спра­буй­ма ад­шу­каць сва­іх зем­ля­ры­ек у за­пас­ні­ках!

 

Ці вар­та ка­заць, што ўні­вер­са­ль­ных рэ­цэп­таў не існуе і пе­рад на­мі про­ста адзін з уда­лых пры­кла­даў уз­ае­ма­дзе­яння му­зея з су­час­нас­цю? Ад­нак, пе­ра­фра­зу­ючы пер­ша­па­чат­ко­ва за­да­дзе­нае пы­тан­не — як пра­ві­ль­на вы­стаў­ляць му­зей­ную ка­лек­цыю, каб яна ста­ла бач­най і ці­ка­вай для шы­ро­кай пуб­лі­кі, — мож­на на яго і ад­ка­заць. Вось так!

 

P.S. На жаль, час зна­хо­джан­ня «Зем­ля­рый­кі ў тру­не» ў рас­кош­ных за­лах Му­зея гіс­то­рыі мас­тац­тва за­вяр­ша­ецца, яна пра­цуе то­ль­кі да кан­ца кра­са­ві­ка. Кі­на­ма­нам, жа­да­ючым зір­нуць на ку­ра­тар­скі аспект твор­час­ці Уэ­са Андэр­са­на, да­вя­дзец­ца ад­пра­віц­ца кры­ху да­лей, чым у Ве­ну, — у Мі­лан, дзе гэ­тай во­сен­ню яе вы­ста­віць Фонд Прада