Го­лас ахвяр гвал­ту ў сям’і

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

СПЕК­ТАКЛЬ «РОД­НЫЯ ЛЮ­ДЗІ?» У ПРА­СТО­РЫ «OK16»
Тра­ды­цый­на ў на­шай кра­іне вы­со­ка ша­ну­юцца ся­мей­ныя каш­тоў­нас­ці. Але ста­тыс­ты­ка свед­чыць, што ў пры­ват­ным жыц­ці бе­ла­ру­саў не ўсё так доб­ра: нярэдка ў пры­гне­ча­ным ста­но­віш­чы зна­хо­дзіц­ца жан­чы­на, а трэ­цяя час­т­ка ўсіх за­бой­стваў здзяй­сня­ецца ме­на­ві­та ў сям’і. І спек­такль «Род­ныя лю­дзі?» якраз дае го­лас пры­гне­ча­ным, ахвя­рам ся­мей­на­га гвал­ту — і тым, хто мае дос­вед яго тры­ван­ня, і тым, хто пра­цяг­вае яго пе­ра­жы­ваць.

Но­вая па­ста­ноў­ка рэ­жы­сёр­кі Ва­лян­ці­ны Ма­роз на пад­ста­ве дра­ма­тур­гіі Лё­хі Чы­ка­на­са да­во­дзіць, што да­ку­мен­та­ль­ны тэ­атр ні­чым не сас­ту­пае мас­тац­ка­му. Сцэ­ніч­ная дзея ў гэ­тым пра­екце не про­ста да­ку­мен­туе гіс­то­рыі, уз­ятыя з рэ­аль­на­га жыц­ця, а вы­яўляе ча­ла­ве­ка ў са­мым шы­ро­кім спек­тры пра­яў яго­нае на­ту­ры — як цём­ных, так і свет­лых. Мно­гія ге­роі, што пе­ра­жы­лі га­рот­ны дос­вед ма­ра­ль­на­га і фі­зіч­на­га гвал­ту, па­ка­за­ны лю­дзь­мі, якія не стра­ці­лі надзеі і ве­раць у ся­бе. І ме­на­ві­та ад­цяг­не­ныя эпі­зо­ды спек­так­ля, сво­еа­саб­лі­выя лі­рыч­ныя ад­ступ­лен­ні, — дзе ге­роі вы­яўля­юць сваю лю­боў да жыц­ця, сцвяр­джа­юць про­стыя ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці, як, на­прык­лад, дзяў­чы­на з Укра­іны (актры­са Іры­на Аве­ры­на), што рас­па­вя­дае, як яна эфек­тна мо­жа пад­аць ся­бе, ка­лі ездзіць у мет­ро на эска­ла­та­ры, — на кан­трас­це з жу­дас­ця­мі не­га­тыў­на­га дос­ве­ду гэ­тых пер­са­на­жаў зда­юцца най­бо­льш шчым­лі­вы­мі мо­ман­та­мі імпрэ­зы. Эфект уз­мац­ня­ецца пра­ўдзі­вай гу­ма­ніс­тыч­най лю­боў­ю вы­ка­наў­цаў да сва­іх ге­ро­яў. У гэ­тым сэн­се не­ль­га не зга­даць ку­ль­мі­на­цый­нае імгнен­не па­ста­ноў­кі, якім за­вяр­ша­ецца най­бо­льш жах­лі­вая з інсцэ­на­ва­ных гіс­то­рый — пра згвал­тава­на­га ба­ць­кам у дзя­цін­стве хлоп­ца-тран­сген­да­ра, ро­лю яко­га вы­кон­вае Анас­та­сія Ста­ль­ма­хава. Квет­кі, што пра­ецы­ру­юцца на по­стаць пер­са­на­жа і сім­ва­лі­зу­юць са­бой та­ту­іроў­кі, за які­мі ён сха­ваў страш­ныя шна­ры на сва­ім це­ле, ад­на­ча­со­ва рас­кры­ва­юць пры­га­жосць яго­нае ду­шы і сцвяр­джа­юць яго пра­ва на ўлас­ную ідэн­тыч­насць.

 

Уво­гу­ле да­ку­мен­та­ль­ны ха­рак­тар спек­так­ля — тое, што ён за­сна­ва­ны на рас­по­ве­дах ахвяр хат­ня­га гвал­ту, якія шы­ро­ка і роз­на­ба­ко­ва ад­люс­троў­ва­юць гэ­тую за­ган­ную са­цы­яль­ную з’яву (гвалт фі­зіч­ны, сэк­су­аль­ны, эка­на­міч­ны, гвалт му­жа над жон­кай, свек­ры­ві над ня­вес­ткай), — на­гад­вае твор­чы ме­тад Свят­ла­ны Алек­сі­евіч, што пры­нёс ёй сус­вет­нае пры­знан­не. Спек­такль чы­та­ецца ні­бы ад­на з кніг но­бе­леў­скай лаў­рэ­аткі — як шмат­га­лос­ная спо­ведзь не­спра­вяд­лі­ва па­крыў­джа­ных і спа­ку­та­ва­ных лю­дзей.

 

Надзвы­чай важ­на: спек­такль «Род­ныя лю­дзі?» не то­ль­кі штур­хае гле­да­ча да спа­чу­ван­ня ахвя­рам ся­мей­на­га гвал­ту, але і ро­біць яго не­абы­яка­вым да гвал­ту ўво­гу­ле, да­во­дзіць, што гвалт не­пры­­маль­­ны ў лю­бых сва­іх пра­явах, па­каз­вае, вы­свят­ляе, ага­ляе пры­ха­ва­ныя ме­ха­ніз­мы гэ­та­га са­цы­яль­на­га зла, якім ча­ла­век не­ўсвя­дом­ле­на кі­ру­ецца ў сва­іх па­во­дзі­нах. Пры­нам­сі, ура­жа­ны гля­дач ужо не за­ста­нец­ца яго­ным аб­ыя­ка­вым свед­кам.

Алесь Су­ха­до­лаў