У пра­сто­ры мі­фа

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

«ВІЙ. ДА­КУД­РА­МА» ЧАР­НІ­ГАЎ­СКА­ГА АБ­ЛАС­НО­ГА МУ­ЗЫЧ­НА-ДРА­МА­ТЫЧ­НА­ГА ТЭ­АТРА ІМЯ ТА­РА­СА ШАЎ­ЧЭН­КІ Ў ПА­ЛА­ЦЫ КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ ПРА­ФСА­ЮЗАЎ
Су­час­ны ўкра­інскі тэ­атр мае не менш пра­блем за бе­ла­рус­кі, але ча­сам зда­ецца бо­льш сва­бод­ным у сва­ім раз­віц­ці і ку­ды як смя­лей­шым у по­шу­ках.

Кож­ная сус­трэ­ча з ім (ад­бы­ва­юцца яны не так ужо і час­та) вы­клі­кае ці­ка­васць. Па­ста­ноў­ка «Вій. Да­куд­ра­ма» ў 2018 го­дзе бы­ла адзна­ча­на Прэ­мі­яй імя Лэ­ся Кур­ба­са, а так­са­ма на­зва­ная леп­шым дра­ма­тыч­ным спек­так­лем Пер­ша­га Усеў­кра­інска­га фес­ты­ва­лю-прэ­міі «Гра». На­ту­ра­ль­на, мін­скі па­каз ад­быў­ся пры па­ўнют­кай за­ле. Без­умоў­на, сваю спра­ву зра­біў і пі­сь­мен­ны пі­яр з цал­кам спра­вяд­лі­вым акцэн­там на тое, што ў Мінск вя­зуць «леп­шы спек­такль Укра­іны», і на­зва па­ста­ноў­кі, якая пра­ца­ва­ла па пры­нцы­пе «ба­чу «Вій», мяр­кую «Го­галь» і куп­ляю ўсё». Спрак­ты­ка­ва­ных тэ­атра­лаў на­зва так­са­ма інтры­га­ва­ла, але не аса­цы­яцы­ямі з Го­га­лем, а імем аўтар­кі п’есы, На­тал­лі Ва­раж­біт, ад­ной з са­мых па­пу­ляр­ных і па­спя­хо­вых у су­час­най укра­інскай дра­ма­тур­гіі. Яшчэ ад­ным пры­ця­га­ль­ным мо­ман­там бы­ла асо­ба рэ­жы­сё­ра — за­слу­жа­на­га артыс­та Укра­іны Андрэя Ба­кі­ра­ва. Яго­ныя ра­бо­ты бе­ла­рус­кім ама­та­рам і знаў­цам дра­ма­тыч­на­га мас­тац­тва вя­до­мыя не то­ль­кі па спек­так­лях Чар­ні­гаў­ска­га тэ­атра, які ўдзе­ль­ні­чаў у фес­ты­ва­лях «Бе­лая ве­жа» і «Сла­вян­скія тэ­атра­ль­ныя сус­трэ­чы», гас­тро­лях ка­лек­ты­ву ў Го­ме­лі, але і па па­ста­ноў­ках, ажыц­цёў­ле­ных рэ­жы­сё­рам на на­шых айчын­ных сцэ­нах. Пры кан­цы 1990-х — па­чат­ку 2000-х у Ку­па­лаў­скім тэ­атры ішоў яго «Сон у ча­ра­дзей­ную ноч па­ся­рэ­дзі­не ле­та» Шэк­спі­ра, у Брэс­цкай дра­ме — «Рэ­ві­зія» па­вод­ле Го­га­ля, а на са­мым па­чат­ку сё­лет­ня­га са­ка­ві­ка спа­дар Ба­кі­раў пры­га­та­ваў «Фран­цуз­скую вя­чэ­ру» Май­кла Ка­ма­ле­ці ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры.

 

На­ту­ра­ль­на, у тых гле­да­чоў, што ішлі «на Ба­кі­ра­ва», і тых, што ішлі на ўмоў­на­га Го­га­ля, ча­кан­ні ад­роз­ні­ва­лі­ся. Але ў «Віі. Да­куд­ра­ме» мож­на бы­ло ад­шу­каць усё, пра што ду­ма­еш, ка­лі ўзгад­ва­юць укра­інскі тэ­атр уво­гу­ле: са­ка­ві­ты гу­мар, экс­прэ­сіў­нае акцёр­скае існа­ван­не, спе­вы і тан­цы, этнаг­ра­фіч­насць. І раз­ам з гэ­тым — зва­рот да акту­аль­ных пра­блем Укра­іны, праз якія рэ­жы­сёр здо­леў за­кра­нуць уні­вер­са­ль­ныя сус­вет­ныя.

 

Андрэй Ба­кі­раў у «Віі» ства­рыў надзі­ва арга­ніч­ны мікс тра­гіч­на­га і ка­міч­на­га, сур’ёзна­га і смеш­на­га, да­ку­мен­та­ль­нас­ці і міс­ты­кі. Па­ездка ва ўмоў­най мар­шрут­цы, на­ла­да­ва­най гра­тэс­ка­вы­мі пер­са­на­жа­мі, на тле мі­ні­ма­ліс­тыч­ных дэ­ка­ра­цый (на сцэ­не то­ль­кі ка­ло­дзеж­ны жу­ра­вель са ста­рым вяд­ром і шэ­рае па­лат­но за­дні­ка), змя­ня­ла­ся на­ту­ра­ліс­тыч­най гу­лян­кай у вяс­ко­вай ся­дзі­бе «а-ля Дзі­ка­нь­ка» са збан­ка­мі-чы­гун­ка­мі. То­ль­кі што на сель­скім вя­сел­лі гос­ці ска­ка­лі пад пес­ні Вер­кі Сяр­дзюч­кі (апош­няя ў фір­мо­вым га­лаў­ным убо­ры так­са­ма пры­сут­ні­ча­ла) — і вось ужо ага­лом­ша­ныя на­ві­ной пра за­бой­ства ня­вес­ты... Та­кія пе­ра­хо­ды, ча­сам не­ча­ка­ныя, вы­гля­да­лі ве­ль­мі ня­зму­ша­на і на­ту­ра­ль­на, тры­ма­лі ўва­гу, вы­зна­ча­лі тэм­па­рытм спек­так­ля, хоць ён, зда­ецца, усё ж быў не­ка­ль­кі ня­роў­ным.

 

Пер­шае дзея­нне вы­гля­да­ла сла­бей­шым за дру­гое, пе­рад­усім за­мі­на­ла рас­цяг­ну­тасць асоб­ных сцэн, той са­май па­пой­кі і вя­сел­ля. Яны ства­ра­лі пад­ра­бяз­ную, пе­ра­ка­наў­чую кар­ці­ну без­вы­ход­на­га жыц­ця ў глы­бін­цы, дзе лю­дзі п’юць, б’юцца і дур­не­юць, але ж гля­дзець-успры­маць гэ­та мож­на ве­ль­мі аб­ме­жа­ва­ны час, та­му і дзея­нне, і экс­прэ­сіў­насць акцё­раў па­чы­на­лі стам­ляць. Між­во­лі да­во­дзі­ла­ся ла­віць ся­бе на дум­цы, што спа­чу­ва­еш за­езджа­му фран­цу­зу Лу­ка­су — пер­са­на­жу, які апы­нуў­ся ў цэн­тры гэ­та­га вэр­ха­лу і ні­чо­га не раз­умее, на­ват ад­чуць ся­бе на яго­ным мес­цы, бо праз пра­бле­мы па­мяш­кан­ня з акус­ты­кай ча­сам не­маг­чы­ма бы­ло раз­абраць, што ка­жуць акцё­ры. Пры гэ­тым і агу­ль­ны акцёр­скі ансамбль, і асоб­ныя ра­бо­ты ў «Віі. Да­куд­ра­ме» ра­бі­лі ве­ль­мі доб­рае ўра­жан­не: і ад­мет­ны пра­фе­сій­ны ўзро­вень вы­ка­нан­ня ро­лі ба­бы Со­нь­кі Лю­боў­ю Ка­лес­ні­ка­вай, і яркія воб­ра­зы Дрэ­нь­кі (Свят­ла­на Су­рай) з Да­мі­янам (Дзміт­рый Лі­та­шоў). Сяр­гея Пун­ту­са ко­ль­кі ча­су та­му да­вя­ло­ся ба­чыць у ро­лі Чор­та ў чар­ні­гаў­скім спек­так­лі «Ка­ме­дыя пра... сэнс існа­ван­ня». Там акцёр дэ­ман­стра­ваў ка­ме­дый­ны та­лент, арга­ніч­на існа­ваў у гу­ль­нё­вай сты­хіі спек­так­ля. У «Віі» Сяр­гей Пун­тус па­ўстаў ад­мет­на іншым у воб­ра­зе Лу­ка­са, і тут вар­тая вы­со­кай ацэн­кі не то­ль­кі ра­бо­та вы­ка­наў­цы, але і рэ­жы­сё­ра, здо­ль­на­га рас­кры­ваць роз­ныя ба­кі акцё­раў.

 

«Вій» Ба­кі­ра­ва на­ту­ра­ль­на не аб­мі­нуў пра­бле­мы су­час­най Укра­іны, за­кра­ну­тых п’есай На­тал­лі Ва­раж­біт. Згад­кі пра іх ба­га­та па­ра­ссы­па­ны па спек­так­лі: гэ­та і вер­сія пра за­бой­ства Акса­ны з-за гро­шай, і плёт­кі, што яе брат ні­бы­та прад­аў ныр­ку, каб за­бяс­пе­чыць сяс­тры пры­стой­нае існа­ван­не, і ма­на­лог Дрэнь­кі ў пад­ва­ле. Але Ба­кі­раў не ціс­нуў на бо­ле­выя кроп­кі і яго па­ста­ноў­ка не пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ад­кры­ты па­лі­тыч­ны ма­ні­фест, хоць кан­тэкст ства­рэн­ня п’есы і спек­так­ля ў «Віі» пра­чыт­ваў­ся.

 

Асаб­лі­ва пры­ця­га­ль­ным бо­кам па­ста­ноў­кі Ба­кі­ра­ва ста­ла ад­мет­нае спа­лу­чэн­не да­ку­мен­та­ль­нас­ці з міс­тыч­ным, фа­льк­лор­на-этнаг­ра­фіч­ным, якое то над­ава­ла дзея­нню нот­кі аб­сур­днас­ці, то быц­цам вы­во­дзі­ла яго ў па­за­ча­са­вае вы­мя­рэн­не, ра­бі­ла воб­ра­зы бо­льш аб’ёмны­мі і глы­бо­кі­мі. Ме­на­ві­та так фа­льк­лор­на-этнаг­ра­фіч­ны і міс­тыч­ны склад­нік спра­ца­ва­лі ў ад­ной з са­мых за­па­мі­на­ль­ных сцэн спек­так­ля, ка­лі ба­ба Со­нь­ка га­туе аб­яца­ныя фран­цуз­скім гас­цям пі­раж­кі. Дзя­ку­ючы му­зыч­на­му афар­млен­ню (Андрэй Ба­кі­раў), ра­бо­це са свят­лом, рэ­кві­зі­ту і кас­цю­мам (мас­тач­ка Во­ль­га Га­ра­ча­ва) на сцэ­не па­ўста­ваў іншас­вет, а са­мо дзея­нне на­бы­ва­ла ха­рак­тар ры­ту­алу. Ба­ба Со­нь­ка, прад­стаў­ле­ная ў трох іпас­та­сях, вы­яўля­ла роз­ныя жа­но­чыя вя­кі, успры­ма­ла­ся па­ган­скім бос­твам, а праз згад­кі падзей свай­го ня­прос­та­га лё­су — на­ват сво­еа­саб­лі­вай але­го­ры­яй Укра­іны. Яе ўва­саб­лен­нем у фі­на­ле па­ўста­ваў і та­ямні­чы воб­раз Акса­ны, вы­пус­кні­цы «Ку­ль­ка», што збі­ра­ла па ся­ле по­сціл­кі ды ста­рыя куф­ры, ды ад­на­ча­со­ва мясц­овай ве­дзь­мы, за­бі­тай фран­цуз­скім сту­дэн­там. Ка­лі раз­ам з вы­явай дзяў­чы­ны, але­го­ры­яй ду­шы, ад­мо­ле­най Лу­ка­сам, на па­лат­не-экра­не па­сту­по­ва ўзні­каў на­тоўп лю­дзей у вы­шы­ван­ках, мі­ну­лае і су­час­насць у спек­так­лі Ба­кі­ра­ва як бы кан­чат­ко­ва сус­тра­ка­лі­ся і за­мі­ра­лі­ся.

 

На шкі­лет го­га­леў­скай фа­бу­лы На­тал­ля Ва­раж­біт на­рас­ці­ла плоць жыц­ця су­час­най укра­інскай вёс­кі, пра­блем дня сён­няш­ня­га. У спек­так­лі Ба­кі­ра­ва тэкст Ва­раж­біт даў пад­ста­ву для раз­ва­гаў аб мі­фа­ла­гі­за­цыі гіс­то­рыі, су­час­ным мі­фас­тва­рэн­ні, што на­ра­джае та­кія рэ­аль­ныя і страш­ныя рэ­чы, як ня­на­вісць і гвалт. У «Віі. Да­куд­ра­ме» ў ад­ной пра­сто­ры мі­фа існу­юць го­га­леў­скія ве­дзь­мы, вур­да­ла­кі і падзеі вой­наў, Га­ла­да­мо­ру, Чар­но­бы­лю, уяў­лен­не пра «ку­ль­тур­ную» За­ход­нюю Еўро­пу і «дзі­кун­скую» Усход­нюю. Але міф так ці іна­чай вы­кры­вае сваю штуч­насць. Гвалт і дзі­кун­ства, як вы­зна­ча­ецца, існу­юць і ў за­бы­тым Бо­гам укра­інскім ся­ле, і ў Па­ры­жы: дзе­сь­ці гэ­та ва­раж­ба, а дзе­сь­ці — за­бой­ствы на этніч­най гле­бе. Сту­дэнт-фі­ло­саф Лу­кас па­гар­длі­ва па­зі­рае на «дзі­кіх» лю­дзей з укра­інска­га ся­ла, увесь час імкнец­ца ад­га­ра­дзіц­ца ад іх — апра­нае слу­хаў­кі і сцэ­ну за­паў­няе ня­бес­ная гар­мо­нія ба­роч­най му­зы­кі. Але пры­на­леж­насць да «вы­со­кай еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры», міф, якім жы­ве ма­ла­ды фран­цуз, не спы­няе яго ад згвал­та­ван­ня і за­бой­ства.

 

Спек­такль Ба­кі­ра­ва не тое каб раз­бу­рае на­цы­яна­ль­ныя мі­фы, але быц­цам пра­па­нуе асэн­са­ваць: мі­фы ство­ра­ны лю­дзь­мі мі­ну­ла­га, а жыць сён­ня ко­ліш­няй мі­фа­ла­гі­за­цы­яй не вар­та; надзея ёсць то­ль­кі на бу­ду­чы­ню, чые аб­ры­сы па­кры­се вы­яўля­юцца праз ста­ры ка­ло­дзеж­ны жу­ра­вель. Жы­вой ва­дой надзеі рэ­жы­сёр у фі­на­ле на­та­ляе ўсіх. Ста­рое вяд­ро без дна — той са­мы міф — пе­ра­тва­ра­ецца ў но­вае, па­ўнют­кае ва­ды, якую п’юць і шчод­ра раз­лі­ва­юць па сцэ­не акцё­ры. Бу­ду­чы­ня маг­чы­мая для тых, хто здо­ль­ны ад­ма­ліць чу­жыя і свае гра­хі, як урэш­це ро­біць Лу­кас: пры­няць мі­ну­лае, па­ка­яцца і раз­ві­тац­ца з ім. І гэ­тая дум­ка ў спек­так­лі Ба­кі­ра­ва зда­ецца ўні­вер­са­ль­най, зра­зу­ме­лай не­за­леж­на ад моў­ных і дзяр­жаў­ных меж­аў.

 

«Вій. Да­куд­ра­ма», пад­аец­ца, вы­явіў­ся ве­ль­мі бліз­кім бе­ла­рус­кім гле­да­чам. Па­сля яго ўзга­да­лі­ся па­ста­ноў­кі Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на з іх рэ­ві­зі­яй і «пе­ра­адкры­ван­нем» асоб­ных пе­ры­ядаў гіс­то­рыі і плас­тоў ку­ль­ту­ры, на­ват са зна­ёмым пры­ёмам, ка­лі «інша­зем­цы» ў спек­так­лі раз­маў­ля­юць па-рус­ку, а «мясц­о­выя» — па-бе­ла­рус­ку (у вы­пад­ку «Вія» — па-ўкра­інску). І доб­ра, ка­лі тэ­атр не па­мна­жае мі­фы, а да­па­ма­гае з імі раз­віт­вац­ца, каб жыць і ру­хац­ца да­лей. 

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на