На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія

№ 1 (430) 13.01.2019 - 13.01.2019 г

Ге­агра­фіч­ная раз­ма­ітасць і твор­чая ста­ласць аб­ран­цаў V На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі дае спа­дзеў не то­ль­кі на якас­ныя зру­хі ў тэ­атра­ль­най эстэ­ты­цы і ма­гут­ным па­шы­рэн­ні так зва­на­га ко­ла тэм, ча­сам про­ста ма­гіч­на­га, але пе­рад­усім — на пе­ра­ме­ны ў гля­дац­кіх гус­тах і пе­ра­ва­гах, бо ка­лі «мы мо­жам зра­біц­ца леп­шы­мі, то му­сім зра­біц­ца леп­шы­мі».

 

Тво­ры рэ­жы­сё­ра Яўге­на Кар­ня­га «Сёс­тры Граі» (Мін­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек «Бат­лей­ка» з Ма­ла­дзеч­на) і «Бе­тон» (Рэ­спуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі) жу­ры V На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі на­зва­ла леп­шы­мі ў на­мі­на­цы­ях «леп­шы спек­такль тэ­атра ля­лек» і «леп­шы экс­пе­ры­мен­та­ль­ны спек­такль». «Леп­шай ра­бо­тай рэ­жы­сё­ра» пры­зна­ны «Пліх і Плюх» (Го­ме­льс­кі тэ­атр ля­лек) Юры Дзі­ва­ко­ва, «леп­шай ра­бо­тай сцэ­ног­ра­фа ў тэ­атры ля­лек» — «Но­вая зям­ля» Тац­ця­ны Не­рсі­сян (Брэс­цкі тэ­атр ля­лек). «Леп­шым спек­так­лем для дзя­цей і юнац­тва» вы­па­ла зра­біц­ца «Ка­ляд­най гіс­то­рыі» (Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек), «леп­шым спек­так­лем ма­лой фор­мы» —«Ме­та­ду» ў па­ста­ноў­цы Ві­та­ля Краў­чан­кі (Го­ме­льс­кі га­рад­скі ма­ла­дзёж­ны тэ­атр), а «леп­шым спек­так­лем тэ­атра дра­мы» — «Рэ­ві­зо­ру» (На­цы­яна­ль­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы; раз­ам з «леп­шай ра­бо­тай рэ­жы­сё­ра тэ­атра дра­мы» Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на і «леп­шай муж­чын­скай ро­ляй» Вік­та­ра Ма­на­ева). «Леп­шую жа­но­чую ро­лю» сыг­ра­ла Юлі­яна Міх­не­віч у па­ста­ноў­цы «Опі­ум» («АРТ Кар­па­рэйшн»). Як «леп­шы спек­такль па тво­ры су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га аўта­ра» раз­ам з «леп­шай ра­бо­тай сцэ­ног­ра­фа» Ва­лян­ці­най Пра­ўдзі­най адзна­ча­ны «Кроп­кі на ча­са­вай во­сі» Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га (Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр дра­мы і ка­ме­дыі з Баб­руй­ска).

Дра­ма ста­лен­ня


Ва­лян­цін Па­пя­ля­еў

 

Фа­ва­рыт у сек­цыі «дра­ма» На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі гэ­ты раз быў на­сто­ль­кі ві­да­воч­ны, што па­мя­няць рас­клад, на­пэў­на, мог то­ль­кі які-не­будзь гран­ды­ёзны скан­дал, але яго не зда­ры­ла­ся. Інтры­гі не бы­ло. Гле­да­чам і ча­ль­цам жу­ры ні­чо­га не за­ста­ва­ла­ся, як па­га­дзіц­ца з тым, што «бліс­ку­чых здо­ль­ні­каў ця­пер ма­ла, гэ­та пра­ўда, ад­нак ся­рэд­ні артыст зра­біў­ся знач­на вы­шэй­шым». На жаль, у дра­ма­тыч­ным тэ­атры сён­ня, як ні ў якіх іншых, вя­лі­кая сі­ла інэр­цыі. Ля­даш­часць так і ціс­нец­ца праз усе шчы­лі­ны, і не зу­сім зра­зу­ме­ла ча­му. Вар­та бы­ло мас­тац­ка­му кі­раў­ні­ку На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы Мі­ка­лаю Пі­ні­гі­ну пра­па­на­ваць ся­кі-та­кі «кан­цэпт», як ён без­умоў­на апы­нуў­ся ў лі­да­рах, а «Рэ­ві­зор» за­слу­жа­на ад­ха­піў ад­ра­зу тры прэ­міі, але па­ста­віў пы­тан­не ру­бам: дзе іншыя «кан­цэп­ты»?

 

Пры­зна­ныя аўта­ры­тэ­ты спа­чы­ва­юць на лаў­рах. Цяр­но­вы вя­нец пе­ра­мож­цаў, зда­бы­ты ка­лі­сь­ці, сён­ня ім ві­да­воч­на за­мі­нае цвя­ро­за зір­нуць і на ся­бе, і на свет бо­жы. У асоб­ных кі­рун­ках, на­прык­лад, це­шаць во­ка вуч­ні мас­та­ка Ба­ры­са Гер­ла­ва­на, у пры­ват­нас­ці сцэ­ног­раф­кі Ка­ця­ры­на Шы­ма­но­віч і Ва­лян­ці­на Праў­дзі­на. По­спех спек­так­ля «Ра­дзі­ва “Пру­док”» шмат у чым за­бяс­пе­ча­ны кан­цэп­ту­аль­ны­мі кас­цю­ма­мі і да­сціп­най дэ­ка­ра­цы­яй Ка­ця­ры­ны Шы­ма­но­віч, што так ня­зму­ша­на спа­лу­чы­ла кас­міч­ную тэ­му і бе­ла­рус­кую вёс­ку.

 

Да жа­лю, сён­ня мас­та­кі пэў­ным чы­нам апя­рэ­джва­юць рэ­жы­сё­раў, якія вя­лі­кую фор­му ўсё яшчэ тлу­ма­чаць, зы­хо­дзя­чы, зда­ецца, з не­йкай са­вец­кай сты­ліс­тыч­най ідэ­ала­ге­мы, ці што... Трэ­ба аб­авяз­ко­ва на­гнаць як ма­га бо­льш на­ро­ду (то-бок артыс­таў) на сцэ­ну, ура­зіць пуб­лі­ку будзь-якой дэ­ка­ра­цы­яй-тран­сфор­ме­рам, якая ў леп­шым вы­пад­ку про­ста со­ўга­ецца сю­ды-ту­ды пад гру­кат кштал­ту му­зыч­на­га. У гор­шым — так і за­сты­не, пе­ра­поў­не­ная ве­лі­чы. Тэ­атры ўсё яшчэ раз­уме­юць вя­лі­кую фор­му як да­тры­ман­не не­йкіх вон­ка­вых пры­стой­нас­цяў, якія ма­юць на ўва­зе вя­лі­кія пра­пор­цыі... ва ўсім. Не раз­уме­ючы, што сцэ­ну мож­на не гру­вас­ціць ні­чым, а да­вес­ці, па­ка­заць, спраў­дзіць мож­на ўсё. Яны бы­лі пад­да­лі­ся на не­ка­то­ры час мо­дзе на мі­ні­ма­лізм, але хут­ка спа­ло­ха­лі­ся і вяр­ну­лі­ся да ра­ней­шай гру­вас­ткас­ці. Бо мі­ні­ма­лізм пе­рад­усім ага­ляе рэ­жы­сёр­скую дум­ку, вы­лу­чае яе на­яўнасць у па­ста­ноў­цы. Сім­пта­ма­тыч­на, што па­фас­ныя «Пад­вод­ні­кі» На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га са сва­ім пад­ра­бяз­ным мас­тац­кім ра­шэн­нем прэ­тэн­да­ва­лі на прэ­мію то­ль­кі ў ад­ной на­мі­на­цыі — «леп­шая муж­чын­ская ро­ля». Пра­ца артыс­ткі Юлі­яны Міх­не­віч зда­бы­ла ўзна­га­ро­ду за леп­шую жа­но­чую ро­лю ў без­умоў­на мі­ні­ма­ліс­тыч­ным «Опі­уме» рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Мар­чан­кі па­вод­ле п’е­сы Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва. 

 

Пры­красць го­да, без­умоў­на, вы­па­ла рэ­жы­сё­ру Саў­лю­су Вар­на­су: у роз­ных сек­цы­ях ён прад­ста­віў пяць спек­так­ляў і не атры­маў ні­вод­най уз­на­га­ро­ды. Шка­да, што ў лік на­мі­нан­таў не тра­піў адзін з леп­шых спек­так­ляў Вар­на­са, па­стаў­ле­ны ў Ма­гі­лё­ве, — «Сма­га і го­лад» па­вод­ле Эжэ­на Ёнэс­ка. На­огул, ка­лі б гэ­ты спек­такль пры­сут­ні­чаў у кон­кур­се, рас­клад мог быць іншым, «кан­цэп­таў» там хоць гаць га­ці, але экс­пер­там, якія здзяй­сня­лі па­пя­рэд­ні ад­бор, ён не гля­нуў­ся. Гэ­так са­ма дзіў­на, што не пры­ча­каў на­леж­на­га вод­гу­ку па-эстэц­ку скон­ча­ны і за­вер­ша­ны «Смех у цем­ры» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра На­бо­ка­ва. Маг­чы­ма, ад­ыграў сваю ро­лю до­вад, маў­ляў, мо­нас­пек­такль не мо­жа і не па­ві­нен су­пер­ні­чаць са спек­так­ля­мі, дзе за­дзей­ні­ча­ны вя­лі­кі акцёр­скі ансамбль… Сваю ло­гі­ку гэ­ты до­вад мае. У да­да­так да ўся­го лі­тоў­скі рэ­жы­сёр па­кі­нуў пост га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, знік­лі з афі­шы не­ка­то­рыя вар­тыя па­ста­ноў­кі, артыст тэ­атра Іван Трус пе­ра­йшоў у тру­пу Купалаўскага. Ма­гі­лёў­скі дра­ма­тыч­ны тэ­атр ад­важ­на рас­па­чы­нае но­вы раз­дзел сва­ёй гіс­то­рыі. Пры­шчап­лен­не інтэ­лек­ту­аль­най лі­тоў­скай рэ­жы­су­ры Ма­гі­лё­ву пе­ра­пы­ні­ла­ся вы­зна­ча­най па­ра­зай інтэ­лек­ту­аль­ных сіл.

 

Не­ча­ка­на актыў­на ў кон­кур­се па­ўдзе­ль­ні­чаў Го­ме­льс­кі га­рад­скі ма­ла­дзёж­ны тэ­атр на ча­ле з энер­гіч­най ды­рэк­тар­кай Але­най Мас­та­вен­ка. Тэ­атр, які ад­нос­на ня­даў­на пе­ра­жыў рас­кол, за­ды­хаў на по­ўныя гру­дзі. Ме­на­ві­та яго­ны «Ме­тад» (рэ­жы­сёр Ві­таль Краў­чан­ка) пры­зна­лі леп­шым спек­так­лем дра­мы ма­лой фор­мы, ці­ка­вым пад­аўся «OEDIPUS» («Эдып» па­вод­ле Са­фок­ла), артыст Дзміт­рый По­пчан­ка стаў су­р’ёз­ным кан­ку­рэн­там для Вік­та­ра Ма­на­ева. Го­ме­льс­кі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр вы­сту­піў з па­ста­ноў­кай рэ­жы­сё­ра Яка­ва На­та­па­ва «Ва­ша сяс­тра і па­лон­ні­ца», га­лоў­ную ро­лю ў якім вы­ка­на­ла на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Люд­мі­ла Кор­ха­ва. Гэ­ты гіс­та­рыч­ны спек­такль па п’е­се Люд­мі­лы Раз­умоў­скай моц­ны сва­ім тра­ды­цы­яна­ліз­мам.

 

Пры­кмет­на кі­да­ла­ся ў во­чы ад­сут­насць у кон­кур­се сцэ­ніч­ных тво­раў На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Яку­ба Ко­ла­са. На­пэў­на, но­вы мас­тац­кі кі­раў­нік Мі­ха­іл Крас­на­ба­еў вы­пра­віць сі­ту­ацыю — яго­най пер­шай па­ста­ноў­кай у но­вым ста­ту­се стаў кла­січ­ны «Сы­мон-му­зы­ка». «Кон­курс па­ка­заў рэ­аль­ную сі­ту­ацыю ў бе­ла­рус­кім тэ­атры, — мяр­куе стар­шы­ня жу­ры сек­цыі дра­мы Аляк­сей Ду­да­раў. — Моц­ны ён ці сла­бы — у та­кіх ка­тэ­го­ры­ях раз­ва­жаць пра яго не бя­ру­ся. Ба­чу, што наш тэ­атр зна­хо­дзіц­ца сён­ня ў аван­гар­дзе су­час­на­га тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су. Ён чу­ла ад­гу­ка­ецца на ўсе на­ві­ны, але не пе­ра­хо­дзіць ня­бач­ную мя­жу доб­ра­га гус­ту, за­хоў­ва­ючы наш ма­ра­ль­ны ду­хоў­ны па­ча­так і лю­боў да ча­ла­ве­ка». Док­тар мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­сар Ры­чард Смо­льс­кі зва­жыў на важ­ную тэ­му раз­ры­ву па­між тэ­атра­мі Мін­ска і пра­він­цыі — эстэ­тыч­на­га і тэх­ніч­на­га: «Важ­на, каб на­шы рэ­гі­яна­ль­ныя тэ­атры не па­чу­ва­лі­ся чу­жы­мі ў пра­гра­ме гэ­та­га кон­кур­су праз тое, што ў воб­лас­ці і ста­лі­цы роз­ныя і твор­чыя, і тэх­ніч­ныя тэ­атра­ль­ныя маг­чы­мас­ці. Ма­быць, нам вар­та пад­умаць пра ства­рэн­не асоб­най на­мі­на­цыі для рэ­гі­яна­ль­ных ка­лек­ты­ваў».

 

Не­йкія кон­кур­сныя па­ста­ноў­кі не пра­гу­ча­лі зу­сім. Ча­сам тэ­атры бя­руц­ца за кід­кую на­зву, але вы­цяг­нуць «бэс­тсэ­лер» на год­ны ўзро­вень мо­цы не стае. А хто­сь­ці кро­чыць шы­ро­кай пра­кла­дзе­най да­ро­гай, по­руч з Чэ­ха­вым ці Астроў­скім, ды пе­ра­ма­гае. Ня­хай не на кон­кур­се На­цы­яна­ль­най прэ­міі, не гэ­ты раз, а пе­рад­усім у ва­чах сва­ёй пуб­лі­кі…

 

Не вар­та ўні­каць экс­пе­ры­мен­таў

 

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на

 

Ка­лі па­ра­ўнаць прад­стаў­ніц­тва тэ­атра ля­лек на На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі 2018 го­да з го­дам 2016, у во­чы кі­да­ецца па­ве­лі­чэн­не ко­ль­кас­ці спек­так­ляў. З дзе­ся­ці за­яў ад­бор пра­йшлі сем па­ста­но­вак. Фак­тыч­на іх бы­ло во­сем, але «Ша-ша з ле­ва­га ча­ра­ві­ка» Але­ны Ма­ль­чэў­скай Го­ме­льс­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра ля­лек апы­ну­ла­ся ў сек­цыі спек­так­ляў для дзя­цей. Тым не менш гэ­тым раз­ам у кон­кур­се ўзя­лі ўдзел сцэ­ніч­ныя тво­ры ўсіх дзяр­жаў­ных ка­лек­ты­ваў — за вы­клю­чэн­нем ві­цеб­скай «Ля­ль­кі». У па­ра­ўнан­ні з 2016 го­дам, ка­лі сек­цыю тэ­атра ля­лек скла­лі ча­ты­ры па­ста­ноў­кі, дзве з якіх — Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек, пра­грэс ві­да­воч­ны. Што ж да якас­ці спек­так­ляў, дык за яе збо­ль­ша­га чыр­ва­нець ля­леч­ні­кам не да­во­дзі­ла­ся ні­ко­лі.

 

Для бе­ла­рус­ка­га тэ­атра ля­лек фор­му­ла «цэнтр-пе­ры­фе­рыя», ка­лі апош­няя ўспры­ма­ецца чым­сь­ці дру­гас­ным, менш якас­ным, на шчас­це, не пра­цуе. На­мі­нан­ты і раз­мер­ка­ван­не ўзна­га­род гэ­та яшчэ раз па­цвер­дзі­лі. «Пра­хад­ных» ці зу­сім сла­бых па­ста­но­вак ся­род прэ­тэн­дэн­таў на пе­ра­мо­гу ў 2018 го­дзе не бы­ло. Кож­ны спек­такль прад­эман­стра­ваў тое леп­шае, што мае сён­ня бе­ла­рус­кі тэ­атр ля­лек: рэ­жы­сё­ры і мас­та­кі з ад­мет­ным мыс­лен­нем і ўлас­ным сты­лем, пра­фе­сій­ныя артыс­ты, здо­ль­ныя за­свой­ваць но­вую мас­тац­кую мо­ву, та­ле­на­ві­тыя кам­па­зі­та­ры, якія з’яўля­юцца па­ўна­вар­тас­ны­мі су­аўта­ра­мі спек­так­ля. І вель­­мі шка­да, што ўнё­сак апош­ніх ні­якім чы­нам не мо­жа быць адзна­ча­ны, бо на­мі­на­цыя «За леп­шую ра­бо­ту кам­па­зі­та­ра» Па­ла­жэн­нем аб На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі не прад­угле­джа­на. Але ж уя­віць «Сёс­тры Граі» без му­зы­кі Мі­кі­ты За­ла­та­ра аль­бо «Ка­ляд­ную гіс­то­рыю» (на­ват яе жан­ра­вае вы­зна­чэн­не ўтрым­лі­вае сло­ва «пес­ні») без ра­бо­ты Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га не­маг­чы­ма.

 

Сё­лет­нія спек­так­лі-на­мі­нат­ны прад­ста­ві­лі ўсю раз­на­стай­насць мас­тац­кай па­літ­ры су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га тэ­атра ля­лек. І ў аб­ра­ных фар­ма­тах — ад амаль эпіч­на­га па­лат­на «Но­вая зям­ля» да мо­нас­пек­так­ля «Сі­няя-сі­няя», — і ў жан­рах — ад «гор­кай ка­ме­дыі» «Пан­сі­ён “Belvedere”» да «сен­ты­мен­та­ль­най каз­кі з пес­ня­мі і пры­ві­да­мі» «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя», — і ў фор­мах — ад да­стат­ко­ва тра­ды­цый­на­га тэк­ста­цэн­трыч­на­га спек­так­ля «Аб­яцан­не на сві­тан­ку» да ла­ка­ніч­най ві­зу­аль­най па­ста­ноў­кі «Сёс­тры Граі».

 

Важ­най ад­мет­нас­цю сек­цыі тэ­атра ля­лек у 2018-м ста­ла прад­стаў­лен­не ра­бот вы­ключ­на ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў, но­вай ге­не­ра­цыі бе­ла­рус­кіх па­ста­ноў­шчы­каў: Юрыя Дзі­ва­ко­ва («Пліх і Плюх», Го­ме­льс­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек), Іга­ра Ка­за­ко­ва («Сі­няя-сі­няя», Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек, і «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя», Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек), Яўге­на Кар­ня­га («Сёс­тры Граі», Мін­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек «Бат­лей­ка»), Аляк­сан­дра Януш­ке­ві­ча («Но­вая зям­ля», Брэс­цкі тэ­атр ля­лек), доб­ра вя­до­ма­га мін­скім гле­да­чам іта­ль­янца Ма­тэа Сп’яцы («Пан­сі­ён “Belvedere”», Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек) і рэ­жы­сё­ра з Санкт-Пе­цяр­бур­га Чак­чы Фрас­но­кер­са (Дзміт­рыя Пят­ро­ва) («Аб­я­цан­не на сві­тан­ку», Гро­дзен­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек).

 

На­ту­ра­ль­на, бе­ла­рус­кі тэ­атр не па­ві­нен пра­ца­ваць то­ль­кі з айчын­ны­мі аўта­ра­мі, але мож­на ві­таць тое, што два спек­так­лі-на­мі­нан­ты ў сек­цыі тэ­атра ля­лек бы­лі ство­ра­ны па­вод­ле на­цы­яна­ль­най кла­сі­кі: апа­вя­дан­ня Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Сі­няя-сі­няя» і па­эмы Яку­ба Ко­ла­са «Но­вая зям­ля». Пры­чым па­ста­ноў­кі Ка­за­ко­ва і Януш­ке­ві­ча — якас­ныя рэ­жы­сёр­скія ра­бо­ты — дэ­ман­стру­юць па­тэн­цы­ял сцэ­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня тво­раў бе­ла­рус­кіх аўта­раў, маг­чы­масць ста­віць іх су­час­на і ці­ка­ва не то­ль­кі для шко­ль­ні­каў, якім пра­гляд ча­сам за­мя­няе ўрок лі­та­ра­ту­ры. Ве­лі­зар­ная ро­ля ў гэ­тым на­ле­жыць, без­умоў­на, сцэ­наг­ра­фіі Тац­ця­ны Не­рсі­сян. Яна ства­ры­ла за­па­мі­на­ль­нае, су­аднос­нае з ха­рак­та­рам тэк­сту і рэ­жы­су­ры ві­зу­аль­нае ра­шэн­не для аб­одвух спек­так­ляў. Пра­ктыч­на «ца­цач­ны» воб­раз ча­ра­дзей­най кра­іны-Бе­ла­ру­сі — ці то ўспа­мін-га­лю­цы­на­цыя Ва­сю­ке­ві­ча, што па­мі­рае ад сма­гі ў Са­ха­ры, ці то воб­раз, на­ро­джа­ны ўяў­лен­нем ма­ле­нь­кай Джа­мі­лі ў па­ста­ноў­цы Ка­за­ко­ва, і сты­лё­вы, стры­ма­ны, з вы­ка­рыс­тан­нем тра­ды­цый на­род­на­га мас­тац­тва — у «Но­вай зям­лі» Януш­ке­ві­ча. Ме­на­ві­та гэ­тая пра­ца спа­да­ры­ні Нэр­сі­сян і бы­ла адзна­ча­на як «Най­леп­шая ра­бо­та сцэ­ног­ра­фа».

 

Тэ­атры ля­лек ужо не пер­шы год мэ­та­на­кі­ра­ва­на раз­бу­ра­юць уяў­лен­не пра ся­бе як тэ­атр аль­бо не­сур’ёзны, аль­бо вы­ключ­на дзі­ця­чы, та­му па­соў­ван­не да На­цпрэ­міі пе­рад­усім сва­іх «да­рос­лых» па­ста­но­вак цал­кам на­ту­ра­ль­нае і за­ка­на­мер­нае. У 2018 го­дзе то­ль­кі два на­мі­нан­ты бы­лі пры­зна­ча­ны для дзі­ця­чай аўды­то­рыі, але гэ­ты падзел да­стат­ко­ва ўмоў­ны. Да та­го ж ме­на­ві­та «дзі­ця­чыя» спек­так­лі ля­леч­ні­каў апы­ну­лі­ся ся­род пе­ра­мож­цаў, пры­чым не то­ль­кі ў сва­ёй сек­цыі. «Пліх і Плюх» Юрыя Дзі­ва­ко­ва па­вод­ле Ві­ль­ге­ль­ма Бу­ша, па­ста­ноў­ка, на якую сме­ла мож­на вы­праў­ляц­ца мо­ла­дзі і да­рос­лым, бы­ла адзна­ча­на ў на­мі­на­цыі «Най­леп­шая ра­бо­та рэ­жы­сё­ра». «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя» Іга­ра Ка­за­ко­ва па­вод­ле Чар­ль­за Дзі­кен­са — доб­ры ўзор спек­так­ля для ся­мей­на­га пра­гля­ду, ве­ль­мі гус­тоў­ная, ча­роў­на-пры­го­жая (мас­тач­ка Тац­ця­на Не­рсі­сян), без спраш­чэн­ня тэк­сту і сэн­су бы­ла на­зва­на «Най­леп­шым спек­так­лем для дзя­цей і юнац­тва».

 

І ра­бо­та­мі мі­ну­лых га­доў, і прад­стаў­ле­ны­мі на На­цпрэ­міі-2018 бе­ла­рус­кія ля­леч­ні­кі аста­ля­ва­лі ве­ль­мі вы­со­кія стан­дар­ты, якім не так про­ста ад­па­вя­даць. На гэ­тым тле губ­ля­ла­ся не­муд­ра­ге­ліс­тая па­ста­ноў­ка Чак­чы Фрас­но­кер­са «Аб­яцан­не на сві­тан­ку» па­вод­ле аўта­бі­ягра­фіч­на­га ра­ма­на Ра­мэ­на Га­ры, дзе ўсё вы­зна­ча­ла тэ­ма — са­ма­адда­ная лю­боў ма­ці, а тон за­да­ва­ла яркая акцёр­ская інды­ві­ду­аль­насць актры­сы Ла­ры­сы Мі­ку­ліч. Бяс­спрэч­ны гля­дац­кі бэс­тсэ­лер ад Ма­тэа Сп’яцы «Пан­сі­ён “Belvedere”» не прэ­тэн­да­ваў на спас­ці­жэн­не но­вых мас­тац­кіх вяр­шынь, але ся­род іншых на­мі­нан­таў, як пад­аец­ца, вы­год­на вы­лу­чаў­ся не­ка­ль­кі­мі важ­ны­мі склад­ні­ка­мі, здо­ль­ны­мі пад­ку­піць на­ват спрак­ты­ка­ва­ную пуб­лі­ку. Адзін з іх — цуд акцёр­ска­га пе­ра­ўва­саб­лен­ня, што вы­кры­ва­ецца ў фі­на­ле па­ста­ноў­кі і ўздзей­ні­чае на гля­дац­кую ўраз­лі­васць ці не бо­льш за сам спек­такль. Пад­обная «ма­гія тэ­атра» — най­да­ра­жэй­шая. Дру­гі — ра­бо­та мас­тач­кі Тац­ця­ны Не­рсі­сян, якая ства­ры­ла для кож­на­га з пер­са­на­жаў уні­ка­ль­ныя мас­кі, і, на­рэш­це, — зла­джа­ны акцёр­скі ансамбль.

 

Ме­на­ві­та ансам­бле­васць, што ра­бі­ла скла­да­ным вы­лу­чэн­не леп­шай або га­лоў­най ро­лі ў спек­так­лі, ха­рак­та­ры­за­ва­ла шмат якія па­ста­ноў­кі-на­мі­нан­ты. Акра­мя «Пан­сі­ёна “Belvedere”» трэ­ба на­зваць «Но­вую зям­лю», дзе ро­лі, вы­ка­на­ныя, на­прык­лад, Іва­нам Ге­ра­се­ві­чам ці Андрэ­ем Па­лян­скім, бы­лі не менш яркі­мі і знач­ны­мі для агу­ль­на­га мас­тац­ка­га вы­ні­ку, чым ро­лі га­лоў­ных, вы­зна­ча­ных са­мім Ко­ла­сам — Мі­ха­ла (Ра­ман Па­рхач) аль­бо Ган­ны (Лі­лія Вяр­ста). Што ж мож­на ка­заць пра «Плі­ха і Плю­ха» ці «Сяс­цёр Граі», дзе артыс­ты пра­цу­юць як адзі­ны арга­нізм і ча­сам не­маг­чы­ма вы­лу­чыць асоб­ных вы­ка­наў­цаў? «Сяс­цёр Граі», на­зва­ных най­леп­шым спек­так­лем тэ­атра ля­лек, уво­гу­ле ха­рак­та­ры­за­ва­ла вы­со­кая сту­пень зліц­ця ўсіх склад­ні­каў. Па­спра­буй­це ад­дзя­ліць ра­бо­ту рэ­жы­сё­ра ад ра­бо­ты мас­та­ка, пры­браць му­зы­ку ці да­пус­ціць не­дак­лад­насць акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня - і па­ста­ноў­ка раз­ва­ліц­ца, знік­не.

 

Ці­ка­ва, што, ня­гле­дзя­чы на ві­да­воч­ныя ад­роз­нен­ні спек­так­ляў-пе­ра­мож­цаў, у ра­бо­тах Дзі­ва­ко­ва і Кар­ня­га, на­прык­лад, мож­на знай­сці пэў­ныя пун­кты су­дак­ра­нан­ня: цвёр­дасць (мул­касць) па­ста­но­вач­нае струк­ту­ры, вы­раз­ная да­мі­нан­та ві­зу­аль­на­га склад­ні­ка, не­ка­ль­кі агрэ­сіў­нае ўздзе­янне на гле­да­чоў. Аб­едзве па­ста­ноў­кі з’яўля­юцца пра­ця­гам-вы­ні­кам па­пя­рэд­ніх по­шу­каў рэ­жы­сё­раў: асоб­ныя пры­ёмы з «Fable» вы­ка­рыс­та­ны Дзі­ва­ко­вым у «Плі­ху і Плю­ху», а «Сёс­тры Граі» ба­га­та чым на­гад­ва­юць «Бе­тон». Пры ўсёй ува­зе да са­ма­каш­тоў­нас­ці фор­мы ў ра­бо­тах Кар­ня­га і Дзі­ва­ко­ва, яна не мас­кі­руе ад­сут­насць сэн­су. Рэ­жы­сё­ры звяр­та­юцца да пэў­нае ло­гі­кі ды спра­вяд­лі­вас­ці ча­ла­ве­ча­га быц­ця, не пры­ма­юць жор­сткасць, свед­чаць, што «праз біц­цё роз­уму не пры­бу­дзе». Да­рэ­чы, гэ­тая схі­ль­насць да ра­бо­ты з важ­кі­мі тэ­ма­мі ўлас­ці­вая ўсім на­мі­нан­там 2018 го­да: по­шу­кі ся­бе і свай­го мес­ца ў све­це як ча­ла­ве­ка і прад­стаў­ні­ка пэў­на­га на­ро­да, сэн­су быц­ця, сцвяр­джэн­не каш­тоў­нас­ці ча­ла­ве­чых ста­сун­каў. І ў ба­ль­шы­ні вы­пад­каў рас­крыц­цё гэ­тых тэм ме­ла апты­міс­тыч­нае ад­цен­не, па­кі­да­ла надзею.

 

Ад­мет­ны вы­нік На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, які мо­жа спра­ца­ваць на пер­спек­ты­ву, у тым, што ўзна­га­ро­ды сек­цыі тэ­атра ля­лек раз’еха­лі­ся па аб­лас­ных тэ­атрах — у Брэст, Го­мель, Ма­ла­дзеч­на. Ужо ўзгад­ва­ла­ся: раз­ва­жаць пра цэнтр і пе­ры­фе­рыю ў да­чы­нен­ні да тэ­атраў ля­лек не вы­па­дае. Але і го­ме­льс­ка­му, і ма­ла­дзе­чан­ска­му ка­лек­ты­ву, якія апош­нія га­ды не асаб­лі­ва пры­цяг­ва­лі ўва­гу тэ­атра­ль­най гра­мад­скас­ці, атры­ма­ныя ўзна­га­ро­ды на­ўпрост да­вя­лі: не вар­та ўні­каць экс­пе­ры­мен­таў — но­вых імпу­ль­саў раз­віц­ця.

 

Хо­ць­ма-ня­хо­ць­ма

 

Жа­на Лаш­ке­віч

 

ВЕР НЕ СКА­ЗУ, А ПА­КА­ЗУ

 

Шэсць сцэнічных твораў скла­лі кон­курс На­цы­яна­ль­най прэ­міі — 2018 на леп­шы спек­такль для дзя­цей, і там, па­вод­ле ана­та­цыі да пастаноўкі з Ма­гі­лё­ва, «спля­лі­ся сю­жэ­ты на­шых лю­бі­мых рус­кіх ка­зак». Рэй з пе­ра­мен­ным по­спе­хам вя­лі Яме­лі й Ва­ні; жор­сткія ва­яво­ды і кап­рыз­лі­выя ца­ры гуч­на вы­ма­га­лі шчу­па­ко­вых цу­даў, ча­роў­ных ялі­нак, ля­ту­чых ка­раб­лёў; сам «Ля­ту­чы ка­ра­бель» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ўяў­ляў са­бою мю­зікл Мак­сі­ма Ду­на­еўска­га, а «На шчу­па­ко­ў за­га­д» Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га і Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га раз­ам са «Ста­рой ча­роў­най каз­кай» Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га — на­ва­год­нія прад­стаў­лен­ні роз­най сту­пе­ні дых­тоў­нас­ці і тра­ды­цый­нас­ці. Тво­ры з ча­роў­ным шчу­па­ком ме­лі ад­роз­нен­не — Лі­за­ве­та Та­ра­хоў­ская зра­бі­ла з на­род­ных ка­зак п’есу на па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя (у 1938 го­дзе яна стала пад­ста­вай для фі­ль­ма) і пе­рад­усім скіравала яе на дзі­ця­чую аўды­то­рыю, а Ста­ніс­лаў Зе­ль­цэр ві­да­воч­на на­тхняў­ся тво­ра­мі Ле­ані­да Фі­ла­та­ва і дбаў пра гля­дзе­ль­ню з ба­ць­коў. Ма­гі­лёў­скую каз­ку да­вёў да сцэ­ны Мі­ха­іл Ла­шыц­кі — і як рэ­жы­сёр, і як мас­так. Вы­веў плой­му ска­ма­ро­хаў, пры­му­сіў пе­ра­ўва­со­біц­ца про­ста на сцэ­не, пе­ра­апра­на­ючы­ся ў стра­ка­тыя ла­пі­кі, да­тры­маў гэ­ты сво­еа­саб­лі­вы вы­яўлен­чы стыль на­ват у афар­млен­ні зэд­лі­каў аль­бо акар­дэ­она, пе­ра­ні­ца­ваў акцёр­скія асаб­лі­вас­ці ў ро­ле­выя ад­мет­нас­ці, спраў­дзіў ша­лё­ны тэм­парытм — так, што кож­ны акцёр­скі крок ві­да­воч­на і пе­ра­ка­наў­ча со­ваў дзея­нне. Пра­ўдзі­вы ка­зач­ны атрак­цы­ён (па­вод­ле жан­ра­ва­га вы­зна­чэн­ня) пры­емна здзіў­ляў кож­най па­ва­рот­кай. На­ту­ра­ль­на, та­кое прад­стаў­лен­не зда­бы­ло са­бе мес­ца ў рэ­пер­ту­арнай афі­шы. Ве­ра­год­на, з пін­скім спек­так­лем у па­ста­ноў­цы і мас­тац­кім вы­ра­шэн­ні Па­ўла Ма­ры­ні­ча ад­бы­ло­ся не­шта пад­обнае, але... хто куп­ляе квіт­кі ў тэ­атр на свой ба­ць­коў­скі густ? На гэ­тую ака­ліч­насць ду­жа зва­жыў і Кан­стан­цін Мі­ха­лен­ка з Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра, ства­ра­ль­нік «Ста­рой ча­роў­най каз­кі»: прытым што час­тку дзей­сных лі­ній ка­зач­на­га апо­ве­ду ён папро­сту кі­нуў не­дак­рэс­ле­ны­мі й не­за­вер­ша­ны­мі, сэн­са­вы склад­нік «для да­рос­лых» да­гле­джа­ны як во­ка ў ло­бе. Пер­лін­ка каз­кі «Ша-ша з ле­ва­га ча­ра­ві­ка» Але­ны Ма­ль­чэў­скай — дзі­ця­чыя ма­ры, якія ма­юць на­мер спраў­дзіц­ца ў да­рос­лым жыц­ці на­шай су­час­ні­цы; да пер­лі­ны праз сцэ­ніч­нае ўва­саб­лен­не На­тал­лі Слаш­чо­вай, на жаль, гіс­то­рыя не да­спе­ла, але сва­ёй пяш­чот­най ма­ці­цо­вас­цю кра­ну­ла — за­лі­чым сю­ды і му­зы­ку Але­ны Зуй-Вай­ца­хоў­скай, і вы­яўлен­чыя шэ­ра­гі Во­ль­гі Шчар­бін­скай. Ад­на­га­лос­ным лі­да­рам на­мі­на­цыі выяві­ла­ся «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя»: рэ­жы­сёр Ігар Ка­за­коў вы­шчы­ра­ваў яе з тру­пай Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра ля­лек і мас­тач­кай Тац­ця­най Не­рсі­сян на пад­ста­ве кла­січ­най апо­вес­ці Чар­ль­за Дзі­кен­са. Да пры­ві­даў ка­ляд­на­га апо­ве­ду да­да­лі­ся спе­вы і тэ­мы кам­па­зі­та­ра Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га, а так­са­ма за­ўваж­ныя акцёр­скія ра­бо­ты жы­вым пла­нам, дзе пер­шы ся­род роў­ных — Аляк­сандр Ва­сь­ко ў ро­лі Эбэ­нэ­зе­ра Скру­джа (пра­ца з ля­ль­ка­мі і прад­ме­та­мі не ў ра­ху­бу, яна ў Дзяр­жаў­ным ля­леч­ным за­ўжды на вы­шы­ні). Ма­ецца і яшчэ адзін «ла­сы плю­сік». Пра­цяг­лы час на­ша ля­леч­ная рэ­жы­су­ра імкне да ві­до­віш­ча, дзе, так бы мо­віць, «усё пра­ця­тае ўсім»; вы­ра­шэн­не мас­та­ка аль­бо кам­па­зі­та­ра не то­ль­кі сціп­ла ўплы­вае, але раз­ам з рэ­жы­сёр­скім вы­зна­чае спо­саб акцёр­ска­га існа­ван­ня; му­зы­ка, пры­к­ла­дам, не ад­но пад­трым­лі­вае тэмп і на­строй, але ха­рак­та­ры­зуе воб­ра­зы ды вы­гу­кае ма­не­ру акцёр­ска­га вы­ка­нан­ня (на­ват вір­ту­озным пад­бо­рам гэ­та не вы­ра­шыць, та­му да ўдзе­лу і за­пра­ша­ецца кам­па­зі­тар), ля­ль­кі мя­ня­юцца зна­чэн­нем з артыс­та­мі, ро­бяц­ца іх двай­ні­ка­мі, су­пер­ні­ка­мі, дзе­ля ча­го пе­ра­асэн­соў­ва­ецца дра­ма­тур­гія, на­ват кла­січ­ная — і да та­го пад­обнае. «Ка­ляд­ная гіс­то­рыя» на­зва­нае імкнен­не пад­трым­лі­вае і пе­ра­тва­рае ў век­тар­нае, па­ска­ра­ючы як ма­га. Дзі­ця, сво­еча­со­ва пры­ве­дзе­нае на пад­обны спек­такль, пад­свя­до­ма за­свой­вае ад­мет­ную тэ­атра­ль­ную ме­ру... З ёю жы­вец­ца ня­прос­та, але вы­ні­ко­ва — а мо та­ды й бы­вай, мас­ку­льт тра­ды­цый­ных на­ва­год­ніх прад­стаў­лен­няў?

 

ЭФЕКТ ДА­ТЫЧ­НАС­ЦІ ДА ЖЫЦ­ЦЯ

 

Сем па­ста­но­вак скла­лі кон­курс На­цы­яна­ль­най прэ­міі — 2018 на леп­шы спек­такль па тво­ры су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га аўта­ра, дзе па-за гур­том пры­кмет­ных і ша­ра­го­вых пер­са­на­жаў гэ­тым раз­ам па­ўстаў і ве­ль­мі знач­ны: ва­жа­ты-пра­ва­дыр, які на­ўпрост звяр­таў­ся да мі­фа­ла­гі­за­ва­най гля­дац­кай свя­до­мас­ці, спа­вя­даў дра­ма­тур­гію аб­ра­ду й апа­вя­даў пра існую дра­му (тра­ге­дыю) — стра­ту крох­кай, амаль не­заў­важ­най спад­чы­ны, так зва­на­га на­цы­яна­ль­на­га фа­льк­ло­ру. Хо­ць­ма-ня­хо­ць­ма фа­льк­лор ува­хо­дзіць ва ўжы­так пра­фе­сій­на­га мас­тац­т­ва, але ча­ла­век-аркестр Іван Кір­чук не жар­там за­мах­нуў­ся сцвер­дзіць і па­кі­нуць яго ў тэ­атра­ль­ным вы­мя­рэн­ні, каб час­цей вы­па­да­ла маг­чы­масць пра­йсці «Да­рож­кай ма­ёй...», з усіх ба­коў не­фар­мат­най і каш­тоў­на-не­фар­ма­ль­най. Бо «не сум­на, ка­лі слоў ня­вы­ка­за­ных бо­льш як вы­ка­за­ных».

 

Дос­вед Кір­чу­ка, вя­до­ма, уз­ру­шыў, але вод­гул­ле яго­ных ме­ло­дый рап­тоў­на да­чу­ла­ся праз «Ра­дзі­ва “Пру­док”» Андру­ся Гор­ва­та (ка­мер­ная сцэ­на На­цы­я­на­ль­­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы) і вы­тан­ча­ны, на­стру­не­ны слых Пі­та Па­ўла­ва, слын­на­га му­зы­кі, кам­па­зі­та­ра і вы­ка­наў­цы гэ­та па­цвер­дзіў: «Сэм­плы са­праў­днай бе­ла­рус­кай га­вор­кі, пе­ра­не­се­ныя ў стэ­ры­ль­ную, кас­міч­ную сі­ту­ацыю, не­ча­ка­на на­бы­лі моц за­клё­наў. Той бе­ла­рус­кі кос­мас, які я ўсё жыц­цё спра­бую знай­сці і за­фік­са­ваць, не­ча­ка­на на­быў вы­гляд без­да­кор­на­га, ідэ­аль­на­га вы­каз­ван­ня. ...Я раз­ва­жаў, ці бу­дзе тая ж моц ад па­зна­ван­ня пры пе­ра­кла­дзе. Не ве­даю. Бліз­кія су­се­дзі, на­ту­ра­ль­на, па­зна­юць ты­па­жы, укра­інцы ды па­ля­кі на­ват зра­зу­мець, пра што га­вор­ка. Але ж хі­ба то­ль­кі ў нас гэ­тая рэч бу­дзе вы­клі­каць Ка­тар­сіс».

 

...Я ўслух­ва­ла­ся ў «Ска­ры­ну» Мі­ка­лая Руд­коў­ска­га і Саў­лю­са Вар­на­са, дра­му-апок­рыф Ма­гі­лёў­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, дзе (су)раз­моў­цы-вы­ка­наў­цы час-по­час апы­на­лі­ся на тле ве­лі­зар­най пла­не­ты, а яна дзя­ку­ючы пра­екта­ру за­сту­па­ла ўвесь сцэ­ніч­ны за­днік; ве­ра­год­на, му­сі­ла пад­крэс­ліць сус­вет­ную важ­касць слоў і пер­са­на­жаў. Тыя пра­маў­ля­лі да­стат­ко­ва. Ня­вы­ка­за­ных слоў, ба­дай, у іх не за­ста­ло­ся. Яны па­цве­ль­ва­лі ці­каў­насць, але ча­му­сь­ці не спры­ялі да­чуць не­йкае адзі­нае важ­нае вы­каз­ван­не ства­ра­ль­ні­каў спек­так­ля, за­мі­на­лі дзея­нню, якое ру­ха­ла­ся штур­шка­мі, так што не вы­па­ла зра­зу­мець і тое, дзе­ля ча­го спат­рэ­бі­ла­ся ста­на­віц­ца на пу­анты (Мар­га­ры­це), важ­дац­ца з жы­вым пі­то­нам (на па­свя­чэн­ні Ска­ры­ны ў ма­со­ны) ды вы­вяр­гаць пол­ымя са ста­ро­нак (про­ста у ру­ках Фран­ціш­ка за­га­ра­ла­ся ад­кры­тая кні­га). З вар­тас­цю, надзён­нас­цю, ад­мет­нас­цю да­ку­мен­та­ль­най дра­мы «Час сэ­канд-хэнд» па­вод­ле Свят­ла­ны Алек­сі­евіч (Ма­ла­дзеч­на, Мін­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр), тра­гіч­нае ка­ме­дыі «Ля­це­лі арэ­лі» Кан­стан­ці­на Сце­шы­ка (Го­ме­льс­кі аб­лас­ны ма­ла­дзёж­ны тэ­атр) і спек­так­ля з ня­выз­на­ным жан­рам «Опі­ум» Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва (Цэнтр ві­зу­аль­ных і вы­ка­на­ль­ніц­кіх мас­тац­тваў «АРТ Кар­па­рэйшн») — як падзей куль­­тур­ных і са­цы­яль­ных — спра­чац­ца не вы­па­да­ла. Ад­нак ха­це­ла­ся б сцвер­дзіць каш­тоў­насць (а мес­ца­мі і ўцям­насць) мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня кож­на­га са ства­ра­ль­ні­каў гэ­тых па­ста­но­вак, дзе артыс­ты не­су­пын­на апа­вя­да­лі пра пер­са­на­жаў — з лю­бой на­го­ды і са­мы­мі роз­ны­мі сло­ва­мі. Аб­жы­ван­не пра­сто­ры і аб­ыхо­джан­не са сцэ­ніч­ным на­чын­нем у пер­шай вы­гу­ка­ла згад­ку пра Ку­па­ла­вых «Ту­тэй­шых», дзе кла­сік з усёй маг­чы­май іро­ні­яй пад­аваў мер­ка­ван­не аб пра­мо­вах і пра­моў­цах. У дру­гой чор­нае адзен­не сцэ­ны па­глы­на­ла пер­са­на­жаў у чор­ным, а трап­на зной­дзе­ны пры­ём (вы­зна­чэн­не ўлас­ных імё­наў, аб’ектаў і час­ткі фі­зіч­ных дзея­нняў ма­ля­ван­нем — пры­кла­дам, цы­га­рэ­тай з ды­мам) за­ста­ваў­ся фар­ма­ль­ным. У трэ­цяй та­кая шмат­сэн­са­вая і ма­гут­ная ма­тэ­рыя, як на­ту­ра­ль­ная зям­ля (чым не пер­са­наж?), ужы­тая аб­са­лют­на да мес­ца, ані­як не па­трап­ля­ла на­быць ме­та­фа­рыч­нае гу­чан­не. Та­чы­ла на­вяз­лі­вая дум­ка, што мас­та­кам-сцэ­ног­ра­фам, у на­шым вы­пад­ку Андрэю Жы­гу­ру і Юрыю Са­ла­мо­на­ву, на пе­ра­мо­вах з рэ­жы­сё­ра­мі за­бра­ка­ва­ла не­йкіх ча­роў­ных слоў і вы­ра­заў...

 

Пе­ра­мож­цу ў на­мі­на­цыі — гіс­то­рыю ў фо­та­здым­ках «Кроп­кі на ча­са­вой во­сі» Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га — вы­лу­чы­ла су­по­ль­ная (ансам­бле­вая!) і ве­ль­мі дых­тоў­ная пра­ца мас­тач­кі Ва­лян­ці­ны Пра­ўдзі­най, ха­рэ­огра­фа Ва­ле­рыя Сул­та­на­ва, рэ­жы­сёр­кі Тац­ця­ны Тра­яно­віч, а так­са­ма шэ­раг воб­ра­заў, дзе­ля якіх на сцэ­не сыш­лі­ся артыс­ты ўсіх на­яўных па­ка­лен­няў Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі ў Баб­руй­ску. Не­вя­ліч­кія, да­лі­кат­на рас­пра­ца­ва­ныя і ўва­соб­ле­ныя сю­жэ­ты пра лю­дзей на зло­ме (кан­флік­це, вай­не, ка­тас­тро­фе) скла­лі­ся ў «апо­весць пра сап­раў­дна­га ча­ла­ве­ка» па-за кра­інай, на­цы­яна­ль­нас­цю, ве­ра­выз­нан­нем, у «ча­роў­ны імгнен­ны эфект да­тыч­нас­ці да жыц­ця...» (Пра­цы­та­ва­ны вы­каз­ван­ні рэ­жы­сё­раў-су­час­ні­каў Кан­стан­ці­на Рай­кі­на, Пят­ра Фа­мен­кі, Льва Эрэн­бур­га.)

 

Эле­ган­тнае ра­шэн­не

 

Тац­ця­на Му­шын­ская

 

У той час, ка­лі ста­но­вяц­ца вя­до­мыя фі­на­ліс­ты прэ­міі, а гэ­та апош­нія не­ка­ль­кі ме­ся­цаў кож­на­га цот­на­га го­да, у тэ­атра­ль­ным ася­род­дзі за­ўжды ві­ру­юць эмо­цыі, дыс­ку­сіі, жар­сці. Хто ў вы­ні­ку зро­біц­ца пе­ра­мож­цам, ка­го бу­дуць га­на­ра­ваць ва ўра­чыс­тай аб­ста­ноў­цы? Яшчэ ў бо­ль­шай сту­пе­ні гра­мад­скасць хва­люе пы­тан­не: на­ко­ль­кі афі­цый­нае лаў­рэ­ацтва ад­па­вя­дае сап­раў­днай мас­тац­кай каш­тоў­нас­ці спек­так­ля, знач­нас­ці сыг­ра­най ро­лі, уво­гу­ле ацэн­кам, якія кож­ны кры­тык (інтэ­лек­ту­ал, тэ­атрал), во­ль­на ці між­во­лі, вы­стаў­ляе ка­лек­ты­ву і пэў­ным артыс­там, ка­лі за­кры­ва­ецца за­сло­на?

 

Не бу­ду за­кра­наць усе раз­дзе­лы прэ­міі, ска­жу то­ль­кі пра му­зыч­ны склад­нік. Па­ко­ль­кі да­во­дзі­ла­ся пі­саць пра твор­чыя вы­ні­кі ўсіх мі­ну­лых На­цы­я­на­ль­­ных прэ­мій і двой­чы з’яў­ляц­ца сяб­рам жу­ры, з не­ка­то­рым здзіў­лен­нем кан­ста­тую: ме­на­ві­та апош­нім раз­ам не ўзнік­ла па­чуц­ця ня­зго­ды ці пя­рэ­чан­няў ра­шэн­ню жу­ры ў му­зыч­ным раз­дзе­ле. Гэ­та ра­дуе і на­ват усцеш­вае. (На­га­даю: стар­шы­нёй жу­ры ў 2018 го­дзе бы­ла мас­тац­тваз­наў­ца Анта­ні­на Кар­пі­ла­ва, ста­лая аўтар­ка ча­со­пі­са «Мас­тац­тва»). Мер­ка­ван­не на­конт вы­ні­ко­вай эле­ган­тнас­ці і да­клад­нас­ці не то­ль­кі маё. Яно, мож­на лі­чыць, ка­лек­тыў­нае. Тым бо­льш сі­ту­ацыя, у якую жу­ры тра­пі­ла не па сва­ёй во­лі, вы­гля­да­ла не над­та про­стай.

 

Што вы­клі­кае ня­зго­ду, а мо і пра­тэст пад­час арга­ні­за­цыі прэ­міі? Пра­ўда, пра тыя пра­бле­мы пі­саць кры­ху над­аку­чы­ла, бо мно­гія рэ­чы не мя­ня­юцца, ня­вы­ра­ша­ныя пы­тан­ні ня­зму­ша­на «пе­ра­скок­ваць» з ад­на­го фэс­ту ў дру­гі.

 

Зда­ецца спрэч­ным і зу­сім не­пра­ва­мер­ным, што, па­вод­ле па­ла­жэн­ня аб прэ­міі, спек­так­лі вы­лу­ча­юць са­мі тэ­атры. Раз­умею, для мно­гіх на­шых ка­лек­ты­ваў кры­ты­кі, якія маг­лі гэ­та ра­біць бо­льш аб’­ектыў­на, не з’яў­ля­юцца вы­шэй­шым аўта­ры­тэ­там. Яны па­трэб­ныя, каб, так бы мо­віць, «аб­слу­гоў­ваць», па­цвер­дзіць: усё ок, спек­такль атры­маў­ся, дзяр­жа­ва да­ла гро­шы не­да­рэм­на! Без ухва­ль­ных рэ­цэн­зій хоць якую прэ­мію атры­маць цяж­ка­ва­та.

 

Ад­нак вя­лі­кая ко­ль­касць кры­тыч­ных і на­ват раз­гром­ных рэ­цэн­зій не пе­ра­шко­дзі­ла Опер­на­му вы­лу­чыць на На­цы­яна­ль­ную прэ­мію (у лі­ку леп­шых) ба­лет «Ор і Ора». Спек­так­ляў пад­обна­га ўзроў­ню, якія дыс­крэ­ды­ту­юць ха­рэ­агра­фіч­нае мас­тац­тва, на маю дум­ку, не па­він­на быць ні ў лонг-, ні ў шорт-ліс­це прэ­міі.

 

Да­лей. Не ўпэў­не­ная, што ў ад­бо­рач­ных ка­мі­сі­ях і ў жу­ры па­він­на быць та­кая ко­ль­касць прад­стаў­ні­коў тэ­атраў, чые спек­так­лі ці артыс­ты на­мі­на­ва­ныя. Во­ль­на ці між­во­лі, але па­ва­жа­ныя асо­бы ла­бі­ру­юць улас­ную пра­дук­цыю. Іна­чай для ча­го яны там? І та­ды атрым­лі­ва­ецца, што На­цы­яна­ль­ная прэ­мія пе­ра­тва­ра­ецца ў ці­хую або ві­да­воч­ную ба­ра­ць­бу за гра­шо­выя пры­зы. Ну, і ў да­да­так за ко­ль­кі хві­лін апла­дыс­мен­таў і сла­вы.

 

А ў фі­на­ле ўсё-та­кі акцэн­тую па­зі­тыў­нае. Што ўзра­да­ва­ла ў спі­се на­мі­нан­таў і пе­ра­мож­цаў? Тое, што на ўсе зга­да­ныя прэ­м’е­ры ча­со­піс ад­гу­каў­ся рэ­цэн­зі­ямі ці арты­ку­ла­мі. Ні­вод­ная важ­ная падзея не пра­йшла не­заў­ва­жа­най.

 

«Ба­ге­ма», па­стаў­ле­ная Аляк­сан­драм Ці­тэ­лем, — сап­раў­ды леп­шы опер­ны спек­такль апош­ніх се­зо­наў. Рэ­жы­сёр — май­стар, су­пра­цоў­ніц­тва з якім бы­ло ве­ль­мі ка­рыс­ным для са­ліс­таў і артыс­таў хо­ру. Ці­тэ­ля да­гэ­туль згад­ва­юць у ка­лек­ты­ве з цеп­лы­нёй і ўдзяч­нас­цю. На­ўрад ці хто з на­шых па­ста­ноў­шчы­каў мае звыч­ку так дэ­та­лё­ва, глы­бо­ка і пад­ра­бяз­на пра­ца­ваць з ва­ка­ліс­та­мі. Ха­дзіць з імі ў му­зеі, па­глыб­ляц­ца ў воб­ра­зы жы­ва­піс­ных тво­раў. Шу­каць ня­бач­ныя, але ў вы­ні­ку ві­да­воч­ныя су­вя­зі іта­ль­янскай опе­ры з бе­ла­рус­кім вы­яўлен­чым мас­тац­твам па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Спек­такль атры­маў­ся ма­ла­дзёж­ны па ду­ху, на­ва­тар­скі і ад­на­ча­со­ва ве­ль­мі акту­аль­ны, які сва­імі ідэ­ямі і воб­ра­за­мі рэ­за­нуе з атмас­фе­рай су­час­на­га гра­мад­ства.

 

«Віш­нё­вы сад», па­стаў­ле­ны Сяр­ге­ем Мі­ке­лем у Му­зыч­ным тэ­атры, пе­ра­мог у двух на­мі­на­цы­ях — «леп­шы спек­такль ба­ле­та» і «леп­шая пра­ца па­ста­ноў­шчы­ка (ба­лет­май­стра) у му­зыч­ным спек­так­лі». Пад­трым­лі­ваю, год­ная пра­ца. Асаб­лі­ва як для дып­лом­най (тут па­трэб­ны смай­лік). Ад­на­ча­со­ва ў та­кой пе­ра­мо­зе ёсць эле­мент пэў­на­га аван­су, але і свед­чан­ня: апош­нія два га­ды бы­лі для айчын­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва не­ба­га­тыя на маш­таб­ныя па­ста­ноў­кі. Жу­ры вы­бі­ра­ла з трох ва­ры­янтаў — ба­ле­таў «Лю­боў і смерць», па­стаў­ле­на­га Во­ль­гай Кос­тэль, зга­да­на­га спек­так­ля «Ор і Ора» (опус Аляк­сан­дры Ці­ха­мі­ра­вай) і на­рэш­це «Віш­нё­ва­га са­ду».

 

Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­ку га­на­ра­ва­лі за «Тос­ку» — як леп­ша­га сцэ­ног­ра­фа ў му­зыч­ным спек­так­лі. Ды ад­на­ча­со­ва та­кім чы­нам аца­ні­лі яго шмат­лі­кія і эфек­тныя па­пя­рэд­нія пра­цы на опер­най сцэ­не.

 

Ве­ль­мі ўзра­да­ва­ла пры­сут­насць ся­род на­мі­нан­таў тэ­атра «Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла». Ся­род дзвюх па­ста­но­вак — «Ле­ген­да пра Ці­ля» і «Не­да­лё­ка да нор­мы» — жу­ры за­слу­жа­на ад­да­ла пе­ра­ва­гу апош­ня­му. Аб­на­дзей­вае і ўдзел у кон­кур­се не­дзяр­жаў­най тру­пы, і са­ма пе­ра­мо­га лі­цэн­зій­на­га аме­ры­кан­ска­га мю­зік­ла. У тым ад­чу­ва­юцца све­жыя па­ве­вы і пра­грэ­сіў­насць пад­ыхо­ду. «Не ча­каў!» — так акрэс­ліў у «Фэй­сбу­ку» ўлас­ныя эмо­цыі Дзміт­рый Яку­бо­віч, вя­до­мы са­ліст і адзін з кі­раў­ні­коў тру­пы.

 

Пе­ра­мо­га Іры­ны Яром­кі­най, адзна­ча­най за ро­лю Бай­джан у ба­ле­це «Лю­боў і смерць», і Ула­дзі­мі­ра Гро­ма­ва за парт­ыю Мар­сэ­ля ў ці­тэ­леў­скай «Ба­ге­ме» ад са­ма­га па­чат­ку не вы­клі­ка­лі пя­рэ­чан­няў. Яны вя­до­мыя і вя­ду­чыя са­ліс­ты, та­му На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія то­ль­кі па­цвер­дзі­ла іх гра­мад­скі ста­тус і вы­со­кае вы­ка­наў­чае май­стэр­ства.