Праз сму­гу ча­су

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«АНАС­ТА­СІЯ»
Мер­ка­ван­ні, якія да­вя­ло­ся па­чуць па­сля прэм’еры, ад­люс­тра­ва­лі ўсю га­му эмо­цый — ад па­гар­ды і з’едлі­вых за­ўваг ту­тэй­шых эстэ­таў да шчы­рых і за­хоп­ле­ных вод­гу­каў бо­льш спа­гад­лі­вых гле­да­чоў.

На­цы­яна­ль­ныя ба­ле­ты, тым бо­льш гіс­та­рыч­ныя, на­ра­джа­юцца доў­га, та­кія прэм’еры апры­ёры не зда­ра­юцца час­та. Па­пя­рэд­ні на­цы­яна­ль­ны ба­лет — «Ві­таўт» — ува­соб­ле­ны тым са­мым тан­дэ­мам кам­па­зі­та­ра і ха­рэ­огра­фа (Куз­ня­цоў — Тра­ян) і з’явіў­ся на на­шай сцэ­не ажно пяць га­доў та­му. Ства­рэн­не но­ва­га спек­так­ля, тым бо­льш гіс­та­рыч­на­га, па­тра­буе вя­лі­кай ко­ль­кас­ці на­ма­ган­няў агром­ніс­та­га ка­лек­ты­ву, та­му вы­ма­гае спа­кой­на­га і ўваж­лі­ва­га раз­гля­ду. Ка­тэ­га­рыч­насць ацэ­нак, на маю дум­ку, не вы­гля­дае пра­явай да­ль­на­бач­нас­ці або муд­рас­ці.

 

Не мае сэн­су ў сціс­лай рэ­цэн­зіі пры­во­дзіць гіс­та­рыч­ныя фак­ты пра кня­гі­ню Анас­та­сію Слуц­кую, рэ­аль­ную ге­ра­іню айчын­най гіс­то­рыі. Гэ­тыя звес­ткі ёсць у кні­гах, інтэр­нэ­це. Сап­раў­ды яркая, не­звы­чай­ная жан­чы­на ме­ла не­ша­ра­го­вую бі­ягра­фію. Пра­ўда, ёсць сум­нен­ні, ці мож­на лі­чыць Анас­та­сію бе­ла­рус­кай Жан­най д’Арк (як сцвяр­джа­ецца ў шмат­лі­кіх анон­сах).

 

Ду­маю, штур­шком для на­ра­джэн­ня ба­ле­та з’я­віў­ся фі­льм «Анас­та­сія Слуц­кая», зня­ты Юры­ем Ялхо­вым са Свят­ла­най Зе­лян­коў­скай у га­лоў­най ро­лі. Кар­ці­на вы­клі­ка­ла шмат спрэ­чак і дыс­ку­сій, але сваю асвет­ніц­кую мі­сію вы­ка­на­ла, на­блі­зіў­шы яркую по­стаць да гле­да­ча, які, на жаль, ве­ль­мі ма­ла ве­дае пра падзеі айчын­най гіс­то­рыі мі­ну­лых вя­коў.

 

У якас­ці ліб­рэ­тыс­та бу­ду­ча­га ба­ле­та Тэ­атр за­пра­сіў Ана­то­ля Дзя­лен­дзі­ка, сцэ­на­рыс­та кі­нас­туж­кі. Па­ста­віў­шы ўмо­ву: гэ­та па­ві­нен быць іншы твор. Шмат у чым ліб­рэ­тыст та­кую за­да­чу вы­ка­наў.

 

Па дра­ма­тур­гіч­най і му­зыч­най струк­ту­ры спек­такль бу­ду­ецца на моц­ным кан­трас­це двух све­таў, ку­ль­тур, мен­та­ль­нас­цяў — улас­на бе­ла­рус­кай і ўсход­няй, та­тар­скай. Пер­шы прад­стаў­ля­юць са­ма Анас­та­сія, яе ба­ць­ка Іван, князь Мсціс­лаў­скі, муж Ся­мён Слуц­кі, Мі­ха­іл Глін­скі, жы­ха­ры Слуц­ка. Дру­гі — хан Ахмат, яго да­чка За­іра (два га­лоў­ныя ня­год­ні­кі, якія ру­ха­юць сю­жэт), а так­са­ма та­тар­скія во­іны. Што да сю­жэт­ных мо­ман­таў, ад­ра­зу вы­ка­жу дзве за­ўва­гі. Асноў­ны кан­флікт пе­ра­кон­вае. Але пя­рэ­чан­не: ці маг­лі па­тэн­цый­ныя за­хоп­ні­кі з’яўляц­ца ў якас­ці гас­цей на та­кой важ­най падзеі, як вя­сел­ле кня­зёў­ны? І дру­гое пы­тан­не. Па­яды­нак па­між та­тар­скім во­інам і Ся­мё­нам, по­тым па­між Ся­мё­нам і Глін­скім, дзе пры­зам бу­дзе бізун, вы­гля­дае кры­ху штуч­ным. Зра­зу­ме­ла, ліб­рэ­тыс­ту і ба­лет­май­стру трэ­ба су­тык­нуць ге­ро­яў і мець на­го­ду ства­рыць ды­на­міч­ныя муж­чын­скія ду­эты, але... Та­нец пе­ра­кон­вае, ма­ты­ва­цыя — не над­та.

 

Бо­льш пад­ра­бяз­на пра му­зы­ку Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва. Ві­да­воч­на, кам­па­зі­тар увесь час раз­ві­ва­ецца. Ён здат­ны мя­няць улас­ны стыль і му­зыч­ную мо­ву. Яго­ны «Мак­бет», па­стаў­ле­ны не­ка­лі на гэ­тай жа сцэ­не, зда­ваў­ся мне да­клад­на па­бу­да­ва­ным, але над­та ра­цы­яна­ль­ным, ха­лад­на­ва­тым па му­зы­цы (ня­гле­дзя­чы на шэк­спі­раў­скія жар­сці).

 

Ва­ло­даць усім арсе­на­лам су­час­ных срод­каў вы­раз­нас­ці і ад­на­ча­со­ва быць эма­цый­на рас­ка­ва­ным, спа­лу­чыць гар­мо­нію і алгеб­ру — скла­да­на. І спа­дар Куз­ня­цоў да та­кой вы­сно­вы пры­йшоў у сва­іх апош­ніх па ча­се ра­бо­тах. У «Ві­таў­це» яго­ная парт­ыту­ра ста­ла­ся ад­ным з са­мых моц­ных склад­ні­каў па­ста­ноў­кі, шмат у чым да­мі­на­ва­ла. У «Анас­та­сіі» гэ­тыя склад­ні­кі зна­хо­дзяц­ца, на маю дум­ку, у бо­льш гар­ма­ніч­ных су­адно­сі­нах. Шмат пяш­чо­ты, пра­нік­нё­нас­ці, лі­рыз­му ў ду­этных сцэ­нах. Экс­прэ­сіў­нас­цю і яркі­мі аркес­тра­вы­мі фар­ба­мі ўраж­ва­юць сцэ­ны, звя­за­ныя з ха­нам Ахма­там, За­ірай, за­хо­пам Слуц­ка. У ку­лу­арах да­во­дзі­ла­ся чуць дум­кі на­конт пэў­най эклек­тыч­нас­ці парт­ыту­ры і ўплы­ву «Па­ла­вец­кіх ско­каў» Ба­ра­дзі­на. Але су­па­стаў­лен­не, кан­траст і кан­флікт двух све­таў па­сля­доў­на ўва­соб­ле­ны кам­па­зі­та­рам.

 

Пры­ваб­най і на­сы­ча­най атры­ма­ла­ся ві­зу­аль­ная час­тка но­ва­га ба­ле­та. Не­ка­то­рыя сцэ­ны ства­ра­юць на­строй ра­ман­тыч­нас­ці, ка­зач­нас­ці (па­ча­так ба­ле­та, эпі­зод ка­ля­даў), не­ка­то­рыя — ура­чыс­тас­ці ці тра­гіз­му. Лі­чу, што за­пат­ра­ба­ва­насць спек­так­ля гле­да­чом бу­дзе над­алей грун­та­вац­ца шмат у чым на яго ба­га­тых ві­зу­аль­ных воб­ра­зах.

 

У ко­ле­ра­вым вы­ра­шэн­ні кас­цю­маў пры­сут­ні­чае свая парт­ыту­ра — ба­га­тая, прад­ума­ная, дэ­та­лі­за­ва­ная. Пры­го­жыя і раз­на­стай­ныя строі Анас­та­сіі (бе­лы ў сцэ­нах вя­сел­ля, за­ла­ціс­ты і бэ­жа­вы ў ду­этных, жам­чуж­на-шэ­ры ў фі­на­ль­ных эпі­зо­дах). У воп­рат­цы зна­ці ві­да­воч­ны пры­нцып вы­ка­рыс­тан­ня і пе­ра­асэн­са­ван­ня ўзо­раў зна­ка­мі­тых слуц­кіх па­ясоў. Так па­зна­ча­ецца мес­ца дзея­ння, але ад­на­ча­со­ва і вяр­та­ецца су­час­на­му гле­да­чу тое, што мае не­ацэн­ную каш­тоў­насць. Стры­ма­на вы­са­ка­род­ныя ко­ле­ры (бэ­жа­выя, охрыс­тыя, блед­на-бла­кіт­ныя, віш­нё­выя) да­мі­ну­юць у воп­рат­цы ўла­да­роў Слуц­ка. Чыр­во­ны і чор­ны раз­ам з бляс­кам аздаб­лен­няў ства­ра­юць ві­зу­аль­ны воб­раз све­ту за­ва­ёўні­каў. Ён кід­кі, ві­до­віш­чны, у не­чым агрэ­сіў­ны і на­вяз­лі­вы. Ко­лер у стро­ях га­лоў­ных ге­ро­яў за­ўжды свед­чыць пра іх ду­шэў­ны стан, псі­ха­ла­гіч­ны на­строй, са­цы­яль­ны ста­тус.

 

Ці­ка­ва, вя­ду­чыя парт­ыі на пер­шым па­ка­зе «Анас­та­сіі» тан­ца­ва­лі тыя са­мыя са­ліс­ты, што і на прэм‘еры «Ві­таў­та». Гэ­та Іры­на Яром­кі­на (Анас­та­сія), Антон Краў­чан­ка (Ся­мён Слуц­кі), Юрый Ка­ва­лёў (Мі­ха­іл Глін­скі). Вір­ту­озныя, на дзі­ва вы­раз­ныя плас­тыч­на, здат­ныя ўва­со­біць са­мую скла­да­ную за­ду­му.

 

Вы­ступ­лен­ні апош­ніх се­зо­наў свед­чаць: Іры­на Яром­кі­на па сут­нас­ці вя­ду­чая ба­ле­ры­на тру­пы. Най­бо­ль­шае ўра­жан­не ро­біць кан­траст крох­кас­ці яе ге­ра­іні, тон­кас­ці аб­ры­саў і ўнут­ра­най сі­лы. Пе­ра­ка­наў­ча пра­во­дзіць яна лі­нію па­сту­по­вых змен і ста­лен­ня Анас­та­сіі — ад на­іўнай і за­ка­ха­най дзяў­чы­ны да ге­ра­ічнай асо­бы, здат­най аб­ара­ніць свой край. Праз стра­ты, го­ра, зня­ва­гу, па­лон. Пад­час дру­гой прэм’еры ты­ту­ль­ную парт­ыю вы­кон­ва­ла Люд­мі­ла Улан­ца­ва, ма­ла­дая ба­ле­ры­на з пры­го­жы­мі ры­са­мі плас­ты­кі і вы­са­ка­род­ным аб­ліч­чам. Вір­ту­озная, на мя­жы маг­чы­мас­ці тэх­ні­ка Та­ка­то­шы Ма­чы­яма ўда­ла ад­па­вя­дае на­сту­па­ль­на-агрэ­сіў­на­му воб­ра­зу ха­на Ахма­та. У тан­цы За­іры, яго­най да­чкі, шмат змя­інай плас­тыч­нас­ці і змя­іна­га пад­ступ­ства. Ся­мён Слуц­кі, надзей­ны муж, кла­пат­лі­вы ба­ць­ка, на­ма­ля­ва­ны па­ста­ноў­шчы­кам і артыс­там бо­льш спа­кой­ны­мі фар­ба­мі.

 

На маю дум­ку, са­мым яркім воб­ра­зам ба­ле­та стаў Мі­ха­іл Глін­скі ў вы­ка­нан­ні Юрыя Ка­ва­лё­ва. Ча­му? Яго­ны ге­рой на пра­ця­гу спек­так­ля мя­ня­ецца, у яго­най ду­шы сап­раў­ды ві­ру­юць жар­сці. Ён атры­маў­ся са­мы аб’ёмны, экс­прэ­сіў­ны і жы­вы — і ў сва­іх па­мыл­ках, і ў за­хап­лен­нях.

 

Ко­ль­кі ду­мак на­конт ха­рэ­агра­фіі Юрыя Тра­яна, што вы­клі­ка­ла са­мыя га­ра­чыя спрэч­кі. Дыс­ку­та­ва­лі пра ары­гі­на­ль­насць ці за­па­зы­чан­ні ідэй ха­рэ­огра­фа Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, у спек­так­лях яко­га Юрый Анто­на­віч вы­кон­ваў вя­ду­чыя парт­ыі. Зга­даю да­сціп­ную дум­ку, па­чу­тую ў тэ­атра­ль­ным ася­род­дзі, маў­ляў, пер­шым по­стма­дэр­ніс­там быў... Мо­царт, які ска­заў: «Што да мя­не — тое маё!» Уплы­вы — у све­це му­зы­кі, ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў — бы­лі і ёсць. Ка­лі ана­лі­за­ваць плас­тыч­ны ма­лю­нак, дык яны пры­сут­ні­ча­юць — у бо­ль­шай ці мен­шай сту­пе­ні — ва ўсіх без вы­клю­чэн­ня ба­лет­май­страў. Ча­сам мы про­ста не ве­да­ем, так бы мо­віць, «кры­ніц на­тхнен­ня».

 

У да­дзе­ным вы­пад­ку важ­ней, што тан­ца­ва­ль­ная парт­ыту­ра існуе, што яна на­ра­дзі­ла­ся пад уз­дзе­яннем парт­ыту­ры му­зыч­най, зы­хо­дзя­чы з яе сэн­са­вых, эма­цый­ных і рыт­міч­ных асаб­лі­вас­цей. Існуе еднасць між му­зы­кай і тан­цам. Тут ня­ма «дзі­рак», пус­тых мес­цаў. Плас­ты­ка раз­на­стай­ная — у ма­са­вых і со­ль­ных сцэ­нах. Ве­ль­мі роз­ныя па на­строю ад­ажыа — ду­эт-су­лад­дзе, ду­эт-кан­флікт, та­нец-трыз­нен­не. У гэ­тых эпі­зо­дах шмат не­ве­ра­год­на скла­да­ных і вір­ту­озных пад­тры­мак. Вя­се­ль­ныя сцэ­ны ства­ра­юць воб­раз Анас­та­сіі як лёг­кай, па­вет­ра­най птуш­кі. У сцэ­нах па­ло­ну аказ­ва­ецца: тая птуш­ка тра­пі­ла ў сі­лок. А ў фі­на­ле ге­ра­іня зноў лу­нае, уз­не­се­ная над на­тоў­пам.

 

Но­вы на­цы­яна­ль­ны ба­лет «Анас­та­сія» ўва­саб­ляе і вяр­тае су­час­на­му гле­да­чу яркіх ге­ро­яў Бе­ла­ру­сі мі­ну­лых ста­год­дзяў. Пры­чым шля­хец­кіх. Та­кая ба­га­тая гіс­то­рыя Айчы­ны вы­клі­кае інта­рэс, па­ва­гу, здо­ль­насць га­на­рыц­ца сва­ёй мі­нуў­шчы­най.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі