Тры­умф Ма­эстра

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

ЖЫЦ­ЦЁ­ВЫЯ І ТВОР­ЧЫЯ МА­РА­ФО­НЫ МІ­ХА­ІЛА КА­ЗІН­ЦА
У свае во­се­м­дзе­сят ён па-ра­ней­ша­му пры­го­жы і стат­ны. У кож­ным ру­ху — вы­са­ка­род­насць і на­тхнен­не, на­ват ка­лі ён ня­спеш­на кро­чыць звы­чай­ным шля­хам ад до­ма да фі­лар­мо­ніі — мі­ні­мум тры кі­ла­мет­ры штод­ня! Але Мі­ха­іл Ка­зі­нец пры­звы­ча­іўся да гэ­тых аб­авяз­ко­вых пе­шых ма­ра­фо­наў. Ён з тых, хто за­ўсё­ды за­вы­шае план­ку і ўсклад­няе жыц­цё­выя і твор­чыя мар­шру­ты. Дзя­ку­ючы яго апан­та­нас­ці яны за­ўсё­ды пра­ля­га­юць па лі­ні­ях кру­тых — ва ўсіх сэн­сах сло­ва! — уз­ды­маў. Бо ад­туль ляг­чэй уз­ля­таць да аб­ло­каў.

А ён і ўзля­тае! У жыц­ці ма­эстра Ка­зін­ца бы­ло шмат зор­ных імгнен­няў, што ўзно­сі­лі яго на вяр­шы­ні по­спе­ху. І Мі­ха­іл Анто­на­віч ні­ко­лі не за­бы­вае, у чым за­клю­ча­ецца сак­рэт па­спя­хо­вас­ці. Ён — у што­дзён­най пра­цы. Ру­цін­най, руп­лі­вай, ча­сам стом­най, але за­ўсё­ды ўдзяч­най і твор­чай. Пра­цы, якая і пе­ра­тва­ры­ла ся­лян­ска­га хлоп­чы­ка-гар­ма­ніс­та Мі­шу Ка­зін­ца ў вы­дат­на­га му­зы­кан­та, ды­ры­жо­ра і гра­мад­ска­га дзея­ча. Сён­ня дзя­ку­ючы свай­му ня­спын­на­му падзвіж­ніц­тву Мі­ха­іл Ка­зі­нец — у шэ­ра­гу асоб, што скла­да­юць інтэ­лек­ту­аль­ную элі­ту на­ша­га гра­мад­ства.

 

З 1975 го­да ма­эстра Ка­зі­нец уз­на­ча­ль­вае На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны аркестр Бе­ла­ру­сі імя Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча. Та­кі доў­гі пе­ры­яд зна­хо­джан­ня на па­са­дзе кі­раў­ні­ка най­буй­ней­ша­га му­зыч­на­га ка­лек­ты­ву кра­іны — бес­прэ­цэ­дэн­тны вы­па­дак у гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Мі­ха­іл Ка­зі­нец з’яўля­ецца не­пас­рэд­ным пе­ра­емні­кам Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча, для яко­га аркестр быў спра­вай уся­го жыц­ця. Ка­зі­нец не то­ль­кі пе­ра­няў эста­фе­ту ў ста­рэй­ша­га ка­ле­гі, але па­мно­жыў сла­ву аркес­тра, вы­веў яго на вы­со­кія твор­чыя ру­бя­жы і зра­біў ася­род­дзем бліс­ку­чых пра­фе­сі­яна­лаў, што вы­зна­ча­юць мо­ду ў му­зыч­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве на на­род­ных інстру­мен­тах.

 

Свой юбі­лей май­стар адзна­чыў се­ры­яй з трох кан­цэр­таў, якія ма­юць на­зву «Му­зыч­ны ма­ра­фон Мі­ха­іла Ка­зін­ца». Зноў-та­кі, згод­на сва­ёй звыч­цы не­ве­ра­год­на ўсклад­няць за­да­чы пер­шы кан­цэрт ды­ры­жор вы­ра­шыў пра­вес­ці з фі­лар­ма­ніч­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам. І ад­ыграў надзвы­чай скла­да­ную пра­гра­му: у 1-м ад­дзя­лен­ні пра­гу­чаў Кан­цэрт для скрып­кі з аркес­трам Рэ ма­жор Брам­са, у 2-м — сім­фо­нія Чай­коў­ска­га «Ман­фрэд». Вы­дат­ны скры­пач Арцём Шыш­коў для вы­ступ­лен­ня ў кан­цэр­це спе­цы­яль­на пры­ехаў з Гер­ма­ніі. Ён быў пер­шым у ча­ра­дзе ко­ліш­ніх сту­дэн­таў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, што пры­ма­лі ўдзел у кан­цэр­тах з на­го­ды юбі­лею ды­ры­жо­ра.

 

Бо­льш за 20 га­доў Мі­ха­іл Анто­на­віч слу­жыў рэ­кта­рам Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Бы­лыя сту­дэн­ты ста­лі ця­пер вя­до­мы­мі ва ўсім све­це му­зы­кан­та­мі, але вы­дат­на па­мя­та­юць, якім аўта­ры­тэ­там і па­ва­гай ка­рыс­таў­ся ка­лі­сь­ці іх рэ­ктар у ася­род­дзі сту­дэн­цтва. За гэ­тыя га­ды ён пе­ра­йграў са сва­імі зор­ны­мі вы­пус­кні­ка­мі дзя­сят­кі кан­цэр­таў. Зра­біў стаў­ку на іх і пад­час свят­ка­ван­ня юбі­лею. Сім­фа­ніч­ны кан­цэрт ды­ры­жор пра­вёў на вя­лі­кім уз­ды­ме, як вы­ма­га­ла та­го ад­ухоў­ле­ная му­зы­ка Брам­са і Чай­коў­ска­га. У жэс­тах ма­эстра ад­сут­ні­ча­ла знеш­няя па­тэ­ты­ка. На­адва­рот, ён быў надзвы­чай стры­ма­ны, за­ся­ро­джа­ны і ад­на­ча­со­ва на­тхнё­ны. Яго на­строй пе­рад­аваў­ся аркес­тру і са­ліс­ту, што раз­ам з ды­ры­жо­рам вы­дат­на ўва­со­бі­лі змест эма­цый­на на­сы­ча­ных і скла­да­ных тво­раў кла­сі­кі.

 

У дру­гім кан­цэр­це цэн­тра­ль­най падзе­яй зра­бі­ла­ся прэм’ера но­ва­га са­чы­нен­ня Ла­ры­сы Сі­ма­ко­віч «Ска­ры­на. Вяр­тан­не» для сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, хо­ру і са­ліс­та. Асо­бы маш­та­бу Ска­ры­ны — гэ­та пу­ця­вод­ныя зор­кі бе­ла­руш­чы­ны. Іх слу­жэн­не ідэ­алам на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня ста­ла пры­кла­дам для на­шчад­каў. Але ўва­саб­лен­не воб­ра­заў асвет­ні­каў у тво­рах су­час­на­га мас­тац­тва сён­ня са­мо па са­бе з’яўля­ецца падзвіж­ніц­твам, вар­тым вы­со­кіх адзнак. Бо гэ­та і ёсць той са­мы «не­фар­мат», які ру­хае на­пе­рад гра­мад­ства.

 

Ла­ры­са Сі­ма­ко­віч і Мі­ха­іл Ка­зі­нец доў­гім і плён­ным су­пра­цоў­ніц­твам да­ка­за­лі, што крок за кро­кам ста­но­вяц­ца ў шэ­раг ма­ра­ль­ных лі­да­раў на­цыі. Прэм’еры кштал­ту «Ска­ры­ны...» гэ­та па­цвяр­джа­юць зноў і зноў. Не­ка­ль­кі га­доў та­му іх тан­дэм спа­ра­дзіў і та­кія гран­ды­ёзныя тво­ры, як «Апок­рыф» па­вод­ле Баг­да­но­ві­ча і «Лю­цы­ян Та­по­ля» да 100-год­дзя Мак­сі­ма Тан­ка.

 

Ка­лі ж га­ва­рыць аб арга­ні­за­цый­ным аспек­це ра­бо­ты, дык дзі­ву да­ешся, як за та­кі ка­рот­кі тэр­мін (лі­чы, ты­дзень па­сля па­пя­рэд­ня­га кан­цэр­та!) уда­ло­ся Мі­ха­ілу Анто­на­ві­чу «ўзняць з ну­ля» най­скла­да­ней­шае му­зыч­нае па­лат­но! Хоць за­доў­га да прэм’еры ён па­ста­янна сус­тра­каў­ся з Ла­ры­сай, на­ват ка­лі яна то­ль­кі па­чы­на­ла пра­ца­ваць над тво­рам. Яны аб­мяр­коў­ва­лі на­пі­са­нае, і Мі­ха­іл Анто­на­віч не­ча­ка­на пра­па­на­ваў ёй «ажы­віць» воб­раз Ска­ры­ны і да­ру­чыць яго парт­ыю Яну Жан­ча­ку. Сын кам­па­зі­та­ра — та­ле­на­ві­ты рок-спя­вак, удзе­ль­нік мнос­тва пра­ектаў аркес­тра імя Жы­но­ві­ча. А ка­лі ўлі­чыць, што «Ска­ры­на» ства­раў­ся на вер­шы му­жа Ла­ры­сы Сі­ма­ко­віч, ад­мет­на­га бе­ла­рус­ка­га па­эта Ба­ры­са Жан­ча­ка (на жаль, ня­бож­чы­ка), дык твор па­ўстае аса­біс­тым пры­на­шэн­нем.

 

Прэм’ера атры­ма­ла­ся гуч­ная і кра­на­ль­ная. «Ну, вось i ўсё. Пра­ект ажыц­ця­вiў­ся, кан­цэрт у мi­ну­лым, а дум­кi пра яго па­куль не па­кi­да­юць мя­не, — на­пі­саў на сва­ёй ста­рон­цы ў “Фэй­сбу­ку” на дру­гі дзень па­сля кан­цэр­та Дзміт­рый Хля­віч, хор­май­стар Дзяр­жаў­най ха­ра­вой ка­пэ­лы імя Шыр­мы. — Як за­ўжды, эле­ган­тны, саб­ра­ны, эма­цы­яна­ль­на стры­ма­ны ма­эстра, як шкло­вы­дзі­ма­льш­чык, вы­дзі­маў яскра­выя эмо­цыi з вы­ка­наў­цаў. Увесь час, тым не менш, ён тры­маў сi­ту­ацыю пад по­ўным сва­iм кi­ра­ван­нем. Нi­чо­га дзiў­на­га, усё як звы­чай­на, як мы i пры­звы­ча­ілі­ся ба­чыць. I ўжо не­маг­чы­ма ве­рыць, што гэ­ты кан­цэрт — час­тка ма­ра­фо­ну, якi ма­эстра Ка­зi­нец ла­дзiць з на­го­ды свай­го юбi­лею. Мне зда­ецца, што ў мо­мант уз­няц­ця ды­ры­жор­скай па­лач­кi з яго­ных пля­чэй зва­ль­ва­ецца га­ра га­доў. Вi­ват, ма­эстра, на­шы шчы­рыя вiн­ша­ван­нi!»

 

Але прэм’ера тво­ра Ла­ры­сы Сі­ма­ко­віч бы­ла не адзі­ным сюр­пры­зам не­за­быў­на­га ве­ча­ра. Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр Бе­ла­ру­сі ўдзе­ль­ні­чаў ад­но ў прэм’ерным па­ка­зе «Ска­ры­ны». Па­сля антрак­ту мес­ца на сцэ­не за­няў аркестр імя Жы­но­ві­ча. За­сло­на ў дру­гім ад­дзя­лен­ні ад­кры­ва­ла­ся пад джа­за­вую п’есу «Tiger Feet». Пуб­лі­ка бы­ла ў за­хап­лен­ні ад та­кой пе­ра­ме­ны дэ­ка­ра­цый. І сап­раў­ды, рэ­дка ка­лі ў ад­ным кан­цэр­це вы­сту­па­юць два аркес­тры, ды яшчэ якія! У 2-м ад­дзя­лен­ні слу­ха­чы атрым­лі­ва­лі аса­ло­ду ад ігры му­зы­кан­таў-вір­ту­озаў, імі сла­віц­ца аркестр. Сва­ім май­стэр­ствам бліс­ну­лі лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў цым­ба­ліс­ткі Га­лі­на Ла­зо­вік і Мар­та Га­луб­ко, ба­яніс­ты Ула­дзіс­лаў Плі­гаў­ка і Дзя­ніс Чор­ны.

 

Ся­род іх, між іншым, вы­сту­паў і зу­сім юны дэ­бю­тант, з’яўлен­не яко­га бы­ло хва­лю­ючым для юбі­ля­ра. Бо ён слу­хаў свай­го 8-га­до­ва­га ўну­ка і по­ўна­га цёз­ку Мі­шу Ка­зін­ца. Спе­цы­яль­на для яго на сцэ­ну вы­ка­ці­лі вя­лі­кі кан­цэр­т­ны ра­яль, і ма­ле­нь­кі пі­яніст да­во­лі бой­ка сыг­раў «Рон­да-та­ка­ту» Дзміт­рыя Ка­ба­леў­ска­га, вы­клі­каў­шы шквал апла­дыс­мен­таў. А ку­ль­мі­на­цы­яй ве­ча­ра ста­ла вы­ступ­лен­не вы­дат­на­га цым­ба­ліс­та і джаз­ме­на Мі­ха­іла Ля­вон­чы­ка, яко­га на­зы­ва­юць «Па­га­ні­ні цым­ба­лаў». Мі­ха­іл спе­цы­яль­на пры­ехаў з Гер­ма­ніі, каб уша­на­ваць ма­эстра Ка­зін­ца, бо і ён — яго бы­лы сту­дэнт. Як і ця­пе­раш­нія зор­кі Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі Ні­на Ша­ру­бі­на, Анас­та­сія Мас­кві­на ды Ілля Сі­ль­чу­коў. Вя­ду­чыя май­стры бе­ла­рус­кай опер­най сцэ­ны вы­сту­па­лі з аркес­трам Жы­но­ві­ча пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Ка­зін­ца ў за­ключ­ным кан­цэр­це «Му­зыч­на­га ма­ра­фо­ну».

 

Гэ­ты кан­цэрт так­са­ма атры­маў­ся знач­ным і ўра­чыс­тым, але па агу­ль­най атмас­фе­ры быў, ба­дай, са­мым цёп­лым і шчы­рым. У 1-м ад­дзя­лен­ні ў вы­ка­нан­ні аркес­тра і тры­яды опер­ных са­ліс­таў гу­ча­лі арыі з па­пу­ляр­ных опер і апе­рэт. Уда­лым быў імпра­ві­за­ва­ны спіч Іллі Сі­ль­чу­ко­ва, ад­ра­са­ва­ны ма­эстра Ка­зін­цу. Ілля падзя­ліў­ся сва­імі ўспа­мі­на­мі пра га­ды на­ву­чан­ня ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, ка­лі яе ўзна­ча­ль­ваў Мі­ха­іл Анто­на­віч. А по­тым а ка­пэ­ла пра­спя­ваў жур­бот­ную і пры­го­жую пес­ню Ры­го­ра Пук­ста на сло­вы Янкі Ку­па­лы «Шум­ныя бя­ро­зы», лі­та­ра­ль­на ўзар­ваў­шы за­лу.

 

Цёп­ла сус­трэ­ла пуб­лі­ка вы­дат­ную цым­ба­ліс­тку Аляк­сан­дру Дзе­ні­се­ню, якая пры­еха­ла на юбі­лей ма­эстра з Фран­цыі, дзе ця­пер пра­цяг­вае на­ву­чан­не. Па­сля антрак­ту ды­ры­жо­ра він­ша­ва­лі са­ліс­ты аркес­тра Ма­ры­на Ва­сі­леў­ская і Ігар За­да­рож­ны, май­стры бе­ла­рус­кай эстра­ды, якім Мі­ха­іл Анто­на­віч да­па­мог ажыц­ця­віць мнос­тва ці­ка­вых твор­чых пра­ектаў раз­ам з аркес­трам. Да ва­ка­ліс­таў ён уво­гу­ле за­ўсё­ды ста­віц­ца з асаб­лі­вай па­ва­гай. У свой час пі­ль­на са­чыў і апе­ка­ваў­ся та­ле­на­ві­тым сту­дэн­там Ака­дэ­міі му­зы­кі Пят­ром Ялфі­ма­вым. За гэ­ты час Пётр стаў вя­лі­кім сяб­рам аркес­тра Жы­но­ві­ча і аса­біс­та яго кі­раў­ні­ка. Па за­пра­шэн­ні ма­эстра ўдзе­ль­ні­чаў ў мнос­тве пра­грам аркес­тра, не­адна­ра­зо­ва ездзіў з ка­лек­ты­вам на гас­тро­лі. Пётр па­ста­янна спя­вае ў вя­лі­кіх тэ­атра­ль­ных пра­ектах аркес­тра «Пес­ня пра до­лю» і «Гус­ляр» на му­зы­ку Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і Іга­ра Лу­чан­ка. Ця­пер Пётр жы­ве ў Мас­кве, але з за­хап­лен­нем ад­гук­нуў­ся на пра­па­но­ву вы­сту­піць на кан­цэр­це ў го­нар ма­эстра. Ён спя­ваў лю­бі­мыя тво­ры, якія не­адна­ра­зо­ва вы­кон­ваў з аркес­трам, — «Але­сю», «За­ча­ра­ва­ную», «Чыр­во­ную ру­жу», «Ма­ры­сю», арыю Гус­ля­ра. А за­вяр­ша­ла яго вы­ступ­лен­не і ўвесь ма­ра­фон кам­па­зі­цыя «Мой род­ны кут» Іга­ра Лу­чан­ка на верш Яку­ба Ко­ла­са — лю­бі­мая пес­ня Мі­ха­іла Анто­на­ві­ча, што ста­ла з га­да­мі шчым­лі­вай спо­вед­дзю яго ўлас­най ду­шы. «Род­ны кут» — гэ­та Ві­лей­шчы­на, дзе ён на­ра­дзіў­ся, і ўся Бе­ла­русь, якой ён пры­свя­чае жыц­цё.

 

Яшчэ адзін фе­но­мен «Му­зыч­на­га ма­ра­фо­на Мі­ха­іла Ка­зін­ца» — по­ў­ныя за­лы на ўсіх трох кан­цэр­тах, ня­гле­дзя­чы на тое, што яны ад­бы­лі­ся ў адзін ме­сяц, амаль за­пар. На­ват са­мыя да­лё­кія ад му­зы­кі лю­дзі па­сля кан­цэр­таў «Му­зыч­на­га ма­ра­фо­ну» вы­хо­дзі­лі з фі­лар­мо­ніі ў пры­ўзня­тым на­строі, уз­ру­ша­ныя па­чу­тым і па­ба­ча­ным. А гэ­та са­мая вя­лі­кая ўзна­га­ро­да для артыс­та. Мі­ха­іл Ка­зі­нец зноў пе­ра­мог. Бо не за­бы­вае дэ­ві­зу свай­го лю­бі­ма­га пі­сь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, яко­га час­та лю­біць цы­та­ваць: «Ра­бі не­ча­ка­нае, ра­бі, як не бы­вае, ра­бі, як не ро­біць ніх­то, — і та­ды пе­ра­мо­жаш». 

Вольга Брылон