На ра­дзі­ме ка­ра­ля Рэ­нэ

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

ГАС­ТРО­ЛІ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НА­ГА ТЭ­АТРА ОПЕ­РЫ І БА­ЛЕ­ТА Ў ФРАН­ЦЫІ
ВЫ­КА­НАН­НЕ ШЭ­ДЭЎ­РАЎ РУС­КАЙ МУ­ЗЫ­КІ — ОПЕР «АЛЕ­КА» СЯР­ГЕЯ РАХ­МА­НІ­НА­ВА І «ІА­ЛАН­ТА» ПЯТ­РА ЧАЙ­КОЎ­СКА­ГА — АД­КРЫ­ЛА НО­ВЫЯ СЕ­ЗО­НЫ СА­МЫХ ВЯ­ДО­МЫХ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫХ ПЛЯ­ЦО­ВАК ФРАН­ЦЫІ Ў ГА­РА­ДАХ РЭН, АНЖЭ І НАНТ. У КАН­ЦЭРТ­НЫХ ВЕР­СІ­ЯХ ГЭ­ТЫХ ТВО­РАЎ ВЫ­СТУ­ПІ­ЛІ ВЯ­ДУ­ЧЫЯ СА­ЛІС­ТЫ ОПЕР­НА­ГА ТЭ­АТРА БЕ­ЛА­РУ­СІ, А ЗА ДЫ­РЫ­ЖОР­СКІМ ПУЛЬ­ТАМ СІМ­ФА­НІЧ­НА­ГА АРКЕС­ТРА БРЭ­ТА­НІ СТА­ЯЎ МА­ЭСТРА АНДРЭЙ ГА­ЛА­НАЎ.

Адзначым, што гастролі балета Вялікага тэатра Беларусі неаднаразова праходзілі ў Францыі. У 2014 годзе легендарнае «Лебядзінае возера» Чайкоўскага ў выкананні нашых артыстаў убачылі ў 24 гарадах, сярод іх —Страсбург, Грэнобль, Дзіжон, Мец, Безансон, Тулон, Ніца, Марсэль, Тулуза, Ліён, Арлеан, Парыж, Руан, Ліль, Нант. А вось у 2015-м жыхары ўжо 26 гарадоў Францыі апладзіравалі артыстам балета беларускага Вялікага ў «Лебядзіным возеры» і «Спячай прыгажуні» Чайкоўскага.

 

Сем вы­ступ­лен­няў за па­ўта­ры тыд­ні — на па­чат­ку кас­трыч­ні­ка на­шы артыс­ты пры­ня­лі ўдзел у су­мес­ным пра­екце: на пля­цоў­ках Опер­на­га тэ­атра Рэ­на, Вя­лі­ка­га тэ­атра ў Анжэ і Тэ­атра Грас­лін у На­нце пра­гу­ча­лі опе­ры «Але­ка» і «Іа­лан­та» ў вы­ка­нан­ні Сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Брэ­та­ні, хо­ру Опер­на­га тэ­атра Рэ­на і Анжэ-Нант, са­ліс­таў і ды­ры­жо­ра Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі.

 

Эма­цый­ная і не­ве­ра­год­на пры­го­жая му­зы­ка Рах­ма­ні­на­ва і Чай­коў­ска­га ака­за­ла­ся бліз­кай фран­цуз­ска­му гле­да­чу: у кож­ным тэ­атры — аншлаг, пуб­лі­ка слу­ха­ла са­ліс­таў, пра­ктыч­на не ды­ха­ючы. Адзна­чым, што га­лоў­ныя парт­ыі ў кан­цэр­тных вер­сі­ях тво­раў вы­ка­на­лі сап­раў­дныя зор­кі айчын­най опе­ры: на­род­ныя артыс­ты Бе­ла­ру­сі Анастасія Мас­кві­на і Ула­дзі­мір Пят­роў, за­слу­жа­ныя артыс­ты рэ­спуб­лі­кі Андрэй Ва­лен­цій і Ула­дзі­мір Гро­маў, лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў Іры­на Ку­чын­ская, На­тал­ля Акі­ні­на, Ілля Сі­ль­чу­коў, Вік­тар Мен­дзе­леў і Аляк­сандр Ге­лах. А кі­ра­ваў усі­мі ды­ры­жор Андрэй Га­ла­наў. «Гэ­та бы­ло сап­раў­днае свя­та! — не ску­пі­лі­ся на па­хва­лу кры­ты­кі фран­цуз­скіх вы­дан­няў. — Га­ла­сы бе­ла­рус­кіх са­ліс­таў — моц­ныя і вы­дат­ныя! Вы­ста­яць пе­рад іх аб­ая­ль­нас­цю не­маг­чы­ма!»

 

Для фран­цуз­скай пуб­лі­кі па­ка­зы опер ста­лі­ся сап­раў­дным па­гру­жэн­нем. Па сло­вах на­шых артыс­таў, трэ­ба бы­ло про­ста ба­чыць во­чы гле­да­чоў, по­ўныя слёз, — у та­кой сту­пе­ні пры­го­жая му­зы­ка гэ­тых тво­раў. Па­сля «Але­ка» Рах­ма­ні­на­ва — шквал апла­дыс­мен­таў, па­сля «Іа­лан­ты» Чай­коў­ска­га — шчы­рае за­хап­лен­не! Са­ліс­ты вы­хо­дзі­лі на па­кло­ны не­адна­ра­зо­ва. Хоць пад­час са­міх вы­сту­паў ста­яла не­ве­ра­год­ная ці­шы­ня. І не та­му, што так пры­ня­та ў фран­цуз­скіх тэ­атрах, про­ста гле­да­чы ба­ялі­ся пра­пус­ціць най­мен­шую дро­бязь — уваж­лі­ва са­чы­лі за ру­ха­мі, ла­ві­лі кож­ны гук... Та­кі цёп­лы пры­ём ча­каў між­на­род­ную ка­ман­ду пад­час усіх вы­ступ­лен­няў. На­ват па­ кан­цэр­тах жы­ха­ры па­зна­ва­лі артыс­таў на ву­лі­цах — пад­ыхо­дзі­лі і зноў ка­за­лі сло­вы ўдзяч­нас­ці ды за­хап­лен­ня. А па­сля та­ко­га, на­ту­ра­ль­на, ха­це­ла­ся спя­ваць толь­кі лепш і лепш.

 

З Сім­фа­ніч­ным аркес­трам Брэ­та­ні і ха­ра­мі опер­ных тэ­атраў Анжэ-Нант і Рэ­на ўзнік­ла твор­чае па­ра­зу­мен­не — і гас­тро­лі пра­йшлі вы­дат­на. Але ча­му трэ­ба здзіў­ляц­ца — раз­ам саб­ра­лі­ся артыс­ты най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню! У прэ­се не ад­ной­чы пад­крэс­лі­ва­ла­ся, як кам­фор­тна па­чу­ваў­ся аркестр пад кі­раў­ніц­твам Андрэя Га­ла­на­ва, та­ле­на­ві­та­га бе­ла­рус­ка­га ды­ры­жо­ра: «Ад яго по­гля­ду ні­чо­га не сха­ва­ецца, пе­ра­ка­наў­чым жэс­там ён да­сы­лае му­зы­кан­там імпу­льс ства­ра­ль­най энер­гіі і пе­рад­ае ім бліс­ку­чае ве­дан­не двух тво­раў. Андрэй Га­ла­наў здо­леў ува­со­біць і вы­тан­ча­ную лі­ры­ку каз­кі Чай­коў­ска­га, і зям­ную жарсць у дра­ме Рах­ма­ні­на­ва».

 

Так атры­ма­ла­ся, што опе­ру «Іа­лан­та» артыс­ты спя­ва­лі на ра­дзі­ме ка­ра­ля Рэ­нэ Доб­ра­га — у Анжэ. Та­го са­мо­га ўла­да­ра, які з’яўля­ецца ад­ной з дзей­ных асоб му­зыч­на­га шэ­дэў­ра Чай­коў­ска­га. Цу­доў­нае су­па­дзен­не над­ава­ла гас­тро­лям на­строй не­ве­ра­год­най ра­ман­ты­кі. Мо­жа быць, яшчэ і та­му бе­ла­рус­кія са­ліс­ты ка­жуць пра гэ­ты пра­ект так: «Кож­ны раз, вы­хо­дзя­чы на сцэ­ну, мы па­гру­жа­лі­ся ў стан свет­лай і вя­лі­кай лю­бо­ві, якой, зда­ва­ла­ся, бы­ло пра­сяк­ну­та ўсё: са­мі ўту­ль­ныя га­ра­ды, і ўдзяч­ныя гле­да­чы, і, вя­до­ма, ге­ні­яль­ная му­зы­ка...»

Алена Балабановіч