Ду­шы мёр­твыя і жы­выя

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

З НА­ГО­ДЫ «МЁР­ТВЫХ ДУШ» АНДРЭЯ ЖВА­ЛЕЎ­СКА­ГА І ЯЎГЕ­НІІ ПА­СТЭР­НАК У ТЮГУ
СПЕК­ТАКЛЬ, АЗНА­ЧА­НЫ ЯК «ТРЫ­ЛЕР КНІЖ­НАЕ ПА­ЛІ­ЦЫ», НЕ МОГ НЕ ПРЫ­ЦЯГ­НУЦЬ УВА­ГІ. ЧУТ­КІ ПРА ЯГО РАЗ­НЕС­ЛІ­СЯ, ЛЕДЗЬ ТОЛЬ­КІ ПА­ЧА­ЛІ­СЯ РЭ­ПЕ­ТЫ­ЦЫІ. ЧА­КА­ЛА­СЯ НЕ­ШТА НЕ­ША­РА­ГО­ВАЕ — ДЫЙ АРТЫС­ТЫ БЫ­ЛІ НА­СТО­ЛЬ­КІ ЗА­ХОП­ЛЕ­НЫ ПРА­ЦАЙ З МА­ЛА­ДЫМ РЭ­ЖЫ­СЁ­РАМ АЛЯК­САН­ДРАМ БАР­КА­РАМ, АЖНО ЛІ­ТА­РА­ЛЬ­НА СВЯ­ЦІ­ЛІ­СЯ АД ШЧАС­ЦЯ. АЛЕ ПРЭМ’ЕРА ПА­КІ­НУ­ЛА ЎРА­ЖАН­НЕ, ШТО ПРА­ЦЭС БЫЎ БО­ЛЬШ ЦІ­КА­ВЫМ ЗА ВЫ­НІК. ГЭ­ТА ТАК­СА­МА ДОБ­РА! ДЫ ЎСЁ Ж...

Да без­умоў­ных плю­саў трэ­ба ад­нес­ці і тое, што пад­лет­кам (і дзяў­чат­кам, і хлап­чу­кам) но­вы спек­такль пад­аба­ецца. Мож­на адзна­чыць і мо­ман­ты інтэ­рак­ты­ву, і су­час­ную плас­ты­ку, і агу­ль­ную ды­на­міч­насць раз­гор­тван­ня дзея­ння — ажно да та­го, што ге­роі па­чы­на­юць мі­ль­га­цець пе­рад ва­чы­ма, пра­но­ся­чы­ся праз за­лу. Дый акту­аль­насць тэ­мы ніх­то не аспрэч­вае! Бо раз­мо­ва ідзе пра бу­ду­чы­ню біб­лі­ятэк, дзе зні­жа­ецца ко­ль­касць на­вед­ні­каў, пра за­га­ны шко­ль­на­га на­ву­чан­ня (у пры­ват­нас­ці, на ўро­ках лі­та­ра­ту­ры), не­да­хо­пы шко­ль­ных пад­руч­ні­каў, за­сме­ча­насць кніж­ных па­ліц ка­мер­цый­най «ма­ку­ла­ту­рай», да­лё­кай ад мас­тац­тва, камп’ютар­ную за­леж­насць, бліз­кую да на­рка­тыч­най, агу­ль­нае зні­жэн­не чы­тац­кай актыў­нас­ці, асаб­лі­ва ў да­чы­нен­ні да кла­сі­кі. Але ўсё гэ­та — у агу­ль­ным ко­лаз­ва­ро­це, вы­зва­лен­не з яко­га на­ўрад ці вы­му­сіць ру­ку па­цяг­нуц­ца да збо­ру тво­раў та­го ж Пуш­кі­на.

 

Пра­ўда, аса­біс­та ў мя­не ру­ка па­цяг­ну­ла­ся — і не абы-ку­ды, а да інтэр­нэт-вы­дан­ня апо­вес­ці «Смерць мёр­твым ду­шам» Андрэя Жва­леў­ска­га і Яўге­ніі Па­стэр­нак, па­вод­ле якой і быў зроб­ле­ны спек­такль. Зда­ры­ла­ся не­ве­ра­год­нае! Усё тое, што вы­клі­ка­ла ў па­ста­ноў­цы кры­вую ўсмеш­ку, зда­ва­ла­ся пры­цяг­ну­тым за ву­шы, не­дап­ра­ца­ва­ным і ўво­гу­ле спрэч­ным, ня­гег­лым, у кні­зе ме­ла зу­сім іншае ад­цен­не. Бо на пер­шы план вы­хо­дзіў доб­ры лі­та­ра­тур­ны стыль, пра­ўдзі­вы юна­чы за­пал, якія вы­му­ша­лі пра­глы­нуць усе ста­рон­кі за ад­ным раз­ам без антрак­таў.

 

Мо пры­чы­на ме­на­ві­та ў гэ­тым? Пе­ра­клад на мо­ву тэ­атра і ад­па­вед­ная аб­ме­жа­ва­насць у ча­се над­алі і сю­жэт­ным пе­ры­пе­ты­ям, і за­кра­ну­тым тэ­мам над­та лі­ноў­ны вы­гляд. Гул­лі­выя зві­лі­ны ды пун­кці­ры пер­шак­ры­ні­цы ста­лі бяз­лі­тас­на роў­ны­мі, без­апе­ля­цый­ны­мі пра­мы­мі. Ча­му жа­но­чыя ра­ма­ны — гэ­та апры­ёры ніз­кі га­ту­нак і густ? Ча­му ся­род кніг не па­він­на быць коў­чын­гу? Тым бо­льш што ў аўта­раў-пі­сь­мен­ні­каў бы­лі і свае спро­бы ў гэ­тых жан­рах, бо сут­насць — у якас­ці. І ча­му га­лоў­ным ад­моў­ным пер­са­на­жам ста­но­віц­ца «ўвас­крэс­лы з по­пе­лу» дру­гі том «Мёр­твых ду­шаў»? Гэ­та ж так­са­ма «кла­сі­ка жан­ру»: маў­ляў, мы яго не чы­та­лі, але па­цвер­дзім, што гэ­та што­сь­ці дрэн­нае.

 

Доб­рая плас­ты­ка і ха­рыз­ма­тыч­насць Ге­на­дзя Га­ран­ска­га ў гэ­тай ро­лі ства­ра­юць яшчэ ад­ну «кла­сі­ку» — са­вец­кіх ча­соў, ка­лі ад­моў­ны ге­рой атрым­лі­ва­ецца ярчэй­шым за бляк­лых, ні­яка­ва­та ад­но­ль­ка­вых ста­ноў­чых пер­са­на­жаў. На­праў­ду «мёр­твы­мі» ўспры­ма­юцца ў спек­так­лі вя­до­мыя пі­сь­мен­ні­кі, вы­ра­ша­ныя ў сты­ліс­ты­цы ха­дзя­чых ло­зун­гаў і га­во­ра­чых га­лоў: вы­хо­дзяць з вя­ліз­ных кні­жак-«шка­поў» (мас­тач­ка На­стас­ся Труб­ні­ка­ва, Мас­ква), шну­ру­юцца ў адзін шэ­раг, бы опер­ныя са­ліс­ты ў ара­то­рыі, і раз­мо­вы раз­маў­ля­юць. А ка­лі і на­бы­ва­юць кры­ху інды­ві­ду­аль­нас­ці, дык пад­час рас­пра­вы з лі­та­ра­тур­ным смец­цем, бо кож­ны ро­біць гэ­та па-свой­му. Ледзь не адзі­ным вы­клю­чэн­нем вы­яўля­ецца Чэ­хаў, які і сап­раў­ды вы­гля­дае жы­вым кла­сі­кам. Рэч не то­ль­кі ў доб­рым гры­ме! Праз па­то­чыс­тыя ру­хі, да­лі­кат­насць інта­на­цый ма­ла­до­га Мі­ка­лая Ва­раб’я па­ўстае рус­кі інтэ­лі­гент мя­жы ХІХ—ХХ ста­год­дзяў, чыю за­ду­мен­насць не-не дый ажы­віць Анто­ша Чэ­хан­тэ. І ні­яка­га кры­ку — усё спа­кой­на ды раз­важ­лі­ва. Астат­нія ж кры­чаць, як гэ­та амаль за­ўжды бы­вае на дзі­ця­чых ра­ніш­ні­ках: маў­ляў, іна­чай дзе­ці нас не па­чу­юць, бо яны звы­чай­на шу­мяць. Але ж та­му і шу­мяць, што чу­юць крык! На гэ­тым спек­так­лі, па­зна­ча­ным 12+, у гля­дзе­ль­ні ці­ха. Але ге­роі ўсё ад­но кры­чаць! Гэ­та крыў­дна ўдвая, бо ў па­ста­ноў­цы саб­ра­лі­ся спрэс та­ле­на­ві­тыя артыс­ты (Ва­сіль Каз­лоў, Ма­рыя Воз­ба, Во­ль­га Сі­ні­ца ды мно­гія іншыя), якія ва­ло­да­юць усёй па­літ­рай акцёр­скіх срод­каў і ў твор­чых пра­ектах уда­ле­чы­ні ад ТЮ­Га дэ­ман­стру­юць ку­ды бо­ль­шую на­ту­ра­ль­насць. То­ль­кі не трэ­ба ўсё спіс­ваць на дрэн­ную акус­ты­ку: у час гас­тро­ль­ных па­ка­заў на гэ­тай сцэ­не мож­на па­чуць на­ват шэпт.