Це­ла як мат­ры­ца

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

СУ­ЧАС­НЫ ТА­НЕЦ У ІТА­ЛІІ
СЁ­ЛЕ­ТА МНЕ ПА­ШЧАС­ЦІ­ЛА ТРА­ПІЦЬ НА ДЗВЕ БУЙ­НЫЯ АРТ-ПАДЗЕІ — VI ІТА­ЛЬ­ЯНСКУЮ ПЛАТ­ФОР­МУ ПЕР­ФОР­МАН­СУ І XLVIII МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ПЕР­ФАР­МА­ТЫЎ­НЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ «SANTARCANGELO FESTIVAL». КОЖ­НЫ З ФЭС­ТАЎ КРА­СА­МОЎ­НА ПРАД­ЭМАН­СТРА­ВАЎ ЗДО­ЛЬ­НАСЦЬ СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА ЭКС­ПРАП­РЫ­ЯВАЦЬ УСЁ НО­ВЫЯ ЭСТЭ­ТЫЧ­НЫЯ СФЕ­РЫ І СТВА­РАЦЬ ПА­МЕЖ­НУЮ КА­МУ­НІ­КА­ТЫЎ­НУЮ ПРА­СТО­РУ, ШТО ЎКЛЮ­ЧАЕ Ў АГУ­ЛЬ­НЫ ЭКС­ПЕ­РЫ­МЕНТ І ПЕР­ФОР­МЕ­РА, І ГЛЕ­ДА­ЧА.

Це­ла па­між пры­сут­нас­цю і дэ­ма­тэ­ры­ялі­за­цы­яй

 

Іта­ль­янская плат­фор­ма пер­фор­ман­су (IPP) з’яўля­ецца цэн­тра­ль­най падзе­яй Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю live arts «Ipercorpo». Што­год у не­вя­ліч­кі го­рад Фар­лі (ста­лі­ца пра­він­цыі Фар­лі-Чэ­зе­на рэ­гі­ёна Эмі­лья-Ра­ма­нья) з’язджа­юцца экс­пер­ты з уся­го све­ту, за­ці­каў­ле­ныя ў між­на­род­ным су­пра­цоў­ніц­тве і аб­ме­не но­вым дос­ве­дам у га­лі­не пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык. Сё­ле­та за­про­ша­ны­мі гас­ця­мі фо­ру­му ста­лі арт-ме­не­джа­ры, кры­ты­кі, ку­ра­та­ры, ды­рэк­та­ры фес­ты­ва­ляў і тан­ца­ва­ль­ных інсты­ту­цый з Іспа­ніі, Чэ­хіі, Фран­цыі, Іта­ліі, Бал­га­рыі, Вен­грыі, Парт­уга­ліі, Бе­ла­ру­сі, Эсто­ніі.

 

На­сы­ча­ная пра­гра­ма фес­ты­ва­лю ўклю­ча­ла па­ка­зы ра­бот удзе­ль­ні­каў Плат­фор­мы, прэ­зен­та­цыі най­бо­льш знач­ных між­на­род­ных іні­цы­ятыў у сфе­ры live arts, «круг­лыя ста­лы», кон­курс ві­дэ­атан­ца, май­стар-кла­сы, ад­ука­цый­ны пра­ект для ме­не­джа­раў і ку­ра­та­раў тан­ца «Internazionale Scena Europa». Га­лоў­най ла­ка­цы­яй IPP бы­ла аб­ра­на пра­сто­ра EXATR — бы­лое аўто­бус­нае дэ­по, якое сён­ня фун­кцы­януе як буй­ны, су­час­на аб­ста­ля­ва­ны арт-цэнтр.

 

Вар­та адзна­чыць, што плат­фор­ма пер­фор­ман­су з’яўля­ецца ад­ным з шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ных у све­це ты­паў фес­ты­ва­лю. Пад­обныя фэс­ты ла­дзяц­ца ў ЗША, Га­лан­дыі, Поль­шчы, Рас­іі, Гер­ма­ніі, Ізра­ілі, Парт­уга­ліі і іншых кра­інах. На­га­даю і пра плат­фор­му бе­ла­рус­ка­га пер­фор­ман­су «PenAtra(C)tion». Ня­гле­дзя­чы на гэт­кую па­пу­ляр­насць, пан­яцце пер­фор­ман­су да­гэ­туль за­ста­ецца ад­ной з най­бо­льш раз­мы­тых жан­ра­вых ка­тэ­го­рый су­час­на­га мас­тац­тва­знаў­ства. Так, арт-кры­тык Роў­злі Гол­дберг адзна­чае, што са­ма пры­ро­да гэ­та­га во­ль­на­га, ні­чым не аб­ме­жа­ва­на­га жан­ру не да­пус­кае да­клад­ных і зруч­ных дэ­фі­ні­цый: «Бо­льш стро­гае вы­зна­чэн­не не­адклад­на звя­ло б на «не» са­му маг­чы­масць пер­фор­ман­су. Бо ён, не за­дум­ва­ючы­ся, ро­біць за­па­зы­чан­ні з усе­маг­чы­мых дыс­цып­лін і мед­ыу­маў — лі­та­ра­ту­ры, па­эзіі, тэ­атра, му­зы­кі, тан­ца, архі­тэк­ту­ры і жы­ва­пі­су, а так­са­ма ві­дэа, кі­но, фа­таг­ра­фіі, — вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы іх у раз­на­стай­ных кам­бі­на­цы­ях. Па сут­нас­ці, та­кім не­абме­жа­ва­ным на­бо­рам пры­нцы­паў не ва­ло­дае ні­якая іншая фор­ма мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня, і кож­ны аўтар пер­фор­ман­су ў пра­цэ­се яго ажыц­цяў­лен­ня фар­му­люе яго вы­зна­чэн­не па-свой­му».

 

У су­час­най англій­скай мо­ве ўжы­ва­юцца дзве сэн­са­выя фор­мы: performance (спек­такль, прад­стаў­лен­не) і performance art (улас­на мас­тац­тва пер­фор­ман­су). Бо­ль­шасць да­след­чы­каў вы­зна­ча­юць пер­фор­манс як вы­ка­на­ль­ніц­кую пра­кты­ку, па­бу­да­ва­ную на пры­сут­нас­ці і дзея­нні пер­фор­ме­ра ў рэ­аль­ным ча­се, а та­му ад­кры­тую мнос­тву не­зап­ла­на­ва­ных, вы­пад­ко­вых фак­та­раў. Ад­сюль — не­прад­ка­за­ль­насць і спан­тан­насць як важ­ныя асаб­лі­вас­ці пер­фор­ман­су. Ка­лі ў спек­так­лі тэкст і дзея­нні акцё­ра шмат у чым пе­рад­выз­на­ча­ныя дра­ма­тур­гам і рэ­жы­сё­рам, то пер­фор­манс, на дум­ку Роў­злі Гол­дберг, — гэ­та «жы­вое мас­тац­тва ў вы­ка­нан­ні мас­та­ка». Га­лоў­ным мед­ыу­мам у ка­му­ні­ка­цыі па­між пер­фор­ме­рам і пуб­лі­кай ста­но­віц­ца це­ла, якое па­ўстае та­кім, як яно ёсць, — ва ўсёй кан­крэт­нас­ці сва­іх псі­ха­фі­зіч­ных і ана­та­міч­ных пра­яў. Як адзна­чае за­сна­ва­ль­ні­ца эстэ­ты­кі пер­фар­ма­тыў­нас­ці Эры­ка Фі­шэр-Ліх­тэ, «у мас­тац­тве пер­фор­ман­су це­ла вы­ка­наў­цы па­ўстае пе­ра­важ­на ў сва­ёй ма­тэ­ры­яль­нас­ці (Koerper). Яно пе­ра­стае быць зна­кам для прад­стаў­лен­ня дра­ма­тыч­на­га пер­са­на­жа і ўспры­ма­ецца перш за ўсё ў сва­ім фе­на­ме­на­ль­ным зна­чэн­ні. Гэ­та кан­крэт­нае інды­ві­ду­аль­нае це­ла вы­ка­наў­цы ха­рак­та­ры­зу­ецца ўсі­мі яго ма­тэ­ры­яль­ны­мі, фі­зіч­ны­мі ўлас­ці­вас­ця­мі». У гэ­тым пла­не прад­стаў­лен­ні Плат­фор­мы прад­эман­стра­ва­лі раз­на­стай­насць спо­са­баў ця­лес­на­га са­ма­вы­яўлен­ня — ад фі­зіч­най пры­сут­нас­ці це­ла «тут і ця­пер» да яго дэ­ма­тэ­ры­ялі­за­цыі і пе­ра­тва­рэн­ня ў адзін з аб’ектаў скла­да­най ві­зу­аль­най парт­ыту­ры тво­ра.

 

Да­клад­нас­цю кан­цэп­цыі, вы­яўле­най праз це­ла, вы­лу­чаў­ся тан­ца­ва­ль­ны пер­фор­манс «Гра­ві­та­цыя» Афі­ра Юдзі­ле­ві­ча. Артыс­ты, апра­ну­тыя ў про­стае, паў­ся­дзён­нае адзен­не, знеш­не тут ні­чым не ад­роз­ні­ва­юцца ад гле­да­чоў, ды і сцэ­на ў звык­лым раз­умен­ні ад­сут­ні­чае: пуб­лі­ка рас­са­джва­ецца ва­кол гі­ган­цка­га надзі­ма­на­га мат­ра­ца, на якім ад­бы­ва­ецца дзея­нне. Та­нец у пер­фор­ман­се на­ра­джа­ецца з вы­ка­рыс­тан­ня пра­сцей­шых ру­хаў, якія на­бы­ва­юць сім­ва­ліч­ны сэнс. Га­лоў­ным лек­січ­ным пры­ёмам і плас­тыч­ным лей­тма­ты­вам тво­ра ста­но­віц­ца падзен­не, а цэн­тра­ль­най тэ­май — по­шук раў­на­ва­гі і (не)маж­лі­васць яе зда­быц­ця. Раў­на­ва­га — гэ­та, най­перш, фі­зіч­ны ці псі­ха­ла­гіч­ны стан? Як за­ха­ваць ба­ланс, ка­лі губ­ля­еш кан­троль над улас­ным це­лам ці ад­каз­ва­еш не то­ль­кі за ся­бе, а і за парт­нё­ра? Як не стра­ціць устой­лі­васць, ка­лі пад­ло­га пад та­бой увесь час хіс­та­ецца? Гэ­тыя і іншыя пы­тан­ні ўзні­ка­юць пад­час пра­гля­ду пер­фор­ман­су. У вы­ні­ку дзея­нне на­бы­вае экзіс­тэн­цы­яль­ную глы­бі­ню, а без­упын­ныя падзен­ні-пад’ёмы вы­ка­наў­цаў успры­ма­юцца не то­ль­кі як фі­зіч­ны пра­цэс, але і як ме­та­фа­ра ня­выз­на­ча­нас­ці, веч­ных сум­нен­няў і ва­ган­няў ча­ла­ве­ча­га жыц­ця.

 

Анты­іе­рар­хіч­ны пад­ыход да вы­ка­рыс­тан­ня вы­раз­ных маж­лі­вас­цяў роз­ных арт-пра­ктык быў улас­ці­вы пер­фор­ман­су «Ко­лер ства­рае пра­сто­ру» тан­ца­ва­ль­на­га гур­та «Nanou» (ха­рэ­агра­фія Мар­ка Ва­ле­рыа Амі­ка і Ру­эны Бра­чы). Ра­бо­ты ка­лек­ты­ву ня­рэд­ка грун­ту­юцца на на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях. Так, асно­вай кан­цэп­ту­аль­най за­ду­мы зга­да­на­га тво­ра па­слу­жы­лі ідэі хра­ма­та­ло­гіі — на­ву­кі пра ўспры­ман­не і рас­паз­на­ван­не ко­ле­раў (пер­фор­манс ство­ра­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве з Да­ні­эле Тар­чэ­лі­ні, пра­фе­са­рам хра­ма­та­ло­гіі Ве­рон­скай ака­дэ­міі вы­яўлен­чых мас­тац­тваў). Та­нец су­існа­ваў тут на роў­ных з гу­кам, свят­лом, ко­ле­рам, пра­сто­рай, пе­ра­ўтва­ра­ючы­ся ў адзін з эле­мен­таў аб­стракт­най ві­зу­аль­най кам­па­зі­цыі. Па­збаў­ле­ны эле­мен­таў на­ра­тыў­нас­ці і сэн­са­вай кан­крэт­нас­ці, пер­фор­манс бу­да­ваў­ся як ня­спын­ны пра­цэс зме­ны аўды­яві­зу­аль­ных воб­ра­заў, дзе афар­ба­ва­ныя це­лы артыс­таў успры­ма­лі­ся як роз­на­ка­ля­ро­выя пля­мы ру­хо­ма­га псі­ха­дэ­ліч­на­га пей­за­жу.

 

Пад­обныя экс­пе­ры­мен­ты ад­сы­ла­юць да на­ва­цый тэ­атра­ль­на­га аван­гар­да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. У пры­ват­нас­ці, Ва­сіль Кан­дзін­скі за­клі­каў звес­ці та­нец да аб­страк­тнай кам­па­зі­цыі, па­бу­да­ва­най на па­ры­тэт­ным уз­ае­ма­дзе­янні гу­ку, ко­ле­ру і ру­ху. «У но­вым ба­ле­це бу­дуць раў­наз­нач­ныя і раў­на­цэн­ныя ўсе срод­кі вы­раз­нас­ці: на­роў­ні з ру­ха­мі акцё­раў і му­зы­кай бу­дуць існа­ваць ру­хі са­мых раз­на­стай­ных прад­ме­таў, уклю­ча­ючы аб­страк­тныя фор­мы, і, вя­до­ма, аб­страк­тны ко­лер, які ста­не істот­ным эле­мен­там сцэ­ніч­най кам­па­зі­цыі і зро­біць яе ад­ушаў­лё­ным ды­на­міч­ным жы­ва­пі­сам», — гэ­тыя раз­ва­гі сла­ву­та­га мас­та­ка мож­на ў по­ўнай ме­ры ад­нес­ці і да пер­фор­ман­су гур­та «Nanou».

 

Са­цы­яль­на-ары­ента­ва­нае мас­тац­тва

 

«Santarcangelo Festival» — най­ста­рэй­шы і адзін з най­буй­ней­шых у Іта­ліі між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў. Фо­рум стар­та­ваў у 1971-м і сё­ле­та ад­быў­ся ўжо ў 48 раз. Ма­ляў­ні­чы га­ра­док Сан­тар­кан­джэ­ла, які даў на­зву фэс­ту, доб­ра вя­до­мы не то­ль­кі пры­хі­ль­ні­кам тэ­атра, а і кі­на­ма­нам, бо тут на­ра­дзіў­ся і жыў Та­ні­на Гу­эра — сла­ву­ты пі­сь­мен­нік, мас­так, сцэ­на­рыст фі­ль­маў Мі­ке­лан­джэ­ла Анта­ні­ёні, Фе­дэ­ры­ка Фе­лі­ні, Андрэя Тар­коў­ска­га.

 

За га­ды свай­го існа­ван­ня «Santarcangelo Festival» пра­йшоў ве­лі­зар­ны шлях ад між­на­род­на­га тэ­атра­ль­на­га фэс­ту да маш­таб­на­га інтэр­дыс­цып­лі­нар­на­га фо­ру­му, дзе тэ­атр су­сед­ні­чае з тан­цам, му­зы­кай, пер­фор­ман­сам, но­вым цыр­кам, мед­ыя­мас­тац­твам і раз­на­стай­ны­мі су­час­ны­мі арт-пра­кты­ка­мі. Ад­нак га­лоў­ная ад­мет­насць фес­ты­ва­лю за­ста­ецца ня­змен­най: гэ­та стаў­ка на экс­пе­ры­мент, но­выя, аль­тэр­на­тыў­ныя фор­мы ў про­ці­ва­гу за­баў­ля­ль­на­му, ка­мер­цый­на­му мас­тац­тву. У роз­ныя га­ды тут вы­сту­па­лі та­кія сус­вет­на вя­до­мыя тэ­атра­ль­ныя і тан­ца­ва­ль­ныя ка­лек­ты­вы, як «La Comune» Да­рыа Фо (Іта­лія), Тан­цкам­па­нія Ка­рын Са­пар­та (Фран­цыя), Тэ­атр-ла­ба­ра­то­рыя Ежы Гра­тоў­ска­га (Поль­шча), «Living Theatre» Джу­дзіт Ма­лі­ны (ЗША), Тан­ца­ва­ль­ная гру­па Джо­на­та­на Ба­роў­за (Вя­лі­каб­ры­та­нія), «She She Pop» (Гер­ма­нія).

 

На дзе­сяць фес­ты­ва­ль­ных дзён го­рад пе­ра­тва­рыў­ся ў ве­лі­зар­ную арт-пля­цоў­ку з сі­му­ль­тан­ным раз­гор­тван­нем роз­на­га кштал­ту падзей. Спек­так­лі фі­зіч­на­га тэ­атра і contemporary dance, site-specific art, інклю­зіў­ныя па­ста­ноў­кі, public talks, кі­на­па­ка­зы, мед­ыяпер­фор­ман­сы, май­стар-кла­сы, інтэ­рак­тыў­ныя экс­кур­сіі, прэ­зен­та­цыі, на­чныя кан­цэр­ты і ды­джэй-сэ­ты, пра­екты для пад­лет­ка­вай аўды­то­рыі, ды­зай­нер­скі мар­кет — аха­піць усё бы­ло па­прос­ту не­маг­чы­ма.

 

Асаб­лі­вас­цю фес­ты­ва­лю з пер­шых га­доў яго існа­ван­ня з’яўля­ецца вы­раз­ная са­цы­яль­ная на­кі­ра­ва­насць мас­тац­кай па­лі­ты­кі, імкнен­не зруй­на­ваць бар’еры па­між эстэ­тыч­най сфе­рай і аса­біс­тым дос­ве­дам гле­да­ча. Сё­ле­та гэ­та­му спры­яла раз­га­лі­на­ва­ная пра­гра­ма бяс­плат­ных івэн­таў — open air кі­на­па­ка­заў, кан­цэр­таў і пер­фор­ман­саў, май­стар-кла­саў для пра­фе­сі­яна­лаў і лю­дзей «з ву­лі­цы», а так­са­ма іна­ва­цый­ны пра­ект «MACAO. Крып­та­ры­ту­алы» (MACAO — не­за­леж­ны цэнтр мас­тац­тва, ку­ль­ту­ры і да­сле­да­ван­няў у Мі­ла­не). У меж­ах апош­ня­га кож­ны жа­да­ючы мог на­быць фес­ты­ва­ль­ныя крып­та­ма­не­ты і аб­мя­няць іх на ад­па­вед­ныя «ры­ту­алы» псі­хіч­на­га і фі­зіч­на­га да­бра­бы­ту (за­нят­кі ёгай, ма­саж, ма­ні­кюр, па­слу­гі сты­ліс­та і цы­ру­ль­ні­ка, ва­раж­ба на кар­тах та­ро), якія пра­па­ноў­ва­лі­ся не­пас­рэд­на на цэн­тра­ль­най плош­чы.

 

Ку­ль­мі­на­цый­най падзе­яй у гэ­тым пла­не ста­ла ма­са­вае тан­ца­ва­ль­нае дзей­ства «Мнос­тва» Та­ма­ры Ку­бас (Уруг­вай), па­ка­за­нае на ад­кры­тай пля­цоў­цы ля сцен ся­рэд­ня­веч­на­га за­мка Ма­ла­тэс­та. Удзе­ль­ні­ка­мі спек­так­ля ста­лі 70 жы­ха­роў Сан­тар­кан­джэ­ла — лю­дзей з роз­ным жыц­цё­вым, пра­фе­сій­ным, ця­лес­ным дос­ве­дам. Іх та­нец то рас­па­даў­ся на інды­ві­ду­аль­ныя плас­тыч­ныя га­ла­сы, то злі­ваў­ся ў ма­гут­ны ўні­сон; то раз­гор­тваў­ся імпра­ві­за­цый­на-ня­зму­ша­на, то ў ад­па­вед­нас­ці з дык­та­там рыт­ма пад­па­рад­коў­ваў­ся стро­гім лі­ні­ям плас­тыч­на­га ма­люн­ка. У вы­ні­ку межы па­між ка­лек­тыў­ным і інды­ві­ду­аль­ным, пры­ват­ным і гра­мад­скім сці­ра­лі­ся, ста­на­ві­лі­ся ру­хо­мы­мі і ўза­ема­за­мя­ня­ль­ны­мі. На­зва і ха­рэ­агра­фіч­нае вы­ра­шэн­не спек­так­ля ад­сы­ла­лі да кан­цэп­ту «мнос­тва», аб­грун­та­ва­на­му іта­ль­янскім фі­ло­са­фам Па­ола Вір­на. На дум­ку Вір­на, су­час­ны со­цы­ум «зна­хо­дзіц­ца па­ся­рэ­дзі­не між "інды­ві­ду­аль­ным" і "ка­лек­тыў­ным", і роз­ні­ца па­між "гра­мад­скім" і "пры­ват­ным" для яго не мае ні­яка­га зна­чэн­ня. Ме­на­ві­та з-за раз­мы­ван­ня гэ­тых пар, што так доў­га лі­чы­лі­ся ві­да­воч­ны­мі, не­ль­га бо­льш ка­заць пра на­род, які зво­дзіц­ца да дзяр­жаў­на­га адзін­ства».

 

Кож­ны «Santarcangelo Festival» мае ад­мыс­ло­вую кан­цэп­цыю. Га­лоў­най тэ­май для асэн­са­ван­ня і да­сле­да­ван­ня гэ­тым раз­ам бы­ла аб­ра­на пры­ро­да стра­ху ў яго са­цы­яль­ных, бі­яла­гіч­ных, экзіс­тэн­цы­яль­ных пра­явах. Не­вы­пад­ко­ва ў цэн­тры мно­гіх ра­бот ака­за­ла­ся це­ла як люс­тэр­ка ча­ла­ве­чых ком­плек­саў і фо­бій, вы­ціс­ну­тых эмо­цый і ўспа­мі­наў. Су­час­ныя ха­рэ­огра­фы ня­рэд­ка па­каз­ва­юць це­ла ў ста­не «антра­па­ла­гіч­най мя­жы», тран­слю­ючы праз ця­лес­ныя ме­та­мар­фо­зы тыя жах­лі­выя, апа­ка­ліп­тыч­ныя ўзру­шэн­ні, па­лі­тыч­ныя і са­цы­яль­ныя ка­так­ліз­мы, з які­мі су­тык­нуў­ся ча­ла­век у XX ста­год­дзі і ў наш час. Па­ка­за­ль­ным у гэ­тым пла­не стаў мо­на­пер­фор­манс «Fole» Мі­шэль Му­ры (Бра­зі­лія—Гер­ма­нія). Це­ла па­ўста­ва­ла тут «інтэн­сіў­най, не­афор­мле­най, не­стра­ты­фі­ка­ва­най ма­тэ­ры­яй» (вы­каз­ван­не рас­ійска­га фі­ло­са­фа Ва­ле­рыя Пад­аро­гі), вы­бу­ха­ючы экс­та­тыч­най, амаль пер­ша­быт­най экс­прэ­сі­яй. Гэ­тае ўра­жан­не ўзмац­ня­ла­ся го­ла­сам артыс­ткі, якая кры­ча­ла, ры­ка­ла, хры­пе­ла, стаг­на­ла, ску­го­лі­ла… Та­кое вы­ка­рыс­тан­не го­ла­су бліз­кае раз­умен­ню кры­ку, якое сус­тра­ка­ецца ў про­зе мар­кі­за дэ Са­да: «Крык — гэ­та да­сім­ва­ліч­нае вы­ка­рыс­тан­не го­ла­су, гэ­та го­лас да та­го, як ім за­ва­ло­дае мо­ва. Гэ­та го­лас, зве­дзе­ны да чыс­та ма­тэ­ры­яль­на­га ру­ху. <…> Крык, які па­куль яшчэ не ёсць мо­ва, у той жа час па­каз­вае на тое, што мо­вы тут ужо ня­ма, што яна бы­ла раз­бу­ра­на». Ча­сам на­паў­аго­ле­ная артыс­тка ста­на­ві­ла­ся на ка­рач­кі, сва­імі ця­лес­ны­мі па­во­дзі­на­мі бо­льш на­гад­ва­ючы жы­вё­лу, чым ча­ла­ве­ка.

 

Пад­обныя экс­трэ­ма­ль­ныя пра­кты­кі атры­ма­лі шы­ро­кае рас­паў­сю­джан­не ў су­час­ным тан­цы. Іх вы­ка­рыс­тан­не ўяў­ляе апа­зі­цыю ві­зу­аль­ным стан­дар­там рэ­прэ­зен­та­цыі гла­мур­на­га це­ла — ма­ла­до­га, пры­го­жа­га, да­гле­джа­на­га, стаў­ша­га, па сло­вах фран­цуз­ска­га фі­ло­са­фа Жа­на Бад­ры­яра, «са­мым цу­доў­ным аб’ектам спа­жы­ван­ня».

 

Гра­ніч­най кан­цэн­тра­цы­яй срод­каў вы­раз­нас­ці за­пом­ніў­ся тан­ца­ва­ль­ны пер­фор­манс «Не па­ло­хай­це­ся па­ва­ро­ту ста­рон­кі» Аля­сан­дра Ск’яро­ні (Іта­лія). Ха­рэ­агра­фія тво­ра бу­ду­ецца то­ль­кі на ад­ным плас­тыч­ным ма­ты­ве — кру­га­вых ру­хах, якія артыст (вы­ка­наў­цай з’яўля­ецца сам Ск’яро­ні) вы­кон­вае з роз­най хут­кас­цю, бес­пе­ра­пын­на пе­ра­мяш­ча­ючы­ся ця­гам 40 хві­лін. Ства­рэн­ню пер­фор­ман­су па­пя­рэд­ні­чаў пра­цяг­лы фі­зіч­ны трэ­нінг, які да­зво­ліў це­лу не­абме­жа­ва­на па­ва­роч­вац­ца, не губ­ля­ючы раў­на­ва­гі. Ск’яро­ні на­ў­мыс­на ад­маў­ля­ецца ад усіх эле­мен­таў ві­до­віш­чнас­ці. Што­дзён­нае адзен­не, агу­ль­нае асвят­лен­не за­мест тэ­атра­ль­най свят­ла­тэх­ні­кі, ад­сут­насць сцэ­ны і бліз­касць пер­фор­ме­ра да гле­да­ча, бяс­кон­цае па­ўта­рэн­не ад­на­го і та­го ж кі­не­тыч­на­га па­тэр­на — усё гэ­та да­зва­ля­ла скан­цэн­тра­вац­ца на це­ле і яго рэ­акцы­ях, на­ра­джа­ла ад­мыс­ло­вую энер­ге­тыч­ную су­вязь па­між вы­ка­наў­цам і пуб­лі­кай.

 

Вар­та адзна­чыць, што кру­га­выя, спі­ра­ле­па­доб­ныя, хва­ліс­тыя лі­ніі ад­ыгры­ва­юць вя­лі­кую ро­лю ў су­час­ным тан­цы. Яны фік­су­юць но­выя маж­лі­вас­ці це­ла, па­збаў­ле­на­га «дык­та­ту­ры» кла­січ­най вер­ты­ка­лі і ўпа­рад­ка­ва­най ге­амет­рыі ака­дэ­міч­на­га ба­ле­та. Слуш­ную дум­ку на­конт вы­ка­рыс­тан­ня вы­гну­тай лі­ніі ў су­час­ным тан­цы вы­каз­вае фран­цуз­скі фі­ло­саф Жан Ран­сь­ер: «Гэ­та ад­маў­лен­не кла­січ­най ма­дэ­лі пры­га­жос­ці, гэ­та зна­чыць ма­дэ­лі пра­пар­цый­на скла­дзе­на­га це­ла: віт­ру­ві­янска­га бу­дын­ка, які за­па­зыч­вае ча­ла­ве­чыя фор­мы, ідэ­аль­на­га ча­ла­ве­ка Ле­анар­да да Він­чы з вы­цяг­ну­ты­мі чле­на­мі, упі­са­ны­мі ў да­ска­на­лы круг. <…> Ме­на­ві­та лі­нія ў па­ста­яннай тран­сфар­ма­цыі, чые ня­роў­нас­ці не пе­ра­ста­юць злі­вац­ца ад­на з ад­ной, вы­сту­пае су­праць па­ра­дку ге­амет­рыч­ных пра­пор­цый».

 

Ск’яро­ні звяр­та­ецца да роз­ных сім­ва­ліч­ных зна­чэн­няў кру­га: нуль, кроп­ка ад­лі­ку, бяс­кон­цасць, кос­мас і мік­ра­косм, час, веч­нае ад­ра­джэн­не, цэ­ласць, за­вер­ша­насць. Раз­ам з тым, сэн­са­вая пра­сто­ра пер­фор­ман­су ку­ды шы­рэй­шая за ві­да­воч­ныя эстэ­тыч­ныя і фі­ла­соф­скія ка­на­та­цыі. Мі­ні­ма­ліс­тыч­нае па за­ду­ме і яе ўва­саб­лен­ню дзей­ства ага­ляе ад­ну з акту­аль­ных тэн­дэн­цый contemporary dance, звя­за­ную з кры­ты­кай спек­та­ку­ляр­нас­ці су­час­най куль­­ту­ры і гра­мад­ска­га жыц­ця, на што ўслед за Гі Дэ­бо­рам звяр­та­юць ува­гу мно­гія да­след­чы­кі.

 

Аб­одва фес­ты­ва­лі яскра­ва за­свед­чы­лі, што ха­рэ­огра­фы сён­ня імкнуц­ца да ства­рэн­ня не сто­ль­кі мас­тац­ка­га тво­ра, ко­ль­кі па­меж­най сі­ту­ацыі, падзеі, якая фар­муе но­вы псі­ха­фі­зіч­ны дос­вед гле­да­ча. Це­ла ў та­кім вы­пад­ку па­ў­стае не про­ста фі­зіч­най да­дзе­нас­цю, а скла­да­ным са­цы­яль­на-бі­яла­гіч­ным кан­струк­там, сво­еа­саб­лі­вай мат­ры­цай, кроп­кай збор­кі на­шых уяў­лен­няў пра ся­бе, іншых і све­т на­во­кал.