Аб­ло­га Ве­не­цыі

№ 9 (426) 01.09.2018 - 01.01.2005 г

«МОС­ТРА-2018» — ФІ­ЛЬ­МЫ І ЛЮ­ДЗІ
...ВЕР­ТА­ЛЁ­ТЫ БЕС­ПЕ­РА­ПЫН­НА КРУ­ЖЫ­ЛІ НАД ЗНА­КА­МІ­ТЫМ ВЕ­НЕ­ЦЫ­ЯНСКІМ ВОС­ТРА­ВАМ ЛІ­ДО. ПА­СА­ЖЫ­РАЎ, ЯКІЯ СЫ­ХО­ДЗІ­ЛІ З ВА­ПА­РЭ­ТА, ЛЯ БУ­ДЫН­КУ КА­ЗІ­НО СУС­ТРА­КА­ЛІ ЎЗБРО­ЕНЫЯ АЎТА­МА­ТА­МІ КА­РА­БІ­НЕ­РЫ ДЫ ЗА­СЛО­НЫ З ПА­ЛІ­ЦЫ­ЯНТА­МІ РОЗ­НА­ГА ГА­ТУН­КУ. ПЕ­РАД АД­ГА­РО­ДЖА­НЫМ ЧЫР­ВО­НЫМ ДЫ­ВАН­КОМ ЗА­ЛЫ ГРАН­ДЭ ГАР­ЦА­ВА­ЛІ ДВА ВЕР­ШНІ­КІ Ў ПА­РА­ДНАЙ ФОР­МЕ. ДА­ДАЙ­ЦЕ СЮ­ДЫ ЯШЧЭ ШМАТ­ЛІ­КІХ ПА­ЖАР­НЫХ ДЫ СУ­ПРА­ЦОЎ­НІ­КАЎ ІТА­ЛЬ­ЯНСКА­ГА ЧЫР­ВО­НА­ГА КРЫ­ЖА — І ВЫ АТРЫ­МА­ЕЦЕ ХІ­БА ТО­ЛЬ­КІ КРЫ­ШАЧ­КУ ЎРА­ЖАН­НЯ АД ВЕ­ЧА­РА АД­КРЫЦ­ЦЯ 75-ГА ВЕ­НЕ­ЦЫ­ЯНСКА­ГА МІЖ­НА­РОД­НА­ГА КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЮ. ЗРЭШ­ТЫ, НАДЗЕЙ­НАЯ АХО­ВА ПРЫ­СУТ­НІ­ЧА­ЛА ЎСЕ 10 ДЗЁН МЕ­РАП­РЫ­ЕМСТВА — СУ­ЧАС­НЫ СВЕТ, ЗДА­ЕЦЦА, ТРЭ­БА АХОЎ­ВАЦЬ АД СА­МО­ГА СА­БЕ. АЛЕ СА­МАЯ НАДЗЕЙ­НАЯ АХО­ВА, ЯК ВЯ­ДО­МА, ПА­ТРЭБ­НА СА­МО­МУ МАС­ТАЦ­ТВУ КІ­НО — АД НА­СТУ­ПУ НО­ВЫХ СРОД­КАЎ МЕД­ЫЯ, АД ПРА­ЗМЕР­НАЙ КА­МЕР­ЦЫ­ЯЛІ­ЗА­ЦЫІ ЦІ, НА­АДВА­РОТ, АД НАДЗВЫ­ЧАЙ­НА­ГА ЎХІ­ЛУ Ў ЭЛІ­ТАР­НАСЦЬ.

Шмат­лі­кія кон­кур­сныя ды па­за­кон­кур­сныя кі­нап­раг­ра­мы сё­лет­няй Мос­тры, зда­ецца, шчас­лі­ва па­збег­лі не­абход­нас­ці ў пра­змер­най ахо­ве. Пра­гра­ма фес­ты­ва­лю бы­ла ад­ной з са­мых ці­ка­вых і раз­на­стай­ных за апош­нія га­ды. У ёй шчас­лі­ва спа­лу­чы­лі­ся як Вя­лі­кі Га­лі­вуд у не са­мых гор­шых сва­іх пра­явах, так і ра­ды­ка­ль­ныя аўтар­скія жэс­ты, по­шу­кі ма­ла­дых ды стуж­кі з кра­ін, якія пры­ня­та лі­чыць экза­тыч­ны­мі.

 

Та­му звы­чай­ны для кі­на­фес­ты­ва­ляў та­ко­га ўзроў­ню ажы­ятаж, ты­ся­чы акрэ­дыта­ва­ных жур­на­ліс­таў і прад­стаў­ні­коў кі­на­індус­трыі, ама­та­раў з усіх кан­цоў Іта­ліі ды іншых кра­ін вы­гля­да­лі ў кан­тэк­сце сё­лет­ніх па­ка­заў аб­са­лют­на слуш­на. За­сло­ны ды тур­ні­ке­ты, вер­шні­кі, на­тоў­пы фа­на­таў ды па­па­ра­цы — усё на­гад­ва­ла кад­ры з не­йкай стуж­кі, маг­чы­ма, з фе­лі­ні­еўска­га «Са­лод­ка­га жыц­ця» або «Во­сем з па­ло­вай». Сё­ле­та ў Ве­не­цыі кі­но вяр­та­ла­ся ў ча­сы бы­лой сла­вы не то­ль­кі на сло­вах, але і на спра­ве.

 

Зрэш­ты, Ве­не­цыі ў гэ­тым го­дзе ўда­ло­ся аб­ысці сва­іх ста­лых кан­ку­рэн­таў — Ка­ны ды Бер­лін. Тое ста­ла маг­чы­ма па­сля бай­ко­ту апош­ні­мі сту­жак, фі­нан­са­ва­ных буй­ны­мі гла­ба­ль­ны­мі анлайн-кі­на­тэ­атра­мі. Гэт­кім чы­нам у га­лоў­ны кон­курс Ве­не­цыі па­тра­пі­лі фі­ль­мы Аль­фон­са Ку­аро­на ды Ёрга­са Лан­ці­ма­са, кар­ці­на кла­сі­ка бры­тан­ска­га кі­но Май­ка Лі, но­вы доў­га­ча­ка­ны твор Кар­ла­са Рэ­йга­да­са. Вы­ра­шы­лі вы­ка­рыс­таць Ве­не­цы­янскі МКФ як прэ­м’ер­ную пля­цоў­ку для сва­іх пра­ектаў Дэ­м’ен Ша­зель ды бра­ты Ко­эны. Але і на га­лі­вуд­скае кі­но роз­на­га га­тун­ку Ве­не­цыя не за­бы­ла­ся. Ко­ль­касць гуч­ных імё­наў ага­лом­шва­ла. Да чыр­во­на­га ды­ван­ка бы­ло пра­ктыч­на не пра­біц­ца. На прэс-кан­фе­рэн­цыю аўта­раў най­бо­льш нашумелых прэ­м’ер трэ­ба бы­ло пры­хо­дзіць за­га­дзя. Фес­ты­ва­ль­ны вір кі­пеў ад уз­ыхо­ду да за­хо­ду, і рэ­йса­выя цеп­ла­хо­ды-ва­па­рэ­та з ад­мыс­ло­вай сім­во­лі­кай вы­строй­ва­лі­ся ў чар­гу, каб да­вез­ці ад пры­ста­ні ля плош­чы Сан-Мар­ка да Лі­до ўсіх жа­да­ючых.

 

Сем­дзе­сят пя­ты фес­ты­валь ві­да­воч­на атры­маў­ся.

 

«ЯК З’Я­ВА МАС­ТАЦ­ТВА»

 

Пра тое, што фі­гу­ра аўта­ра ў кі­но, та­го са­ма­га Auteur, аб якім ста­лі голасна га­ва­рыць у 1950-я, па­сту­по­ва сы­хо­дзіць, вя­до­ма, зда­ецца, усім. Індус­тры­яль­ны пад­ыход, ка­лі на­ват зна­ныя па­ста­ноў­шчы­кі-экс­пе­ры­мен­та­та­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юць стан­дар­тныя ра­шэн­ні, усё час­цей да­мі­нуе на­ват на фес­ты­ва­лях кла­са «А». У кон­кур­снай пра­гра­ме Ве­не­цы­янска­га фес­ты­ва­лю да па­ўна­вар­тас­ных, бес­кам­пра­міс­ных і дзе­сь­ці бяз­лі­тас­ных да гле­да­ча аўтар­скіх вы­каз­ван­няў асаб­лі­ва бы­лі на­блі­жа­ны ўся­го дзве пра­цы.

 

«Наш час» мек­сі­кан­ца Кар­ла­са Рэ­йга­да­са, як і па­пя­рэд­нія стуж­кі гэ­та­га рэ­жы­сё­ра, уклю­чае ў ся­бе цэ­лы сус­вет. Рэ­йга­дас, ві­да­воч­на, успры­мае маг­чы­масць зды­маць кі­но як доб­рую на­го­ду для са­ма­рэф­лек­сіі. У цу­доў­най, не­па­раў­­наль­­най пра­сто­ры но­вай кар­ці­ны ён пра­па­нуе гле­да­чу са­мыя інтым­ныя мо­ман­ты свай­го жыц­ця, бо сам са сва­ёй жон­кай і ман­та­жо­рам На­та­лі­яй Ло­пез надзвы­чай ярка і ў шэ­ра­гу эпі­зо­даў ве­ль­мі шчы­ра і ад­кры­та вы­кон­вае га­лоў­ныя ро­лі. Сю­жэт аб ня­прос­тых ад­но­сі­нах ся­мей­най па­ры фак­тыч­на ха­ва­ецца ся­род не­ве­ра­год­ных пей­за­жаў мек­сі­кан­скай пры­ро­ды (бліскучая па та­лен­це пра­ца апе­ра­та­ра Ды­ега Гар­сія) і но­ра­ваў экза­тыч­на­га для во­ка еўра­пей­ца ран­ча, дзе га­ду­юць быч­коў для мясц­овай раз­на­від­нас­ці ка­ры­ды. Падзеі стуж­кі, ві­даць, раз­меш­ча­ны ў хра­на­ла­гіч­най па­сля­доў­нас­ці, хоць эма­цый­на кар­ці­на па­бу­да­ва­на яўна не­лі­ней­на, як і свя­до­масць кож­на­га з нас. Рэ­йга­дас пра­па­нуе не звы­чай­ную для кі­но кніж­ку з ілюс­тра­цы­ямі, якія пе­ра­гор­тва­юць на экра­не, а ве­ль­мі шы­ро­кую пра­сто­ру для пры­кла­дан­ня раз­ваг ды эмо­цый кож­на­га гле­да­ча. «Наш час» зроб­ле­ны так глы­бо­ка, што, зда­ецца, уз­дзей­ні­чае аб­са­лют­на на ўсе рэ­цэп­та­ры і па­чуц­ці. Стуж­ка — ма­ле­нь­кае жыц­цё, пе­ра­жы­тае раз­ам з аўта­рам у гля­дзе­ль­най за­лі. Аўтар гэ­тых рад­коў па­ста­віў бы яе на пер­шае мес­ца ся­род іншых у кон­кур­снай пра­гра­ме.

 

Дру­гой моц­най аўтар­скай пра­цай стаў «За­хад со­нца» Лас­ла Не­ме­ша. Са­ра­ка­адна­га­до­вы вен­гер­скі рэ­жы­сёр прад­ста­віў у Ве­не­цыі то­ль­кі дру­гую сваю по­ўна­мет­раж­ную стуж­ку, ку­ды бо­льш скла­да­ную ды бес­кам­пра­міс­ную ў мас­тац­кім пла­не за «Сы­на Са­ула», з якой ён тры­умфа­ль­на вы­сту­піў у Ка­нах тры га­ды та­му. «За­хад» — ве­ль­мі скла­да­нае, ма­дэр­ніс­цкае вы­каз­ван­не на дзве з па­ло­вай га­дзі­ны, дзе фор­ма яўна спа­бор­ні­чае са змес­там. Падзеі кар­ці­ны ад­бы­ва­юцца ў Бу­да­пеш­це на­пя­рэ­дад­ні Пер­шай сус­вет­най вай­ны. Але, як і ў стуж­цы Рэ­йга­да­са, га­лоў­нае тут не сю­жэт. Лас­ла Не­меш ідзе яшчэ да­лей у жа­дан­ні пе­рад­аць най­перш аса­біс­тыя ад­чу­ван­ні і эмо­цыі ад за­яўле­най тэ­мы. Як і ў яго пер­шай стуж­цы, гля­дач на­зі­рае за падзе­ямі — пад­арож­жам ма­ла­дой дзяў­чы­ны па вен­гер­скай ста­лі­цы ў по­шу­ках раз­гад­кі ся­мей­най гіс­то­рыі — з да­па­мо­гай пры­ёму суб’ектыў­най ка­ме­ры. Пры­чым бо­ль­шая час­тка за­дня­га пла­на пад­аец­ца апе­ра­та­рам Ма­ці­яшам Эрдэ­лем у рас­фо­ку­се. Та­кім чы­нам рэ­жы­сёр вы­ра­шае аб­са­лют­на пра­ктыч­нае пы­тан­не па ад­на­ўлен­ні ў кад­ры ма­тэ­ры­яль­на­га ася­род­дзя вен­гер­скай ста­лі­цы сто­га­до­вай да­ўні­ны.

 

У не­чым гэ­тая стуж­ка Не­ме­ша на­гад­вае ста­лую твор­часць Аляк­сея Гер­ма­на ста­рэй­ша­га. Але мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што яна аб­са­лют­на ары­гі­наль­­ная, а сам Не­меш — ці не адзі­ны буй­ны аўтар сус­вет­на­га ўзроў­ню, імя яко­га пра­гу­ча­ла ў 2010-я.

 

Па­ка­за­ль­на, аб­едзве кар­ці­ны бы­лі пра­ігна­ра­ва­ны пра­фе­сій­ным жу­ры га­лоў­на­га кон­кур­су на ча­ле з мек­сі­кан­цам Гі­ль­ерма Дэль То­ра. Што ты­чыц­ца Лас­ла Не­ме­ша, то яго стуж­ка бы­ла ўга­на­ра­ва­на пры­зам жу­ры FIPRESCI — прад­стаў­ні­ка­мі між­на­род­най су­по­ль­нас­ці кі­нак­ры­ты­каў. Рэ­йга­дас з’е­хаў з Ве­не­цыі без ані­якіх уз­на­га­род — упер­шы­ню за доў­гі час ён не атры­маў ні­чо­га на фес­ты­ва­лі кла­са «А». Леп­ша­га до­ка­зу зы­хо­ду фі­гу­ры Аўта­ра з вя­лі­ка­га кі­но, пе­ра­ход яго да ста­ну мар­гі­на­лаў і спе­цы­ялі­за­ва­ных кі­на­фо­ру­маў і знай­сці не­ль­га. Спа­дзя­емся, ад­нак, зы­ход гэ­ты ча­со­вы.

 

Тры­умфа­та­рам юбі­лей­на­га фес­ты­ва­лю стаў яшчэ адзін мек­сі­ка­нец, Аль­фон­са Ку­арон. Яго стуж­ка «Рым» бы­ла па­ка­за­на яшчэ ў пер­шы кон­кур­сны дзень і пра­тры­ма­ла­ся на пер­шых рад­ках да са­ма­га фі­на­лу ва ўсіх трох рэ­йтын­гах: іта­ль­янскай і між­на­род­най прэ­сы, а так­са­ма ў рэ­йтын­гу мясц­овых гле­да­чоў.

 

Аль­фон­са Ку­арон у сва­ім жыц­ці з лёг­кас­цю пе­ра­хо­дзіў ад аўтар­ска­га кі­но, зня­та­га на ра­дзі­ме («І тваю ма­ці так­са­ма»), да га­лі­вуд­скіх інтэр­на­цы­я­наль­­ных блак­бас­та­раў («Га­ры По­тэр і вя­зень Азка­ба­на», «Дзі­ця ча­ла­ве­чае», «Гра­ві­та­цыя»). «Рым», на­рэш­це, уваб­раў у ся­бе як пры­кме­ты бес­кам­пра­міс­на­га аўтар­ска­га пад­ыхо­ду, так і доб­ра зра­зу­ме­лую гла­ба­лі­за­ва­най аўды­то­рыі фор­му.

 

Рэ­жы­сёр атры­маў га­лоў­ны ў Ве­не­цыі прыз «За­ла­ты леў» за леп­шую стуж­ку не да­рма: яго фі­льм амаль без­да­кор­ны ва ўсіх сва­іх эле­мен­тах. Ку­арон зняў ме­на­ві­та аўтар­скае кі­но, бо сам вы­сту­піў не то­ль­кі ў ро­лі аўта­ра сцэ­на­рыя, але і апе­ра­та­ра і мас­та­ка-па­ста­ноў­шчы­ка. Чор­на-бе­лы «Рым» пе­ра­но­сіць нас у ча­сы дзя­цін­ства рэ­жы­сё­ра, 1970—71 га­ды, у за­мож­ны квар­тал Ме­хі­ка Colonia Roma, ад­сюль і на­зва стуж­кі.

 

Ста­ран­на пад­абра­ныя дэ­та­лі, ігра пра­фе­сій­ных і не­пра­фе­сій­ных акцё­раў, вы­ве­ра­ныя ру­хі кі­на­ка­ме­ры, якая раз за раз­ам пан­ара­мі­руе ўздоўж без­да­кор­на вы­бу­да­ва­ных мі­зан­сцэн. Ка­лі стуж­ка Рэ­йга­да­са — гэ­та па­эзія, а Не­ме­ша — ма­дэр­ніс­цкая про­за, то Ку­арон пра­па­на­ваў фес­ты­ва­ль­най пуб­лі­цы доб­ры рэ­аліс­тыч­ны ра­ман, ад­на­ча­со­ва ці­ка­вы і пра­ўдзі­вы, без звы­чай­ных жан­ра­вых штам­паў.

 

У ГІС­ТА­РЫЧ­НЫМ РА­КУР­СЕ

 

Гіс­та­рыч­ная асно­ва ля­жыць у асно­ве мнос­тва па­ка­за­ных у Ве­не­цыі сту­жак. Ад­ной з са­мых ча­ка­ных бы­ла «Фа­ва­рыт­ка» Ёрга­са Лан­ці­ма­са, грэ­час­ка­га рэ­жы­сё­ра, які ўжо трэ­ці па лі­ку пра­ект ства­рае ў англа­моў­ным ася­род­ку. Стуж­ка атры­ма­ла Гран-пры жу­ры «Ся­рэб­ра­ны леў», дру­гі па знач­нас­ці на фес­ты­ва­лі. Ува­га да яе бы­ла пры­цяг­ну­та яшчэ і вы­ка­наў­ца­мі га­лоў­ных ро­ляў — су­свет­ны­мі зор­ка­мі Эмай Стоўн, Рэ­йчал Вайс, Алі­ві­яй Кол­ман. Апош­няя за роль ка­ра­ле­вы Ган­ны атры­ма­ла ў Ве­не­цыі Ку­бак Ва­ль­пі — прыз за леп­шую жа­но­чую ро­лю. Вя­до­мы кан­цэп­ту­аль­ны­мі, па­фас­ны­мі ды шмат­сэн­соў­ны­мі тво­ра­мі Ёргас Лан­ці­мас на гэ­ты раз вы­пус­ціў ве­ль­мі жы­вую гіс­то­рыю, што, не­сум­нен­на, ста­не ад­ным з ка­са­вых лі­да­раў се­зо­на. Пры гэ­тым рэ­жы­сёр здо­леў не здра­дзіць са­мо­му са­бе — у «Фа­ва­рыт­цы» ёсць і кан­цэп­ту­аль­насць, і моц­ная інтэ­лек­ту­аль­ная асно­ва, і фі­ла­соф­скае гу­чан­не. Зня­тая ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі стуж­ка бы­ла за­ду­ма­на ці не во­сем га­доў та­му, і які рэ­жы­сёр Лан­ці­мас сап­раў­дны — гэ­ты ці той, яко­га мы ба­чы­лі ў «Лоб­ста­ры» або «За­бой­стве свяш­чэн­на­га але­ня», — так і за­ста­ло­ся па­куль не­вя­до­мым.

 

«Фа­ва­рыт­ка» мае аб­са­лют­нае по­стма­дэр­ніс­цкае гу­чан­не, яна пра­сяк­ну­та гу­ма­рам і не дае гле­да­чу су­па­кою ні­вод­най хві­лі­ны. Пры­тым стуж­ка ідзе ўся­го дзве га­дзі­ны, што ро­біць яе ад­ным з са­мых ка­рот­кіх з кон­кур­сных фі­ль­маў. Так, трэ­ба адзна­чыць ня­звык­лую пра­цяг­ласць кон­кур­сных сту­жак сё­лет­ня­га фэс­ту. Ліч­ба­выя тэх­на­ло­гіі, ві­даць, доб­ра спры­ялі па­ве­лі­чэн­ню хро­на­мет­ра­жу фі­ль­маў. Са­май доў­гай, бо­льш за тры га­дзі­ны, ста­ла яшчэ ад­на кар­ці­на на гіс­та­рыч­ную тэ­ма­ты­ку — «Твор без аўтар­ства» Фла­ры­яна Хен­ке­ля фон До­нер­смар­ка. Гэ­ты ня­мец­кі рэ­жы­сёр адзі­нац­цаць год та­му атры­маў «Оскар» за сваю анты­та­та­лі­тар­ную дра­му «Жыц­цё іншых». На гэ­ты раз ён ізноў па­спра­ба­ваў пра­са­чыць за лё­сам лю­дзей, якія па­тра­пі­лі ў па­стку та­та­лі­тар­най дзяр­жа­вы і гра­мад­ства. Пра­ўда, па­спра­ба­ваў зра­біць гэ­та ў сты­лі, што на­гад­вае аб се­ры­яль­най прад­укцыі. Стуж­ка До­нер­смар­ка сап­раў­ды лепш бы гля­дзе­ла­ся на тэ­ле­ві­зій­ным экра­не. Пе­ры­пе­тыі жыц­ця ма­ла­до­га ня­мец­ка­га мас­та­ка, які ад­чуў на са­бе і сва­ім ба­чан­ні све­ту цяж­касць і гіт­ле­раў­ска­га, і са­вец­ка­га рэжы­­му, а по­тым не­вы­нос­насць вы­ба­ру сва­бод­на­га гра­мад­ства, пад­аюц­ца рэ­жы­сё­рам у за­над­та ме­лад­ра­ма­тыч­ным клю­чы.

 

Унес­ці ў свой но­вы фі­льм эле­мен­ты ме­лад­ра­мы спра­ба­ваў і ко­ліш­ні тры­умфа­тар Ве­не­цыі з яго «Ла-ла Лэн­дам» Дэ­м’ен Ша­зел. У «Ча­ла­ве­ку на Ме­ся­цы» аме­ры­кан­скі рэ­жы­сёр пе­ра­но­сіць нас у ча­сы так зва­най біт­вы за кос­мас і рас­каз­вае гіс­то­рыю зна­ка­мі­та­га астра­наў­та Ні­ла Армстран­га, уклю­чыў­шы ў яе не то­ль­кі сцэ­ны кас­міч­ных па­лё­таў ды на­зем­ных трэ­ні­ро­вак, але і сцэ­ны з аса­біс­та­га жыц­ця га­лоў­на­га ге­роя, ад­но­сін з жон­кай. Стуж­ку Ша­зе­ла мож­на на­зваць га­лі­вуд­скай у са­мым леп­шым сэн­се гэ­та­га сло­ва. Ве­ль­мі доб­ра ство­ра­ная з тэх­ніч­на­га пун­кту гле­джан­ня, з цу­доў­на па­бу­да­ва­ным ма­тэ­ры­яль­ным ася­род­кам шас­ці­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя і ве­ль­мі якас­най ігрой Ра­яна Гос­лін­га, кар­ці­на не­здар­ма бы­ла па­стаў­ле­на ад­кры­ваць пра­гра­му 75-га Ве­не­цы­янска­га фес­ты­ва­лю.

 

Па сут­нас­ці, «Ча­ла­век на Ме­ся­цы» стаў рэ­кан­стру­кы­яй падзей аме­ры­кан­скай кас­міч­най пра­гра­мы. Гіс­та­рыч­най мож­на на­зваць і «22 лі­пе­ня», дра­му бры­тан­ска­га рэ­жы­сё­ра По­ла Грын­гра­са. Гэ­та так­са­ма рэ­кан­струк­цыя — ужо іншых падзей, якія ад­но­сяц­ца да на­вей­шай гіс­то­рыі. Ства­ра­ль­ні­кі кар­ці­ны па­спра­ба­ва­лі пе­ра­нес­ці на экран тра­ге­дыю на на­рвеж­скім вос­тра­ве Утоя 2011 го­да і яе на­ступ­ствы для дэ­мак­ра­тыч­най су­по­ль­нас­ці. Сё­ле­та гэ­та ўжо дру­гая стуж­ка, дзе рас­па­вя­да­ецца аб тэ­ра­рыс­тыч­ным акце Андэр­са Брей­ві­ка. Пер­шай бы­ла на­рвеж­ская кар­ці­на «Утоя. 22 лі­пе­ня», якую прэ­зен­та­ва­лі гэ­тым лю­тым на фес­ты­ва­лі ў Бер­лі­не. Уз­ні­кае ўра­жан­не, што за­ход­няе гра­мад­ства яшчэ не па­зба­ві­ла­ся ад ма­ра­ль­най траў­мы, на­не­се­най гэ­ты­мі падзе­ямі. І стуж­ка Грын­гра­са па­він­на да­па­маг­чы па­збыц­ца яе, пе­ра­жыў­шы і асэн­са­ваў­шы ўсё на­но­ва.

 

На фо­не ра­бот Ша­зе­ла і Грын­гра­са «Пе­тэр­лоа» бры­тан­ска­га ве­тэ­ра­на Май­ка Лі вы­гля­дае ку­ды бо­льш глы­бей­шым ды аб’­ёмным. Так­са­ма рэ­кан­струк­цыя, ве­ль­мі маш­таб­ная і да­ска­на­лая па ўсіх па­ра­мет­рах, дэ­ман­струе падзеі 1819 го­да ў Ман­чэс­та­ры, ка­лі дзя­сят­кі ты­сяч про­стых лю­дзей саб­ра­лі­ся раз­ам, каб вы­сту­піць за свае га­ран­та­ва­ныя за­ко­на­мі пра­вы, і бы­лі жор­стка раз­агна­ны вой­ска­мі. У вы­ні­ку падзея ўвай­шла ў бры­тан­скую гіс­то­рыю як «Ман­чэс­тар­ская бой­ня». Майк Лі за­ўсё­ды быў твор­цам, які пры­трым­лі­ваў­ся ле­вых па­зі­цый у мас­тац­тве. У «Пе­тэр­лоа» ён не здра­джвае са­мо­му са­бе — фі­льм па­збаў­ле­ны па­фа­су, але, у ад­роз­нен­не ад іншых гіс­та­рыч­ных рэ­кан­струк­цый у кі­но, стуж­ка да­зва­ляе ра­біць пэў­ныя вы­ва­ды, пе­ра­но­сіць падзеі двух­сот­га­до­вай да­ўні­ны на дзень сён­няш­ні.

 

Най­ноў­шай гіс­то­рыі ЗША бы­ла пры­све­ча­на ра­бо­та Брэ­дзі Кор­бе­та «Го­лас Люкс» (Vox Lux) з На­та­лі По­ртман у ро­лі па­пу­ляр­най спя­вач­кі Се­лес­ты. Пра­лог кар­ці­ны ад­бы­ва­ецца ў 1999 го­дзе, фі­нал — у 2017. Брэ­дзі Кор­бет — адзін з тых но­вых аме­ры­кан­скіх аўта­раў, якія спра­бу­юць раз­маў­ляць у га­лі­вуд­скім кі­но су­р’ёз­ным то­нам. Праз гіс­то­рыю ста­наў­лен­ня поп-зор­кі ён па­спра­ба­ваў даць эма­цый­ны парт­рэт ду­хоў­на­му ды ідэй­на­му кры­зі­су ў ЗША на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя. Стуж­ку не­ль­га на­зваць пра­ры­вам у кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным мас­тац­тве, але ары­гі­на­ль­насць аўтар­ска­га пад­ыхо­ду га­ран­ту­юць ёй мес­ца ме­на­ві­та на фес­ты­ва­ль­ным экра­не.

 

Яшчэ ад­но па­глыб­лен­не ў гіс­то­рыю ў кон­кур­снай пра­гра­ме «Ве­не­цыя-75» ад­бы­ва­ецца ў «Рэ­ва­лю­цыі на Кап­ры» іта­ль­янска­га рэ­жы­сё­ра Ма­рыа Мар­то­ні. Як і Лас­ла Не­меш, ства­ра­ль­ні­кі стуж­кі спра­бу­юць знай­сці пры­чы­ны ка­тас­троф ХХ ста­год­дзя ў са­мым яго па­чат­ку. У фі­ль­ме Мар­то­ні падзеі раз­гор­тва­юцца на фо­не не­ве­ра­год­ных па пры­га­жос­ці пей­за­жаў зна­ка­мі­та­га вос­тра­ва Кап­ры, дзе збі­ра­юцца пры­хі­ль­ні­кі роз­ных по­гля­даў, што ста­нуць асноў­ны­мі ў на­ступ­ныя дзе­ся­ці­год­дзі — ад мар­ксіз­му да псі­ха­дэ­ліч­на­га спо­са­бу раз­умен­ня све­ту. Да глы­бі­ні і ўзроў­ню аўтар­скай рас­пра­цоў­кі Не­ме­ша Мар­то­ні не да­цяг­вае, яго стуж­ка за­ста­ецца пры­го­жай, ці­ка­вай, але ўся­го то­ль­кі ад­ной з ша­ра­го­вых кар­цін з пра­гра­мы фес­ты­ва­лю.

 

У ТРЭН­ДЗЕ ВЕС­ТЭРН

 

У кон­кур­се Ве­не­цы­янска­га фес­ты­ва­лю, як і ў мі­ну­лыя га­ды, бы­ло шмат філь­­маў, якія мож­на з пэў­най да­клад­нас­цю ад­нес­ці да жан­ра­вых. Што ха­рак­тэр­на, гэ­та ні­як не сап­са­ва­ла агу­ль­на­га ўра­жан­ня ад пра­гра­мы, а, на­адва­рот, уно­сі­ла сваю до­лю інтры­гі. Ці­ка­ва: ве­ль­мі па­пу­ляр­ным ся­род фес­ты­ва­ль­ных жан­раў стаў вес­тэрн ды яго ві­ды.

 

На­прык­лад, «Са­ла­вей» аўстра­лій­кі Джэ­ні­фер Кент атры­маў­ся моц­ным тры­ле­рам так­са­ма на гіс­та­рыч­най асно­ве. Рэ­жы­сёр­цы ўда­ло­ся пе­ра­нес­ці вес­тэрн з Аме­ры­кі ў свае род­ныя аб­ша­ры. Падзеі «Са­лаў­я» ад­бы­ва­юцца ў пер­шай па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя на Тас­ма­ніі. За­мест каў­бо­яў і па­ся­лен­цаў тут дзей­ні­ча­юць англій­скія сал­да­ты і ка­ла­ніс­ты, за­мест індзей­цаў — прад­стаў­ні­кі ка­рэн­ных на­ро­даў. Вя­до­мая па ку­ль­та­вым фі­ль­ме жа­хаў «Ба­ба­дук» Джэ­ні­фер Кент і тут не шка­дуе не­рваў гле­да­ча: яе но­вая стуж­ка пе­ра­поў­не­на жор­сткі­мі, на­ту­ра­ліс­тыч­ны­мі сцэ­на­мі, але на­сам­рэч з’яў­ля­ецца яркім ма­ні­фес­там су­праць гвал­ту моц­ных над сла­бей­шы­мі.

 

Ва ўзбу­джа­най апош­ні­мі га­лі­вуд­скі­мі скан­да­ла­мі атмас­фе­ры фес­ты­ва­лю «Са­ла­вей» бо­ль­шас­цю аўды­то­рыі быў успры­ня­ты як фе­мі­ніс­тыч­ны ма­ні­фест. Не ва ўсіх гле­да­чоў ён вы­клі­каў ста­ноў­чыя эмо­цыі. На фі­на­ль­ных ціт­рах пра­гля­ду для прэ­сы раз­да­лі­ся не­за­да­во­ле­ныя вок­лі­чы і на­ват аб­ра­зы ў ад­рас рэ­жы­сёр­кі. Трэ­ба адзна­чыць, што арга­ні­за­та­ры хут­ка на­вя­лі па­ра­дак і тут жа па­зба­ві­лі акрэ­ды­та­цыі най­бо­льш актыў­на­га па­ру­ша­ль­ні­ка эты­ке­ту.

 

Жу­ры не маг­ло не адзна­чыць стуж­ку Джэ­ні­фер Кент у та­кой сі­ту­ацыі. Рэ­жы­сёр­ка атры­ма­ла спе­цы­яль­ны прыз жу­ры, а ма­ла­дая актры­са Бай­ка­лі Га­нам­бар, якая вы­ка­на­ла эпі­за­дыч­ную ро­лю, — прыз за леп­шы акцёр­скі дэ­бют імя Мар­чэ­ла Мас­тра­яні.

 

Яшчэ ад­ным доў­га­ча­ка­ным вес­тэр­нам ста­ла ка­ме­дыя Іта­на і Джо­эла Ко­энаў «Ба­ла­да пра Бас­та­ра Скраг­са». Стуж­ка фак­тыч­на з’яў­ля­ецца аль­ма­на­хам —шэсць гіс­то­рый пра па­ка­ра­ль­ні­каў Дзі­ка­га За­ха­ду па­він­ны бы­лі стаць тэ­ле­ві­зій­ным се­ры­ялам з роз­ны­мі па­ста­ноў­шчы­ка­мі, але ў вы­ні­ку ста­лі чар­го­вай аўтар­скай пра­цай зна­ка­мі­тых бра­тоў-рэ­жы­сё­раў. Ад­сюль і ве­ль­мі роз­нае гу­чан­не і ўзро­вень кож­най з час­так фі­ль­ма. Ка­лі не­йкія з іх сап­раў­ды прэ­тэн­ду­юць на за­вер­ша­насць і мас­тац­кую да­ска­на­ласць, то іншыя вы­гля­да­юць не­аба­вяз­ко­вы­мі. У вы­ні­ку «Ба­ла­да пра Бас­та­ра Скраг­са» атры­ма­ла прыз за леп­шы сцэ­на­рый, хоць сцэ­нар­най вы­кштал­цо­нас­ці і агу­ль­най кан­цэп­ту­аль­нас­ці стуж­цы якраз і не ха­пае.

 

Трэ­цім вес­тэр­нам сё­ле­та ў Ве­не­цыі ста­лі «Бра­ты Сіс­тэрс» фран­цуз­ска­га рэ­жы­сё­ра Жа­ка Адзі­яра. Гэ­тую стуж­ку ён па­спя­хо­ва зняў у га­лі­вуд­скіх умо­вах на англій­скай мо­ве з аме­ры­кан­скі­мі зор­ка­мі — Джей­кам Джы­лен­хо­лам, Джо­нам Сі Рэ­йлі, Ха­акі­нам Фе­нік­сам. Як і «Са­ла­вей», як і «Ба­ла­да пра Бас­та­ра Скраг­са», «Бра­ты Сі­стэрс» — анты­вес­тэрн. Дэ­ка­ра­цыі Дзі­ка­га За­ха­ду тут 

то­ль­кі фон і пад­ста­ва для бо­льш глы­бо­кіх вы­сноў. Адзі­яру ўда­ло­ся зняць 

ве­ль­мі якас­ную псі­ха­ла­гіч­ную дра­му пра ўза­ема­адно­сі­ны сва­якоў, у якой, дзе­ля ві­до­віш­чнас­ці, знай­шло­ся мес­ца ха­рак­тэр­ным кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным атрак­цы­ёнам. Трэ­ба адзна­чыць, фі­льм зроб­ле­ны па ра­ма­не ка­над­ска­га 

пі­сь­мен­ні­ка Па­тры­ка Дэ­ві­та. І гэ­та яшчэ адзін аргу­мент на ка­рысць вя­лі­кай лі­та­ра­тур­най фор­мы як асно­вы для па­спя­хо­вых кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных тво­раў. Жу­ры, як і пуб­лі­цы, стуж­ка Адзі­яра ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся, і яно ўзна­га­ро­дзі­ла фран­цу­за «Ся­рэб­ра­ным ільвом» за леп­шую рэ­жы­су­ру.

 

У пра­сто­ры жан­ру, пра­ўда, спе­цы­фіч­на­га, усход­ня­га, пра­цуе так­са­ма і куль­­та­вы япон­скі рэ­жы­сёр Сі­нья Цу­ка­мо­та. Яго імя на па­чат­ко­вых ціт­рах зал на прэс-пра­гля­дзе сус­трэў моц­най ава­цы­яй. «За­бой­ства» не рас­ча­ра­ва­ла вер­ных пры­хі­ль­ні­каў твор­час­ці Цу­ка­мо­та, які ў сва­ёй твор­час­ці ўзняў жанр са­му­рай­ска­га ды кры­мі­на­ль­на­га тры­ле­ра ка­тэ­го­рыі В да ўзроў­ню вы­со­ка­га фес­ты­ва­ль­на­га мас­тац­тва. Но­вая стуж­ка Цу­ка­мо­та мае ўсе пры­кме­ты ад­мыс­ло­ва­га жан­ру — падзеі раз­гор­тва­юцца ў япон­скай вёс­цы ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя. Га­лоў­ны ге­рой, ма­ла­ды са­му­рай, вы­му­ша­ны па хо­ду дзеі не то­ль­кі зма­гац­ца за сваё жыц­цё і год­насць, але і вы­ра­шаць пы­тан­ні вы­шэй­ша­га ма­ра­ль­на­га га­тун­ку. Зня­та «За­бой­ства» ў мі­ні­ма­ліс­тыч­най, ве­ль­мі ды­на­міч­най ма­не­ры на тан­ную ліч­ба­вую ка­ме­ру, та­му яе эстэ­ты­ка вы­гля­дае све­жай ды ве­ль­мі не­звы­чай­най, што не­ве­ра­год­на ўзру­шы­ла фес­ты­ва­ль­ную пуб­лі­ку, але жу­ры стужку ні­як не адзна­чы­ла.

 

Да жан­ра­вых экс­пе­ры­мен­таў трэ­ба ад­нес­ці і ня­ўда­лую спро­бу іта­ль­янца Лу­кі Гуа­да­ньі­на зра­біць ры­мейк ку­ль­та­вай «Сус­пі­рыі» Да­рыя Арджэн­та. Спро­ба па­гу­ляць з сэн­са­мі і зор­ны ка­лек­тыў акто­рак, упры­гож­ван­нем яко­га ста­ла Ты­ль­да Су­інтан, а так­са­ма вя­лі­кі бю­джэт не да­па­маг­лі ня­даў­ня­му тры­умфа­та­ру «Оска­ра» зра­біць ці­ка­вае і не пус­тое кі­но. Но­вая «Сус­пі­рыя» спра­буе інтры­га­ваць да­дат­ко­вы­мі сэн­са­мі і па­лі­тыч­ны­мі алю­зі­ямі, ад­нак як ві­до­віш­ча рас­па­да­ецца на асоб­ныя час­ткі ды сю­жэт­ныя лі­ніі. Ува­гі за­слу­гоў­вае то­ль­кі му­зы­ка, якую на­пі­саў да стуж­кі лі­дар гру­пы Radiohead Том Ёрк. Зрэш­ты, ме­на­ві­та яна і па­кі­не «Сус­пі­рыю» Лу­кі Гуа­да­ньі­на ў гіс­то­рыі кі­но.

 

СУ­ТЫК­НЕН­НЕ З РЭ­АЛЬ­НАС­ЦЮ

 

На ўсіх афі­шах і про­ма-ма­тэ­ры­ялах пад­крэс­лі­ва­ла­ся, што Ве­не­цы­янскі кі­на­фес­ты­валь — то­ль­кі час­тка буй­но­га ме­рап­ры­емства: Ве­не­цы­янскага бі­ена­ле. Сё­ле­та ў са­мой Ве­не­цыі, най­перш у ком­плек­се Арсе­на­ла, га­рад­скім па­рку Жар­дзі­ні, а так­са­ма ў дзя­сят­ках па­ві­ль­ёнаў па ўсім го­ра­дзе ад­бы­ва­ла­ся яго архі­тэк­тур­ная час­тка. У ад­роз­нен­не ад бо­ль­шас­ці аўта­раў кон­кур­сных сту­жак, удзе­ль­ні­кі бі­ена­ле не ба­ялі­ся быць ары­гі­на­ль­ны­мі, прад­ста­віў­шы свой кан­цэпт раз­віц­ця све­ту.

 

Свет хут­ка змя­ня­ецца, і нам не­паз­беж­на да­вя­дзец­ца мя­няц­ца раз­ам з ім. Пра не­па­ра­зу­мен­ні ў су­тык­нен­ні з но­вы­мі вы­клі­ка­мі рас­каз­ва­ла стуж­ка Аліў­е Аса­яса «Двай­ныя жыц­ці». Гэ­тая ве­ль­мі фран­цуз­ская, раз­моў­ная стуж­ка ў лёг­кай фор­ме дэ­ман­струе раз­губ­ле­насць інтэ­лек­ту­аль­ных еўра­пей­скіх ко­лаў ад сі­ту­ацыі, ка­лі іх звык­лае ста­но­віш­ча па­чы­нае па­тро­ху змя­няц­ца. Пе­ра­ва­га фі­ль­ма Аса­яса ў тым, што рэ­жы­сёр не ма­люе не­йкіх апа­ка­ліп­тыч­ных пей­за­жаў. «Двай­ныя жыц­ці» не вы­хо­дзяць за межы інтэ­лек­ту­аль­най са­ма­іро­ніі, але пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца. Жу­ль­ет Бі­нош у гэ­тым фі­ль­ме вы­ка­на­ла бліс­ку­чую ро­лю.

 

Ме­на­ві­та з-за вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства Уі­ль­яма Дэ­фо за­ста­нец­ца ў гіс­то­рыі кар­ці­на «Ля бра­мы веч­нас­ці» Джу­лі­яна Шна­бе­ля. Дэ­фо ў фі­ль­ме Шна­бе­ля іграе са­мо­га Він­сэн­та Ван Го­га ў арльс­кі пе­ры­яд яго жыц­ця. На пры­кла­дзе рэ­акцыі мясц­овых жы­ха­роў на не­зра­зу­ме­ла­га ім су­час­на­га мас­та­ка аўта­ры стуж­кі так­са­ма ро­бяць сво­еа­саб­лі­вую спро­бу па­ка­заць су­тык­нен­не гра­мад­ства з бу­ду­чыняй у вы­гля­дзе ўзо­раў на­ва­тар­ска­га мас­тац­тва. Ня­гле­дзя­чы на пэў­ныя твор­чыя зна­ход­кі, фі­ль­му за­мі­нае пэў­ны па­фас і ба­на­ль­насць ды­яло­гаў, аўта­ры якіх, ві­даць, не чы­та­лі пра Ван Го­га ні­чо­га, апра­ча энцык­ла­пе­дыі ў інтэр­нэ­це. Фі­льм, тым не менш, атры­маў не­ве­ра­год­на ста­ноў­чыя вод­гу­кі ў аме­ры­кан­скай, у пер­шую чар­гу, прэ­се, а Уі­ль­ям Дэ­фо — Ку­бак Ва­ль­пі за леп­шую муж­чын­скую ро­лю.

 

Да­рэ­чы, прыз за сваю ігру за­слу­гоў­ваў рас­ійскі акцёр Яўге­ній Цы­га­ноў у стуж­цы На­тал­лі Чу­па­вай і Аляк­сея Мяр­ку­ла­ва «Ча­ла­век, які здзі­віў усіх». Фільм ішоў у дру­гой па зна­чэн­ні кон­кур­снай пра­гра­ме «Га­ры­зон­ты» і вы­клі­каў не­адназ­нач­нае стаў­лен­не ве­не­цы­янскай пуб­лі­кі. Між тым рэ­жы­сё­рам уда­ло­ся зняць ве­ль­мі ёмкае вы­каз­ван­не пра тую са­мую пра­бле­му — су­тык­нен­не гра­мад­ства з чым­сь­ці не­вя­до­мым і ня­звык­лым. «Ча­ла­век, які здзі­віў усіх» — экзіс­тэн­цы­яль­ная дра­ма вы­со­ка­га ўзроў­ню, адзін з леп­шых рус­ка­моў­ных фі­ль­маў гэ­та­га го­да. Жу­ры адзна­чы­ла яго, уз­на­га­ро­дзіў­шы пры­зам за леп­шую жа­но­чую ро­лю цу­доў­ную актры­су На­тал­лю Куд­ра­шо­ву, хоць адзна­кі за­слу­гоў­вае акцёр­скі ансамбль стуж­кі цал­кам.

 

НА­ЗАД У МІ­НУ­ЛАЕ

 

Год та­му ў Ве­не­цыі упер­шы­ню пра­во­дзіў­ся кон­курс Venice Classic, у якім удзе­ль­ні­ча­лі ад­рэс­таў­ра­ва­ныя стуж­кі — шэ­дэў­ры сус­вет­на­га кі­но мі­ну­ла­га ча­су. Ацэ­нь­ва­ла іх жу­ры з 25 сту­дэн­таў іта­ль­янскіх уні­вер­сі­тэ­таў, што аб­ра­ла пе­ра­мож­цам кар­ці­ну Эле­ма Клі­ма­ва «Ідзі і гля­дзі», ство­ра­ную ў Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та сім­ва­ліч­ная бе­ла­рус­кая пры­сут­насць у Venice Classic бы­ла адзна­ча­на кар­ці­най Ла­ры­сы Ша­пі­ць­ка «Уз­ыхо­джан­не» па апо­вес­ці Ва­сі­ля Бы­ка­ва «Сот­ні­каў».

 

А вось дзень сён­няш­ні прад­стаў­ляў ура­джэ­нец Ба­ра­на­віч Сяр­гей Лаз­ні­ца, зор­ка су­час­на­га аўтар­ска­га кі­не­ма­тог­ра­фа. Па­сля Бер­лі­на і Ка­наў, дзе ён па­ка­заў свае но­выя стуж­кі, Ве­не­цыю ча­ка­ла прэ­м’е­ра яшчэ ад­на­го фі­ль­ма —ман­таж­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі «Пра­цэс». Ён быў зман­та­ва­ны са сту­жак, зня­тых дзе­ля спе­цы­яль­на­га пра­па­ган­дыс­цка­га фі­ль­ма пра так зва­ны «пра­цэс Пра­мпар­тыі» 1930 го­да. Ра­бо­та Сяр­гея Лаз­ні­цы — дос­вед ка­лек­тыў­най рэ­флек­сіі над за­ста­рэ­лы­мі гра­мад­скі­мі ком­плек­са­мі ў гля­дзе­ль­най за­ле. Двух­га­дзін­ная ман­таж­ная стуж­ка з ге­ні­яль­най пра­цай бе­ла­рус­ка­га гу­ка­рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Га­лаў­ніц­ка­га дае маг­чы­масць угле­дзец­ца ў тва­ры ахвяр гран­ды­ёзна­га та­та­лі­тар­на­га ме­ха­ніз­ма. Лаз­ні­ца дэ­ман­струе фе­но­мен дву­дум­ства як спо­саб ка­лек­тыў­на­га са­ма­раз­бу­рэн­ня на­цыі. «Пра­цэс» зроб­ле­ны, як і за­ўсё­ды ў Лаз­ні­цы, без па­фа­су і ліш­ніх эмо­цый. І апош­няя ака­ліч­насць ураж­вае мац­ней за ўсё.

 

У па­за­кон­кур­снай пра­гра­ме, дзе і быў прад­стаў­ле­ны «Пра­цэс», бы­ло яшчэ не­ка­ль­кі да­ку­мен­та­ль­ных сту­жак, у тым лі­ку ві­до­віш­чны атрак­цы­ён Вік­та­ра Ка­са­коў­ска­га «Аква­рэ­лія» і чар­го­вы антра­па­ла­гіч­ны экс­курс кла­сі­ка да­ку­мен­та­ліс­ты­кі Фрэ­дэ­ры­ка Уай­зма­на ў жыц­цё про­стых аме­ры­кан­цаў «Ман­ро­вія. Інды­яна». Усе яны, як і фі­льм Сяр­гея Лаз­ні­цы, бы­лі прад­стаў­ле­ны ў га­лоў­най гля­дзе­ль­най за­ле фес­ты­ва­ль­на­га па­ла­цу. Тэн­дэн­цыя, ві­да­воч­ная па пра­гра­мах ды іншых кі­на­фо­ру­маў кла­са «А»: аўтар­ская да­ку­мен­та­ліс­ты­ка на­сту­пае на пят­кі за­сты­ла­му ў сва­іх фор­мах ігра­во­му кі­но. Рэ­аль­насць спра­буе пра­рвац­ца на вя­лі­кі экран праз кар­до­ны ды ага­ро­джы.

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно