Аляк­сандр Ге­лах

№ 9 (426) 01.09.2018 - 01.01.2005 г

Іграць тут і ця­пер
ДЛЯ МА­ЛА­ДО­ГА АРТЫС­ТА ЮБІ­ЛЕЙ­НЫ, 85-Ы СЕ­ЗОН РОД­НА­ГА ВЯ­ЛІ­КА­ГА ТЭ­АТРА СТАЎ САП­РАЎ­ДЫ ЗНА­КА­ВЫМ. У СНЕЖ­НІ 2017-ГА АЛЯК­САНДР ГЕ­ЛАХ АТРЫ­МАЎ III ПРЭ­МІЮ МІН­СКА­ГА МІЖ­НА­РОД­НА­ГА КА­ЛЯД­НА­ГА КОН­КУР­СУ ВА­КА­ЛІС­ТАЎ. У КРА­СА­ВІ­КУ 2018-ГА Ў ОПЕ­РЫ ДЖА­КА­МА ПУ­ЧЫ­НІ «БА­ГЕ­МА», ПА­СТАЎ­ЛЕ­НАЙ ВЯ­ДО­МЫМ РЭ­ЖЫ­СЁ­РАМ АЛЯК­САН­ДРАМ ЦІ­ТЭ­ЛЕМ, БЕ­ЛА­РУС­КІ ТЭ­НАР ВЫ­ДАТ­НА ВЫ­КА­НАЎ АД­НУ З ГА­ЛОЎ­НЫХ ПАРТ­ЫЙ — РУ­ДО­ЛЬ­ФА. А Ў КАН­ЦЫ МАЯ ПРЫ­ЙШЛА ЧАР­ГО­ВАЯ РА­ДАС­НАЯ ВЕС­ТКА: АЛЯК­САНДР ГЕ­ЛАХ СТАЎ УЛА­ДА­ЛЬ­НІ­КАМ ГРАНД-ПРЭ­МІІ СПЕ­ЦЫ­ЯЛЬ­НА­ГА ФОН­ДУ ПРЭ­ЗІ­ДЭН­ТА РЭ­СПУБ­ЛІ­КІ БЕ­ЛА­РУСЬ ПА ПАД­ТРЫМ­ЦЫ ТА­ЛЕ­НА­ВІ­ТАЙ МО­ЛА­ДЗІ.

«МУ­ЗЫ­КА ЎВА МНЕ З ДЗЯ­ЦІН­СТВА»

 

Вы не ад­ной­чы ка­за­лі, што на­ват у дзя­цін­стве бы­лі надзі­ва му­зы­ка­ль­ным.

 

— Ко­ль­кі ся­бе па­мя­таю, сто­ль­кі спя­ваю. Яшчэ ў дзі­ця­чым сад­ку ба­ць­кам ка­за­лі: «Хлоп­чык у вас та­ле­на­ві­ты! Аб­авяз­ко­ва ад­да­вай­це яго ў му­зыч­ную шко­лу!» А ся­м’я ў мя­не з му­зы­кай не звя­за­ная. Я пер­шы артыст. Не ўпэў­не­ны, што апош­ні. (Усмі­ха­ецца.) З дзя­цін­ства ігра на лю­бым інстру­мен­це не вы­клі­ка­ла ў мя­не скла­да­нас­цяў. Дзя­ду­леў гар­мо­нік, ба­ян, фар­тэ­пі­яна аль­бо гі­та­ра — якую за­ў­год­на ме­ло­дыю мог пад­абраць на слых.

 

Эстрад­ным ва­ка­лам па­чаў за­ймац­ца... у пяць га­доў. Так! Ба­ць­кі яшчэ да шко­лы за­пі­са­лі мя­не ў Цэнтр дзі­ця­чай твор­час­ці. Па­мя­таю, ся­м’я ве­ль­мі ра­да­ва­ла­ся, ка­лі я ўпер­шы­ню з’я­віў­ся на мясц­овым тэ­ле­ба­чан­ні, у Коб­ры­не, з пес­няй «Об­ла­ка, бе­лог­ри­вые ло­шад­ки...». Ма­быць, і ця­пер ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Дзя­ду­лі і ба­бу­лі да гэ­та­га ча­су, ка­лі ве­да­юць, што іх унук па­ві­нен з’я­віц­ца ў той ці іншай пе­рад­ачы, з не­цяр­пен­нем ча­ка­юць яе вы­ха­ду. Ды і на­огул род­ныя, без­умоў­на, га­на­рац­ца, што я — артыст Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі!

 

У тыя за­ла­тыя шко­ль­ныя га­ды ўсе дзі­ця­чыя кон­кур­сы, вы­ступ­лен­ні, га­рад­скія кан­цэр­ты бы­лі вашы…

 

— Так, вы­сту­паў актыў­на. (Смя­ецца.) Тэ­ле­ві­зій­ныя кон­кур­сы «Су­зо­р’е надзей», «Усе мы ро­дам з дзя­цін­ства» пра­хо­дзі­лі і ў Брэс­це, і ў Мін­ску. І я ўвесь час у іх удзе­ль­ні­чаў. Ну і, вя­до­ма, Дні го­ра­да, свя­ты, шко­ль­ныя кан­цэр­ты... Па­ра­ле­ль­на ха­дзіў у му­зыч­ную шко­лу — ву­чыў­ся іграць на ба­яне. Не ска­заў бы, што гэ­та бы­ло маё ра­шэн­не. Ма­ма спы­та­ла: «Бу­дзеш за­ймац­ца?» — я па­га­дзіў­ся. Да та­го ж мой дзя­дзь­ка ў свой час ву­чыў­ся іграць на ба­яне, вось у спад­чы­ну мне му­зыч­ны інстру­мент і да­стаў­ся. Ці­ка­ва, ака­за­ла­ся, мы з Тэа, Юрам Ваш­чу­ком (ця­пер — па­пу­ляр­ны спя­вак, му­зы­кант, тэ­ле­вя­ду­чы. — А.Б.), за­йма­лі­ся ў ад­на­го пед­аго­га. Ды і по­тым з Юрам мы не раз сус­тра­ка­лі­ся на гас­тро­лях. Я, на­ту­ра­ль­на, спя­ваў у хо­ры, спа­чат­ку ў шко­ль­ным, по­тым ва ўзор­ным. У 12 га­доў ад­бы­лі­ся мае пер­шыя гас­тро­лі ў Еўро­пу — мы па­еха­лі ў Швей­ца­рыю. Эмо­цый бы­ло шмат! Уя­ві­це: упер­шы­ню за мя­жой, бо­льш за тое — у та­кой дзі­вос­най кра­іне! Дзя­ку­ючы на­ша­му хор­май­стру сап­раў­ды су­р’ёз­на за­йма­лі­ся, та­му і пры­ма­лі нас за­ўсё­ды доб­ра. І ўсё-та­кі бо­льш ура­жан­няў за­ста­ло­ся не ад вы­ступ­лен­няў, а ме­на­ві­та ад гэ­тай гор­най кра­іны, якая ні­бы сыш­ла з кар­цін.

 

Ну а со­ль­ная ва­ша ка­р’е­ра, мож­на ска­заць, па­ча­ла­ся ў 13 га­доў, ка­лі вы за­ва­ява­лі Гран-пры Х Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю ду­хоў­най му­зы­кі ў Поль­шчы, у го­ра­дзе Бох­ня?

 

— Гэ­та быў пер­шы ў ма­ім жыц­ці кон­курс та­ко­га маш­та­бу. Я спя­ваў «Ave Maria» Шу­бер­та і «Анёл» Вар­ла­ма­ва. А на ўру­чэн­ні ўзна­га­род эмо­цыі про­ста за­шка­ль­ва­лі. Бо він­ша­ваў мя­не сам бур­га­містр!.. Дзя­ку­ючы гэ­тай пе­ра­мо­зе ў мя­не з’я­ві­ла­ся маг­чы­масць стаць лаў­рэ­атам Спе­цы­яль­на­га фон­ду прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, ча­му, вя­до­ма, я быў не­вы­каз­на ра­ды.

 

 З БА­РЫ­ТО­НА Ў ТЭ­НА­РЫ

 

Му­зыч­ную ад­ука­цыю вы пра­цяг­ва­лі ўжо ў Брэс­цкім ка­ле­джы.

 

— Без­умоў­на, па­сту­паць ха­цеў на ва­ка­ль­нае ад­дзя­лен­не, але ўзрост не да­зва­ляў: ту­ды бра­лі хлоп­цаў то­ль­кі па­сля му­та­цыі го­ла­су. А ў мя­не лом­ка го­ла­су то­ль­кі-то­ль­кі па­чы­на­ла­ся. Але я з лёг­кас­цю вы­тры­маў вы­пра­ба­ван­ні на спе­цы­яль­насць «Інстру­мен­та­ль­нае вы­ка­на­ль­ніц­тва» — і пра­цяг­нуў ву­чыц­ца мас­тац­тву ігры на ба­яне. Ба­ян у мя­не да гэ­та­га ча­су ста­іць у гры­мёр­цы тэ­атра — час­ця­ком яго бя­ру і іграю. Асаб­лі­ва пад­аба­ецца пес­ня «Чар­наб­ро­вая ка­зач­ка» — ме­на­ві­та з ёй вы­пус­каў­ся з ка­ле­джа. Вя­сё­лы твор! (Усмі­ха­ецца.)

 

І ўсё ж та­кі ма­ры стаць са­ліс­там вас не па­кі­да­лі...

 

— Так, на 4-м кур­се ка­ле­джа я па­чаў за­ймац­ца з пед­аго­гам па ва­ка­ле. Спа­чат­ку ве­ль­мі бе­раж­лі­ва, бо ўсё ж та­кі не­ка­ль­кі га­доў не спя­ваў. А ка­лі па­чаў рас­пя­вац­ца, у го­ла­се за­гу­ча­лі ніз­кія аб­ерто­ны, маг­чы­ма, ме­на­ві­та та­му мя­не за­пі­са­лі «ў ба­ры­то­ны». Якраз з пра­гра­май для ба­ры­то­на я і па­ехаў у Мінск — на пра­слу­хоў­ван­не ў Ака­дэ­мію му­зы­кі на пад­рых­тоў­чае ва­ка­ль­нае ад­дзя­лен­не.

 

Так атры­ма­ла­ся, што тра­піў я да свай­го бу­ду­ча­га пед­аго­га — Эду­арда Пе­ла­гей­чан­кі (на­род­ны артыст РСФСР, ула­да­ль­нік Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, у 1985—2006 га­дах — са­ліст бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га тэ­атра, ця­пер да­цэнт ка­фед­ры спе­ваў Ака­дэ­міі му­зы­кі. — А.Б.). Эду­ард Іва­на­віч і ска­заў: «У вас доб­ры го­лас, пры­язджай­це — па­сту­пай­це, то­ль­кі пра­гра­му пры­йдзец­ца пад­рых­та­ваць іншую. Вы ж чыс­тай ва­ды тэ­нар!..»

 

Ужо та­ды ду­ма­лі пра опе­ру?

 

— Аб­са­лют­на не! І ў дум­ках не бы­ло. Ха­це­ла­ся про­ста пра­цяг­ваць ву­чыц­ца спя­ваць. А ўжо на пер­шым кур­се пад­рых­тоў­ча­га ад­дзя­лен­ня ў Ака­дэ­міі му­зы­кі мне па­ра­ілі пра­йсці пра­слу­хоў­ван­не ў Му­зыч­ным тэ­атры. 15 сту­дзе­ня 2009-га я стаў артыс­там хо­ру гэ­та­га ка­лек­ты­ву. А праз тры га­ды — са­ліс­там. З гэ­та­га, ма­быць, і па­ча­ла­ся мая твор­чая ка­р’е­ра. Ка­лі пры­язджаў сю­ды шко­ль­ні­кам — з усім кла­сам гля­дзець па­ста­ноў­кі, — і не мер­ка­ваў, што ка­лі­сь­ці бу­ду тут пра­ца­ваць.

 

Му­зыч­ны тэ­атр стаў для мя­не цу­доў­най стар­та­вай пля­цоў­кай, я тут шмат ча­му на­ву­чыў­ся як артыст. Ка­лек­тыў быў на дзі­ва друж­ны — сап­раў­дная твор­чая ся­м’я. Мне за­ўсё­ды да­па­ма­га­лі, да­ва­лі слуш­ныя па­ра­ды і рэ­ка­мен­да­цыі, я за­ўжды ад­чу­ваў ка­ла­­саль­­ную пад­трым­ку ка­лег. Ча­му­сь­ці да спек­так­ляў з рэ­пер­ту­ару Му­зыч­на­га тэ­атра пры­ня­та да­да­ваць сло­ва «лёг­кі». Па­вер­це, не та­кі гэ­та лёг­кі жанр. Тут не­абход­ны сім­бі­ёз ва­ка­ль­ных і сцэ­ніч­ных да­дзе­ных, а спя­ваць — у скач­ках, кас­ка­дах, ру­хах, тан­цах — не так ужо і про­ста.

 

Род­ныя, на­пэў­на, пры­язджа­лі ўба­чыць вас на сцэ­не тэ­атра...

 

— Вя­до­ма! Якраз на ўлю­бё­ную маю апе­рэ­ту Штра­уса «Ля­ту­чая мыш», у гэ­тым спек­так­лі я спя­ваў Альф­рэ­да. Ім бы­ло, без­умоў­на, пры­емна і ра­дас­на ба­чыць мя­не на сцэ­не Му­зыч­на­га, бо яны і пад­у­маць не маг­лі, што так скла­дзец­ца мой лёс — я бу­ду артыс­там. Так, з бо­ку бліз­кіх і род­ных я за­ўсё­ды ад­чу­ваў не­ве­ра­год­ную пад­трым­ку. Хоць у Вя­лі­кім тэ­атры яшчэ не бы­лі — ні­як не да­едуць. Але ў гэ­тым се­зо­не іх ча­каю!

 

 МА­РЫ ЗДЗЯЙ­СНЯ­ЮЦЦА!

 

Як вы вы­ра­шы­лі пры­йсці з Му­зыч­на­га ў Вя­лі­кі?

 

— Ве­лі­зар­ную ро­лю ў гэ­тым ад­ыграў мой пед­агог Эду­ард Іва­на­віч Пе­ла­гей­чан­ка. Ён увесь час па­ў­та­раў, што я па­ві­нен па­спра­ба­ваць свае сі­лы на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра — імкнуц­ца да бо­ль­ша­га. І я ра­шыў­ся — пра­йшоў пра­слу­хоў­ван­не і тра­піў у гру­пу ста­жо­раў, а по­тым, ка­лі ўжо скон­чыў Ака­дэ­мію му­зы­кі, мя­не пры­ня­лі са­ліс­там у Вя­лі­кі тэ­атр. Шчас­лі­вы, што скла­ла­ся ме­на­ві­та так. Ад­чу­ваю: я на сва­ім мес­цы. Усё, за што ні бя­ру­ся, раб­лю з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем.

 

А з якой парт­ыі па­ча­ла­ся пра­ца ў тэ­атры?

 

— У па­чат­ку трэ­цяй дзеі ў опе­ры Пу­чы­ні «Ту­ран­дот» з’яў­ля­юцца вяш­ча­ль­ні­кі — вось ад­ным з іх я і быў. З гэ­та­га вы­ха­ду на пяць хві­лін усё і па­ча­ло­ся. Хва­ля­ваў­ся? Ну вя­до­ма! І ця­пер лёг­кае хва­ля­ван­не пе­рад сцэ­най не па­кі­дае мя­не — і гэ­та на­рма­ль­на. Без яго, на­пэў­на, і не­маг­чы­ма ўя­віць пра­фе­сію артыс­та.

 

По­тым бы­лі ро­лі Ва­дэ­мо­на ў «Іа­лан­це» Чай­коў­ска­га, Лы­ка­ва ў «Цар­скай ня­вес­це» Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, Ма­ль­ка­ль­ма ў «Мак­бэ­це» Вер­дзі. А пры кан­цы мі­ну­ла­га се­зо­на вам па­шчас­ці­ла па­пра­ца­ваць з Аляк­сан­драм Ці­тэ­лем — у опе­ры Пу­чы­ні «Ба­ге­ма» вы вы­ка­на­лі парт­ыю па­эта Ру­до­ль­фа.

 

— Пра­ца­ваць з рэ­жы­сё­рам та­ко­га ўзроў­ню — гэ­та вя­лі­кі во­пыт і вя­лі­кае шчас­це! Аляк­сандр Ба­ры­са­віч па­тра­ба­ваў за­ймац­ца воб­ра­зам ве­ль­мі дбай­на — тур­ба­вац­ца пра кож­ную дэ­таль, кож­ную дро­бязь, кож­ны рух. У яго па­ста­ноў­цы трэ­ба іграць тут і ця­пер — іна­чай не­ль­га! Зда­ва­ла­ся б, што тут скла­да­на­га: жыць на сцэ­не? І ўсё ж да­сяг­нуць та­ко­га ста­ну не за­ўсё­ды лёг­ка. Та­му не спы­ня­юся і пра­цяг­ваю пра­ца­ваць над рол­лю, «вы­пі­лоў­ваю» яе. Ад­чу­ваю, Ру­до­льф — мая парт­ыя. Бо­льш за тое: гэ­тая ро­ля бы­ла ма­ёй пра­фе­сій­най ма­рай! На­ват і не ду­маў, што яна ажыц­ця­віц­ца так ра­на!

 

Час­та на мно­гіх кан­цэр­тных пля­цоў­ках мож­на ба­чыць трыа тэ­на­раў бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га — Аляк­сан­дра Ге­ла­ха, Аляк­сан­дра Міх­ню­ка і Вік­та­ра Мен­дзе­ле­ва. Вы і ў жыц­ці сяб­ру­еце?

 

— Так! Мы ву­чы­лі­ся на ад­ным кур­се ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, а ў тэ­атры на­ша друж­ба то­ль­кі ўма­ца­ва­ла­ся. На­ват ска­заў бы: ця­пер у нас скла­лі­ся цёп­лыя бра­тэр­скія зно­сі­ны. А тое, што нас раз­ам за­пра­ша­юць вы­сту­паць на ме­рап­ры­емствах са­ма­га роз­на­га ўзроў­ню, то­ль­кі аб’­ядноў­вае яшчэ бо­льш. Ка­лі трэ­ба з’е­хаць, на­прык­лад, на кон­курс, за­ўсё­ды мож­на пад­ысці да хлоп­цаў і па­пра­сіць за­мя­ніць у той ці іншай парт­ыі.

 

Вы бы­лі га­то­выя да та­го, што ста­не­це ўла­да­ль­ні­кам гранд-прэ­міі Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі?

 

— З ад­на­го бо­ку, я сам збі­раў усе не­абход­ныя да­ку­мен­ты для гэ­тай прэ­міі. З інша­га — не быў упэў­не­ны на ўсе сто пра­цэн­таў, што яе атры­маю. Але праз па­ўго­да ча­кан­ня раз­даў­ся зва­нок: «Аляк­сандр, він­шу­ем!» Ці мож­на быць га­то­вым да та­ко­га па­ва­ро­ту?..

 

Ска­жу шчы­ра: гэ­та ра­дас­на і пры­емна, але ў пер­шую чар­гу га­на­ро­ва і не­ве­ра­год­на ад­каз­на. Так, я імкну­ся, як і ра­ней, ка­лі вы­хо­джу на сцэ­ну, якас­на вы­кон­ваць сваю пра­цу. А та­кая вы­со­кая ўзна­га­ро­да — вы­дат­ны сты­мул да да­лей­шых твор­чых здзяй­снен­няў. Яна ні­бы пад­га­няе ця­бе да ўдзе­лу ў но­вых пра­ектах, па­ста­ноў­ках і кон­кур­сах. 

Але­на Ба­ла­ба­но­віч