За­вер­шыць геш­та­льт

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

МОЦ І КРОХ­КАСЦЬ «КРЫШ­ТА­ЛЯ» ДА­Р’І ЖУК ЯК ГА­ЛОЎ­НАЙ СЕН­СА­ЦЫІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА КІ­НА­СЕ­ЗО­НА
РОЎ­НА ГОД ТА­МУ АЎТАР ГЭ­ТЫХ РАД­КОЎ ВЫ­СТУ­ПАЎ У ЯКАС­ЦІ ЛЕК­ТА­РА НА СЕ­МІ­НА­РЫ ДЛЯ РЭ­ЖЫ­СЁ­РАЎ-ПА­ЧАТ­КОЎ­ЦАЎ. ПЫ­ТАН­НЕ З ЗА­ЛЫ БЫ­ЛО ДО­СЫЦЬ ПРА­ВА­КА­ТЫЎ­НЫМ: КА­ЛІ Ў НА­ШЫМ ІГРА­ВЫМ КІ­НЕ­МА­ТОГ­РА­ФЕ НА­РЭШ­ЦЕ З’Я­ВІЦ­ЦА ФІ­ГУ­РА РЭ­ЖЫ­СЁ­РА НЯ­ХАЙ НЕ ГЛА­БА­ЛЬ­НА­ГА МАШ­ТА­БУ, АЛЕ ТАЯ, ШТО ПА­ТРА­ПІЦЬ НА ПЕР­ШЫЯ РАД­КІ НА­ВІ­НАЎ У ЗА­МЕЖ­НЫХ МАС­МЕ­ДЫЯ? АД­КАЗ ТО­ЛЬ­КІ З ПЕР­ША­ГА ПО­ГЛЯ­ДУ БЫЎ НАД­ТА АПТЫ­МІС­ТЫЧ­НЫМ — ПРАЗ КА­РОТ­КІ ЧАС, МО­ЖА ГОД, МО­ЖА ДВА, У БЕ­ЛА­РУ­СІ СЯ­РОД КІ­НЕ­МА­ТАГ­РА­ФІЧ­НАЙ МО­ЛА­ДЗІ АБ­АВЯЗ­КО­ВА З’Я­ВІЦ­ЦА ПО­СТАЦЬ, ЧЫЕ СТУЖ­КІ БУ­ДУЦЬ АБ­МЯР­КОЎ­ВАЦЬ НА СА­ЛІД­НЫХ МІЖ­НА­РОД­НЫХ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЯХ.

Рэ­ча­існасць пе­ра­ўзыш­ла ча­кан­ні. На­ват не ве­да­еш, ча­му здзіў­ляц­ца бо­лей. Ці та­му, што «Крыш­таль», пер­шая по­ўна­мет­раж­ная стуж­ка бе­ла­рус­кі Да­р’і Жук, ужо ван­друе па кі­на­фо­ру­мах, дзе атрым­лі­вае ўва­гу аўды­то­рыі і пры­зы ўзроў­ню, да­ўно не­да­сяж­на­га для астат­ніх бе­ла­рус­кіх кі­нат­вор­цаў, а Hollywood Reporter ды Screen International пры­свя­ча­юць фі­ль­му і рэ­жы­сёр­цы ад­мыс­ло­выя арты­ку­лы. Або та­му, што рап­тоў­на ад­ноў­ле­ны Бе­ла­рус­кі Оска­раў­скі ка­мі­тэт лі­чыць кар­ці­ну най­бо­льш ве­ра­год­ным кан­ды­да­там на атры­ман­не прэ­міі Аме­ры­кан­скай кі­на­ака­дэ­міі ў на­мі­на­цыі «Леп­шая інша­моў­ная стуж­ка». Або та­му, што на­пры­кан­цы жніў­ня фі­льм вы­хо­дзіць на экра­ны ад­ра­зу ў шэ­ра­гу айчын­ных кі­на­тэ­атраў. Па­га­дзі­це­ся, апош­ні факт ураж­вае на­ват бо­льш за Гран-пры Ад­эска­га кі­на­фэс­ту і вы­лу­чэн­не на «Оскар»: шчы­рая за­ці­каў­ле­насць бе­ла­рус­кім кі­но з бо­ку пры­ват­ных пра­кат­чы­каў — леп­шы сім­вал по­спе­ху для сціп­лай па бю­джэ­це фес­ты­ва­ль­най гіс­то­рыі.

Між тым «Крыш­таль» сап­раў­ды мо­жа за­ці­ка­віць аўды­то­рыю, бо­льш шы­ро­кую за куп­ку вы­со­ка­інтэ­лек­ту­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў фэс­та­вых па­ка­заў. Не­здар­ма стуж­ка атры­ма­ла Гран-пры Ад­эска­га кі­на­фес­ты­ва­лю, якое, як ра­ней на «Ліс­та­па­дзе», уру­ча­ецца ме­на­ві­та па вы­ні­ках гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня. Фільм Да­р’і Жук рас­па­вя­дае ўні­вер­са­ль­ную гіс­то­рыю ча­ла­ве­ка, што па­тра­піў у па­стку аб­ста­він. Кан­флікт ма­ла­дой дзяў­чы­ны Ве­лі з рэ­ча­існас­цю ад­бы­ва­ецца на фо­не ўжо пры­за­бы­тых дэ­ка­ра­цый па­чат­ку-ся­рэ­дзі­ны 1990-х. І ця­пе­раш­ня­му гле­да­чу ва ўзрос­це блі­зу 40 год ве­ль­мі лёг­ка ўя­віць у да­дзе­ных ва­рун­ках ся­бе.

 

Са­ма рэ­жы­сёр­ка актыў­на ад­прэч­вае ідэю аўта­бі­ягра­фіч­нас­ці свай­го тво­ра. Хоць сю­жэт «Крыш­та­ля», ня­гле­дзя­чы на па­кру­час­тасць, мог раз­гар­нуц­ца і ў сап­раў­дным жыц­ці. Ча­ла­век, які трап­ляе ў сво­еа­саб­лі­выя за­клад­ні­кі да лю­дзей іншай са­цы­яль­най стра­ты, — доб­ры ге­рой для дра­мы. Зрэш­ты, Ларс фон Тры­ер у свой час вы­біт­на ска­рыс­таў­ся гэ­тай сю­жэт­най схе­май для зна­ка­мі­та­га фі­ль­ма «Дог­віль». Але сэнс па­ка­за­най у «Крыш­та­лі» гіс­то­рыі не то­ль­кі ў са­цы­яль­ным, ген­дар­ным кан­флік­це ці ў кан­флік­це па­між прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных па­ка­лен­няў. Хоць і той, і дру­гі, і трэ­ці яскра­ва прад­стаў­ле­ны ў кар­ці­не. Фі­льм ці­ка­вы спро­бай ад­люс­тра­ваць той дзіў­ны пра­меж­ка­вы стан, у якім апы­ну­ла­ся на­ша гра­мад­ства і яго асоб­ныя чле­ны чвэрць ста­год­дзя та­му.

 

Што за злая му­ха ўвесь час ку­сае ге­ра­іню рас­ійскай актры­сы Алі­ны На­сі­бу­лі­най, якая ве­ль­мі экс­прэ­сіў­на вы­кон­вае сваю мін­чан­ку Ве­лю? Або ча­го ня­ймец­ца ня­даў­ня­му дэм­бе­лю і ця­пе­раш­ня­му жа­ні­ху Сця­па­ну з умоў­на­га пра­мыс­ло­ва­га па­сёл­ка Крыш­та­ль­ны (вы­дат­ная ро­ля яшчэ ад­на­го рас­ійска­га вы­ка­наў­ца Іва­на Му­лі­на), дзе ад­бы­ва­ецца асноў­ная час­тка падзей?

 

У якас­ці гіс­та­рыч­на­га кі­но стуж­ка Да­р’і Жук зу­сім не ўспры­ма­ецца. Ста­ноў­чы бок «Крыш­та­ля» ме­на­ві­та ў акту­аль­нас­ці аўтар­ска­га по­гля­ду. «Крыш­таль» мог быць зня­ты як 25, так і 10 год та­му. Але з’я­віў­ся ця­пер, ка­лі ў па­вет­ры ізноў раз­лі­тае цьмя­нае ад­чу­ван­не не­йкай ня­ўпэў­не­нас­ці — са­цы­яль­най, эка­на­міч­най, ген­дар­най. Ме­на­ві­та гэ­тыя пы­тан­ні ста­вяць аўта­ры стуж­кі, і ду­хам гэ­тай ня­ўпэў­не­нас­ці пра­сяк­ну­ты ўсе пер­са­на­жы кар­ці­ны. Ад ма­ці га­лоў­най ге­ра­іні (ве­ль­мі ці­ка­вая ро­ля ку­па­лаў­кі Свят­ла­ны Ані­кей) да мі­лі­цы­яне­ра (цу­доў­ны воб­раз мін­ска­га акцё­ра Ана­то­ля Го­лу­ба) у па­ста­рун­ку, ку­ды за­во­дзіць ге­ро­яў па­кру­час­тая сцеж­ка сю­жэ­та.

 

Ня­гле­дзя­чы на ўжо шаб­лон­нае мер­ка­ван­не пра «за­сты­лы ў ча­се Мінск», у кадр трап­ляе не так шмат зна­ка­вых мес­цаў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Сцэ­на­рый нью-ёркскай рус­ка­моў­най па­эткі Хэ­ль­гі Лан­даў­эр быў на­пі­са­ны яўна ў раз­лі­ку на ко­ліш­нія рас­ійскія рэ­аліі. У вы­ні­ку бе­ла­рус­кая ла­ка­лі­за­цыя «Крыш­та­ля» ад­бі­ла­ся ад­но ў ха­рак­тэр­ным акцэн­це вы­ка­наў­цаў ды ге­агра­фіч­ных пры­кме­тах. Сю­жэт пра дзяў­чы­ну, што на­ма­га­ецца атры­маць ві­зу на ад’­езд у ЗША, успры­ма­ецца як не­йкая ўмоў­насць, маг­чы­масць па­гу­ляць з пер­са­на­жа­мі.

 

Дык які ж ён, сак­рэт по­спе­ху дэ­бют­най пра­цы Да­р’і Жук? Што та­кое «Крыш­таль» для на­цы­яна­ль­на­га кі­на­мас­тац­тва — вы­пад­ко­васць або за­ка­на­мер­насць?

 

Фес­ты­ва­ль­ная ка­н’юн­кту­ра не менш змен­лі­вая за вы­со­кую мо­ду. За апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі фо­кус ці­каў­нас­ці ад­па­вед­най аўды­то­рыі па­су­нуў­ся з Еўро­пы і ЗША спа­чат­ку да кра­ін Па­ўднё­ва-Усход­няй Азіі, по­тым да кі­не­ма­таг­ра­фій Ла­цін­скай Аме­ры­кі. Свай­го кі­но фэс­та­ва­га кі­рун­ку не атры­ма­лі ў апош­нія га­ды то­ль­кі кра­іны, якія ста­яць да­лё­ка ўні­зе рэ­йтын­гу раз­віц­ця. Год­на­га фі­ль­ма з Бе­ла­ру­сі ў све­це фес­ты­ва­ль­на­га кі­но ча­ка­лі з не­пры­ха­ва­ным не­цяр­пен­нем. Маў­ляў, як так, у кра­іне з та­кім вы­со­кім уз­роў­нем іншых ві­даў мас­тац­тва не мо­гуць зняць хоць ад­ну вар­тую між­на­род­на­га ўзроў­ню стуж­ку? Тое, што гэ­тай кар­ці­най стаў «Крыш­таль», цал­кам за­ка­на­мер­на.

 

Ад­ным з га­лоў­ных хі­баў бе­ла­рус­кай кі­нас­фе­ры час­та на­зы­ва­юць не­дас­ка­на­лую сіс­тэ­му кі­на­аду­ка­цыі. Да­р’я Жук — бе­ла­рус­ка, якая атры­ма­ла за­меж­ную (аме­ры­кан­скую) ад­ука­цыю і за­меж­ны во­пыт пра­цы ў кі­на­індус­трыі. Як асо­ба і твор­ца яна інтэг­ра­ва­ная ў гла­ба­ль­ную кі­на­сіс­тэ­му — зня­ла свой ка­рот­ка­мет­раж­ны дэ­бют «Сап­раў­дная аме­ры­кан­ка» ў якас­ці дып­лом­най пра­цы ад­на­го з уні­вер­сі­тэ­таў Злу­ча­ных Шта­таў, мае аме­ры­кан­ска­га прадзю­са­ра. Не дзіў­на, што яшчэ на ста­дыі, якая па­пя­рэд­ні­чае здым­кам, пра­ект «Крыш­таль» па­ўдзе­ль­ні­чаў у ад­мыс­ло­вых пра­гра­мах на трох фес­ты­ва­лях, дзе атры­маў ста­ноў­чыя вод­гу­кі і пэў­ную фі­нан­са­вую пад­трым­ку.

 

Ста­ноў­чая важ­касць «Крыш­та­ля» не то­ль­кі ў тым, што на бе­ла­рус­кім кі­на­не­бас­хі­ле з’я­віў­ся на­рэш­це год­ны фі­льм для роз­ных ка­тэ­го­рый гле­да­чоў. Але і ў тым, што праз пра­ект Да­р’і Жук ды са­му асо­бу рэ­жы­сёр­кі, якая пра­цяг­вае жыць у Нью-Ёрку, але зды­маць кі­но на бе­ла­рус­кія сю­жэ­ты, на­ша кі­но ця­пер ста­ла ісці не паралельна, а ра­­зам з сус­вет­ным кі­на­мас­тац­твам.

 

«Крыш­таль» быц­цам бы пад­су­моў­вае тыя па­ўта­ра дзе­ся­ці­год­дзі, што пра­йшлі па­сля прэ­м’е­ры стуж­кі Андрэя Ку­дзі­нен­кі «Аку­па­цыя. Міс­тэ­рыі», пер­шай бе­ла­рус­кай по­ўна­мет­раж­най кар­ці­ны, зня­тай на ліч­ба­вы но­сь­біт, і да фі­ль­ма Да­р’і Жук, апош­няй, якая па­тра­пі­ла ў кон­кур­сную пра­гра­му знач­на­га сус­вет­на­га кі­на­фо­ру­му. Спа­да­ры­ня Жук кі­дае трап­ны по­гляд на­зад, у на­ша зу­сім ня­даў­няе «ўчо­ра», што пра­ктыч­на не зна­хо­дзі­ла да гэ­та­га ўва­саб­лен­ня ў на­шым ігра­вым мас­тац­кім кі­но.

 

Але ка­лі ўсё ж на­сту­піць на­ша кі­не­ма­таг­ра­фіч­нае «за­ўтра»? Ві­даць, та­ды, ка­лі на­ша кі­но ад­сту­піць ад звык­лай по­стса­вец­кай па­ра­дыг­мы. Ка­лі бо­льш не да­вя­дзец­ца збі­раць ка­вал­кі і аскеп­кі крыш­та­лё­вай ды так і не здзей­сне­най ма­ры вельмі хутка выйсці на сусветны ўзровень.

 

Ле­тась на прад­стаў­ні­чым фес­ты­ва­лі ў Віс­ба­дэ­не дэ­ман­стра­ва­лі на­шу­ме­ла­га «Бе­ла­рус­ка­га псі­ха­па­та» Мі­кі­ты Лаў­рэц­ка­га. Лі­та­ра­ль­на ме­сяц та­му сен­са­цыя Мін­ска­га між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад-2017» — экзіс­тэн­цый­ная дра­ма пра ха­рак­тар і пры­ро­ду бе­ла­ру­саў «За­ўтра» Юліі Ша­тун — атры­ма­ла ажно ча­ты­ры ўзна­га­ро­ды на кі­на­фес­ты­ва­лі ў Мар­сэ­лі, ад­ным з га­лоў­ных па важ­кас­ці з кі­на­фес­ты­ва­ляў Фран­цыі. Падзеі ў аб­едзвюх стуж­ках ад­бы­ва­юцца ў наш час, іх аўта­ры спра­бу­юць за­фік­са­ваць стан на­шых су­час­ні­каў, якія ўжо не ма­юць сіл ку­ды­сь­ці ехаць і не­шта мя­няць. Ці веч­ны гэ­ты стан? Ві­да­воч­на не — у бе­ла­рус­кім кі­но на­зі­ра­юцца знач­ныя зме­ны. Пры ўсёй сва­ёй крох­кас­ці «Крыш­таль» ака­заў­ся ме­на­ві­та тым фі­ль­мам, што стаў зна­кам пе­ра­мен.

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно