Ка­хаць не­ль­га за­біць

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

«С УЧИ­ЛИ­ЩА» АНДРЭЯ ІВА­НО­ВА Ў ПРА­СТО­РЫ «ОK16»
КО­ЛЬ­КАСЦЬ ТВО­РАЎ МА­ЛА­ДО­ГА ДРА­МА­ТУР­ГА ПА­КУЛЬ НЕ ЗЛІЧ­ВА­ЕЦЦА ДЗЯ­СЯТ­КА­МІ, АД­НАК ПА­СПЯ­ХО­ВАСЦЬ ЯГО­НЫХ ТЭК­СТАЎ ЗА­Ў­ВАЖ­НАЯ. ДЭ­БЮТ­НАЯ П’ЕСА «ГЭ­ТА ЎСЁ ЯНА», НА­ПІ­СА­НАЯ Ў 2012 ГО­ДЗЕ, ПА­СТАЎ­ЛЕ­НА Ў ЧЭ­ХІІ, ЛАТ­ВІІ, ЭСТО­НІІ, УРУГ­ВАІ, УКРА­ІНЕ І РАС­ІІ. НА­ВАТ БЕ­ЛА­РУС­КІЯ ТЭ­АТРЫ, ШТО СТА­ЛІЧ­НЫЯ, ШТО АБ­ЛАС­НЫЯ, НА­СУ­ПЕ­РАК ТРА­ДЫ­ЦЫІ НЕ АБ­МІ­НУ­ЛІ ГЭ­ТЫ ТЭКСТ СВА­ЁЙ УВА­ГАЙ. І НЕ ПА­МЫ­ЛІ­ЛІ­СЯ.

 

ПА­СТА­НОЎ­КА КО­ЛА­САЎ­СКА­ГА ТЭ­АТРА (РЭ­ЖЫ­СЁР АЛЯК­САНДР МАР­ЧАН­КА) БЫ­ЛА НА­ЗВА­НАЯ ЛЕП­ШЫМ СПЕК­ТАК­ЛЕМ НА ФЕС­ТЫ­ВА­ЛІ «АРТОК­РА­ИНА» (САНКТ-ПЕ­ЦЯР­БУРГ) У 2016-М, А РА­БО­ТУ РЭ­ЖЫ­СЁР­КІ МО­НІ­КІ ДА­БРАЎ­ЛЯН­СКАЙ У РЭ­СПУБ­ЛІ­КАН­СКІМ ТЭ­АТРЫ БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ДРА­МА­ТУР­ГІІ НА АВІ­НЬ­ЁНСКІМ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛІ 2017 ГО­ДА АДЗНА­ЧЫ­ЛІ ПРЫ­ЗАМ TOURNESOLE У НА­МІ­НА­ЦЫІ «ПА-ЗА МЕЖ­АМІ».

 

Па­за­ле­тась у час прэ­зен­та­цыі вы­ні­каў V Між­на­род­най дра­ма­тур­гіч­най ла­ба­ра­то­рыі, што ла­дзіц­ца Цэн­трам бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, Андрэй Іва­ноў у тан­дэ­ме з рэ­жы­сё­рам Ста­сам Жыр­ко­вым (Укра­іна) прад­ста­віў ідэю і асоб­ныя сцэ­ны бу­ду­чай п’есы «С учи­ли­ща». Не­ўза­ба­ве па­ўстаў і тэкст, які вы­клі­каў сап­раў­дны ажы­ятаж у рус­ка­моў­най тэ­атра­ль­най пра­сто­ры. П’есу адзна­чы­лі на дра­ма­тур­гіч­ных кон­кур­сах, да яе звяр­ну­лі­ся ко­ль­кі тэ­атраў Рас­іі: яна ўжо па­стаў­ле­на ў Мас­кве, Раз­ані, Крас­на­ярску... Вер­сія Тэ­атра дра­мы імя Чэ­ха­ва (Ся­роў) на­мі­на­ва­ная на «За­ла­тую мас­ку», у тым лі­ку ў ка­тэ­го­рыі «Леп­шая ра­бо­та дра­ма­тур­га». А на­пры­кан­цы чэр­ве­ня прэм’ера спек­так­ля «Во­на йо­го лю­би­ла» Ста­са Жыр­ко­ва па ма­ты­вах «С учи­ли­ща» ад­бы­ла­ся ў Ад­эскім укра­інскім тэ­атры імя Ва­сі­ля Ва­сі­ль­ка.

 

Скла­да­на ска­заць, ко­ль­кі ча­су спат­рэ­біц­ца, каб пры­ча­каць ува­саб­лен­ня жор­сткай у сва­ёй пра­ўдзе п’есы — яе мо­ва, ге­роі, тэ­мы — на сцэ­нах дзяр­жаў­ных бе­ла­рус­кіх тэ­атраў. На шчас­це, фун­кцыю сво­еа­саб­лі­ва­га мед­ыя­та­ра ці мі­сі­яне­ра, які да­нёс да пуб­лі­кі тэкст бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га, уз­яла на ся­бе «АРТКар­па­рэйшн». У рам­ках пра­екта «ТАК» (Тэ­атр. Ад­ука­цыя. Кі­но) 6 і 29 чэр­ве­ня ў пра­сто­ры «Оk16» ад­бы­лі­ся прэм’ерныя па­ка­зы «С учи­ли­ща» ў па­ста­ноў­цы Аляк­сан­дра Мар­чан­кі.

 

Пі­ль­ная рэ­жы­сёр­ская ці­ка­васць да тво­ра Андрэя Іва­но­ва вы­клі­кае жа­дан­не раз­абрац­ца ў тым, чым яна так ва­біць, тым бо­льш па­сля пра­чы­тан­ня пы­тан­не не зні­кае. «С учи­ли­ща» — доб­ра зроб­ле­ная п’еса, пры­чым зроб­ле­насць яе заў­важ­ная, ка­лі не на­ўмыс­ная, што ні­якім чы­нам не­ль­га трак­та­ваць як не­да­хоп. У тэк­сце пра­зрыс­та пра­ве­дзе­ны па­ра­ле­лі з «Атэ­лам», ад афі­шы ў смет­ні­цы да смер­ці га­лоў­най ге­ра­іні, а лю­боў­ны трох­кут­нік Та­нь­кі-Сяр­гея-Кос­ці на­гад­вае гіс­то­рыю «Кар­мэн». Ад­чу­ва­ецца ў п’есе і за­яўле­ная дра­ма­тур­гам ары­ента­цыя на антыч­ную тра­ге­дыю, пе­рад­усім праз моц­ную, па­лкую, пры­мі­тыў­ную ў сва­іх па­чуц­цях Та­нь­ку, гэт­кую Мед­эю з Ша­ба­ноў. Струк­ту­ра п’есы кла­січ­ная, ёсць экс­па­зі­цыя, за­вяз­ка, раз­віц­цё, ку­ль­мі­на­цыя  — рас­крыц­цё ха­рак­та­раў, ча­сам не­ча­ка­нае; з кла­січ­най но­вая дра­ма ўзя­ла і са­міх ге­ро­яў, і ася­род­дзе, у якое яны змеш­ча­ны. Шмат­лі­кія дэ­та­лі, па­зна­ва­ль­ныя ме­мы і зна­ёмыя та­по­ні­мы да­зва­ля­юць шчы­ль­на аб­ма­цаць тую (бе­ла­рус­кую!) рэ­ча­існасць, дзе жы­вуць бяз­во­ль­ны «інтэ­лі­гент» Ся­ро­жа, што ма­рыць з’ехаць на Ма­ль­ту, «дзяў­чын­ка-люм­пен» Та­нь­ка, яе ба­ць­ка, інва­лід-алка­го­лік, зэк Кос­ця і ма­жор Сла­вік. «За­га­ва­ры са мной, каб я ця­бе ўба­чыў», — цы­туе Сак­ра­та Та­нь­ка. І па­вод­ле гэ­тай уста­ноў­кі дра­ма­тург надзя­ляе ге­ро­яў вы­раз­ны­мі моў­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі, так што сап­раў­ды ба­чыш пер­са­на­жаў з улас­ны­мі гіс­то­ры­ямі. Са­май га­лоў­най у п’есе Андрэй Іва­ноў ро­біць тэ­му гвал­ту, ясна гу­чыць у ёй і са­цы­яль­ная пра­бле­ма­ты­ка, бо, хо­чаш ці не, ме­на­ві­та ася­род­дзе, умо­вы жыц­ця сфар­ма­ва­лі свя­до­масць і па­ўплы­ва­лі на па­во­дзі­ны пер­са­на­жаў. Але з гвал­там не ўсё так про­ста, бо ён вы­сту­пае ў п’есе не­ад’емнай час­ткай жыц­ця і... ка­хан­ня, пе­рад­усім для Та­нь­кі. Ка­хан­не праз сі­лу, ка­хан­не, што чар­гу­ецца з гвал­там, але ж «якое ні ка­хан­не, а ка­хан­не», ка­лі пе­ра­й­на­чыць ад­ну з фраз ге­ра­іні. Аб­азна­ча­ныя тэ­мы, ге­роі і пры­ёмы, зда­ецца, не ўпер­шы­ню ад­кры­тыя і не звы­ша­ры­гі­на­ль­ныя. Чым жа та­ды так ва­біць тэкст Іва­но­ва? Ду­ма­ецца, ме­на­ві­та ха­рак­та­рам спа­лу­чэн­ня на пер­шы по­гляд про­стых і зна­ёмых эле­мен­таў ды, без­умоў­на, та­лен­там, па­трэб­ным для та­го, каб гэ­тае спа­лу­чэн­не знай­сці. Пры ўсёй уяў­най яснас­ці, з якой успры­ма­ецца струк­ту­ра п’есы, яе склад­ні­кі ства­ра­юць тэк­ста­вую шмат­мер­насць, што да­зва­ляе рэ­жы­сё­ру за­ся­ро­дзіць ува­гу на тым ці іншым аспек­це і пры гэ­тым не ісці су­праць дра­ма­тур­га і ло­гі­кі тво­ра, а па­сля­доў­на рас­кры­ваць па­тэн­цы­ял ма­тэ­ры­ялу.

 

Аляк­сандр Мар­чан­ка на­поў­ні­цу вы­ка­рыс­таў гэ­тую маг­чы­масць. Рэ­жы­сёр не­адна­ра­зо­ва пад­крэс­лі­ваў: яго­ная ці­ка­васць да най­ноў­шай дра­ма­тур­гіі злу­ча­на з тым, што ця­пе­раш­ні сцэ­ніч­ны твор рас­па­вя­дае пра су­час­на­га ча­ла­ве­ка і яго жыц­цё та­ко­му са­ма­му су­час­ні­ку, да­сле­ду­ючы аб­одвух. Гэ­ты пі­етэт, ду­ма­ецца, шмат у чым аб­умо­віў ха­рак­тар інтэр­прэ­та­цыі п’есы. Акцэнт у па­ста­ноў­цы зроб­ле­ны на Сяр­геі, на спро­бе зра­зу­мець, ча­му той, ня­гле­дзя­чы на ўсве­дам­лен­не за­ган­нас­ці сва­іх дзея­нняў, крок па кро­ку на­блі­жае ка­тас­тро­фу.

 

Аляк­сандр Мар­чан­ка да­клад­на вы­трым­лі­вае аб­веш­ча­ную тэ­му. Па­фас «антыч­най тра­ге­дыі ў су­час­ных дэ­ка­ра­цы­ях», якую імкнуў­ся ства­рыць дра­ма­тург, гу­чыць у спек­так­лі ба­дай што праз сцэ­наг­ра­фіч­нае ра­шэн­не Андрэя Жы­гу­ра — не­тэ­атра­ль­ная пра­сто­ра і су­час­ныя тэк­сты ня­рэд­ка ста­вяць пе­рад мас­та­ка­мі не­тры­ві­яль­ныя за­да­чы; у на­шым вы­пад­ку яны ўда­ла вы­ра­ша­юцца су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі сцэ­ног­ра­фа і рэ­жы­сё­ра. Андрэй Жы­гур ства­рае воб­раз­ную пра­сто­ру, дзе ня­ма ні­чо­га не­пат­рэб­на­га ці вы­пад­ко­ва­га, хоць па­бы­то­вы бок у тэк­сце пра­пі­са­ны да­стат­ко­ва пад­ра­бяз­на. Пра­сто­ра, у якой ідзе спек­такль, успры­ма­ецца пад­абен­ствам антыч­на­га амфі­тэ­атра, на чы­ёй сцэ­не і раз­гор­тва­ецца тра­ге­дыя. Та­кое ад­чу­ван­не ўзні­кае дзя­ку­ючы бюс­там ста­ра­жыт­ных фі­ло­са­фаў на па­ста­мен­тах-ка­ло­нах, уста­ля­ва­ным на пля­цоў­цы. Іх воб­раз­насць счыт­ва­ецца лёг­ка: ня­ўстой­лі­выя, раз­бу­ра­ныя, сас­та­рэ­лыя ідэ­алы і ма­ра­ль­ныя ары­енці­ры Сяр­гея і той час­ткі гра­мад­ства, да якой ён на­ле­жыць. Яны не­пры­дат­ныя для су­час­ні­ка, бо гас­па­да­ра­мі яго жыц­ця з’яўля­юцца «сла­ві­кі» і «мар­ле­зо­на­вы», а ўжо для та­кіх, як Та­нь­ка, і па­га­тоў. Су­вязь фі­ло­са­фаў з га­лоў­ным ге­ро­ем пра­соч­ва­ецца на па­вяр­хоў­ным уз­роў­ні (Сяр­гей вы­кла­дае ў ПТВ фі­ла­со­фію), а так­са­ма ў шэ­ра­гу вы­раз­ных ра­шэн­няў, зной­дзе­ных рэ­жы­сё­рам і сцэ­ног­ра­фам: на па­ста­мен­ты мыс­ля­роў са­дзіц­ца Та­нь­ка, спа­ку­ша­ючы Сяр­гея, на іх ге­роі ка­ха­юцца, а за­мест акры­ваў­ле­на­га тва­ру збі­та­га Ся­ро­жы па­ўста­юць за­лі­тыя ру­жо­вым вос­кам бюс­ты ста­ра­жыт­ных грэ­каў.

 

Не­пас­рэд­на на сцэ­не «амфі­тэ­атра» ігра­юцца то­ль­кі сцэ­ны па­між Ся­ро­жам і Та­нь­кай, што пад­крэс­лі­вае сі­ту­ацыю вы­ба­ру ге­роя (які ўрэш­це і да­во­дзіць да тра­гіч­най раз­вяз­кі). У астат­ніх эпі­зо­дах вы­ка­рыс­та­на live-пра­екцыя (рэ­жы­сёр і апе­ра­тар ві­дэа — Ігар Веп­шкоў­скі). Яна да­зва­ляе вы­ра­шыць пра­бле­му зме­ны ла­ка­цый і та­го са­ма­га пад­ра­бяз­на пра­пі­са­на­га по­бы­ту ды ася­род­дзя, што так доб­ра ха­рак­та­ры­зу­юць пер­са­на­жаў. На экра­не ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су па­ўста­юць сцэ­ны ў бар­бер­шо­пе, па­кой­чы­ку ў Та­нь­кі­най ква­тэ­ры, на кух­ні Сяр­ге­евай ма­ці. Зва­рот да ві­дэа тран­слюе так­са­ма ідэю пе­ра­тва­рэн­ня чу­жо­га жыц­ця ў сво­еа­саб­лі­вае шоу, па­клі­ка­нае «вы­ра­та­ваць ад вы­га­ран­ня» прад­стаў­ні­коў «за­ла­той мо­ла­дзі». Live-пра­екцыя да­зва­ляе да­лі­кат­на аб­ысці і са­мыя жор­сткія мо­ман­ты п’есы. Уда­ла раз­ві­ты «рыб­ны» воб­раз, пра­па­на­ва­ны дра­ма­тур­гам («рыб­ная тэ­ма» пра­пі­са­на ў п’есе: ге­ра­іня пра­цуе ў рыб­ным лар­ку, у пор­це «на ры­бе» па­сля ад’езду на Ма­ль­ту — Сяр­гей). Важ­на і тое, што праз ві­дэа мож­на пад­аць буй­ныя пла­ны ге­ро­яў і пра­са­чыць за са­мы­мі да­лі­кат­ны­мі ню­анса­мі іх псі­ха­ла­гіч­на­га ста­ну. Без гэ­та­га пры­ёму скла­да­на бы­ло б аца­ніць у по­ўнай сту­пе­ні акцёр­скія ра­бо­ты Арцё­ма Ку­рэ­ня (Сяр­гей), Мак­сі­ма Бра­гін­ца (Кос­ця) і асаб­лі­ва Ган­ны Се­мя­ня­ка (Та­нь­ка).

 

Воб­раз Та­нь­кі пад­аец­ца са­мым ці­ка­вым і скла­да­ным, цу­доў­на пры­ду­ма­ным і дэ­та­лі­за­ва­ным. За­мест та­го каб за­тап­таць свеч­кі ў ад­па­вед­нас­ці з тэк­стам Іва­но­ва, Та­нь­ка ў спек­так­лі га­сіць іх пляў­ка­мі. Да­дат­ко­вую ха­рак­та­рыс­ты­ку ге­ра­іні дае рэ­жы­сёр і праз ад­бор афа­рыз­маў, якія па­кі­дае дзяў­чы­на на сце­нах Сяр­ге­евай ква­тэ­ры. Пры­кла­дам, «то­ль­кі ўза­емны страх ро­біць са­юз надзей­ным». Ён вы­дат­на рас­кры­вае псі­ха­ло­гію ге­ра­іні, яе раз­умен­не ка­хан­ня, што па­він­на чар­га­вац­ца з гвал­там, ды й жыц­ця ўво­гу­ле. Та­нь­ка — дзяў­чы­на з амаль пер­ша­быт­ным, але праз тое і не­ўтай­моў­ным жа­дан­нем жыць. З ра­шу­час­цю да­сяг­нуць сва­ёй мэ­ты лю­бы­мі да­ступ­ны­мі і пры­ма­ль­ны­мі срод­ка­мі. А сту­пень пры­ма­ль­нас­ці вы­зна­ча­ецца про­стай мак­сі­май: «Ка­лі хо­чаш не­ча­га ад ча­ла­ве­ка, трэ­ба яго п...... ».

 

Ад­нак у спек­так­лі, дзе ня­ма ста­ноў­чых ге­ро­яў, а ка­хан­не і гвалт не­па­дзе­ль­ныя, дзяў­чы­на з жы­вё­ль­най энер­гі­яй і жа­дан­нем быць шчас­лі­вай з’яўля­ецца са­мым сім­па­тыч­ным пер­са­на­жам. І зу­сім не та­му, што ў вы­ні­ку зро­біц­ца ахвя­рай. Інтэ­лі­гент Ся­ро­жа і гоп­ні­ца Та­нь­ка аб­одва вы­кі­ну­тыя на ўзбо­чы­ну жыц­ця, аб­одва хо­чуць жыц­ця леп­ша­га і быц­цам бы зма­га­юцца за яго. Сяр­гей, з вы­шэй­шым уз­роў­нем ку­ль­ту­ры і здо­ль­нас­цю да рэ­флек­сіі, вы­яўля­ецца спрыт­ней­шым за дзяў­чы­ну, ад якой па­збаў­ля­ецца чу­жы­мі ру­ка­мі, бо не ў ста­не спра­віц­ца з гэ­тым «су­чы­ліш­чам». Але ж рэч у тым, што, у ад­роз­нен­не ад ад­ука­ва­на­га «фі­ло­са­фа» Сяр­гея, які ад­маў­ля­ецца ад пры­нцы­паў ма­ра­ль­нас­ці, каб рэ­алі­за­ваць сваю «ма­ль­тый­скую ма­ру», Та­нь­ка про­ста не ве­дае інша­га ўзо­ру па­во­дзін.

 

«С учи­ли­ща» пра­па­нуе сво­еа­саб­лі­вы зрэз су­час­нас­ці, тых яе ба­коў, што звы­чай­на лі­чаць за леп­шае не за­ўва­жаць, за­пра­шае асэн­са­ваць пы­тан­ні пра на­ша гра­мад­ства і рэ­ча­існасць. Для мя­не ад­но з та­кіх пы­тан­няў — пры­чы­на сме­ху, які гу­чаў пад­час шэ­ра­гу сцэн (у пры­ват­нас­ці, на пер­шым па­ка­зе). Скла­да­на ска­заць, ці ха­цеў рэ­жы­сёр вы­клі­каць та­кую пуб­ліч­ную рэ­акцыю, на­прык­лад, каб змяк­чыць ма­тэ­ры­ял. Чы­та­ючы п’есу, я на­ват пры­ві­ду ўсмеш­кі не ад­чу­ва­ла. Ма­ры­на Да­вы­да­ва не­ка­лі пі­са­ла, што ад­на з пры­чын не­па­пу­ляр­нас­ці но­вай дра­мы ся­род гле­да­чоў — не­маг­чы­масць ата­ясам­лен­ня ся­бе з ге­ро­ямі. Ду­ма­ецца, у пэў­най сту­пе­ні смех у час спек­так­ля «С учи­ли­ща» мож­на вы­тлу­ма­чыць гэт­кай са­май пры­чы­най. На­ўрад ці гле­да­чы, якія пры­йшлі ў «Ok16», мо­гуць ата­яса­міць ся­бе з «ша­ба­ноў­скай гоп­ні­цай» ці яе ба­ць­кам-алка­го­лі­кам, на­ўрад ці хо­чуць — з «су­час­ным ге­ро­ем», нік­чэм­ным Сяр­ге­ем. Смех — ён ад­мя­жоў­вае, аб­ара­няе, дае маг­чы­масць ве­рыць: усё гэ­та не пра нас! Хоць так на­праў­ду — пра нас.  

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на