Ця­жар ад­каз­нас­ці?

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

«ЖЫЦ­ЦЁ І СМЕРЦЬ ЯНКІ КУ­ПА­ЛЫ» Ў МУ­ЗЫЧ­НЫМ ТЭ­АТРЫ
На­пры­кан­цы чэр­ве­ня ка­лек­тыў Дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га тэ­атра па­ка­заў прэм’еру — «Жыц­цё і смерць Янкі Ку­па­лы». На­ват на­пя­рэ­дад­ні бы­ло ві­да­воч­на: па­ста­ноў­ка здо­ль­ная вы­клі­каць роз­ныя па­чуц­ці, ад за­хап­лен­ня і ра­дас­ці да раз­драж­нен­ня і амаль ня­на­віс­ці. Але каб гра­дус эмо­цый так за­шка­ль­ваў?! Зрэш­ты, гра­мад­скі рэ­за­нанс, які мае тэ­атра­ль­ны спек­такль, — спра­ва надзі­ва ка­рыс­ная і па­трэб­ная. Не­за­леж­на, гэ­та пі­яр «чор­ны» ці «бе­лы».

 

 

Для па­ра­ўнан­ня. Ад­на з па­пя­рэд­ніх прэм’ер — апе­рэ­та «Вя­сё­лая ўда­ва», хоць і ста­віў яе вя­до­мы рас­ійскі рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Андро­саў, хоць і пры­язджаў у Мінск ды­рэк­тар «Фо­лі Бер­жэр», па­рыж­ска­га мю­зік-хо­ла, не за­йме­ла ўво­гу­ле ні­якіх рэ­цэн­зій. Бы­лі анон­сы, ба­дай, і ўсё. Ча­му? Бо «Вя­сё­лая ўда­ва» — не прад­мет гра­мад­ска­га інта­рэ­су. Та­кія спек­так­лі існу­юць для «ка­сы», рэ­лак­су пуб­лі­кі, каб пад­наў­ляць кла­січ­ны рэ­пер­ту­ар. Пры­йшоў гля­дач, па­слу­хаў му­зы­ку Ле­га­ра, па­чуў зна­ёмыя ме­ло­дыя, аца­ніў пры­го­жыя кас­цю­мы. І ўсце­ша­ны па­йшоў да­до­му.

 

Ці­ка­васць да па­ста­ноў­кі «Жыц­цё і смерць Янкі Ку­па­лы» вы­клі­ка­на мно­гі­мі аб­ста­ві­на­мі. Най­перш асо­бай пес­ня­ра, кла­сі­ка і на­цы­яна­ль­на­га ге­нія. Гра­мад­ства не­абы­яка­вае да та­го, якім Ку­па­ла па­ўста­не на сцэ­не. І гэ­та на­сам­рэч вы­дат­на! Інта­рэс да спек­так­ля пад­агра­ваў­ся і тым, што воб­раз Іва­на Да­мі­ні­ка­ві­ча на му­зыч­най сцэ­не ні­ко­лі не ўва­саб­ляў­ся. У да­да­так парт­ыту­ра на­ле­жа­ла Але­гу Ха­дос­ку, ад­на­му з са­мых яркіх і прад­уктыў­ных кам­па­зі­та­раў, які мае су­час­нае мыс­лен­не.

 

Ча­со­піс­ны фар­мат пуб­лі­ка­цыі мае сваю пе­ра­мо­гу. Ты ве­да­еш, хто і што на­пі­саў на тую тэ­му ра­ней. І та­му мож­на, так бы мо­віць, пад­вес­ці ба­ланс. Рэ­цэн­зій і ка­рот­кіх вод­гу­каў па­сля прэм’еры ака­за­ла­ся шмат. Ацэн­кі стры­ма­ныя, ча­сам з’едлі­выя. Па­мяр­коў­ны і доб­ра­зыч­лі­вы арты­кул «У па­ло­не мі­фа» Ва­сі­ля Дра­нь­ко-Май­сю­ка ў «Лі­Ме». Але і там час ад ча­су ўзні­кае пры­ха­ва­ны сцёб. Спа­кой­на-ўзваж­лі­вая, ды бо­лей анон­сная пуб­лі­ка­цыя Іры­ны Свір­ко ў «Рэ­спуб­лі­цы» — «Лю­боў­ны трох­кут­нік Ку­па­лы». Іро­ні­яй па­вя­вае ад арты­ку­ла Надзеі Бун­цэ­віч у «Ку­ль­ту­ры» — «Сім­фа­ніч­ная аэ­ро­бі­ка ў го­нар Ку­па­лы» (адзі­ны тэкст, дзе пры­сут­ні­чае раз­бор парт­ыту­ры). На­звы яшчэ двух пуб­лі­ка­цый («По­эт — это ди­агноз», на­тат­ка Ва­лян­ці­на Пе­пя­ля­ева ў «На­род­най га­зе­це», і «Янка Ку­па­ла ка­хае, спя­вае і мо­ліц­ца на сцэ­не Му­зыч­на­га тэ­атра» Ірэ­ны Ка­ця­ло­віч, га­зе­та «Звяз­да») ка­жуць са­мі за ся­бе. Ві­да­воч­най со­лі тут ха­пае.

 

Шка­да, што ні ў ка­го са зга­да­ных рэ­цэн­зен­таў я не за­ўва­жы­ла спа­кой­най і раз­важ­лі­вай спро­бы раз­абрац­ца: ча­му атры­ма­ла­ся так, а не іна­чай? Дзе пазл склаў­ся, а дзе не? Так, не вар­та хва­ліць усё за­пар. План­ка ацэ­нак па­він­на быць вы­со­кай. Пра­ўда і тое, што тэ­атра­ль­ная кры­ты­ка не ха­ра­выя спе­вы, тым бо­льш ва ўні­сон. Рэ­цэн­зію пі­ша адзін ча­ла­век за два ве­ча­ры (ці дзве ра­ні­цы), пад­рых­тоў­ка спек­так­ля ад ідэі да прэм’еры звы­чай­на за­ймае два-тры га­ды. Пры­чым над спек­так­лем пра­цуе ве­лі­зар­ны ка­лек­тыў. Гэ­та роз­ная ко­ль­касць на­ма­ган­няў.

 

У свой час я вы­ву­ча­ла мно­гія ма­тэ­ры­ялы, звя­за­ныя з ад­но­сі­на­мі Ку­па­лы і Мя­дзёл­кі. І ра­ман Але­га Лой­кі «Як ва­да, як агонь». І ўспа­мі­ны Па­ўлі­ны Мя­дзёл­кі «Сцеж­ка­мі жыц­ця», вы­да­дзе­ныя кні­гай, а так­са­ма іх пра­цяг, над­ру­ка­ва­ны ў «Пол­ымі» ў 90-я (ён ча­мусь так і за­стаў­ся ча­со­піс­най пуб­лі­ка­цы­яй). Акра­мя та­го, шмат­лі­кія да­ку­мен­ты Архі­ва-му­зея лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва. У вы­ні­ку ўзнік­ла п’еса для дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, якая по­тым пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ліб­рэ­та опе­ры ў 2-х дзеях. Для ўва­саб­лен­ня ідэі я, на жаль, не знай­шла кам­па­зі­та­ра. Але «ў ма­тэ­ры­яле» — ве­даю пад­ра­бяз­нас­ці ха­рак­та­раў і бі­ягра­фіі ге­ро­яў. Ці­ка­ва, што для арый, ду­этаў га­лоў­ных ге­ро­яў, а так­са­ма ха­роў я амаль за­ўсё­ды аб­іра­ла тыя са­мыя вер­шы Ку­па­лы, якія аб­ра­лі ліб­рэ­тыст і кам­па­зі­тар.

 

Што ў «плю­се»?

 

Спа­чат­ку пра моц­ныя час­ткі па­ста­ноў­кі. Зна­чыць, пра му­зы­ку і ха­рэ­агра­фію. Ха­дос­ка — адзін з са­мых та­ле­на­ві­тых айчын­ных кам­па­зі­та­раў. Яму за­ўжды ўлас­ці­выя маш­таб, су­час­насць і экс­прэ­сіў­насць мо­вы. Сыш­лі ў іншы свет Сяр­гей Кар­тэс і Дзміт­рый Смо­льс­кі, дык ця­пер Але­га Ха­дос­ку і Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва мож­на ўспры­маць як ві­да­воч­ных лі­да­раў у жан­рах, звя­за­ных з тэ­атра­ль­най му­зы­кай і буй­ны­мі фор­ма­мі.

 

Яшчэ пе­рад прэ­м’е­рай Алег сцвяр­джаў: у імкнен­ні ад­люс­тра­ваць асо­бу Ку­па­лы ён шмат у чым ары­ента­ваў­ся на зна­ка­мі­ты фі­льм Мі­ла­ша Фор­ма­на «Ама­дэй», пры­све­ча­ны Мо­цар­ту. А мэ­тай Ха­дос­кі бы­ло, акра­мя інша­га, ства­рыць Рэ­кві­ем па­мя­ці па­эта. Яго час­ткі фак­тыч­на рас­кі­да­ныя па ўсёй струк­ту­ры спек­так­ля. Та­му ўзні­ка­юць ха­ра­выя фраг­мен­ты (у тым лі­ку і Lacrimoza), якія спя­ва­юцца на ла­ты­ні. Ві­до­віш­чныя ха­ра­выя сцэ­ны з пра­нік­лі­вы­мі і ўзнёс­лы­мі ва­ка­лі­за­мі ро­бяць моц­нае па­чуц­цё­вае ўра­жан­не. Ка­лі ў фі­на­ле гу­чыць ку­па­лаў­ская «Ма­літ­ва» (стро­фы ма­юць рэ­фрэн «Ave Maria»), а ў глы­бі­ні сцэ­ны з’яўля­ецца ве­лі­зар­ны парт­рэт па­эта, на­пі­са­ны Мі­ха­ілам Са­віц­кім, — гэ­та эма­цый­на «пра­бі­вае». У ду­шы і го­нар, і скру­ха ад пе­ра­жы­тай ім тра­ге­дыі, і шчас­це да­лу­ча­нас­ці да яго­на­га кос­ма­су.

 

Му­зы­ка Ха­дос­кі па сты­лі бліз­кая да не­акла­сі­кі. Пры­го­жыя, за­па­мі­на­ль­ныя ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры і ду­эты на вер­шы Ку­па­лы — «Плы­ве рэ­ча­нь­ка да­лін­кай», «Аб­ды­мі ты мя­не, ма­ла­дая», «Яшчэ пры­йдзе вяс­на», «Сні­ла­ся дзяў­чы­не...». Яны спеў­ныя, мі­ла­гуч­ныя, на­сы­ча­ныя сэн­сам. Ёсць у іх тая рэ­дкая гар­мо­нія па­між му­зы­кай і сло­ва­мі, якую і цяж­ка да­сяг­нуць. За­ўжды ад­чу­ва­еш глы­бі­ню і маш­таб па­чуц­цяў, што ня­змен­на пры­сут­ні­ча­юць у вер­шах Ку­па­лы. Шы­коў­ны ну­мар «Гэт­кім шчы­рым ка­хан­нем яе ату­ліў». Ён гу­чыць у свя­до­мас­ці яшчэ доў­га па­сля прэ­м’е­ры. Ці трэ­ба здзіў­ляц­ца: са­ліс­ты, ма­ючы та­кі му­зыч­ны ма­тэ­ры­ял, па­глыб­ля­лі­ся ў яго з ві­да­воч­ным за­да­ва­ль­нен­нем.

 

За­ўва­жы­ла не я ад­на, але і іншыя рэ­цэн­зен­ты: вы­ка­наў­цы парт­ыі Ку­па­лы (Вік­тар Цыр­ку­но­віч і Сяр­гей Спруць) у пра­цэ­се рэ­пе­ты­цый і асэн­са­ван­ня твор­час­ці па­эта зра­бі­лі­ся на­ват у не­чым да яго пад­обныя. Гэ­та пры­кме­та сут­нас­ная. У Вік­то­рыі Жбан­ко­вай-Стры­ган­ко­вай і Во­ль­гі Жа­лезкай, якія вы­кон­ва­юць парт­ыю Мя­дзёл­кі, шмат жа­но­чай аб­ая­ль­нас­ці, па­этыч­нас­ці.

 

Пад­крэс­лю: но­вы спек­такль Му­зыч­на­га тэ­атра — фак­тыч­на адзі­ны ў ця­пе­раш­нім рэ­пер­ту­ары, які цал­кам ідзе на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ка­лі са­ліст пры­звы­ча­іўся спя­ваць на рус­кай (так у нас вы­кон­ва­юцца кла­січ­ныя апе­рэ­ты і мю­зік­лы), дык по­тым спя­ваць па-бе­ла­рус­ку ўдвая ця­жэй. Іншая фа­не­ты­ка, арты­ку­ля­цыя, пра­ца га­ла­са­во­га апа­ра­ту. Але са­ліс­ты здо­ле­лі да­сяг­нуць арга­ніч­на­га вы­маў­лен­ня. На тры га­дзі­ны дзеі — ад­на дроб­ная па­мыл­ка. Скеп­тык за­ўва­жыць: у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным тэ­атры бе­ла­рус­ка­моў­ных па­ста­но­вак па­він­на быць шмат. Па­він­на! Ды рэ­аль­насць та­кая, якая ёсць. Тэ­атр па­сту­по­ва ру­ха­ецца ў бок бе­ла­рус­ка­моў­на­га рэ­пер­ту­ару. Гэ­та скла­да­на, бо па­тра­буе пе­ра­гля­ду звык­лых «уста­но­вак». І та­кая ака­ліч­насць вар­тая ўся­ля­кай пад­трым­кі.

 

Ха­рэ­агра­фія На­тал­лі Фур­ман, ад­ной з са­мых ці­ка­вых і, на жаль, не­дас­тат­ко­ва за­пат­ра­ба­ва­ных ба­лет­май­страў, над­ае па­ста­ноў­цы бо­ль­шую аб­агу­ле­насць і маш­таб. Умоў­на ка­жу­чы, яе «збі­рае». Не­здар­ма кам­па­зі­тар да­піс­ваў да­дат­ко­выя сім­фа­ніч­ныя эпі­зо­ды ме­на­ві­та на про­сь­бу На­тал­лі. Па­чат­ко­выя тан­ца­ва­ль­ныя сцэ­ны ства­ра­юць воб­раз Ку­пал­ля. І языч­ніц­ка­га па­чат­ку, якім пра­сяк­ну­ты вер­шы па­эта. Ку­па­ла — Ку­пал­ле... З’яўлен­не ў фі­на­ле 1-й дзеі лю­дзей у ад­но­ль­ка­вых шэ­рых стро­ях, іх ме­ха­ніч­ныя ру­хі на­ра­джа­юць плас­тыч­ны воб­раз вя­лі­ка­га го­ра­да. І атмас­фе­ру тры­во­гі, пад­азро­нас­ці, ня­спын­на­га са­чэн­ня за іншы­мі. Сім­ва­ліч­ным успры­ма­ецца сі­лу­эт ма­ле­нь­кай дзяў­чын­кі ў бе­лым, якая ў шэ­ра­гу сцэн аказ­ва­ецца по­бач з Ку­па­лам. Яе воб­раз мож­на трак­та­ваць па-роз­на­му. Гэ­та лёс па­эта або яго­ны анёл-ахоў­нік. Ад­на з най­бо­льш моц­ных сцэн 2-й дзеі — та­нец нку­саў­цаў і жо­нак рэ­прэ­са­ва­ных. Ён па­стаў­ле­ны без на­ту­ра­ліс­тыч­ных дэ­та­ляў, але ўсё да­ма­лёў­вае фан­та­зія. Ро­біц­ца страш­на! Чор­ныя жа­лоб­ныя су­кен­кі, ру­кі, уз­ня­тыя ў маў­клі­вай ма­ль­бе. Без­аба­рон­насць ахвяр і бес­са­ром­насць тых, у чы­іх ру­ках бяз­меж­ная ўла­да.

 

Спрэч­нае

 

Не бу­ду сцвяр­джаць, маў­ляў, но­вая па­ста­ноў­ка без­да­кор­ная. Ёсць у ёй пэў­ныя хі­бы, ды­яло­гі і раз­моў­ныя фраг­мен­ты да­лё­ка не ідэ­аль­ныя. Пры­чы­на? У дра­ма­тур­гіі з’ядна­лі­ся за­над­та мно­га склад­ні­каў: фраг­мен­ты п’есы Ана­то­ля Дзя­лен­дзі­ка і ўспа­мі­наў Па­ўлі­ны Мя­дзёл­кі, вер­шы Ку­па­лы і Ана­то­ля Зэ­ка­ва. Тэ­атр сфар­му­ля­ваў жанр вы­кру­час­та: «Му­зыч­ная дра­ма-вер­сія А. Дзя­лен­дзі­ка і А. Ха­дос­кі, ство­ра­ная па ма­ты­вах кні­гі П. Мя­дзёл­кі «Сцеж­ка­мі жыц­ця» на ліб­рэ­та А. Зэ­ка­ва».

 

Ад­сюль вы­ні­кае стра­ка­тасць. Ка­лі з вер­ша­мі Ку­па­лы ўсё зра­зу­ме­ла, дык з іншы­мі фраг­мен­та­мі бо­льш скла­да­на. Успа­мі­ны Мя­дзёл­кі — гэ­та про­за, у якой, пра­ўда, пры­сут­ні­ча­юць ды­яло­гі. А про­за не за­ўжды лёг­ка і про­ста пе­ра­кла­да­ецца на мо­ву дра­мы.

 

То­ль­кі ля­ні­вы не па­спеў па­пі­наць на­га­мі п’е­су Дзя­лен­дзі­ка. Але на раз­бор і ана­ліз ніх­то з рэ­цэн­зен­таў ча­му­сь­ці не знай­шоў ча­су. П’е­су я чы­та­ла коль­кі га­доў та­му ў ча­со­пі­се. Так, ад­чу­ва­ла­ся ў ёй не­йкая пра­змер­ная рас­ка­ва­насць — у стаў­лен­ні аўта­ра да ге­роя і яго аса­біс­та­га жыц­ця. Але ха­па­ла і ці­ка­вых ідэй. На­прык­лад, што ляў­коў­скі пе­ры­яд твор­час­ці, са­мы знач­ны за ўвесь са­вец­кі час, мог быць звя­за­ны з су­мес­най ван­дроў­кай па­эта і яго ка­ха­най жан­чы­ны. Так­тоў­на вы­ра­шыў дра­ма­тург і скла­да­нае пы­тан­не: пра­ца­ва­ла Паў­лі­на на «орга­ны» ці не? Ураж­вае і ды­ялог Мя­дзёл­кі і Ку­па­лы, які ўжо за­гі­нуў, ка­лі яна рас­пыт­вае пра тай­ну смер­ці.

 

Ёсць у па­ста­ноў­цы мо­ман­ты, што вы­клі­ка­юць пя­рэ­чан­не. Сцэ­ну спа­ку­шэн­ня рэ­жы­сёр мог вы­ра­шыць бо­льш да­лі­кат­на. На­прык­лад, праз та­нец, а не вы­кат­ва­ючы на сцэ­ну ло­жак з пад­ушка­мі. Тан­най ме­лад­ра­май вы­гля­дае па­саж пра дзі­ця, якое га­да­ва­лі б раз­ам жон­ка і ка­хан­ка. Уво­гу­ле воб­раз Ула­дзіс­ла­вы Фран­цаў­ны атры­маў­ся до­сыць спрош­ча­ным. У да­да­так для яго ў спек­так­лі ма­ла му­зыч­на­га ма­тэ­ры­ялу. У 1-й дзеі ха­пае інта­на­цый ва­дэ­ві­ль­нас­ці. Пра­ў­да, у 2-й час­цей пе­ра­ва­жа­юць дра­ма­тыч­ныя і тра­ге­дый­ныя.

 

Ві­да­воч­на, спек­такль не ге­ні­яль­ны. Ён па­тра­буе ўдас­ка­на­лен­ня і да­пра­цоў­кі. Доб­ра ўсве­дам­ляе гэ­та і па­ста­но­вач­ная гру­па. Не ве­даю, пра­ўда, ці здат­ныя да­пра­цоў­кі што­сь­ці пры­нцы­по­ва па­мя­няць, ці ака­жуц­ца то­ль­кі кас­ме­тыч­ны­мі па­ляп­шэн­ня­мі. Бо струк­ту­ра і агу­ль­ная кан­струк­цыя, раў­на­ва­га і ўзгод­не­насць час­так за­клад­ва­юцца на ўзроў­ні ліб­рэ­та. А пра­ца над ім у пры­нцы­пе па­він­на быць скон­ча­на яшчэ да та­го, як кам­па­зі­тар па­чне пі­саць но­ты.

 

Вы­сно­вы

 

Пад­час га­ра­чай і не­пры­мі­ры­май дыс­ку­сіі на­конт но­вай па­ста­ноў­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках хто­сь­ці слуш­на за­ўва­жыў: у нас па­він­на быць 10 роз­ных па­ста­но­вак пра Ку­па­лу. А для гэ­та­га, да­дам ад ся­бе, дзе­сяць роз­ных п’ес пра Іва­на Да­мі­ні­ка­ві­ча. Па­чы­на­ючы за­ймац­ца пэў­най тэ­май, тэ­атр па­ві­нен мець маг­чы­масць вы­бі­раць. А якая га­вор­ка пра вы­бар, ка­лі п’е­са ад­на?

 

Ча­му воб­раз Янкі Ку­па­лы та­кі раз­на­стай­ны і раз­на­пла­на­вы ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве? Ко­ль­кі гра­фі­кі, якая ілюс­труе яго­ныя тво­ры, ко­ль­кі ску­льп­тур, жы­ва­піс­ных кар­цін! Так, ха­пае асоб­ных му­зыч­ных тво­раў — пе­сень, ра­ман­саў, ха­роў — у эстрад­ных і ака­дэ­міч­ных жан­рах.

 

Але ці ба­га­та ў нас п’ес, а ўслед за імі і па­ста­но­вак, дзе га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі з’яўля­юцца айчын­ныя кла­сі­кі: Ду­нін-Мар­цін­ке­віч, Ко­лас, Баг­да­но­віч? Дзя­ку­ючы энцык­ла­пе­дыі «Тэ­атра­ль­ная Бе­ла­русь» ды інтэр­нэ­ту па­спра­ба­ва­ла ад­ка­заць на гэ­тае пы­тан­не. У да­лё­кім 1952-м у ку­па­лаў­цаў быў па­стаў­ле­ны (па­вод­ле п’есы Ва­сі­ля Віт­кі) спек­такль «Шчас­це па­эта», у якім Па­вел Мал­ча­наў ува­со­біў сцэ­ніч­ны воб­раз Ку­па­лы. Твор Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Ка­лыс­ка ча­ты­рох ча­раў­ніц», пры­све­ча­ны ма­ла­дос­ці Ку­па­лы, быў па­стаў­ле­ны ў ТЮ­Гу. Згад­ваю дзве п’есы Але­ся Аста­шон­ка, «Іскры ў на­чы» (1982) і «Ка­ме­ды­янт, або Уз­нёс­ласць сум­най надзеі» (1984), у якіх ге­ро­ямі вы­сту­па­лі Ко­лас і Ду­нін-Мар­цін­ке­віч. Ці не за­ма­ла, ка­лі спіс за па­ло­ву ста­год­дзя?

 

Рэ­акцыя гра­мад­скас­ці на спек­такль Му­зыч­на­га тэ­атра пры­му­шае пад­умаць: ча­му так атры­моў­ва­ецца? Ча­му пад­обных п’ес і па­ста­но­вак (дра­ма­тыч­ных, му­зыч­ных) ня­ма? Уплы­ва­юць ця­жар і ад­каз­насць? Шмат кло­па­таў, па­куль асво­ішся ў гіс­та­рыч­ны кры­ні­цах? Бо­язь гра­мад­скай аб­струк­цыі ў вы­пад­ку на­паў­уда­чы?

 

За­да­еш са­бе і та­кое пы­тан­не: ко­ль­кі ў нас на­яўных, актыў­ных дра­ма­тур­гаў, ліб­рэ­тыс­таў, сцэ­на­рыс­таў? Хто-не­будзь з буй­ных айчын­ных ме­не­джа­раў куль­ту­ры ба­чыць і бу­дуе да­лё­кую, а не то­ль­кі бліз­кую пер­спек­ты­ву? Тур­бу­ецца, каб у важ­ную тэ­атра­ль­ную, му­зыч­ную, кі­на­га­лі­ну пры­хо­дзі­лі но­выя та­лен­ты, каб іх ака­за­ла­ся шмат, каб існа­ва­ла сур’ёзная кан­ку­рэн­цыя?

 

Ка­лі б у нас існа­ва­ла пяць роз­ных па­ста­но­вак пра Ку­па­лу ці Ко­ла­са, гэ­та вы­гля­да­ла б на­рма­ль­на. З іх што­сь­ці атры­ма­ла­ся не над­та ўда­лым, што­сь­ці спрэч­ным. Але ад­на ака­за­ла­ся шэ­дэў­рам. Ка­лі апош­ні раз над­арыў­ся спек­такль не па­вод­ле Ку­па­лы, а пра яго? Зга­даю то­ль­кі «Кру­гі раю» (2012) у Тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Рэ­жы­сёр­ка Свят­ла­на На­ву­мен­ка, у ро­лі Па­эта Дзя­ніс Па­ршын. Ба­га­та, ні­чо­га не ска­жаш!

 

Вы­ка­жу кра­мо­ль­ную дум­ку. Іншы вы­нік, чым атры­маў­ся ў Му­зыч­ным тэ­атры, і не мог зда­рыц­ца. У нас ня­ма тра­ды­цый маш­таб­ных тэ­атра­ль­ных твораў пра вы­дат­ных асоб мі­ну­ла­га ча­су. Тра­ды­цыя, акра­мя інша­га, — гэ­та на­пра­цоў­кі, во­пыт, ува­соб­ле­ны ў бо­льш ці менш уда­лых па­ста­ноў­ках.

 

Да­дам: по­стаць Ку­па­лы мае кас­міч­ны маш­таб. І каб ства­рыць што­сь­ці раў­наз­нач­нае яго фі­гу­ры, трэ­ба мець ад­па­вед­ны раз­мах. Та­му кож­ны спек­такль, фі­льм, пра­за­ічны твор бу­дуць ад­люс­троў­ваць фраг­мен­ты, асоб­ныя гра­ні яго ха­рак­та­ру. Бу­дуць то­ль­кі на­блі­жэн­нем да сутнас­ці. І не бо­льш за тое. Ка­лі гля­дзець на па­ста­ноў­ку «Жыц­цё і смерць Янкі Ку­па­лы» як на экс­пе­ры­мент, адзін з кро­каў на шля­ху да спас­ці­жэн­ня воб­ра­за на­род­на­га па­эта, та­ды ўспры­ман­не зроб­ле­на­га ка­лек­ты­вам Му­зыч­на­га тэ­атра бу­дзе бо­льш спа­кой­ным і аб’ектыў­ным.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі