Ка­хан­не падчас катастроф

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ І ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ СТА­ФА­НА ЮЛЕ­НА
КА­ЛІ ЗА­ХО­ДЗІЦЬ РАЗ­МО­ВА ПРА НАШ УНЁ­САК У СУС­ВЕТ­НЫ КІ­НЕ­МА­ТОГ­РАФ, ТО СА­МУЮ ЗНА­КА­МІ­ТУЮ БЕЛАРУСКУЮ ПІ­СЬ­МЕН­НІ­ЦУ ПРА­КТЫЧ­НА НЕ ЗГАД­ВА­ЮЦЬ. МІЖ ТЫМ ЖЫЦ­ЦЁ І ТВОР­ЧАСЦЬ СВЯТ­ЛА­НЫ АЛЕК­СІ­ЕВІЧ ЗА­ЎСЁ­ДЫ БЫ­ЛІ ЗВЯ­ЗА­НЫ З КІ­НО, ЗРЭШ­ТЫ — ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛЬ­НЫМ.

БО­ЛЬ­ШАЯ ЧАС­ТКА ЯЕ КНІГ ПІ­СА­ЛА­СЯ ЦІ НЕ ПА­РА­ЛЕ­ЛЬ­НА СА СЦЭ­НА­РЫ­ЯМІ СТУ­ЖАК, ЯКІЯ ПА ІХ БЫ­ЛІ ПА­СТАЎ­ЛЕ­НЫ. АЛЕК­СІ­ЕВІЧ-КІ­НА­ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛІС­ТКА ЗА­ЎСЁ­ДЫ БЫ­ЛА ПО­БАЧ З АЛЕК­СІ­ЕВІЧ-ПІ­СЬ­МЕН­НІ­ЦАЙ. УНІ­КА­ЛЬ­НЫ ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛЬ­НЫ СТЫЛЬ НО­БЕ­ЛЕЎ­СКАЙ ЛАЎ­РЭ­АТКІ, ПРА ЯКІ ЎВЕСЬ ЧАС ГУЧ­НА СПРА­ЧА­ЮЦЦА ПРЫ­ХІ­ЛЬ­НІ­КІ ЛІ­ТА­РА­ТУ­РЫ, СФАР­МА­ВА­НЫ, БЕЗ­УМОЎ­НА, НЕ БЕЗ УПЛЫ­ВУ ПРА­ЦЫ Ў КІ­НО — НА СТУ­ДЫІ «ЛЕ­ТА­ПІС» І ТЭ­ЛЕ­ВІ­ЗІЙ­НЫМ АБ’­ЯДНАН­НІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ТЭ­ЛЕ­БА­ЧАН­НЯ ЯШЧЭ Ў 1980-Я. У РАД­КАХ КНІ­ЖАК СВЯТ­ЛА­НЫ АЛЕК­СІ­ЕВІЧ ЁСЦЬ ТОЙ НАЙ­ВЫ­ШЭЙ­ШЫ ЎЗРО­ВЕНЬ ЭМА­ЦЫЙ­НАЙ НА­ПОЎ­НЕ­НАС­ЦІ, ШТО ХА­РАК­ТЭР­НЫ МЕ­НА­ВІ­ТА ДЛЯ ЯКАС­НАЙ МАС­ТАЦ­КАЙ ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛІС­ТЫ­КІ.

Пі­сь­мен­ні­цы не пры­вы­каць пра­ца­ваць з за­меж­ны­мі кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі. Яшчэ за­доў­га да зна­ка­мі­та­га ра­шэн­ня но­бе­леў­ска­га ка­мі­тэ­та яна пра­ца­ва­ла з ня­мец­кі­мі да­ку­мен­та­ліс­та­мі над стуж­кай «На ру­і­нах уто­піі», з япон­ца­мі над тэ­ле­ві­зій­ным пра­ектам «Рас­ія. Жыц­цё ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка». Два га­ды та­му ўба­чы­ла свет кар­ці­на люк­сем­бур­гска­га рэ­жы­сё­ра Поля Круш­тэ­на «Га­ла­сы Чар­но­бы­ля» па ма­ты­вах «Чар­но­бы­льс­кай ма­літ­вы». Стуж­ка вы­соў­ва­ла­ся Люк­сем­бур­гам на прэ­мію «Оскар».

 

«Lyubov — ка­хан­не на рус­кай мо­ве» («Lyubov — kärlek på ryska») шве­да Ста­фа­на Юле­на за­слу­гоў­вае ка­лі не га­лоў­ных, то, пры­нам­сі, вель­мі вы­со­кіх уз­на­га­род. Яна ства­ра­ла­ся ця­гам пя­ці га­доў, то-бок яе вы­твор­часць па­ча­ла­ся за тры га­ды да но­бе­леў­скіх ура­чыс­тас­цяў 2015-га. Як і мно­гія іншыя фі­ль­мы па тво­рах Свят­ла­ны Алек­сі­евіч, стуж­ка Юле­на на­ўпрост звя­за­на з яе кні­гай, пра­ўда, па­куль не на­пі­са­най.

 

Пра тое, што пі­сь­мен­ні­ца пра­цуе над но­вай кні­гай пра ка­хан­не пад на­звай «Цу­доў­ны алень веч­на­га па­ля­ван­ня», яна аб’­яві­ла на па­чат­ку двух­ты­сяч­ных. Але, вы­хо­дзіць, гэ­та бу­дзе са­мая пра­цяг­лая яе пра­ца — за гэ­тыя га­ды яна па­спе­ла вы­пус­ціць апош­нюю се­рыю сва­ёй эпа­пеі «Га­ла­сы Уто­піі» «Час сэ­канд-хэнд», вы­даць но­вы пе­ра­клад пен­та­ло­гіі на бе­ла­рус­кай мо­ве (са­мы па­спя­хо­вы пра­ект у гіс­то­рыі айчын­на­га краў­дфан­дын­гу), з’е­хаць і зноў вяр­нуц­ца ў Бе­ла­русь. «Lyubov» не про­ста па­бу­да­ва­ная на ма­тэ­ры­яле кні­гі, якая па­куль не па­ба­чы­ла свет, — яна дэ­ман­струе, як гэ­та кні­га ства­ра­ецца.

 

У асно­ве кніг Свят­ла­ны Алек­сі­евіч ля­жыць ме­тад інтэр­в’ю, шчы­рай гу­тар­кі. Бо­ль­шасць спрэ­чак пра сут­насць твор­час­ці пі­сь­мен­ні­цы якраз вя­дзец­ца ва­кол азна­ча­на­га ме­та­ду. Гле­да­чам стуж­кі Юле­на, зня­тай на за­мо­ву Швед­ска­га тэ­ле­ба­чан­ня і якая ўпер­шы­ню па­ба­чы­ла свет ле­тась, вы­па­ла ўні­ка­ль­ная маг­чы­масць не­пас­рэд­на пан­азі­раць за пра­цай Свят­ла­ны Аляк­сан­драў­ны.

 

У ад­роз­нен­не ад ме­та­ду ра­бо­ты ўсіх іншых лі­та­ра­та­раў, га­лоў­нае ў твор­час­ці Алек­сі­евіч ад­бы­ва­ецца не за пі­сь­мо­вым ста­лом, а за сяб­роў­скай гар­ба­тай з ге­ро­ямі яе кніг. «Lyubov» скла­да­ецца з шэ­ра­гу раз­моў пі­сь­мен­ні­цы з пер­са­на­жа­мі стуж­кі. Свят­ла­на Алек­сі­евіч вы­сту­пае не то­ль­кі як за­кад­ра­вы інтэр­в’ю­ер, яна пра­ктыч­на ўвесь час пры­сут­ні­чае ў кад­ры.

 

Ста­фан Юлен — да­ку­мен­та­ліст з імем. Вя­до­масць ён атры­маў у 1985 го­дзе, ка­лі вы­пус­ціў стуж­ку «Іну­іт» пра этніч­ных жы­ха­роў Грэн­лан­дыі. Яго но­вая кар­ці­на зды­ма­ла­ся ад­мыс­ло­ва для тэ­ле­ба­чан­ня, але рэ­жы­сё­ру ўда­ло­ся па­збег­нуць вель­­мі час­тых у та­кіх вы­пад­ках «га­во­ра­чых га­лоў». «Lyubov — ка­хан­не на рус­кай мо­ве» мож­на рэ­ка­мен­да­ваць для па­чат­коў­цаў як доб­ры пры­клад раз­моў­най, але ве­ль­мі мас­тац­кай кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­кі для ма­ло­га экра­на. Рэ­жы­сёр трап­на ства­рае га­лоў­ны эле­мент мас­тац­ка­га кі­но — эма­цый­ную атмас­фе­ру ўнут­ры кад­ра. Ён уме­ла чар­гуе буй­ныя і агу­ль­ныя пла­ны, ад­дае на­леж­нае па­ўзам, якія са­мі па са­бе га­во­раць ча­сам гуч­ней за лю­быя сло­вы.

 

Кож­на­му з удзе­ль­ні­каў ад­да­ецца на­леж­нае. Стуж­ка ідзе га­дзі­ну дваццаць дзевяць, але не вы­гля­дае ма­на­тон­най, мае сваю дра­ма­тур­гію. Ка­ля па­ўта­ра дзя­сят­ка ге­ро­яў і ге­ра­інь, з іх бо­ль­шасць бе­ла­рус­кія, бо­ль­шасць зна­ёмыя са Свят­ла­най Алек­сі­евіч не адзін год, та­му надзвы­чай шчы­рыя ў сва­іх апо­ве­дах. Шчы­рая і са­ма аўтар­ка. У ад­ным з эпі­зо­даў, ка­лі ге­рой вы­каз­вае дум­ку пра ка­хан­не, якое са­мо па са­бе най­перш страх згу­біць бліз­ка­га ча­ла­ве­ка, аб’­ектыў за­ся­ро­джва­ецца на га­во­ра­чым без слоў тва­ры пі­сь­мен­ні­цы. Адзін за ад­ным ге­роі спра­бу­юць ад­ка­заць на га­лоў­нае пы­тан­не стуж­кі: «Што та­кое ка­хан­не?» Свой асоб­ны ад­каз зна­хо­дзіць кож­ны. Але са­мае каш­тоў­нае — тое не­вы­моў­нае, што мо­жа за­фік­са­ваць то­ль­кі кі­но і што зна­хо­дзіц­ца па­між сло­ва­мі — у паў­зах, по­зір­ках.

 

Ці­ка­васць вы­клі­ка­юць інтэр­ме­дыі па­між эпі­зо­да­мі — па­моч­ні­ца Алек­сі­евіч зды­мае сце­наг­ра­му раз­моў са ста­рэ­нь­ка­га ка­сет­на­га дык­та­фо­на, якім пі­сь­мен­ні­ца ка­рыс­та­ла­ся пад­час пра­цы апош­нія не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў. Тэкст пе­ра­но­сіц­ца на па­пе­ру з да­па­мо­гай парт­атыў­най дру­кар­кі, ві­даць, той са­май, на якой ства­ра­лі­ся пер­шыя кні­гі Алек­сі­евіч. Ме­та­фа­ра на­ра­джэн­ня лі­та­ра­ту­ры атры­ма­ла­ся слуш­най: быц­цам бы без удзе­лу пі­сь­мен­ні­цы жыц­ці і эмо­цыі яе пер­са­на­жаў трап­ля­юць на­ўпрост на па­пе­ру.

 

Атмас­фе­ру ў стуж­цы ства­ра­юць ві­ды су­час­на­га Мін­ску, вя­до­мыя, але быц­цам чу­жыя, што па­тра­пі­лі ў кадр праз во­ка пры­езджа­га. Асоб­на трэ­ба адзна­чыць ад­мыс­ло­ва за­ка­за­ную для стуж­кі ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу му­зы­ку, пра­ніз­лі­ва-шчым­лі­вую, якая за­дае фі­ль­му Ста­фа­на Юле­на і Свят­ла­ны Алек­сі­евіч не­паў­тор­ную інта­на­цыю.

 

У стуж­цы вы­ка­рыс­та­ны фраг­мен­ты яшчэ ад­ной пра­цы Юле­на па сцэ­на­рыі Свят­ла­ны Алек­сі­евіч, што зды­ма­ецца па­ра­ле­ль­на. Кар­ці­на на лю­бі­мую Алек­сі­евіч тэ­му «чыр­во­на­га ча­ла­ве­ка» му­сіць уба­чыць свет праз пэў­ны час. У «Lyubov» увай­шло не­ка­ль­кі эпі­зо­даў, якія ты­чац­ца ра­ман­тыч­ных па­чуц­цяў ды інтым­на­га жыц­ця ў Кра­іне Са­ве­таў. Так, ся­род ге­ро­яў фі­ль­ма то­ль­кі ад­на ся­мей­ная па­ра ма­ла­до­га ўзрос­ту, по­ўная надзей на бу­ду­чы­ню, у якой усё ка­хан­не яшчэ на­пе­ра­дзе. Пі­сь­мен­ні­цу пра­цяг­ва­юць ці­ка­віць па­ка­лен­ні, што не­ка­лі жы­лі ў ад­ной вя­лі­кай кра­іне, якая за­ста­ва­ла­ся ў па­ло­не ілю­зій.

 

Фі­льм Ста­фа­на Юле­на і, ве­ра­год­на, бу­ду­чая кні­га Свят­ла­ны Алек­се­евіч (фраг­мен­ты з яе ўжо пуб­лі­ка­ва­лі­ся) быц­цам сцвяр­джа­юць: ка­хан­не ў кож­на­га сваё, не­паў­тор­нае. Але аб­авяз­ко­ва пе­ра­жы­тае, тое, што вы­па­ку­та­ва­на, про­йдзе­на з не­ве­ра­год­ны­мі скла­да­нас­ця­мі. І ад­на­ча­со­ва — тое, дзе­ля ча­го то­ль­кі і трэ­ба жыць.

 

Свят­ла­ну Алек­сі­евіч час­та на­зы­ва­юць «пі­сь­мен­ні­цай ка­тас­троф». У асно­ве яе твор­час­ці ля­жаць экзіс­тэн­цый­ныя мо­ман­ты ча­ла­ве­ча­га існа­ван­ня, пе­рад­усім, сап­раў­ды, скан­цэн­тра­ва­ныя ў сі­ту­ацы­ях вай­ны або тэх­на­ген­най, са­цы­яль­най ка­тас­тро­фы. Су­час­ны свет стаў ку­ды бо­льш бяс­печ­ным за свет, у якім жы­лі па­пя­рэд­нія па­ка­лен­ні. Ка­хан­не і звя­за­ныя з ім дра­мы за­ста­юцца, ба­дай, га­лоў­ны­мі экзіс­тэн­цый­ны­мі мо­ман­та­мі ў быц­ці су­час­на­га ча­ла­ве­ка. Фільм «Lyubov — ка­хан­не на рус­кай мо­ве» атры­маў ста­ноў­чыя вод­гу­кі ад швед­скіх гле­да­чоў. На ад­мыс­ло­вым па­ка­зе ў Мін­ску Ста­фан Юлен ска­заў, што хо­ча зняць швед­скую вер­сію стуж­кі. Не­вя­до­ма, ці бу­дзе ён ства­раць яе з да­па­мо­гай бе­ла­рус­кай пі­сь­мен­ні­цы. Са­ма Свят­ла­на Алек­сі­евіч аб­вес­ці­ла пра пла­ны пра­цы над сва­ёй на­ступ­най і, як яна па­ве­да­мі­ла, апош­няй кні­гай — пра смерць.

 

По­бач са смер­цю за­ўсё­ды зна­хо­дзіц­ца адзін з цэн­тра­ль­ных пер­са­на­жаў «Lyubov — ка­хан­не на рус­кай мо­ве» — мас­так Ула­дзі­мір, які ўжо шмат год адзін вы­хоў­вае хво­рую да­чку. Рус­кае сло­ва «лю­бовь» у да­дзе­ным эпі­зо­дзе раз­двой­ва­ецца на бе­ла­рус­кія «лю­боў» і «ка­хан­не». Шчым­лі­вая гіс­то­рыя сы­хо­ду ня­вер­най ка­ха­най змя­ня­ецца не­ве­ра­год­ным сю­жэ­там пра вы­ра­та­ван­не па­кі­ну­тай да­чкі. Жыц­цё ў вы­ні­ку пе­ра­ма­гае смерць. Ве­ра­год­на, гэ­та і трэ­ба лі­чыць га­лоў­най вы­сно­вай з пра­цы Свят­ла­ны Алек­сі­евіч і швед­скіх да­ку­мен­та­ліс­таў. 

 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно