Да­ку­мен­ты і спо­ве­дзі

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

II АД­КРЫ­ТЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ УКРА­ІНСКАЙ ДРА­МА­ТУР­ГІІ «ДНЕПР. ТЭ­АТР. UA»
ФЭСТ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ ДРА­МЫ Ў ДНЯП­РЫ (БЫ­ЛЫМ ДНЕП­РА­ПЯТ­РОЎ­СКУ) УПЕР­ШЫ­НЮ ЗЛА­ДЗІ­ЛІ Ў 2017 ГО­ДЗЕ Ў МЕЖ­АХ ПРА­ГРА­МЫ «КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ СТА­ЛІ­ЦА» МЭ­РА БА­РЫ­СА ФІ­ЛА­ТА­ВА ПРЫ ПАД­ТРЫМ­ЦЫ АБ­ЛАС­НЫХ, ГА­РАД­СКІХ УЛАД І ДНЯП­РОЎ­СКА­ГА АД­ДЗЯ­ЛЕН­НЯ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НА­ГА СА­ЮЗА ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫХ ДЗЕЯ­ЧАЎ УКРА­ІНЫ.

 ІДЭЯ СТВА­РЭН­НЯ ТВОР­ЧА­ГА ФО­РУ­МУ НА­ЛЕ­ЖЫЦЬ ДЫ­РЭК­ТАР­ЦЫ І МАС­ТАЦ­КАЙ КІ­РАЎ­НІ­ЦЫ ДНЯП­РОЎ­СКА­ГА ТЭ­ЛЕ­ТЭ­АТРА ВО­ЛЬ­ЗЕ ВА­ЛО­ШЫ­НАЙ І ЗА­СЛУ­ЖА­НАЙ АРТЫС­ТЦЫ УКРА­ІНЫ ЛЮД­МІ­ЛЕ КА­ЛА­СО­ВІЧ. У СЁ­ЛЕТ­НЯЙ ПРА­ГРА­МЕ СВАЕ ТВОР­ЧЫЯ НА­БЫТ­КІ ПРАД­СТА­ВІ­ЛІ ШАС­НАЦ­ЦАЦЬ ВЯ­ЛІ­КІХ АКА­ДЭ­МІЧ­НЫХ, КА­МЕР­НЫХ І ПРА­ЕКТНЫХ ТЭ­АТРАЎ З РОЗ­НЫХ РЭ­ГІ­ЁНАЎ УКРА­ІНЫ.

Праз гар­мо­нію кі­не­ма­таг­ра­фіч­на­га тэк­сту На­тал­лі Ва­раж­біт, ві­до­віш­чную рэ­жы­су­ру Андрэя Ба­кі­ра­ва і надзвы­чай­ную зла­джа­насць акцёр­ска­га ансамб­ля Чар­ні­гаў­ска­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на-дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Та­ра­са Шаў­чэн­кі вы­лу­чыў­ся спек­такль «Вій. Да­куд­ра­ма» — су­час­ная інтэр­прэ­та­цыя го­га­леў­скай міс­ты­кі, адзна­ча­ная На­цы­яна­ль­най прэ­мі­яй імя Лэ­ся Кур­ба­са. Пе­ра­асэн­соў­ва­ючы фа­льк­лор, дэ­мі­ург Ба­кі­раў ства­рыў на сцэ­не ўкра­інскі кос­мас са сва­ёй этнаг­ра­фіч­нас­цю, сак­ра­ль­нас­цю, экс­прэ­сі­яй і эра­тыз­мам. У роз­ных ва­ры­яцы­ях лей­тма­ты­вам гу­ча­ла пес­ня «Ста­іць га­ра вы­со­кая…» на вер­шы Ле­ані­да Глі­ба­ва, да­рэ­чы, вя­до­мая ў Брэс­цкай воб­лас­ці як бе­ла­рус­кая на­род­ная, дзе зу­сім по­бач з жы­вой пры­ро­дай аль­бо ў ёй са­мой — бос­кі па­ча­так. Укра­іна па­ўста­ва­ла і ў тра­гіч­ным воб­ра­зе Пан­нач­кі, і ў веч­ным воб­ра­зе ста­ра­жыт­най шмат­ру­кай бе­ра­гі­ні праз тры па­ра­ві­ны жа­но­чай пры­ро­ды. Злуч­най ніт­кай сю­жэ­та і най­леп­шым акцёр­скай ра­бо­тай спек­так­ля вар­та пры­знаць за­гад­ка­вую ста­рую Со­нь­ку (Лю­боў Ка­лес­ні­ка­ва).

 

Ку­ды страш­ней­шаю за та­гас­вет­на­га Вія па­ўста­ла су­час­ная рэ­аль­насць, дзе ма­лод­ша­га бра­та сту­дэн­та-фі­ло­са­фа Лу­ка­са (Сяр­гей Пун­тус) у Па­ры­жы за­бі­лі ара­бы, зня­лі зла­чын­ства на тэ­ле­фон і вы­кла­лі на YouTube. Лю­дзі, з які­мі ма­ла­ды фран­цуз зна­ёміў­ся ва ўкра­інскай вёс­цы, не ад доб­ра­га жыц­ця п’юць, ва­ро­жаць, адзін у ад­на­го кра­дуць. Але ка­лі Лу­кас, спра­бу­ючы ўця­каць, ля­цеў да­ха­ты, Акса­на-Пан­нач­ка (Іры­на Ла­зоў­ская) па «Скай­пе» па­пра­сі­ла ад­ста­яць па ёй апош­нюю, трэ­цюю ноч, за што аб­яца­ла не ад­но па­ка­заць Лу­ка­су за­бі­та­га бра­та, але на час вяр­нуць яго са све­ту мёр­твых. Лу­кас, надзеў­шы вы­шы­ван­ку, па-ўкра­інску чы­таў ма­літ­ву, на ве­лі­зар­ным экра­не-за­дні­ку буй­ная постаць Акса­ны ад­да­ляла­ся і гле­да­чу ад­кры­ва­ла­ся пан­ара­ма ўсіх пер­са­на­жаў спек­так­ля — як са­бор су­час­ных свя­тых. Аб­ры­наў­ся за­днік, увесь склад артыс­таў з’яўляў­ся на сцэ­не. Пры­адкры­ва­ючы та­ямні­цу ўкра­інскай ду­шы, не­ара­ман­тызм Ба­кі­ра­ва ў XXI ста­год­дзі па­ўстаў пра­ця­гам міс­тыч­на­га ра­ман­тыз­му Го­га­ля ста­год­дзя па­за­мі­ну­ла­га.

 

У спек­так­лі Тэ­атра Кі­еўска­га до­ма акцё­ра «Ку­ль­га­вая ба­ле­ры­на» Юліі Мак­сі­мен­ка ў па­ста­ноў­цы Во­ль­гі Гаў­ры­люк га­лоў­ную ро­лю вы­кон­ва­ла са­ма дра­ма­тург. Кан­та­мі­на­цыя з апо­ве­дам «Доў­гае на­чное ван­дра­ван­не» Мі­ла­ра­да Па­ві­ча — уда­лая рэ­жы­сёр­ская зна­ход­ка, якая ад­кры­ва­ла дру­гі план дзея­ння з ды­ле­май пра ка­хан­не і ама­раль­­насць. На пер­шым пла­не — гіс­то­рыя дзі­ця­чай траў­мы Ка­ры­ны, раз­лу­ча­най аўта­ры­тар­ным баць­­кам з аб­ылга­най ма­ці. Ге­ра­іня ку­ль­га­ла па­сля тра­гіч­най ка­тас­тро­фы, у мі­ну­лым за­ста­ла­ся бліс­ку­чая ба­лет­ная ка­р’е­ра, і дзень пры дні по­бач з ёй су­пер­ні­ца Мі­ла, за­ня­тая ця­пер ва ўсіх парт­ыях, якія да­ру­ча­лі Ка­ры­не. Яе ба­га­та­га і ўплы­во­ва­га ба­ць­ку Мі­ла па­прос­ту спа­ку­сі­ла.

 

Юлія Мак­сі­мен­ка — артыс­тка эфек­тная і вы­са­ка­род­ная, у кай­страч­цы ейнай ге­ра­іні на­праў­ду мо­гуць знай­сці­ся пя­ць­дзя­сят ты­сяч еўра. Спек­такль, што пер­ша­па­чат­ко­ва ўспры­маў­ся аб­са­лют­на сцэн­тра­ва­ным ва­кол лё­су і ха­рак­та­ру ге­ра­іні-аўтар­кі, ро­біц­ца ду­этным дзя­ку­ючы Гле­бу Іва­но­ву ў ро­лі кі­ле­ра: Ка­ры­на най­мае яго, каб за­біць Мі­лу і каб ад­ной­чы… па­ка­хаць. Эма­цый­ная ста­тыч­насць артыс­та, бру­та­ль­насць, вон­ка­вая ад­сут­насць эмпа­тыі кан­трас­ту­юць з экс­прэ­сіў­нас­цю парт­нёр­кі. У ад­ной з вы­раз­ных сцэн ён вы­ры­ваў у яе інкрус­та­ва­ны каш­тоў­ны­мі ка­мя­ня­мі кій, на які тая зму­ша­на ўвесь час аб­апі­рац­ца. Праз вон­ка­вую жор­сткасць гэ­та­га дзея­ння кі­лер ву­чыў Ка­ры­ну ха­дзіць (жыць!) са­ма­стой­на. Мі­ла (Ган­на Гу­ля­ева) на сцэ­не вы­гля­да­ла гра­тэс­ка­вай і дру­га­рад­най, яе пра­ўдзі­вае існа­ван­не — у хва­ра­ві­тых пе­ра­жы­ван­нях Ка­ры­ны. Адзі­ная не­спа­дзеў­ка: «Ма­ле­нь­кая ба­ле­ры­на» з рэ­пер­ту­ару Аляк­сан­дра Вяр­цін­ска­га ў вы­ка­нан­ні Мі­лы па-рус­ку гу­ча­ла інша­род­на. Бо­льш уда­лым быў бы ўкра­інскі ва­ры­янт — без­умоў­на, та­кі да­ска­на­лы, як пе­ра­кла­ды ста­ра­даў­ніх рус­кіх ра­ман­саў слыннай паэткі Лі­ны Кас­тэн­ка.

 

П’е­су «Ва­р’яц­кая га­луб­ка» за­мо­ві­ла дра­ма­тур­гу Тац­ця­не Іваш­чан­ка ад­мі­ніс­тра­цыя Дняп­роў­ска­га тэ­ле­тэ­атра. Ад­на­ймен­ная плас­тыч­ная мо­над­ра­ма ў жан­ры спо­ве­дзі (рэ­жы­сёр­ка і мас­тач­ка Люд­мі­ла Ка­ла­со­віч) уяў­ляе з ся­бе гіс­то­рыю ўнут­ра­най ба­ра­ць­бы вядомай мастачкі Фры­ды Ка­ла: яна ру­шы­ла ў мас­тац­тва і су­праць улас­най во­лі вы­рак­ла­ся ма­ця­рын­ства.

 

Рэ­жы­сёр пра­па­нуе два спо­са­бы існа­ван­ні ге­ра­іні — у дра­ма­тыч­най гу­ль­ні (Свят­ла­на Суш­ко) і плас­ты­цы (Во­ль­га Ціх­анен­ка). Ды­ега Ры­ве­ра па­ў­стае ў зна­ках: муж­чын­скія шта­ны, пін­жак і ка­пя­люш, цень-сі­лу­эт ка­міч­на­га таў­сту­на.

 

Ся­рэд­ні план сцэ­ны падзя­ляе пра­екцыі кар­цін Фры­ды на тры час­ткі. Ня­ўда­ла гэ­та вы­гля­дае толь­­кі на па­чат­ку спек­так­ля, дзе цы­ту­ецца яе вя­до­мае вы­каз­ван­не пра Ды­ега. Люд­мі­ла Ка­ла­со­віч ства­рае вы­дат­ную ка­ла­рыс­тыч­ную парт­ыту­ру ў гар­ма­ніч­ным спа­лу­чэн­ні з ка­ля­ро­вай га­май рэ­пра­дук­цый — на­ват у тым вы­пад­ку, ка­лі пра­екцыі кла­дуц­ца на тва­ры артыс­так.

 

Пры­вя­за­ная да лож­ка, рас­кры­жа­ва­ная і зня­ве­ча­ная ў пер­шую чар­гу ду­хоў­на, Фры­да вы­кон­вае свой уступ­ны ма­на­лог на вы­цяж­цы га­ла­вой до­лу. Штуч­ныя квет­кі шкра­буць мас­ні­цы — тра­ды­цый­ная свя­точ­ная мек­сі­кан­ская фры­зу­ра ве­ль­мі па­д­обная да ўкра­інска­га вян­ка як эле­мен­та на­цы­яна­ль­на­га строя. Дэ­та­лі свед­чаць пра дзі­вос­нае ду­хоў­нае сва­яцтва ўкра­інцаў і ла­ці­на­аме­ры­кан­цаў, іх аб’­ядноў­вае сак­ра­ль­ная су­вязь з пры­род­ны­мі сты­хі­ямі.

 

Дзі­ця­чыя траў­мы, па­ку­ты і пра­нік­лі­васць — усё, што да­рос­лым зда­ецца ня­важ­ным, але вы­зна­­чаль­­на фар­муе псі­ха­ло­гію ча­ла­ве­ка, — ма­тэ­рыя­лі­зуе артыс­тка Але­на Ма­та­ві­ла­ва ў мо­нас­пек­так­лі «Ма­лю­нак на змер­злым акне» Ула­дзі­мі­ра Да­ні­лен­кі ў па­ста­ноў­цы Ула­дзі­мі­ра За­ва­ль­ню­ка (пер­са­на­ль­ны рэ­жы­сёр­скі тэ­атр «Пе­ра­ўтва­рэн­не» з Кі­ева).

 

Гле­да­чу ад­кры­ва­ецца свет дзяў­чын­кі, якая стра­ці­ла ба­ць­ку, але ад­да­на лю­біць яго — ідэ­алі­за­ва­ны воб­раз ба­чыц­ца ёй па­ўсюль. На­бож­ная на­стаў­ні­ца ад­вез­ла яе на ма­гі­лу Свя­то­га Аско­ль­да, і та­та па­кі­нуў юную ге­ра­іню, а яна ну­дзіц­ца па ім і про­сіць Мі­ка­лая Цу­дат­вор­ца, каб ба­ць­ка з’я­віў­ся хоць бы ў сне. Ра­ні­цай на вон­ка­вым бо­ку ма­роз­на­га акна яна ба­чыць на­ма­ля­ва­нае сэр­цай­ка, а гэ­та зна­чыць, што ён пры­хо­дзіў. Ізноў лю­бы ба­ць­ка мро­іцца да­чцэ па­ўсюль, яна мо­жа пад­сес­ці да яго ў трам­ваі, уз­яць за ру­ку, уба­чыў­шы зна­ёмую ка­шу­лю і гар­ні­тур — у іх ён быў, ка­лі за­гі­нуў…

 

Вы­бу­доў­ва­ючы прад­мет­ны тэ­атр, у ад­ной сцэ­не Але­на Ма­та­ві­ла­ва ўза­ема­дзей­ні­чае з ка­ля­ро­вай кар­дон­най скрын­кай, да якой пры­вя­за­на па­пру­га­мі — як да дзі­ця­чай траў­мы. Артыс­тка, што не­да­лё­ка ад­ышла ад «да­лі­кат­на­га ўзрос­ту», эма­цый­на, але без штуч­на­га го­ла­су ці пе­ра­бо­ль­ша­най мі­мі­кі пе­рад­ае дзі­ця­чыя інта­на­цыі, вы­каз­вае па­чуц­ці, сціс­кае тэмп га­вор­кі і за­пі­на­ецца ў скла­да­ных сло­вах.

 

Мо­нас­пек­такль «Ста­рая жан­чы­на вы­се­джвае» па­вод­ле Та­дэ­ву­ша Ру­жэ­ві­ча (аўтар мо­на­вер­сіі і рэ­жы­сёр Збіг­неў Хша­ноў­скі, мас­так Яўген Лы­сік) зра­біў­ся ад­ступ­лен­нем ад рэ­пер­ту­арнай кан­цэп­цыі фэс­ту і май­стар-кла­сам На­род­най артыс­ткі Укра­іны Ла­ры­сы Ка­ды­ра­вай. Пры­ма­дон­на іграе спек­такль — а ён зра­біў­ся кла­сі­кай мо­над­ра­мы — бо­льш за дзе­сяць га­доў і кож­ны раз асу­час­ні­вае яго для ся­бе і для гля­дзе­ль­ні.

 

Артыс­тка пад­ыма­ецца на сцэ­ну, по­ўную ста­рых ска­ме­ча­ных га­зет: на гэ­тым жыц­цё­вым смет­ні­ку ўлад­ка­ва­ла­ся яе бяз­дом­ная ге­ра­іня, чые на­быт­кі змяш­ча­юцца ў не­вя­лі­кую тор­бу на ко­лах. Свой час ге­ра­іня зму­ша­на ба­віць у тан­най ка­вяр­ні. На пы­тан­не, ці не аб­вяс­ціў сус­вет­ны ген­сек пра па­ча­так Трэ­цяй сус­вет­най вай­ны, яна спя­ша­ецца ад­ка­заць, што трэ­ба про­ста ра­біць пе­чы­ва, есці і таў­сцець, а пры­га­та­ван­не ка­вы пе­ра­тва­ра­ецца ў ва­р’яц­кае ча­яван­не Алі­сы ў Ка­пя­люш­ні­ка.

 

Ста­рая да­ма «вы­се­джвае» — зна­чыць, ча­кае, уз­га­доў­вае сваё гі­па­тэ­тыч­нае дзі­ця (да­ма ве­ль­мі хо­ча ізноў за­ця­жа­рыць, па­куль яшчэ не над­та по­зна). Экс­цэн­трыч­ная і ка­кет­лі­вая, яна лі­та­ра­ль­на б’ец­ца аб сця­ну, на­ма­га­ючы­ся пра­чы­ніць акно «з відам на Еўро­пу, на Днепр». Зды­мае апра­на­хі — склад­ні­кі свай­го шмат­сла­ёва­га гар­ні­ту­ра — і вы­зва­ля­ецца ад уся­го за­ліш­ня­га, на­вя­за­на­га, не­на­ту­ра­ль­на­га. Яна за­ста­ецца ў бе­лай спод­няй су­кен­цы, з ка­рот­кі­мі па­стры­жа­ны­мі сі­вы­мі ва­ла­са­мі — і за­ле ад­кры­ва­ецца та­ямні­ца: жор­сткі сын вы­гнаў яе з до­му са сло­ва­мі: «Ста­ры ча­ла­век — не ча­ла­век»...

 

Вы­біт­ная ўкра­інская артыс­тка не ўпер­шы­ню звяр­та­ецца да вос­трай тэ­мы фі­на­лу ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, спа­лу­ча­ючы для гэ­тых зва­ро­таў сваё ма­ра­ль­нае і мас­тац­кае пра­ва.

 

Ня­гле­дзя­чы на не­ка­то­рыя «хва­ро­бы рос­ту», фэст «Днепр. Тэ­атр. UA» ві­да­воч­на на­бы­вае мо­цы і маш­та­бу. Ён па­ўстаў ле­тась як вы­ключ­на ка­мер­ны, а сё­ле­та саб­раў су­час­ную ўкра­інскую дра­ма­тур­гію, што асэн­соў­вае на­цы­яна­ль­ную і сус­вет­ную ку­ль­тур­ную спад­чы­ну, звяр­та­ецца да глы­бінь ча­ла­ве­чай псі­ха­ло­гіі, імгнен­на ад­гу­ка­ецца на са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ныя рэ­аліі, да­сле­дуе на­цы­я­на­ль­ны код і ад­кры­вае за­бы­тую гіс­то­рыю. 

 

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі