Крок па кроку. Без перапынку?

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

VII ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ-КОН­КУРС «JAZZ-TIME» У СА­ЛІ­ГОР­СКУ
Не за­ўсё­ды пе­ра­ма­гае той, хто імкнец­ца да мэ­ты най­шпар­чэй. Час­та зда­ра­ецца, што плё­ну да­ма­га­юцца тыя, хто пла­нуе да­сяг­нуць па­жа­да­на­га раз­важ­лі­ва і без мі­тус­ні. Гэ­та ты­по­ва для спорту. Але й у га­лі­не му­зы­кі, най­перш на па­чат­ко­вым эта­пе на­ву­чан­ня ёй, за­ліш­няя па­спеш­лі­васць мо­жа хут­чэй на­шко­дзіць, чым пры­вес­ці да по­спе­ху.

Два га­ды мі­ну­ла ад па­пя­рэд­ня­га кон­кур­су. Што ж пры­кмет­на­га ад­бы­ло­ся за гэ­ты час, каб тое пра­дэман­стра­ва­ла хоць які рух на­пе­рад? Пры­знац­ца, ёсць што адзна­чыць. Най­перш — тры­ва­лае мес­ца «Jazz-time» у рас­кла­дзе пра­цы мно­гіх дзі­ця­чых на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, у тым лі­ку й му­зыч­ных ка­ле­джаў. Арга­ні­за­та­ры фэс­ту ўжо не да­сы­ла­юць за­пра­шэн­няў на ўдзел: тыя, ка­му кон­курс ці­ка­вы, улучна з за­меж­ні­камі, са­мі ад­соч­ва­юць на­ві­ны на ад­па­вед­ным сай­це і рых­ту­юць сва­іх вы­ха­ван­цаў. І, як вы­нік, што­год мен­шае, так бы мо­віць, вы­пад­ко­вых кан­кур­сан­таў, а ўсё бо­ль­шае ко­ль­касць тых, для ка­го «Jazz-time» — гэ­та доб­рая на­го­да і ўлас­ныя на­вы­кі спраў­дзіць, і па­слу­хаць, якія пра­па­но­вы ма­юць «кан­ку­рэн­ты». Інакш ка­жу­чы — пад­ву­чыц­ца. Ка­ля 700 удзе­ль­ні­каў кон­кур­су пры­няў сё­ле­та Са­лі­горск, і не то­ль­кі з Бе­ла­ру­сі, але й з Укра­іны, Рас­іі. Адзна­чу, што то­ль­кі ў на­мі­на­цыі «Аркестр» па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ажно 12 ка­лек­ты­ваў, тым ча­сам як не­ка­ль­кі бэн­даў з Бе­ла­ру­сі, якія па­ста­янна пры­язджа­лі на фэст, сё­ле­та з роз­ных пры­чын яго пра­пус­ці­лі. Іншы­мі сло­ва­мі, чым да­лей, тым бо­льш па­вя­ліч­ва­ецца кан­ку­рэн­цыя, тым ця­жэй айчын­ным вы­ка­наў­цам зда­бы­ваць вы­со­кія мес­цы. І гэ­та мож­на аца­ніць як ста­ноў­чую тэн­дэн­цыю, бо су­р’ёз­нае зма­ган­не за пер­шын­ство то­ль­кі над­ае ўсім прэ­тэн­дэн­там на пе­ра­мо­гу да­дат­ко­ва­га твор­ча­га імпэ­ту і зда­ро­вых імпу­ль­саў у жа­дан­ні быць пер­шы­мі.

 

Раз­ам з тым для пед­аго­гаў па­ўста­юць но­выя скла­да­нас­ці. Не сак­рэт, што бо­ль­шасць з іх (ка­лі не амаль усе) — гэ­та лю­дзі з ака­дэ­міч­най му­зыч­най ад­ука­цы­яй, якія пад­час ава­лод­ван­ня ёю з роз­ных пры­чын, на­пэў­на, і не да­кра­на­лі­ся да спе­цы­фі­кі ме­на­ві­та джа­за­вай му­зы­кі. А па­ко­ль­кі агу­ль­ны ўзро­вень кон­кур­су ў Са­лі­гор­ску раз за раз­ам без­умоў­на рас­це, вы­во­дзіць сва­іх га­да­ван­цаў на ад­па­вед­ны вы­ка­на­ль­ніц­кі ўзро­вень бе­ла­рус­кім пед­аго­гам усё бо­льш скла­да­на. І, як вы­нік, па­ўстае амаль ту­пі­ко­вая сі­ту­ацыя: вуч­ні ча­сам вы­хо­дзяць на та­кую сту­пень, ка­лі пед­аго­гі да­лі ім усё, што маг­лі. Ці мож­на да­лей у та­кіх аб­ста­ві­нах ча­каць ад юных му­зы­кан­таў не­йка­га пра­грэ­су? Ад­каз зра­зу­ме­лы. І вы­йсце мне аса­біс­та ба­чыц­ца на­ступ­ным.

 

Пер­шы ва­ры­янт: ка­лі дзяр­жа­ва ад­шук­вае не­абход­ныя срод­кі на тое, каб най­бо­льш та­ле­на­ві­тых юных вы­ка­наў­цаў раз­ам з ма­ці ці ба­ць­кам (ку­ды бо­льш ка­рыс­на — раз­ам з пед­аго­гам!) на­кі­роў­ваць хоць бы на не­пра­цяг­лыя май­стар-кла­сы за мя­жу. Най­бо­льш кан­крэт­ны ад­рас — Рас­тоў-на-До­не, што ня­даў­на стаў го­ра­дам-па­бра­ці­мам Мін­ска і дзе не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе плён­на пра­цуе вы­дат­ная джа­за­вая шко­ла, у якой му­зы­кан­ты па­чы­на­юць па­глыб­ляц­ца ў та­ямні­цы гэ­тай му­зы­кі з са­мых ма­ла­дых га­доў. Вы­нік пра­цы пед­аго­гаў-рас­таў­чан быў на­ві­да­во­ку на апош­нім кон­кур­се «Jazz-time»: га­да­ван­цы ад­на­го з сяб­раў жу­ры Андрэя Мач­не­ва, ма­ючы 14-15 га­доў, па­ка­за­лі­ся вы­ка­наў­ца­мі, амаль га­то­вы­мі для пра­цы на пра­фе­сій­най сцэ­не. Ліш­не ка­заць, што не­ка­то­рыя бо­льш ста­лыя рас­тоў­скія му­зы­кі вы­сту­па­лі на са­мым су­р’ёз­ным уз­роў­ні, ува­хо­дзя­чы, пры­кла­дам, у склад ле­ген­дар­на­га ўжо біг-бэн­ду аме­ры­кан­ска­га «Лін­ка­льн-цэн­тра» пад кі­раў­ніц­твам Уін­та­на Мар­са­лі­са. І ў та­кіх ва­рун­ках дзяр­жа­ва, ка­лі то­ль­кі яна за­ці­каў­ле­ная ў агу­ль­ным пра­грэ­се джа­за­ва­га мас­тац­тва ў Бе­ла­ру­сі, про­ста аб­авя­за­на ад­шук­ваць гро­шы на тое, каб што­год хоць бы па­ра-трой­ка ма­ла­дых му­зы­каў ме­ла маг­чы­масць удас­ка­на­ль­вац­ца там, дзе гэ­та сап­раў­ды пер­спек­тыў­на.

 

Ці, як пад­ва­ры­янт, які да­ты­чыць ужо вы­пус­кні­коў му­зыч­ных ка­ле­джаў. Тыя, хто сап­раў­ды га­то­вы цал­кам ад­дац­ца джа­зу, му­сяць зна­хо­дзіць маг­чы­масць пра­цяг­нуць ад­ука­цыю па-за за­ход­няй мя­жой, знай­шоў­шы на тое не­абход­ныя срод­кі. Гэ­та мо­гуць быць і лет­нія джа­за­выя шко­лы ў той жа Поль­шчы, і са­лід­ныя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы. Пры­кла­ды? Ка­лі лас­ка. Ма­ла­дая джа­за­вая спя­вач­ка Ка­ця­ры­на Ху­дзі­нец, што ўжо са­ма ву­чы­ла тут яшчэ бо­льш ма­ла­дых му­зы­каў, сё­ле­та да­маг­ла­ся двух­га­до­ва­га на­ву­чан­ня ў Вен­скай ака­дэ­міі му­зы­кі па спе­цы­яль­нас­ці «джа­за­вы ва­кал». І мож­на ўжо не сум­ня­вац­ца ад­нос­на яе да­лей­ша­га твор­ча­га ста­лен­ня. Іншы­мі сло­ва­мі: тыя артыс­ты, якія цвёр­да вы­ра­шы­лі ад­шу­каць улас­нае мес­ца на джа­за­вай сцэ­не, не спы­няц­ца пе­рад пра­бле­ма­мі. Ня­хай іх бу­дуць лі­ча­ныя адзін­кі, але бе­ла­рус­кае му­зыч­нае мас­тац­тва атры­мае тых вы­ка­наў­цаў, які­мі праз пэў­ны час бу­дзе га­на­рыц­ца. Па­куль што маг­чы­мас­цяў для пра­ця­гу джа­за­вай ад­ука­цыі на ра­дзі­ме ў на­шых юных та­лен­таў ма­ла. Ну, му­зыч­ныя ка­ле­джы, дзе вы­кла­да­юць ад­па­вед­ныя дыс­цып­лі­ны. А да­лей? Пры ўсім сва­ім жа­дан­ні Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў пры­няць усіх год­ных не ў ста­не. Сі­ту­ацыя амаль без­вы­ход­ная, ка­лі не раз­гля­даць іншыя шля­хі, зга­да­ныя тут.

 

На­рэш­це, ва­ры­янт ну­мар два. Ён да­ты­чыць на­шых пед­аго­гаў ме­на­ві­та з ака­дэ­міч­най ад­ука­цы­яй. Ужо два га­ды та­му ў Са­лі­гор­ску не­ка­то­рыя з іх, усве­дам­ля­ючы сі­ту­ацыю, гэ­так ня­сме­ла пы­та­лі­ся ў арга­ні­за­та­раў кон­кур­су, не­ка­то­рых сяб­раў жу­ры ад­нос­на та­го, дзе і якім чы­нам яны мо­гуць за­даць пра­фе­сій­ныя пы­тан­ні ку­ды бо­льш да­свед­ча­ным ка­ле­гам на­конт спе­цы­фі­кі тэ­орыі ды пра­кты­кі джа­за­ва­га вы­ка­наў­ства, каб па­сля падзя­ліц­ца но­вы­мі ве­да­мі са сва­імі вуч­ня­мі. Кі­раў­ніц­тва Са­лі­гор­скай ДШМ, у якой і ад­бы­ва­ецца «Jazz-time», зу­сім не су­праць та­го, каб у пе­ра­пын­ках па­між кон­кур­са­мі даць не­абход­ныя па­мяш­кан­ні, інстру­мен­ты для пра­вя­дзен­ня лет­ніх май­стар-кла­саў для айчын­ных пед­аго­гаў з тым, каб сва­імі ве­да­мі з імі падзя­лі­лі­ся за­меж­ныя ад­мыс­лоў­цы. Доб­рая ідэя. Ду­маю, ахво­чыя зной­дуц­ца, ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што для ўдзе­лу ў та­кой шко­ле да­вя­дзец­ца вы­клас­ці пэў­ную су­му са сва­іх та­кіх не­ба­га­тых пед­агог­скіх за­роб­каў. Але яшчэ раз па­ўта­ру­ся: тыя, ка­му ве­ды сап­раў­ды па­трэб­ныя, зной­дуць фі­нан­са­ван­не, на­ву­чэн­цы яны ці пед­аго­гі. А тое, што гэ­та мно­гім з лі­ку вы­клад­чы­каў на­сам­рэч не­абход­на, аспрэч­ваць ня­ма як. Ну не ча­каць жа ча­соў, ка­лі ў на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі джаз на­рэш­це пры­зна­юць як адзін з ві­даў му­зыч­на­га вы­ка­наў­ства, роў­на­га з іншы­мі? І тут, ка­лі зноў звяр­тац­ца па ана­ло­гіі са спорт­ам, ча­сам по­спе­ху да­ся­га­юць тыя, хто дзей­ні­чае не дзя­ку­ючы не­ча­му, а на­су­пе­рак уся­му.

 

Ка­неш­не ж, ад пед­аго­гаў за­ле­жыць ве­ль­мі шмат. Ка­лі ім ёсць што даць сва­ім вы­ха­ван­цаў, дык плён бу­дзе за­ўжды. Як пры­клад, Гран-пры кон­кур­су 2016 го­да для 10-га­до­ва­га трам­ба­ніс­та Іллі Кі­ся­лё­ва, на­ву­чэн­ца Крас­нас­ла­бад­ской ДШМ Са­лі­гор­ска­га ра­ёна, у якой вы­кла­дае, ка­лі не па­мы­ля­юся, вы­пус­кні­ца Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі ме­на­ві­та па кла­се трам­бо­на Ма­рыя Са­сян­ко­ва, стаў па­спя­хо­вым стар­там у пра­фе­сію. Ці вы­ха­ван­ка Свят­ла­ны Пят­ро­віч 8-га­до­вая Са­фія Кур­ло­віч з Са­лі­гор­скай ДШМ, якая сё­ле­та раз­ам з квар­тэ­там сак­са­фа­ніс­таў Рас­тоў­скай джа­за­вай шко­лы імя Кі­ма На­за­рэ­та­ва ста­ла ўла­да­ль­ні­цай Гран-пры кон­кур­су. Ле­тась яна ад­кры­ва­ла джа­за­выя ве­ча­ры ка­ля Ра­ту­шы ў Мін­ску. І сім­ва­ліч­на, што ў гэ­тай жа ро­лі сё­ле­та там жа вы­сту­піў і Ілля Кі­ся­лёў. Пад­у­ма­ла­ся: а рап­там кон­кур­су ў Са­лі­гор­ску не бы­ло? Ці ве­да­лі б мы пра гэ­тыя юныя та­лен­ты?

 

Ад­ным сло­вам, «Jazz-time» усё ж кро­чыць на­пе­рад. Ка­неш­не ж, ге­агра­фію кан­кур­сан­таў не­абход­на па­шы­раць за кошт за­ход­ніх ды па­ўноч­ных су­се­дзяў: тое по­йдзе то­ль­кі на ка­рысць. Як хоць бы ў сэн­се ка­рыс­ных кан­так­таў на бу­ду­чы­ню. Кі­раў­ніц­тва Мі­наб­лвы­кан­ка­ма, які апя­ку­ецца кон­кур­сам, ро­біць кан­крэт­ную, слуш­ную спра­ву. І, што істот­на, не на па­пе­ры. Ду­маю, і кі­раў­ніц­тву Бел­ВЭБ, які фі­нан­суе джа­за­выя ве­ча­ры ля мін­скай Ра­ту­шы, вар­та бы­ло звяр­нуць ува­гу на «Jazz-time», дзе што­раз з’яў­ля­юцца но­выя юныя зор­кі. То­ль­кі так, ад­ной ка­ман­дай, за­ці­каў­ле­най агу­ль­най мэ­таю, мож­на бу­дзе да­сяг­нуць мно­га­га. І спы­няц­ца ў гэ­тым ру­ху, ня­гле­дзя­чы ні на якія маг­чы­мыя скла­да­нас­ці, упэў­не­ны, ужо про­ста не­маг­чы­ма.

 

На за­кан­чэн­не та­кі му­зыч­ны дос­ціп. Пэў­ны сак­са­фа­ніст тра­піў у пек­ла. Кро­чыць, агля­да­ецца па ба­ках. Рап­там чуе: гу­чыць джа­за­вы бэнд. За­йшоў у за­лу, не­даў­мен­на пы­та­ецца ў ад­на­го з му­зы­каў: «А што, тут і па­йграць мож­на?!» Той ка­жа: «Бя­ры інстру­мент, ся­дай ды іграй». Сак­са­фа­ніст і па­чаў: тры п’е­сы вы­ка­наў, сем, пят­нац­цаць... На­рэш­це не вы­тры­маў і зноў пы­та­ецца ў су­се­да: «Слу­хай, а ка­лі пе­ра­пы­нак?» І чуе ў ад­каз: «А пе­ра­пын­ку, бра­це, не бу­дзе! Гэ­та ж пек­ла...» 

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара