З на­го­ды во­ль­най пра­сто­ры

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

АРХІ­ТЭК­ТУР­НАЕ БІ­ЕНА­ЛЕ Ў ВЕ­НЕ­ЦЫІ
У ад­роз­нен­не ад доб­ра вя­до­ма­га нам мас­тац­ка­га ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле, бі­ена­ле архі­тэк­тур­нае яшчэ не па­спе­ла стаць то­па­вай сус­вет­най падзе­яй, што пры­ваб­лі­вае на­тоў­пы ту­рыс­таў, бо па­куль у якас­ці пуб­лі­кі збі­рае най­перш пра­фе­сі­яна­лаў.

Гэ­та не то­ль­кі ро­біць яе вы­дат­най пля­цоў­кай для пра­фе­сій­ных між­на­цы­яна­ль­ных ка­му­ні­ка­цый і зна­ёмстваў, але й так­са­ма вы­зна­чае вы­ста­вач­ную спе­цы­фі­ку. Тым не менш фар­мат «архі­тэк­та­ры для архі­тэк­та­раў» не вы­клю­чае яскра­вай ві­до­віш­чнас­ці кан­тэн­ту — тут ёсць што па­гля­дзець у пла­не інтэ­рак­тыў­нас­ці і экс­па­зі­цый­ных вы­на­ход­стваў! Бо­льш за тое, шмат на­цы­яна­ль­ных па­ві­ль­ёнаў у архі­тэк­тур­най іпас­та­сі вы­гля­да­юць на­ват ці­ка­вей­шы­мі за свае па­пя­рэд­нія ўва­саб­лен­ні на мі­ну­ла­год­нім бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва.

 

Тэ­ма 16-га ве­не­цы­янска­га архі­тэк­тур­на­га бі­ена­ле 2018 — FREESPACE — во­ль­ная пра­сто­ра, аль­бо пра­сто­ра сва­бо­ды. За­про­ша­ныя ку­ра­тар­кі Івон Фа­рэл і Шэ­лі Мак­на­ма­ра, за­сна­ва­ль­ні­цы вя­до­ма­га дуб­лін­ска­га бю­ро Grafton Architects, звяр­ну­лі­ся да па­тэн­цый­ных удзе­ль­ні­каў з сап­раў­дным Ма­ні­фес­там, за­клі­ка­ючы вы­йсці за рам­кі тра­ды­цый­ных архі­тэк­тур­ных аб­ме­жа­ван­няў і прад­ста­віць у Ве­не­цыі свае ўлас­ныя «сва­бод­ныя пра­сто­ры». І ўсе экс­па­нен­ты Асноў­на­га пра­екта (лі­кам 71) зра­бі­лі гэ­та па-свой­му, прэ­зен­ту­ючы пра­сто­ры ве­ль­мі роз­ныя — не то­ль­кі архі­тэк­тур­ныя, але і са­цы­яль­ныя, пры­род­ныя, па­лі­тыч­ныя, на­ват ме­та­фі­зіч­ныя.

 

Дзве га­лоў­ныя ла­ка­цыі FREESPACE — Арсе­на­ле і Джар­дзі­ні — аб­авяз­ко­выя для пра­гля­ду. І вось ча­му. Перш за ўсё, архі­тэк­та­ры-ўдзе­ль­ні­кі вы­ключ­на пра­фе­сій­на пра­цу­юць з ася­род­дзем, вір­ту­озна ўпіс­ва­ючы яго ў свае рэ­прэ­зен­та­цыі. На­ват за­над­та пра­ві­ль­на, за­над­та сіс­тэм­на, не вы­хо­дзя­чы за межы ад­ве­дзе­ных ім мес­цаў... Але гэ­та, ба­дай, ла­гіч­на: уліч­ва­ючы, што, па сло­вах ку­ра­та­рак, са­мыя га­лоў­ныя і пер­шыя ўдзе­ль­ні­кі вы­ста­вы — архі­тэк­тур­ныя пра­сто­ры, у якіх яна ад­бы­ва­ецца. У лю­бым вы­пад­ку, экс­па­зі­цы­яне­рам бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва, што рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзіць у тых жа за­лах, ёсць ча­му па­ву­чыц­ца. Кож­ны з мас­ці­тых экс­па­нен­таў — дой­лі­даў ці архі­тэк­тур­ных бю­ро — па­спра­ба­ваў зра­біць свае час­ткі мак­сі­ма­ль­на вы­раз­ны­мі — і ў пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та ўда­ло­ся. Бі­ена­ль­ныя пра­екты ані не на­гад­ва­юць на­шы звык­ла-сум­ныя архі­тэк­тур­ныя вы­ста­вы. Ма­дэ­лі, якія мож­на па­ма­цаць і ў якія мож­на ўвай­сці, ві­дэ­апра­екцыі, роз­наў­зроў­не­выя інста­ля­цыі, люс­тэр­ка­выя гу­ль­ні з пра­сто­рай і гле­да­ча­мі — гэ­та што за­ўгод­на, але не план­шэ­ты, раз­ве­ша­ныя на сце­нах.

 

Сё­ле­та бі­ена­ле мае дзве Спе­цы­яль­ныя сек­цыі, якія ўва­хо­дзяць у Асноў­ны пра­ект, але не ацэ­нь­ва­юцца жу­ры. Гэ­та «Бліз­кі кан­такт, сус­трэ­чы з вы­дат­ны­мі пра­екта­мі», дзе 16 удзе­ль­ні­каў прэ­зен­ту­юць і інтэр­прэ­ту­юць вя­до­мыя па­бу­до­вы мі­ну­ла­га, а так­са­ма спец­пра­ект «Пра­кты­ка вы­кла­дан­ня», што прад­стаў­ляе яшчэ 12 архі­тэк­та­раў — пра­кты­ку­ючых пед­аго­гаў. Аб­едзве да­дат­ко­выя вы­ста­вы ўтрым­лі­ва­юць ма­су ці­ка­ва­га — ад шчы­ль­нас­ці кан­цэн­тра­ва­ных фак­тур і пра­сто­раў аб­ра­ных бу­дын­каў, прад­стаў­ле­ных у вы­гля­дзе кан­цэп­ту­аль­ных ма­ке­таў-пры­свя­чэн­няў у за­ле «Цес­на­га кан­так­ту», да эфе­мер­нас­ці сцен з мы­ль­ных бур­ба­лак, «спра­екта­ва­ных» сту­дэн­та­мі ад­на­го з вя­ду­чых іта­ль­янскіх пра­фе­са­раў архі­тэк­ту­ры — Ры­кар­да Блу­ме­ра.

 

Падзей па­ра­ле­ль­най пра­гра­мы Архі­тэк­тур­на­га бі­ена­ле не так шмат, як на яе мас­тац­кай сва­ячцы, але яны ве­ль­мі трап­ныя і так­са­ма ві­до­віш­чныя. Ся­род апош­ніх — ка­лек­тыў­ны між­на­род­ны пра­ект пра вер­ты­ка­лі­за­цыю су­час­на­га бу­даў­ніц­тва «Вер­ты­ка­ль­ная тка­ні­на: шчы­ль­насць у лан­дшаф­це», дзе сто архі­тэк­та­раў з уся­го све­ту зра­бі­лі 100 вы­сот­ных кан­цэп­таў; пра сім­бі­ёз пры­ро­ды і архі­тэк­ту­ры, дзе да вы­ста­вы «Цяп­ліч­ны сад: раз­ва­жай, пра­ектуй, яднай» пры­кла­да­ецца шэ­раг се­мі­на­раў і вар­кшо­паў ад­па­вед­най тэ­ма­ты­кі; і зноў пра пры­ро­ду — пра­ект ня­даў­ніх лаў­рэ­атаў Пры­тцке­раў­скай прэ­міі, ка­та­лон­ска­га архі­тэк­тур­на­га бю­ро RCR — «Ма­ра і пры­ро­да_Ка­та­ло­нія ў Ве­не­цыі». Да та­го ж вы­ста­вы но­вай ге­не­ра­цыі — юных архі­тэк­та­раў Ла­цін­скай Аме­ры­кі, а так­са­ма пе­ра­мож­цаў еўра­пей­скай прэ­міі «Ма­ла­ды та­лент у архі­тэк­ту­ры» (YТA Award 2018).

 

Яшчэ адзін важ­ны склад­нік во­ль­най пра­сто­ры ця­пе­раш­ня­га бі­ена­ле — пра­сто­ра зно­сін. Акра­мя вы­ста­вак, існуе спе­цы­яль­ная пра­гра­ма «Архі­тэк­тур­ных схо­даў», якая ўклю­чае сус­трэ­чы і дыс­ку­сіі з вя­ду­чы­мі пра­кты­ка­мі і тэ­арэ­ты­ка­мі дой­лід­ства роз­ных кра­ін, а так­са­ма «Бі­ена­ль­ныя се­сіі», што да­юць маг­чы­масць гру­пам сту­дэн­таў се­мі­нар­на вы­ву­чаць мас­тац­тва архі­тэк­ту­ры не­пас­рэд­на на бі­ена­ле. Доб­ры тон лю­бо­га на­цы­яна­ль­на­га па­­віль­ёна — арга­ні­за­цыя ўлас­най ад­ука­цый­най пра­гра­мы. Ве­ль­мі па­ка­за­ль­ны ў гэ­тым сэн­се Па­ві­ль­ён Тур­цыі, на­ма­ган­ня­мі ку­ра­тар­скай ка­ман­ды пад кі­раў­ніц­твам Ке­ры­ма Пі­ке­ра і пры пад­трым­цы Стам­бу­льс­ка­га фон­ду ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва (IKSV) пе­ра­тво­ра­ны ў мес­ца твор­чых сус­трэч, вар­кшо­паў і лек­цый — на­су­пе­рак іза­ля­цы­яніз­му ту­рэц­кіх ула­даў.

 

Што да­ты­чыц­ца на­цы­яна­ль­ных па­ві­ль­ёнаў, то, зда­ецца, у гэ­тым го­дзе важ­ным склад­ні­кам по­спе­ху ста­ла­ся не інфар­ма­тыў­насць, не па­ра­дак­са­ль­насць і не глы­бі­ня кан­цэп­цыі, а інтэ­рак­тыў­насць. Так, Па­ві­ль­ён Швей­ца­рыі, які атры­маў га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду бі­ена­ле, — ідэ­аль­ны атрак­цы­ён для фа­таг­ра­фа­ван­ня. Яго на­вед­ва­ль­нік апы­на­ецца ў ро­лі Алі­сы ў Кра­іне Цу­даў, бо па­мер яго­на­га це­ла ні­бы­та зме­нь­ва­ецца ля кож­ных дзвя­рэй бяс­кон­ца­га і без­абліч­на­га інтэ­р’е­ра, што апе­люе, па­вод­ле за­ду­мы ку­ра­та­раў, да ва­лу вы­яў унут­рык­ва­тэр­ных сва­бод­ных (у пер­шую чар­гу ад мэб­лі) пра­сто­раў, апа­на­ваў­шых архі­тэк­тур­ныя мед­ыя і «ла­тэн­тнай плас­тыч­нас­ці гэ­та­га най­бо­льш па­пу­ляр­на­га ця­пер ася­род­дзя пра­жы­ван­ня». На­пэў­на, мы яшчэ не раз па­чу­ем у бу­ду­чым імё­ны ча­ты­рох ма­ла­дых архі­тэк­та­раў з Фе­дэ­ра­ль­най по­лі­тэх­ніч­най шко­лы Цю­ры­ха — Але­сан­дра Ба­са­ра, Лі Та­во­ра, Мэ­цью ван дэр Пло­хаі, Ані Ві­ерва­ары, аўта­раў тры­умфа­ль­най інста­ля­цыі «Svizzera 240: House Tour». Ве­не­цы­янскі «За­ла­ты Леў» да­стаў­ся Швей­ца­рыі з на­ступ­най фар­му­лёў­кай: «за за­хап­ля­ль­ную архі­тэк­тур­ную інста­ля­цыю, якая да­стаў­ляе за­да­ва­ль­нен­не, вы­ра­ша­ючы най­важ­ней­шыя пра­бле­мы маш­та­бу ў бы­та­вой пра­сто­ры». І, вя­до­ма, гэ­та вы­пад­ко­вае су­па­дзен­не, што швей­цар­ская ж кам­па­нія Rollex вы­сту­пае ў якас­ці экс­клю­зіў­на­га парт­нё­ра і хра­на­мет­рыс­та ця­пе­раш­ня­га архі­тэк­тур­на­га бі­ена­ле і на­ват мае ў Джар­дзі­ні свой па­ві­ль­ён.

 

Па­ві­ль­ён Вя­лі­каб­ры­та­ніі з пра­ектам «Вы­спа», адзна­ча­ным «Спе­цы­яль­ным ўзгад­ван­нем» бі­ена­ле, ві­да­воч­на за­слу­гоў­ваў бо­ль­ша­га. Пры­нам­сі за да­клад­нае рас­крыц­цё тэ­мы, бо яго ку­ра­тар­ская ка­ман­да — мас­так Мар­кус Тэй­лар і архі­тэк­та­ры бю­ро Caruso St. John Architects — па­кі­ну­лі бу­ды­нак цал­кам пус­тым... Зрэш­ты, не — ні­бы­та не да кан­ца пры­бра­ным па­сля мі­ну­лай вы­ста­вы, па­абя­цаў­шы па­ка­заць спе­цы­яль­ную пра­гра­му прад­стаў­лен­няў і дыс­ку­сій у гэ­тай но­ва­ўтво­ра­най пус­та­це. Ад­нак са­мая га­лоў­ная пра­сто­ра — тая, што да­ла на­зву пра­екту, — раз­мяс­ці­ла­ся па-над сха­ва­ным за бу­даў­ні­чы­мі рыш­та­ван­ня­мі па­ві­ль­ёнам — на яго­ным да­ху. Пе­ра­адо­ль­ва­ючы не­­каль­­кі пра­лё­таў спе­цы­яль­на пры­бу­да­ва­най лес­ві­цы, сту­па­еш на драў­ля­ны на­сціл вя­лі­кай на­зі­ра­ль­най плат­фор­мы, лі­та­ра­ль­на ўзне­се­най над душ­най і шмат­люд­най бі­ена­ль­най мі­тус­нёй са­доў Джар­дзі­ні, — у мо­ра зе­ля­ні­ны да мар­скіх да­ляг­ля­даў. Зруч­на раз­мяс­ціў­шы­ся на пле­це­ных крэс­лах у це­ні вя­лі­кіх жоў­тых па­ра­со­наў ці па­прос­ту аб­апёр­шы­ся на па­ра­пет, мож­на не то­ль­кі мед­ыта­ваць на пры­ўкрас­ныя ві­ды, але так­са­ма й вы­піць шкля­нач­ку зёл­ка­вай гар­ба­ты, якая спе­цы­яль­на за­пар­ва­ецца для на­вед­ва­ль­ні­каў. Ці­ка­ва, што «вы­спай» па­ся­род плат­фор­мы аказ­ва­ецца аб­га­ро­джа­ны ка­нёк да­ху «за­топ­ле­на­га» бу­дын­ка па­ві­ль­ёна. У ку­ра­тар­скай інтэр­прэ­та­цыі «Вы­спа» не то­ль­кі мес­ца ўцё­каў і вы­сыл­кі. Гэ­ты кан­цэпт ад­сы­лае да мнос­тва акту­аль­ных тэм — ад­на­ўлен­ня і рэ­кан­струк­цыі, пры­тул­ку і іза­ля­цыі, ка­ла­ні­яліз­му і зме­не клі­ма­ту, а так­са­ма да акту­аль­най па­лі­тыч­най сі­ту­ацыі.

 

Ад­мет­на, што шля­хам бры­тан­цаў — з бу­даў­ніц­твам рыш­та­ван­няў і над­па­ві­ль­ённай плат­фор­мы з ад­мыс­ло­вым дос­ту­пам — ру­шы­лі ку­ра­та­ры Па­­віль­ёна Вен­грыі. Але, прэ­зен­ту­ючы Мост Во­ль­нас­ці ў Бу­да­пеш­це — як сім­вал, лэн­дмарк і гра­мад­скую пра­сто­ру, — яны зву­зі­лі сэн­са­вае поле сва­ёй інста­ля­цыі. У ад­роз­нен­не ад сва­іх бры­тан­скіх ка­лег, якія па­кі­ну­лі сва­бод­ную пра­сто­ру для мнос­тва трак­то­вак. У вы­ні­ку Па­ві­ль­ён Вя­лі­каб­ры­та­ніі вы­гля­дае, без­умоў­на, бо­льш кан­цэп­ту­аль­на вы­ве­ра­ным, ды і ві­ды з яго да­ху бо­льш эфек­тныя.

 

Аб­авяз­ко­вы да на­вед­ван­ня Па­ві­ль­ён Свя­то­га Пра­сто­лу на вос­тра­ве Сан-Джор­джа-Ма­джо­рэ. Жы­выя кла­сі­кі су­час­най архі­тэк­ту­ры, ся­род якіх Нор­ман Фос­тэр, Кса­вь­ер Кар­ва­лан, Тэ­ра­но­бу Фу­джы­мо­ры і іншыя не менш ле­ген­дар­ныя і знач­ныя архі­тэк­тур­ныя асо­бы, за­про­ша­ныя ку­ра­та­рам пра­екта, вя­до­мым гіс­то­ры­кам архі­тэк­ту­ры Фран­чэс­ка Дал Ка, каб ства­рыць дзе­сяць кап­ліц у ма­ляў­ні­чым па­рку бы­ло­га бе­не­дык­тын­ска­га ма­нас­ты­ра, на­тхня­ючы­ся пры­кла­дам іх вы­біт­на­га ка­ле­гі Гу­на­ра Асплун­да, аўта­ра зна­ка­мі­тай Woodland Chapel, па­бу­да­ва­най у 1920 го­дзе на мо­гіл­ках у Стак­го­ль­ме. Кож­ная з дзе­ся­ці ка­пэл, арга­ніч­на інтэг­ра­ва­ных ва ўні­каль­­нае пры­род­нае ася­род­дзе, ад­кры­тае во­дам ве­не­цы­янскай ла­гу­ны, — квін­тэ­сен­цыя аўтар­скай інды­ві­ду­аль­нас­ці пры ад­нос­ным мі­ні­ма­ліз­ме па­ме­раў і срод­каў. Зор­кі сус­вет­най архі­тэк­ту­ры цал­кам су­р’ёз­на і ў по­ўную сі­лу па­пра­ца­ва­лі з «ма­лой» архі­тэк­тур­най фор­май у лан­дшаф­це, на­паў­ня­ючы яе інды­ві­ду­аль­ны­мі вя­лі­кі­мі сэн­са­мі.

 

Пра­ект «Га­ры­зан­та­ль­нае га­ла­вак­ру­жэн­не», ад­ку­ры­ра­ва­ны Па­бла Анзі­лу­ці, Фе­дэ­ры­ка Кай­ро­лі, Фран­сіс­ка Га­ры­даі Ксаў­ерам Мен­дзін­да ў Па­ві­ль­ёне Арген­ці­ны, най­бо­льш пе­ра­ка­наў­ча пры­вя­за­ны да ге­агра­фіч­най пра­сто­ры, з якой «рас­це» і з якой уз­ае­ма­дзей­ні­чае архі­тэк­ту­ра асоб­на ўзя­тай кра­іны. Бяз­меж­ныя арген­цін­скія стэ­пы — з жы­вы­мі тра­ва­мі, па­хам ві­ль­гот­най зям­лі і стра­ка­тан­нем жа­мя­ры, раз­мно­жа­ныя ма­гі­яй люс­тэр­каў і ві­дэ­апра­екцый, — за­паў­ня­юць усю пра­сто­ру па­ві­ль­ёна, ка­лі за­зір­нуць унутр пра­цяг­ла-шкля­ной пра­ма­ву­го­ль­най кан­струк­цыі ў яго цэн­тры. Дзень змя­ня­ецца ноч­чу, бу­шуе (вір­ту­аль­ная) на­ва­ль­ні­ца... Зрэш­ты, архі­тэк­ту­ра тут так­са­ма пры­сут­ні­чае — але ў вы­гля­дзе лёг­кіх гра­фіч­ных скет­чаў на сце­нах, што прэ­зен­ту­юць най­бо­льш важ­ныя гра­мад­скія па­бу­до­вы Арген­ці­ны апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў.

 

Ся­род мнос­тва якас­ных на­цы­яна­ль­ных пра­ектаў звык­ла вы­лу­ча­ецца Па­ві­ль­ён Гер­ма­ніі — гэ­тым раз­ам з тэ­май «Пе­ра­бу­доў­ва­ючы сце­ны». Яго ку­ра­та­ры — Ма­ры­яне Бір­тлер, у мі­ну­лым упаў­на­ва­жа­ная Фе­дэ­ра­ль­на­га ўра­да па кі­ра­ван­ні бы­лым Архі­вам Шта­зі, у ка­ла­ба­ра­цыі з архі­тэк­та­ра­мі Лар­сам Кру­ке­бер­гам, Ва­льф­ра­мам Пут­цам і То­ма­сам Ві­ле­май­там з бер­лін­ска­га архі­тэк­тур­на­га бю­ро Графт — ства­ры­лі пе­ра­ка­наў­чую рэ­прэ­зен­та­цыю архі­тэк­тур­ных тран­сфар­ма­цый на мес­цы ня­даў­ня­га (ці ня­даў­ня­га? Ужо 28 га­доў мі­ну­ла з ча­су аб’­яднан­ня Гер­ма­ніі...) падзе­лу кра­іны па­між дзвю­ма су­пра­ць­лег­лы­мі па­лі­тыч­ны­мі сіс­тэ­ма­мі. Ві­зу­аль­на ма­на­літ­ная чор­ная сця­на на ўва­хо­дзе пры пра­соў­ван­ні ўглыб Па­ві­ль­ёна рас­па­да­ецца на штуч­ныя фраг­мен­ты, якія ня­суць інфар­ма­цыю аб апош­ніх архі­тэк­тур­ных пе­ра­тур­ба­цы­ях у зо­не сва­бод­ных пра­сто­раў, што ўтва­ры­лі­ся па­сля дэ­ман­та­жу «па­ла­сы смер­ці» Бер­лін­скай сця­ны і іншых па­меж­ных збу­да­ван­няў. У кры­лах Па­ві­ль­ёна — «Сця­на мер­ка­ван­няў» — па­мно­жа­ныя люс­тэр­ка­мі ў сап­раў­дную бяс­кон­цую сця­ну ві­дэа­спо­ве­дзі жы­ха­роў су­час­ных кра­ін, падзе­ле­ных му­ра­мі.

 

Як ба­чым, па­ві­ль­ён кож­най кра­іны «па-на­цы­я­на­ль­на­му» рас­кры­вае агу­ль­ную бі­ена­ль­ную тэ­му «во­ль­ных пра­сто­раў». Але ўсё ж у між­на­цы­яна­ль­ным па­лі­ло­гу гэ­тай — у пер­шую чар­гу ка­му­ні­ка­тыў­най падзеі — най­бо­льш прад­уктыў­ны­мі вы­гля­да­юць рас­по­ве­ды пра ўлас­ныя архі­тэк­тур­ныя пра­бле­мы, бо дэ­ман­стра­цыя да­сяг­нен­няў пада­зро­на на­гад­вае са­ма­хва­льс­тва. Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле — вы­дат­нае мес­ца, каб су­аднес­ці ла­ка­ль­ныя ню­ансы і скла­да­нас­ці з інтэр­на­цы­яна­ль­ным кан­тэк­стам, аб­мер­ка­ваць іх з сус­вет­най пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­цю і, маг­чы­ма, знай­сці не­йкія шля­хі вы­ра­шэн­ня ці но­выя пер­спек­ты­вы — не­заў­важ­ныя пры не­пас­рэд­ным пра­жы­ван­ні пра­бле­ма­ты­за­ва­ных з’яў у меж­ах кра­іны. На­прык­лад, Па­ві­ль­ён Люк­сем­бур­га — пра дэ­фі­цыт не-пры­ват­най зям­лі для гра­мад­ска­га бу­даў­ніц­тва і гіс­то­рыю шмат­па­вяр­хо­вак — ад кан­цэп­таў Лі­сіц­ка­га да су­час­ных архі­тэк­тур­ных пра­ектаў Уні­вер­сі­тэ­та Люк­сем­бур­га. Ізра­ільс­кі — пра спрэч­ны ста­тус Свя­той Зям­лі і яе гіс­та­рыч­най за­бу­до­вы, дзе ў меж­ах ад­ных і тых жа архі­тэк­тур­ных пра­сто­раў вы­му­ша­ны су­існа­ваць роз­ныя рэ­лі­гій­ныя кан­фе­сіі. Су­мес­ны па­ві­ль­ён Чэ­хіі і Сла­ва­кіі зма­га­ецца з за­няд­бан­нем ма­лых га­ра­доў, за­паў­ня­ючы іх сва­бод­ныя пра­сто­ры са­цы­яль­най актыў­нас­цю мясц­овых жы­ха­роў (ня­хай па­куль то­ль­кі ў меж­ах ад­па­вед­на­га арт-пра­екта), а ў па­ві­ль­ёне Уруг­вая га­вор­ка па­ра­дак­са­ль­на ідзе пра «ня­во­ль­ныя пра­сто­ры», бо тут па­ра­ўноў­ва­юцца тур­мы, што зна­хо­дзяц­ца по­бач, — гіс­та­рыч­ная «ту­рэм­ная вёс­ка» і ўні­фі­ка­ва­ны кам­пак­тны, але ў разы бо­льш «прад­уктыў­ны» гмах 2017 го­да бу­даў­ніц­тва — не на ка­рысць апош­няга, зра­зу­ме­ла.

 

Па­ві­ль­ён Бе­ла­ру­сі на бя­гу­чым бі­ена­ле, на вя­лі­кі жаль, ад­сут­ні­чае, а бліз­кія і зра­зу­ме­лыя нам тэ­мы пад­ыма­юць на­шы ге­агра­фіч­ныя су­се­дзі. На­прык­лад, эстон­скі Па­ві­ль­ён — на­паў­за­мош­ча­ны шэ­рай бе­тон­най (адзін у адзін з той, што бяз­лі­тас­на па­кры­вае цэн­тры бе­ла­рус­кіх га­ра­доў) пліт­кай ба­роч­ны кас­цёл Свя­той Ма­рыі Успа­мо­гі — свед­чыць пра пра­сто­ры па­мя­ці па-за меж­амі ма­ну­мен­та­ль­нас­ці, што ве­ль­мі акту­аль­на для на­шай кра­іны, усё яшчэ пры­гне­ча­най брон­за­ва­фі­гур­най ма­ну­мен­та­ль­най пра­па­ган­дай. Пан­эль­нае бу­даў­ніц­тва кры­ху дэ­ма­ні­зу­ецца ў Па­ві­ль­ёне Лат­віі. Да­рэ­чы, тая ж тэ­ма ў ру­мын­скім Па­ві­ль­ёне вы­гля­дае бо­льш гу­ма­ніс­тыч­най, бо там рэ­прэ­зен­та­ва­ны ты­по­вы двор па­між «пан­эль­ка­мі» як мес­ца гу­ль­ні і са­цы­яль­най ка­му­ні­ка­цыі — з арэ­ля­мі, тэ­ніс­ным ста­лом і іншы­мі два­ро­вы­мі атры­бу­та­мі з на­ша­га агу­ль­на­га (як вы­свят­ля­ецца, у меж­ах Вар­шаў­скай да­мо­вы) дзя­цін­ства і агу­ль­най «са­цы­яліс­тыч­най» пра­сто­ры. Бо­льш чым бе­ла­рус­кая на­зва лі­тоў­ска­га пра­екта — «Баг­на» — га­во­рыць са­ма за ся­бе!

 

Усё ка­лі­сь­ці бы­вае ўпер­шы­ню. Не так да­ўно На­цы­яна­ль­ны па­ві­ль­ён Бе­ла­ру­сі з’явіў­ся на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва. Ця­пер на­ша кра­іна ўжо ста­ла ўдзе­ль­ні­чае ў гэ­тым прэс­тыж­ным між­на­род­ным фо­ру­ме, па­спеў­шы пры­цяг­нуць да ся­бе ўва­гу інтэр­на­цы­яна­ль­на­га арт-све­ту і сты­му­ля­ваць улас­ную арт-су­по­ль­насць спрэч­ка­мі і дыс­ку­сі­ямі бі­ена­ль­най тэ­ма­ты­кі. І гэ­та без­умоў­на доб­ра для бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Ці не над­ышоў час для айчын­най рэ­прэ­зен­та­цыі і на бі­ена­ле архі­тэк­тур­ным?