Ад Кан да Ма­ры­упа­ля

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

СУ­ЧАС­НАЕ ЛІ­ТОЎ­СКАЕ КІ­НО Ў ПО­ШУ­КАХ ТЭМ І ПАРТ­НЁ­РАЎ
Бе­ла­ру­сы тра­ды­цый­на аб­азна­ныя ў га­лі­вуд­скім і рас­ійскім кі­но, ня­кеп­ска зна­ёмыя з шэ­ра­гам еўра­пей­скіх сту­жак. З кі­не­ма­тог­ра­фам на­шых блі­жэй­шых су­се­дзяў лі­тоў­цаў спра­ва знач­на скла­да­ней. Га­лоў­ны кла­сік лі­тоў­ска­га кі­но Ві­таў­тас Жа­ла­кя­ві­чус пра­ца­ваў на «Мас­фі­ль­ме».

Бе­ла­рус­кі гля­дач ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня лепш ве­дае зна­ка­мі­тых лі­тоў­скіх акцё­раў, але не стуж­кі, якія ста­лі го­на­рам на­шых па­ўноч­ных су­се­дзяў яшчэ ў са­вец­кія ча­сы. Што ад­бы­ва­ецца ў су­час­ным лі­тоў­скім сі­не­ма­тог­ра­фе, мы па­пра­сі­лі рас­па­вес­ці кі­наз­наў­цу Са­на­ту Жал­не­ра­ві­чу­тэ. Яна лі­чыць, што сі­ту­ацыю да леп­ша­га ві­да­воч­на змя­ні­ла ад­крыц­цё Лі­тоў­ска­га кі­на­цэн­тра пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры кра­іны.

 

— Ка­лі ў 2012 го­дзе быў ад­кры­ты ад­мыс­ло­вы цэнтр па пад­трым­цы кі­не­ма­таг­ра­фіі, ко­ль­касць лі­тоў­скіх сту­жак, якія вы­хо­дзяць на экра­ны кра­іны, па­вя­лі­чы­ла­ся. Кож­ны год ця­пер з’яў­ля­юцца 4-5 по­ўна­мет­раж­ных ігра­вых сту­жак, якія атрым­лі­ва­юць фі­нан­са­вую да­па­мо­гу ад Кі­на­цэн­тра. З да­па­мо­гай гэ­тай уста­но­вы шы­рыц­ца і пры­сут­насць на­ша­га кі­но на між­на­род­ных фес­ты­ва­лях. Што ты­чыц­ца кі­рун­ку, у якім ру­ха­ецца лі­тоў­скае кі­но, то не­йка­га агу­ль­на­га на­прам­ку па­куль не існуе. Па­ра­ле­ль­на ёсць і жан­ра­выя стуж­кі, і роз­най сту­пе­ні па­спя­хо­вас­ці спро­бы ра­біць фес­ты­ва­ль­нае кі­но. Так ці інакш, ця­пер у нас на­зі­ра­ецца пэў­нае ажыў­лен­не ў кі­не­ма­тог­ра­фе, што не мо­жа не це­шыць.

 

Лі­тоў­ская кі­не­ма­таг­ра­фія ра­ней­шых ча­соў на­тхня­ла­ся ў асноў­ным зда­быт­ка­мі на­цы­яна­ль­най лі­та­ра­ту­ры ды фа­льк­ло­рам. Мож­на пры­га­даць стуж­кі та­го ж кла­сі­ка лі­тоў­ска­га кі­но Ару­на­са Жаб­ру­на­са. Дзе зна­хо­дзяць кры­ні­цы сва­іх сю­жэ­таў лі­тоў­скія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты ця­пер?

 

— Ча­сы, ка­лі на­шы кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты, та­кія як уз­га­да­ны Ару­нас Жаб­ру­нас або Аль­гі­ман­тас Пуй­па, звяр­та­лі­ся да кла­січ­ных лі­тоў­скіх ра­ма­наў, ба­дай што, пра­йшлі. Ма­ла­дое па­ка­лен­не гля­дзіць у роз­ныя ба­кі, не­йкай адзі­най асноў­най лі­ніі не існуе. Кож­ны шу­кае свой кі­ру­нак. На­прык­лад, два га­ды та­му ве­ль­мі доб­рую дэ­бют­ную стуж­ку ў сты­лі еўра­пей­ска­га по­стдо­ку «Свя­ты» зняў Андрус Бла­жа­ві­чус. Яна ўзды­мае аб­са­лют­на акту­аль­ную, вос­трую пра­бле­му жыц­ця ў ма­ле­нь­кіх, эка­на­міч­на дэп­рэ­сіў­ных га­ра­дах.

 

Ле­тась лі­тоў­скія кі­на­тэ­атры на­ве­да­ла ча­ты­ры мі­ль­ёны гле­да­чоў. Зу­сім не бла­гі па­каз­чык! Зра­зу­ме­ла, га­лоў­нае мес­ца на экра­нах, як і ў астат­нім све­це, тры­ма­юць га­лі­вуд­скія блок­бас­та­ры. Але ў Літ­ве, як і ў Лат­віі ды Эсто­ніі, да­рэ­чы, з дру­гой па­ло­вы 1990-х на­зі­ра­ецца фе­но­мен так зва­ных «на­цы­яна­ль­ных хі­тоў». За меж­амі кра­іны пра гэ­тыя стуж­кі ве­да­юць то­ль­кі пра­фе­сі­яна­лы. А ў са­мой Літ­ве яны ўпэў­не­на за­йма­юць пер­шыя рад­кі бокс-офі­са по­бач з гла­ба­лі­за­ва­ны­мі кі­на­ко­мік­са­мі. У чым пры­чы­на по­спе­ху та­кіх хі­тоў?

 

— Так, у Літ­ве што­год вы­хо­дзяць філь­­мы, звы­чай­на жан­ра­выя, якія збі­ра­юць у за­лах вя­лі­кую ко­ль­касць гле­да­чоў. У мі­ну­лым го­дзе, на­прык­лад, дзве лі­тоў­скія кар­ці­ны на­огул за­ня­лі пер­шыя рад­кі па агу­ль­ных збо­рах. Гэ­та «Тры мі­ль­ёны еўра» Та­да­са Від­ман­та­са і «Зэ­ро 3» Эмі­лі­са Ве­лі­ві­са. Ка­лі пер­шая стуж­ка — уда­лая спро­ба зра­біць мясц­овы ана­лаг га­лі­вуд­ска­га ма­са­ва­га кі­но, то фі­льм Ве­лі­ві­са — не­шта ся­рэд­няе па­між мас­ку­ль­ту­рай і арт-ха­усам, яўны рэ­ве­ранс у бок тво­раў Квен­ці­на Та­ран­ці­на. Ёсць у спіс­ку гля­дац­кіх сім­па­тый лі­тоў­цаў і бо­льш ці­ка­выя пры­кла­ды. «Эмі­лія з Алеі Во­лі» Да­на­та­са Уль­ві­да­са за­ня­ла ле­тась па­чэс­нае чац­вёр­тае мес­ца па ко­ль­кас­ці збо­раў. Гэ­ты фі­льм — гіс­та­рыч­ная дра­ма, рас­каз­вае пра сум­на­вя­до­мыя падзеі ў Каў­на­се ў 1972 го­дзе, ка­лі спа­чат­ку ў го­ра­дзе, а по­тым па ўсёй Літ­ве ад­бы­лі­ся ма­са­выя вы­ступ­лен­ні на­се­ль­ніц­тва су­праць са­вец­кай ула­ды. Да­на­тас Уль­ві­дас не­ка­ль­кі год та­му ўжо ска­рыў сэр­цы лі­тоў­скіх гле­да­чоў стуж­кай «Та­дас Блін­да. Па­ча­так ле­ген­ды». «Эмі­лія» не сто­ль­кі рэ­кан­струк­цыя, ко­ль­кі спро­ба ад­на­віць гіс­та­рыч­ны кан­тэкст і атмас­фе­ру са­вец­кай Літ­вы. Аса­біс­та я не пры­хі­ль­ні­ца гэ­тай кар­ці­ны, шмат што ў ёй вы­гля­дае за­над­та штуч­на.

 

Ці мож­на ка­заць пра па­пу­ляр­насць фі­ль­маў аб та­та­лі­тар­ным пе­ры­ядзе ў жыц­ці ва­шай кра­іны? Мо та­кім чы­нам лі­тоў­скае кі­на­мас­тац­тва і гле­да­чы спра­бу­юць на­на­ва пе­ра­жыць пэў­ную за­ста­рэ­лую ка­лек­тыў­ную траў­му і па­зба­віц­ца ад яе?

 

— Маг­чы­ма, так. Бо ўзга­даю яшчэ ад­ну пад­обную стуж­ку, што вы­йшла ўжо сё­ле­та ў лю­тым. «Га­ра со­ваў» Аўдру­са Юзе­на­са рас­па­вя­дае гіс­то­рыю гім­на­зіс­таў, якія вы­му­ша­ны пры­ста­соў­вац­ца да но­ва­га жыц­ця ў па­сля­ва­еннай Літ­ве кан­ца са­ра­ка­вых — па­чат­ку пя­ці­дзя­ся­тых і ўсту­па­юць у ба­ра­ць­бу з рэ­жы­мам. Гэ­тая кар­ці­на не та­кая па­пу­ляр­ная, як па­пя­рэд­няя, але, ві­да­воч­на, бо­льш ці­ка­вая ў мас­тац­кім пла­не. Мож­на ска­заць, што гэ­тыя пры­кла­ды па­тры­ятыч­на­га кі­но доб­ра ілюс­тру­юць но­вы за­пыт гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, які ўзнік у апош­нія два-тры га­ды. Шмат лі­тоў­цаў па-ра­ней­ша­му з’яз­джа­юць з кра­іны, і та­кія стуж­кі ў ча­сы агу­ль­най раз­губ­ле­нас­ці па­він­ны пад­трым­лі­ваць па­чуц­цё на­цы­я­на­ль­най год­нас­ці.

 

Лі­тоў­скі кі­на­цэнтр вы­дат­коў­вае знач­ныя срод­кі на пад­трым­ку філь­­маў. Ле­тась мясц­овая кі­на­індус­трыя атры­ма­ла фі­нан­са­ван­не на 4,6 мі­ль­ёны еўра, сё­ле­та пла­ну­ецца вы­дат­ка­ваць 6,4 мі­ль­ёны. Якім чы­нам і на што ідуць гэ­тыя гро­шы?

 

— Існуе спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, якая раз­мяр­коў­вае срод­кі па кі­нап­ра­ектах. Пер­шыя два га­ды існа­ван­ня Кі­на­цэн­тра я ме­ла го­нар яе ўзна­­чаль­­ваць, та­му доб­ра зна­ёмая з гэ­тай пра­цай. Ка­мі­сія скла­да­ецца не то­ль­кі з кі­наз­наў­цаў ды кі­нак­ры­ты­каў, але і з рэ­жы­сё­раў, апе­ра­та­раў, у скла­дзе мо­гуць быць мас­та­кі кі­но, кам­па­зі­та­ры і прад­стаў­ні­кі іншых кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных пра­фе­сій. Кож­ныя два га­ды склад ка­мі­сіі аб­наў­ля­ецца. Гро­шы на стуж­кі Кі­на­цэнтр атрым­лі­вае ад Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны. Яны вы­дат­коў­ва­юцца па­этап­на, ад­нос­на ста­дый вы­твор­час­ці з пе­ры­ядам рас­пра­цоў­кі пра­екта ўключ­на. Апра­ча гэ­та­га, Кі­на­цэнтр пад­трым­лі­вае фес­ты­ва­ль­ную дзей­насць, пра­цу па за­ха­ван­ні на­цы­яна­ль­най кі­не­ма­таг­ра­фіч­най спад­чы­ны. Зра­зу­ме­ла, каб зра­біць доб­рую стуж­ку, ад­ных гро­шай ад Кі­на­цэн­тра ця­пер звы­чай­на не­дас­тат­ко­ва. Та­му ў нас, як у іншых еўра­пей­скіх кра­інах, шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­на кап­ра­дук­цыя. З апош­ніх ча­соў мож­на ўзга­даць і су­мес­ныя пра­екты з Гру­зі­яй — у нас зды­маў кар­ці­ну За­за Уру­ша­дзэ, з Ірлан­ды­яй — ку­ды з’яз­джа­юць у пра­цоў­ную міг­ра­цыю шмат лі­тоў­скіх гра­ма­дзян, і Рас­іяй — та­кія лі­да­ры су­час­на­га арт-ха­усна­га кі­но, як Іван Твяр­доў­скі, На­тал­ля Меш­ча­ні­на­ва, зна­хо­дзяць у Літ­ве твор­чую і фі­нан­са­вую пад­трым­ку сва­ім не­стан­дар­тным сю­жэ­там, што не ўпіс­ва­юцца ў кан­тэкст рас­ійска­га ма­са­ва­га кі­но. Доб­рым пры­кла­дам мож­на лі­чыць кап­ра­дук­цыю на ле­таш­нім пра­екце Сяр­гея Лаз­ні­цы «Рах­ма­ная», які ўдзе­ль­ні­чаў у асноў­ным кон­кур­се Кан­ска­га фес­ты­ва­лю. Ман­таж­на—та­ні­ро­вач­ны пе­ры­яд гэ­тай кар­ці­ны пра­хо­дзіў у Ві­ль­ню­се, дзе ўжо да­ўно жы­ве і ве­ль­мі па­спя­хо­ва пра­цуе бе­ла­рус­кі гу­ка­рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Га­лаў­ніц­кі — з ім лі­чаць за го­нар пра­ца­ваць леп­шыя рэ­жы­сё­ры Еўро­пы і све­ту, у тым лі­ку наш май­стар фес­ты­ва­ль­на­га кі­но Ша­ру­нас Бар­тас.

 

На якім све­це зна­хо­дзіц­ца ця­пер лі­тоў­ская да­ку­мен­та­ліс­ты­ка?

 

— Літ­ва мае шэ­раг доб­рых не­ігра­вых сту­жак, што ме­лі роз­га­лас у све­це. Тэн­дэн­цыя тая са­мая, як і ў ігра­вым кі­но, — да­ку­мен­та­ліс­ты ўсё час­цей шу­ка­юць за­меж­ных парт­нё­раў ды едуць на здым­кі ў іншыя кра­іны. На­прык­лад, кар­ці­на Ару­на­са Ма­це­лі­са «Цу­доў­ныя ня­ўдач­ні­кі: іншы свет» пра не­вя­до­мы бок жыц­ця зна­ка­мі­тай гон­кі «Джы­ра д’І­та­лія» ства­ра­ла­ся ця­гам не­ка­ль­кі год з да­па­мо­гай кап­ра­дзю­са­раў з не­ка­ль­кіх еўра­пей­скіх кра­ін (стуж­ка пе­ра­маг­ла ў асноў­ным кон­кур­се Мін­ска­га Між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­тапа­д-2017». — А.С.). Так­са­ма зды­маў­ся за меж­амі Літ­вы фі­льм Ман­та­са Кве­да­ра­ві­чу­са «Ма­ры­упаль» пра жыц­цё ад­на­ймен­на­га ўкра­інска­га го­ра­да пад­час кры­зі­су. Да гэ­та­га Ман­тас Квед­ра­ві­чус раз­ам з фін­скі­мі прадзю­са­ра­мі зняў кар­ці­ну «Бар­зак» на так­са­ма акту­аль­ную ча­чэн­скую тэ­му. Трэ­ба адзна­чыць стуж­ку «Ста­ра­жыт­ны лес» Мін­даў­га­са Сур­ві­лы (бы­ла па­ка­за­на ў Мін­ску сёлета ў кра­са­ві­ку на фес­ты­ва­лі Па­ўноч­ных і Бал­тый­скіх кра­інаў «Па­ўноч­нае ззян­не». — А.С.). Гэ­ты ві­да­вы фі­льм пра пры­род­ны ася­ро­дак лі­тоў­скіх ля­соў зды­маў­ся так­са­ма пра­цяг­лы час са­мім аўта­рам і не­ча­ка­на саб­раў шмат гле­да­чоў на вя­лі­кім экра­не, пры­нам­сі ў на­шым цэн­тры кі­но Skalvija.

 

Да­рэ­чы, што ты­чыц­ца лі­тоў­скіх кі­на­тэ­атраў. Што яны з сябе ця­пер уяў­ля­юць і якое мес­ца ся­род іх зай­мае Skalvija?

 

— Кі­нап­ра­кат у Літ­ве зна­хо­дзіц­ца збо­ль­ша­га ў пры­ват­ных ру­ках. Су­час­ныя му­ль­ціп­лек­сы пра­па­ну­юць пераважна жан­ра­вае кі­но. Але ў кож­ным буй­ным го­ра­дзе ёсць арт-ха­усныя цэн­тры. Skalvija — адзі­ны та­кі цэнтр у Ві­ль­ню­се. Ён існуе на гро­шы ад пра­ка­ту сту­жак і атрым­лі­вае пэў­ную да­па­мо­гу ад му­ні­цы­па­ль­ных ула­даў. У Skalvija мы ла­дзім прэ­м’е­ры, пра­во­дзім не­ка­ль­кі кі­на­фес­ты­ва­ляў, у тым лі­ку між­на­род­ны фес­ты­валь да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но. Апра­ча гэ­та­га, у нас ёсць свая кі­наш­ко­ла. Но­вых кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў у Літ­ве рых­ту­юць на ад­мыс­ло­вым фа­ку­ль­тэ­це Ака­дэ­міі музыкі. Не­­каль­­кі год за­пар Skalvija ла­дзіць свае ад­у­ка­цый­ныя кур­сы з пра­ктыч­ны­мі за­нят­ка­мі. Спа­дзя­емся, ро­бім унё­сак у бу­ду­чае Літ­вы як кі­не­ма­таг­ра­фіч­най кра­іны.

 

Са­на­та Жал­не­ра­ві­чу­тэ — кіназнаўца і кі­нак­ры­тык, праграм­ная дырэк­тар­ка цэн­тра кі­но Skalvija ў Віль­­ню­се, ка­ардынатарка Вілен­­ска­га Між­на­род­на­га фестыва­лю да­кумен­та­ль­на­га кіно (VDFF), аўтар­ка кні­гі «Ілю­зі­ёны Віль­ню­са. Гіс­то­рыя кі­на­тэ­атраў гора­да». 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно