Ле­да­кол «Аўра»

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

КАЎНАСКІ ТЭ­АТР СУ­ЧАС­НА­ГА ТАН­ЦА
Па­ча­так су­час­на­га тан­ца ў Літ­ве цес­на звя­за­ны з ня­мец­кім экс­прэ­сі­яніс­цкім тан­цам (Ausdrunktanz). Лі­тоў­ская пуб­лі­ка па­зна­ёмі­ла­ся з ім у вы­ка­нан­ні ма­ла­дой тан­цоў­шчы­цы Да­ну­тэ На­сві­ці­тэ, якая, ад­ву­чыў­шы­ся ў Бер­лі­не, у 1939-м ад­кры­вае ў Каў­на­се Сту­дыю рыт­міч­най гім­нас­ты­кі і мас­тац­ка­га тан­ца.

У гэ­тай сту­дыі за­йма­ла­ся Кі­ра Да­ўё­тай­тэ, за­сна­ва­ль­ні­ца ка­лек­ты­ву «Са­на­та», у якім рас­па­ча­ла сваю твор­чую дзей­насць Бі­ру­тэ Ле­ту­кай­тэ. «Гэ­та быў га­лоў­ны ча­ла­век у ма­ім жыц­ці, — уз­гад­вае Бі­ру­тэ. — У той са­вец­кі час мы жы­лі, ні­бы­та ў тур­ме, не ма­ючы ані­якай інфар­ма­цыі пра раз­віц­цё су­час­на­га тан­ца за мя­жой, а Кі­ра нам шмат ча­го рас­па­вя­да­ла — пра Айсе­до­ру Дун­кан і сва­бод­ны та­нец, пра сваю на­стаў­ні­цу Да­ну­тэ На­сві­ці­тэ. На мя­не гэ­та ўсё надзвы­чай­на ўздзей­ні­ча­ла, мож­на ска­заць, змя­ні­ла ўсё маё жыц­цё». У 1970-я з’яві­ла­ся маг­чы­масць на­ве­даць між­на­род­ныя лет­нія кур­сы ў ле­ген­дар­най Шко­ле тан­ца Грэт Па­лу­кі ў Дрэз­дэ­не, дзе Ле­ту­кай­тэ па­зна­ёмі­ла­ся з тэх­ні­ка­мі Мэр­са Ка­нін­ге­ма, Мар­ты Грэм, Лес­тэ­ра Хор­та­на, Ха­сэ Лі­мо­на і інш.: «Для мя­не гэ­та ста­ла са­мым вя­лі­кім шо­кам, — рас­па­вя­дае Бі­ру­тэ. — Я ўба­чы­ла, што не то­ль­кі ба­лет мае ўлас­ную тэх­ні­ку, а і су­час­ны та­нец аб­апі­ра­ецца на кан­крэт­ныя тэх­ні­кі, на моц­ную пра­фе­сій­ную гле­бу. І я зра­зу­ме­ла, што трэ­ба да­га­няць свет, які па­сля вай­ны па­йшоў да­лё­ка на­пе­рад, а мы ўсё яшчэ тан­цу­ем да­ва­енны Ausdrunktanz і лі­чым гэ­та су­час­ным тан­ца­ва­ль­ным сты­лем. У вы­ні­ку я па­ча­ла ад ся­бе па­тра­ба­ваць бо­льш, чым па­тра­ба­ва­ла на­ша на­стаў­ні­ца, і ў мя­не з’яві­ла­ся жа­дан­не ра­біць што­сь­ці сваё».

 

Па­сту­по­ва ва­кол Бі­ру­тэ фар­му­ецца гру­па ад­на­дум­цаў, з імі яна сы­хо­дзіць з «Са­на­ты» і ў 1980-м ства­рае ўлас­ны ка­лек­тыў, які па­зней атры­маў на­зву «Аўра». Ад­нак этап­ным для тэ­атра Ле­ту­кай­тэ лі­чыць 1982 год, ка­лі ад­быў­ся пер­шы пуб­ліч­ны кан­цэрт ка­лек­ты­ву: «Я пры­свя­ці­ла гэ­ты вы­ступ сва­ёй на­стаў­ні­цы. Пад­час яго мы вы­кон­ва­лі тво­ры Да­ўё­тай­тэ і не­ка­то­рыя з ма­іх ра­бот. З гэ­та­га мо­ман­ту па­ча­ла­ся гіс­то­рыя “Аўры”, што пра­цяг­ва­ецца і да­гэ­туль».

 

Вя­до­мы лі­тоў­скі тан­ца­ва­ль­ны кры­тык Ві­та Ма­зу­рай­тэ ў ад­ным з арты­ку­лаў кра­са­моў­на па­раў­на­ла «Аўру» з ле­да­ко­лам, які пра­кла­дае но­выя шля­хі. Сап­раў­ды, мно­гае ў гіс­то­рыі лі­тоў­ска­га contemporary dance ка­лек­тыў ажыц­ця­віў упер­шы­ню і ра­ней за ўсіх: стаў пер­шым пра­фе­сій­ным і адзі­ным му­ні­цы­па­ль­ным тэ­атрам су­час­на­га тан­ца ў Літ­ве, пер­шым вы­сту­піў арга­ні­за­та­рам раз­на­стай­ных ад­ука­цый­ных і са­цы­яль­ных ме­ра­пры­емстваў. Ся­род най­бо­льш знач­ных — пра­екты «Ці­хія кро­кі» з удзе­лам лю­дзей ста­ла­га ўзрос­ту і  «Ба-чыш-не-ба-чыш», у якім бы­лі за­дзей­ні­ча­ныя сля­пыя і лю­дзі са сла­бым зро­кам, твор­чая ла­ба­ра­то­рыя «Пра­свят­лен­не сха­ва­на­га» ў меж­ах акцыі «16 дзён су­пра­цьс­та­яння гвал­ту над жан­чы­на­мі».

 

Ме­на­ві­та з «Аўры» ў Літ­ве па­чы­на­ецца дзяр­жаў­нае пры­знан­не аль­тэр­на­тыў­на­га кла­січ­на­га ба­ле­та contemporary dance. Падзе­яй у гіс­то­рыі апош­ня­га ста­ла арга­ні­за­цыя Бі­ру­тай Ле­ту­кай­тэ ў 1989-м пер­ша­га ў кра­іне Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю тан­ца ма­дэрн (з 2011-га — Між­на­род­ны тан­ца­ва­ль­ны фес­ты­валь «Аўра»), які да­гэ­туль што­год пра­во­дзіц­ца ў Каў­на­се. У роз­ныя га­ды тут вы­сту­па­лі та­кія вя­до­мыя тан­цкам­па­ніі, як Sasha Waltz&Guests (Гер­ма­нія), Sylvio Dufrayer Dance Сompany (Іта­лія), Kamea Dance Company (Ізра­іль), Marcel Leemann Physical Dance Theatre (Швей­ца­рыя), A.lter S.essio (Фран­цыя), Companie Thor (Бе­ль­гія) і інш.

 

На­рэш­це, «Аўра» — пер­шы ў лі­тоў­скім contemporary dance тэ­атр з інтэр­на­цы­яна­ль­ным скла­дам вы­ка­наў­цаў. Сён­ня ў тру­пе пра­цу­юць 10 артыс­таў з ЗША, Рас­іі, Фран­цыі, Кі­тая, Літ­вы, Іта­ліі, Фі­лі­пі­наў. Інта­рэс да тэ­атра з бо­ку тан­цоў­шчы­каў з іншых кра­ін ве­ль­мі вы­со­кі: «Ка­лі мы год та­му пра­во­дзі­лі між­на­род­ны на­бор у тру­пу, то атры­ма­лі звыш 600 за­явак. Усё гэ­та па­прос­ту не­маг­чы­ма бы­ло пра­гле­дзець! — рас­па­вя­дае Ле­ту­кай­тэ. — Інтэр­на­цы­яна­ль­ны склад ка­лек­ты­ву, без­умоў­на, мя­няе яго твар, яго мас­тац­кую сты­ліс­ты­ку. Артыс­там з роз­ных кут­коў све­ту ўлас­ці­вы іншы ку­ль­тур­ны дос­вед, тэм­пе­ра­мент, мыс­лен­не, іх це­лы ма­юць іншую плас­ты­ку, энер­гію ру­ху. Дзя­ку­ючы гэ­та­му ды­япа­зон ма­ёй твор­час­ці як ха­рэ­огра­фа знач­на па­шы­ра­ецца».

 

Ад­мет­най па­ста­ноў­кай, па­сля якой пра Ле­ту­кай­тэ за­га­ва­ры­лі як пра ад­на­го з най­бо­льш яркіх су­час­ных ха­рэ­огра­фаў, стаў спек­такль «Асеп­тыч­ная зо­на, або Лі­тоў­скія пес­ні» (2003). Гра­ма­дзян­скі па сва­ім гу­чан­ні твор уз­ды­маў ба­лю­чую тэ­му ня­даў­ня­га ка­му­ніс­тыч­на­га мі­ну­ла­га кра­іны і ня­прос­та­га шля­ху да не­за­леж­нас­ці. За гэ­ты спек­такль Бі­ру­тэ Ле­ту­кай­тэ атры­ма­ла вы­шэй­шую тэ­атра­ль­ную прэ­мію Літ­вы — «За­ла­ты крыж сцэ­ны» ў на­мі­на­цыі «Леп­шы ха­рэ­ограф». «Асеп­тыч­ная зо­на» не адзі­ная ра­бо­та з вы­раз­на са­цы­яль­ным вы­мя­рэн­нем у рэ­пер­ту­ары «Аўры». Так, у «Мед­эі» (2011) вя­до­мы міф ста­но­віц­ца для Ле­ту­кай­тэ пад­ста­вай для да­сле­да­ван­ня тэ­мы ма­ця­рын­ства і інтым­ных пра­блем су­час­най жан­чы­ны, а ў спек­так­лі «Мо­ра» (2012), на­тхнё­ным ад­на­ймен­най сім­фа­ніч­най па­эмай Мі­ка­ло­юса Чур­лё­ні­са, асэн­соў­ва­юцца су­час­ныя тран­сфар­ма­цыі ў ад­но­сі­нах ча­ла­ве­ка і пры­ро­ды.

 

Асаб­лі­вас­цю па­ста­но­вак «Аўры» з’яўля­ецца іх ад­мыс­ло­вая тан­ца­ва­ль­насць, раз­на­стай­ная пра­ца з ру­хам. Сён­ня, ка­лі тан­цам мо­жа лі­чыц­ца лю­бое фі­зіч­нае дзея­нне або бяз­дзе­янне пер­фор­ме­ра на сцэ­не, ра­бо­ты тэ­атра рэ­абі­лі­ту­юць ме­на­ві­та тан­ца­ва­ль­ны рух ва ўсёй раз­на­стай­нас­ці яго пра­яў. На­прык­лад, у спек­так­лі «Зме­на пра­віл гу­ль­ні» (2018) Ле­ту­кай­тэ пра­цуе з аб­ме­жа­ва­нас­цю ру­ху. Ён вы­лу­ча­ецца ары­гі­на­ль­ным сін­тэ­зам тан­ца і пры­ёмаў ві­зу­аль­на­га тэ­атра. Аб’ёмныя, ку­біс­тыч­ныя кас­цю­мы, ство­ра­ныя вя­до­май ні­дэр­лан­дскай мас­тач­кай Гу­дай Кос­тэр, тран­сфар­му­юць і дэ­фар­му­юць рух, усту­па­юць у кан­флікт з це­лам, па­збаў­ля­ючы яго сва­бо­ды. Сцэ­ніч­ныя строі ста­но­вяц­ца ме­та­фа­рай роз­на­га кштал­ту аб­ме­жа­ван­няў і пе­ра­шкод у жыц­ці ча­ла­ве­ка — унут­ра­ных, са­цы­яль­ных, па­лі­тыч­ных, ку­ль­тур­ных, фі­зіч­ных.

 

Істот­най асаб­лі­вас­цю мас­тац­кай па­лі­ты­кі тэ­атра з’яўля­ецца су­пра­цоў­ніц­тва з роз­ны­мі ха­рэ­огра­фа­мі. Так, у рэ­пер­ту­ары «Аўры» ёсць спек­так­лі ў па­ста­ноў­цы Рай­мон­ды Гу­да­ві­чу­тэ (Літ­ва—Гер­ма­нія), Ка­рэ­на Кер­кхо­ве­на (Аўстра­лія), Рэ­на­ны Раз (Ізра­іль), Бар­ба­ры Бур­жэ (Ка­на­да), Дэ­ба­ры Лайт (Вя­лі­каб­ры­та­нія), Кен­за Ку­су­ды (Япо­нія—Ні­дэр­лан­ды), Ван­ге­лі­са Ле­га­кі­са (Грэ­цыя) і інш.

 

Акра­мя та­го, з тэ­атра вы­йшла мнос­тва артыс­таў і ха­рэ­огра­фаў, якія па­поў­ні­лі раз­на­стай­ныя тан­ца­ва­ль­ныя кам­па­ніі ў Літ­ве і за мя­жой. Ся­род іх Ман­тас Ста­ба­чын­скас (Dansema Dance Theatre, пра­ект «Stage Strangers»), Рай­мон­да Гу­да­ві­чу­тэ (не­за­леж­ны ха­рэ­ограф, Літ­ва—Гер­ма­нія), Ма­ры­юс Пі­ні­гіс (Тэ­атр тан­ца Ві­ці­са Янкаў­ска­са, Dansema Dance Theatre), Лі­за Ба­ляс­ная (не­за­леж­ны ха­рэ­ограф, Літ­ва—Бе­ль­гія) і інш.

 

Тэ­атр за­пат­ра­ба­ва­ны ў Літ­ве і за мя­жой, яго гра­фік рас­пі­са­ны на год на­пе­рад. У бліжэйшых пла­нах — удзел у Но­чы ку­ль­ту­ры (Ві­ль­нюс), гас­тро­лі ў Ган­кон­гу, Ма­лай­зіі, Мек­сі­цы, Шве­цыі, Бал­га­рыі... Мо пры­спеў час за­ві­таць і ў Бе­ла­русь? Апош­ні раз «Аўра» вы­сту­па­ла ў нас у 2001 у меж­ах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску.