Шэп­ты і пер­со­ны

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «ПА­ЎНОЧ­НАЕ ЗЗЯН­НЕ — 2018»
Да­гру­кац­ца да гле­да­ча су­час­на­га арт-мэй­нстры­му не над­та і про­ста. Аб­азна­ны ў кі­на­мас­тац­тве за­ўсёд­нік то­рэн­таў і спе­цы­ялі­за­ва­ных су­по­лак у сац­сет­ках звык­ла ча­кае ад вя­лі­ка­га экра­на гран­ды­ёзных ві­до­віш­чаў. Кі­но кра­ін Па­ўноч­най Еўро­пы, Скан­ды­на­віі ды Фін­лян­дыі, вы­лу­ча­ецца пад­крэс­ле­най вы­яўлен­чай сціп­лас­цю. За­тое яно яшчэ кра­нае сэр­ца і роз­ум, што ўжо да­ўно раз­ву­чы­ла­ся ра­біць кі­на­мас­тац­тва з ку­ды бо­льш вя­лі­кі­мі бю­джэ­та­мі ды амбі­цы­ямі.

Тое мож­на ска­заць і ад­нос­на фес­ты­ва­лю «Па­ўноч­нае ззян­не». Ён на­ла­джа­ны не­ка­ль­кі га­доў та­му ма­ла­дой бе­ла­рус­кай прадзю­сар­кай Во­ляй Чай­коў­скай. З ма­ле­нь­кім бю­джэ­там і сціп­лай па ко­ль­кас­ці ка­ман­дай фэст здо­леў стаць важ­най кроп­кай на на­шай ку­ль­тур­най кар­це. Пра­сто­ра «Па­ўноч­на­га ззян­ня» ад­роз­ні­ва­ецца тым, што не аб­ме­жа­ва­ная мас­тац­твам кі­но. Гэ­та яшчэ і шэ­раг сус­трэч, май­стар-кла­саў, якія рас­па­вя­да­юць пра лю­дзей і куль­­ту­ру на­шых па­ўноч­ных су­се­дзяў. Сё­ле­та за­про­ша­най зор­кай «Па­ўноч­на­га ззян­ня» стаў на­рвеж­скі пі­сь­мен­нік Эрленд Лу, доб­ра вя­до­мы ў Бе­ла­ру­сі з па­чат­ку двух­ты­сяч­ных. Ад­чуць ба­гац­це і раз­на­стай­насць кі­на­мас­тац­тва пэў­на­га рэ­гі­ёна ча­сам не так про­ста. У агу­ль­ны пра­кат і на то­рэн­ты трап­ля­юць стуж­кі — без­умоў­ныя лі­да­ры. Але ўзро­вень раз­віц­ця кі­не­ма­тог­ра­фа і яго якасць дэ­ман­стру­юць не фа­ва­ры­ты бокс-офі­саў ды ад­бор­шчы­каў фес­ты­ва­ляў кла­са «А». Моц­ныя аўтар­скія стуж­кі звы­чай­на гур­ту­юцца на рэ­гі­яна­ль­ных кі­на­фо­ру­мах. «Па­ў­ноч­нае ззян­не» і на гэ­ты раз па­тра­пі­ла да­клад­на ў сваю мэ­та­вую аўды­то­рыю.

 

Чац­вёр­ты па лі­ку кі­на­фес­ты­валь Па­ўноч­ных і Бал­тый­скіх кра­ін пра­йшоў у Мін­ску пад сло­га­нам «Змя­ні ву­гал зро­ку». Змя­ніць по­гляд на звык­лы лад рэ­чаў пра­па­ноў­ва­ла­ся з да­па­мо­гай 18 сту­жак, да­ку­мен­та­ль­ных і ігра­вых. Пры ўсёй раз­на­стай­нас­ці сё­лет­няй пра­гра­мы фэс­ту кі­но на­шых па­ўноч­ных су­се­дзяў ізноў пры­ва­ра­жы­ла сва­ёй скі­ра­ва­нас­цю на асо­бу ча­ла­ве­ка, пер­со­ну, вы­му­ша­ную жыць у па­кру­час­тай ві­ху­ры на­шых дзён. А гэ­так­са­ма — шчы­рым апо­ве­дам пра акту­аль­ныя пра­бле­мы су­час­на­га гра­мад­ства.

 

Кра­іны Па­ўноч­най Еўро­пы, без­умоў­на, са­мыя за­мож­ныя ў па­ра­ўнан­ні на­ват з іншы­мі за­ход­не­еўра­пей­скі­мі. Та­му і пы­тан­ні, што хва­лю­юць аўта­раў з гэ­тых кра­ін, ты­чац­ца ў асноў­ным глы­бо­ка аса­біс­тых пра­блем.

 

У фо­ку­се стуж­кі-ад­крыц­ця фэс­ту «Ма­ры ка­ля мо­ра» дэ­бю­тан­та з Фа­рэр­скіх астра­воў (гэ­тая аўта­ном­ная тэ­ры­то­рыя ў скла­дзе Да­ніі ўпер­шы­ню са­ма­стой­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў «Па­ўноч­ным ззян­ні») Са­ка­ры­са Стоў­ры ты­по­вая «дра­ма ста­лен­ня». Дзве дзяў­чын­кі-пад­лет­кі атрым­лі­ва­юць пер­шыя ўро­кі су­тык­нен­ня з на­ва­ко­ль­ным све­там да­рос­лых, пра­хо­дзяць усе вы­пра­ба­ван­ні і спа­ку­сы ка­хан­нем і сяб­роў­ствам. Уні­ка­ль­насць гіс­то­рыі з Фа­рэ­раў у тым, што яе сю­жэт раз­гор­тва­ецца ў не­вя­ліч­кім ася­род­ку жы­ха­роў іза­ля­ва­на­га вос­тра­ва. Та­му ўсе эмо­цыі і па­чуц­ці аб­едзвюх ге­ра­інь на экра­не вы­гля­да­юць бо­льш вос­тра, а па­во­ль­ны рытм фі­ль­ма да­зва­ляе гле­да­чам з вя­лі­кіх га­ра­доў ад­чуць лад жыц­ця на ад­асоб­ле­ных ху­та­рах дзе­сь­ці на мя­жы Па­ўноч­на­га мо­ра і Атлан­тыч­на­га акі­яна.

 

Фа­рэр­ская стуж­ка шмат у чым пе­ра­клі­ка­ла­ся з іслан­дскай кар­ці­най «Ле­бедзь» рэ­жы­сёр­кі Асы Х’ёд­лей­фсда­цір. Ге­ра­іня «Ле­бе­дзя» ма­ла­дзей­шая за ге­ра­інь «Мар ка­ля мо­ра». Але яна так­са­ма пра­хо­дзіць праз пер­шае су­тык­нен­не з та­кім ча­сам ня­прос­тым све­там да­рос­ла­га жыц­ця. Ці­ка­ва, што, ня­гле­дзя­чы на знеш­няе пад­абен­ства (аб­едзве гіс­то­рыі ад­бы­ва­юцца на фо­не па­ўноч­ных мо­ра і гор), унут­ра­ны склад­нік гэ­тых фі­ль­маў усё-ткі ад­роз­ні­ва­ецца. Як ад­роз­ні­ва­юцца пэў­ны­мі ры­са­мі, звон­ку ча­сам ня­ўлоў­ны­мі, мен­та­лі­тэт і мясц­овая ку­ль­ту­ра жы­ха­роў кож­най са скан­ды­наў­скіх кра­ін.

 

Мін­скі гля­дач, пры­нам­сі вы­со­ка­аду­ка­ва­ная і за­ці­каў­ле­ная аўды­то­рыя «Па­ўноч­на­га ззян­ня», сус­тра­каў сю­жэ­ты і пра­бле­мы ге­ро­яў па­ўноч­на­еўра­пей­скіх сту­жак як свае род­ныя. Гла­ба­лі­за­цыя моц­на на­блі­зі­ла кра­іны ад­на да ад­ной у вон­ка­вым сэн­се, но­выя межы пра­хо­дзяць па зу­сім іншым пры­нцы­пе, чым ге­агра­фіч­ны або на­цы­яна­ль­ны. На­прык­лад, мін­ская фес­ты­ва­ль­ная пуб­лі­ка пра­ктыч­на не ад­чу­ва­ла не­йка­га мен­та­ль­на­га ба­р’е­ра па­між са­бой і Эрлен­дам Лу. Або іншы­мі гас­ця­мі фэс­ту — швед­скай рэ­жы­сёр­кай Ка­цяй Вік, якая па­ка­за­ла кар­ці­ну «Бы­лая жон­ка» і рас­па­вя­ла пра сваю пра­цу ў якас­ці кас­тынг-ды­рэк­тар­кі са зна­ка­мі­ты­мі су­айчын­ні­ка­мі Ро­ем Андэр­са­нам і Ру­бэ­нам Эстлун­дам, ды эстон­цам Пры­ытам Пя­ясу­ке, што прад­ста­віў на «Па­ўноч­ным ззян­ні» сваю стуж­ку «Ка­нец лан­цуж­ка», гро­шы на якую збі­раў срод­ка­мі краў­дфан­дын­гу.

 

«Ка­нец лан­цуж­ка», дзе пад сум­нен­не ста­вяц­ца каш­тоў­нас­ці су­час­на­га «гра­мад­ства спа­жы­ван­ня», так­са­ма быў бліз­ка ўспры­ня­ты ма­ла­дой бе­ла­рус­кай пуб­лі­кай.

 

Спа­да­ба­ла­ся бе­ла­ру­сам і чор­ная са­ты­ра «DRIB» зна­ка­мі­та­га ў ся­бе на ра­дзі­ме на­рвеж­ска­га кліп­мей­ке­ра Крыс­та­фе­ра Бор­глі. Гэ­тая аб­сур­дыс­цкая ка­ме­дыя ў псеў­да­да­ку­мен­та­ль­ным жан­ры ма­к’ю­мен­та­ры ў ве­ль­мі рэ­зкіх то­нах дэ­ман­струе но­ра­вы рэ­клам­най індус­трыі.

 

Ад­нак, ві­да­воч­на, пуб­лі­ка бывае розная і шмат якія стуж­кі і тэ­мы сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю на­ўрад ці знай­шлі б та­кі са­мы ўдзяч­ны вод­гук у ша­ра­го­вых на­вед­ва­ль­ні­каў мін­скіх кі­на­тэ­атраў. Най­перш гэ­та ты­чыц­ца на­шу­ме­лай на ра­дзі­ме да­цкай да­ку­мен­та­ль­най карціны «Ве­не­ра. Да­вай­це па­ра­змаў­ля­ем пра сэкс». Фільм з га­вар­кой на­звай уяў­ляе з ся­бе дзя­сят­кі фраг­мен­таў інтэр­в’ю з ма­ла­ды­мі жан­чы­на­мі, што ад­кры­та і без це­ню са­рам­лі­вас­ці раз­маў­ля­юць пра са­мыя інтым­ныя мо­ман­ты свай­го жыц­ця.

 

Стуж­ку ў Мін­ску прад­стаў­ля­ла яе прадзю­сар­ка Кір­стын Бар­форд. Па­сля пра­гля­ду за­мест звы­чай­най се­сіі пы­тан­няў і ад­ка­заў гле­да­чу бы­ло пра­па­на­ва­на па­ўдзе­ль­ні­чаць у дыс­ку­сіі на тэ­мы жа­но­чай сэк­су­аль­нас­ці. Без­умоў­на, гу­тар­ка з да­цкай кі­не­ма­таг­ра­фіс­ткай і прад­стаў­ні­ца­мі бе­ла­рус­кіх фе­мі­ніс­так ста­ла ад­ной з са­мых ці­ка­вых мо­ман­таў і так на­сы­ча­на­га шмат­лі­кі­мі ці­ка­вы­мі падзе­ямі фес­ты­ва­лю.

 

На­блі­жа­най да фе­мі­ніс­цкай тэ­мы мож­на лі­чыць леп­шую, на по­гляд аўта­ра гэ­тых рад­коў, кар­ці­ну фэс­ту — лат­вій­скую дра­му «Хро­ні­кі Мэ­ла­ні» Ві­естур­са Ка­іры­ша. Зня­тая ў вы­дат­ным ві­зу­аль­ным сты­лі, чор­на-бе­лая стуж­ка з’яў­ля­ецца ігра­вым ува­саб­лен­нем дзён­ні­каў жы­хар­кі Ры­гі Ме­ла­ніі Ва­на­гі, якая раз­ам са сва­ёй ся­м’ёй па­тра­пі­ла ў жор­ны ста­лін­скіх рэ­прэ­сій.

 

Акту­аль­ная ген­дар­ная тэ­ма­ты­ка так ці інакш па­д­ы­ма­ла­ся амаль у кож­най фес­ты­ва­ль­най кар­ці­не. Ад­ным з са­мых яркіх выказванняў ста­ла да­ку­мен­та­ль­ная стужка «Сіль­­ва­на» — фі­льм-парт­рэт папулярнай рэ­пер­кі са Шве­цыі, у асо­бе якой сы­шло­ся ад­ра­зу не­ка­ль­кі су­пя­рэч­лі­вых іпас­та­сяў: іміг­ран­ткі, лес­бі­янкі, фе­мі­ніс­ткі і му­су­ль­ман­кі. Трэба адзначыць, што гэ­тую стуж­ку не­ль­га на­зваць шэ­дэў­рам кі­на­мас­тац­тва, але яе пра­ўда жыц­ця ві­да­воч­на вы­ігры­ва­ла ў фа­бу­ляр­най бі­ягра­фіі зна­ка­мі­та­га мас­та­ка Тоў­ка Ва­ліа Ла­акса­нэ­на «Tom of Finland».

 

Да­ку­мен­та­ль­ная пра­гра­ма, ад­на з са­мых моц­ных час­так «Па­ўноч­на­га ззян­ня», сё­ле­та так­са­ма на роў­ных су­пер­ні­ча­ла з ігра­вой, ка­лі не пе­ра­ўзы­хо­дзі­ла яе па мо­цы сап­раў­дных эмо­цый. Стуж­ка «Рэ­ва­лю­цыя ко­ні­каў» рэ­жы­сёр­кі Сэ­ль­мы Віл­ху­нэн рас­па­вя­да­ла пра фін­скі фе­но­мен гу­ль­ні дзяў­чы­нак-пад­лет­каў з ца­цач­ны­мі ко­ні­ка­мі. Ве­ль­мі ці­ка­вым ака­заў­ся пра­гляд кар­ці­ны Тэ­р’е То­оміс­ту «Са­вец­кія хі­пі». Пад­арож­жа ў свет са­вец­кай кон­трку­ль­ту­ры 1970-х не­ча­ка­на пра­цяг­ну­ла­ся па­сляс­лоў­ем з вус­наў не­пас­рэд­ных удзе­ль­ні­каў тых да­ўніх падзей, якія ад­мыс­ло­ва пры­еха­лі на се­анс з Ма­гі­лё­ва.

 

Эма­цый­на на­пру­жа­ным быў пра­гляд стуж­кі «За­гад­ка ма­ёй ма­ці» Іе­вы Оза­лі­ны. Лат­вій­ская кар­ці­на ста­ла ад­ной з пе­ра­мож­цаў мо­ла­дзе­ва­га кон­кур­су мі­ну­ла­га фес­ты­ва­лю ў Амстэр­да­ме. Аўтар­цы ўда­ло­ся па­ка­заць ся­мей­ную дра­му та­го кштал­ту, што час­ця­ком сус­тра­ка­юцца ў жыц­ці, але рэ­дка з’яў­ля­юцца ў да­ку­мен­та­ль­ным кі­но.

 

А за­вяр­шы­ла­ся «Па­ўноч­нае ззян­не — 2018» доў­га­ча­ка­най на вя­лі­кім мін­скім экра­не стуж­кай Дзміт­рыя Ка­лаш­ні­ка­ва «Да­ро­га», ад­ной з прадзю­са­рак якой вы­сту­пі­ла арга­ні­за­тар­ка «Па­ўноч­на­га ззян­ня» Во­ля Чай­коў­ская. Фе­но­мен ман­таж­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, дзе ро­лі­кі з са­цы­яль­ных се­так зна­хо­дзяць свой шлях да вя­лі­ка­га фес­ты­ва­ль­на­га экра­на, до­сыць рас­паў­сю­джа­ны апош­нія не­ка­ль­кі год. «Да­ро­га» цал­кам зман­та­ва­на з фраг­мен­таў аўта­ма­бі­ль­ных ава­рый, за­фік­са­ва­ных ві­дэ­арэ­гіс­тра­та­ра­мі ўдзе­ль­ні­каў да­рож­на­га ру­ху. Ча­сам жу­дас­ныя, ча­сам смеш­ныя зда­рэн­ні па­сту­по­ва скла­да­юць эма­цый­ны парт­рэт жыц­ця гра­мад­ства, у якім ры­зы­ка і гу­ль­ня са сва­ім і чу­жым жыц­цём да­ўно ста­ла звык­лаю спра­вай.

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно