Са­мая скла­да­ная спра­ва ў жыц­ці

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

«РАС­КРЫЦ­ЦЁ» АЛЕ­НЫ ІВА­НЮ­ШАН­КА Ў ПРА­СТО­РЫ «ОK16»
НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НЫ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫ ПРА­ЕКТ HOMOCOSMOS, РАС­ПА­ЧА­ТЫ МЕ­НЕ­ДЖАР­КАЙ І ПРАДЗЮ­САР­КАЙ КА­ЦЯ­РЫ­НАЙ СА­ЛА­ДУ­ХАЙ І РЭ­ЖЫ­СЁ­РАМ ДА­РЫ­ЮШАМ ЯЗЕР­СКІМ У 2016 ГО­ДЗЕ, МАЕ НА МЭ­ЦЕ ДА­СЛЕ­ДА­ВАН­НЕ ЧА­ЛА­ВЕ­КА, ЯГО­НА­ГА ЦЕ­ЛА І ЦЯ­ЛЕС­НАС­ЦІ, УЗ­АЕ­МА­СУ­ВЯ­ЗІ ФІ­ЗІЧ­НА­ГА І ДУ­ХОЎ­НА­ГА, ЗВА­РОТ ДА ТЭМ, ТА­БУ­ЯВА­НЫХ У БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НАЙ (І ГРА­МАД­СКАЙ) ПРА­СТО­РЫ.

 

СПЕК­ТАКЛЬ «РАС­КРЫЦ­ЦЁ» ДРА­МА­ТУР­ГА АЛЕ­НЫ ІВА­НЮ­ШАН­КА, ДА ЯКОЙ ДА­ЛУ­ЧЫ­ЛА­СЯ РЭ­ЖЫ­СЁР­КА НА­ТАЛ­ЛЯ ЛЯ­ВА­НА­ВА, АПА­ВЁЎ ПРА РО­ДЫ. ПРА­БЛЕ­МЫ, ЗВЯ­ЗА­НЫЯ З ЦЯ­ЖАР­НАС­ЦЮ І З’ЯЎЛЕН­НЕМ НА СВЕТ ДЗІ­ЦЯ­ЦІ, АПОШ­НІМ ЧА­САМ СТА­ЛІ АД­КРЫ­ТА АБ­МЯР­КОЎ­ВАЦ­ЦА Ў ГРА­МАД­СТВЕ: МАГ­ЧЫ­МАС­ЦІ І ПРА­ВА ВЫ­БА­РУ ТА­ГО, ЯК І ДЗЕ ЖАН­ЧЫ­НЕ НА­РА­ДЖАЦЬ (ЦІ НЕ НА­РА­ДЖАЦЬ), АД­КАЗ­НАСЦЬ ЗА ПРЫ­НЯ­ТАЕ РА­ШЭН­НЕ, БЕЗ­АБА­РОН­НАСЦЬ КА­БЕ­ТЫ ПЕ­РАД МЕД­ЫЦЫН­СКАЙ СІС­ТЭ­МАЙ І ВЫ­ПАД­КІ, КА­ЛІ ПА­РА­ДЗІ­ХА СУ­ТЫ­КА­ЕЦЦА НЕ ТО­ЛЬ­КІ З АБ­ЫЯ­КА­ВАС­ЦЮ, АЛЕ І З ЖОР­СТКАС­ЦЮ.

Пад­час ра­бо­ты над спек­так­лем пер­ша­па­чат­ко­вы ва­ры­янт п’есы за­знаў зме­ны, тэкст на­быў да­ку­мен­та­ль­нас­ці і аса­бо­вас­ці — на пэў­ным эта­пе дра­ма­тур­г і рэ­жы­сёр­ка збі­ра­лі рэ­аль­ныя гіс­то­рыі ця­жар­нас­ці і ро­даў. Гэ­та, ад­нак, не пе­ра­тва­ры­ла «Рас­крыц­цё» ў да­ку­мен­та­ль­ны тэ­атр. Ня­гле­дзя­чы на, пэў­на, пра­ва­ка­тыў­ную на­зву, што свед­чыць пра на­ту­ра­ль­ныя ро­да­выя пра­цэ­сы, і на афі­шу, якая ад­мыс­ло­ва пад­трым­лі­вае та­кую інтэр­прэ­та­цыю, па вя­лі­кім ра­хун­ку спек­такль апа­вёў не сто­ль­кі пра ро­ды ці са­цы­яль­ныя пра­бле­мы, звя­за­ныя з імі, ко­ль­кі пра ча­ла­ве­чае ста­сун­ка­ван­не і жа­дан­не па­ра­зу­мен­ня. «Рас­крыц­цё» ў на­шым вы­пад­ку не мед­ыцын­скі тэр­мін, а стан га­тоў­нас­ці зра­зу­мець інша­га ча­ла­ве­ка, якой бы ад­роз­най ні бы­ла яго­ная па­зі­цыя.

 

Ро­ды ў па­ста­ноў­цы — сво­еа­саб­лі­вая кроп­ка бі­фур­ка­цыі, скла­да­ны і не­прад­ка­за­ль­ны дос­вед, што змя­няе свет жан­чы­ны, яе ад­чу­ван­не ся­бе. Па­ста­ноў­ка не прэ­тэн­дуе на ўсё­абдым­нае рас­крыц­цё тэ­мы, ад­нак аб­азна­чае важ­ныя пра­бле­мы, звя­за­ныя з ця­жар­нас­цю і ро­да­мі. Га­лоў­ная з іх — фі­зіч­ная і псі­ха­ла­гіч­ная да­тклі­васць ця­жар­най жан­чы­ны і не­абход­насць пад­трым­кі бліз­кіх не­за­леж­на ад та­го, які ва­ры­янт аб­ірае па­ра­дзі­ха: ро­ды ў «біз­нэс-па­ла­це» па ма­дэ­лі «ўсё ўклю­ча­на» ці хат­нія пад на­гля­дам аку­шэр­кі. Уз­ды­ма­юцца пад­час спек­так­ля і іншыя пы­тан­ні. На­прык­лад, інфар­ма­цый­ны ва­ку­ум, які па­гар­шае псі­ха­ла­гіч­ны стан жан­чы­ны, эма­цый­ная аб­ыя­ка­васць і жор­сткасць мед­пер­са­на­лу, стаў­лен­не да жан­чы­ны як да «ка­вал­ка мя­са». Важ­на, што ства­ра­ль­ні­цы «Рас­крыц­ця» не ціс­нуць на гэ­тыя бо­ле­выя кроп­кі, а то­ль­кі аб­азна­ча­юць іх у ба­ль­шы­ні сцэн, не дэк­ла­ру­юць без­вы­ход­насць і без­аль­тэр­на­тыў­насць раз­віц­ця падзей. Маг­чы­масць сцэ­на­рыя з доб­ры­мі да­кта­ра­мі і да­лі­кат­ным стаў­лен­нем прад­угле­джвае ад­на з ге­ра­інь, ця­жар­ная Са­ша. Фор­ма тэ­атра­ль­най гу­ль­ні, аб­ра­ная па­ста­ноў­шчы­ка­мі, да­па­ма­гае па­збег­нуць пе­ра­тва­рэн­ня па­ста­ноў­кі ў «жу­дзік» для па­ра­дзіх і сва­якоў.

 

Ге­роі і ге­ра­іні «Рас­крыц­ця» — ця­жар­ная ма­ці два­іх дзя­цей Са­ша (Але­на Зуй-Вай­цэ­хоў­ская), яе муж Жэ­ня (Мак­сім Ду­боў­скі), сяс­тра Ры­та (Ка­ця­ры­на Бон­да­ра­ва) і сяб­роў­ка Ва­ль­жы­на (Крыс­ці­на Дро­быш). Яны пры­хо­дзяць у крэ­атыў­ную пра­сто­ру (уда­ла аб­ыгры­ва­ецца мес­ца пра­вя­дзен­ня спек­так­ля), каб па­гу­ляць у ро­ле­вую гу­ль­ню «Рас­крыц­цё». Кож­на­му з удзе­ль­ні­каў пра­па­на­ва­на вы­браць пер­са­на­жа-па­ра­дзі­ху і пра­йсці шлях ад пер­шых схва­так да мо­ман­ту на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці. Май­страм гу­ль­ні, які ў ад­па­вед­нас­ці з аб­ра­ным пер­са­на­жам ма­дэ­люе сцэ­на­рый для кож­на­га з удзе­ль­ні­каў, вы­сту­пае Са­ша. Яна, да­рэ­чы, адзі­ная ў гэ­тай кам­па­ніі мае дос­вед ро­даў і праз сваю чар­го­вую ця­жар­насць — са­мая ўраз­лі­вая. Кож­ны аб­ірае пер­са­на­жа, што ад­па­вя­дае яго­най інды­ві­ду­аль­нас­ці: эман­сі­па­ва­ная Ва­ль­жы­на ў чыр­во­ных туф­лі­ках на вы­со­кіх аб­ца­сах — біз­нэс-лэ­дзі, дзяў­чын­ка-хіп­стар Ры­та — «эка-па­ра­дзі­ху», а Жэ­ня (ён ві­да­воч­на пе­ра­жы­вае не са­мы лёг­кі пе­ры­яд у ад­но­сі­нах з жон­кай) — «не­ра­шу­чую» па­ра­дзі­ху, з якой ён аса­цы­юе Са­шу. Сі­ту­ацыі па­зна­ва­ль­ныя, на­ват ты­по­выя. Яны, без­умоў­на, кры­ху пе­ра­боль­­ша­ныя, за­вос­тра­ныя (спа­дзя­юся, у рэ­аль­ным жыц­ці па­ра­дзі­хам не кры­чаць «А ты ў тан­ку га­рэ­ла?!»), ад­нак (пе­ра­важ­на) ка­ме­дый­ная афар­боў­ка змяк­чае не­пры­емныя і на­ват страш­ныя па сва­ёй сут­нас­ці пра­явы. Гра­тэс­ка­ва пад­адзе­ны ты­па­жы мед­ыкаў, з які­мі су­ты­ка­юцца «па­ра­дзі­хі», — з да­па­мо­гай аку­ля­раў, ха­ла­таў і ша­па­чак у іх па чар­зе пе­ра­тва­ра­юцца гу­ль­цы: у ма­ла­дую на­хаб­ную мед­сяс­тру, у док­тар­ку з ня­ўда­лым аса­біс­тым жыц­цём і ня­на­віс­цю да ця­жар­ных, у «док­та­ра Ліў­сі» з ані­ма­цый­най стуж­кі Да­ві­да Чар­кас­ка­га. Знач­ную час­тку спек­так­ля ў за­ле гу­чыць смех, ад­нак гэ­та не за­мі­нае раз­умен­ню: смеш­на ў гу­ль­ні і ў тэ­атры, дзе мож­на спы­ніц­ца ў лю­бы мо­мант. Рэ­аль­насць па­куль не ве­ся­ліць.

 

У пэў­ныя мо­ман­ты для ге­ро­яў рэ­аль­нас­цю рап­тоў­на стае гу­ль­ня — ка­лі чап­ляе іх аса­біс­тыя пе­ра­жы­ван­ні і ком­плек­сы. Ства­ра­ль­ні­кі па­ста­ноў­кі і акцё­ры прад­стаў­ля­юць іх пэў­ны­мі ты­па­жа­мі з ад­па­вед­ны­мі па­тэр­на­мі па­во­дзін і пра­бле­ма­мі, што рас­кры­ва­юцца праз гу­ль­нё­вае пра­жы­ван­не дос­ве­ду ро­даў. За пад­крэс­ле­най не­за­леж­нас­цю і рас­ка­ва­нас­цю Ва­ль­жы­ны ха­ва­ецца адзі­но­та і без­аба­рон­насць, маг­чы­ма, за­йздрасць да Са­шы ды цень да­ўніх да­чы­нен­няў з Жэ­нем. Вы­хо­дзіць на свет рэ­ўнасць Ры­ты, якой ма­ці ста­віць у пры­клад ся­мей­ную сяс­тру, ды кры­ху па­гар­длі­вае стаў­лен­не да Са­шы, чыё жыц­цё аб­ме­жа­ва­на «ка­ша­мі-ма­ла­ша­мі». Кла­січ­ным вы­гля­дае не­па­ра­зу­мен­не па­між Жэ­нем, што шмат пра­цуе «дзе­ля ся­мей­нае бу­ду­чы­ні», і Са­шай, якая хо­ча час­цей быць по­бач з му­жам, ад­чу­ваць яго­ную пад­трым­ку. Усе ге­роі раў­наз­нач­ныя з гле­дзіш­ча пра­ва вы­ба­ру ўлас­на­га сцэ­на­рыя жыц­ця і яго «пра­ві­ль­нас­ці/ня­пра­ві­ль­нас­ці», але пра­та­га­ніс­там усё ж з’яўля­ецца Са­ша. Праз яе воб­раз рэ­прэ­зен­та­ва­на не то­ль­кі тэ­ма дат­клі­вас­ці ця­жар­най ка­бе­ты, але і ад­сут­нас­ці эмпа­тыі да яе, вы­мкну­тас­ці жан­чы­ны-ма­ці на пэў­ным эта­пе з са­цы­яль­на­га жыц­ця, звя­дзен­ня яе ро­лі да зга­да­ных «ка­шаў-ма­ла­шаў» на­ват са­мы­мі бліз­кі­мі лю­дзь­мі. Дзіў­ным чы­нам пад­час спек­так­ля ўзні­кае дум­ка, што гу­ль­ня, якую ма­дэ­люе Са­ша, не без аса­ло­ды ма­ні­пу­лю­ючы сва­імі бліз­кі­мі, на­сам­рэч дае маг­чы­масць звяр­нуць ува­гу на свае ад­чу­ван­ні і па­чуц­ці, стаць бо­льш зра­зу­ме­лай. Вы­дае на тое, што Са­ша да­ся­гае мэ­ты.

 

Гу­ль­ня, рас­па­ча­тая ге­ро­ямі, за­ста­ецца без фі­на­лу — іх рэ­аль­ныя пра­бле­мы так­са­ма не ма­юць вы­ра­шэн­ня. Дзея­нне спек­так­ля рап­тоў­на аб­ры­ва­ецца на эма­цый­ным пі­ку, ка­лі вы­свят­ля­ецца, што траў­ма­тыч­ны дос­вед, на­бы­ты Са­шай пад­час па­пя­рэд­ніх ро­даў, быў траў­май і для Жэ­ні. Агу­ль­нае пе­ра­жы­ван­не да­зва­ляе ім на­рэш­це па­ра­зу­мец­ца. У вы­ні­ку зу­сім не ро­ды, а ўва­га да бліж­ня­га, спа­чу­ван­не яму і ад­чу­ван­не яго­ных па­трэ­баў апы­на­юцца са­май скла­да­най спра­вай у жыц­ці. Свят­ло, якое за­паў­няе ў фі­на­ле Са­шын жы­вот, і Жэ­неў до­тык да яго пад­аюц­ца зна­кам га­тоў­нас­ці спры­чы­ніц­ца да све­ту інша­га ча­ла­ве­ка, пад­тры­маць і раз­ам пе­ра­жыць но­вы дос­вед на­ра­джэн­ня.

 

Пра­сто­ра па­ста­ноў­кі на­ле­жыць акцё­рам, што існу­юць у ёй лёг­ка і ня­зму­ша­на. Сцэ­наг­ра­фіч­нае ра­шэн­не (Іры­на Ка­мі­са­ра­ва) мі­ні­ма­ліс­тыч­нае і фун­кцы­яна­ль­нае, ві­дэ­азмест не за­гру­ваш­чвае спек­такль, не пе­ра­цяг­вае ўва­гу на ся­бе. Хут­кая зме­на сі­ту­ацый, пе­ра­хо­ды ге­ро­яў ад аб­ра­ных ро­ляў па­ра­дзіх да рэ­аль­на­га жыц­ця ўтва­ра­юць імклі­вы тэм­па­рытм; пра­ўда, па­куль не за­ўжды гэ­та ад­бы­ва­ецца ад­но­ль­ка­ва дых­тоў­на і бес­па­мыл­ко­ва, а за імклі­вас­цю дзея­ння не стае ча­су за­глы­біц­ца ў ста­сун­кі пер­са­на­жаў, уха­піць і асэн­са­ваць усе пра­бле­мы-тэ­мы-на­мё­кі, ба­га­та па­ра­ссы­па­ныя па спек­так­лі. Доб­ра, што псі­ха­ла­гіч­ная глы­бі­ня і да­ска­на­лая рас­пра­цоў­ка тэ­мы ро­даў на мэ­це не ме­ла­ся. За­да­ча бы­ла бо­льш сціп­лая: за­га­ва­рыць пра іх уго­лас, рас­па­чаць афлайн-ды­ялог. Мяр­ку­ючы па аб­мер­ка­ван­ні па­сля ад­на­го з прэм’ерных па­ка­заў, не то­ль­кі ства­ра­ль­ні­цы «Рас­крыц­ця» ма­юць пад­обнае жа­дан­не і па­трэ­бу, якія, у сваю чар­гу, не за­ле­жаць ад па­ла­вой пры­на­леж­нас­ці ды на­яўнас­ці дос­ве­ду ро­даў. 

Кацярына Яроміна