Ася­ро­дак для мас­тац­ка­га прад­укту

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

ДВА ДНІ Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ СУ­ПОЛ­ЦЫ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫХ ДЗЕЯ­ЧАЎ УКРА­ІНЫ
Бе­ла­русь мае двац­цаць во­сем пра­фе­сій­ных тэ­атраў. Я не ве­даю іх штат­ныя рас­кла­ды, але ма­гу пэў­на вы­зна­чыць, ко­ль­кі ад­мыс­лоў­цаў па гэ­тых тэ­атрах му­сяць ачо­ль­ваць лі­та­ра­тур­ныя час­ткі: двац­цаць сем. Пра­ўда, не вы­клю­ча­на, што ка­гось­ці ўжо апты­мі­за­ва­лі аль­бо збі­ра­юцца. Пры­нцы­по­ва аб­ыхо­дзіц­ца без за­глі­та Тэ­атр бе­ла­рус­кай арміі.

Зга­даў­шы ста­рэй­шых ка­лег (а за­глі­та­мі слу­жы­лі, на­прык­лад, слын­ныя па­эты Артур Во­льс­кі і Ле­а­нід Дра­нь­ко-Май­сюк, зна­ны дра­ма­тург Аляк­сей Ду­да­раў), свед­чу: пра­фе­сію да­ўно на­зы­ва­юць ня­ўдзяч­най, не­прэс­тыж­най. На­ват з са­мым да­свед­ча­ным кі­раў­ніц­твам і са­мым вы­со­кім ста­ту­сам уста­но­вы — «дзіў­най сця­жы­най аб­са­лют­ных вар’ятаў». Ру­хац­ца па ёй вар­та ве­ль­мі аб­ачлі­ва, дба­ючы пра аб­азна­насць, дос­вед, са­ма­ўдас­ка­на­лен­не... спа­дзе­ючы­ся, што яны спат­рэ­бяц­ца на­поў­ні­цу. Пры гэ­тым за­гліц­кія ве­ды ў Інтэр­нэ­це не ля­жаць. Але не ля­жаць яны і ў біб­лі­ятэ­цы, і ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў... Шмат га­доў та­му бы­ла з’яві­ла­ся іні­цы­яты­ва Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та пра­блем ку­ль­ту­ры ла­дзіць пра­фе­сій­нае на­ву­чан­не, але двац­цаць сем гі­па­тэ­тыч­ных ча­ла­век так і не па­тра­пі­лі збі­рац­ца на яго хоць з не­йкай пе­ры­ядыч­нас­цю.

 

Укра­іна, па­вод­ле ліч­баў 2015 го­да, мае сто тры­нац­цаць пра­фе­сій­ных тэ­атраў, пад­тры­ма­ных дзяр­жа­вай; пры­клад­на сто­ль­кі ж — не­за­леж­ных тэ­атра­ль­ных утва­рэн­няў. Кі­еў раз­ам з не­да­та­цый­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі на­ліч­вае ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці. Пра­фе­сій­ным па­сля­дып­лом­ным на­ву­чан­нем для іх за­глі­таў (так­са­ма як і для артыс­таў, і для рэ­жы­сё­раў) моц­на за­кла­по­ча­ны На­цы­яна­ль­ны са­юз тэ­атра­ль­ных дзея­чаў. Аб­ноў­ле­ны ў 2016 го­дзе, «па­клі­ка­ны ства­раць пэў­ны ася­ро­дак для мас­тац­ка­га прад­укту: ге­не­ра­ваць ідэі, ста­віць пра­блем­ныя пы­тан­ні, якія існу­юць у тэ­атра­ль­най га­лі­не, ды шу­каць шля­хі для іх вы­ра­шэн­ня», ён за­знаў пе­ра­бу­до­ву і за­ймеў сап­раў­дную ка­ман­ду су­пра­цоў­ні­каў — ма­ла­дых, амбіт­ных, аб­азна­ных. Най­перш яны дба­юць пра мастацкую па­лі­ты­ку (рэ­гі­яна­ль­ную і мо­ла­дзе­вую) ды за­бес­пя­чэн­не (інфар­ма­цый­нае ды экс­пер­тна-ана­лі­тыч­нае). Ідэя стар­шы­ні НСТДУ Баг­да­на Стру­цін­ска­га (на­род­на­га артыс­та Укра­іны, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка На­цы­яна­ль­най апе­рэ­ты) про­стая, як пра­ўда: ды­ялог. Саб­раць, згур­та­ваць, пе­ра­зна­ёміць, даць маг­чы­масць ка­му­ні­ка­ваць, аб­ме­нь­вац­ца на­пра­цоў­ка­мі і дос­ве­дам — і вы­ні­кае не па­кру­час­тая, але скла­да­наз­лу­ча­ная і до­сыць зруч­ная сця­жы­на для пра­фе­сій­на­га ру­ху.

 

Мне вы­па­ла со­вац­ца па гэ­тай сця­жы­не на чар­го­вым (!) на­ву­чан­ні за­гад­чы­каў лі­та­ра­тур­ных час­так — тэ­атра­ль­ная ге­агра­фія ахоп­лі­ва­ла тэ­ры­то­рыю да Хер­со­на, Су­маў, Ад­эсы... Тэ­ма­мі за­нят­каў ра­бі­ла­ся аўтар­скае пра­ва і по­шук ма­тэ­ры­ялу для па­ста­но­вак, ста­сун­ка­ван­не з кры­ты­ка­мі і дра­ма­тур­га­мі, межы ад­каз­нас­ці за дра­ма­тур­гіч­ны вы­бар, тэ­атра­ль­ны ме­не­джмент, пры­сут­насць у са­цы­яль­ных сет­ках і на­пі­сан­не рэ­клам­ных тэк­стаў...

 

Не­ка­то­рых не ад­пус­ці­лі ды­рэк­та­ры, і ка­ле­гі бра­лі дні за свой кошт. Не­ка­то­рыя вы­бра­лі­ся пад­ву­чыц­ца ў Кі­еў між фес­ты­ва­ль­ны­мі аль­бо гас­тро­ль­ны­мі міт­рэн­га­мі. Усе па­спе­лі па­ўдзе­ль­ні­чаць у прэ­зен­та­цы­ях фес­ты­ва­лю су­час­най укра­інскай дра­ма­тур­гіі «Но­вая п’еса», чыт­ках, сус­трэ­чах з На­тал­ляй Ва­раж­біт і Ві­та­лём Кі­но — да ўся­го атры­маў­шы і пра­ктыч­ныя за­нят­кі. Але па­куль доў­жы­лі­ся аб­мер­ка­ван­ні і ўшчы­ль­ня­лі­ся пра­гра­мы, па­куль рых­та­ва­ла­ся да пра­цы Вяс­но­вая шко­ла акцёр­ска­га і рэ­жы­сёр­ска­га май­стэр­ства (ту­ды, да­рэ­чы, вы­праў­ляў­ся вы­кла­даць наш рэ­жы­сёр-ля­леч­нік Ігар Ка­за­коў), укра­інскія тэ­атры пад­ава­лі за­яўкі на ўдзел у пер­шым Фес­ты­ва­лі-Прэ­міі «ГРА/GRA — Great Real Art» — на­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі Укра­іны.

 

Двац­цаць пяць га­доў та­му ад­бы­ло­ся пер­шае ўру­чэн­не тэ­атра­ль­най прэ­міі «Кі­еўская пек­та­раль», за­сна­ва­най га­рад­скі­мі ўла­да­мі і Тэ­атра­ль­най су­пол­кай Укра­іны. Ад Кан­фе­дэ­ра­цыі тэ­атра­ль­ных са­юзаў у Кі­еў пры­ехаў Алег Яфрэ­маў і на­сто­ль­кі ўра­зіў­ся, што па вяр­тан­ні ў Мас­кву саб­раў ка­лег... і на­ра­дзі­ла­ся зна­ка­мі­тая рас­ійская «За­ла­тая мас­ка». А ва Укра­іне яшчэ доў­гія га­ды цяг­ну­ла­ся га­вор­ка, што, маў­ляў, трэ­ба, мож­на, вар­та... Для па­ўта­ра дзя­сят­ка мі­ніс­траў ку­ль­ту­ры кры­ты­кі і мас­тац­тваз­наў­цы рас­пра­цоў­ва­лі чар­го­выя прэ­мі­яль­ныя кан­цэп­цыі — і яны прад­ка­за­ль­на ка­на­лі што ў ка­бі­не­тах Мін­ку­ль­та Украіны, што ў са­мой тэ­атра­ль­най су­пол­цы. Ге­ні­яль­ны ме­не­джар Баг­дан Стру­цін­скі (так аха­рак­та­ры­за­ва­лі яго мае су­раз­моў­цы) сха­піў­ся за гэ­тую ідэю ад­ра­зу, як ма­га па­спры­яў яе рас­пра­ца­ваць і зла­дзіць для яе фі­нан­са­ван­не на ўзроў­ні Ка­мі­тэ­ту па ду­хоў­нас­ці і ку­ль­ту­ры Вяр­хоў­нае Ра­ды. У ідэ­але, па­вод­ле экс­пер­таў, зна­ных тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў Ган­ны Ліп­коў­скай і Ган­ны Ве­ся­лоў­скай, ха­це­ла­ся б аха­піць усе прэм’еры ўсіх укра­інскіх тэ­атраў за пэў­ны пе­ры­яд (се­зон, ка­лян­дар­ны год). Фар­ма­ваць асоб­ныя экс­пер­т­ныя гур­ты па ўсіх кі­рун­ках па­куль не вы­па­дае — бра­куе рэ­сур­саў. (Да­рэ­чы, па­куль тэ­атра­ль­ныя дзея­чы вы­спя­ва­лі хоць да не­йка­га ва­руш­ня­ка, укра­інскія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты здзей­сні­лі сваю агу­ль­на­дзяр­жаў­ную кі­нап­рэ­мію імя Аляк­сан­дра Да­ўжэн­кі і прэ­мію «За­ла­тая дзы­га».)

 

Сён­няш­няя рас­пра­цоў­ка прад­угле­джвае ўся­го шэсць агу­ль­ных на­мі­на­цый: леп­шы дра­ма­тыч­ны спек­такль (так­са­ма і ма­лой сцэ­ны), леп­шы му­зыч­ны, ха­рэ­агра­фіч­ны, экс­пе­ры­мен­та­ль­ны на су­ты­ку тэ­атра­ль­ных жан­раў і спек­такль для дзя­цей. Ля­леч­ні­кі ад­ра­зу па­крыў­дзі­лі­ся, маў­ляў, для іх не прад­угле­дзе­лі асоб­най на­мі­на­цыі, але ім па­тлу­ма­чы­лі: ад­асоб­ле­ная ля­леч­ная на­мі­на­цыя ве­ль­мі пад­обная да рэ­зер­ва­цыі, а так яны мо­гуць за­яўляц­ца і ўдзе­ль­ні­чаць аж у ча­ты­рох. Ця­пе­раш­няя рэ­аль­насць та­кая, што ля­леч­ні­кі не сас­ту­пяць дра­ма­тыч­ным артыс­там у на­лаў­чо­нас­ці, а дра­ма­тыч­ныя па­ста­ноў­кі ка­рыс­та­юцца шмат чы­імі вы­яўлен­чы­мі срод­ка­мі — у тым лі­ку і срод­ка­мі тра­ды­цый­на­га мас­тац­тва ля­леч­ні­каў. Але ні­ко­га не збян­тэ­жы­ла ні ко­ль­касць на­мі­на­цый, ні сця­жы­на, якой трэ­ба пра­йсці, каб у іх удзе­ль­ні­чаць: пер­шы фэст На­цы­яна­ль­най прэ­міі фар­му­ецца па­вод­ле пры­нцы­пу «адзін за­яўца — ад­на за­яўка» з прэм’ер 2017 го­да ў меж­ах го­да бю­джэт­на­га.

 

Як ні дзіў­на, пер­ша­па­чат­ко­вы этап му­сіць спраў­джвац­ца па­вод­ле ві­дэ­аза­пі­саў — ані­во­дзін з дзе­ся­ці экс­пер­таў (тэ­атра­ль­ныя кры­ты­кі, му­зы­ка­з­наў­цы) не ба­чыць у гэ­тым ні­чо­га не­пры­­маль­­на­га. Ма­ецца, ад­нак, і га­лоў­ная ўмо­ва: ніх­то з экс­пер­таў не мо­жа мець па­ста­янных пра­цоў­ных да­чы­нен­няў ні з ад­ным тэ­атрам, што мае пра­ва пад­аваць за­яўку. Гэ­та на­бы­вае асаб­лі­вай пры­нцы­по­вас­ці на тле «Кі­еўскай пек­та­ра­лі», яна апош­ні час ку­ль­ты­вуе іншы рэ­жым: ён не спры­яе якой бы там ні бы­ло ад­цяг­не­нас­ці ад сі­ту­ацыі. Па­сля фар­ма­ван­ня лонг-арку­ша (ту­ды, да­рэ­чы, увай­шло двац­цаць сем прац) усё бу­дзе пра­гля­дац­ца жыў­цом. Ча­су, вя­до­ма, за­бра­куе, тым бо­льш на дру­гім эта­пе экс­пер­ты му­сяць пі­саць аб­авяз­ко­выя раз­гор­ну­тыя вод­гу­кі на спек­так­лі. Вы­нік дру­го­га эта­пу пра­гля­даў, вя­до­ма, шорт-аркуш з два­нац­цац­цю на­зва­мі — з іх збя­рэц­ца афі­ша на­цы­яна­ль­най прэ­міі для па­ка­заў у Кі­еве, дзе не­за­леж­нае між­на­род­нае жу­ры (пад­крэс­лі­ваю — з роз­ных кра­ін!) па­гля­дзіць і аб­ярэ шас­ця­рых пе­ра­мож­цаў. Што атры­мае кож­ны пе­ра­мож­ца? Са­мае вар­тае: грант на па­ста­ноў­ку спек­так­ля. Яго мож­на ска­рыс­таць то­ль­кі па пры­зна­чэн­ні. А з 1 сту­дзе­ня 2019 го­да рас­пач­нец­ца чар­го­вы пры­ём за­яў з да­сяг­нен­ня­мі го­да 2018.

 

...Ка­лі квет­ка пад­аба­ецца, яе, час­цей за ўсё, па­прос­ту зры­ва­юць. Ка­лі квет­ку лю­бяць, яе пры­нам­сі па­лі­ва­юць, а то і да­гля­да­юць па ўсіх пра­ві­лах. Я ўсве­дам­ляю: ася­ро­дак для мас­тац­ка­га прад­укту ва Укра­іне пры­па­доб­не­ны да ўлю­бё­най квет­кі: за ня­поў­ныя два га­ды НСТД Укра­іны па-свой­му аджы­ві­ла, ад­ра­дзі­ла і за­ахво­ці­ла кве­цень арга­ні­за­цый­ную, інтэ­лек­ту­аль­ную, твор­чую, так што «дзіў­ная сця­жы­на аб­са­лют­ных вар’ятаў» не то­ль­кі па­чыс­ці­ла­ся ад бу­ра­ло­му ды ка­лю­жын, але і да­вя­ла свае ход­кія вар­тас­ці.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра