Та­лент за­па­ль­ваць сус­ве­ты

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

«САК­РЭТ­НАЯ ЗО­НА» СЯР­ГЕЯ КАТ­РА­НА
Ка­лек­тыў­ны вы­ка­наў­ца ара­то­рыі «Ве­дзь­мі­ны ко­ль­цы», падзе­ле­ны на про­ць­му сло­ікаў, му­зі­цы­руе ў пры­цём­ку «Ла­ба­ра­то­рыі са­цы­яль­най мі­ка­ло­гіі». Ён, ці, хут­чэй, яно — Вя­лі­кае ся­мей­ства гар­бат­на­га гры­ба Кам­бу­ча-Да­ста­еўскі. Гук ге­не­ру­ецца элек­трон­на-кі­не­тыч­най пры­ла­дай у за­леж­нас­ці ад роз­най сту­пе­ні пра­зрыс­тас­ці вад­кас­цей...

 Гіп­на­тыч­ныя та­нец і гру­кат «крыс­та­лаў ча­су» ў «Ла­ба­ра­то­рыі ча­су» — шэ­ра­гі за­лі­тых свят­лом аква­ры­умаў, дзе ў броў­наў­скім ру­ху гой­са­ецца мнос­тва не­вя­ліч­кіх пя­соч­ных га­дзін­ні­каў. Та­кія ж дзіў­ныя рэ­чы ад­бы­ва­лі­ся ва ўсіх астат­ніх дзе­ся­ці па­ко­ях На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў на Ня­кра­са­ва, дзе з 28 кра­са­ві­ка пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва вя­до­ма­га рас­ійска­га мас­та­ка Сяр­гея Кат­ра­на.

 

Сяр­гей Кат­ран — адзін з най­ці­ка­вей­шых ге­ро­яў арт-сцэ­ны су­час­най Рас­іі. Мас­так-вы­на­ход­нік (як ён сам ся­бе вы­зна­чае) і аўтар не­ка­ль­кіх па­этыч­ных збор­ні­каў. За­гад­чык ка­фед­ры фун­да­мен­та­ль­ных да­сле­да­ван­няў бу­ду­чы­ні (КАФДБ) у Цэн­тра­ль­ным на­ву­ко­ва-да­след­чым інсты­ту­це псі­ха­ге­агра­фіі і па­меж­ных ста­наў (ЦНДІ ПІПС), ку­ра­тар і актыў­ны ўдзе­ль­нік мнос­тва між­дыс­цып­лі­нар­ных пра­ектаў, а так­са­ма інтэр­на­цы­яна­ль­ных мас­та­коў­скіх ка­ла­ба­ра­цый. Ся­род яго шмат­лі­кіх рэ­прэ­зен­та­цый у роз­ных га­ра­дах роз­ных кра­ін — пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва «Па­куль не знік­не сло­ва» на апош­няй Ве­не­цы­янскай бі­ена­ле.

 

Твор­часць Кат­ра­на аб’­ядноў­вае раз­ма­ітыя ві­ды і фор­мы су­час­на­га мас­тац­тва: інста­ля­цыю і ску­льп­ту­ру, аўдыя- і ві­дэа-арт, пер­фор­манс і хэ­пе­нінг. Ве­ль­мі хо­чац­ца ад­нес­ці не­стан­дар­тныя пра­цы твор­цы да па­пу­ляр­на­га сён­ня кі­рун­ку science-art — што цал­кам ла­гіч­на, уліч­ва­ючы яго бэк­граўнд зу­сім не «лі­ры­ка», а са­ма­га сап­раў­дна­га «фі­зі­ка». Ад­нак усё знач­на скла­да­ней. Вы­пра­боў­ва­ючы на тры­ва­ласць межы і пра­ві­лы мас­тац­тва, Кат­ран пра­цуе на скры­жа­ван­ні ад­ра­зу не­ка­ль­кіх пра­ктык — на­ву­ко­вых, са­цы­яль­ных, ві­зу­аль­ных, лін­гвіс­тыч­ных. І звян­ча­ком яго му­ль­ты­дыс­цып­лі­нар­нас­ці ста­но­віц­ца ме­на­ві­та па­эзія.

 

Звяр­та­ючы­ся да ба­за­вых улас­ці­вас­цей фі­зіч­най рэ­аль­нас­ці, што не­ты­по­ва для на­шых іза­ля­ва­ных ад пры­ро­ды «бе­лых га­ле­рэй­ных ку­боў», Кат­ран ка­жа пра надзён­ныя і важ­ныя рэ­чы. Не ка­пі­юю­чы і не ўпры­гож­ва­ючы — як (шчы­ра ка­жу­чы, час­ця­ком) во­дзіц­ца ў на­шым айчын­ным мас­тац­тве, — а пе­рад­аю­чы іх не­йкі асноў­ны пры­нцып, экзіс­тэн­цыю. Опты­ка Кат­ра­на ся­гае да сут­нас­ці з’яў, да­зва­ля­ючы зір­нуць на іх з не­ча­ка­на­га бо­ку — (пе­ра)усвя­до­міць іх аль­бо на­ват па­прос­ту ўба­чыць. У чым, улас­на, і па­ля­гае мі­сія жы­во­га су­час­на­га арту.

 

Двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў з мнос­твам іза­ля­ва­ных за­лаў — ідэ­аль­ная вы­ста­вач­ная пля­цоў­ка для «Сак­рэт­най зо­ны». Пе­ра­мяш­ча­ючы­ся з ад­ной пра­сто­ры ў іншую, гле­да­чы пра­хо­дзі­лі шэ­раг уні­ка­ль­ных «ла­ба­ра­то­рый» не­йкай гла­ба­ль­най мас­тац­ка-на­ву­ко­вай інсты­ту­цыі, ство­ра­най Сяр­ге­ем Кат­ра­нам. Па сут­нас­ці, ця­пе­раш­ні НЦСМ, што мес­ціц­ца ў бы­лых «май­стэр­нях Са­віц­ка­га», пе­ра­тво­ра­ны ў та­та­ль­ную інста­ля­цыю ад­на­го мас­та­ка. І гэ­тая інста­ля­цыя інтэ­рак­тыў­ная — бо ўклю­чае ў ся­бе нас, на­вед­ва­ль­ні­каў. І яна мае «ру­хо­мы маш­таб» — па трап­ным вы­зна­чэн­ні аме­ры­кан­ска­га мас­та­ка і арт-кры­ты­ка Ро­бер­та Сміт­са­на, — бо яе ўспры­ман­не, як тэ­арэ­ты­зуе Сміт­сан, за­ле­жыць ад та­го, дзе зна­хо­дзіц­ца гля­дач.

 

Вар­та адзна­чыць уз­орную ком­плек­снасць кат­ра­наў­скай рэ­прэ­зен­та­цыі: акра­мя да­ска­на­ла вы­бу­да­ва­ных фі­зіч­ных па­ра­мет­раў, яна мае вы­тан­ча­ны ды­зайн-склад­нік, аўтар­ства вя­до­май мас­коў­скай ды­зай­нер­кі Але­ны За­йкі­най. Ся­род вы­ста­вач­най па­ліг­ра­фіі — эстэц­кі зін, ство­ра­ны Але­най, што вы­дат­на вы­кон­вае інфар­ма­тыў­ную фун­кцыю, скі­роў­ва­ючы на­вед­ва­ль­ні­ка па «ла­ба­ра­то­ры­ях» і кан­цэп­цы­ях Кат­ра­на. Вы­ста­ва прад­стаў­ле­на і ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры, а да пра­сто­ры фі­зіч­най аўтар на­ма­га­ецца да­даць дыс­ку­тыў­ную пра­сто­ру сэн­саў — грун­тоў­на пад­ыхо­дзя­чы да спра­вы: у НЦСМ па­він­ны ад­быц­ца лек­цыі і прэ­зен­та­цыі вя­ду­чых да­след­чы­каў з роз­ных кра­ін, якія прад­ста­вяць су­час­ныя аспек­ты ўза­ема­дзе­яння пры­ро­ды, на­ву­кі і мас­тац­тва.

 

Вы­дат­на, што дзя­ку­ючы інтэр­на­цы­яна­ль­най пра­гра­ме фес­ты­ва­лю «Арт-Мінск» уда­ло­ся зра­біць та­кі скла­да­ны пра­ект у Бе­ла­ру­сі — бо нам ёсць ча­му па­ву­чыц­ца ў Сяр­гея Кат­ра­на. Акра­мя сме­лас­ці і ўпэў­не­нас­ці — сур’ёзна­му стаў­лен­ню да про­стых рэ­чаў, якія зда­юцца не­сур’ёзны­мі. Вір­ту­озна­му ба­лан­са­ван­ню на мя­жы па­між артыс­тыч­ным і рэ­аль­ным. Як ка­заў Ула­дзі­мір На­бо­каў, ге­ні­яль­насць твор­цы — ва ўмен­ні збу­да­ваць улас­ны пе­ра­ка­наў­чы сус­вет, па­гру­зіў­шы ў яго чы­та­ча. Арт-сус­вет Кат­ра­на іні­цы­юе з’яўлен­не аса­біс­тых гля­дац­кіх сус­ве­таў. Вы­ключ­ны та­лент Кат­ра­на — за­па­ль­ваць сус­ве­ты, на­ват бо­льш пе­ра­ка­наў­чыя за так зва­ную рэ­аль­насць.